Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Наваколле arrow Першы "зялёны" суд: сэнс ёсць — варта мяняць фармат экалагічных пратэстаў

Першы "зялёны" суд: сэнс ёсць — варта мяняць фармат экалагічных пратэстаў Друк E-mail
15.07.2012 | 22:18 |
Валерый ДРАНЧУК, журналіст, эколаг, актывіст зялёнага руху

- Справа аб спыненні гаспадарчай дзейнасці ў гарадскім парку імя 40-годдзя Кастрычніка, дзе, як вядома, будуецца гасцінічны комплекс "Пекін", разглядалася ў Фрунзенскім судзе г. Мінска з 26 красавіка па 14 чэрвеня. Заяўнікі зыску - мясцовыя жыхары і грамадская арганізацыя "Экадом" - выставілі тры патрабаванні: адмяніць рашэнне Мінгарвыканкама (выдзяленне ўчастка, дазвол будаўніцтва), адмяніць рашэнне адміністрацыі Ленінскага раёна (высечка дрэў), кампенсаваць урон асяродку ў поўным аб'ёме (аднавіць парк).

Адбыліся тры паседжанні. Трэцяе паседжанне 14 чэрвеня было нечакана апошнім. Вердыкт прагучаў са спасылкай на указ прэзідэнта: разгляд справы непадведамасны "агульнаму суду". Суд, як атрымалася, неправамоцны вырашаць пытанні, якія спрачаюцца з дакументам прэзідэнцкай адміністрацыі.

Суддзя на тое і папрасіла нас акрэсліць патрабаванні, каб выразнейшым было яе вызначэнне: вось, маўляў, указ прэзідэнта, з якога выцякаюць тыя рашэнні, а вось патрабаванні насуперак. Не экспромт, як падумаць, а загадзя накіданая і ўзгодненая схема. Пастка, яма. На тое, падаецца, і расцягнутасць слухання справы: пазоў наш пададзены 27 лютага (яшчэ да масавай высечкі парка і задоўга да пачатку будаўнічых работ), першае паседжанне ажно праз два месяцы (26 красавіка,15 гадзін!), наступнае - яшчэ праз месяц... І гэтак далей.

Я прапускаю дэталі. Напрыклад, было наша вельмі выразнае хадайніцтва па забеспячэнні пазову - неадкладным спыненні гаспадарчай дзейнасці да пачатку суда, на якое суд не адрэагаваў ніякім чынам (!).

Але я не пра дэталі цяпер хачу гаварыць, гэта яшчэ зробяць адмыслоўцы-юрысты.

Як адзін з падпісантаў пазову і ўдзельнік судовага працэсу, я паспрабую адказаць на пытанне пра сэнс і вынік, разважыць, а ці не марныя гэта высілкі - дзеля чаго судзіцца і за што, калі парк дарэшты панішчаны і ў самае яго сэрца (акурат, дзе яшчэ год таму ў зялёных шатах да паўдня стаяў халадок і не прасыхала ранішняя раса) забіта не адна сотня (!) бетонных паляў, на колішніх сцежках жалезныя монстры грызуць кубаметры зямлі, руйнуюць лапік зямлі уздоўж і ўпоперак, укладаюцца ў нетры тысячаметровыя камунікацыі... Адным словам, кіпіць будоўля?!

Фота аўтара

 

Мне нават цяжка назваць гэта словам будоўля. Гледзячы на жудасную рэальнасць (жывучы побач), я назіраю стыхію гвалтоўнага разбурэння - зямля ўцякае нібы з-пад ног. То быў рэальны парк, устойлівая тэрыторыя, цяністая зялёная клумба, на якой раслі гадаваныя дзесяткамі гадоў шыкоўныя дрэвы - а гэта больш чым дастаткова для парка...

Фота аўтара

 

Пра што думае сёння мой суайчыннік? У якой краіне ён жыве? Што не абаронены ні ён, ні ягоны сусед, ні ўсе мы? Усе мірныя пратэсты жыхароў аказаліся НІШТО супраць нашэсця інвестараў.

