Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow «Замак» лукашэнкаўскага алігарха (Фота)

«Замак» лукашэнкаўскага алігарха (Фота) Друк E-mail
15.07.2012 | 22:08 |
Фота Сяргея ГудзілінаЯгор МАРЦІНОВІЧ

Будынак стане самым вялікім гандлёвым цэнтрам Беларусі.

На 3 ліпеня ў Мінску быў запланаваны ўрачысты ўвод у эксплуатацыю велічнага «Замка» тытунёвага мільянера Паўла Тапузідзіса.

Гандлёва-забаўляльны цэнтр арыгінальнага выгляду паўстаў проста насупраць новай рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы. У запланаваны час будаўнічыя працы так і не скончыліся. Відаць, «Замак» абслужыць першых наведнікаў у адну з наступных святочных дат.

Фота Сяргея Гудзіліна
Фота Сяргея Гудзіліна
Фота Сяргея Гудзіліна
Фота Сяргея Гудзіліна

«Наша Ніва» выбрала топ-5 цікавых фактаў пра грандыёзную будоўлю.

Палац гандлю

93 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы, траціну з якіх будуць займаць гандлёвыя пляцоўкі, робяць «Замак» рэкардсменам сярод гандлёва-забаўляльных цэнтраў краіны.

Фармат будынка прадугледжвае, што сям'я будзе прыязджаць сюды раніцай і выбірацца дахаты познім вечарам. Забавак мусіць быць столькі, каб усім пакаленням хапіла на цэлы дзень. Гуляць - дык на шырокую руку, вырашыў Павел Тапузідзіс.

Такім чынам, першы паверх зоймуць гіпермаркет «Карона» і ягоны «брат» па продажы тэхнікі «Карона-Тэхна». На другім і трэцім - крамы моднага адзення, кавярні, банкі і салон прыгажосці.

Пад зводамі «Замка» ў найлепшых традыцыях заходніх гіпермаркетаў зойме сваё месца забаўляльны комплекс. Тут адкрыюцца начны клуб з трыма барамі, казіно, рэстараны аж на 1,5 тысячы чалавек, кінатэатр з трох залаў, зала гульнявых аўтаматаў і атракцыёны.

Але галоўная навінка - лядовая пляцоўка. У Еўропе без невялікай коўзанкі не абыходзяцца багатыя забаўляльныя цэнтры, цяпер мода перакідваецца і на Беларусь. Коўзацца можна цэлы год.

Танная копія Крамля

Гандлёвы цэнтр мусіў выглядаць падкрэслена «па-багатаму» і ўнутры, і звонку. «Архітэктурнае рашэнне спалучыла ў сабе эфектыўнасць тэхналогій і вобраз сучаснага чатырохпавярховага будынка з этнічнымі элементамі беларускіх замкаў», - гаворыцца на сайце кампаніі. Здалёк будынак выглядае больш велічным, чым зблізку, хоць ў любым выпадку не падобны да сапраўднага замка. Калі ж паглядзець уважліва, «

замкавыя» сцены з чырвонай цэглы насамрэч аказваюцца бутафорскімі пластыкавымі панэлямі, пафарбаванымі пад цэглу. Прычым гэтыя роўныя квадратныя панэлі прыклеілі акурат там, дзе ідзе закругленне фасада.

Нездарма скептыкі называлі «Замак» таннай копіяй Крамля.

Прэстыжнае месца

«Замак» знаходзіцца на праспекце Пераможцаў, каля транспартнай развязкі з вуліцай Арлоўскай. Надзвычай выгаднае геаграфічнае становішча - дабрацца сюды на аўтамабілі лёгка з любой часткі горада - дапаўняецца прэстыжным суседствам.

Адсюль не больш за 200 метраў да выставачнага цэнтра «БелЭкспа» і, галоўнае, да новай рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы, якую будуюць ударнымі тэмпамі. Такую пляцоўку даюць не кожнаму.

Дарэчы, для кіроўцаў прадугледжаны шасціўзроўневы бясплатны паркінг на 2000 месцаў. Стаянка будзе без сценаў, таму не варта спадзявацца, што ў «Замку» ўзімку ўдасца адагрэць замерзлы аўтамабіль.

Чый «Замак»?

Падрадчык «Замка» - кампанія «Тытунь-Інвест», якой валодаюць два непублічныя бізнэсоўцы. Калі асоба Паўла Тапузідзіса, мільянера з грэчаска-грузінскімі каранямі, усё ж раз-пораз узгадваецца ў СМІ, то імя ягонага кампаньёна Віктара Пятровіча цалкам ахінутае тайнай. У іх бізнэс-імперыю ўваходзіць вытворчасць цыгарэтаў «Тытунь-Інвест», гіпермаркеты «Карона» ў Мінску, Брэсце, Бабруйску і Віцебску, верталётны клуб у Ратамцы на беразе Мінскага мора...

У часе прэзідэнцкай кампаніі-2010 Павел Тапузідзіс быў старшынёй выбарчай камісіі на адным з мінскіх участкаў. Дэлегаваў яго «працоўны калектыў бухгалтэрыі ААТ «Тытунь-Інвест».

Кіраўніцтва справаў і «Лідо»

У многіх дакументах «Замак» фігуруе пад іншай назвай - «Мінск-Лідо». Замоўцам будынка з'яўляецца аднайменнае ЗАТ.

А вось брэнд «Лідо» ў Беларусі належыць непасрэдна Кіраўніцтву справаў прэзідэнта.

Латыш Гунарс Кірсанс, уладальнік сеткі хуткага харчавання ў сябе на радзіме, у 2004 адкрыў рэстаран на плошчы Якуба Коласа ў Мінску. Неўзабаве адзіным уласнікам «Лідо», якое пераўтварылася ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, стала Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. За брэнд былі Кірсансу заплачаныя немалыя грошы - $1,5 мільёна.

Цікава, што яшчэ ў 2003 сталічныя ўлады абвесцілі, што ў Мінску будзе пабудавана як мінімум два «Лідо». Анансаваны, але нерэалізаваны «вялікі комплекс грамадскага харчавання па праспекце Машэрава» на 1300 пасадачных месцаў - гэта і ёсць «Замак» Тапузідзіса. Застаецца здагадвацца,як тытунёвы магнат змог выкарыстаць брэнд, правам на які валодае Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

Самыя вялікія гандлёвыя цэнтры Мінска:

пабудаваныя

  • «Замак» - 28 000 кв.м*
  • «Сталіца» (пад плошчай Незалежнасці) - 21 100 кв.м
  • «Карона» (на Кальварыйскай) - 10 050 кв.м
  • «Еўропа» (на Сурганава) - 9 785 кв.м
  • ЦУМ - 8 825 кв.м

*плошча гандлёвых тэрыторый (паводле звестак Мінгарвыканкама)

у будоўлі і праектаванні

  • «Магніт Мінска» (каля Нацыянальнай бібліятэкі) - 34 300 кв.м
  • «Чэрвеньскі» (на месцы рынку) - 32 500 кв.м
  • «Маяк Мінска» (каля Нацыянальнай бібліятэкі) - 25 200 кв. м
  • Аўтавакзал «Цэнтральны» - 24 600 кв.м
  • Гіпермаркет Юрыя Чыжа (метро «Каменная Горка») - 21 000 кв.м
Наша Ніва 

 

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1485
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 11098
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 33529