Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow SOS-паралелі arrow «Я ведаю, што напісаў больш, чым уся Партыя рэгіёнаў у цэлым прачытала»

«Я ведаю, што напісаў больш, чым уся Партыя рэгіёнаў у цэлым прачытала» Друк E-mail
06.08.2012 | 19:10 |
Володимир Федорович ШовкошитнийУладзімір ШАЎКАШЫТНЫ, паўпрэд украінскай нацыі: «Я ведаю, што напісаў больш, чым уся Партыя рэгіёнаў у цэлым прачытала». 
     Гутарыла Вікторыя ТКАЧЭНКА. 
     Пераклад Васіля ЯКАВЕНКІ.

Уладзімір Фёдаравіч Шаўкашытны - паэт, празаік, публіцыст, член Нацыянальнай спілкі  пісьменнікаў Украіны, народны дэпутат Украіны I склікання, ліквідатар наступстваў аварыі на ЧАЭС, прэзідэнт Міжнароднай арганізацыі "Саюз Чарнобыль" з 1990 да 2003 года, доктар філасофіі ў галіне паліталогіі. 

Аўтар шматлікіх кніг, найноўшай з якіх з'яўляецца зборнік "Крануцца нябёсаў". Зараз Уладзімір Шаўкашытны займае пасаду першага намесніка Старшыні НСПУ. Сёння гаворка пойдзе пра розніцу ў жыццёвых крэда палітыкаў і пісьменнікаў і пра тое, як украінскі нацыянальны дзеяч  ўтрымлівае сваю шматграннасць ў адным "Я". 

Image

  

Image

  

Image

       

Image

  

Image

  

Image 

 

- У мінулым народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны I склікання, сёння першы намеснік Старшыні НСПУ. Практычна, каго лягчэй скампанаваць ў адзінае цэлае - дэпутатаў або пісьменнікаў (улічваючы асаблівасць, што і тыя, і другія часам неўраўнаважаныя і дужа запальчывыя)?

- Магу сказаць, што ні тых, ні другіх. Дэпутатаў ВРУ можа аб'яднаць толькі рэальная перспектыва расстрэлу, і то яны аб'яднаюцца праз палову гадзіны пасля яго завяршэння. Там людзьмі кіруюць ўласныя інтарэсы і, калі так, на  там балі кіруе Сатана, а таксама й  людзі  не здольныя на канструктыўныя дзеянні. Цяпер дэпутаты аб'ядноўваюцца па кланавых  прыкметах. Пачынаючы з II склікання не прынята ніводнага пакта, накіраванага на развіццё ўкраінскай дзяржавы. Гэта значыць,  такое скампанаваць немагчыма, таму што гэта клаака. Што тычыцца пісьменнікаў, то кожны  перш за ўсё  з'яўляецца асобай. Ёсць псіхалогія натоўпу, таму, калі збіраюцца 40 акадэмікаў, то яны галасуюць таксама, як і сорак качагараў. А калі застаюцца адны сам-насам з сабой, то тады ўжо кожны з іх асоба. І тады кожны мае размову з Богам і адказнасць нясе перад ім. Пісьменнікі аб'ядноўваюцца вакол каштоўнасцяў. Зараз правакацыйны закон Ківалава-Калеснічэнкі аб наданні  рускай мове фактычна статусу дзяржаўнай сапраўды аб'яднаў нас практычна ўсіх у адзінае цэлае, таму што мы разумеем: гэта апошні рубеж існавання нашай дзяржавы. Гэта той рубеж, пасля якога застанецца толькі чакаць, калі ўпрысядкі з ручнікамі і хлебам маларосы паскачуць ў Маскву здавацца.

- Кажуць, што палітыка і творчасць - рэчы несумяшчальныя. Але, як вядома, Вы паспрабавалі сябе на двух франтах. Ці атрымалася Вам прымірыць амбіцыі свядомага грамадзяніна дзяржавы з лірычнымі парываннямі душы?

