Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Прэзентацыя верша arrow Неба трымаюць высокія сосны

Неба трымаюць высокія сосны Друк E-mail
22.05.2012 | 23:30 |
Алесь Клышка - карэнны мінчук у трэцім пакаленні.Алесь КЛЫШКА - карэнны мінчук у трэцім пакаленні.

Нарадзіўся ў 1948 годзе ў сям'і, дзе было пяцёра дзяцей. Пасля заканчэння вечаровай школы паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут (БПІ). Працаваў на МАЗе, гуляў у футбол за каманду "Тарпеда". Пасьля перайшоў на працу ў БПІ, абараніў дысертацыю, кандыдат тэхнічных навук. Падрыхтаваў доктарскую, ды абараніць яе замінала хвароба. Працаваў ў НДІ прыкладных фізічных праблемаў Белдзяржуніверсітэта. Мае сям'ю. Ужо дарослыя сын і дачка, дзьве ўнучкі.

Першая кніжка паэзіі "Ад каранёў да кроны" выйшла ў 2002 годзе. Наступныя - «Далёкае і блізкае» - 2004; "Абярог" - выбраныя вершы - 2008; "Мінская зямля" з аднайменнай паэмай, а таксама ўспамінам сястры Ірыны пра Мінск ваеннага і пасляваеннага часу - у 2010; "Даравальная нядзеля. Кніжка для дзетак" - 2010, прысвечаная ўнуку Ясіку; потым "Минская земля. Семейный архив", дзе скарочаны пераклад паэмы, а таксама ўспамін сястры Ірыны і перапіска ваеннага часу з бацькам-франтавіком. Мае выбуховы паэтычны патэнцыял, які пакуль што як след не раскрыты.

Падрыхтаваў і выдаў кнігу дзённікавых запісаў сваго дзеда Іосіфа Голубева "Шчасьце маё" - 2005, запісы прысвечаныя падзеям за 1916 - 1923 гады ў Менску.

У сааўтарстве з інакам Мікалаем, які вядомы шырэй як паэт Зьніч, выдаў кнігi "Жыровіцкія камяні" - 2005; "Шлях да Жыровічаў" - 2007.

Сон касы

Так цiха... Чуваць: павуцiны
На роўнядзь вады ляглi. 
I выйшлi з казкi ялiны, 
Свае апусцiлi галiны
Да берага срэбнай ракi.

Заснуў за пагоркам вецер. 
Удалечы бачны кастры.
I месяц, да жудасцi ветлы, 
Спусцiўся на дно ракi.

Прыйшла на спатканне дарога. 
Ёй вусны цалуе раса.
I ранку чакае ля стога,
Як страж у маўчаннi строгiм, 
Сагнуўшыся, дрэмле каса.

Восеньская мара

Восеньская мара - быць любiмай, 
Непаўторнай быць i недзялiмай, 
Восеньская мара - проста жыць,
Каб дажджом халодным сум не змыць. 
Бо той боль сардэчны - вельмi блiзкi. 
Шлях, як першы лёд, - даволi слiзкi,
I лiсты яшчэ трымаюць зелень, 
Далягляды паглынае цемень, 
Восеньскай парой у маркоце лета, 
I не ў шлюбны строй яна адзета, 
Бо ў восень раптам закахалася
I апошняму лiсту у тым прызналася. 
Сэрца напаўняюць крыгi-думы. 
Можа, не да любога iду я.
Можа, i грашу - рабую блiзкiх, 
Дазваляю мары быць нячыстай. 
Не хiтрую я i не вiрую,
Проста гэтай восенню жыву я. 
Ведаю, што хутка снег, завея.
Я пад гэтым нацiскам сталею
I сябе прымушу быць халоднай,
Быць бясстраснай, правiльнай, лагоднай.
Буду i ўзорнай, i маўклiвай, 
Паслухмянай буду i шчаслiвай.
I забуду цёплых рук пяшчоту...
Ды сцiскае грудзi лёд чароту.
Птушак не чуваць, снягоў завея...
Я не памiраю - я нямею.
Мужнай станаўлюся, разумею:
Па другому жыць i не ўмею.
Зелянiну лета захаваю,
Што мне з ёй рабiць - i не ўяўляю.
Сэрца шэпча - трэба захаваць.
А цяпер - чакаць... чакаць... чакаць... 

