Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Беларуская АЭС arrow Фядзюшын: «Справа Лукашэнкі куды больш жахлівая за АЭС»

Фядзюшын: «Справа Лукашэнкі куды больш жахлівая за АЭС» Друк E-mail
24.04.2012 | 21:50 |
Калаж Ягора ФядзюшынаВядомы беларускі фізык-ядзершчык Ягор Фядзюшын сёньня жыве і працуе ў Канадзе, дзе займаецца пытаньнямі экалёгіі і прадстаўляе рэгіянальнае аддзяленьне зарэгістраванай ў Беларусі Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналёгіяў. Пасьля таго як Менск аб'явіў пра будаўніцтва ў краіне АЭС, ён ініцыяваў стварэньне аргкамітэту «Навукоўцы за бязьядзерную Беларусь».

- Вядома, што падчас чарнобыльскіх падзеяў вы працавалі ў навукова-дасьледчым інстытуце энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны» пад Менскам.

- Я працаваў у Соснах ад 1965 да 1997 году. У 1960 - 1970-я прафэсія фізыка-ядзершчыка была вельмі папулярнай і прэстыжнай. Мы ўсе верылі ў перамогу «мірнага атаму», працавалі, як «зьвяры», рызыкавалі здароўем, ведаючы, што атрымліваем высокую дозу радыяцыі. Галоўнае для нас быў экспэрымэнт. Сваю дысэртацыю я рабіў на падставе выпрабаваньняў унутры рэактару. Гэта было вымярэньне хуткасьці карозіі ў агрэсіўным асяродку ва ўмовах апраменьваньня. Потым маю працу цытавалі і ў нас, і за мяжой. Тады амаль нічога ня ведалі пра аварыі, якія адбываліся ў іншых кутках СССР. Усё гэта трымалася ў сакрэце. Толькі цяпер я чытаю тое, пра што мусіў ведаць тады - пра той жа Сяміпалацінск, напрыклад. Калі б можна было замаўчаць Чарнобыль, дык так бы і зрабілі. Але не атрымалася - быў ужо іншы час.

- Кажуць, што пра падзеі 26-гадовай даўніны большасьць з тагачасных супрацоўнікаў «Соснаў» даведаліся ўжо пасьля выходных, у панядзелак, 28 красавіка.

Будаваць АЭС ва ўмовах Беларусі, дзе няма ані кадраў, ані адпаведнай прамысловасьці - гэта вялікая небясьпека.

- Так, калі пасьля выходных прыйшлі на працу. Усе прылады зашкальвалі. Мы пачалі шукаць праблемы ўнутры рэактару. Нарэшце з Масквы пазваніў дырэктар інстытуту Васіль Несьцярэнка, які ўжо быў там. Сказаў, што гэта ня ў нас, а па суседзтве, ва Ўкраіне. Чарнобыль стаў тым сыгналам, як і прымусіў мяне і маіх калегаў над многім задумацца. Потым на агульным акадэмічным сходзе я сказаў, што як ядзершчыкі мы нясём адказнасьць за тое, што чагосьці не дагледзелі, не разьлічылі, што ўсе нашы «сьвяцілы» на чале з прэзыдэнтам АН акадэмікам Аляксандравым сьцьвярджалі, што такія АЭС можна будаваць ледзь не на Чырвонай плошчы ў Маскве. Настолькі ў іх высокія гарантыі бясьпекі, што няма праблемаў. Але ж праблемы здарыліся. Іх ніхто не плянаваў. Сёньня я лічу, што будаваць АЭС ва ўмовах Беларусі, дзе няма ані кадраў, ані адпаведнай прамысловасьці - гэта вялікая небясьпека.

Вядомы беларускі фізык-ядзершчык Ягор Фядзюшын сёньня жыве і працуе ў Канадзе, дзе займаецца пытаньнямі экалёгіі і прадстаўляе рэгіянальнае аддзяленьне зарэгістраванай ў Беларусі Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналёгіяў.- Ці залежыць ступень небясьпекі ад тых, хто гэтую АЭС будуе? Скажам, калі яе пабудуюць французы або японцы, у яе будуць больш высокія гарантыі?

