Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Барыс Кіт для нас – як адкрыццё саміх сябе

Барыс Кіт для нас – як адкрыццё саміх сябе Друк E-mail
29.04.2012 | 16:14 |
Барыс Кіт. 2012 г. Фота Алега Улевіча.Яўген КУДРАЎЦАЎ, 27 красавiка 2012 г.

Адбылася вечарына, прысвечаная патрыярху беларускай нацыі Барысу Кіту з нагоды пражытых ім 102 гадоў жыцця і актыўнай грамадскай, навуковай, асветніцкай дзейнасці. Яна была зладжана ў чацвер 19 красавіка ініцыятывай "Інстытут нацыянальнай памяці" ў памяшканні Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы на праспекце "Праўды", 11.

Нягледзечы на дождж на вечарыну прыйшло даволі шмат людзей, так што невялікая зала была запоўнена неабыякавымі жыхарамі Менска да адказу.

Адкрыў вечарыну кароткім уступны словам вядомы пісьменнік Васіль Якавенка; ён акрэсліў ролю такіх асобаў як Барыс Кіт у станаўленні і развіцці нацыі, падзяліўся праграмай вечарыны і потым даў слова прафесару філалогіі Лідзіі Савік, якая неаднойчы сустракалася з Б.Кітам і напісала кніжкі пра яго складаны і яркі жыццёвы лёс.

Выступае пісьменнік Васіль Якавенка
Выступае пісьменнік Васіль Якавенка

 

Лідзія Савік расказала пра Кітавы прыезд у Беларусь, пра сустрэчы ў Менску, у Карэлічах, Наваградку. Пра музей Барыса Кіта ў Наваградку ў той школе, якая некалі - да другой сусветнай вайны -- была гімназіяй якую Барыс Кіт нават будаваў разам з бацькамі вучняў, потым быў яе дырэктарам.

Прамова Лідзіі Савік, даверанай асобы Б.Кіта
Прамова Лідзіі Савік, даверанай асобы Б.Кіта

 

Вясёлы смех прысутных выклікала гутарка Барыса Кіта са старшынёй Наваградскага гарвыканкама, які запытаўся ў яго: -- Чаму вы, набыўшы славу ў ЗША, зараз жывяце ў Нямечынне, якая развязала першую і другую сусветныя войны? На што наш знакаміты зямляк, жартуючы, адказаў: -- А мяне прыслалі ў Нямеччыну сачыць за тым, каб яна не развязала яшчэ і трэцяю сусветную вайну!

Лідзія Савік дадала, што Барыс Кіт потым усур'ёз на гэты конт казаў іншае: хацеў быць бліжэй да Радзімы, ягонай марай у 90-х гадах было адкрыццё Беларускага Нацыянальнага Універсітэта з праграмай навучання Гарвадскага ўніверсітэта. Ён нават браўся за пошук у свеце неабходных сродкаў для ажыццяўлення гэтай задумы. Праект спачатку разглядаўся ў Беларусі на ўрадавым узроўні, але пасля патануў у бюракратычных габінэтах.

Прысутныя паглядзелі альбом з фатаграфіямі Б. Кіта ў розныя перыяды жыцця.

Распачаліся літаратурныя чытанні, прысвечаныя слаўнаму суайчынніку, чыталі з кніг - аповяду Б.Кіта пра сябе ў запісе В.Быкава "Цярновы шлях" і трылогіі В.Якавенкі "Пакутны век", дзе адным з галоўных персанажаў эпапеі выступае Барыс Уладзіміравіч. У літаратурных чытаннях узялі ўдзел Народная артыстка Беларусі З.А.Бандарэнка і вучні школ з мікрараёна Малінаўка: Марына Марозава, Ганна Уронская, Марыйка і Наталка Кочатавы.

Выступае народная артыстка Зінаіда Бандарэнка
Выступае народная артыстка Зінаіда Бандарэнка

 

Вучні-чытальнікі ў якасці падарункаў атрымалі з рук Лідзіі Савік і Васіля Якавенкі кнігі і альбомы, прысвечаныя Кіту, а таксама дыскі з песнямі і вершамі паэтаў Сяргея Панізніка, Алеся Клышкі.

На заканчэнне першай часткі вечарыны вядомы спявак і кампазітар Андрэй Плясанаў пад гітару праспяваў песні, пачаўшы са знакамітай савецкай песні Уладзіміра Высоцкага "Коні зацугляныя'', у перакладзена беларускую мову. Дзіўным здаецца, але ж песня і яе танальнасьць, настрой, гучанне нейкім чынам паглыбілі, падкрэслілі і адцянілі ўспрыманне жыццёвага лёсу знакамітага нашага земляка.

