Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow ПостЧарнобыль arrow Чарнобыльскі вузел. Асвятленне знутры

Чарнобыльскі вузел. Асвятленне знутры Друк E-mail
25.04.2008 | 04:07 |

Зорка Палын, што выпала на нашую долю, завісла над зямлёй. Яна пакуль нязгасная.Час прынёс, так бы мовіць, стабілізацыю на пашкоджаныя радыяцыяй чарнобыльскія землі. Сваёй парэджанай грамадой людзі агледзеліся, ачомаліся, зразумелі, што тое паветра, начыненае нябачным чарнобыльскім пылам, схлынула, аднавілася ранейшае, хоць у глебе – хочаш не хочаш яе прызнаваць – зашмат выбуховай чарнобыльскай нечысці. Узбадзёрвае, аднак, навуковы сродак ці метад апрацоўкі зямлі: калі ўносіш у глебу падвоеную дозу калійных угнаенняў – радыеактыўны цэзій практычна не паступае з сокамі зямлі ў расліну. І гэта цяпер як апраўданне таму, што засяваюцца раней спісаныя з сельскагаспадарчага балансу землі.

Другі сродак, як абысці небяспеку ў выглядзе плоймы-цьмы радыенуклідаў, што варожым табарам сталявалася ў глебе, і мець ад зямлі карысць, – гэта падбор тэхнічных культур, напрыклад, рапса, цукровых буракоў, іх пашыраная вытворчасць і перапрацоўка на дызельнае паліва, у адным выпадку, а ў другім – на тэхнічны спірт, які будзе выкарыстоўвацца таксама на запраўку рухавікоў.

Безумоўна, ўсяго гэтага мала для больш-менш бяспечнага жыцця і працы людзей у зоне. Вельмі важна, каб месцічы выконвалі правілы асабістай санітарнай гігіены і не забывалі, што праз радыяцыю сённяшні адносна спакойны дзень можа абярнуцца бядою заўтра. Інстытут радыебіялогіі, які ўзначальвае акадэмік Яўген Канапля, дзеля павышэння індывідуальнай бяспекі і паляпшэння папуляцыйных умоў для насельніцтва прапануе вярнуцца да ёднай прафілактыкі – гэта першая пазіцыя і да паляпшэння якасці харчавання – другая пазіцыя. Менавіта па ініцыятыве гэтага інстытута, які дзейнічае ў Гомелі, хлебапякарні распачалі выпуск і рэалізацыю так званага акадэмічнага хлеба і хлеба-булачных вырабаў ці то з кальцыевымі, ці то з антыаксідантнымі дабаўкамі.Падобныя дабаўкі патрэбны для ўзмацнення здароўя і павышэння ўстойлівасці арганізма супраць розных захворванняў.

Адно на сённяшні дзень вузел чарнобыльскіх праблем пералічанымі клопатамі і вынаходніцтвамі не абмяжоўваецца.

Багата непрыемнасцей, непрадказальных страт, драматычных і трагічных наступстваў тоіць у сабе радыеактыўны стронцыі-90, на паўраспад якога спатрэбіцца яшчэ 30 гадоў. Ён распылены ў 8 раёнах Гомельскай вобласці і фіксуецца ў прадуктах харчавання.

Што паказваюць лічбы?

Калі ў 2004 годзе па гранічна магчымым утрыманні стронцыя ў зерне не праходзіла на вытворчасць мукі і хлеба 45% ураджаю, то цяпер не праходзіць 97%. Амаль усё зерне ідзе на фураж, гэта значыць, на корм скаціне. Бульба вырошчваецца з паказчыкамі па стронцыю 0,30 – 0,36 Бк/кг, а “дапусцімая” мяжа – 0,37 Бк/кг. Афіцыйна прызнаная мяжа… Слова дапусцімая я бяру ў двухкоссе, таму што ўсялякія межы ўздзеення на арганізм чалавека лправодзяцца толькі на паперы, умоўна, а ў натуры памежных слупоў ніхто не расставіў.

Дык вось узаемазалежнасць: фураж – скаціна – мяса – чалавек… Гэтакі ўсім вядомы ланцуг. Мяса і косці… А ў касцях скаціны накапліваецца да 1000Бк/кг стронцыя-90. Значэнне ў некалькі тысяч большае за “дапусцімую норму”. І што з касцямі потым службы робяць?.. Нам дакладна пакуль не вядома. Затое ніхто не хавае таго, што з кожным годам у раёнах чарнобыльскай зоны колькасць радыенуклідаў у малацэ кароў узрастае, і таго, што трапляюцца радыенукліды і ў грудным малацэ жанчын. Ужо засведчана нават утрыманне стронцыя-90 у касцях нованароджаных.

