Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow ПостЧарнобыль arrow Купіце бомбу ў акаймоўцы кветак

Купіце бомбу ў акаймоўцы кветак Друк E-mail
19.03.2008 | 19:36 |

Васіль Якавенка

Купіце бомбу ў акаймоўцы кветакМы пакупнікі і павінны разгледзець тавар. А паколькі нам прапануюць бомбу для вытворчасці ў сваім доме электрыкі, то варта падумаць, а ці патрэбна яна нам.

Вучоныя Новасібірскага аддзялення Расійскай Акадэміі навук, шукаючы перспектывы ў развіцці атамнай энергетыкі на сто год наперад, прааналізавалі сусветны вопыт у гэтай галіне, а разам і альтэрнатывы порсткаму “мірнаму атаму”. Нашы «атамшчыкі», якія, на жаль, не маюць ні адукацыі ў ядзернай галіне, ні жадання аналізаваць вопыт свету, усё ж даходзяць будаўніцтва «сваёй» АЭС. Ці трэба з імі пагаджацца?

Адно важна зазначыць: пасля Чатнобыльскай катастрофы будаўніцтва АЭС у свеце крута пайшло на спад – наеліся “таннай” электраэнергіі?!.. Падобна.

Расійскія вучоныя зрабілі несуцяшальную для атамшчыкаў выснову: няма перспектыў у атама! І гэта важна ўцяміць кожнаму! Пра гэта ж наглядна сведчыць і дыяграма, складзеная прафесарам А.Нячаевым. А вось лічбы. Толькі за 1971 – 1998 гады, па дадзеных МАГАТЭ, прыпынена будаўніцтва 21 рэактара і пастаўлены крыж на будаўніцтве 67 запланаваных.

Прыкладна 30 гадоў таму МАГАТЭ разлічвала будаваць штогод больш за 170 атамных блокаў, а цяпер ужо мусіць радавацца, калі выпадае 3-4 блокі на год.

Апошнім часам атамныя электрастанцыі будуюць у асноўным дзяржавы не дужа развітыя і то пераважна з канфліктных рэгіёнаў. Дзякуючы гэтакай нячыстай сіле яны хацелі б выправіць альбо падвысіць сваё становішча ў свеце, задаволіць амбіцыі. Адсюль і мэта: напрацаваць на рэактарах свой плутоній і потым стварыць або, стварыўшы, нарошчваць на ім ядзерную зброю. Гэта – Кітай, Іран, Турцыя, Індыя, Пакістан, Паўночная Карэя, Аргентына, Бразілія… Магчыма, не з’яўляецца выключэннем з гэтага шэрагу і наша Рэспубліка Беларусь. Дзеля гэтага і робяцца высілкі.

Між тым адмаўляюцца ад будаўніцтва новых АЭС такія краіны як ЗША, якія даўно ўжо набылі атамную зброю альбо не збіраюцца яе набываць – Германія, Францыя, Японія… У Іспаніі, Швецыі, да прыкладу, сёння – тэндэнцыя на ліквідаванне АЭС наогул. У Італіі атамныя станцыі спынены.

У заканадаўстве шэрагу краін уведзена забарона на развіццё і выкарыстанне атамнай энергетыкі ў будучым – тая ж Германія, Бельгія, Аўстрыя, Данія. На долю АЭС цяпер прыпадае ўсяго 3-4 адсоткі электраэнергіі ад той, якая выпрацоўваецца ў свеце.

 

Нядаўна ў Мінску адбылася нарада ініцыятыўнай групы дасведчаных у энергетычнай галіне асоб і грамадскіх дзеячаў, якія абмеркавалі прынятае Саветам Бяспекі Рэспублікі Беларусь рашэнне ад 15 студзеня 2008 года аб будаўніцтве ў краіне атамнай электрастанцыі.

З аналізам перадумоў для такога стратэгічнага кроку ў эканамічным і гаспадарчым жыцці краіны выступілі вучоныя Віктар Пяшко, Георгій Лепін, Ягор Фядзюшын, Мікалай Лаўрэнцьеў, Валянцін Ламан, Мікалай Панцішын, а таксама эколаг-публіцыст Валеры Дранчук і аўтар гэтых нататак пісьменнік Васіль Якавенка.

