Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Вакол здарэння arrow Швед - «медзведзіроўшчык»: Перасяклі мяжу ў раёне выступу, у Мінску аэрапорт нас выклікаў (Відэа)

Швед - «медзведзіроўшчык»: Перасяклі мяжу ў раёне выступу, у Мінску аэрапорт нас выклікаў (Відэа) Друк E-mail
09.07.2012 | 17:29 |
Пэр КромвэлМікола БУГАЙ : Арганізатар дзёрзкага палёту адказаў на пытанні «Нашай Нівы».

Шведы спачатку меркавалі захаваць інкогніта, але недаверлівая рэакцыя шведскіх і беларускіх СМІ вымусіла іх раскрыцца. «Наша Ніва» напісала на мэйл, указаны на сайце шведскай ініцыятывы, што ўзяла на сябе адказнасць за смяротна рызыкоўную акцыю, і нам амаль адразу адказалі. 

Пэр Кромвэл (Per Cromwell) расказаў, што акцыю планавалі год, пілот атрымаў правы лётчыка толькі тры тыдні таму. Што мяжу перасеклі ў «раёне такога выступу на карце», што сам ён дзяжурыў у Івянцы на машыне і вылецеў у Стакгольм першым рэйсам. Што ў выпадку збіцця машыны меркавалася ўкрыцца ў шведскім пасольстве. Што з самалётам кантактавалі з аэрапорта Мінск-1 па-расейску, і шведы нічога не зразумелі, але ў выніку пабаяліся ляцець над рэзідэнцыю Лукашэнкі, як былі задумвалі спачатку.

Першым нашым пытаннем было: ну і як яна, наша сінявокая Беларусь з вышыні птушынага палёту? Уражвае?

- Яны [сябры Пэра, што былі ў самалёце] былі настолькі засяроджаныя на тым, каб даляцець да Мінска, што ні ў што не ўглядаліся. Але калі мы два месяцы таму прыязджалі ў Мінск, каб падрыхтавацца да прылёту на мясцовасці - то так. У вас фантастычна прыгожая краіна.

- Дык вы так доўга і старанна рыхтаваліся?

- Год! Амаль год!

- А дзе мядзведзікаў узялі?

- Праз інтэрнэт купілі і пачапілі на іх цыдулкі.

- Дарэчы, як называецца гэтая мадэль?

- Самалёта?

- Мядзведзіка.

- Гм... Мядзведзь, проста мядзведзь.

- Скажыце, а мяжу заўважылі, калі ляцелі? Неяк рэагавалі беларускія і літоўскія сістэмы паветранага кантролю, армія на тое, што вы перасякалі граніцу ў два бакі?

- Ніяк! І гэта нас уразіла. Калі мы планавалі, то разглядалі як асноўны сцэнар, што нас перахопяць, але ніхто нас не заўважыў. Цікава, што і мяжа Літвы, а гэта значыць і Еўрасаюза, таксама непрыкрытая.

- А дзе канкрэтна самалёт перасёк граніцу?

- Я не ведаю, як называецца тая мясцовасць. Там такі... вялікі выступ на карце, тэрыторыя Літвы паўвостравам уразаецца ў Беларусь. [Дзевянішскі выступ маецца на ўвазе, дзе тэрыторыя Літвы клінам уразаецца ў Беларусь у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. - НН] А пасля там першы гарадок. Не ведаю, як правільна ён вымаўляецца: Івановіч?

- Івянец.

Вось, Івянец. Паводле дамоўленасці, я дзяжурыў у Івянцы на машыне. Бо гэта найбліжэй да мяжы [па запланаванай лініі палёту]. План быў такі: калі іх засякуць, то яны працягвалі б палёт. А калі прымусяць сядаць, то я павінен быў іх падабраць і кіравацца ў бок Мінска, каб паспрабаваць дабрацца да шведскага пасольства.

- Пасольства ведала пра вашу задуму?

- Што вы! Вядома, не. Мы ні з кім не гаварылі пра гэта. Мы нават між сабой баяліся камунікаваць унутры Беларусі, бо баяліся, што спецслужбы перахопяць нашы размовы... Дык вось, Івянец ідэальна пасаваў, каб чакаць [Івянец, калі зірнуць на мапу Беларусі, сапраўды ляжыць амаль роўна на лініі Дзевянішкі - Мінск - НН]. Але ніхто самалёта не заўважыў і не перахапіў. І ён паляцеў на Мінск.

- Спачатку «Афтанбладэт» - у артыкуле адразу пасля вашага палёту - напісала, што вы скінулі мядзведзікаў на рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. Але на відэа там не рэзідэнцыя, а поўдзень Мінска.

- Так-так. Напісалі, бо мы планавалі, што даляцім да цэнтра, да рэзідэнцыі, і далі такую інфармацыю журналістам. Там у цэнтры наш чалавек дзяжурыў з фотаапаратам.

- Швед ці беларус?

- Швед. Мы свядома нікога з беларусаў не прыцягвалі да сваёй акцыі, бо разумелі, што за гэта чалавеку можа пагражаць.

Дык вось, на падлёце да Мінска пілота стаў выклікаць аэрапорт, які ў цэнтры горада [аэрапорт Мінск-1 - НН]. І яны пабаяліся ляцець над рэзідэнцыю.

- Што сказаў аэрапорт пілоту?

