Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Пісьменнік і час arrow Правінцыялізм – як спосаб існавання, калі чалавек без стрыжня

Правінцыялізм – як спосаб існавання, калі чалавек без стрыжня Друк E-mail
20.09.2012 | 18:43 |
Кастусь ТРАВЕНЬКастусь ТРАВЕНЬ

‘‘Вы рабіце тое, што павінны - а Ён зробіць сваё''.
Старая парада габрэйскіх мысляроў

Адкуль вытокі нашай псіхалагічнай няўпэўненасьці, няпоўнавартаснасьці, занядбанасьці. У свой час будучы маладым чалавекам я ўпершыню сутыкнуўся са з'явай, якую, па сваёй юнацкай недасведчанасьці, амаль цалкам узваліў на свае плечы і на плечы свайго пакалення. 

Праходзячы курс навук у сталічным вузе я з вялікай неахвотай вывучаў тое, што нам выкладалі і інтуітыўна цягнуўся да таго, чаго нам не выкладалі, але што існавала ў прыродзе рэчаў, з'яў і навук. Мяне прыцягвала філасофія, сацыялогія, псіхалогія, антрапалогія, дыялектыка, паліталогія, замест гэтага нам выкладаліся не звязаныя між сабой механістычныя веды розных галін навук: геаграфія, біялогія, нават генетыка і асновы экалогіі. 

Потым я сам прыйшоў у школу і сам выкладаў прадметы, якія як тады разумеў у большасьці выпадкаў вучням у іхнім далейшым жыцці не спатрэбяцца.

Шмат гадоў назад я неяк прачытаў, што ў адной з краін увялі ў школе вывучэнне шахмат. Я быў здзіўлены і з павагай адзначыў сам сабе: --'' Улада той краіны мае розум і клапоціцца пра сваё падрастаючае пакаленне.''

Прайшло шмат гадоў майго жыцця, і я бачу зноў тыя самыя сімптомы, няўпэўненасьці, разумовай зашоранасьці, несыстэмнасьці, забруджанасьці чужымі ідэямі... Хвароба нашага грамадства - гэта правінцыялізм!

Правінцыялізм пануе ў нас на тэлебачанні, у кіно, журналістыцы, літаратурнай крытыцы ( там да сённяшняга часу ўсё цытуюць Белінскага), у паліталогіі... Увесь час на кожным кроку сустракаеш палітолагаў, што, як тыя дзятлы дзяўбуць: ‘‘Рынкавым адносінам альтернатывы няма'', далей гэтай формулы іхнія разумовыя здабыткі не ідуць.

Яшчэ адна расхожая фармулёўка : У нас ‘‘Дыктатура, ці нават крывавая дыктатура''Ці так гэта? Што такое дыктатура? Пры (дыктатуры) таталітарнай уладзе ‘‘забаронена усё, акрамя таго, што загадана!'' Пры дыктатуры ўсе прысутныя ў зале ўжо даўно працавалі б на лесапавале.

Неразуменне простых і ясных прынцыпаў сучаснага жыцця прыводзіць нават нашых лепшых мысляроў да тактычных хібаў, дзіцячых палітычных памылак. Так Уладзімір Колас будучы дырэктарам беларускамоўнага ліцэя дазволіў сабе негатыўнае выказванне па расейскаму НТВ у адрас нашай дзеючай ўлады, тым самым парушыў галоўны прынцып аўтарынарнай ўлады ‘‘Дазволена ўсё акрамя палітыкі''.

Дарэчы, мыслярам улада сама па сабе не патрэбна, бо ўзяць ўладу, тым больш аўтарытарную ўладу гэта значыць для сумленага чалавека узваліць на сябе вялізарную адказнасьць.

Пасля падзей у Кіргізіі стала зразумела, што ніякіх масавых мітынгаў нельга праводзіць паблізу дзяржаўных устаноў, бо гэта небяспечна перш за ўсё для суверынітэту. Тады мой маленкі водгук на гэтую тэму ‘‘Наша Ніва'' у верасні 2010 абкарнала, выкінуўшы папярэджанне аб магчымых наступствах пры спробе арганізаваць мітынг у цэнтры горада.