Дыскусія пад дэвізам “За бязядзерную энергетыку” выявіла некалькі дужа прыкрых момантаў.

Па-першаее, рашэнне Савета Бяспекі грубейшым чынам парушае патрабаванне Орхускай канвенцыі, падпісанай урадам нашай краіны, пра што “Народная воля” ўжо неяк пісала. Дык гэтай канвенцыяй прадугледжвацца ўзгадненне падобнага кроку з грамадскасцю, абмеркаванне праекта на этапе ТЭА ў друку і правядзенне нацыянальнага рэферэндуму. А вось нашы дзяржаўныя СМІ друкуюць адно артыкулы тых, хто выступае за будаўніцтва АЭС, і не прадстаўляюць слова апанентам. Пра рэферэндум тут і размовы няма. Што гэта?.. Наважваюцца завезці ў наш дом бомбу і не пытаюцца ў нас дазволу. Ці добра гэта? І хто там у Савеце Бяспекі спецыяліст па бомбах? Бацька? Сын ягоны? Або Дух Святы?

Па-другое, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь з дзесятак гадоў таму, па рэкамендацыі Палаты прадстаўнікоў, у якой тады абмяркоўвалася пытанне аб будаўніцтве АЭС, утварыў Урадавую камісію па ацэнцы мэтазгоднасці развіцця ў Беларусі атамнай энергетыкі (распараджэнне №88р за 1.03.1998 г.). У яе ўвайшлі як прыхільнікі, так і апаненты, супраціўнікі гэтай дзіўнай задумы у ліку 34 чалавек.

І вось, пасля працяглага даследавання праблемы, Урадавая камісія, прыйшла да высновы, што дзяржаве належыць:

“Максімальна выкарыстоўваць наяўныя рэсурсы для рэалізацыі энергазберагальных тэхналогій, выкарыстсння альтэрнатыўных крыніц энергіі, рэканструкцыі і будаўніцтва парагазавых установак”. І далей:

У бліжэйшыя 10 год немэтазгодна начынаць будаўніцтва атамнай электрастанцыі, але неабходна працягваць працу па развіцці атамнай энергетыкі у будучыні”.

Пры падпісанні дакумента, праўда, выявіўся разнабой у думках: частка членаў камісіі была незадаволена той фразай, што стаяла пасля але.., і таму ў іх з’явілася абачлівая прапанова: у пункце 2, дзе “неабходна працягваць”, – запісаць “магчыма падоўжыць навуковыя работы”, і подпісы: Ермашкевіч, Ігнацішчаў, Лепін, Несцярэнка, Савановіч, Смоляр, Цяўлоўскі.

У заключным дакуменце быў і яшчэ адзін пункт. Урадавая камісія рэкамендавала Савету Міністраў і НАН Беларусі распрацаваць і ва ўстаноўленым парадку ўнесці ў Палату прадстаўнікоў на разгляд праект закона “Аб выкарыстанні атамнай энергіі”.

Прайшоў час, і цікава, што ж мы маем на сённяшні дзень?

Мараторый на будаўніцтва АЭС заканчваецца 28 красавіка 2009 года. Няхай… Горш тое, што у прынятых рэкамендацыях той Камісіі пазіцыя аб распрацоўцы альтэрнатыўных відаў энергетыкі не выканана, і гэта падобна ўжо на выклік грамадству.

