Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Вакол здарэння arrow Лукашэнка: Самалёт быў

Лукашэнка: Самалёт быў Друк E-mail
26.07.2012 | 22:22 |
 Фота Пэра Кромвэла Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў факт незаконнага ўварваньня 4 ліпеня ў паветраную прастору краіны замежнага лёгкаматорнага самалёта, заявіўшы, што службовыя асобы, якія не спынілі дадзеную акцыю, павінны панесьці пакараньне.

«Як растлумачыць правакацыю зь лёгкаматорным самалётам, які ня толькі перасек мяжу, але і беспакарана ўварваўся на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь? Бо гэта ў першую чаргу бясьпека нашых грамадзян», -

- заявіў Лукашэнка на нарадзе аб стане працы па прывядзеньні Ўзброеных сіл і Дзяржпагранкамітэту ў адпаведнасьць з сучаснымі патрабаваньнямі, паведамляе Інтэрфакс

Больш за тое, адзначыў Лукашэнка, «гэты самалёт быў своечасова выяўлены, але чаму начальнікі не спынілі гэты палёт?»

«Каго шкадавалі? Гэта галавацяпства канкрэтных выканаўцаў ці памылка ў сыстэме аховы дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы?»

«Пры гэтым я хацеў бы шчыра і адкрыта сказаць, хто цікавіцца гэтым пытаньнем і прысутным тут: мужыкі, мы ўсе людзі дарослыя, вінаватыя за гэта павінны адказваць. З прыняцьцем рашэньняў я не сьпяшаўся па вашай просьбе. Вы хацелі гэты выпадак расьсьледаваць дасканала. На сёньняшні дзень, як я бачу, ён расьсьледаваны дасканала, і вінаватыя за гэта павінны панесьці адказнасьць. Максымум у панядзелак мною рашэньне будзе прынята, у тым ліку і кадравыя рашэньні. Вынікам комплексу мер павінна стаць пасьлядоўнае ўмацаваньне сыстэмы нацыянальнай бясьпекі і забесьпячэньне адэкватнага апэратыўнага рэагаваньня на любыя выклікі і пагрозы, адкуль бы яны ні паходзілі», - падкрэсьліў Лукашэнка.

«Увосень нам трэба будзе правесьці чарговыя парлямэнцкія выбары. Гэта якраз той момант, калі адбываецца актывізацыя як за межамі краіны, так і ўнутры краіны тых, хто страшна ненавідзіць нашу Беларусь і каму не падабаецца цяперашняе становішча спраў у краіне», - заявіў кіраўнік краіны.

Гаворачы аб неабходнасьці ўмацаваньня нацыянальнай бясьпекі краіны, Лукашэнка канстатаваў, што «на зьмену традыцыйным спосабам вядзеньня вайны прыходзяць адмысловыя, у тым ліку інфармацыйна-псыхалягічныя, апэрацыі і падрыўныя акцыі». Лукашэнка адзначыў, што «ў іх усё часьцей уцягваюцца добра падрыхтаваныя групы экстрэмісцкай накіраванасьці».

«Пад патранажам шматлікіх арганізацый, фармальна дзеючых пад сьцягам распаўсюджваньня дэмакратыі, вырошчваюцца, кансалідуюцца і накіроўваюцца ў патрэбнае замежным гаспадарам рэчышча ўнутраныя дэструктыўныя сілы. Такія рэаліі змушаюць кіраўніцтва Беларусі больш пільна сачыць за станам сыстэмы забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі і апэратыўна прымаць рашэньні па ключавых пытаньнях. Гэта асабліва важна ў пэрыяд правядзеньня палітычных кампаній, калі найбольш актывізуюцца зьнешнія і ўнутраныя нядобразычліўцы, мякка кажучы,» - сказаў Лукашэнка.

16 ліпеня, праз 12 дзён пасьля швэдзкага «мядзьведжага дэсанту», Лукашэнка ўзнагародзіў 44 камандзіраў войскаў супрацьпаветранай абароны, якія, паводле яго ўказу, «ўзорна выконваюць свае службовыя абавязкі».

Гісторыя дэсанту мядзьведзікаў

Раніцай у сераду 4 ліпеня швэдзкае выданьне The Local паведаміла, што грамадзяне гэтай краіны скінулі на Менск амаль тысячу цацак са словамі падтрымкі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі.

Пілёты сьцьвярджалі, што раніцай яны скінулі цацкі таксама і ў раёне рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. Міністэрства абароны Беларусі абвергла інфармацыю пра парушэньне беларускай паветранай прасторы.

Увечары 4 ліпеня ў інтэрнэце зьявіліся відэакліпы, на якіх зь невядомага самалёта скідваюцца нейкія рэчы. Адзін фрагмэнт відэа зьняты ў кабіне пілёта, на другім, дзе самалёт бачна ў небе, — можна пазнаць горад Івянец Менскай вобласьці.

У чацьвер раніцай міністэрства абароны Беларусі заявіла агенцтву Белта, што «скандальнае відэа аб палёце швэдзкіх пілётаў над Беларусьсю зьяўляецца груба сфабрыкаванай правакацыяй».

Пазьней улады Беларусі заявілі, што праводзіцца расьсьледаваньне інцыдэнту.

Паводле справы аб мядзьведзіках былі затрыманыя журналіст Антон Сурапін і рыэлтар Сяргей Башарымаў.

Антон Сурапін разьмясьціў у інтэрнэце дасланыя яму фота швэдзкіх мядзьведзікаў.

23 ліпеня Антона Сурапіна пакінулі пад вартай пасьля заканчэньня

10-суткавага тэрміну з дня затрыманьня. Яго падазраюць у садзеяньні групе асобаў у незаконным перасячэньні мяжы. Ці выставілі Антону Сурапіну афіцыйнае абвінавачаньне, невядома. абвінавачаньне Сяргею Башарымаву выставілі 16 ліпеня, праз 10 дзён пасьля затрыманьня. Сяргей абвінавачаны ў спрыяньні незаконным перасячэньні мяжы.

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1764
mod_vvisit_counter Учора 1141
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4468
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 40008