Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Пісьменнік і час arrow У атачэнні мінулага і будычыні

У атачэнні мінулага і будычыні Друк E-mail
02.05.2012 | 16:06 |
ХатыньКастусь ТРАВЕНЬ [1]
"Палеглым за Айчыну.
Тым, чыё жыццё не прайшло марна".

... Надышоў святочны дзень, якога больш за ўсіх чакаў ужо прафесар Пятакоў. Яму гэтае ўдала праведзенае дзейства адчыняла шлях да далейшай кар'еры. Добра распрацаванае і падрыхтаванае святкаванне кацілася па рэйках, госці ўсклалі кветкі да вечнага агню, наведалі Хатынь і Курган Славы …

… сустрэліся з гарадскімі патрыятычнымі моладзевымі арганізацыямі. Урэшце, набыўшы моцнае жаданне падсілкавацца, запрошаныя доўга і ўзнёсла палуднавалі ў сталоўцы універсітэта. Пасля святочнага абеду, гадзіны ў чатыры, пачалі збірацца ў актавай зале на ганаровае паседжанне. Пасля меўся адбыцца традыцыйны святочны канцэрт і ўжо познім вечарам - святочная вячэра. 

Арсен Аляксеевіч ззяў шчаслівай усмешкай чалавека, які здзейсніў сваю адвечную мару. Ён гасцінна гнуўся праваруч і хітаў галавой леваруч, ціскаў працягнутыя далоні, раздаваў візітоўкі, сам атрымоўваў запрашэнні і заверы ў сяброўстве і любові. Непрыкметны дагэтуль дацэнт імкліва падымаўся па стромкіх прыступках рэйтынгу, на вачох вырастаючы ў асобу дзяржаўнага і нават міждзяржаўнага ўзроўню.

Лідэр дэмакратычна-ліберальнай партыі, сам выдатны папуліст, актор і красамоўца, заможны і ўпэўнены Леў Сафаравіч Задулаў пранікліва і сур'ёзна трымаў руку наваспечанага прафесара ў сваёй нечакана моцнай далоні, уважліва слухаў, кідаючы позіркі вакол, потым рашуча, пераблытаўшы імя, сказаў:

- Паможам, Руслан Аляксеевіч, і матэрыяльна, і фінансава. Чаму ж не памагчы...

Задулаў разбагацеў дзякуючы партыйнай дзейнасці, на перапрадажы іракскай нафты, пасля чаго адразу набыў грамадзкую і палітычную вагу ў краіне.

Спрытна і прафесійна пачаў прафесар Пятакоў вечаровае паседжанне.

- Господа... - прамовіў ён у прыціхлую залу, запоўненую гасцьмі, студэнтамі, дыпламатамі, прадстаўнікамі ўрадавых структур, бізнэсоўцамі.

Затым красамоўна выказваўся амбасадар Расіі, нехта з тутэйшых дыпламатаў, важка гаварыў Леў Сафаравіч, воплескі лёгкім шумам падтрымлівалі ўзнёслую аўру свята. Усё было як заўсёды, некаторыя з калег прафесара, пабачыўшы нечакана высокі ўзровень атрыманага дзейства, зайздросна казалі між сабой, што Пятакоў можа свідраваць дзюрку ў пільчаку для дзяржаўнай узнагароды... І канечне насурочылі, змяюгі падкалодныя, гэнаму ўдала працякаўшаму мерапрыемству...

- Уважаемые друзья, сейчас перед вами... - У дынаміку ў гэты момант нешта трэснула і зашыпела, і далей зноў загучаў голас Арсена Аляксеевіча, - ...несколько неожиданная личность - лидер опозиции Зиновий Позьний, - Арсен Аляксеевіч вымавіў гэтыя страшныя словы на ўсю залу ўрачыста, і чамусьці са здзіўленнем паглядзеў на мікрафон.

Зала насцярожана маўчала. Воплескі гучалі, але не набіралі патрэбнай сілы.

