Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow ПостЧарнобыль arrow Напярэдадні ядзернага адраджэння

Напярэдадні ядзернага адраджэння Друк E-mail
11.03.2008 | 01:48 |

АЭС можа не стаць эфектыўным адказам на энэргетычныя выклікі, якія стаяць парад Беларуссю

ImageПасля таго, як падвышэнне цэн на імпартуемы Беларуссю прыродны газ прымусіла шукаць шляхі зніжэння газавай залежнасці, беларускія ўлады прынялі рашэнне аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі. Аднак, грамадству не былі прадстаўлены пераканаўчыя аргументы на карысць такога крока. Эканамічная рацыянальнасць праекта апраўдваецца толькі зыходзячы з самых аптымістычных ацэнак кошту праекта. Прынятае рашэнне мае больш палітычны, а не эканамічны ці тэхнічны характар, не ўлічвае магчымасцяў выкарыстання альтэрнатыўных крыніц энэргіі і ігнаруе неабходнасць рэформаў у энэргетыцы (і эканоміцы наогул). Апрача стратэгічных аспектаў, незразумелымі застаюцца спосабы рашэння выключна тактычных – інфраструктурных і кадравых задач. Цалкам верагодна, што рэалізацыя такога маштабнага праекта можа быць не даведзена да канца.

Гэткае агульнае рэчышча меркаванняў удзельнікаў круглага стала, што адбыўся 29 лютага 2008 года ў рэдакцыі газеты “Наша Ніва” пры ўдзеле прадстаўнікоў зарэгістраванага ў ЛітвеБеларускага Інстытута Стратэгічных Даследаванняў (BISS). Выступаўшыя ў межах дыскусіяў эксперты закранулі некалькі важных аспектаў развіцця атамнай энэргетыкі ў Беларусі.

Вартасць і эфэктыўнасць праекта

Будаўніцтва АЭС – маштабны праект не толькі ў фінансавым, але і ў інфраструктурным плане. Для абслугоўвання АЭС трэба пабудаваць невялікае мястэчка (з насельніцтвам да 8 тыс. чал.) для тых, хто будзе абслугоўваць станцыю (каля 1700 чалавек). Больш сур’ёзная задача – гэта ўключэнне станцыі ў сістэму электрасетак, што патрабуе іх мадэрнізацыі (драты, размеркавальныя вузлы, канцэнтратары і інш.). Нарэшце, узнікае і кадравая праблема – як прыцягнуць або падрыхтаваць спецыялістаў для працы на станцыі. Рашэнне інфраструктурных і кадравых праблем запатрабуе сур’ёзных затрат, што прывядзе да ўдаражання праекта. Ужо сёння называюць лічбу ў 8-12 млрд. даляраў, а не 4-5 млрд. даляраў. Менавіта з-за немагчымасці дакладнай ацэнкі вартасці АЭС, ці нават яе парадку, эксперты даюць і розныя ацэнкі эфектыўнасці практа. Адны кажуць пра тое, што АЭС пакрые 4-5% патрэбаў, іншыя называюць лічбу 30%; адрозніваюцца і ацэнкі сабекошту вырабляемай электраэнэргіі. Яе вартасць ацэньваецца ў межах ад 1,5 да 1,8 цэнта за 1 кВт супраць 4 цэнтаў за 1 кВт, якія яна каштуе сёння. Улічваючы наяўны ўзровень вытворчасці ў 30 млрд. кВт за год, можна падлічыць, што АЭС ашчадзіць максімум прыкладна 400 млн. даляраў за год. Такім чынам, рэальная вартасць праекта з’яўляецца ключом жа ацэнкі яго эканамічнай эфектыўнасці – пры занадта высокай вартасці праекта (да 8-12 млрд. даляраў) такая эканомія наўрад ці пераканае апанентаў будаўніцтва станцыі.

Вялізная колькасць эканамічных аспектаў будаўніцтва АЭС у Беларусі яшчэ нават не зазнала сур’ёзнага аналізу. Сярод іх можна адзначыць, напрыклад, наступствы рэалізацыі праекта для будаўнічай галіны Беларусі і, па змоўчанні, для ўсіх астатніх доўгатэрміновых інвестыцыйных планаў беларускіх уладаў. Пэшныя паралелі можна правесці з нашмат меншым па маштабах будаўніцтвам нацыянальнай бібліятэкі ў Менску, якое прывяло да сур’ёзных перабояў з пастаўкамі будматэрыялаў у будаўнічай галіне рэгіёна. Утой жа час, стымулюючы попыт, будаўніцтва АЭС можа даць сур’ёзны штуршок шматлікім сектарам беларускай эканомікі.

Знешнепалітычныя аспекты

Таксама адсутнічае дакладны адказ на пытанне пра тое, хто будзе весці будаўніцтва АЭС. Эксперты адзначылі, што найлепшым рашэннем было б прыцягненне еўрапейскай або амерыканскай кампаніі, а не расейскай, улічваючы развіццё атамнай энэргетыкі ў Расеі і загружанасць расейцаў па іншым аналагічным праектам у Балгарыі, Кітаі ды іншых краінах. Ёсць таксама пагроза таго, што, знізіўшы “газавую” залежнасць, Беларусь можа патрапіць у “атамную”, паколькі той, хто будзе будаваць АЭС, той і будзе займацца пастаўкай паліва і ўтылізацыяй адыходаў. Такім чынам, калі ў выпадку з вуглевадародным палівам існуе хаця б тэарэтычная магчымасць дыверсіфікацыі крыніц сыравіны, то ў выпадку будаўніцтва АЭС яна цалкам выключаная. Варта таксама памятаць, што ў свеце існуе толькі чатыры галоўных пастаўшчыкі паліва для АЭС. У той жа час, мяркуючы па нядаўніх перамовах паміж украінскімі ўладамі і карпарацыяй Westinghouse аб замене крыніцы паліва для ўкраінскіх АЭС, дыверсіфікацыя крыніц ядзернай сыравіны для беларускай АЭС застаецца магчымай.