У другой частцы выступілі ўдзельнікі вечарыны. Гісторык Леанід Лыч звярнуў увагу на доўгі век Барыса Кіта і агучыў пытанне: -- Чаму беларусы за межамі Бацькаўшчыны, і Барыс Кіт, і Наталля Арсеньева жывуць доўга, працуюць плённа, а на сваёй радзіме спяшаюцца адыйсьці ў свет ценяў ужо на мяжы 57-60 гадоў?

Леанід Лыч сам і адказаў на сваё пытанне: -- Напэўна таму што жывуць вольна, без страху за заўтрашні дзень, а значыць шчасліва, таму і не спяшаюцца на той свет!

Кандыдат навук і грамадскі дзеяч Алег Шагулін удакладніў унёсак Барыса Кіта ў навуку і практыку. Наш суродзіч абагуліў навуковыя веды таго часу ў галіне ракетнага паліва, беручы іх з соцень і соцень крыніц - на ідэю ж многія працавалі амерыканскія фірмы, і напісаў удалы падручнік па ракетнаму паліву, дзе трапна, ясна і дакладна выклаў асновы тагачасных ведаў у гэтай галіне. Па яго падручніку спасцігалі тэхналогію паліва ўсе амерыканскія астранаўты, якія пабывалі потым на Месяцы. І, як зазначыў савецкі касманаўт Г.Грэчка, яны, савецкія касманаўты таксама штудыравалі падручнік па ракетнаму паліву, напісаны Барысам Кітам. Такім чынам, імя дасціпнага беларуса трапіла ў спіс навукоўцаў, што мелі дачыненне да выдатнай перамогі амерыканскай касманаўтыкі - касмічнай вандроўкі на Месяц. Безумоўна, Барыс Кіт быў сярод піянераў-навукоўцаў у стварэнні падмурка цяперашняй астранаўтыкі.

Пісьменнік Кастусь Травень зазначыў, што для нас Барыс Кіт -- гэта перш за ўсё адкрыццё саміх сябе, тога народнага патэнцыялу, які ёсць у беларусаў, але не заўсёды выкарыстоўваецца. Галоўныя якасці Барыса Кіта -- гэта высокі і глыбокі інтэлект, пазітыўнае ўспрыманне жыцця і людзей, любоў да Айчыны. Свой унёсак у навуку Барыс Кіт зрабіў таму што апынуўся ў патрэбны час у патрэбным месцы і меў глыбокія веды ў галіне матэматыкі і фізікі (набыў іх у Віленскім універсітэце Стэфана Баторыя на фізіка-матэматычным факультэце). Дапамагло яму веданне нямецкай, французскай, і ангельскай моў, а таксама педагагічны досвед Настаўніка, які прафесійна ўмее выкласці вучням складаныя з'явы простай, яснай і зразумелай мовай.

Пад смех прысутных пісьменнік дадаў: -- Але тыя акадэмікі, што не захацелі прыняць Барыса Кіта ў ганаровыя акадэмікі НАН Беларусі, пралічыліся, бадай, іх, з іхнімі працамі дысертацыямі і навуковымі званнямі, ніяк не замуруюць ў сцяну Капітолія, як зрабілі гэта з імем Кіта.

У свой час Барыс Кіт мог стаць акадэмікам Беларускай Акадэміі навук, узначаліць Акадэмію, быць рэктарам Нацыянальнага ўніверсітэта, міністрам адукацыі, кіраўніком дзяржавы, нарэшце! Барыс Кіт - сёння, як тое лекала, што дазваляе параўнаць сучасных выбітных людзей краіны з сусветнымі стандартамі, зразумець хто з іх сапраўды нешта значыць, а хто гумовая надзьмутая кукла.

Напрыканцы выступіў рабочы Яўген Максімаў, называючы найбольш яскравыя творы, сказаў аб важнасці літаратуры ў раскрыцці праўды жыцця і вобразаў нацыянальных герояў. Паэты Іна Фралова і Лявон Эміліт прачыталі свае высока прафесійныя і дасканалыя вершы.

Вечарына - на здзіўленне нават прысутных - атрымалася цікавая, густоўная, узнёслая і душэўна цёплая. Яе ўдзельнікі падтрымлівалі выступоўцаў, і таму, у каго была, няёмкасць, сарамлівасць, хутка праходзіла.

З гэтай вечарыны усе разыходзіліся ў добрым настроі. Дзякавалі Васілю Якавенку і Лідзіі Савік за арганізацыю цікавай імпрэзы. На дварэ ж было цёмна, ліў бясконцы ў гэты дзень дождж, але ўсе з прысутных там ішлі да прыпынку транспарту ўражаныя, абмяркоўвалі пачутае, абменьваліся думкамі.

Надрукавана ў скароце ў "Народнай волі" за 27 красавіка 2012 г.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 65
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9678
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 32109