Сапраўды, ні кіраўнікі ўраду, ні дзеячы з профільных устаноў і НАН Беларусі, якім урад зрабіў канкрэтнае даручэнне занімацца альтэрнатыўным энергазабеспячэннем, а гэта спадары Шымаў, Вайтовіч, Гайсёнак, Кенік, Дубовік, Герасімаў – усе яны пальцам не варухнулі, каб за добры-такі час зрабіць хоць што-небудзь. То ці ж не яны, гэтыя дзеячы, разам з апантаным аэсаўцам Міхалевічам масцілі і мосцяць шлях да “атамнай бомбы, якая дае электрычнасць” (словы акадэміка Капіцы). У іх далібог усе спадзяванні на “бомбу”, якая, выбачайце, стане звышнебяспечнай мінай для краіны і затармозіць, калі не паралелізуе развіццё эканомікі на доўгі час. Тут усё, бадай, без парабольшванняў, і бяздзейнасць гэтых, з дазволу сказаць, выканаўцаў, – вялікі тормаз у развіцці і дбайным гаспадарскім выкарыстанні энергарэсурсаў.

Меркаванне: Урад краіны павінны ў аператыўным парадку ўзнавіць працу Камісіі па ацэнцы мэтазгоднасці развіцця ў краіне атамнай энергетыкі. Вядома, з улікам змен у энергаўзбраенні і ўважаючы на пераацэнку каштоўнасцей у гэтай галіне, якая адбылася за дзесяць гадоў.

Будаўніцтва АЭС у Беларусі можа быць распачата. Але ці будзе яно завершана, паколькі запатрабуе неймаверных высілкаў эканомікі? Выдаткі ж нікім усур’ёз не падлічаны, нават не распрацаваны бізнес-праект. Інстытут эканомікі НАН Беларусі застаўся ўбаку ад важнай справы. А за сем апошніх гадоў ядзернае паліва ўзрасло ў цане ў 21 раз, прыродны газ – у тры разы і не выключана, што кошт уранавых зборак к моманту умоўнага адкрыцця атамнай электрастанцыі яшчэ раз удзесяцярыцца. Наогул таго паліва к часу адкрыцця “нашай” АЭС (праз 12-15 калі не болей гадоў) ужо можа і не быць – запасы урану вычэрпваюцца. 

Як паказвае сусветны вопыт, закрыццё і ліквідацыя АЭС каштуе столькі ж, колькі і яе будаўніцтва, што варта таксама наматаць сабе на вус.

А падрыхтоўка плоймы спецыялістаў з нуля?.. Яшчэ мінус і мінусы…

Жахліва падумаць, куды цягнуць нас людзі, агаломшаныя ідэяй «уласнай» АЭС на беларускай зямлі. Выбух на Чарнобыльскай АЭС даў дзесяткі, сотні, многія тысячы ахвяраў! Зрэшты, гэта ж і падказала свету зрабіць ход назад. Толькі ў нас ніхто нічому ніяк не навучыцца. Чаму? Адказ просты. Сатана касцей не ліча.

Возьмем, нарэшце, бяспеку і энергетычную незалежнасць краіны. І тут ні пра што добрае, слушнае, існае гаварыць не даводзіцца. Наадварот.

Амерыканскі вучоны Сімур Мелман называе атамную энергетыку, калі не дзеля грымучай справы яна развіваецца, “вытворчасцю без прыбытку”, і кніга ў яго носіць гэткую ж назву.

Меркаванне: Яшчэ ў сярэдзіне 90-х гадоў Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз “Чарнобыль” прапанаваў ААН рэфармаваць структуру МАГАТЭ ў міжнародную службу, якая б займалася прапагандай і развіццём альтэрнатыўных відаў энергетыкі. Наспеў час нашай грамадскасці абмеркаваць і, магчыма, зрабіць падобную прапанову паўторна.

Жарэс Алфёраў, расійскі акадэмік, уражэнец Мінска, выдаў для чалавечай супольнасці свае яскравыя падлікі: “Калі б на развіццё альтэрнатыўных крыніц энергіі было выдаткавана толькі 15 адсоткаў сродкаў, якія выкідваліся на развіццё атамнай энергетыкі ў СССР, то АЭС для вытворчасці электраэнергіі наогул не спатрэбіліся б”.

