Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Паэт-патрыёт С.Панізьнік на Волце, на Дзвіне

Паэт-патрыёт С.Панізьнік на Волце, на Дзвіне Друк E-mail
27.06.2012 | 17:13 |
Сяргей ПанізьнікСяргей ПАНІЗЬНІК, кавалер Ордэна Трох Зорак Латвійскай Рэспублікі

З грэчаскай мовы слова "патрыотэс" перакладаецца так: зямляк, суайчыннік. І я для вас, шаноўныя людзі з Міёрскай старонкі, хачу аказацца адразу ў трох азначэннях, бо быць не староннім, а земляком вашым, гэта значыць быць не толькі суайчыннікам, але, што найважней, і патрыётам мёрскага Мацерыка (дзе мяне нарадзіла маці), знаўцам Бацькаўшчыны (дзе мяне ўзгадаваў бацька).

Сёлетні справаздачны год узнагародзіў мяне галасамі Баніфатавай Марыі Мікалаеўны, Скавародка Алы Аляксееўны, Ермалёнка Вітольда Антонавіча, якія павіншавалі з днём нараджэння. Я дзякую за радочкі лагодных слоў Міёрскаму раённаму выканаўчаму камітэту, супрацоўнікам гісторыка-этнаграфічнага музея, за шчыранькі верш ад імя бібліятэкараў раёна.

Парадавалі вясеннімі вітаннямі сваякі-землякі-суродзічы Франціш Сіўко, Уладзімір Пучынскі, а таксама Кліманская Таццяна Канстанцінаўна з Лявонпаля, Шук Фаіна Андрэеўна з Мілашова.

За плячыма 53 гады супрацоўніцтва з рэдакцыяй райгазеты. А за ўсе апошнія дзесяцігоддзі за плённыя творчыя стасункі ў шырыню душы ўдзячны Матэленку Леаніду Аляксандравічу.

Вось чаму аднаму з маіх вершаў я даў загаловак "Нас - многа!" З такой назвай паспрабую выдаць 17-ы па ліку зборнічак вершаў, які будзе пачынацца раздзелам "На беразе жыцця, на беразе Дзвіны". Так што напрошваюся на сустрэчу з вераснёвымі чытачамі зноў жа пад апякунства ласкавых Алы Аляксееўны і Таццяны Міхайлаўны. Каб разам нам узбагаціцца невымернай аўрай гістарычнай Міёршчыны-Дзісеншчыны. Бо толькі на нашай зямлі, як пісаў паэт і даследчык даўніны Юры Пацюпа, "... стык розных культур, які пульсуе тут ад пары неаліту. Відаць, толькі на Дзісеншчыне - і нідзе больш - ляжыць ключ-адгадка да таямніц беларускага этнасу".

Таму і спадзяюся на далейшае супрацоўніцтва з прадстаўнікамі культурна-асветнай дзейнасці, каб паспрыяць раскрыць, да прыкладу, духоўную таямніцу нашых творцаў і падрыхтаваць да выдання анталогію "Літаратурная Міёршчына" - для папаўнення рэспубліканскай серыі "Беларусь літаратурная". 30 раздзелаў аб творчасці паэтаў і празаікаў старэйшага пакалення ўжо мною падрыхтавана (архіў у Пучынскага Уладзіміра).

Пару гадоў назад мною ў Міёры перададзена паўдзесятка дыскаў з запісамі ў 1968-69 гадах народных песняў з Прыдзвіння (Бабышкі, Даўгінава, Латышы, Лявонпаль). Хай бы "Галасы продкаў" гучалі пры нагодзе ў клубах, школах, на фестывалях і іншых урачыстасцях, станавіліся для суседзяў сувенірамі нязгаслай культурнай спадчыны Міёрскага раёна. Нам ёсць чым ганарыцца, і аўтэнтыкай-фальклорам таксама. А тэксты народных песняў гадавога цыклу калісьці выдавала газета "Сцяг працы".

У 1999 годзе быў створаны мной пры дапамозе апантаных насельнікаў мястэчка Лявонпаль і навакольных вёсак Музей Радзімазнаўства. Але і па сёння ён не ўведзены ў афіцыйны рэестр раёна. Таму калі зладзюгі выкралі з экспазіцыі старажытныя манеты і ўзнагароды франтавікоў, следчыя прыйшлі да высновы, што маёмасць музея не з'яўляецца дзяржаўнай уласнасцю, а "частной собственностью какого-то писателя". Не дало вынікаў і следства раскрадання філіяла Музея Радзімазнаўства - "Хаты бабкі Ядзвінні". У красавіку 2011 года я паслаў дакументы ў аддзел культуры: прыватызаваную зямлю і будынак з назапашанымі экспанатамі перадаю ў дар Міёрскаму раёну. Разумею Тронькіна Аляксандра Сяргеевіча, які кажа па тэлефоне, што фінансавыя магчымасці для правядзення ў парадак дома як філіяла музея вельмі слабыя. І пакуль я не атрымаў афіцыйны дакумент на маё дарэнне, то ці не лепш вярнуць мне дарчыя паперы, а экспанатамі на вынас распарадзіцца вельмі прыгожа і разумна. Чакаю адказу (на адрас  Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script ).

Я ўжо маўчу пра тое, што на святкаванні 10-годдзя Музея Радзімазнаўства тры гады назад гучалі пранікнёныя галасы аб наданні музею ў Лявонпалі звання народнага. Мо пасля таго, як музей замацуецца на балансе раёна, надзеі людзей спраўдзяцца.

А мне ў званні прыгараднага лявонпальскага мальца дастаткова і той радасці, якую падарылі мне ў гэтым бадзёрым месяцы траўні мае шаноўненькія і даражэнькія землякі, айчыннікі, патрыёты, перадаўшы першыя ключы-адгадкі ад таямніц міёрскага мацерыка.

«Міёрскія навіны», 2.06. 2012
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Рыхтуецца музычная складанка песень, прысьвечаных выдатным героям Беларусі, дык спадар Сяргей Панізьнік быў аўтарам тэкстаў такіх прысьвячэньняў Максіму Багдановічу, Еўфрасіньні Полацкай, Янку Купалу. Выдаўцы спадзяюцца, што паэт дазволіць скарыстацца ягоным даробкам, зафіксаваным на аўтарскім CD 'Арэлі' (Мн., 2011, 'Vigma').

Напісаў Аляксей,
Дата 06/28/2012 Час 13:05

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 384
mod_vvisit_counter Учора 1563
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 1947
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 37487