Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow РЭПРЭСАВАНАЯ БЕЛАРУСЬ arrow Нескароныя arrow 6 красавіка 2008 г. Барысу Кіту спаўняецца 98 гадоў

6 красавіка 2008 г. Барысу Кіту спаўняецца 98 гадоў Друк E-mail
06.03.2008 | 21:56 |

Барыс КітЗ гэтай нагоды публікуем апавяданне Васіля Якавенкі «Трыумфатар Барыс: Фантастыка але не настолькі» са зборніка «Нячывелле»...

* * *

Кіту шанцавала ў жыцці на сапраўдныя цуды і дзівосы, а што да прыгод на вяку, то іх у яго — на долю многіх хапіла б. Хадзіў ён лёгкай парывістай хадою і ў любым асяродку трымаўся самавіта, годна, нішто яму не адыходзіла сказаць пры сустрэчы той ці іншай прыфранчанай паненцы колькі дужа ласкавых слоў. Смаловы корч, казалі пра яго на самай блізкай яму вуліцы ў Карэлічах, дзе колісь былі Агароднікі і бацькоўская сядзіба, а цяпер жыла сястра; туды ён наведаўся, праўда, калі ўжо і чакаць яго перасталі, — праз тын і дым дзесяцігоддзяў пракуднага свінцовага веку.

Час не спыняўся ў хадзе і ўжо адлічваў прафесару Барысу Кіту аж пад сотню гадоў. Вось тады на шырокім жыццёвым шляху і сустрэўся яму сам Гасподзь Бог. Праўду казаць, уяўляў Усявышні сабой штосьці няўлоўнае, быццам воблака сабранай энергіі, толькі йшло тое воблака па дарозе насустрач і знутры пералівалася каляровымі паскамі. Малюнак святла выдаваў спакойным, няяркім, прыглушана матавым і аксамітным адначасова; прыцягваў і адштурхоўваў, а — чым?.. Бадай, нявызнанасцю.

Воблака было велізарнае, але ж і ён, чалавек, — упоравень з гэтым воблакам, і дзівіўся ўпотай сам з сябе, які высокі, бо памятаў, што да гэтага скрозь ставала з яго сярэдняга чалавечага росту. Між тым, Барысава сэрца працяла здагадка, хто перад ім. Спыніўся і пакланіўся велічнаму явішчу, пры гэтым мовіў:

— Госпадзе праведны, твая ўлада над светам і я — табе прыяцель. Здаецца ж, ніколі нічога не рабіў я супраць волі тваёй.

— Ухваляю, браце Барыс, — гучна пачулася з воблака. — Але як жа ты ведаў, якая воля мая?

— Госпадзе! — Барыс Кіт і тут валодаў сабой: — Ды як было не ведаць, калі я заўжды атаясамліваў цябе са сваім сумленнем і ўсё рабіў, як сумленне падказвала. Хіба ж у ім не ты ўвасабляўся?

— Гэта быў дух мой, братка, і я ўхваляў і ўхваляю, бадай, кожны твой крок.

— Гэй, Дух Высокі, табе мой нізкі паклон! Я ўдзячны, асабліва за тое, што ты не даў мне згібець у турмах, ні ў трыццатыя, ні ў саракавыя гады, і я выйшаў у свет годным беларусам. З тваея ласкі потым далучыўся да бадання, перапрашаю, даследавання планет і падрыхтоўкі падарожжаў на Месяц.

— Мушу прызнаць, спадар-спадарове, на долю табе выпала шмат турбот і выпрабаванняў, але ты даў ім рады і поспех зазнаў, паймеў славу ў жыхароў гэтай планеты. Таму мы з табой і сустрэліся. Ты, браце, шмат вандраваў. Цяпер скажы, калі ласка, якое ўражанне ў цябе ад Зямлі і тых, хто яе насяляе?