За апошнія гады ў свеце актыўна пачала развівацца альтэнатыўная энергетыка – сонечная, асабліва ветравая. Экалагічна вытворчасць электрыкі і цяпла тут зусім чыстая, не трэба мудрыць з бомбай. Усё гранічна проста… Беларусь – пагоркавая краіна, і ў беларускіх цеплаэнергетыкаў ужо ёсць распрацоўкі і слушныя меркаванні па развіцці ветравой рухаючай сілы, нават пры ціхай плыні паветра. Балазе Германія прапаноўвае тут свае паслугі.

А вось энергазберагальныя тэхналогіі, пры ўмове, што імі ў нас, нарэшце, зоймуцца, дадуць нам 30-40, а ў некаторых выпадках і болей адсоткаў эканоміі электраэнергіі. На Захадзе лічыцца, што інвестыцыі ў энергазберажэнне прыкладна ў 4 разы больш эфектыўныя, чым стварэнне новых генерыруючых электрычнасць магутнасцей. Адно спецыялісты на гэтую справу ў нас пакуль не налажыліся. У іх не хапае сродкаў на панаўленне тэхналогій. Затое ў кіраўнікоў галіны «ёсць грошы» на будаўніцтва суперзатратнай і кабальнай для народа і нацыі атамнай станцыі.

Усё вышэй сказанае дазволіла ўдзельнікам навуковага пасяджэння “За бязядзерную энергетыку” падвергнуць рэзкай крытыцы пастанову Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь за 15 студзеня 2008 года.

Гарачыя прыхільнікі і ініцыятары будаўніцтва АЭС у нашай краіне, пачынаючы з Аляксандра Міхалевіча, чалавека, якога толькі за яго імпэт у расквечванні аргументаў на карысць АЭС абралі акадэмікам НАН Беларусі, і канчаючы гаспадаром Палаты прадстаўнікоў, ім самім, – пра што засведчылі прысутныя тут дыскутанты і што паказала ў газеце «Свободные новости» за 2 мая 2007 года дэпутат Вольга Абрамава, – цяпер наогул адмаўляюцца адказваць на пытанні і аргументы сваіх апанентаў. І тут ствараецца небяспечная сітуацыя эканамічнай і экалагічнай асуджанасці народа.

Усё паказвае на тое, што Савет Бяспекі Рэспублікі Беларусь сваім беспрэцэдэнтным рашэннем аб будаўніцтве АЭС на Беларусі стварае не бяспеку для свайго народа, а рыхтуе ядзерную прорву і яшчэ большую, чым цяпер, нястачу, рыхтуе пастку, у якой неўзабаве апынуцца вымушаныя расплачвацца за нашыя даўгі нашы дзеці і ўнукі.

Хочацца верыць у лепшае. Галава патрэбна чалавеку, каб зрабіць немагчымае, а усведамленне і розум – каб вызначыць, ці патрэбна рабіць тое наогул. От гэта даводзіў людзям мудрэц Зянон з Кітыёна яшчэ два з паловай стагоддзі да нашай эры. Толькі тое ж самае сёння даводзяць атамшчыкам іхнія апаненты.

На той нарадзе вучоных-энергетыкаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый 9 сакавіка ўхвалена праца Ягора Фядзюшына, фізіка-ядзершчыка, дырэктара грамадскага Інстытута гуманітарных і экалагічных тэхналогій, — па гуртаванню навуковых і грамадскіх сіл з мэтай вывучэння праблем і клопатаў, што набеглі ад заяўленага ў краіне Саветам Бяспекі будаўніцтва АЭС.

Дзеля процістаяння невуцтву, беспадстаўным міфам аб таннасці ядзернай энергетыкі, дзеля процістаяння атамнай алігархіі ды растранжырванню народных сіл і сродкаў запачаткаваны грамадскі рух «За бяз’ядзерную энергетыку Беларусі». Абмеркаваны ягоная праграма і план дзеянняў у бліжэйшым часе.

Арганізатары дыскусіі разлічваюць на падтрымку гэтага руху шырокім колам вучоных, грамадскіх дзеячаў, грамадзян краіны.

 

Кантактныя тэлефоны: МТС 552 30 90, Velcom 103 60 03.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2057
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9248
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 31679