Калі ўжо парк ляжаў, адміністрацыя Ленінскага раёна паклікала нас, найбольш актыўных абаронцаў, на такую быццам бы сустрэчу-дыялог. І нечакана, ужо напрыканцы, у твар "прэзідыума" з мікрафона прагучала фраза адной інтэлігентнай жанчыны. Моцная фраза. Смелая фраза. Гучная фраза. "ВЫ - ЗАБОЙЦЫ ПРЫРОДЫ!"
І вось - суд, наш зялёны пазоў.

Дык навошта судзяцца "зялёныя"? Чаму і каму гэта трэба? Чаму, урэшце, там я? Перахоплівае дух ад жадання адказаць на гэтыя пытанні. Мы падавалі заяўку на пікет яшчэ ў марозным лютым. Гарвыканкам адмовіў. Мы сабралі прэсу на пачатку маштабнай высечкі, дзе прагучала і слова святара айца Акаловіча. У суботу 18 лютага людзі з бліжэйшых дамоў выйшлі на Рэквіем - кожны стаў ля спілаванага дрэва, моўчкі папрасіў прабачэння... Дзесьці блукалі пратэстныя лісты з сотнямі подпісаў - пакіньце парк у спакоі, знайдзіце іншае месца!

Суд як апошні шанец, каб перагледзець рашэнне, не дапусціць будаўніцтва? Ці выпушчаны ўвысь "зялёны" сцяг пратэсту - не змаўчаць, адказаць на здзек? І тое, і другое.

Пра "зялёныя" суды я марыў ці не ад малку. 1960-ыя гады. На родным хутары - колішнім асяродку маляўнічай радзівілаўскай магнатэрыі спілавалі стагадовую ліпу-мадону з раскошнай буслянкай у кроне, дзе ўжо капашыліся бусляняты, і я, шасцікласнік, дапытваўся ў дзядулі: "А ці ёсць закон, каб не даць болей людзям гэтак рабіць?.."

Яшчэ памятаю сямейныя перажыванні пра спусташэнне "нашай" рачулкі Гавязнянкі (крынічны прыток Нёмана), бязлітасна чорны след каналакапальнікаў на ваколічных лугавінах. Яны сканчаліся тым, што хтосьці са старэйшых абавязкова прамаўляў: "Суда на іх няма". Божага ці грамадзянскага, не пасведчу, істотна іншае - субстанцыя справядлівасці, наканаванне кары для тых, хто руйнаваў і нішчыў.

У "Паэме дзяцінства" пазней напісалася:

Коўш экскаватарны нада мной,
Зматваю вуды -
Меліярацыя.

Аўтар гэтага лірычнага зыску вучыўся ўжо на 3-м курсе журфака (пачатак 70-х). Калі б тады мне прапанавалі падпісаць пазоў у суд на здзекі з прыроды, з нашых панішчаных рэк і рачулак, балот і багністых лужкоў, я б гэта зрабіў не думаючы пра санкцыі дэканата (санкцыі, між іншым, былі - на мой салідарны пратэст у моўна-філалагічнай, хто памятае, "справе Алеся Разанава").

Працяг тэмы - рэальных "зялёных" судоў і "зялёных" зыскаў -- адбыўся хіба напрыканцы 1990-х, калі з прыняццем і падпісаннем Орхускай канвенцыі можна было казаць: "Суд на іх ёсць!". І ёсць закон, пра які я дапытваўся ля падножжа той паваленай ліпы амаль паўвека назад. У кароткай прадмове да першай публікацыі Орхускай канвенцыі ў Беларусі ("Белавежская пушча", №3, 1999) я, між іншым, адзначаў (даруйце самацытату): "Патэнцыйная значнасць і сіла артыкульных палажэнняў уражвае. Аднак несумненна і тое, што зрэалізаваць гэты патэнцыял можна ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы...".

Сёння, калі "ўмовы" аніяк не назавеш дэмакратычнымі, я падпісваю "зялёны" зыск. Дык ці ёсць сэнс? Адказваю: сэнс ёсць! Сітуацыя настойліва патрабуе змяніць фармат экалагічных пратэстаў. Даўно не спрацоўваюць "калектыўныя скаргі прэзідэнту". Гэтыя паперы патрэбныя ўладам дзеля таго, каб лепш зарыентавацца ў настроях, падмануць і дамагчыся свайго. Улада нахабная - і гэта так. З прашэнняў, петыцый, зваротаў у адміністрацыю ці міністэрствы трэба пераходзіць на больш глыбокі і эфектыўны, магчыма, больш рэгламентаваны і жорсткі фармат.