— Мае думкі для цябе, Праведны, не сакрэт. Ды, паколькі пытаеш, скажу: Зямля для раю прыдатная. Апроч маляўнічага кутка Панямоння, адкуль мой род і дзе дасюль карані засталіся, заўжды ў мяне выклікаюць прыхіль­насць і замілаванне, калі трапляю туды, Каліфорнія, Гаваі… Багата яркіх мясцін. Адно не ведаю, Праведны, які лёс ты наканаваў чалавецтву. Прынамсі, ад думак пра гэта ў мяне чаўрэе вось тут, — паклаў руку на сэрца. — Неаднойчы я зазнаваў неспакой і трывогу. А цяперыча — асабліва, бо, нягледзячы на пацяпленне, цэлыя горы халоднага лёду уздымаюцца на Паўднёвым полюсе і ў Грэнландыі. Яны ўсё вышэй і вышэй! Ствараецца асіметрыя цяжару. У любы момант скасабочаная Зямля можа хістануцца адносна ядра, бы тая шкарлупіна. У дзікім хаосе разбурэнняў, моцных зрухаў, узняццяў, падзенняў, выбухаў рэактараў, пажараў, паводак, хваль усё патоне. У прах ператворыцца цывілізацыя.

— Браце а браце Барыс! Творчым пачаткам апакаліпсіс на Зямлі не прадугледжаны. Але толькі я не адмяняю і настрункаў, па якіх вольна шыбуе прырода. Чалавецтву да­дзена шмат энергіі для самараскрыцця і майстравання свету. Лёс ягоны будзе вырашаць тое, што ты назваў сумленнем. Іншае не закладзена ў парадыгме Зямлі і зямлян.

— Гэтак, дарэчы, мяркуе багата людзей.

— Ведаю… А ты, чыннік, мяркуеш, ужо ўсё зрабіў у жыцці і не варта болей?

— Так, Праведны, я ўжо рысу падводжу. Усяму ёсць мяжа, гэтак табою пакладзена. Былі ў мяне поспехі, былі і няўдачы… Ва ўсе часы я, асветнік, дбаў пра разняволенне душ маладых, пра вольную Беларусь, бо той стан ёсць натуральны для любога і кожнага ўладкаванага народу. Яшчэ не так даўно я ставіў на мэту адкрыць на сваёй Радзіме адмысловы універсітэт. Сама дзейнасць па зборы сродкаў — са свету па нітцы на гэты праект — мяне маладзіла. Задума перагуквалася з заўзятым заняткам маёй маладосці, калі я працаваў настаўнікам, потым дырэктарам Віленскай, Наваградскай і іншых гімназій… У зборы сродкаў ужо праглядваўся поспех, як на Беларусі адбыўся ганебны канстытуцыйны акт і памяняліся арыенціры. Нацыянальная адукацыя, культура і мова сталі непатрэбнымі, шкада, і я малю цябе, Госпадзе, падкінь ты глуздоў, каму іх не стае там, у маёй спакутаванай краіне, бо сваім няправедным і хцівым гандлем уладары вытруцяць чалавечае ў чалавеку, у грамадстве наогул, і гэтая хіба нанясе страты ўсяму існаму і высокаму, што ёсць на Зямлі.

— Браце Барыс, я пакідаю цябе на зямлі, а заадно і ўмацую сілы ўсіх, хто выступае супраць разбуральнага д’ябальскага промыслу. Я разгарну абярог і перад тваім зямным прыстанішчам. Скажы толькі: чаго ты для сябе пажадаў бы?

— Ойча Высокі, мне асабіста нічога не трэба. Усё ёсць, я пры сваім розуме. Хіба што боль у нагах сунімі. Хаджу вось цяперыча, як чорная хмара.

— Барысе, я раю карыстацца зямным, і няхай будзе запатрабавана тое, што дадзена людзям планеты для самараскрыцця. Яно не вычарпана. Ты даведаешся пра доктара Чо, а гэта — яркі прамень скрозь хмары, як гавораць тыя, хто знаёмы з ім. Ён ідзе па зямлі з Усходу і нясе збавенне ад хіласці цела. Ідзе, каб яшчэ раз паказаць: у зямной юдолі ёсць ўсё і для росквіту, і для пагібелі. На выбар, прабач… Доктар Чо вынайшаў сродак ад немачы, якая цябе даймае. Імя сродку — «Нуга Бэст». Ім ужо карыстаюцца ў блізкіх і знаёмых табе абсягах, будзь пэўны: ён паможа — я памагу. Людзі высокага досціпу і мудрага сэрца, як ты, патрэбныя небу, Сусвету, Зямлі, яны эталоны жывога ў жывым. Бласлаўляю твой век, ён не зжыты. Няхай усталююцца высокія клопаты ў супольнасці на тваёй Бацькаўшчыне. Амін!