‘Сэнс залежыць ад кантэкста''. Нашы думкі не ўзнікаюць ніадкуль, яны залятаюць да нас ў галаву з культурнага фона. Калі гэта чужы для нас культурны код, то мы пачынаем прадуцырываць п'янства, аднаполыя бракі, прастытуцыю, саадамію, хлусню, махлярства, ашуканства. Такім чынам чужы культурны код выконвае ролю варожага, шкоднага і нават смертаноснага віруса, які ўцялесніваецца ў грамадства і пачынае разбураць нашае грамадства, наш народ і дзяржаву.

‘‘Калі пэўны этнас трапляе пад уладу іншага пануючага этнаса, то пануючы этнас стварае цэлую сыстэму адмоўных стэрыятыпаў аб гэтым народзе. Адметны працалюбівы народ становіцца слабым, рабалепным і бездарным, тупым. Калі такі стан падначаленасьці цягнецца доўга, то падначалены народ пачынае глядзець на сябе вачыма пануючага этнаса. Ён сам сябе прыніжае тымі навязанымі стэрыятыпамі. Адсюль фармуецца комплекс непоўнавартасьці. Праяўляецца ён нават у навуцы і літаратуры. Скажам, беларус робіць значнае адкрыццё, стварае адметную рэч. Астатнія беларусы не могуць паверыць, што ён сапраўды быў здатны на гэткае вынаходства. Адкуль ты ўзяў гэта? У каго запазычыў? Ці заўважалі вы гэта?'' Якавенка ‘‘Прывіды Шанхая над Свіслаччу''.

Ці будзе непонавартасным, другасным правінцыялам якут ці ненец-аленявод у тундры Крайней Поўначы, за Палярным Кругам пры -50-60 градусаў ніжэй нуля, якога напаткала жорсткая завіруха разам з прысутнымі камандзіровачнымі навукоўцамі масквічамі? Веды, інтэлект, разумовыя філасофскія набыткі зробяцца цалкам непатрэбнымі для выжывання наукоўцаў. Якут-аленявод будзе гаспадаром і валадарыць на тэрыторыі ў сотні кіламетраў, ад яго залежыць жыццё маскоўскіх інтэлектуалаў. У той сітуацыі - якут -- сам метраполія, культурны і ўладны цэнтр сусвету, умова выжывання!

Перш чым ісьці ўперад трэба зразумець, што адбылося за апошнія 25 год. Зараз шмат хто па заходняму заточаных свядомых, лічаць, што камуністаў зверглі дэмакратычныя сілы, бо камандная сыстэма аджыла, яна неэфектыўная і таму павіна была загінуць.

Між тым Кен Уілбер, сучасны заходні філосаф сведчыць: ‘Постмадернісцкая дэканструкцыя, як гэта, нарэшце , зразумелі, непазбежна вядзе да Нігілізму: нідзе няма сапраўднага сэнсу, ёсьць толькі шматслойныя аблуды-памылкі.''

Яго падмацоўвае сваімі выказваннямі вядомы фінансіст, міліярдэр і філосаф Джордж Сорас : -- ‘‘Цяпер паўсюль пашырана перакананне, што рынак - дасканалая сістэма. Яно грунтуецца на прызнанні таго, што дзяржаўнае рэгуляванне не здольнае выконваць свае задачы. ... няўдалае рэгуляванне зусім не значыць, што свабодныя рынкі дасканалыя, і наадварот. Абедзве сістэмы маюць свае хібы, і выбар паміж імі мае рэфлексіўны характар.. ‘‘

Далей ён дадае, што эканамічныя навукі - гэта сучасная алхімія.

Форд, характарызуе прадпрымальнікаў -- спекулянтаў, як паразітаў, шкодных для дзяржавы асоб, якія нічога не ствараюць. Зірніце на Экспабел, Ждановічы, якая колькасьць людзей-паразітаў, што з'яўляюцца фактычна агентамі замежных фірм і дзейнічаюць у іх інтарэсах прапіхваючы іхнія тавары на нашы рынкі, скупляючы і вывозячы валюту за мяжу. Сёння ў свядомасьці нашых людзей трывала замацавана шкодная і небяспечная думка, што дзяржава павінна забяспечываць насельніцтва і прыватны бізнес валютай! Калі наша дзяржава паменьшыла закупкі тавараў з Казахстана, патлумачыўшы, што не хапае валюты, адтуль прыйшоў адказ, амаль загад : ‘‘Бярыце крэдыты!''