Бяда са стронцыем, асабліва ў Хойніцкім, Брагінскім і Нараўлянскім раёнах, якія бліжэй да эпіцэнтра Чарнобыльскай катастрофы. Бяда і для астатніх забруджаных раёнаў, увогуле небяспека для насельніцтва краіны, асабліва калі ўлічыць, што стронцый прыкладна чатыры гады таму з практычна нерухомага перайшоў у стан рухомага – як у глебе, так і жывым арганізме.

Якія ж меры ў адказ на ўзмоцненую стронцыевую небяспеку прымаюцца ў чарнобыльскай зоне? Меры, на жаль, пакуль неадэкватныя. Кульгае, як заўсёды, радыяцыйны кантроль.

Адзін дасведчаны і занепакоены чалавек з месца прапанаваў высокаму начальству перапрацоўваць усё малако зоны забруджвання стронцыем на масла, у якое радыяцыя практычна не трапляе. У Хойніцкім раёне гэтак і робіцца. Але ж гэтак робіцца не скрозь і не ў поўнай меры. Таму варта было б стратэгам краіны парупіцца.

Шкада,што чыноўнікі кампетэнтных міжнародных арганізацый, ад якіх што-якое практычна залежала, застаюцца вернымі свайму ўдаўнеламу прынцыпу: няма праблем! Ім асабіста пакуль нічога не пагражае: ні зубны боль у касцях, ні паломкі ў структурах генома… Пра Чарнобыль як лічылі, так і лічаць у МАГАТЭ: варта забыць! І не толькі там гэтак лічаць – у нас, на вяршыні ўладнай піраміды, – таксама. Не хочуць бачыць і чуць, што чарнобыльская зона – расаднік заўчаснай смерці для соцень тысяч і мільёнаў людзей. Гавораць пра дэмаграфічныя страты, змяншэнне карэннага насельніцтва і не маюць мужнасці зазірнуць у корань праблемы. Між тым у радыусе 10 км ад саркафага яшчэ ляжыць і вечна будзе ляжаць плутоній пад нумарамі 238, 239, 240… Сярэдні з іх – плутоній 239 – пачаў унутраную перабудову ў амерыцый, і не выключана, што ён знойдзе сабе шлях для перадыслакацыі, пераносу, распаўсюджвання. А гэта ж, даводзяць вучоныя, самы-самы грозны па разбурэнні і вынішчэнні існуючых біялагічных відаў і асабліва вышэйшага тыпу, аснашчанага чалавечым розумам.

 Адным словам, не ўсё скончылася, а толькі працягваецца. У выніку калектыўнага апрамянення жыхароў краіны, а “унутранае хранічнае апрамяненне назіраецца па ўсёй Беларусі” (Т.Белаокая), здароўе нашай паважанай супольнасці пачало моцна накульгваць. Пакутуюць дзеці. Спецыялістамі-медыкамі адзначаецца выразнае пагаршэнне здароўя дзяцей усіх узростаў. Нарастаюць спадчынныя і прыроджаныя адхіленні ад нормы, псіхічныя расстройствы, хранічныя захворванні органаў дыхання, стрававання, мачапалавой сістэмы, алергічны стан… Гэта тэма асобнай размовы, тым не менш, няма як не спыніцца на анкалагічных захворваннях. Яны не зніжаюцца, і сярод іх асаблівы размах набывае рак малочнай залозы ў жанчын. Ды не абыходзіць, не шкадуе ён і дзяўчатак ва ўзросце 12 – 14 гадоў. За год у краіне фіксуецца да 450 выпадкаў захворванняў на рак малочнай залозы – зашмат! І нехта лічыць, што гэта трэба трымаць у сакрэце.

Па меркаваннях японскіх вучоных, самы цяжкі па наступствах для чарнобыльцаў перыяд наступіць праз 25 гадоў ад моманту аварыі. Не давядзі Прамілы!

 Сказаць праўду, не толькі японскія вучоныя перасцярагаюць нас. Возьмем расійскіх, адно не тых, што адразу пасля аварыі ездзілі сюды, бы нейкія ідэалагічныя папы, з адзінай мэтай – маною зняць страх з людзей.

Пералічу групу маскоўскіх спецыялістаў, якія займаліся зусім прадметнымі і, трэба меркаваць, чэснымі, чыннымі даследаваннямі. Гэта яны склалі навуковы грунтоўны артыкул, надрукаваны ў кнізе “Чарнобыльская рана” (Мінск, 2003) ў перакладзе на беларускую мову. Яны, яны гэта:

В.КУЛАКОЎ, доктар медыцынскіх навук, акадэмік РАМН, дырэктар навуковага цэнтра акушэрства, гінекалогіі і перынаталогіі РАМН;

Т.СОКУР, кандыдат медыцынскіх навук, кіраўнік акушэрскай брыгады;

І.ЦЫБУЛЬСКАЯ, доктар медыцынскіх навук, кіраўнік педыятрычнай брыгады;

І.ДАЎЖЭНКА, кандыдат медыцынскіх навук, кіраўнік брыгады дзіцячых гінеколагаў;

А.ВАЛАБУЕЎ, доктар медыцынскіх навук, прафесар, кіраўнік рэнтгена-радыялагічнай лабараторыі;

В.МАЛЫШАВА, кандыдат біялагічных навук, эндакрынолаг;

І.СУСКОЎ, кандыдат медыцынскіх навук, кіраўнік сектара радыяцыйнага і хімічнага мутагенезу Інстытута агульнай генетыкі імя М.Вавілава РАН.