Яшчэ адзін міг, і дзівоснае воблака знікла.

Барыс Кіт пахітаў галавой на такую праяву, уражлівую, захапляючую. Уцяміўшы, якое блаславенне атрымаў з Космасу, ён міжволі ўсміхнуўся адкрыта і шчыра, выбачліва і лагодна — так, як толькі ўсміхаецца беларус.

У гэты зварушлівы момант чалавек забыў нават на свае ногі, на боль у іх, патаптаўся крыху на месцы, мо каб лепей усвядоміць, дзе ён, а стаяў ён непадалёку ад набярэжнай ракі Майн, і пашкандыбаў назад, у горад. Ужо са сваёй дамоўкі патэлефанаваў Тамары, сяброўцы, — яна была маладзейшаю ад яго, — расказаў пра навіну, у якую яна не паверыла. Тым не менш, жанчына палічыла патрэбным тут жа наведаць Барыса, каб хоць пераканацца, ці пры сваім ён розуме? Не давядзі, Божа, калі…

Трапяткая Барысава душа паціху вярталася на месца, ды разам з тым вяртаўся і боль у нагах. Тамара ж як бачыш прыджгала, ніякіх прыкметных зменаў у паводзінах старога яна не знайшла, ён сядзеў на ложку, узняўся, памкнуўся ёй насустрач. На твары ззяла выбачлівая, радасная і разам пакутлівая ўсмешка.

— Прабач, але я не чакаў цябе гэтак хутка.

— Я падумала, што ты яшчэ не абедаў, і гатовая скласці кампанію табе. А хочаш — да мяне пойдзем.

— Можна й споўзаць. Я толькі апрануся.

На круглым, бы дыск, стале, які займаў значную частку пакоя, ляжала тоўстая кніга ў бэжавым пераплёце — збор твораў Лукаша Калюгі; на той час, калі жыў-быў Лукаш, ён даводзіўся амаль аднагодкам Барысу. Як-ніяк, Лукаш — адзін з таленавітых пісьменнікаў яго пакалення. Цяпер яго кнігу Барыс чытае ўголас Тамары. Лукаш піша пранікнёна і гэтак, што ад прачытанага робіцца і сумна, і радасна, і смешна. Смяяліся, чытаючы пра нядолю Заблоцкіх. Але ж на кнізе ў гэты момант ляжаў, адліваючы металічным бляскам, кампутарны дыск. Нешта новае…

— Барыс, а гэта што ў цябе?

І ён таксама ўтаропіўся на тую бліскучую і вабную штуковіну, узяў, пакруціў у руках.

— Не ведаю… Дыск першы раз бачу. Ці не ты прынесла яго?

— Не…

— То адкуль жа ён тут?

— Сапраўды, адкуль, і цікава, што на ім?..

— Магчыма, дыск зусім новы.

— Давай возьмем з сабой ды праверым. Згодзен?

— Бяры…

Паабедалі яны ў яе дома. На дэсерт, як жартавалі зазвычай, гаспадыня сыграла на раялі «Месячную санату» Бетховена. Твор чараваў абаіх. Тамара іграла выдатна. Потым яна перасела да кампутара. Уключыла. Паставіла ў машыну той дыск. Абое з цікавасцю чакалі, што пакажацца на вочы. А там неўзабаве выявілася шырокая зала, поўная люду. На сцэну выйшлі маладыя людзі, ён і яна, сімпатычныя, толькі паходжаннем, пэўна, не беларусы, яны выступалі ў ролі вядучых, гаварылі па-расейску, чым выклікалі ўдаўнелы дакор у сэрцы шчырага беларуса Кіта. Размову, праўда, распачалі не на жарт: пра здароўе і прыгажосць, да чаго спрычыніўся — ці чулі? — аппарат доктара Чо Сынг Хэна.

Барыс замёр ва ўтрапенні. На сцэне стаяў нешырокі ложак блакітнага колеру, незвычайна прывабны, а збоку на ім чыталіся словы: «NUGA BEST». І чалавека, які сустракаўся з Госпадам Богам, тут бы токам працяла, — НУГА БЭСТ?.. Так-так… Дык вось яна, ведамка! Па волі Усявышняга інфармацыя даслана на дыску, а дыск аказаўся ў яго на стале.