Між тым па дывановай сцежцы ходка, упэўнена, цвёрда і непахісна ўжо ішоў знакаміты на ўсю Беларусь Зіновій Позьні, у цёмна-сінім строі пры гальштуку, чамусьці ў файнай чорнай падводніцкай пілотцы з кукардай «Пагоня», з добра вядомай усёй краіне мужнай харызмай важака і лідэра. У зале ўсталявалася цішыня, толькі расійскія госці, адчуўшы незвычайнасць імгнення, перапытвалі тубыльцаў:

- Кто это? Он масон? Сколько он имеет миллионов?

Зіновій Позьні ўзышоў на трыбуну і, нахіліўшы галаву да мікрафона, сказаў:

- Шаноўнае спадарства! У гэты святочны дзень я віншую грамадзян незалежнай Беларусі з Днём Перамогі, за якую тры мільёны нашых суайчыннікаў паклалі свае жыцці.

Моладзь, што прысутнічала ў зале, нібы ачуняўшы, нечакана так грымнула вадаспадам воплескаў, што ажно галубы, якія сядзелі на франтоне універсітэта, спужанай снегавой гурбой рынуліся ў сіняе неба, а напалоханыя нечаканым і невядомым гулам кіроўцы легкавікоў рэзка гамавалі пасярод Грунвальдскай плошчы, нарабіўшы з паўтузіна ДТЗ.

Зіновій Позьні, дачакаўшыся, калі воплескі заціхлі, рашуча кідаў у залу рэвалюцыйныя думкі аб злавесным хаўрусе імперыялістычных дзяржаваў. Усталявалася мёртвая цішыня, у якой было добра чуваць, як у сярэдзіне залы, у восьмым радзе, пахропваў ветэран адзінай на ўсіх перамогі, стомлены за дзень беганіны, экскурсій і франтавых ста грамаў, лысы, у абвешаным медалямі і значкамі палкоўніцкім мундуры.

Зіновій Позьні ўладарна падняў руку і сказаў словы, якіх ніхто ад яго не чакаў і якія імкліва пранесліся па ўсёй зямной кулі, выклікаўшы радасць у прыгнечаных і бедных і ледзяное здзіўленне ў элітаў панавальных нацый:

- Сябры, сёння сярод нас - тыя ўжо нешматлікія людзі самаадданага пакалення, што выратавала цывілізацыю ад карычневай чумы. Прэзідэнт Штатаў Франклін Рузвельт некалі зазначыў, што калі б не гераічны Савецкі Саюз, то гітлераўская Германія існавала б яшчэ чатырыста гадоў. Не было ў той гістарычны час сілы, акрамя савецкіх людзей, што магла перамагчы фашызм. Сёння сярод нас франтавікі! Тыя, хто некалі падымаўся ў наступ пад смертаносным шквалам нямецкіх кулямётаў! Хто стаяў дзень і ноч ля станкоў і мартэнаў, плавіў сталь, вырабляў патроны і снарады, танкі і самалёты для фронту. Яны сучаснікі герояў, што ляглі мёртвымі пад Ржэвам у страшных 41-42 гадох! Яны помняць тых, хто камандаваў ротамі і паклаў жыццё ў ледзяных траншэях Ленінграда і Сталінграда!

У іх памяці высечаны словы, выказаныя ў трагічным, бязлітасным 41 годзе: «Братья и сёстры!.. К вам обращаюсь я, друзья мои... Нас постигла большая беда... Коварный враг обрушился на мирную жизнь советских людей...». Гісторыя - гэта не стрункі і прамы праспект Скарыны. Ветэраны ведаюць, што Вярхоўны Галоўнакамандуючы неаднойчы казаў у вузкім коле дзяржаўных асобаў: «Нам не хапіла для падрыхтоўкі да вайны паўтара--два гады». ...Пасля бліскучай і трагічнай перамогі як цудоўна застацца жыць і пражыць яшчэ пяцьдзесят ці шэсцьдзесят гадоў, нарадзіць дзяцей, дачакацца ўнукаў і праўнукаў, жыць у спакоі і міры, з забяспечанай старасцю. Але шмат хто з уцалелых франтавікоў і ветэранаў зараз употай думае, што лепш было гераічна загінуць разам са сваімі аднапалчанамі, калі не ў 41-м, дык у 45 годзе, чым дачакацца цяперашніх часоў, калі мінулае падвяргаецца адмаўленню і ганьбе.