* * *

Дай мне, Божа, свет прыняцi, 
Лёсам мне наканаваны,
Без заганы i багацця. 
Хай мае загоiць раны.

Сэрца, што туга няволiць, 
I балiць, i просiць песнi, 
Сум - хай музыка загоiць, 
I абыдуць злыя весцi.

Каб усе былi здаровы, 
А я сам у адзiноце
Аб сабе ўначы паплачу
I забудуся ў рабоце.

Не губляць дай, Божа, веры, 
Каб было дзе прытулiцца. 
Адчынi у Храм мне дзверы - 
Буду я за ўсiх малiцца.

Тая

Тая, Тая - снег растане... 
Жыць прымусіць мяне Тая, 
Сэнс падорыць, падтрымае... 
Бога ў сэрцы захавае...
Ну, а я яшчэ не кволы - 
змушу зрушыць свае колы, 
Разганю свой воз да раю -
ці жывы я? - запытаю.
Снег сышоў, зіма растане. 
Што адкажа мая Тая?..
Памалюся... боль трываю -
адлятаю, адлятаю...

Алесь Клышка, Турцыя, Кушадасы, 2006 г.Мацi

Матухна Радзiма, сорам мне, 
Што ў мяне у цяжкую гадзiну 
Мужнасцi i сiлы не хапiла 
Быць з табою разам у бядзе.

Матухна Радзiма, выбачай, 
Што такiя небаракi дзецi:
Дзе знайсцi такiх яшчэ на свеце - 
Абражаюць свой блакiтны край.

Матухна Радзiма, ўнукi йшчэ 
Падрастуць - ты дачакайся толькi, 
Можа, ў iх другой пабачыш долькi, 
Хтосьцi з iх вадзiцы паднясе.

А пакуль прашу - не адыдзi! 
За твае халодныя далонi,
Твар змарнелы i сiвыя скронi
Нас на смерць цяпер не асудзi.

Не, не згiне з карты родны кут
I не сцерцi назвы Беларусi!
За яе, гаротную, малюся,
Каб пазбавiў Божа ад пакут.

* * *

Жыццё маё - i плач дзiцяцi, ты наталiла малаком,
былi то хлеб, любоў i дом
i ты была сапраўднай мацi.
Слоў не знайсцi - за ўсё ўдзячны:
за дзетак, унукаў i цяпло,
што з часам з дому не ўцякло, i век мiнуў, як сон нябачны.
I завяршальнага акорду Хачу 
пачуць узнёслы гук, - каб не губляць спляценне рук
i крок зрабiць у вечнасць цвёрда.

ImageБолю няма...

Болю няма, ёсць толькі пакута,
Птушкі вясновай песня пачута.
Лісце маўчыць, не шапоча з тугі, 
Роўнядзь ракі парушаюць кругі.

Ўсплёск нечаканы, і зноў цішыня, 
Бачна з масточка ракі быстрыня,
Закалыханы ў высокай траве
Тае туман ў перадранкавым сне.

Лес не шуміць, навальніца далёка, 
Дожджык закрапаў, наперадзе спёка...
Летнія дні і белыя ночы,
Песня Купалля і голас дзявочы.

Неба трымаюць высокія сосны,
Бераг ад бэзу у рэчцы бялёсы,
Моўчкі ўвайшла у ваду чарамша...
Болю няма і спявае душа.

Травень 2011 г.

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Упэўнена, што наша беларускае неба трымаецца на плячах вось такіх людзей, як Вы!

Напісаў П\'яспюрэчка,
Дата 05/26/2012 Час 13:32

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 789
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10402
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 32833