Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Тамаш Аквінскі. Каля вытокаў філасофскай думкі

Тамаш Аквінскі. Каля вытокаў філасофскай думкі Друк E-mail
21.04.2012 | 01:32 |
ImageВіктар Чарняк, аўтар гэтага даследавання, беларус, каталік, нарадзіўся на Гарадзеншчыне, скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, 2003-2011 - навучанне на сацыяльна-філасофскім факультэце Каталіцкага універсітэта імя Тамаша Аквінскага ў Рыме дзе 28.09.2011 абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: "Дыскусія аб тэорыі справядлівасці як сумленнасці ў Джона Ролза і каталіцкае сацыяльнае вучэнне", акрамя роднай беларускай мовы валодае англійскай, італьянскай, рускай і польскай мовамі.

Кароткі выклад філасофскіх поглядаў Святога Тамаша Аквінскага на тэорыю натуральнага закона, маралі і палітычнай арганізацыі грамадства.

Прыведзены ў гэтай публікацыі тэкст з'яўляецца часткай доктарскай дысертаціі Віктара Чарняка на тэму: "Дыскусія аб тэорыі справядлівасці як сумленнасці ў амерыканскага філосафа Джона Ролза і каталіцкае сацыяльнае вучэнне" і прадстаўляе філасофскае абгрунтаванне хрысціянскай маралі Святым Тамашом Аквінскім.  

Benozzo Gozzoli: San Tommaso d Aquino, fra Platone ed Aristotele, trionfa su Averroe.Праца была абаронена 28.09.2011 на сацыяльна-філасофскім факультэце Каталіцкага універсітэта імя Тамаша Аквінскага ў Рыме. Навуковы кіраўнік працы: прафесар Альберто Ло Прэсці (professor Alberto Lo Presti), рэцэнзент працы: прафесар Рокко Пецціменці (professor Rocco Pezzimenti), пры напісанні дадзенай часткі кансультацыйную дапамогу аказаў прафесар Алессандро Салуччі ОП (professor Alessandro Salucci OP).

Дадзеная публікацыя прысвячаецца светлай памяці сапраўдных хрысціянскіх пастыраў беларускага народа, заснавальнікаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі - каталіцкіх святароў Адама Станкевіча і Вінцэнта Гадлеўскага, якія ахвяравалі сваё жыццё за адвечную праўду Беларускага народа - людзьмі звацца. Молім добрага Бога аб дараванні іх грахоў і прыняцці іх да вечнага шчасця, а іх саміх просім выпрасіць у Бога благаслаўленне для Беларусі і беларускага народа.

Постаці святароў Адама Станкевіча і Вінцэнта Гадлеўскага назаўжды застануцца ў памяці беларускага народа і будуць прыкладам жыцця сапраўдных хрысціянаў і беларусаў.

Маральная і палітычная філасофія святога Тамаша Аквінскага заснавана на яго рацыянальнай інтэрпрэтацыі тэорыі натуральнага закона і арыстоцелеўскай этыкі цнотаў, гэта значыць, сапраўдных альбо фундаментальных каштоўнасцяў, спалучаных з хрысціянскімі каштоўнасцямі. Маральная філасофія Аквіната з'яўляецца трывалай асновай для каталіцкага сацыяльнага вучэння, а таксама прапануе маральныя прынцыпы і каштоўнасці, якія павінны захоўвацца пры пабудове справядлівага грамадства.

Мы гэтак жа лічым, што ў філасофіі Св.Тамаша прадстаўлена цэласнае разуменне асобы чалавека як гарманічнага саюза нематэрыяльнай душы з матэрыяльным целам. У першую чаргу чалавек разумеецца Аквінатам як сацыяльная і палітычная істота, якая выражае і рэалізуе сябе ў сумесным пражыванні з іншымі людзьмі ў арганізаваным грамадстве. Чалавек здольны распрацаваць рацыянальны план ўласнага жыцця, выявіць натуральнае права належнае яму на падставе ўладання рацыянальнай натурай.

Палітычная ўлада ў грамадстве прызначана для забеспячэння мірнага, справядлівага і бяспечнага супрацоўніцтва паміж грамадзянамі, накіраванага на дасягненне супольнага дабра і для садзейнічання ў павышэнні інтэлектуальнага, маральнага і матэрыяльнага здабытку кожнага чалавека ў грамадстве.

