Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Лукашэнка пра Нясвіж: Такая рэканструкцыя нікому не патрэбная

Лукашэнка пра Нясвіж: Такая рэканструкцыя нікому не патрэбная Друк E-mail
21.07.2012 | 17:20 |
Лукашэнка пра Нясвіж: Такая рэканструкцыя нікому не патрэбнаяПаводле БелТА | 15:10, 20 лiпеня 2012

«Такая рэканструкцыя нікому не патрэбна. Гэта апошні замак, дзе я хаджу і ўсё трымаю на кантролі.

Сядайце і думайце, якім будзе прадпрыемства па рэстаўрацыі. Трэба ўсіх аб'яднаць у адну арганізацыю. А то мы там трацім шалёныя грошы, робім у разы даражэй, чым калі б замежнікі рабілі», - сказаў ён.

Ён даручыў унесці яму прапановы па стварэнні арганізацыі, якая аб'яднала б усіх рэстаўратараў.

Лукашэнка пра Нясвіж: Такая рэканструкцыя нікому не патрэбнаяАляксандр Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі ёсць добрыя рэстаўратары, якіх нельга страціць. «Гэта рэдкія людзі, і яны павінны атрымліваць добрыя грошы за сваю працу», - адзначыў Лукашэнка.

Ён даручыў унесці яму прапановы па стварэнню «моцнай, дастойнай арганізацыі, якая аб'яднала б усіх рэстаўратараў». «Мы не павінны страціць таленты», - дадаў ён.

Як далажыў Лукашэнку міністр культуры Павел Латушка, палацава-паркавы ансамбль ужо аказвае цэлы шэраг платных паслуг. За тры апошнія гады вырасла колькасць наведвальнікаў комплексу. Калі ў 2010 годзе палацава-паркавы ансамбль наведалі 173 тыс. чалавек, у 2011-м - 210 тыс., то за першае паўгоддзе 2012 года - каля 136 тыс. чалавек. Чакаецца, што да канца года тут пабываюць каля 300 тыс. наведвальнікаў. У 2011 годзе даходы ад платных паслуг склалі Br1,5 млрд. Паводле слоў Паўла Латушкі, на працягу двух-трох гадоў комплекс выйдзе на 100-працэнтную акупнасць затрат на ўтрыманне аб'екта. Міністр таксама адзначыў, што кошт білета на наведванне палацава-паркавага ансамбля будзе складаць Br50 тыс., для некаторых катэгорый грамадзян прадугледжана 50-працэнтная льгота.

«Не трэба рвацца і бегчы за вялікімі грашыма. Усё трэба рабіць паступова. Бо мы тады адаб'ём ахвоту ва ўласных людзей, трэба, каб беларусы гэта бачылі.

А беларусы за вялікія грошы сюды не пойдуць», - адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Усё трэба рабіць вельмі акуратна, разумна. Дырэктар павінен зыходзіць з таго, нібы гэта яго, лішні крок налева або направа - страты. А не думаць, што дзяржава дзесьці дапаможа, падставіць плячо», - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з экспазіцыяй адрэстаўраванага Нясвіжскага замка.

Цяпер усе работы па аднаўленню і рэстаўрацыі комплексу выкананы. Адноўлены і адрэстаўрыраваны замак, камяніца, арсенал, паўднёвая і ўсходняя галерэі, прыбудова да замка, уязны мост, падземныя хады абаронных збудаванняў, роў, падземныя збудаванні пад усходнім валам, добраўпарадкавана тэрыторыя знешніх фартыфікацыйных збудаванняў. Цалкам адноўлены інтэр'еры княжацкіх пакояў, замкавыя капліцы, Залатой, Белай бальнай, Паляўнічай, Малой сталовай, Гетманскай залаў, іншых памяшканняў.

Аляксандр Лукашэнка прайшоў па гэтых залах і ў цэлым застаўся задаволены ўбачаным.

Спецыялістамі завершаны работы па рэстаўрацыі захаваных інтэр'ераў і іх элементаў. 57 працэнтаў экспазіцыі - арыгінальныя прадметы XVI - пачатку XIX стагоддзя, астатняе - копіі і сучаснае ўзнаўленне старадаўніх арыгіналаў. Паводле слоў міністра культуры, міжнародныя эксперты далі пазітыўную ацэнку адноўленым інтэр'ерам. Аднаўлення чакаюць Замкавы, Японскі, Марысін і Англійскі паркі. Як заўважыў кіраўнік дзяржавы, паркі трэба падтрымліваць у іх натуральным стане. «Яны павінны быць такімі, якімі былі ў той час», - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся таксама з прадстаўнікамі роду Радзівілаў, якія таксама прыехалі наведаць адрэстаўраваны замак.

Яны адзначылі, што ў цэлым ім падабаецца тое, што выканана ў замку. «Радзівілы ніколі не хацелі выязджаць адсюль, але ў 1939 годзе былі вымушаны зрабіць гэта. Наша сэрца заўсёды тут», - сказаў адзін з нашчадкаў роду Радзівілаў. «Прыязджайце сюды. Цяпер вам ёсць куды прыехаць», - у сваю чаргу сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка перадаў у дар музею пояс слуцкага тыпу, характэрны для паясоў, якія вырабляліся на мануфактурах Рэчы Паспалітай у 1760-1790-я гады.

Ён вытканы з шаўковай і сярэбранай пазалочанай нітак. Аляксандр Лукашэнка таксама пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей палацава-паркавага ансамбля: «Багатая культурная і гістарычная спадчына Беларусі выклікае пачуццё гонару ў кожнага яе жыхара. Адным з унікальных помнікаў архітэктуры з'яўляецца палацава-паркавы ансамбль у Нясвіжы, які ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Не аднойчы абнаўляўся ён пасля войнаў, пажараў і перыядаў забыцця. Дзякуючы рабоце рэстаўратараў, будаўнікоў і спецыялістаў музейнай справы сёння мы бачым Нясвіжскі замак ва ўсім яго харастве. Няхай і далей гэты выдатны твор айчыннага дойлідства застаецца ўвасабленнем культурнага багацця Беларусі, сімвалам невычэрпных стваральных сіл і здольнасці нашага народа».

У сваю чаргу Лукашэнку на памяць аб наведванні палацава-паркавага ансамбля быў перададзены габелен з відамі Нясвіжскага замка

Наша Ніва
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1159
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6389
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 50062