Барыс прымушаў сябе засяродзіцца на словах, што гучалі са сцэны, але гэта яму мала ўдавалася. Неўзабаве вядучых змяніў гонкі станам дзяцюк, галава ў якога прыкметна лысела, а натхнёныя круглыя вочы выпраменьвалі разам з радасцю і трохі здзіўлення, што йшло на публіку. Дзівіўся сам свайму поспеху. Гэта быў кіраўнік салона-магазіна «NUGA BEST». Яго многія ведалі і шчыра віталі воплескамі.

— Шаноўныя, — на ўздыме пачаў кіраўнік. — Я рады вітаць вас — людзей, зацікаўленых у паляпшэнні свайго здароўя. Многія з вас, як кажуць, на ўласнай скуры пераканаліся, што значыць масаж хрыбетніка. З праграваннем, як у лоне мацеры, інфрачырвонымі промнямі. З прыпяканнем па-ўсходняму, — прамоўца развярнуўся і паказаў — Вось на гэтым фантастычным ложку! І таму я спадзяюся на поўнае ўзаемаразуменне, калі буду гаварыць пра шчасце. Мне было трыццаць гадоў — залаты ўзрост! Але, з-за стрэсаў і іншых пераплётаў у жыцці, іржа папсавала ў арганізме багата чаго — сасуды, пазванкі, нервы… Я не мог жыць без пілюль, асабліва даймаў радыкуліт. Адзін мой прыяцель прадпрымальнік, які працаваў за межамі краіны, параіў мне з’ездзіць у Яраслаўль, маўляў, там карэйскія майстры дэманструюць нейкі цуда-ложак. Я паслухаўся ягонай парады, паехаў туды. Мучылі страшэнныя болі ў паясніцы. Пасля першага сеанса боль яшчэ больш ўзмацніўся. Але прайшло. Карэйцы канчаткова пераканалі мяне ў вартасці гэтага ложка. Доктар Чо Сынг Хэн, дарэчы, праз гэту залатую, можна сказаць, штуковіну падняў і паставіў на ногі сваю родную маці. Я адразу ўцяміў: сістэма дэманстрацыйных салонаў фірмы Чо, дзе людзі бясплатна паляпшаюць здароўе, — гэта якраз тое, што трэба нашай краіне. Такі бізнес спалучае прагматызм і высакароднасць. Салон прыцягне багата небаракаў, як я.

— Вядома, — казаў далей кіраўнік Слава, абводзячы шчаслівымі вачыма публіку, — на цярністым шляху з варагаў у грэкі, каб даставіць і як след аформіць усё гэта, было шмат парогаў, нават шмат непамыснага, толькі мы пераадолелі цяжкасці і адкрылі першы салон на 15 ложкаў. Шчасцю майму не было мяжы! Сам перастаў хварэць, людзей лекуем. Цяпер ужо, па дамове з Міністэрствам аховы здароўя, перадалі некаторым бальніцам краіны 10 ложкаў для карыстання і распрацоўкі методык лячэння розных захворванняў.

Ён скончыў. Пасля чарговага лёгкага «канферансу» нітку размовы на сцэне падхапіла і пачала цягнуць, ды, хвалюючыся, не цягнула — тузала, рвала, ад чаго яшчэ больш бянтэжылася і адчайна смяялася, мінчанка Галіна Пяршай.

Пятнаццаць гадоў таму ў яе, маладой швачкі, з’явілася, выбачайце, ліпома шыйнага пазванка і ў такой сваёй хцівай якасці — колькі год пакутавала, не было як шыю павярнуць. Нямела таксама плячо. Ніякія працэдуры не дапамагалі, ручны масаж толькі ўшчыльняў прыгорбак. Прапанавалі аперацыю. Хірург разрэзаў, але нічагуткі больш не стаў рабіць, зашыў зноў — пабаяўся горшага, да чаго магла б прывесці аперацыя. Потым былі званкі ад сяброўкі, якая даведалася пра салон-магазін «NUGA BEST». Сяброўка ўгаварыла яе, Галіну, і ў салон яны пайшлі разам, каб паглядзець.