Прадстаўленая Аквінатам тэорыя пазнання з'яўляецца сур'ёзнай альтэрнатывай тэорыям, што пазней былі распрацаванымі Кантам і Гегелем, і як мы лічым, пераўзыходзіць гэтыя і іншыя тэорыі і адказвае на крытыку юмаўскага скептыцызму.

Даказваецца, што маральная філасофія Аквіната з'яўляецца цэласнай, бо гарманічна ўключае маральныя правілы і прынцыпы, выведзеныя з першасных і другасных прынцыпаў тэорыі натуральнага закона, і галоўныя філасофскія цноты, звязаныя з тэалагічнымі цнотамі.

Мы сцвярджаем, што развагі Аквіната аб натуральным законе ці натуральным праве з'яўляюцца рацыянальнымі і забяспечваюць правільную інтэрпрэтацыю правоў чалавека, маральных каштоўнасцяў і прынцыпаў для арганізацыі справядлівага супрацоўніцтва паміж людзьмі заходняга грамадства.

Мы таксама маем намер прадэманстраваць, што палітычная філасофія святога Тамаша Аквінскага прадстаўляе цікавыя і важныя разважанні пра сацыяльна-палітычную і эканамічную мадэль арганізацыі грамадства. Аквінат лічыць, што змяшанне манархічнай, арыстакратычнай і дэмакратычнай формаў кіравання з'яўляецца лепшай мадэллю палітычнай арганізацыі грамадства, што ў сучасных умовах можа быць інтэрпрэтавана як канстытуцыйная дэмакратыя з прэзідэнцкай формай кіравання.

Аквінат унёс важкі ўклад у развіццё канцэпцый закона і міжнароднага права, эканамічнай арганізацыі грамадства і падзелу паўнамоцтваў паміж палітычнай і духоўнай уладамі.

Маральная і палітычная філасофіі Аквіната з'яўляюцца асновай для майго крытычнага аналізу тэорыі сацыяльнай справядлівасці і палітычнага лібералізму, прапанаваных Джонам Роўлзам для сучаснага заходняга грамадства. Я таксама асноўваюся на філасофіі Аквіната, прадстаўляючы каталіцкае сацыяльнае вучэнне аб праблемах сацыяльнай справядлівасці.

1. Тамаш Аквінскі ў гісторыі заходняй цывілізацыі

Святы Тамаш Аквінскі з'яўляецца выдатным каталіцкім багасловам і філосафам сярэднявечча. У сваім кароткім, але плённым жыцці ён быў манахам ордэна Святога Дамініка і як філосаф-схаласт унёс значны ўклад у развіццё заходняй цывілізацыі: заходняй філасофіі, каталіцкага багаслоўя і юрыспрудэнцыі. Аквінат выкладаў багаслоўе ва ўніверсітэтах Парыжа і Неапаля. Ён прадставіў уласнае тлумачэнне багаслоўскіх ісцін, маральных прынцыпаў і цнотаў, пры гэтым шырока абапіраючыся на разумовыя здольнасці чалавека. Аквінат лічыў чалавека здольным зразумець ісціну, правільна распазнаць маральныя прынцыпы і цноты і тое, што чалавек здольны і павінен удасканальваць свае інтэлектуальныя і маральныя здольнасці. Інтэлектуальныя і маральныя здольнасці адносяцца да рацыянальнай душы чалавека. Аквінат тлумачыць, што няма ніякай супярэчнасці паміж хрысціянскай верай і розумам, а сама вера заклікае чалавека выкарыстоўваць інтэлект пры вырашэнні практычных задач. Роля каталіцкай царквы заключаецца ў выхаванні ў вернікаў маральных прынцыпаў і цнотаў, неабходных для арганізацыі справядлівага грамадства на зямлі і для дасягнення дасканалага шчасця ў вечным жыцці. Эцьен Жыльсон даў кароткую, але, на наш погляд, вельмі дакладную характарыстыку святому Тамашу Аквінскаму як філосафу-схаласту: "Багаслоўе святога Тамаша ёсць багаслоўе філосафа, але яго філасофія ёсць філасофія хрысціянскага святога".