- Абсалютна не залежыць. Хіба што такая расейская рыса як расхлябанасьць сапраўды можа павялічыць долю рызыкі. Аднак, узгадаем аварыю на Фукусіме. Любы тэхналягічна складаны аб'ект рана ці позна дае нейкі збой у сотай, тысячнай, мільённай ці нават першай сэрыі. Па-другое, ніколі ня трэба выключаць чалавечы фактар. Працэсам кіруюць людзі, кампутары. Чарнобыль сыгналізаваў чалавеку, што трэба мяняць сваё стаўленьне, сваю ідэалёгію і псыхалёгію. Трэба думаць, дзеля чаго мы жывем і навошта. Элемэнтарна задумвацца, чаго каштуе для нашчадкаў кожная электрычная разэтка. Трэба, нарэшце, думаць пра ўсю плянэту. Напрыклад, што тычыцца некантраляваных выкідаў кожнай АЭС на Зямлі. У канструкцыі тых жа ЦВЭЛаў (цеплавыдзяляльны элемэнт або галоўны элемэнт ядзернага рэактару) зь верагоднасьцю ў 0,1% прадугледжаны варыянт негермэтычнасьці. У выніку празь некаторы час рэактар пачынае выкідваць вялікую колькасьць самых розных газаў, сярод якіх той жа крыптон-85. У параўнаньні зь іншымі газамі ён хутчэй назапашваецца. А таксама мае больш высокі пэрыяд паўраспаду, дзесьці 10,5 гадоў. У выніку на Зямлі павялічылася частата маланак, цунамі, тарнада. Гэта ўсё сьледзтва чалавечай дзейнасьці.

- Вы недзе выказваліся, што ў Беларусі маецца 40% так званых залішніх магутнасьцяў ад ужо пабудаваных ЦЭС і што пры іх мадэрнізацыі, пры пераводзе на новы цыкль іх можна выкарыстоўваць у якасьці альтэрнатывы АЭС.

Ядзерная залежнасьць куды больш вялікая, чым паліўная.

- Так, гэта было б разоў у 10 разоў таньней, чым будаўніцтва АЭС, ды акупілася цягам двух-трох гадоў. Што да АЭС, то гэты праект трэба будаваць найменей 10 гадоў. Думаю, што да 2017 яго ня зробяць. Як бы пра гэта не трубілі. Будаўніцтва АЭС у Беларусі можна параўнаць з такім літаратурным выразам як «боты ўсьмятку», то бок надзвычайным вар'яцтвам, якое ідзе ад недахопу розуму ды адукаванасьці. А таксама ад добрага разьліку інкарпараваць Беларусь у Расею, зрабіць яе цалкам залежнай. Бо ядзерная залежнасьць куды больш вялікая, чым паліўная. Там можна замяніць партнэраў. А вось з адбудаванай ядзернай энэргетыкай, калі трэба замяняць ЦВЭЛы, усё вельмі складана. Ты павязаны з Расеяй ланцугамі. Мы мусім думаць ня толькі пра Беларусь, але і пра ўсю плянэту. Наша тэхнагеннае ўзьдзеяньне на іншыя рэгіёны можа быць вельмі і вельмі сур'ёзным.

Пашпарт аб- 26 красавіка ў розных краінах сьвету, у тым ліку і ў Канадзе, праходзяць розныя чарнобыльскія акцыі. У Беларусі апошнім часам яны не такія масавыя, як раней. Вы бралі ўдзел у першых чарнобыльскіх маршах. Які зь іх вы найчасьцей узгадваеце?

- Гэта было ў 1996 годзе, калі мы ішлі ў калёне «Чарнобыльскага шляху» побач з Генадзем Карпенкам, тады намесьнікам старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі. Карпенка быў маім вучнем, працаваў у маім аддзеле ў інстытуце, там жа пісаў і кандыдацкую, а кіраўніком у яго быў Васіль Несьцярэнка. Потым Карпенка, ня ўбачыўшы пэрспэктываў у беларускай ядзернай энэргетыцы, перайшоў у парашковую мэталюргію. І вось тады ў калёне Гена Карпенка сказаў мне словы, якія я часта ў новым кантэксьце ўзгадваю і цяпер: «На Беларусь зваліліся такія беды як вайна, Чарнобыль, а вось цяпер яшчэ і Лукашэнка. Наступствы апошняй бяды мы будзем адчуваць доўга». Справа ў тым, што пры Лукашэнку выхавалася ўжо новае пакаленьне. Вось, напрыклад, апошняя характэрная для часу песьня " Я из деревни«. Многія лічаць гэта поўным ідыятызмам, а прэзыдэнт успрымае сур'ёзна: маўляў, такія песьні трэба пісаць. Я веру, што дзяўчынка, якае сьпявае, робіць гэта шчыра. Тое ж самае і настаўнік музыкі. Такая шчырасьць ідзе ад затлумленасьці, ад запалоханасьці. Аднак гэта поўнае «ку-ку». Вось гэтая справа Лукашэнкі, гэтае абалваньваньне куды больш жахлівыя за АЭС.

svaboda.org

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

 

Фізык-ядзершчык Лепін: АЭС у Беларусі не пабудуюць
Беларусь магла стаць сымбалем антыядзернага руху

 

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 751
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7583
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51256