Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Мараль і палітыка

Мараль і палітыка Друк E-mail
19.08.2012 | 18:10 |

Мікола КРУКОЎСКІНевясёлая філасофія з нагоды двухгаловага суверэнітэту і зусім безгаловай палітыкі.

Мікола КРУКОЎСКІ

Не любяць чытаць у нас пра мараль і палітыку. Філасофія гэта, маўляў, ідэалізм. Мы ж усе выйшлі з марксава шыняля, і таму нам эканоміку давай, альбо факты. На благі канец, можна і смажаныя. Пра секс, напрыклад, ці, тым болей, пра групавуху, як некалі пісала сімпатычная мадам Коктыш на старонках "Народнае волі".  

Але рызыкну тым не меней глянуць на ўсё гэта праз маральна-філасофскія акуляры і напомню для пачатку пару самых банальных тэзісаў, альбо, як сёння ў нас кажуць часам не без іроніі, філасафем. Вось, напрыклад, Ленін пісаў некалі, што палітыка - гэта канцэнтраваная эканоміка. Гадоў за сто да яго вялікі філосаф Гегель цвердзіў, наадварот, што палітыка, як і дзяржава, ёсць рэальнасць маральнай ідэі, ці, што тое самае, канцэнтраваная мараль. І, як пісалі раней, у святле тых тэзісаў цікава было б сёння глянуць на некаторыя з гэткіх фактаў. А заадно і выясніць, хто з філосафаў меў тут рацыю.

3-га ліпеня, напрыклад, лукашэнкаўскія ўлады адзначалі ў нас ліпавы Дзень незалежнасці. Сапраўдная незалежнасць, як вядома, была здабытая намі 27 ліпеня 1990 года, калі ў Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці і суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Свята не пасаромеліся перанесці на дзень, калі ў Мінск уступіла савецка-расійская армія. Афіцыйна ў нас раней быў Дзень вызвалення Мінска ад нямецкіх-фашысцкіх захопнікаў, што не выклікала сумненняў; аднак потым яго перавярнулі ў вызваленне ўсёй Беларусі. Толькі, не кажучы ўжо пра пэўную фальшывасць і апошняй назвы, перанос той, мяркую, быў зроблены спецыяльна, каб паказаць, што незалежнасць мы атрымалі не адкуль-небудзь, а з боку Расіі. Нават, больш за тое, каб паспрыяць падрыхтоўцы насельніцтва да канчатковага ўключэння Беларусі назад, у склад Расійскай Федэрацыі ў якасці ці то захудалай правінцыяльнай губерніі, ці то некалькіх дробных бяскрыўдных губерняў.

На справе ж Беларусь у тую вайну, як вядома, больш чым напалову вызваліла сама сябе ў ходзе зацятай нацыянальна-вызвольнай партызанскай барацьбы, што, дарэчы, на нас, сённяшніх, неяк вельмі непадобна. Не верыцца нават, што гэта былі мы, беларусы, такія талерантныя сёння, рахманыя, як злягчаныя коні. Тады ж, напрыканцы вайны, за тыя перамогі Беларусь была прынятая аж у склад заснавальнікаў Арганізацыі Аб"яднаных нацый, і гэта сталася афіцыйным прызнаннем суверэннасці, хоць і няпоўнай, так бы мовіць, маральнай пакуль, але тым не менш.

Беларуская партызанская моладзь высока цаніла тады свабоду і незалежнасць і змагалася за яе, можа, не горш сягоняшніх курдаў альбо чачэнцаў. Ведаю дакладна пра гэта, бо сам быў такім і багата заплаціў за ўсё ўласнай крывёю.