Адносна філасофскага укладу Аквіната, як каталіцкага філосафа, інспіраванага філасофіяй Арыстоцеля і багаслоўем апостала Паўла і святога Аўгустына, павінна быць адзначана, што ён пакінуў аўтэнтычную, фундаментальную, сістэматычную і цэласную спадчыну, зрабіўшы уклад у развіццё розных галін філасофіі: эпістэмалогіі, метафізікі, антрапалогіі філасофіі, маральнай філасофіі, і гэта робіць яго важнай постацю ў гісторыі заходняй філасофіі і ў прыватнасці фундаментальным каталіцкім філосафам усіх часоў.

У кантэксце дадзенага даследавання мы павінен коратка разгледзець некаторыя аспекты маральнай і палітычнай філасофіі Аквіната адносна яго поглядаў на натуру чалавека, тэорыю пазнання, практычных прадпісанняў натуральнага закону і выведзеных з яго маральных прынцыпаў, галоўных цнотаў чалавека, аспектаў супольнага і асабістага дабра, у дасягненне якіх павінна быць арганізавана жыццё ў грамадстве.

2. Антрапалагічная філасофія Аквіната

Святы Тамаш Аквінскі абагульняе антрапалагічныя філасофіі Платона і Арыстоцеля. Ён разглядае чалавека як істоту, якая валодае цэласнай натурай, што складаецца з гарманічнага саюза душы і цела. Матэрыяльнае цела разумеецца як недасканалая імітацыя нематэрыяльнай ідэі душы, як гэта было раней прапанавана Платонам. Аквінат пагаджаецца з Арыстоцелем, разглядаючы матэрыяльнае цела і нематэрыяльную душу, якія не зводзяцца адно да аднаго, але ён пераадольвае цяжкасці ў антрапалогіі Арыстоцеля дзякуючы прынцыпу "actus essendi". Паводле дадзенага прынцыпа, чалавек мае метафізічную аснову, бо ён атрымлівае сваё быццё ад больш высокаразвітай Істоты, і ўдзельнічае разам з іншымі людзьмі ў працэсах жыццядзейнасці, што падтрымліваюцца больш высокаразвітай Істотай, якая, паводле Аквіната, з'яўляецца Чыстым Актам ці Інтэлектам. Метафізічнае ўяўленне Аквінскага адносна паходжання чалавека засноўваецца на хрысціянскай догме, што чалавек створаны Богам з індывідуальнай і несмяротнай душой, злучанай з індывідуальным і падвергнутым разбурэнню целам. Дадзены погляд Аквіната супадае з агульнавядомым вызначэннем чалавека як "індывідуальнае быццё з рацыянальнай натурай", дадзены Баэцыем і, як мы бачым, запазычаны Аквінатам як найболей кароткае і дакладнае вызначэнне таго, кім з'яўляецца чалавек. З дапамогай прынцыпу "actus essendi" Аквінат пераадольвае цяжкасць Арыстоцеля і яго арабскага паслядоўніка Авероэса прадставіўшы метафізычны доказ неўміручасці чалавечай душы і магчымасці яе індывідуальнага тагасветнага існавання,што адмаўлялася Арыстоцелем.

Чалавечы розум і вольная воля для Аквіната складаюць адзіную здольнасць душы чалавека, якая адрознівае дабро ад зла, надаючы чалавечаму целу высокую годнасць, бо цела ўтрымоўвае ў сабе несмяротную душу. Дадзенае палажэнне Аквіната супярэчыць негатыўным поглядам Платона на матэрыяльную прыроду чалавека, але блізкае да поглядаў Арыстоцеля, паводле якіх душа і цела чалавека ўтвараюць гарманічны саюз. Наяўнасць у чалавека разумнай душы і падпарадкаванага ёй цела накладвае на кожнага чалавека адказнасць за ўласныя ўчынкі і забяспечвае чалавека сродкамі да ўсякага роду развіцця і ўдасканалення, што дасягаюцца дзякуючы жыццёваму досведу, набытаму пры выкарыстанні інтэлектуальных і маральных здольнасцяў.