Узбагачэнне любым коштам, вось мэта ўзніклай на постпрасторы новай буржуазіі.

На самай справе сама дзяржаўная бюракратыя і зрабіла гэты пераварот, дзеля таго каб прыватызаваць агульнанародную маёмасьць ці, як яны тлумачылі народу -- ‘‘нічыю маёмасьць''. Зрабіўшыся ўладальнікамі вялізарных багаццяў бюракратыя не здоляла стварыць Ідэю больш-меньш прыдатную для простых людзей і народа.

Цяперашняе ідыялогія алігархаў вядзе народы постсавецкай прасторы да вымірання. Мао Цзэдун у траўні 1956г. калі пазнаёміўся з матэрыяламі ХХ з'езду КПСС адзначыў: "У СССР адбыўся капіталістычны пераварот. Тыя людзі, хто прыйшлі да ўлады - яны больш не будуць ісьці да камунізма. Наадварот, яны будуць ісьці да капіталізма, каб прысвоіць народную маёмасьць і кіраваць у сваіх правінцыях і ўездах як капіталісты. "

Адзін з братоў Качынскіх заўважыў, "што пры ўвядзенні дэмакратыі, Беларусь будзе раскуплена на працягу трох тыдняў''!

Журналісты ўжо забанілі ўсім глузды сваім цверджаннем: ‘‘Гісторыя не ведае сослогательных наклонений''. Большасьць з людзей не ведае, што такое ‘‘сослогательеое наклоненіе'', але ўспрымае гэта выказванне, як ‘‘тое што ўжо адбылося -- не мела альтернатывы''. У свой час савецкія ідыёлыгі таксама цвердзілі ўсяму адукаванаму грамадству, што ‘‘перамога сацыялізма - гэта закон гісторыі... ‘‘ Між тым у ЗША дзесьці прыкладна 40 гадоў назад былі распрацаваны, прааналізаваны і вывучаны 150 канцэпцый гістарычнай хады пры якіх ЗША разваліцца на часткі і разбурыцца. Потым амерыканцы спачатку нейтралізавалі набіраючы сілу рух пасіанарных мурынаў, скарыстаўшы энергію мурынаў на карысьць краіны. Сёння мы бачым, што мурын стаў прэзідэнтам ЗША, а мурыны робяцца часткай эліты амерыканскага грамадства. З якой годнасцю, павагай да саміх сябе, багатыя, густоўна апранутыя мурыны і мурынкі трымаюць сябе. Яны ўвайшлі ў эліту багатай элітарнай часткі амерыканскага і заходняга грамадства. Яны багатыя, яны маюць выдатнае здароў'е, яны нарэшце вельмі сексуальныя. Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў Серэна Уільямс - чорная прыгажуня. Чорная - і прыгажуня?! Нонсенс?! Уільямс зламала прадвызначанасьць будучага "сослогательного наклоненія'', яна разам са сваёй расай памяняла будычыню.

30 год назад у Гаване супрацоўнік савецкай дыпміссі беларус Генадзь Шпак распіваючы бутэльку рома з кубінскім неграм запытаўся ў яго: -- Чаму вы так не любіце нас. Сёння ізноў нехта ўкінуў здохлага ката ў водазбор на даху. А ўчора хтосьці моцна накакаў наганк.

Упацелы ад выпітага рому кубінец-мурын адказаў: -- Паглядзі на мяне, на чорную малпу. У параўнані з намі, вы -- белыя богі. Вашы белыя жанчын - багіні. Зірнуўшы на вас, а потым паглядзеўшы на сябе ў люстэрка, я пачынаю ненавідзець сябе. Але чалавек не можа ненавідзець сябе, таму мы ненавідзім вас -- белых багоў.

Чаму мурыны сёння дасягаюць поспеху? Таму што яны змагаюцца за сваю годнасьць, вучацца, працуюць, стварылі сваю эліту !