Сёння марнее памяць пра велічныя гады, калі савецкі чалавек быў далучаны да вялікіх перамог: Днепрагэс і сталінскія пяцігодкі, Перамога і надзейная абарона дзяржавы, палёт у космас і харчовая бяспека краіны, народная адукацыя і народная ахова здароўя, тысячы вялікіх і маленькіх перамог, і кожны сумленны чалавек быў не толькі ўдзельнікам, але і пераможцам. Ніводнае жыццё не прайшло марна, кожнае мела сэнс.

Франтавікі і ветэраны, яны маўкліва пытаюцца ў нас: ці можна сёння святкаваць нашую Перамогу ўзнёсла і эйфарычна, калі нашая Краіна разбураная? Калі іхных рабочых і сялянскіх унукаў і праўнукаў навучаюць варожым звычкам і адчуванням? ...Сёння мы ўжо «господа»?! Якія мы «господа»? Мы - таварышы, супольныя гаспадары Айчыны - дзеці, унукі і праўнукі рабочых і сялян!

Падчас вайны Вярхоўны сказаў наркому Шахурыну, і ягоныя словы сучасныя сёння, як ніколі: «Які я вам таварыш!? Я вам не таварыш, я што абяцаю, тое і выконваю, а вы мяне ашукваеце, значыць, вы не таварыш! Давайце хутчэй маторы, тады будзем таварышамі!» Як мы сёння радуемся, калі нас хваляць заходнія СМІ, і ўкідваемся ў маркоту, калі замежныя масмэдыя нас хаюць і ганьбяць... У пачатку лістапада 1945 года цэнтральны савецкі друк змясціў вытрымкі з хвалебнай прамовы У. Чэрчыля аб СССР. Ужо 10 лістапада 1945 года правадыр накіраваў з адпачынку (у той момант ён цяжка хварэў пасля інсульту) тэлеграму Молатаву, Маленкову, Берыі і Мікаяну. Вось тэкст гэтай тэлеграмы: «Лічу памылкай надрукаванне прамовы Чэрчыля з ухваленнем Расіі і Сталіна. Ухваленне гэтае патрэбнае Чэрчылю, каб утаймаваць сваё нячыстае сумленне і прыхаваць сваё варожае стаўленне да СССР... Друкуючы такія прамовы, мы памагаем гэтым господам. У нас маецца цяпер нямала адказных работнікаў, якія прыходзяць у цялячае захапленне ад пахвалаў з боку чэрчыляў, трумэнаў, бірнсаў і, наадварот, укідваюцца ў скруху ад кепскіх выказванняў з боку гэтых гаспод. Такія адчуванні я лічу небяспечнымі...»

Шмат у каго з нацдэмаў існуе мроя, што буржуазія дазволіць нам пабудаваць незалежную і сувэрэнную нацыянальную дзяржаву. Дарэмныя спадзяванні! Буржуазію заўсёды цікавіў уласны капітал, прыбытак і яшчэ раз прыбытак. «Няма тых злачынстваў, на якія не пайшла б буржуазія дзеля прыбытку», - некалі казаў класік марксізму. На ХІХ з'ездзе КПСС у кастрычніку 1952 года Правадыр зазначыў: «Раней буржуазія лічылася галавой нацыі, яна змагалася за правы і незалежнасць нацыі, падымаючы яе "вышэй за ўсё". Цяпер не засталося і следу ад "нацыянальнага прынцыпу". Цяпер буржуазія прадае права і незалежнасць за даляры. Сцяг нацыянальнай незалежнасці і нацыянальнага суверэнітэту выкінуты за борт».

