Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow SOS-паралелі arrow Логіка падзей: паўстагоддзя турмы (Відэа)

Логіка падзей: паўстагоддзя турмы (Відэа) Друк E-mail
09.07.2012 | 18:26 |
Былы кіраўнік хунты Хорхэ Відэля і ягоныя паплечнікі, якія ў час свайго кіравання ператварылі краіну ў адну вялікую турму, з турмы ўжо ніколі не выйдуць.Валеры РУСЕЛІК, "Аб'ектыў"

У мінулым - дыктатар, а цяпер - пажыццёвы вязень, якому аргентынскі суд прысудзіў яшчэ 50 гадоў турмы. Былы кіраўнік хунты Хорхэ Відэля і ягоныя паплечнікі, якія ў час свайго кіравання ператварылі краіну ў адну вялікую турму, з турмы ўжо ніколі не выйдуць.

 

Паўстагоддзя за кратамі за сістэматычны крадзеж дзяцей сваіх палітычных апанентаў. Аргентынскі суд агучыў яшчэ адзін вырак былому дыктатару Хорхэ Відэля. Зрэшты, прысуд мае хутчэй сімвалічны характар: 87-гадовы Відэля ўжо адбывае пажыццёвае зняволенне за злачынствы супраць чалавецтва. У час вайсковай дыктатуры другой паловы сямідзясятых мінулага стагоддзя ён праводзіў палітыку жорсткага задушэння апазіцыі. Ахвярамі тагачасных рэпрэсіяў, якія аргентынцы нават нараклі "Бруднаю вайною", сталіся да трыццаці тысячаў чалавек. Разам з Відэля працяглыя турэмныя тэрміны атрымалі яшчэ дзесяць чалавек, у тым ліку і апошні дыктатар Аргентыны Рэйнальда Біннёнэ, таксама датычны да крадзяжу дзяцей у дысідэнтаў і апазіцыянераў.

За гвалт трэба адказваць

Яшчэ адзін гучны вырак - гэтым разам у Італіі. Вярхоўны суд краіны прызнаў вінаватымі цэлы шэраг высокапастаўленых сілавікоў у справе аб гвалце ў дачыненні антыглабалістаў у час саміту "Вялікай васьмёркі" ў Генуі ў ліпені 2001 г. Вырак беспрэцэдэнтны, бо адхіляе ад пасадаў дзейнае кіраўніцтва нацыянальных праваахоўных органаў. У выніку шматгадовага разбору дзясяткі высокапастаўленых паліцыянтаў атрымалі і турэмныя тэрміны. Аднак ад кратаў іх уратаваў дзейны ў Італіі гэтак званы "тэрмін даўніны", і таму замест волі асуджаныя сілавікі пазбавяцца сваіх пасадаў. Суд высветліў, што ў ноч на 21 ліпеня 2001 г. у час саміту ў Генуі паліцыя напала і жорстка збіла 63 антыглабалістаў, якія былі ў адной з мясцовых школаў. 92 чалавекі пасля пагрому былі беспадстаўна арыштаваныя.

Паплечнікаў усё менш

З карабля, які ідзе на дно, як вядома, бягуць пацукі. А вось ад дыктатараў уцякаюць высокапастаўленыя вайскоўцы. Генерал Мустафа Тлас, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў сірыйскага прэзідэнта Башара аль-Асада і камандзір элітнай Рэспубліканскай гвардыі, збег у Парыж, дзе жыве ягоны бацька, былы сірыйскі міністр абароны. Інфармацыю пацвердзіла кіраўніцтва МЗС Францыі ў час сустрэчы гэтай званай Групы сяброў Сірыі. Напачатку ж паведамлялася, што Мустафа Тлас схаваўся ў суседняй Турэччыне, дзе ўжо апынуліся каля 700 сірыйскіх вайскоўцаў-дэзерціраў, у тым ліку два дзясяткі генералаў.

Выбарцаў... з'елі

Урад Папуа-Новай Гвінеі вымушаны працягнуць выбары ў органы самакіравання гораду Маданг і ваколіцаў з-за масавай няяўкі выбарцаў. Напярэдадні сямёх з іх з'елі мясцовыя канібалы. Цяпер людзі баяцца выходзіць на вуліцу. Тым часам паліцыя затрымала 29 падазраваных, сярод якіх 13-гадовы падлетак. Непасрэдна ў забойствах абвінавачваюцца толькі 12 чалавек, аднак усе арыштаваныя належаць да мясцовай секты канібалаў. Людажэры патлумачылі, што спрабавалі спыніць вымагальніцтва самаабвешчаных ведзьмакоў, якія патрабавалі грошай ад людзей, хворых на малярыю. Калі не дапамаглі словы, у справу пайшлі зубы. Як сцвярджаюць канібалы, выявіць ведзьмака ім дапамагалі духі.

Моўны антракт

Перапынак у моўным супрацьстаянні прынамсі дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны. Сёння парламентарыі нашых паўднёвых суседзяў мелі апошні дзень перад летнімі вакацыямі. Скандальны закон, які надаваў расейскай мове статус рэгіянальнай і ўжо выклікаў масавыя акцыі пратэсту, гэтак і застаўся не падпісаны. Паводле заканадаўства, свой подпіс пад дакументам найперш мусіў паставіць спікер Рады Уладзімір Літвін, які ўчора заявіў пра намер пайсці ў адстаўку з-за працэдурных парушэнняў, з якімі моўны законапраект быў ухвалены дэпутатамі. Народныя абраннікі, аднак, адстаўкі Літвіна не прынялі. Але і адносна канфліктнага закону да згоды прыйсці не паспелі.

belsat.eu
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 129
mod_vvisit_counter Учора 1141
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2833
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 38373