Сёння нас, ліцвінаў, адмова ад сваёй ўласнай гісторыі аўтаматычна прыводзіць да правінцыялізму. Вось цытата з аповесці ‘‘Імперскі сіндром''

‘‘-- Літоўская Русь - эпоха сярэднявечча, крынічная чысціня славянства, Магдэбурскае права гарадоў, пасьпяховая барацьба з Тэўтонскім Ордэнам, перамога ў Грунвальдскай бітве, вызваленьне Украйны ад мангола-татарскай арды, гэта перамога ліцьвінаў на Сіняй Вадзе, Статут Вялікага Княства Літоўскага, універсітэт у Вільні адчынены ў 1579 годзе, дарэчы, гістарычна першы на цяперашняй постсавецкай прасторы, першадрукар Бібліі Францыск Скарына, сусьветна вядомы паэт Адам Міцкевіч. Нават "Слова аб палку Ігаравым" - справа ліцьвінаў, хутчэй за ўсё Кірылы Тураўскага, па стылю напісаньня вельмі супадае. Дарэчы, ‘‘Повесть временых лет'', так сказаць першакрыніца рускай гісторыі, спісана з ‘‘Радзівілаўскіх летапісаў...

... дастаткова памяняць пункт гледжаньня на гісторыю, як аўтаматычна мяняецца сучаснасьць. І наша эліта, і рускае грамадства не гатова ставіць знак роўнасьці паміж Расеяй і Беларусіяй, бо ‘‘Вялікае Княства Літоўскае'' ўчора - гэта ‘‘Беларусь'' сёньня. Калі Беларусь забярэ сваю гістарычную спадчыну, то што застанецца нам? Мы нават не ведаем, дзе тая Кулікоўская бітва адбылася? Расія ўзнікла падчас Пятра Першага, дагэтуль існавала Масковія - пратэктарат Залатой Арды. Мы пасля так званай Кулікоўскай бітвы яшчэ сто год плацілі даніну Залатой Ардзе... Імперыя не можа быць дэмакратычнай, інакш усю нашу створаную гістарычную спадчыну нацмены расцягнуць па сваіх закутках. Мураў'ёў - генерал-губерната Паўночна-Заходняга Края меў рацыю, калі казаў, што ‘‘руская школа даробіць тое, што не дарабіў рускі штык''.

Сёння наша ўласная гісторыя ставіць перад намі, нашым грамадствам, перад цяперашнімі носьбітамі ўлады дылемму: Застацца нікім, пылам на чужых ботах ці стварыць уласную эліту, стаць элітай!

Што такое эліта! Гэта тыя што вядуць грамадства, краіну, дзяржаву ў сучасным складаным жыцці сваёй уласнай дарогай, клапоцяцца аб выжыванні і дабрабыце народа, яб ягонай адукацыі, уласнай годнасьці, гэта тыя хто не бярэ хабар, хто захоўвае асяродзе, клапоціца аб экалогіі, падтрымлівае ўсюды сваіх і сваё, хто стварае еднасьць у грамадстве...Хто трымае адказнасьць, хто мае сумленне...

Прыхадні аб усім гэтым клапаціцца не будуць. Прыхадні заўсёды маюць свае ўласныя клопаты і думаюць пра сябе, нават калі гавораць што думаюць пра нас..

‘‘Чужаземцам не павінны давацца ўсякія чыны і ўрады, а прыхадням з іншых панстваў не даваць аселасці''. Статут ВКЛ 1588 год. Раздзел 3. Артыкул 12.

Свая эліта перш за ўсё павінна мець нейкія адрозненні, маркеры размежавання з іншымі чужымі элітамі. Такімі межамі з'яўляецца тэрыторыя, дзяржаўнае ўтварэнне, уласная эканоміка, як было ўжо агучана - уласная гісторыя, нават калі гэтая гісторыя і не падабаецца некаму з суседзяў. Гісторыя не жанчына, што павінна падабацца ўсім.

Некалькі слоў трэба сказаць аб народзе. Вось што заўважыў нямецкі філосаф Карл Яспэрс аб народзе. ‘‘ Массу трэба адрозніваць ад народа. Народ структурыраваны, асэнсоўвае сябе ў сваіх жыццёвых устоях, у сваім мысленні і традыцыях. Маса, наадварот, не структыравана, не валодае самасвядомасцю, аднародна, пазбаўлена традыцый - яна пустая. Маса з'яўляецца аб'ектам прапаганды і маніпуляцый, яна не валодае адказнасцю і жыве на самым нізкім узроўні свядомасці. ‘‘

Такое грамадства атрымала назву массавага, грамадства масавага спажывання і масавай культуры. Аб пагрозе для краіны масавай культуры ў 1975 годзе рашуча выступілі савецкія пісьменнікі Васіль Быкаў і Васіль Бялоў у ‘‘Літаратурнай газеце''. Але індустрыяльна-патрыархальнае савецкае грамадства і ўлада не звярнулі на гэты сігнал ніякай ўвагі. Крыкам крычаў у сваіх творах аб марганілізацыіі народа Васіль Шукшын, але хоць культурная эліта савецкага грамадства зьвярнула ўвагу на пісьменніка, але высноў не зрабіла. Як заўсёды ‘‘покуль гром не грымне''... Інертнае расейская грамадская думка нічога зрабіць не здолела.