Мы, людзі першай у свеце рабоча-сялянскай краіны, атрымалі страшную паразу ў «халоднай вайне», ператварыліся ў пралетараў бяз будучыні. Хцівыя «вшывыя блохі» і ворагі народа разбурылі Радзіму савецкіх людзей. Сябры! Таварышы! Грамадзяне! Браты і сёстры! Мы даверліва дазволілі прафукаць Перамогу нашых бацькоў і дзядоў! І таму трэба ўзьдзець у гэты дзень чорныя жалобныя повязі! Па тых, хто лёг у зямлю за Айчыну... Вялікі паэт некалі прамовіў за палеглых трагічныя словы: "Нам свои боевые не носить ордена. Вам всё это, живые. Нам - отрада одна: Что недаром боролись мы за Родину-мать. Пусть не слышен наш голас, -- вы должны его знать. Вы должны былі, братья, устоять, как стена, ибо мёртвых проклятье - это кара страшна. [2]"

У зале ўсталявалася жудасная цішыня. Нават састарэлы ветэран у палкоўніцкім мундзіры перастаў храпці і прачнуўся. Зіновій Позьні зняў чорную пілотку, вызваліўшы лысы чэрап з бліскучай загарэлай скурай. Трагічна схіліўшы галаву долу, ён казаў далей пранікнёныя словы людзям, што знаходзіліся ў зале, надзвычай ціхім голасам, нават злавесным гіпнатычным шэптам:

- Нашыя мёртвыя - яны як нашыя вартавыя! Да іх не дакранаецца наша ганьба. Мы, жывыя, дазволілі лапаць іхняю перамогу тым, хто не мае на гэта права. Наш Дом разбураны, і хцівыя чубайсы рабуюць багацце народу. Незалежная Беларусь зараз адна захоўвае памяць і дух тых узнёслых і велічных гадоў. Шчыра помніць гераічнае жыццё савецкіх людзей, той суворы час, што зрабіўся незразумелым для сучаснікаў...

Тэлеаператары расійскіх тэлепраграм нечакана, як па камандзе, прыпынілі тэлездымку выступу Зіновія Позьняга. На тэлеэкранах Масквы і Санкт-Пецярбурга, Варонежа і Смаленска, тысячаў вялікіх і маленькіх расійскіх гарадоў змяніліся тытры праграм і вядоўцы прапанавалі гледачам амерыканскую кінастужку «Пёрл-Харбар».

- ...Няхай франтавікі сёння падымуць першую чарку за свайго Вярхоўнага Глаўнакамандуючага! Віват пераможцам фашызму - франтавікам і ветэранам, грамадзянам Савецкага Саюзу! Слава палеглым за Айчыну! Слава тым, чыё жыццё не прайшло марна! Жыве незалежная і суверэнная Беларусь! - палымяна закончыў прамову Зіновій Позьні.

Палова залы, зноў палохаючы галубоў, грымнула з месцаў:

- Жыве!

Другая палова, у выглядзе некаторых расійскіх гасцей, разгублена соўгала разяўленымі ратамі, бы той тлусты лінь, выкінуты на бераг спрытнай рукой вудаля. Зіновій Позьні прыклаў руку да чорнай падводніцкай пілоткі і скамянеў у трагічным маўчанні. З дынаміка лілася музыка знакамітага і ўзнёслага паланэза «Развітанне з Радзімай»: «...Зноў залунае наш штандар, палыхне ўначы пажар і паходнаю трубой зноў пакліча нас з табой на мужны бой...» [3]

Збянтэжаныя, разгубленыя ветэраны і госці, перашкаджаючы адзін аднаму, узняліся з месцаў і застылі ў суровым маўчанні, шмат у каго з іх на вачох стаялі слёзы. Адбылася дзіўная з'ява - разам з ветэранамі пад узнёслую музыку Агінскага са слязьмі на вачох узнялася моладзь. З вялізарным натхненнем моладзь урачыста падхапіла словы гімна: «Зноў воі прагнуць волі, воля - свет і доля, броні звон ды коні, коні - кліч «Пагоні». Крочым з багны ночы, з ночы шлях прарочы...»