Даследчыкі, напэўна, з’елі не адзін пуд солі, шчыруючы ў пошуках сапраўдных медыцынскіх уплываў, наступстваў чарнобыльскага мроіва, чарнобыльскай смугі, радыяцыйнай заслані, і ім нельга не давяраць.

Дык вось што навуковая брыгада з сямі чалавек даводзіць нам. Асобныя вытрымкі з тэксту:

“Вядома, што асноўнае значэнне для здароўя мае ступень назапашвання радыенуклідаў у арганізме. Вызначэнне інкарпараваных радыенуклідаў спецыяльнымі лічыльнікамі не апраўдала сябе. Паказчыкі “СІЧ” не адлюстроўваюць назапашванне дозавых нагрузак. Іх сувязь з клінічнымі праявамі невялікая. Адзначана толькі, што пры адносна больш высокіх паказчыках на “СІЧ” у маці і дзіцяці маюцца змены з боку перыферычнай крыві, а ў групе дзяцей з павышэннем паказчыкаў часцей назіраецца затрымка псіхаматорнага развіцця”.

“У адрозненне ад вывадаў класічнай радыяцыйнай медыцыны і радыебіялогіі малыя дозы радыяцыі, як правіла, адразу не праяўляюцца. Яны аказваюць сваё патафізіялагічнае ўздзеянне і выяўляюць сябе тымі ці іншымі відочнымі клінічнымі прыкметамі толькі ў выніку свайго назапашвання ў клетках на працягу месяцаў, і нават гадоў. Гэта адпавядае асноўным феноменам радыяцыйнай генетыкі, што апісаны М.Цімафеевым-Расоўскім, як:

– адсутнасць мінімальнага парога доз, не здольных выклікаць генетычныя мутацыі”.

“Калі ўлічыць усе выяўленыя заканамернасці, дык выстройваецца ланцужок узаемазвязаных працэсаў і вымалёўваецца заганнае кола: мутацыйны працэс, за ім – абмежаванне бялковага полімарфізму, за ім – змяншэнне магчымасцей рэпаратыўнага сінтэзу ДНК, далей – біяхімічныя, імуналагічныя і іншыя праявы дысбалансу ў арганізме – парушэнне працэсаў адаптацыі і кампенсацыі, што, у сваю чаргу, садзейнічае ўзмацненню мутагенезу і зніжэнню сінтэтычных магчымасцей ДНК, абмежаванню функцыянальных магчымасцей і жыццестойкасці індывіда”. Ад сябе дадам, як узрастае ўсё гэта будучы памножаным на папуляцыю! Аднак далей:

“Выяўленае намі генетычна абумоўленае зніжэнне ахоўных уласцівасцей арганізма, якое ўзнікае ўнутрыутробна, звязанае з радыяцыйным уплывам, і якое ўзрастае цягам гадоў, не меней важнае. Яно праяўляецца ў куды больш шырокіх кантынгентаў і ўяўляе сабой рэальную пагрозу фізічнай дэградацыі наступных пакаленняў, а таму вымагае сур’ёзных мер па абмежаванні паступлення радыенуклідаў у арганізм бацькоў і дзяцей, а таксама мер па павышэнні ахоўных сіл арганізма ў асоб, якія жывуць у зонах радыяцыйнага кантролю. Пад асаблівы медыка-генетычны і медыка-сацыяльны кантроль павінны быць узяты маладыя жанчыны, якія плануюць цяжарнасць, цяжарныя і іхняе патомства”.

Усё, выкладзенае тут, лічу неабвержным. Радыяцыя на чарнобыльскай ніве і наўкруг наводзіць моцную скруху на душы, ламае і перайначвае закладзеную прыродай генетыку, высмоктвае і абрывае жыццё. Ці можна на ўсё гэта не звяртаць увагі?