Перш чым стаць кіраўніком дзяржавы чалавек павінен прайсьці па прыступках лесвіцы, і важнейшая першая прыступка - гэта пасада дырэктара: завода, калгаса, шахты, камбіната, траўлера...

Я неяк спытаўся ў марака, што плаваў на гандлёвых суднах: ‘‘Што значыць капітан карабля для яго экіпажа''? Марскі воўк адказаў: ‘‘Капітан - гэта цар, бог і вайсковы начальнік! Калі трапляеш у дзевяцібальны шторм у Біскайскай затоцы, то Капітан - гэта ўсё. Каманда слухае па ўнутрыкарабельнай радыёсувязі ягоны голас і дастаткова яму сфальшывіць, стаць неўпэўненым, задрыжэць, як каманду ахоплівае страшная паніка..''

Некалькі год назад расейская ўлада скараціла міністэрства лясной гаспадаркі. Я запісаў ў сваім дзённіку "Да першага гарачага лета. У першае спякотнае лета Расія будзе гарэць агнём і полымем.'' Так і атрымалася. Такіх памылак, як эканамічных так і палітычных, суседзі нарабілі процьму, ужо нават міжнародная супольнасьць перастала здзіўляцца.

Такім чынам спадзявацца на чужую эліту што яна выведзе супольны дзяржаўны карабель з небяспечнага эканамічнага і палітычнага становішча не прыходзіцца.

Ёсьць адзін важнейшы чыннік, што рэзка і катэгарычна дзеліць эліты на Свае - Чужыя. Гэта адзіная Мова!

Нядаўна ў ‘‘Архэ'' я прачытаў артыкул вядомага публіцыста і гісторыка Леаніда Лыча: "Русіфікацыя тытульнага народа закончана''. Тым самым наш навуковец падкрэсліў, што наша уладнае кола адмовілася стаць Элітай. Яны, сучасныя носьбіты ўлады, пагадзіліся быць адміністрацыяй. Яны, і разам з імі шмат хто іншы з нашых суайчынікаў, адмовіліся стаць лідэрамі, кормчымі, Вялікімі Князямі, Каралямі, яны згадзіліся стаць у будучыні ‘‘Нікім''. Так некалі ліцвінская эліта стаўшы польскамоўнай і не здолеўшы выбраць свайго ўласнага караля, стварыла сваімі ўласнымі рукамі жахлівую будычыню для сваіх патомкаў, дзяцей, унукаў, праўнукаў.... Гэтаксама польская эліта своечасова не развітаўшыся з так званым ‘‘Ліберум ветто'' на 200 год знішчыла сваю дзяржаўнасьць.

Руская дваранская эліта акунуўшыся ў стан спажывання, асалоды і праядання будучыні па алгарытму добра адлюстраванаму ў вядомай песенцы "Как упоительны в России вечера, любовь, шампанское, закаты, переулки, ах лето красное, забавы и прогулки, балы, красавицы, лакеи, юнкера, и вальсы Шуберта , и хруст французскай булки...''

Савецкая эліта другой паловы ХХ стагодззя прафукала, прасвістала будычыню, а Генадзь Хазанаў вярнуўшыся з Ізраіля ў канцы 90-х гадоў мінулага стагодзя ў інтэрв'ю маскоўскай ‘‘Эканамічнай газеце'' шчыра і трапна адзначыў ‘‘Прасралі сваю страну, свой жыццёвы дом!''

Руская дваранская эліта, што паспела збегчы ў Парыж, зрабілася шафёрамі, кельнерамі, тым-сім яшчэ, у канчатковым сэнсе - Нікім! Няўжо нашы, тыя хто можа стаць элітай, не ўсвядомілі сёння, што іхнія дзеці і асабліва ўнукі стануць Ніхто!