Зрэшты, і сённяшні свой не зусім напоўнены і змардаваны суверэнітэт Беларусь здабыла таксама сама, дзякуючы знакамітай парламенцкай Апазіцыі БНФ, і насуперак волі Расіі. І гэта таксама прычына з прычын, чаму памянёнае свята было перанесена на 3-е ліпеня. Але калі сёння робіцца вось такая цынічная падтасоўка і прыкрываеццаа тое палітыкай, то палітыка гэта вельмі амаральная. Асабліва, калі ўспомніць амапаўскія дубінкі, якімі Лукашэнка час ад часу апаганьваў наш рэальны, сапраўдашні Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Дарэчы, за акіянам літаральна назаўтра Амэрыка адзначае свой аналагічны дзень - дзень незалежнасці ЗША ад каланіяльнай Англійскай імперыі. І тут напрошваецца таксама вельмі цікавае, праўда, ўжо толькі сваім парадоксам параўнанне, асабліва калі ўзяць і дзяржаўных дзеячоў, з імёнамі якіх звязаны гэтыя дні (няхай мне даруюць амерыканцы такое параўнанне!). Джордж Вашынгтон - першы Прэзідэнт ЗША, бо ён заваяваў для народа дзяржаўную незалежнасць ад Англіі і ў якасці прэзідэнта - наогул - ён першы ў свеце. А хто мае гонар быць першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь? Усім вядома. Аднак суверэнітэт Беларусі зусім не ім здабыты, наадварот, ён адкрыта робіць ход назад - уступае незалежнасць сваёй краіны Расіі. І вось тут наш-наскі таксама першы ў свеце, бо не згадаць нешта, каб яшчэ хто-небудзь з прэзідэнтаў мінулага выкінуў падобны фартэль. Нават бессмяротны Герастрат перад ім неяк сціпленька згас. Як жа тут зноў не пафіласофстваваць наконт маралі, і палітыкі, і 61-га артыкула Крымінальнага Кодэксу РБ аб здрадзе дзяржаве? А згадаўшы, як наш хітае пагрозліва пальцам на адрас той жа Амэрыкі, маўляў, ёй і НАТА, калі што, давядзецца мець справу ўжо з ім самім, які пачувае сябе вышэй за Бога, - не, не філасофскіх разважанняў, а смеху варта.

Нас звычайна ўгаворваюць розныя адэпты ўлады, што ўключэнне Беларусі ў склад Расіі рэч патрэбная, маўляў, дзеля эканомікі. Пісаў жа Ленін, што палітыка - гэта канцэнтраваная эканоміка. Бальшавікі сапраўды гэтай самай эканомікай прывязалі нашу краіну да Расіі, быццам сіямскага блізнюка, і ператварылі яе адно ў расійскі зборачны цэх. Нездарма ж Кебіч некалі сказаў, што "мы без России вообще не можем". Што ён меў дакладна на ўвазе, прызнацца, не вельмі даходзіць да розуму, але дапусцім, што не свае асабістыя пэўныя якасці, а - менавіта - эканоміку. Даўно вядома, аднак, што не хлебам адзіным жывы чалавек. Ды і з хлебам у Савецкай Расіі, пасля цара, стала ніякавата, нездарма ж яна пастаянна купляла яго ў той жа Амэрыцы ды ў Канадзе. Але вось як быць з духоўнай культурай Беларусі? З нацыянальнай годнасцю беларускага народа і з яго адвечным купалаўскім жаданнем людзьмі звацца? Як быць паўнапраўнымі людзьмі з уласнай дзяржавай, самасвядомасцю, мовай? Суверэнітэтам, нарэшце? Мараллю, як кажуць, тут і не пахне. Дый наша эканоміка занадта ўжо не па-людску, а па-ленінску канцэнтраваная. Той, памятаецца, усё любіў канцэнтраваць, нават людзей у канцэнтрацыйных лагерах, што тут гаварыць пра культуру ды суверэнітэт. Ілліча сапраўды даўно ўжо трэба пахаваць. "Не в Египте живём, понимаешь," як справядліва ў свой час зазначаў на гэты конт незабыўны Барыс Мікалаевіч. Ды і сённяшняя беларуская эканоміка акажацца хутка сканцэнтраванай у руках людзей тыпу Ромы Абрамовіча.