У затоеным дыханні Барыса і спадарыні Тамары адчувалася іх напружаная ўвага да экрана кампутара. Загадкай было: парадуе іх прыадкрытая ўжо таямніца дыска альбо расчаруе?

Галіна тым часам расказвала:

— Спярша была гутарка з намі, кліентамі салона, пра тое, як дзейнічае Нуга Бэст, як лекуе пазваночны слуп і іншыя органы, чаму ў працэсе сеансаў ачышчаецца кроў, абнаўляюцца сасуды. У гэтым вялікую ролю адыгры­ваюць інфрачырвоныя даўгія промні. Сказаць вам яшчэ: там дзейнічае й прыўзняты, бадзёры настрой. Ён захапіў і мяне. Я апамятацца не паспела, як ляжала на ложку. Уздоўж хрыбта перамяшчаўся блок гэтакіх сонечных шарыкаў, ён расцягваў пазванкі, грэў і масіраваў. Я цярпела боль. Мой хрыбетнік разламваўся. Успомніла парады ўрачоў: чуеце, мне супрацьпаказана праграванне!.. Ды ўжо было позна, і — гары яно гарам! Няхай будзе, што будзе…

— Скончыліся запраграмаваныя 37 хвілін, — казала далей Галіна. — Мне памаглі ўстаць, злезці з ложка. Я неяк выпаўзла з салона ў калідор, прысела. Мне здавалася, што я паміраю, так было дрэнна. Але ж неяк патрапіла дадому. Нікому і настолечкі не прызналася, што са мною было. А назаўтра зноў паехала, каб параіцца з кіраўніком наконт учарашняй прыгоды. Слава, прабачце, Яраслаў Віктаравіч выслухаў мяне і бадзёра ўсміхнуўся: «Вам, Галіна Сямёнаўна, пашанцавала! Працэс пайшоў з першага сеанса. Не марудзьце, калі ласка, і хуценька-хуценька — на ложак!»

З гэтага разу я адчула ва ўсім целе палёгку. Устала — і дзіва-дзіўнае: зноў валодаю шыяй! У далейшым замацавала свой поспех. А потым і ложак купіла. Цяпер ён у мяне за галоўнага лекара.

Яе ўважліва слухалі, і там, у беларускай сталіцы, і тут, на Майне… Тамара перавяла дыханне:

— Бачыш, што робіцца? Сапраўды, яны трымаюць у руках Божы дар!

— А ты мне не верыла.

Яна павярнулася і як не з мацярынскаю лагодай правяла даланёй па ягонай шчацэ.

— Барыс, лічы, што мы патрапілі ў казку.

— М-гм… Падобна.

— Аднак добра было б і карэйцаў пачуць. Адны беларусы…

— Ты лічыш, там беларусы? Можа, ты, спадарыня, пачула беларускую мову? — Барыс Кіт пачынаў нервавацца.—Як бы не так! У гэтага Славы, калі меркаваць па складзе каманды на сцэне, бадай, сваё абмежаванае таварыства.

— І табе яно не да густу?

— Справа не ў тым… Проста я канстатую. Тут пытанне ментальнасці. Калі той ці іншы гіцаль, шукаючы поспеху там, адгароджваецца ад беларуса, то які з яго беларус?

— І ўсё ж гэта іх права.

— Даруй, ёсць права, а ёсць і чалавечы такт.

— А хіба ў Германіі і іншых краінах інакш?..

На сцэне з’явілася новая жанчына — Валянціна Бутэнка. Яна была маладзейшага веку і драбнейшая за Галіну. На твары — сляды нядаўніх пакут.

— Я — інвалід са стажам, — паведаміла Валянціна. — У мяне шмат гадоў былі паралізаваныя ногі, а дыягназаў тых — наогул вялікі букет. Вось толькі некаторыя з іх…

Зала слухала ў анямелай цішыні. Дыягназы ўражвалі сваёю татальнасцю і прымушалі здаровых альбо здаравейшых людзей нейк вінавата апускаць вочы. Здавалася, не было нічога трывалага ў яе целе.