Наша з вамі задача патлумачыць ім які жудасны сэнс хаваецца за гэтым ‘‘Ніхто'', за якім далёй ідуць "Ніколі'', "Нідзе''! Таксама трэба патлумачыць і расійскай Эліце, што слабая Беларусь аўтаматчына аслабляе Расію. Што нашы намаганні стварыць сваю ўласную эліту не ёсьць спроба збегчы да Атлантычнага акіяна пад крыло звышдзяржавы. Што мы застаёмся заўсёды на кантыненце з Расіяй, але самастойным, сувереным і незалежным суб'ектам міжнароднага права. І гэта выгадна кантыненту Расеі, гэта мацуе наш супольны мацярык!

Сучасны тутэйшы інтэлектуал, палітолаг, тэарэтык, філосаф, публіцыст, пісьменнік, тэлевядучы, артыст, спявак, каб не быць правінцыялам у сваёй дзейнасьці павінен карыстацца беларускай мовай. Мова ў дадзеным выпадку робіцца тымі акулярамі праз якія асоба разглядае, спазнае, узіраецца ў глыбіні Жыцця. Мяне аднойчы чытачка запытала: ‘‘Чаму вы не пішыце на рускай мове? У вас будуць тысячы чытачоў!''

"Не пішу, каб не быць правінцыйным...'' - быў мой адказ! Правінцыялізм - гэта выхад у неабсяжнае нішто. Чаму мы павінны згадзіцца, што частка зямной кулі пад назвай ВКЛ Беларусь - нешта другаснае, нявартае, якое павінна грэбліва ўспрымацца перш за ўсё нашай моладзю.

Савецкая мова пасля распаду Савецкага Саюза аўтаматчына зрабілася каланіяльнай. Яна раз'ядноўвае грамадства, разбурае еднасьць у нашай дзяржаве. Карыстаючыся каланіяльнай мовай, асоба аўтаматычна засвойвае ўжо чужое светаўспрыманне, што ніяк не адпавядае нашым жыццёвым мэтам, і пачынае абараняць чужыя жыццёвыя каштоўнасьці. Пытанне стаіць такім чынам: ці ты гаспадар сваёй жыццёвай тэрыторыі ці гаспадарамі з'яўляюцца прыхадні, якім на твае жыццёвыя каштоўнасьці начхаць. Вось мы і чытаем у СМІ, як у Бараўлянах збудаваны хімзавод з шкоднай вытворчасцю, што будзе забруджаваць воданосныя гарызонты г. Мінска атрутнымі хімікатамі, ці пра тое, як у Валожынскім районе будуецца галандскі свінакомплекс на 110 000 галоў свіней, які забрудзіць прыроду наўкола, ці, нарэшце, пра старшыню тэлекампаніі Давыдзьку, які пастаянна круціць па тэлебачанні фільмы пра любоў аднаполых, што не адпавядае ні нашым беларускім традыцыям, ні характару, але ва ўсіх гэтых выпадках гэтакая ініцыятыва, мабыць, някепска праплачана прыхаднямі.

Ёсьць яшчэ вельмі важны складнік, які выконвае мова. Яна дазваляе дамінаваць на сваёй тэрыторыі. Як толькі асоба, інтэлектуал, палітолаг, тэарэтык, філосаф, публіцыст, пісьменнік, тэлевядучы, артыст, спявак пачынае карыстацца мовай, ён аўтаматчына пачынае атрымліваць перавагу. Пры ўмове выдатнага валодання ёй. Сёння добра і выдатна валодаюць мовай звычайна адукаваныя, па-еўрапейску выхаваныя асобы. Гэта страшна раздражняе тых хто не ведае мовы і ведаць яе ня хоча. Яны страчваюць дамінанту, страчваюць права на лідэрства, на камандныя вышыні, бо яны чужыя. Па вялікаму рахунку, улада адчувае гэта! Але газавы венціль не ў нашых руках! Таму наш лідэр і зазначыў, нават зрабіў намёк: ‘‘Давайце ціхенька вывучым мову!'' Што значыць ціхенька? Гэта значыць не засяроджываючы ўвагу "смотряшчего'', тога хто наглядае за намі.