3. Тэорыя пазнання, распрацаваная Аквінатам

Аквінат называе "абстракцыяй" працэс, з дапамогай якога чалавек атрымлівае пазнанне формаў матэрыяльных аб'ектаў, не аддзеленых, але злучаных з іх матэрыяльнымі часткамі, як гэта было прадстаўлена ў "Сума тэалогіі" I, п.84 і 85. Асноўны сэнс "абстракцыі" заключаецца ў ідэнтыфікацыі суб'екта пазнання, якім з'яўляецца чалавек, з аб'ектам яго пазнання. З гэтага вынікае, што ўяўленне пра аб'ект можа быць індывідуальным для кожнага чалавека, і прымаць ідэалістычную ці матэрыялістычную формы, якія адпаведна выяўляюцца ва ўніверсальнасці ці індывідуальнасці пазнання. Паводле Аквіната, суб'ект атрымлівае пазнанне аб'екта ў наўмысны, ідэалістычны, нематэрыяльны спосаб, які адпавядае нематэрыяльнай частцы суб'екта, якой з'яўляецца душа, калі суб'ект наўмысна злучаецца з аб'ектам пазнання. Гэта азначае, што суб'ект становіцца аб'ектам у наўмысны спосаб, прымаючы нематэрыяльную частку аб'екта. Аквінат вылучае два віды пазнання: пачуццёвае і інтэлектуальнае. Пачуццёвае пазнанне, ці ўспрыманне, служыць для пазнання матэрыяльных аб'ектаў, а інтэлектуальнае пазнанне служыць для пазнання нематэрыяльных формаў і ўніверсальных канцэпцый. Інтэлектуальнае пазнанне ёсць здольнасць чалавека фарміраваць універсальныя канцэпцыі матэрыяльных аб'ектаў. Пачуццёвае пазнанне атрымана з дапамогай адчування, якое з'яўляецца актам, здзейсненым аб'яднаных разам душы і цела. Пачуццёвае пазнанне не можа фарміраваць універсальныя канцэпцыі, і яго веды заўсёды застаюцца суб'ектыунымі. Пры інтэлектуальным пазнанні інтэлект уздзейнічае на вобразы і пачуцці, атрыманыя з дапамогай пяці знешніх (пяць усім вядомых пачуццяў) і чатырох унутраных (разумны сэнс, уяўленне, ацэньванне, памяць) пачуццяў. Інтэлектуальнае пазнанне падзелена на дзве часткі, якія адпавядаюць дзвюм адметным часткам інтэлекту: актыўны інтэлект- адказны за працэс абстракцыі, і магчымы інтэлект, ці патэнцыял магчымага пазнання. Інтэлектуальнае пазнанне чалавека з-за яго абмежаванасці і недасканаласці не можа цалкам выявіць сутнасці аб'екта пазнання, ці аб'екта, якім ён з'яўляецца ў рэчаіснасці. Аквінат разумее інтэлект чалавека ў арыстоцелеўскай трактоўцы, як "табула раса" (гл. "Сума Тэалогіі" I, п.79. ч.2). Інтэлект не валодае пазнаннем прыроджаных канцэпцый і знаходзіцца ў патэнцыі да аб'екта магчымага пазнання. Інтэлект, як гэта ўжо было згадана вышэй, вызначаецца дзвюма здольнасцямі: актыўны інтэлект і пасіўны інтэлект. Актыўны інтэлект забяспечвае разумнае пазнанне аб'ектаў, якія прадстаўлены для яго як фантомы- рэзультаты успрыняцця знешняга свету чалавекам. Дзейнасць актыўнага інтэлекту, які Аквінат назваў "абстракцыяй", выпрацоўвае інтэлігібельнае пазнанне і пераводзіць актыўны інтэлект ад патэнцыі да ведання аб'ектаў, пазней захаваных у памяці чалавека.

Такім чынам, заключаем, што Аквінат меў пазітыўнае і цэласнае разуменне чалавека як разумнай істоты, што складаецца з індывідуальнай душы і цела. Яго пункт гледжання мае метафізічную аснову, якая, мы лічым, неабходна для любой упарадкаванай сістэмы філасофскіх поглядаў. Зыходным пунктам яго эпістэмалогіі з'яўляецца практычная рэчаіснасць навакольнага свету і ўспрыманне яе чалавекам, атрыманае праз органы пачуццяў. У выніку дзеяння актыўнага інтэлекту на фантомы выпрацоўваюцца ўніверсальныя канцэпцыі, якія запамінаюцца інтэлектам.