— Я на мыліцах магла яшчэ так-сяк рухацца. І вось дабіраюся ў гэты салон. Прайшла некалькі сеансаў, а потым яшчэ і яшчэ. У выніку — бачыце мае ногі, — яна зрабіла некалькі вольных рухаў, — танчыць магу! Сама перара­дзілася з высахлай галінкі ў жанчыну!

На яе твары блукала ўсмешка выпакутаванага супакою і гонару за сябе, за свой поспех, усмешка відочных былых страт і шчасця.

Цікавыя, уражлівыя апавяданні кліентаў салона маглі доўжыцца бясконца, але ж іх, нарэшце, спынілі. Пачаўся латэрэйны розыгрыш падарункаў, падрыхтаваных для кліентаў, і розыгрыш дзівоснага турманіевага матраса, а потым і самай каштоўнай рэчы — ложка «NUGA BEST», апошні, між іншым, каштаваў тры тысячы долараў, але тут шчасце йшло камусьці ў рукі бясплатна.

Барыс быў моцна ўсхваляваны тым, што адкрылася, але перад сяброўкай стараўся не выдаваць сваіх пачуццяў, заставацца спакойным і нават у скептычным настроі, неўласці­вым ягонай натуры.

— Бачыш, якое яно. Але ж усё гэта не для мяне.

— А варта было б і табе паспрабаваць. Вось толькі тут, у Нямеччыне, пакуль ні гуку пра гэта, а зрэшты, можа, да нас яшчэ не дайшло.

Пазіцыя Тамары яму падабалася, Тамара мякка аспрэчвала яго паняверку. Адно яму цяпер лепей было пачувацца скептыкам:

— У мяне хрыбет ужо развальваецца. Позна яго рамантаваць. І ногі не выратуеш… Нічым.

— Барыс, так гаварыць беспадстаўна, — твой дзед пражыў 110 гадоў, а табе сам Усявышні паказаў на паратунак, — Тамара ўсміхалася, акурат як Мона Ліза на партрэце Леанарда да Вінчы.

— Позна ўжо…

— Барыс, я цябе правяду.

Яны моцна стаміліся ад уражанняў доўгага дня, асабліва Барыс, і таму, апынуўшыся дома, ён адправіў Тамару, а сам адразу ж палез у ложак. Засынаў, праўда, трымаючы ў полі ўнутранага зроку ўсё той жа вабны і, бадай, у нечым зманлівы блакітны ложак, які недзе ў землякоў атрымаў такое прызнанне. Ногі цяпер меней нылі. Свет, які быў навокал, здаваўся па-ранейшаму загадкавым, таямнічым, але й даступным і вабным. Вось каб на тую спаруду яму ды хоць зблізу глянуць…

Асенняя ноч, суцішная, мяккая, нахапілася ды праехала над Майнам на чорным кані, каб потым у неабсяжным прасцягу ўступіць лейцы новаму, дараванаму і асвечанаму Божай ласкай дню.

Ён прыўзняўся на руках, звесіў ацяжалелыя ногі з ложка. Агледзеўся. На сцяне насупраць віселі універсітэцкія і іншыя дыпломы яго сыноў, Уладзіміра і Віктара, яны засталіся ў Злучаных Штатах, дзе ён раней працаваў і жыў з сям’ёй. Сыны даўно сталі прызнанымі мужамі, адзін у астранаўтыцы, другі — у медыцыне.

Усё-ўсё тут, у Кітавым пакоі, падобным на келлю манаха, ляжала і ляжыць, вісіць, стаіць на сваіх месцах, дый ён тут сам пры ўсім сам…

Успамін пра ўчарашняе выклікаў на твары старога мяккую і мройлівую ўсмешку. Якога цуду ён прычакаў! А толькі ж ці застанецца нешта рэальнае ад таго, што ён перажыў?

На стале, побач з лістамі з Бацькаўшчыны — кніга Калюгі, і на ёй, як і ўчора, — кампутарны дыск. Усё гэта сапраўднае, яно было і ёсць. Дарэчы, рэальнае і тое, што адышло, што было раней, задаўна. Хіба ж не з ягонага трагічнага пакалення амаль усе самавітыя, здольныя, выдатныя людзі панішчаны энкавэдыстамі. У тым ліку й акадэмікі, і пісьменнікі. Вунь і гэты Лукаш Калюга, і тыя волаты Максім Гарэцкі, Андрэй Мрый… Іх — мільёны. Квет нацыі вынішчаны. А ён, Барыс Кіт, асветнік, застаўся. Чаму? Бо, не чакаючы, пакуль з ім таксама расправяцца, збег на Захад. Таму і доўжыць свае дні ажно па гэтыя даты.