Нарэшце, востра паўстае пытанне і пра тое, хто будзе фінансаваць гэткі мегапраект. Будаўніцтва АЭС можа “павесіць” на Беларусь некалькі мільярдаў дадатковага знешняга доўгу, што дае патэнцыйнаму крэдытору вялізныя рычагі палітычнага ўплыву. Такім чынам, Беларусь у выніку рэалізацыі праекта можа не толькі не паменшыць, але і шматкроць узмацніць сваю палітычную, энэргетычную і фінансавую залежнасць ад Расіі.

АЭС ці рэформы?

Ні ўрад, ні экспертная супольнасць пакуль не прадаставілі дакладных ацэнак параўнальнай эфектыўнасці праекта. Гэтак, увод энэргазберагаючых установак на некаторых беларускіх ГЭС дазволіў павялічыць аб’ёмы вытворчасці электраэнэргіі. Рэформа энэргетыкі, ЖКГ, энэргезберажэння, рэструктурызацыя неэфектыўна працуючых прадпрыемстваў, дазволілі б знізіць патрэбы Беларусі ў энэргіі. Акрамя таго, ніяк не ўлічваецца патэнцыял выкарыстання ўзнаўляемых крыніц энэргіі – сонца і ветру, - якія ў будучым здолеюць адыгрываць больш значную ролю. У Беларусі няма праграм іх развіцця, як няма і праграмы развіцця біяпаліва. АЭС – гэта праект далёкай будучыні, і новыя навуковыя рашэнні па выкарыстанні неатамнай энэргіі могуць паставіць пад сумнеў яго эфектыўнасць. Складаецца ўражанне, што рашэнне пра будаўніцтва АЭС было прынята зыходзячы з наяўных параметраў развіцця эканомікі, хаця ў будучым яны могуць змяніцца (можа змяніцца і палітычная сітуацыя). Хаця фінансава станцыя зробіцца сур’ёзным бюджэтным праектам і, магчыма, “пацягне” іншыя галіны эканомікі. Разам з тым, ацэнка эфектыўнасці праекта надзвычай важная, паколькі будаўніцтва АЭС запатрабуе прыцягнення знешніх крэдытаў, якія трэба будзе аддаваць.

Сацыяльна-палітычнае вымярэнне “атамнай” праблемы

У цэлым, будаўніцтва АЭС уяўляецца больш палітычным праектам кіроўнай эліты. Падобныя мегапраекты апраўдываюць мабілізацыю велізарных дзяржаўных рэсурсаў, а значыць, і канцэнтрацыю палітычнай і эканамічнай улады. Таксама відавочна, што незалежна ад эфектыўнасці самога праекта ў цэлым, існуе вялікая колькасць груп, якія зацікаўленыя ў яго пачатку.

Таксама варта адзначыць адсутнасць шырокага грамадскага абмеркавання гэтай праблемы. Гэта ідзе насуперак патрабаванням Орхускай канвенцыі, якая была падтрыманая Беларуссю, і якая заяўляе пра неабходнасць “інфармавання шырокай грамадскасці” па пытаннях будаўніцтва АЭС. Закрытасць прыняцця рашэння, непрадастаўленне грамадству ўсіх пунктаў гледжання і імкненне ўраду хутчэй “закрыць пытанне” можа быць часткова апраўдана нерацыянальным успрыняццём праблемы і фобіямі, якія назапасіліся ў беларускім грамадстве пасля чарнобыльскай трагедыі. У той жа час, досвед Японіі паказвае, што гэтыя фобіі цалкам можна пераадолець.

У больш шырокім сэнсе, ў Беларусі абмежаваныя магчымасці для вядзення грамадскага дыялогу па большасці пытанняў у цэлым і па атамнай энэргетыцы ў прыватнасці. Досвед “закансерваванага” будаўніцтва ядзерных энэргаблокаў у пасавецкі час паказвае, што ядзерная энэргетыка аказваецца закладніцай такой адсутнасці грамадскай дыскусіі ў выпадку рэзкага змянення грамадска-палітычнай сітуацыі ў працэсе будаўніцтва. Лёс АЭС, такім чынам, залежыць як ад таго, ці будуць даступныя крыніцы фінансавання такога праекта на працягу дзесяцігоддзя, так і ад таго, наколькі беларуская ўлада здолее ўтрымаць неабходны да сканчэння праекта ўзровень палітычнай і сацыяльнай стабільнасці. Таму, само будаўніцтва АЭС яшчэ рана разглядаць як адбыты факт.

 

Беларускі Інстытут Стратэгічных Даследаванняў (BISS) зарэгістраваны ў Вільнюсе, Літва. Місія BISS – развіццё грамадскага дыялогу з мэтай прапановы пазітыўных альтэрнатываў развіцця Беларусі і пошуку шляхоў пабудовы здаровай, заможнай і канкурэнтаздольнай нацыі. Больш падрабязную інфармацыю пра дзейнасць BISS вы можаце знайсці на ўэб-сайце www.belinstitute.eu або напісаўшы нам па адрасе Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 927
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8118
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 30550