Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow ПостЧарнобыль arrow Пакінем міфы нашым унукам: Запачаткаваны рух за бяз’ядзерную энергетыку Беларусі

Пакінем міфы нашым унукам: Запачаткаваны рух за бяз’ядзерную энергетыку Беларусі Друк E-mail
11.03.2008 | 01:53 |

Нарада ініцыятыўнай групы вучоных і грамадскіх дзеячаў «За бяз’ядзерную энергетыку»9 сакавіка 2008 г. у Мінску адбылася нарада ініцыятыўнай групы вучоных і грамадскіх дзеячаў, якія абмеркавалі прынятае Саветам Бяспекі Рэспублікі Беларусь рашэнне ад 15 студзеня 2008 года аб будаўніцтве ў краіне атамнай электрастанцыі.

З аналізам перадумоў для такога стратэгічнага кроку ў эканамічным і гаспадарчым жыцці краіны выступілі вучоныя Віктар Юшко, Георгій Лепін, Ягор Фядзюшын, Мікалай Лаўрэнцьеў, Валянцін Ламан, Мікалай Панцішын, а таксама публіцыст Валеры Дранчук і аўтар гэтых нататак пісьменнік Васіль Якавенка.

Дыскусія выявіла некалькі дужа прыкрых момантаў.

1. Рашэнне Савета Бяспекі грубейшым чынам парушае патрабаванне Орхускай канвенцыі, падпісанай урадам нашай краіны. А ім прадугледжваецца ўзгадненне падобнага кроку з грамадскасцю: па-першае, шляхам яго яго абмеркавання ў друку, і па-другое, правядзення рэферэндуму. А нашы дзяржаўныя СМІ друкуюць адно артыкулы тых, хто выступае за будаўніцтва АЭС, і не прадстаўляюць слова апанентам. Пра рэферэндум пакуль і размовы няма.

Нарада ініцыятыўнай групы вучоных і грамадскіх дзеячаў «За бяз’ядзерную энергетыку»2. Дарэчы, на будаўніцтва АЭС у Беларусі, абвешчаны мараторый (распараджэнне Савета Міністраў ад 31 сакавіка 1998 года). Ён скончыцца 31 сакавіка 2009 года. Але тым жа рашэннем Савета Міністраў утворана і Камісія ў складзе 34 чалавек па ацэнцы мэтазгоднасці развіцця ў Беларусі атамнай энергетыкі. Толькі да гэтага часу Камісія не дала ацэнкі мэтазгоднасці развіцця тут, у нас, атамнай энергетыкі. Затое ўжо даручана украінскім спецыялістам абгрунтаванне будаўніцтва АЭС. Такім чынам груба парушаны разумны пачатак, логіка, паслядоўнасць у дзеяннях Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Меркаванне: Савет Міністраў павінны ў аператыўным парадку ўзнавіць працу Камісіі па ацэнцы мэтазгоднасці развіцця ў краіне атамнай энергетыкі.

3. За апошняе дзесяцігоддзе выразнай стала тэндэнцыя па скарачэнні атамных станцый у развітых краінах свету і адмаўленне ад новага іх будаўніцтва, напрыклад, у Германіі, Японіі, Францыі, ЗША... За гэтыя ж гады кошт ядзернага паліва ўзрос у 21 раз, а прыроднага газа – у 3 разы. Згодна з аналізам перспектыў развіцця ядзернай энергетыкі, зробленым Новасібірскім аддзяленнем Расійскай Акадэміі навук, засведчана яе бесперспектыўнасць. Гэта важна ўцяміць кожнаму! І толькі нашы «атамшчыкі», не маючы ні адукацыі ў ядзернай галіне, ні жадання аналізаваць вопыт свету, стаяць на пазіцыях пачатку 90-х гадоў – за будаўніцтва «сваёй» АЭС.