Пасля заканчэння хвіліны маўчання Зіновій Позьні вертануўся каля трыбуны і шпарка пайшоў за кулісы, дзе і знік. Частка знакамітых гасцей у генеральскіх і палкоўніцкіх пагонах, адтапырыўшы вусны, незадаволена пасунуліся з залы.

Старшыня прэзідыума, кандыдат і прафесар Арсен Аляксеевіч Пятакоў, збянтэжана стаяў ля мікрафона і спрабаваў супакоіць тых раззлаваных расійскіх дэпутатаў і бізнэсоўцаў, што рушылі з залы.

- Провокация... мы это так не оставим... А этот Зиновий Позьний - типичный провокатор... - чуліся галасы з іхнага натоўпу.

Ветэраны і франтавікі са слязьмі на вачох шукалі Зіновія Позьняга, каб паціснуць ягоную мужную руку за словы праўды.

Пажоўклы і ўзмоклы ад халоднага поту Пятакоў разгублена таптаўся ля мікрафона, знямела пазіраючы на ўзрушаных людзей. Ім валадарыла жудаснае пачуццё выкінутага з летака жаўнера, які імкліва ляціць да зямлі і не ведае, што ў яго за спінай - звычайны заплечнік ці парашут....



[1] Фрагмент з апавядання "Таварыш Маўзер" з кніжкі "Маўчы і будзь хітрым".

[2] Александр Твардовский, "Я убит подо Ржевом."

[3] - «Развітанне з Радзiмай», словы С. Сокалава-Воюша на музыку знакамітага паланэза Міхала Клеафаса Агінскага.
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Куні Мухінай. Вам не столькі вучыцца трэба, як лячыцца. І сурёзна. Абмяркоўваць паэтаў вам яшчэ рана, пра палітыку наогул забудзьцеся. Палітыка можа вам так размягчыць глузды, што вы не здолееце сябе абслужыць у прыбіральне. Кожнаму сваё! Вам нажаль трэба жыць прызямлённым і не лезьці на вершаліны роздумаў гігантаў думкі, мысляроў прабеглых эпох...

Напісаў Minak,
Дата 05/13/2012 Час 16:57

Я, как жэншчына, скажу так: і паэт, і паліцік - эта прэждзе фсіво людзі. І ў вайне той ня мы перамаглі, а нас. Па фсяму відаць. Вот Ленін, как паліцік, гаварыў: 'Учыцца, учыцца і учыцца', а Сталін, как нармальный чалавек, учыцца ні хацеў, таму фсігда цыціраваў то Дастоефскава (ціпа а чорт с ней, з той свабодай), то сібя (эта штука посільнее, чэм ФАУСТ Гётэ), а толку не было ні ў таво, ні ў другова, бо дурням Бог шацунку не дае. Дык вот, з Алесем Салаўём я сагласна, как з чылавекам. А можна і как с паэтам.

Напісаў Клуня Мухіна,
Дата 05/13/2012 Час 15:33

Алесь Салавей прамаўляе як Паэт! А Зіновій Позній гаворыць як Палітык!

Напісаў Minak,
Дата 05/13/2012 Час 12:46

Ну во, дзень пабеды. У Менску зьнішчаны ўсе беларускія школы, затое плошча Перамогі ёсць. Дык нас жа й перамаглі. Найбольш цьвярозы погляд на 9 мая 1945 дае паэта Алесь Салавей:
Вясна праводзіла ў шляхі,
Дзяліла смутак разьвітаньня,
Над ёй глуміліся штыхі, -
Зьняслаўцы ейнага сьвітаньня,
І прэч, губляючы сяброў,
Сьпяшалі захаду вандалы,
І зноўку несьлі зьдзек і кроў
Сыны усходняе навалы.

Напісаў Пераможаны,
Дата 05/05/2012 Час 12:38

 1 
Старонка 1 з 1 ( 4 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1370
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8202
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51875