- Думаю, што атрымалася. Я скажу так: калі б украінская дзяржаўнасць ўсе гэтыя гады   незалежнасці краіны не была пад пагрозай і з боку Расеі  і з боку сваёй пятай ўнутранай калоны, я не займаўся б палітыкай. Я чалавек, які карыстаўся і карыстаецца духоўнымі каштоўнасцямі, таму я імкнуся ў сабе гэтыя рэчы сумясціць і прымірыць. Я ў палітыцы прытрымліваўся таго, чаго прытрымліваюся ў сваёй творчай дзейнасці, а менавіта прыярытэту каштоўнасцяў над інтарэсамі. Лічу, што кожны інтарэс павінен мець сваё месца: I-е - нацыянальны інтарэс, II-е-карпаратыўны або партыйны інтарэс, а III-е месца - асабісты інтарэс. Толькі так і ніяк інакш. Маючы нацыянальны інтарэс на першым месцы, кожны з нас мог бы задаволіць і два іншых, і тады б мы мелі паспяховую дзяржаву. Мне шкада людзей, якія паставілі на мэту грошы, бо на мой мужыцкі розум, грошы павінны служыць сродкам дасягнення мэты, а сама мэта павінна быць духоўнай. Ёсць вельмі няшмат прыкладаў з сучаснай ўкраінскай буржуазіі, якіх можна лічыць мецэнатамі, а менавіта: Аляксандр Слабадзян - "Абалонь", Уладзімір Загораў - "Дарніца". Яны выкарыстоўваюць усе свае магчымасці для таго, каб падтрымаць ўкраінскую культуру. Якому Ахметаву "дарагая ўкраінская культура"? Ды пляваць ён на яе хацеў! Вось жа у мяне няма канфлікту, калі я выступаю як паэт ці як палітык. Я выступаю як паэт-палітык і як нацыяналіст. Для мяне нацыяналізм - гэта любоў да свайго і павага да чужога. Я намагаюся  навучыць "свайму" новыя пакаленні, а таму вельмі шмат праводжу сустрэч у студэнцкіх і вучнёўскіх аўдыторыях. І прыемна, калі ў Харкаве ў рускамоўнай школе выпускнікі крычаць: "Слава Украіне, героям слава!"  То відавочна нешта да іх сэрца і розуму дайшло.

- Звычайна творчай асобе даводзіцца прымаць на сябе мноства ўдараў лёсу. Цытую радкі з вашага вершы:

Цей дивний міст між різними світами,
Над річкою із назвою "Життя",
Жартує дивовижні жарти з нами -
Веде від небуття до небуття.

Гэты дзіўны мост паміж рознымі светамі,
Над ракой пад назвай "Жыццё",
Жартуе дзіўныя жарты з намі -
Вядзе ад нябыту проста ў небыццё.

Ці атрымоўваецца  Вам здымаць эмацыйную нагрузку  пасля нялёгкіх удараў лёсу  з дапамогай паэзіі?

- І не толькі з дапамогай паэзіі. Я не збіраюся ні на што скардзіцца, на маю ж долю ўдараў прыйшлося столькі, што на ўвесь Саюз пісьменнікаў хапіла б той невычэрпнай колькасці тэм для напісання твораў. Я не фаталіст, я ведаю, што Творца ў жыцці нам дае адно, але найбольшае права - права выбару. Лёс гэта калідор з магчымасцямі, а значыць у гэтым калідоры ў нас ёсць столь, ёсць падлога, ёсць сцены - левая і правая. Чалавек сам выбірае, дзе ісці ў гэтым калідоры ад нябыту ў нябыт, але тут мы можам дасягнуць нябёсаў, гэта значыць столі і можам жыць у андэрграўндзе. Мы можам быць падонкамі, а можам быць героямі - гэта наш выбар. У мяне ёсць яшчэ адзін верш:

Від небуття до небуття - пів миті
Дай Бог пів миті поза небуттям.

Ад небыцця да небыцця - палова хвіліны
Дай Бог палову хвіліны за небыццём.