Стары патупаў і, прыпадаючы на нагу, падышоў да крана з вадой, нетаропка ўмыўся, апрануў верхняе адзенне, потым узяў у рукі тэлефонны нататнік з намерам знайсці той нумар і пазваніць свайму доктару, каб дамовіцца пра візіт да яго, які мусіць быць неардынарным. Зняў трубку, момант патрымаў у руках — не… Што найперш — не было ладу ў думках, і ведаў дакладна: медыцына, якая яго абслугоўвае, не любіць уводзіць у практыку нічога такога, што не выпрабавана сотні разоў і, галоўнае, не зацверджана. Таму яго спасылкі на практыку лекавання ў салонах «NUGA BEST» на Бацькаўшчыне, у Расіі, Кітаі і шэрагу іншых краін нікога тут, на Майне, не пераканаюць. Бадай, не дапамогуць яму і спасылкі на Бога. Доктар не стане рызыкаваць. То і тэлефанаваць яму не мае вялікага сэнсу. Зрэшты, там, на Бацькаўшчыне, нешта ў лесе здохла, калі адзяржаўленая медыцына саступіла і калі пачала ў клініках апрабоўваць навінку.

На вочы Барысу патрапіла знаёмая паперчына, яна ляжала побач з кнігай Калюгі. На ёй учора, пад час прагляду ўрачыстасці, запісанай на дыску, Тамара акуратна вывела шарыкавай ручкай нумар тэлефона.

І ён па-новаму пачаў парадкаваць думкі ды з тым, запісаным, нумарам зноў пацягнуўся да апарата і, крывячыся ад болю ў нагах, зняў слухаўку. Так, яму рупіць пагаварыць з прадстаўніком кампаніі лекара Чо. «Ало, — скажа ён, — спадар Яраслаў, тэлефануе вам беларус, хоць для вас гэта мала што й значыць. Я шмат дзе быў і шмат чаго бачыў на свеце, а цяпер дажываю свой век у Франкфурце-на-Майне. Я праслухаў запіс вашага святочнага вечара і віншую з адмысловымі вынікамі! Доктар Чо, напэўна, не без Божай дапамогі знайшоў, як вызваляць людзей ад прычыны захворванняў. І вы захапіліся такой добрай справай. А ведаеце, галубчык, беларусаў замучылі за столькі гадоў панавання фальшывых ідэй ды здзеку. Найбольш моцны люд проста вынішчалі пад корань. Ці ж не таму на Беларусі цяпер мужчына жыве ў сярэднім 60 гадоў, а ў Карэі, адкуль у свет пайшоў гэты ваш мудры лекар, — 88 гадоў! Да бальшавіцкіх клятых часоў у нас такой розніцы не было. Таму, даражэнькі, прапагандуйце і ўкараняйце шырэй свае адмысловыя сродкі амалоджвання і лекавання. Яны дапамогуць спадарству аднавіць свае фізічныя і духоўныя сілы».

Прыкладна гэтак скажа старэча Барыс кіраўніку салона «NUGA BEST» у Мінску. Толькі потым ён ускосна, мякка і выбачліва зверне ўвагу на свой клопат з нагамі. Цікава ж пачуць голас спрактыкаваных людзей, і калі Чо далёка — цяпер практыкуе ў Кітаі, дзе разгарнуў ужо каля тысячы салонаў, то гэты апостал, Слава, акурат на Бацькаўшчыне.

Акрэсліліся думкі, і ўсё-ткі штосьці муляла: варта ці не варта звяртацца да Яраслава, якому ён нібыта й няродны? Уздыхнуў і, глянуўшы на гадзіннік, пачаў набіраць перш код горада, а потым і нумар. З Бацькаўшчынай Барыс Кіт прывык размаўляць па-беларуску. А тут чым яго слова адгукнецца? З хваляваннем чакаў. Нарэшце, пайшлі гудкі на выклік абанента…

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 918
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8109
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 30540