- У тым то і штука, што пілот не зразумеў, што яму казалі. Аэрапорт кантактаваўся па-расейску, а пілот расейскай не разумее. Вырашылі не рызыкаваць. Скінулі парашуцікі на жылыя кварталы і паляцелі назад.

- Адразу ў Швецыю?

- Не, па дарозе прызямліліся ў Літве для дазапраўкі.

- У тых самых Пацюнах (Pociunai)?

У тых самых Пацюнах. І спакойна даляцелі назад, і зноў ніхто іх не перахопліваў. І цяпер яны думаюць, што варта было ляцець і на рэзідэнцыю, што нічога не было б.

- Яны вярнуліся ў Літву, а вы?

- А я сходу - у Мінск, у аэрапорт, і першым рэйсам - на Стакгольм.

- І вы хочаце сказаць, што вы самі прыдумалі такі план, што вас не рыхтавалі ніякія спецслужбы? У нас тут ужо некаторыя ствараюць тэорыі, што вас паслаў Пуцін, каб атрымаць аргумент у гандлі з Лукашэнкам.

(Не смяецца.) Ніхто нас не пасылаў. Ніякая дзяржава, ніякі ўрад не ведалі пра нашу задуму. Наадварот, мы страшэнна баяліся, каб нейкая спецслужба не перахапіла нашы перамовы і не сарвала наш план.

Гэта не была проста бравада. Гэта была акцыя падтрымкі апазіцыі ў Беларусі, падтрымкі свабоды слова.

Мы рыхтаваліся, мы прадумвалі. Мы дазналіся, што 3 Ліпеня - гэта свята, і падумалі: на наступны дзень будзе пахмелле, большыя шанцы. Усё адно наш План А заключаўся ў тым, што нас перахопяць і будуць садзіць. Але ніводнага знішчальніка за час пералёту не заўважылі.

- А калі б не садзілі, а збілі? Пра гісторыю з паветраным шарам ведаеце? Завяшчанне напісалі хлопцы?

- (Збіты з панталыку.) Не, завяшчання не пісалі. Але мандраж быў. Яшчэ й які.

- А дзе вы ўзялі самалёт, калі не сакрэт?

- Купілі спецыяльна паўтара месяца назад. За 20 тысяч еўра прыкладна. А зараз мы яго зноў прадамо, мусіць.

- Ужо былі прапановы? Машына ж аказалася надзейная.

- Так (смяецца). Можа нам зараз удасца прадаць яе ўтрыдорага. Але калі будзе цікавасць у нейкага музея, то мы і за 1 еўра аддамо. Усё ж гэта цяпер найперш сімвал барацьбы за свабоду слова. Дый пашкодзілі мы яго.

- Пашкодзілі?

- Мы яго перарабілі: у шкле вырабілі фортку, каб можна было адкрываць і скідаць мядзведзікаў.

- У «Нашу Ніву» акурат звярнуўся чытач, расказаў, што пайшоў шукаць і знайшоў мядзведзіка на даху свайго шматпавярховіка. Што б вы хацелі перадаць гэтаму чалавеку?

- Таму чалавеку і ўсім беларусам, хачу перадаць: вы не адны. Ведайце, што беларусаў не забыліся. Хай сабе сусветныя СМІ больш пішуць пра галівудскіх зорак, а не пра тых, хто сядзіць у турмах, няхай... Ведайце: на Захадзе людзі памятаюць пра беларусаў.

* * *

Пэр Кромвэл - заснавальнік рэкламнага агенцтва «Тотал», якое робіць сабе імя на вось такіх прынцыповых акцыях.

Сказаў, што зараз пойдзе прыме душ і правядзе гэты вечар сам адзін. Бо трэба адпачыць пасля ўсяго.

* * *

Памежнікі вядуць кругласутачны візуальны кантроль паветранай прасторы Беларусі, у апошнія гады парушэнняў не выяўлена. Пра гэта заявілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Візуальны кантроль паветранай прасторы праводзіцца з дапамогай спецыяльных прыбораў, якія дазваляюць адсочваць усе нізкалётныя паветраныя мэты, растлумачылі ў Дзяржпамежкамітэце, каментуючы інфармацыю аб самалёце пад кіраваннем грамадзян Швецыі, які нібыта перасёк літоўска-беларускую мяжу.

«Былі выпадкі, калі самалёты несанкцыянавана перасякалі паветраную прастору нашай краіны, але ўсе яны фіксаваліся, і інфармацыя пра іх аператыўна перадавалася сілам супрацьпаветранай абароны для прыняцця рашэння»,

- адзначылі ў Дзяржпамежкамітэце. Аднак у апошнія гады падобных выпадкаў не было.

У памежным ведамстве падкрэслілі, што нават калі б падобнае парушэнне мела месца, то быў бы закрануты гонар дзвюх сістэм СПА: беларуска-расійскай і НАТА, бо паветраную прастору над Літвой патрулююць менавіта сілы альянсу.

У той жа час памежнікі не вядуць кантроль на мяжы Беларусі і Расіі. У дзвюх краін агульная сістэма СПА.

Раней інфармацыю аб несанкцыянаваным перасячэнні літоўска-беларускай мяжы абверглі і ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Пэр Кромвэл. Фота ўзята з інтэрнэту.

 

Наша Ніва
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1445
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8277
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51950