Я стараюся жыць так, каб па-за небыццём было яшчэ хоць бы паўхвіліны. Я думаю, што трэба жыць так, каб пасля заканчэння зямнога быцця, ты са сваім жыццёвым вопытам мог дапамагчы Творцы правіць Сусветам, для таго каб перамагала дабро. Бо свет існуе толькі тады, калі перамагае дабро.

- Вы з'яўляецца ліквідатарам наступстваў аварыі на ЧАЭС. Як асабіста ставіцеся да таго, што сёння, выбіваючы для сябе льготы, многія не датычныя да гэтай катастрофе атрымліваюць статус "чарнобылец"?

- Не думаю, што сёння камусьці гэта ўдаецца, таму што было ўжо 2 перарэгістрацыі. Ведаю, што вельмі шмат людзей змаглі падчас аварыі перастрахавацца і зрабіць сабе камандзіроўку, даведкі ўзяць. Не выключаю, вядома, што сярод сённяшніх ліквідатараў ёсць не тыя, за каго сябе выдаюць. Гаворка ідзе нават не столькі пра фальшывых ліквідатараў, як пра ілжэінвалідаў, якія прыехалі на паўгадзіны і крыкнулі "Слава КПСС!". Гэтыя людзі не аддзялялі трэці блок ад чацвёртага, не займаліся дэзактывацыяй, не насілі графіт. Але яны прыехалі і сказалі: "Наперад! Ура! Мы грудзьмі стаім за вашай спіной ". І сёння, чалавек, які прыехаў на паўгадзіны туды і я, які паўтара года на чацвёртым блоку быў ліквідатарам, у нас аднолькавы статус. У мяне сумленне ёсць, я сабе інваліднасці не афармляў, у іх яго не было ніколі, таму   афарміць усе паспелі.

- Многія мастакі ахвяруюць асабістым жыццём дзеля славы і самарэалізацыі. Чаго нельга сказаць пра Вас, бо Вы маеце жонку і чацвёра дзяцей. У чым сакрэт Вашага поспеху? Не адчуваеце наяўнасці двух "Я" - мастака і сем'яніна?

- Я адчуваю наяўнасць аднаго "Я", якое завецца Уладзімір Шаўкашытны - гэта і сем'янін, і мастак. Ёсць слабыя ці моцныя асобы, я ніколі не быў слабым. Я ў спорце займаўся ўсімі відамі, акрамя бабслею. Я мог і магу да гэтага часу пастаяць за сябе ў любой сітуацыі, дзе трэба інтэлектуальна, дзе трэба фізічна. Для мяне зневажальна лічыць сябе няшчасным. Гэта не мой шлях, хоць і не асуджаю такіх людзей, таму што гэта іх выбар. Ёсць людзі, якія лічаць, што толькі той мастак, хто аддаў мастацтву  з сямідзесяці гадоў 60, і  таму ён "вялікі" -  гэта іх выбар. Гэта асабліва індывідуальныя рэчы. Я не раздвоены, у мяне ёсць "Я" - Уладзімір Шаўкашытны і з мяне гэтага дастаткова. Які я мастак? Пройдзе час і людзі скажуць. Я ведаю, што я напісаў больш, чым Партыя рэгіёнаў разам узятая прачытала. Калі б яны прачыталі Уладзіміра Шаўкашытнага, Сяргея Пантюка, Віктара Баранава, і яшчэ шмат маіх калегаў, то ніводзін з іх не быў бы ў той партыі. А для таго, каб прачытаць, трэба ж навучыцца, а ім няма калі - бабло косяць.

- З Вашай біяграфіі вядома, што Вы выдалі сваю першую кнігу на рускай мове і скончылі Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Што заахвоціла Вас стаць цалкам украінскім літаратарам?

- Кроў. Украінская кроў. На ліквідацыі наступстваў аварыі ЧАЭС я напісаў менавіта   зборнік "Рэха красавіка", але і напісаў тады сваю першую ўкраінскую аповесць "Не так гэтыя ворагі". Там я напісаў і свой апошні верш на рускай мове пад назвай "Я - украінец", гэты верш  канчаўся ўкраінскай мовай:

Прости мене прапрадіде козаче,
Прости мені, мій споконвічний краю,
За те, що на чужинській мові плачу,
Об тім , що мови рідної не знаю.