Апарат кіравання, чыноўнікі, якія прымаюць рашэнні кшталту парку 40-годдзя, разумеюць, што законы ў краіне напісаны і для іх, старанна абыходзяць праўныя нормы, штукараць, шукаючы прыдатныя і зручныя хады-пралазіны. Але "сляды" застаюцца, каб зялёныя і "простыя" нязгодныя грамадзяне - з гарантаваным доступам да правасуддзя на абарону правоў - маглі не толькі прыгрозіць, але рэальна падаць у суд на парушальнікаў.

Сэнс ёсць. Дзякуючы судам, я дапускаю і такі пазітыўны момант, - чыноўнікі на месцах, дзяржапарат пачнуць перайначвацца, інакш думаць-мазгаваць, папросту, будуць баяцца прымаць юрыдычна рызыкоўнае рашэнне з пункту гледжання права грамадзянаў абскардзіць яго ў судзе.

Сэнс ёсць. Бо неабходна загартоўвацца судовай практыкай. І вучыцца, адукоўвацца, "трэнінгавацца" -- глядзець на дзеянні ўлады праз артыкулы законаў, прынятых міжнародных пагадненняў, лепш арыентавацца ў юрыдычных актах, вылоўліваць тую патрэбную інфармацыю, якая дае падставу звяртацца ў суд.
Судоў не бывае замнога, як не бывае замнога самой Прыроды. І мне цікава, якая статыстыка "зялёных" судоў у свеце. Мяркую, не адзін дзесятак на сярэднюю еўрапейскую краіну.

Гадоў колькі таму, калі з групай журналістаў былі ў Швецыі, грамадскія арганізацыі з гонарам сведчылі нам, што судамі не грэбуюць, асобныя ж выбралі судовую працэдуру як найлепшы інструмент экаабароны. І, як ні цяжка, у рэшце рэшт адстойваюць інтарэсы прыроды ці свае сацыяльныя правы на здаровае асяроддзе. Запомніўся прыклад, як абаронцы марскіх ландшафтаў не пусцілі на ўзбярэжжа лінію... ветракоў. На іх думку, яна "ламала" марскі далягляд. Тым часам, суд цягнуўся колькі гадоў і не быў закончаны на час нашага знаходжання.
Як мне падаецца, справа не ў колькасці. А хоць бы ў рэзанансным прэсавым асвятленні працэсу, гучнасці справы. Тут важны, мяркую, момант ісціны, як у выпадку з паркам 40-годдзя. І ў гэтым, паказальным сэнсе справа па знішчаным парку ёсць удалым прарывам "зялёных" да судовай практыкі вырашэння канфлікту, а яшчэ, па-свойму, і гістарычным момантам экалагічнага руху ў Беларусі.

Сэнс ёсць. Улада пакуль не прызвычаілася да "зялёных" (сацыяльных) судоў, дзе няма голай палітыкі, але ёсць рашучасць і аднадушнасць людзей: хто ж мы такія? чаму не баронімся? Нават калі сёння яна нічога не баіцца, "зялёныя" суды -- патэнцыйна больш чым гаручая сумесь. Для ўлады, якая нашкодзіла і хавае сваю віну, якая маніць, маніпулюе, плюе грамадству ў твар, суд -- небяспечная з'ява і тэрыторыя. Тут права гаварыць і даводзіць, працэс і "разборкі". Тут пэўная анатомія, дэталізацыя злачынства. Тут (без пафасу) Канстытуцыя і неблагі даробак экалагічнага заканадаўства, тут канвенцыйныя абавязкі (апроч Орхускай канвенцыі, якая гарантуе ў краіне доступ грамадзянаў да інфармацыі і ўдзелу грамадскасці ў ходзе прыняцця рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што датычаць навакольнага асяроддзя, ёсць таксама канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці, водна-балотных угоддзях, культурнай і прыроднай спадчыне ды інш.). "Для каго гэта ўсё?!" - хочацца ўсклікнуць.