4. Кароткі выклад распрацаваных Аквінатам: канцэпцыі закона, тэорыі натуральнага закона і маралі, выведзенай з першасных прынцыпаў натуральнага закона

Падчас жыццядзейнасці чалавека найважнейшае значэнне Аквінат надае інтэлекту, выражанаму тэарэтычным і практычным розумам. У дадзеным даследаванні мы звяртаемся толькі да канцэпцыі практычнага розуму, прапанаванага Аквінатам і служачага для прыняцця практычных рашэнняў без прымусу і прымаючы да ўвагі ўсе магчымыя альтэрнатывы. Інтэлект чалавека здольны адрозніваць дабро ад зла, больш эфектыўныя сродкі ад меней эфектыўных. Выбар дзеяння ажыццяўляецца актам вольнай волі чалавека, які з'яўляецца для Аквіната метафізічнай рэальнасцю і не можа быць апісаны ў выглядзе фізічных законаў, аднак з'яўляецца бясспрэчнай рэчаіснасцю таму, што без вольнай волі немагчыма гаварыць пра адказнасць чалавека за ўласныя ўчынкі.

Асновамі этычных нормаў для Аквіната з'яўляюцца маральныя прынцыпы, атрыманыя з першасных прынцыпаў практычнага розуму, якія вызначаюць магчымыя ўчынкі чалавека. Усе прынцыпы практычнага розуму вынікаюць з першага і галоўнага прынцыпу, які з'яўляецца і маральным прынцыпам, сфармуляваным Аквінатам як: "дабро належыць выконваць і да яго імкнуцца, а зло павінна пазбягацца"[1]. Гэты прынцып з'яўляецца ўніверсальным, гэта значыць даступным да разумення ўсім людзям. Астатнія маральныя прынцыпы павінны не супярэчыць першаму маральнаму прынцыпу, і атрыманы яны з першасных прынцыпаў практычнага розуму, таму маральныя абавязкі для Аквіната маюць сілу прававых абавязкаў.

Аквінат дае вызначэнне закона ў нарматыўны спосаб, разумеючы пад законам рацыянальнае прадпісанне, выпрацаванае інтэлектам чалавека, яно складаецца з адпаведных рацыянальных правіл і іх мер. Закон павінен быць накіраваны на дасягненне супольнага дабра. У палітычным грамадстве павінна захоўвацца права кожнага грамадзяніна на пабудову ўласнага шчасця, таму ўсе людзі самі ці праз сваіх прадстаўнікоў павінны мець магчымасць прымаць удзел у складанні і прыняцці законапраектаў, што рэгулююць жыццё ў грамадстве. Дзяржаўная ўлада абавязвае падпарадкоўвацца закону ўсіх чальцоў грамадства пасля таго, як ён афіцыйна прыняты і абвешчаны.

Аквінат падсумоўвае свае развагі і дае кароткае вызначэнне закона: "Такім чынам, на падставе чатырох разгледжаных (намі) частак мы можам скласці вызначэнне закона, які ёсць не што іншае, як накіраванае на супольнае дабро і апублікаванае устанаўленне розуму таго, хто пакліканы клапаціцца аб усёй супольнасці."[2]

Ён лічыць, што закон дадзены людзям і цэламу сусвету Богам праз акт іх тварэння. Актам тварэння Бог рацыянальна ўпарадкоўвае ўсе створаныя аб'екты нежывой прыроды, жывёл і людзей і накіроўвае кожнае тварэнне да адпаведнай мэты свайго існавання, мэты, якая з'яўляецца дабром для яго і для цэлага сусвету. Акт тварэння суадносіцца з сутнасцю Бога, а сутнасць,

паводле Аквіната, з'яўляецца дасканалым Розумам. Упарадкаваная структура праяўляецца ў прыродзе створаных рэчаў: матэрыяльны ці неадухоўлены свет, жывёлы і адзіная вядомая рацыянальная істота - чалавек.