Прабач мяне прапрадзед казак,
Даруй мне, мой першапачатковы краю,
За тое, што   чужынскай мовай плачу 
Аб тым, што мовы роднай не ведаю.

Такім чынам, заахвоціла мяне да поўнай адмовы ад  рускамоўнага "стихосложения" мая самасвядомасць. Я зразумеў, што колькі б я не пісаў на чужой мове, для іх я буду як зазвычай заставацца маларосам, а для сваіх - маскалём. А я сябе ні тым, ні іншым не лічыў.    Нягледзячы на тое, што ўся адукацыя, апроч школьнай,   была здабытая на рускай мове, я, дзе б ні вучыўся і дзе б ні працаваў, на ўсіх перапісах насельніцтва, і ў войску ў тым ліку, ўсюды пісаў: родная мова  украінская. Тое, што я пісаў тады рускай мовай і быў не адзін такі, то гэта была нацыянальная трагедыя. Багата каго спрабавалі зламаць. Слава Богу мяне не зламалі, і я застаўся украінскім ва ўсіх сваіх праявах. Тыя, хто не вярнуўся да роднай мовы,   яны сябе і не знайшлі. Гэта значыць, калі ты не зразумеў, хто ты ёсць, ты будзеш гэтым Кідалавым або Калеснічэнкам.

- Ваша паэзія насычана патрыятызмам. У чым на Вашу думку заключаецца абавязак сучаснага патрыёта? Не палохае Вас бяздзейнасць такіх людзей?

- Калісьці Іван Андрусяк напісаў рэцэнзію на зборнік "Крануцца нябёсаў"  і назваў  яе "Тры любові Уладзіміра Шаўкашытнага". Я думаю, што ён абсалютна злавіў сутнасць сутнага: любоў да Бога, любоў да Украіны і любоў да жанчыны. Гэта трыадзінства ёсць ва ўсёй маёй творчасці. У маім жыцці было вельмі шмат заплываў на выжыванне. Таму я не аддзяляю патрыятызм асобна ад ладу свайго жыцця. Калі, не дай Бог, узнікне такі выбар, каб ісці і абараняць Украіну, я ведаю, што разам са мной пойдуць мае дзеці і мае сябры, у гэтым плане ў мяне прыкрытая спіна. Я ведаю, што яны цягнулі б са мной плуг ўкраінскай дзяржавастваральнасці  так, што аж  пастронкі трашчалі б. Як кажа мне мой сябар салдат Віця Дворнікаў: "Валодзя, я нават не ведаю, што ты робіш, але калі ты гэта робіш для Украіны, значыць ты гэта робіш для нас". Я думаю, што колькасць патрыётаў на ліхую бяду як Партыі рэгіёнаў, так і недовмерлих камуняк сёння катастрафічна ўзрасла. Мяне зараз вельмі цешыць, калі бачу, што Пеця Сіманенка піша "Вернем краіну народу!». Гэта яны што  адбяруць у камуністаў або ў сваіх паплечнікаў Партыі рэгіёнаў «краіну» і аддадуць народу? Нядаўна гуляла наша зборная ў Данецку і ​​там сядзела 50 тысяч чалавек размаляваных ў жоўта-блакітнае і крычалі "Украіна!". Яны ўсведамляюць, што ёсць ўкраінскія сімвалы, а такім чынам наяўнасць дзяржавы спараджае грамадзян, калі гэтыя грамадзяне будуць патрыётамі, то гэта дзяржава будзе паспяховай. Я перакананы, што для таго, каб Украіна стала першай дзяржавай Еўропы, гэта маладое пакаленне патрыётаў павінна вынасіць у марах для сябе Украіну як найлепшую дзяржаву, і тады яна ёю стане, бо слова і мара - матэрыяльныя паняцці.

Укр.Літ
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2187
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9378
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 31809