Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Музыка arrow “Няўзброены ваяр” будзе жыць

“Няўзброены ваяр” будзе жыць Друк E-mail
13.06.2012 | 13:41 |
Барды Свабоды – 2012 • Сімбіроў: «О, Беларусь, мая магіла. Зь вясёлкай над труной»Імя рок-кампазытара Ігара Сімбірова ўпершыню выйшла на шырокую публіку на CD-складанцы «19 сьняжынак праўды» (2010), дзе ён надта ж арыґінальна інтэрпрэтаваў праґрамны верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?» Потым былі й зьмястоўныя радыёпрэзэнтацыі ( http://www.svaboda.org/content/article/24601159.html ), удзел у маштабных фэстывалях і сьціплых кватэрніках, а апошні рэліз, які ўпершыню прэзэнтуе наш сайт, прысьвечаны подзьвігу віцебскага грамадзкага дзеяча Сяргея Каваленкі, які пакутуе ў турме за тое, проста кажучы, што не пайшоў утроп клятваадступніка.

Пра Сяргея Каваленку, які застаўся верным таму гербу й сьцягу, клятву на вернасць якім даваў і сам першы прэзідэнт краіны, нямала пісала сусьветная прэса. Сяргей быў за тое жорстка пакараны ды пайшоў на працяглую галадоўку. «Kawalenkę sąd uznał za winnego. Powodem było wywieszenie przez niego zakazanej biało-czerwono-białej historycznej fłagi białoruskiej na głównej choince Witebska w prawosławne Bože Narodzenie. W więzieniu Kawalenka prowadził przez długi czas głodówkę», - пісаў у №3 за 2012 год (стар. 15) беластоцкі штомесячнік «Czasopis».

Калі тая галадоўка пачала пагражаць абсурдна зьняволенаму сьмерцю, сярод грамадзкіх дзеячоў краіны і творчай інтэліґенцыі ўзьнікла салідарнасць у занепакоенасьці самім станам правасудзьдзя ў краіне. На шэрагу папулярных сайтаў зьявіўся й верш Вітаўта Мартыненкі «Няўзброены ваяр», дзе вядомы публіцыст і рок-паэт сфармуляваў свае погляды на праблему. Публікацыя стала адной з надзвычай абмяркоўваемых у байнэце. І калі Сяргей Каваленка пасьля рэанімацыі абвесьціў аб намерах працягваць свой пратэст супраць беззаконьня, той верш стаў песьняй дзякуючы згаданаму кампазытару Ігару Сімбірову. Пакуль ніхто ня скажа, што паўплывала на пазьнейшае рашэньне Каваленкі больш ашчадна ставіцца да самога цуду жыцьця, але ён перадумаў аддаваць яго ў заклад беззаконьню. Працягвае жыць і песьня.

Ігар Сімбіроў, які напісаў незвычайную музыку для гэтага твора, нарадзіўся ў Асіповічах у 1972 годзе. Музыкам сябе адчуў, як паведамляе радыё «Свабода», яшчэ ў дзіцячым садку, дзівячы сваімі сьпевамі нават акампаніятарку ранішняй зарадкі. Пасьля школы паступіў у Днепрапятроўскую тэатральную вучэльню. Там жа зь сябрам, паэтам і музыкантам Вадзімам Курылкам стварыў гурт «Осколки сна», дзе адыграў на бас-ґітары 10 гадоў. Працаваў у Днепрапятроўскім лялечным тэатры, на тэлебачаньні. У 1998-м вярнуўся ў Беларусь, выдаваў ґазэту «Асіповіцкая панарама», актыўна выступае з сольнымі канцэртамі. У адмысловай радыёперадачы Зьмітра Бартосіка «Барды Свабоды» цэлы тыдзень у чэрвені 2012-га гучалі песьні Ігара Сімбірова - знакамітая ўжо «А хто там ідзе?» з пакладзенымі на музыку Курта Вайля вершамі Янкі Купалы, «Варыганда» з часоў супрацоўніцтва ва Ўкраіне з Вадзімам Курылкам, «Шыя мая брудная», у якой словы Тацяны Барысік пакладзены на музыку Джыма Морысана, а ў песьнях «Гэй, Ян!» ды «Зьелі бусла» Тацяну Барысік агучыў сам Ігар Сімбіроў.

Зь Вітаўтам Мартыненкам да гэтай песьні ня быў знаёмы, але ня проста атрымаў згоду на верш, але й на далейшае супрацоўніцтва. Вось што ён сам гаворыць аб пачатку: «Ледзь прачытаў верш "Няўзброены ваяр", адразу на кухні нарадзілася мэлёдыя. Вынік падаўся мне ўдалым спалучэньнем музыкі й верша: лірычна, пранікнённа, шляхетна. Тое, што й павінна быць у падобным творы. Для нас, безнадзейных рамантыкаў, гэта грэе душу. Я й Сяргея Каваленку ўспрымаю, як і сябе - безнадзейны рамантык, таму да яго ў мяне самыя братэрскія й паважлівыя пачуцьці, а некаторыя "зьедлівыя" інтанацыі маюць на мэце передаць злосць ад бясьсільля, горкую іронію, бездапаможна сьціснутыя кулакі, бо сам праз такое праходзіў, седзячы нядаўна 25 сутак толькі за тое, што сьпяваю па-беларуску... Напачатку я ня ведаў, што на той верш яшчэ няма музыкі, бо так распрацавана рытміка й рэфрэны. Пачуўшы першыя водгукі музычных адмыслоўцаў, паслаў і Вітаўту з просьбай, мо ёсць у яго яшчэ нейкія песенныя вершы, якія б з задавальненьнем праглядзеў. У мяне шмат напрацовак музычных, а вершы пішу хіба ўзімку. І ён даслаў вялікую падброку зь неапублікаванай кнігі. Мо яшчэ нешта скрэатывім».