Такім чынам - гэта таемнае даручэнне лідэра дзяржавы культурнай і інтэлектуальнай эліце нашай краіны. Наогул, калі мы хочам каб да нас прыслухоўвалася ўлада, мы павінны разам з канструктыўнымі ідэямі і праектамі, яшчэ і хваліць ўладу. Як гэта зрабіў Некляеў: ‘‘ Дзякуй за захаваную прамысловасьць і сельскую гаспадарку. Дзякуй за сацыяльную палітыку. Дзякуй за захаваны суверынітэт і незалежнасьц''. Некляеў сказаў прыемную для ўлады праўду.

Улада, нават аўтарытарная, мае патрэбу ў маральнай падтрымцы, у пахвале, у павазе, у легітымнасьці. Уладу не абавязкова любіць, але патрэбна паважаць. Улада адказвае за свае дзеянні перад Богам, нават калі яна гэта не ўсведамляе. Улада абумоўлівае для сваіх носьбітаў катаржную працу і адказнасьць усе 24 гадзіны ў суткі. Да ўлады імкнуцца альбо прыстасаванцы, альбо апантаныя людзі. Гэтая роля не для інтэлігента-мысляра...

Разам з павагай і ухвалой, каб быць канструктыўным і аб'ектыўным, трэба пытацца ў улады пра тое што выклікае наш непакой, асцярожна і ветліва паказваць пралікі, хаваючы іх за вызначэннямі "Невыкарыстаныя рэзервы'', "не спраўджаныя шанцы''...

Трэба не палохаць увесь час, а проста паказваць перспектыву ў будычыні: вось пасля знікнення нацыяналістаў, занядбання тутэйшай буржуазіі і пранікнення чужой буржуазіі на нашы абшары, прыйдзе чарга замены тутэйшай адміністрацыі на нетутэйшую. Магчыма гэта адбудзецца праз 20 год, калі да ўлады павінны прыйсьці дзеці цяперашніх уладаносьбітаў, але ў іх не будзе тутэйшай апоры і таму яны не возьмуць уладу ад сваіх бацькоў.

Паміж уладай і інтэлектуалам-творцам заўсёды існуе натуральная супярэчнасьць. Творчы чалавек заўсёды ў пошуку, ён вывучае і жыве ў мінулым і ў будучыне. Улада жыве сучаснасцю. Творца мае тысячы ідэй, ён у пошуку абсалютнай істыны. Улада жыве сучаснай рэчаіснасцю, яна карыстаецца перш за ўсё здаровым сэнсам. Творчы чалавек ідзе да ісціны праз памылкі, для ўлады памылкі недазволеная раскоша. Расейскія мысляры-пісьменнікі Зіноў'еў і Салжаніцын прызналіся, што цэліліся ў Савецкі Саюз, а папалі ў Расею. Такія мысляры ўладзе не толькі непатрэбны, яны шкодныя і нават варожыя сваім людзям. Што гэта за мысляр-снайпер, што цэліўся ў ворага, а трапіў у свайго бацьку-маці?

Каб дамініраваць у жыцці, трэба мець унутры сябе духоўны стрыжань. Пры адсутнасьці гэтага стрыжня чалавек боўтаецца ад адной плыні да другой, жыве чужымі светапоглядамі, робіцца аб'ектам маніпуляцый і ўрэшце бясплённа пражывае свой час. Такім стрыжням з'яўляецца патрыятызм да Айчыны, да свайго радаводу, да сваёй зямлі і свайго народа! І настаўнікам і духоўным Бацькам для асобы і нашага народа павінна быць вера ў Бога! Сустрэўшы непераадольную перашкоду ў сваёй хадзе па жыцці, трэба звяртацца да Бога за парадай, іншы раз прасіць Ягонай дапамогі, але каб атрымліваць гэтую дапамогу, трэба сваё жыццё выбудоўваць па Боскіх правілах. "Не забі. Не ўкрадзі.

Не кідайся ў блуд. Шануй свайго бацьку і маці. Не сатвары сабе куміра!..Не пі гарэлку!...''