4. Будаўніцтва АЭС у Беларусі можа быць распачата. Але ці будзе яно завершана, паколькі запатрабуе неймаверных высілкаў эканомікі? Выдаткі ж усур’ёз якім нават не падлічаны. Да таго ж, кошт паліва к моманту (умоўнага) адкрыцця атамнай станцыі можа яшчэ раз удзесяцярыцца. Наогул таго паліва к таму часу ўжо можа і не быць – запасы урану вычэрпваюцца.

5. Як паказвае сусветны вопыт, адкрыццё і ліквідацыя АЭС каштуе столькі ж, колькі і яе будаўніцтва. Таксама варта наматаць сабе на вус. Жахліва падумаць, куды цягнуць нас агаломшаныя ідэяй прыхільнікі «ўласнай» АЭС на беларускай зямлі.

6. Выбух на Чарнобыльскай АЭС зноў жа нічому нас не вучыць. А варта б «атамшчыкам» прааналізаваць, асэнсаваць яшчэ раз ўцяміць нашыя страты ад «мірнага атаму».

7. Энергазберагальныя тэхналогіі дадуць нам 30-40, а ў некаторых выпадках і болей адсоткаў эканоміі электраэнергіі. Але ж нашыя спецыялісты на гэтую справу пакуль яшчэ не налажыліся. Не хапае сродкаў на панаўленне тэхналогій, затое «ёсць грошы» на будаўніцтва суперзатратнай атамнай станцыі.

8. За апошнія гады ў свеце актыўна развіваецца альтэнатыўная энергетыка, асабліва ветравая. Экалагічна яна зусім чыстая. Беларусь – пагоркавая краіна, і ў беларускіх цеплаэнергетыкаў ужо ёсць распрацоўкі і слушныя меркаванні па развіцці ветравой рухаючай сілы нават пры ціхай плыні паветра.

Усё вышэй сказанае дазволіла ўдзельнікам пасяджэння падвергнуць рэзкай крытыцы пастанову Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь за 15 студзеня 2008 года.

9. Гарачыя прыхільнікі і ініцыятары будаўніцтва АЭС у нашай краіне, пачынаючы з акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Міхалевіча і канчаючы гаспадаром Палаты прадстаўнікоў, як засведчылі тое прысутныя тут дыскутанты і паказала ў газеце «Свободные новости» за 2 мая 2007 года дэпутат Вольга Абрамава, наогул адмаўляюцца адказваць на пытанні і аргументы сваіх апанентаў. Тым самым ствараецца небяспечная сітуацыя эканамічнай і экалагічнай асуджанасці народа.

10. Усё паказвае на тое, што Савет Бяспекі Рэспублікі беларусь сваім беспрэцэдэнтным рашэннем аб будаўніцтве АЭС на Беларусі стварае не бяспеку для свайго народа і нават не новы лёдавы палац, а, наадварот, рыхтуе ядзерную прорву і яшчэ большую, чым цяпер, нястачу, рыхтуе магілу для народа.

На нарадзе вучоных-энергетыкаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый 9 сакавіка ўхвалена праца Ягора Фядзюшына, фізіка-ядзершчыка, дырэктара грамадскага Інстытута гуманітарных і экалагічных тэхналогій, па гуртаванню навуковых і грамадскіх сіл з мэтай вывучэння праблем і клопатаў, што набеглі ад заяўленага ў краіне будаўніцтва АЭС.

Дзеля процістаяння невуцтву, беспадстаўным міфам аб таннасці ядзернай энергетыкі, дзеля процістаяння атамнай алігархіі ды растранжырванню народных сродкаў запачаткаваны грамадскі рух «За бяз’ядзерную энергетыку Беларусі». Абмеркаваны ягоная праграма і план дзеянняў у бліжэйшым часе.

Арганізатары дыскусіі разлічваюць на падтрымку руху шырокім колам вучоных, грамадскіх дзеячаў, грамадзян краіны.

 

Кантактныя тэлефоны: МТС 552 30 90, Velcom 103 60 03.

Васіль ЯКАВЕНКА, пісьменнік, удзельнік нарады «За бяз’ядзерную энергетыку», кіраўнік Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза «Чарнобыль»

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 785
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7976
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 30407