Зусім нядаўна мне ўдалося наведаць Хойніцкі раён, у якім пасля ўзрыву атамнага рэактара на Чарнобыльскай АЭС размяшчаўся штаб ліквідавання ядзернай катастрофы. Зусім лагічна, што там, у штабісцкім, так бы мовіць, раёне, па ініцыятыве старшыні райвыканкама Мікалая Садчанкі, мясцовага рупліўца, абабітага ў змаганні з радыяцыйным нашэсцем, заснаваны сельскі, пакуль што лакальны музей “Трагедыя Чарнобыля”. На нешта вышэйшага рангу – дзяржаўны музей, скажам, для ўсяго рэгіёна, у Садчанкі не хапіла сіл, так, сіл, каб прабіць глухату розных міністэрскіх чыноў: няма грошай, адказвалі. Толькі не ў грошах справа, і гэта, бадай, усім вядома. М.Садчанка цяпер працуе ў Гомелі.

Мяркуецца, што музей ў вёсцы Судкова раней ці пазней, а ўсё ж знойдзе сабе прытулак і нават больш прасторную хароміну ў Хойніках, а цяпер у яго найважная задача – накапіць як мага больш цікавых матэрыялаў для музейных экспазіцый. Загадвае музеем спадарыня Валянціна Гацко.

У свой час я патраціў нямала энергіі, даказваючы міністру МЧС І.Кеніку і бацькам горада-сталіцы, што Чарнобыльская катастрофа вымагае ад кіраўнікоў і ўсіх грамадзян незалежнай краіны асобнага музея-пантэона, і ўсё дарэмна. Пытаенне між тым не знята… Як цяпер бачыцца, Мікалаю Іванавічу Садчанку ўдалося рэальна, пакуль у зародку выштукаваць хорам памяці, і наша памяць будзе мець тут апірышча ўвекавечанае.

Не буду пералічваць экспанатаў, адно скажу, што пераважаюць там афіцыйныя манускрыпты і не стае жывога чалавечага апасродкаванага ўспрыняцця катастрофы, хоць ёсць куткі сялянскага побыту. Ёсць сведчанні пра гуманітарную дапамогу замежных грамадзян, але ж зусім няма рэчавых доказаў, сведчанняў грамадзянскай рупнасці сваіх памагатых, сваіх валанцёраў. Усё гэта, будзем меркаваць, у музея наперадзе.

Перакананы, у культурна-гістарычным плане важнае значэнне могуць мець падобныя музейныя ініцыятывы і ў іншых раённых цэнтрах чарнобыльскай зоны. Прынамсі ёсць добрыя намеры і такія-сякія набыткі ў Брагіне і Нароўлі.

Чаго я ніяк не мог зразумець, вывучаючы музей пад Хойнікамі, дык гэта поўную адсутнасць у ім сярод экспанатаў гістарычнай чарнобыльскай літаратуры, кніг, навуковых даследаванняў. Там адсутнічае нават зборнік сачыненняў школьнікаў “След чорнага ветру” (Мінск, 1995), а ён жа выпушчаны Беларускім сацыяльна-экалагічным саюзам “Чарнобыль” ажно 30-тысячным тыражом і выдаваўся за мяжой у перакладзе на іншыя мовы.

Адсутнасць кніг у Хойніцкім (Судкоўскім) чарнобыльскім музеі пра катастрофу свету, няйначай, – сведчанне адключэння глыбінкі ад інфармацыйных рэсурсаў краіны, і цяжка сказаць, чыя ў тым віна, чый клопат… Можна толькі здагадвацца.

Але ж гэтую хібу нам, інфармаваным і свядомым грамадскім дзеячам краіны, здаецца, не цяжка выправіць. Наш святы абавязак той музей лічыць і сваім музеем. Ягоны адрас: в.Судкова, 247600, Хойніцкага раёна Гомельскай вобл., тэлефон (02346) 93496, кант. маб. тэлефон у Мінску 29/ 776 77 13.

Заклікаю ўсіх, хто меў дачыненне да ліквідавання наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, перасялення людзей, аздараўлення і лекавання дяцей і дарослых, да пахавання моцна забруджаных вёсак, падумаць пра дапамогу музею экспанатамі, успамінамі, дакументамі, рэчамі, фатаграфіямі, кнігамі, асвятляючымі чарнобыльскую праблематыку.

Зорка Палын, што выпала на нашую долю, завісла над зямлёй.
Яна пакуль нязгасная.

Васіль Якавенка, пісьменнік, кіраўнік ГА “Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз “Чарнобыль”

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Ваша статья - откровенная провакация. Вы не владеете даже ЭЛЕМЕНТАРНЫМИ знаниями о предмете разговора. Ставить Потапова в один ряд с Тесла - мелкий идиотизм. Да, АЭС - страшная глупость, но давайте вместе предложим энергетический выход Беларуси из этого чиновничьего тупика! Выход есть, но не по 'деяниям' тех (кроме Теслы!), котго вы перечислили.

Напісаў Владимир,
Дата 09/17/2009 Час 17:07

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1076
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7908
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51581