З суверэнітэтам наогул атрымліваецца фантастычная рэч. Дзяржава, як нам цвердзяць, будзе адна, вядома, з агульнай тэрыторыяй, з адным прэзідэнтам, з расійскім рублём (пра гэта зараней угодліва і шмат клапаціўся небезвядомы тав. Пракаповіч) і з савецка-расійскімі ж гімнам і сімволікай. Але суверэнітэтаў пры гэтым, раўнаважна як дзве галавы пры адным целе, будзе два. Яно, канечне, у расійскай сімволіцы ёсць двухгаловы арол, але ж тое толькі ў сімволіцы. У рэальным жыцці двухгаловых арлоў не бывае, як не бывае і дзвюх суверэнітэтных дзяржаў. Відавочна, палітыка ў некаторых нашых дзеячоў прыходзіць у канфлікт ужо не толькі з мараллю і логікай, але проста са здаровай, нармальнай галавой. Двухгаловы суверэнітэт можа прыдумаць толькі зусім ужо безгаловы палітык. Тут, здаецца, медыкі адмыслова патрэбны, і яшчэ і яшчэ раз, а не філасофія.

Зрэшты, з сімволікай таксама не так усё проста. Тая ж філасофія вучыць, што нават самы нерэальны сімвал заўсёды паказвае на нешта рэальнае. Так многія памятаюць, як гадоў дзесяць таму ў нашай беларускай вёсцы Мікалаеўка дый адначасова ў Мінску з'явіліся расійскія "недоросли" у чорным убранні з чырвонай свастыкай на рукаве. Чынячы загул з хамоўнай паставай і апломбам гаспадароў, яны красамоўна і выразліва намякнулі, якім у рэальнасці будзе гэты наш новы двухгаловы суверэнітэт. Пад андрэеўскім сцягам захапілі беларускую тэрыторыю і пад шум халастой аўтаматнай страляніны і грукат вучэбных гранат загналі пад стол, надаваўшы ёй добрых выспяткаў і таўхалёў, мясцовую дзяржаўную ўладу. Яна ж, улада, і сядзела там ціхма разам са сваім двухгаловым лукашэнкаўскім суверэнітэтам, пакуль яе здзекліва, дзеля смеху здымалі на тэлекамеру новыя гаспадары. Кажуць, што гэта была ўсяго толькі трэніроўка. А што ж будзе тады, калі ў нас настане сапраўдны падвойны суверэнітэт (ці адзін на дваіх - я таксама пачынаю ўжо нешта блытацца) і прыедуць сюды усур"ёз гаспадарыць зусім ужо сталыя "старэйшыя браты"?

Становішча тут зусім не смешнае, і, бачачы такое, даруйце, большае ганьбы ды сораму за нас, беларусаў, за сябе асабіста, прызнацца, я ў жыцці сваім дагэтуль не зведаў. Нешта падобнае было, праўда, у далёкім сорак першым. Малады нямецкі салдат, рагочучы, таксама наддаў мне, палоннаму, начышчаным ботам пад худы мой, скурчаны ад знявагі зад. Хоць даўно тое было, але, ўспамінаючы ганебныя кадры з Мікалаеўкі, мне, старому партызану, як і тады, прызнаюся, вельмі і вельмі захацелася зноў збегчы ў лес. Там бы мы, вольна ўздыхнуўшы, пагаварылі б з падобнымі малойчыкамі...

Аднак, пара ўжо канчаць свае сціплыя нататкі. Думаў напісаць пра мараль і палітыку нешта вялікае, сур"ёзнае, філасофскае, а атрымалася падобнае на фельетон. Але і філосаф-мараліст Гегель і цынічна амаральны палітык Напалеон дружна сцвярджалі некалі, што ад вялікага да смешнага адзін толькі крок. Як ні дзіўна, рацыю мелі абодва. З мараллю у нас, сапраўды, сталася вельмі ніякавата. А ў палітыцы і эканоміцы не тое што веліч, зусім ужо проста смех. Дый той, на жаль, смех скрозь слёзы. Такая вось склалася невясёлая філасафема.

М.І.Крукоўскі, прафесар, доктар філасофскіх навук, член-карэспандэнт Беларускай Акадэміі адукацыі, былы начальнік штаба атрада 2-й Заслонаўскай партызанскай брыгады.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 607
mod_vvisit_counter Учора 1563
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2170
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 37710