Чаму не бяром, не карыстаемся, не робім закладкі, не дапытваемся, не падаём зыскі?
Вядома, судовая практыка патрабуе і мабілізацыі "зялёных" сіл, і новай праектнай палітыкі (на што ідуць сёння грошы заходніх падаткаплацельцаў, якія падтрымліваюць незалежны сектар Беларусі, у прыватнасці "зялёны", мне невядома, але адназначна -- не на "зялёныя" суды), і, перадусім, юрыдычнага забеспячэння. Як мінімум (пра гэта я ўжо аднойчы пісаў) у кожным абласным цэнтры павінна працаваць бясплатная юрыдычная кансультацыя-прыёмная па пытаннях навакольнага асяроддзя (пра тое, што ў Мінску працуе падведамны, але нібыта грамадскі "орхускі цэнтр", мы, грамадства, нічога не маем, але мае дзяржава).

Сэнс ёсць! І суд - ён будзе працягвацца, незалежна ад выніку абскарджанняў, графіку наступных судоў і паседжанняў. Нават тады, калі інвестар паставіць апошнюю кропку ў праекце, калі на салаўіных алеях былога парка паўстануць іншыя лужкі й запаляцца лямпады на новых сцежках, калі ўсё будзе чынна залізана, -- наша справа не спыніцца. А гэтае месца застанецца чорнай плямай у беларускай гісторыі, тэрыторыяй ганьбы і зонай кітайскай экспансіі (тут я не паграшыў, кітайскі бок мог убачыць і "пэўную" этыку, і мараль, і непажаданыя наступствы. Мог, у рэшце рэшт, перагледзець пляцоўку -- быў на гэтую тэму грамадскі ліст у пасольства, але не захацеў, паддаўся моцным апетытам перад ласым кавалкам).

Фота аўтара

 

Хочацца перасцерагчы: даравання герастратам не будзе, як не будзе яго і тым, хто пажадна пакарыстаўся сумнеўнымі паслугамі. І суд не закончаны, ён працягваецца і будзе працягвацца. На маё асабістае бачанне і маю волю, суд ператворыцца ў бестэрміновую акцыю Грамадскага Зялёнага Пратэсту.

Фота аўтара

 

Хтосьці з журналістаў у мяне запытаўся: "Дык вы прайгралі ці не?"

Як кажуць, дзякуй за пытанне. Адказваю: не, не прайгралі. Мы прайгралі суды супраць знішчальных праектаў на запаведных тэрыторыях (у прыватнасці, у Белавежскай пушчы), супраць расійскага "дуставага" завода, супраць астравецкай АЭС, супраць навабудаў пад Смалявічамі і гэтак далей. Прайгралі таму, што іх не было: не было пазоваў, не было адказнікаў, не было і працэсаў. Хоць мусілі быць. І, магчыма, яшчэ будуць.

 

wildlife.by

 

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

БЫЦЬ СВЕТАЧ-ПОЛЫМЕМ
Жыве ў ім дум маіх сям*я
І сніць з ім сны нязводныя…
Янка Купала “ Спадчына”
Асмелюся і запытаюся:
--А з кім стаю? Каго трымаюся?
Я на асветніка наймаюся –
І гэтым не смяшу людзей?
Усцешу родненькіх дзяцей?

Наказы горкія глытаючы
Хачу даведацца, каго
Я высвечу з прытульнай далечы:
Ці падсуседа, ці яго –
Мільёналікага і сціплага,
Каму адно імя – Народ?
Ці чую, як гадзіннік цікае,
Дзе ёсць будзільніку завод?

О так! Хай на мяне з папрокамі
Глядзіць ля вёсачкі дзіця, --
Я вызнаў, а якімі крокамі
Мне весці лінію жыцця,
Каб увабраць святло Гасподняе…

Быць светач-полымем – дыхнуць
На прыгараднае,
На міжгародняе:
Народу – роднае -- вярнуць
І ўсё, што зрынута, што знішчана
Беспамяцтва густым гальнём,
Што пад скарэжанымі днішчамі
Асушана ўчарашнім днём…

Асветнікам не плыць адключана
Ад родных нетраў, каранёў:
У нас – прасвеціны-уключыны,
Да нас і класікі далучаны –
Ад Вязынкі, ад Куранёў!
Сяргей Панізьнік

Вязынка – радзіма Янкі Купалы;
Курані – назва вёскі з “Палескай хронікі” Івана Мележа.

Напісаў Сяргей,
Хатняя старонка тут
Дата 07/16/2012 Час 07:44

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 924
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7756
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51429