Некалькі слоў пра панятак Сіла, якой мы грэбуем, не звяртаем увагі і не ўлічваем пры сваіх аналізах. Мы нібыта ведаем пра яе, але змоўчваем, не гаворым. "Сіла''і "справядлівасьць'' знаходзяцца ў супрацілеглым палажэнні, сіла валадарыць, а "справядлівасьць'' пад капытамі сілы.. "Справядлівасьць'' у большасьці людзей атаясамліваецца з дэмакратыяй, але справядлівасьць - гэта толькі аргумент, ідэялагічны пастулат, магчымасьць звінаваціць свайго апанента ў несправядлівасьці, і разам з тым маркер маральнасьці. Наогул - гэта зброя пакрыўджаных і слабых. Справядлівасьць не дазваляе перайсьці мяжу паміж дабром і злом.

У склад Сілы ўваходзяць: характар, розум, веды, прафесіяналізм, здароў'е, напэўна, яшчэ грошы, хаця гэта не якасць натуры.

Каб мы ўдзялялі столькі ўвагі панятку "сіла'', як удзяляем панятку

‘‘справядлівасьць''. На самай справе панятку "сіла'' мы наогул не ўдзяляем аніякай увагі! Таму вядзём бясконцыя дыялогі з шматлікімі "міцькамі'' і "дзімычамі'', пераконваем сваіх апанентаў альбо іншадумцаў, якія прагматычна і бясстрасна разглядаюць і вывучаюць нас як тую земнаводную жабку ў лабараторыі.

Ці карыстаемся мы сваім розумам у поўную меру, як адным з складнікаў сілы? Ці верым мы ў свой розум? Ці выпрацавалі мы ў сабе патрэбны характар? Упэўненасьць, ці прыдбалі мы яе? Уменне паводзіць, трымаць сябе ў грамадстве, прыпаднесьці людзям, грамадству? Ці набылі мы патрэбныя веды? Прафесіяналізм? Уменне ўплываць на людзей, разумець іх, весьці за сабой народ?! Вось гэта я і ўкладаю ў панятак "сіла'', без якой мы робімся аднаногай істотай, якая можа толькі стаяць на месцы, енчыць аб несправядлівасьці і не здатная дзейнічаць і весьці за сабой людзей.

Гістарычная рэчаіснасьць сёння даступная ўсім і знаходзіцца перад намі, дае нам магчымасьць разглядаць блізкую і далёкую даўніну ў карысным і выгадным для нашага грамадства і краіны раскладзе. Незалежныя мысляры-аналітыкі маюць магчымасьць будаваць такія аналітычныя канструктыўныя пабудовы якія не мае магчымасьць афіцыйная паліталогія. Важнейшы аспект гэтай канструктыўнай працы, каб яна заўсёды была карыснай для нашай краіны, грамадства і народа.

12 жніўня 2012 г. г. Менск 
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

40 гадоў назад падпіты кубінскі мурын пазіраў на белых людзей, як на багоў. Чаму? Вазміце з'ездзіце на Кубу, знайдзіце тога мурына ды і спытайце ў яго. Калі Мухамед Алі стаў чэмпіёнам міра па боксу, то уся чорная Афрыка радавалася. І сёння мурыны робяцца лідэрамі амерыканскага грамадства! А мы? Падвяргаем сумневу выказаны факт з жыцця нашага беларускага пісьменніка. Чаму? Таму што ён беларускі!
''Скажам, беларус робіць значнае адкрыццё, стварае адметную рэч. Астатнія беларусы не могуць паверыць, што ён сапраўды быў здатны на гэта. Адкуль ты ўзяў гэта? У каго запазычыў? '' Якавенка ‘‘Прывіды Шанхая над Свіслаччу''.

Напісаў Licvin,
Дата 09/27/2012 Час 17:45

Спадар Травень, адкуль вы такую аднабокую лухту выкалупваеце: 'Кубінец-мурын сказаў: - Паглядзі на мяне, на чорную малпу. У параўнані з намі, вы - белыя богі'.
Мо занадта перапіў мурын, але кот не саромеецца, што ён кот, нават перад сабакам, а вы мурыну прыпісалі белыя думкі - адкуль?
У адной з амэрыканскіх камэдыяў гэраіня Вупі Голдбэрг слушна кажа сваёй сяброўцы: 'Гэты хлопец хоць і белы, але таксама нічога сабе'. І яна не магла сказаць: 'Я хоць і чорная, але магу быць прывабнай'. Хіба толькі нейкі беларускі пісьменьнік ёй такую ахінею прыпіша.

Напісаў Niavieru,
Дата 09/27/2012 Час 00:52

 1 
Старонка 1 з 1 ( 2 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1460
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 11073
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 33504