А вось што кажа пра песьню «Няўзброены ваяр» аўтар рыфмаў Вітаўт Мартыненка: «Музыка ў спалучэньні зь вершам абсалютна ажыўляе й дапаўняе адно аднае. Лірычнасць музыкі, яе мэлядычнасць напаўняе драматызмам аповед. Адсутнасць аґрэсіі падкрэсьлівае словы лейтматыва "даруй, бязьвінны, адкінь ты помсту".  Матыў песьні пакліканы абудзіць ня злосць, ня помсту, а хутчэй "даруй ім, даруй і не забудзь". Здаецца, гэта ўдалося. Магчыма, дасьведчаны слухач можа пачуць у творы Ігара Сімбірова стрыманую аґрэсіўнасць лірычных песень "Pearl Jam", глыбіню й бяздонную лірычнасць піцерскага клясыка расейскага року - гурта "Пікнік", і нашу аўтарскую шляхетную беларускасць. Музыка атрымалася вельмі ЖЫВОЙ. Яе рухомая багатая гармонія, сінкапіраванасць пры даволі павольным тэмпе прыцягвае вуха дасьведчанага слухача, і няўмольна інтрыґуе недасьведчанае вуха».

Пакуль песьня абжываецца, як сьведчаць аўтары, а прад'юсары дамаўляюцца аб магчымасьці якаснага студыйнага запісу, наш сайт вырашыў прадэманстраваць аматарам беларускага року адзін з рэпэтыцыйных відэафайлаў «Няўзброенага ваяра»

Кастусь БАЕШКА
Афіцыйны сайт «БМАgroup», 12.06.2012
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Жахлівыя рэчы адбываюцца: першым на верш Мартыненкі 'Няўзброены ваяр' адгукнуўся асіповіцкі бард Ігар Сімбіроў, першым давёў справу да выніковага дыска ('Сімвалы веры і свабоды', трэк 14). Герой песьні Сяргей Каваленка быў вызвалены з турмы, вярнуўся да актыўнага жыцьця, а 12 чэрвеня ў 'Нашай ніве' паведамленьне аб сьмерці Ігара Сімбірова. Жудасць! Што ж там здарылася? Чалавеку было 40 год. Зямля яму пухам.

Напісаў Melaman,
Дата 07/13/2013 Час 00:39

Паслухаць студыйны запіс песьні можна тут (14-ы трэк, ён у пяцёрцы лідэраў праслушкі побач з 'Песьнярамі', Зьмітром Вайцюшкевічам, 'N.R.M.') http://artsiadziba.by/2013/06/05/podpisy-za-sciah/

Напісаў Slavamir,
Дата 06/28/2013 Час 11:00

Прэзентацыя дыска 'Сімвалы веры і свабоды' ('VolaMusic', 2013), куды трапіла і студыйная версія песні пра віцебскага героя Сяргея Каваленку, ужо някепска асветлена тэлеаператармі БелаПАНа, сярод ганаровых гасцей ёсць і сам герой песні 'Няўзброены ваяр' з жонкай http://belapan.by/archive/2013/05/31/media_disk/

Напісаў Максім,
Дата 06/01/2013 Час 01:59

Травень стаў сымбалічным месяцам для гэтай песьні: ў адной менскай канторы нарэшце запісана студыйная вэрсыя 'Няўзброенага ваяра' складам вакалу, гітары, вуснавага гармоніка. Я спадзяваўся на рок-бэнд, але ўсё адно вынік мілагучны і пераканаўчы.

Напісаў Slavamir,
Дата 05/10/2013 Час 12:59

Вы ўсё прагляды падсумоўваеце, а ніхто так і не напісаў, дзе студыйную копію песьні здабыць. Няўжо нідзе не было інфармацыі?

Напісаў Цыфір Кефір,
Дата 01/16/2013 Час 15:07

Як пагляджу, к канцу сьвету колькасць слухачоў перасягне паўтары тысячы. Віншую стваральнікаў добрай песьні. Так трымаць! Але нешта ў вас тут водгукі спыніліся?

Напісаў Meanwhile,
Дата 12/18/2012 Час 17:18

Больше тысячи просмотров видео ,вот это да !

Напісаў Варна,
Дата 11/07/2012 Час 11:59

Аўтар тэкста гэтай песні цікава разважае пра лёс беларускіх музыкаў у Беларусі. Дзея адбывалася на канцэрце бярозаўскага гурта ':B:N:' 10 кастрычніка http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=Phw-h5igx60

Напісаў Piatrukha,
Дата 10/20/2012 Час 12:43

Дык і тут ужо перадрукавалі, нават шрыфтавая аздоба больш пасуе воку.

Напісаў Максім,
Дата 10/06/2012 Час 09:42

На радыё 'Свабода' днямі было он-ляйн інтэpв'ю з Сяргеем Каваленкам, дзе ён казаў і пра гэты твор: 'Песьню чуў, дзякуй Вітаўту Мартыненку і Ігару Сімбіраву за падтрымку'.

Напісаў Slavamir,
Дата 10/04/2012 Час 11:49

 1  2  3  4  Наступная старонка >
Старонка 1 з 4 ( 40 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1044
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6274
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49947