Вызначэнне вечнага закона, дадзенае аўтарам, мы лічым важным працытаваць цалкам: "Як у кожным рамесніку папярэднічаюць тыпы рабімых яго мастацтвам рэчаў, сапраўды гэтак жа ў кожным кіраўніку павінен папярэднічаць тып парадку тых рэчаў, якія павінны быць выкананы суб'ектамі яго кіравання. І як тып ствараемы мастацтвам называецца ці (проста) мастацтвам, ці ўзорам вырабаў гэтага мастацтва, сапраўды гэтак жа тып, хто кіруе дзеяннямі сваіх суб'ектаў, мае характар закона (пры ўмове наяўнасці ўсіх астатніх прыкмет [закона], пра якія ішла гаворка вышэй (90)). Але Бог з дапамогай Сваёй мудрасці з'яўляецца Стваральнікам усяго і суадносіцца са створаным падобна да таго, як майстар суадносіцца з рэчамі, зробленымі яго мастацтвам, пра што ўжо было сказана намі ў першай частцы (14, 8). Акрамя таго, Ён кіруе ўсімі дзеяннямі і рухамі, якія выяўляюцца намі ў кожным асобным стварэнні, пра што гэтак жа было сказана ў першай частцы (103, 5). Таму як той тып боскай Прамудрасці, пасродкам якога былі створаны ўсе рэчы, мае характар мастацтва, узору ці ідэі, сапраўды гэтак жа той тып боскай Прамудрасці, пасродкам якога ўсё накіроўваецца да сваёй канчатковай мэты, мае характар закона. Такім чынам, вечны закон ёсць не што іншае, як накіроўваючы ўсе дзеянні і рухі тып боскай Прамудрасці."[3]

Калі ірацыянальныя істоты не маюць магчымасці свабоднага выбару для таго, каб адмовіцца ад прыняцця вызначаных для іх спосабаў паводзін і бяруць удзел у дзеянні вечнага закона пры дапамозе натуральных схільнасцяў, інстынктаў і страсцей, то чалавек мае вольны выбар для таго, каб дзейнічаць ці адмовіцца ад дзеянняў у дасягненні мэт, да якіх, паводле Аквіната, кожны чалавек мае натуральныя схільнасці і валодае іх недасканалым пазнаннем.

Людзі могуць падвергнуць аналізу ўласныя ўчынкі, выкарыстоўваючы для гэтага практычны розум, нават калі ён не з'яўляецца дасканалым і можа быць адцягнены ад прыняцця правільнага суджэння чалавечымі страсцямі ці згубным уплывам памылкова сфарміраваных культуры і звычаяў. Калі вольны выбар чалавека ідзе ўслед за рацыянальным суджэннем да таго, што з'яўляецца дабром і што адпавядае прыродзе чалавека як вольнай і разумнай істоты, у такім разе чалавек рэалізоўвае план Бога адносна сябе як аўтаномнага індывіда і адносна сябе як чальца грамадства і ўдзельнічае ў "Вечным законе" ў форме, якую Аквінат назваў "натуральны закон" ці "натуральнае права". Мы бачым, што Аквінат звяртаецца да акту стварэння, вечнага закона, боскай ласкі, таму што для яго як каталіцкага багаслова менавіта гэтыя фундаментальныя аспекты павінны быць галоўнымі, яны павінны быць галоўнымі ў хрысціян у іх зямным жыцці і суправаджаць да трансцэндэнтнай мэты існавання чалавека.

Арыстоцель лічыў, што шчасце чалавека можа быць цалкам рэалізавана ў грамадскім жыцці, рэлігія пры гэтым з'яўляецца формай грамадзянскага звычаю, і таму чалавек з'яўляецца самадастатковай істотай, што можа дасягнуць шчасця, выкарыстоўваючы розум, нават калі не заўсёды робіць правільны выбар. Аквінат у адрозненні ад Арыстоцеля ўводзіць у разгляд боскі план выратавання людзей, што служыць метафізічнай асновай яго тэорыі натуральнага закона. Для Аквіната чалавек не з'яўляецца самадастатковым, але мае патрэбу ў боскай ласцы для таго, каб зрабіць правільны выбар, пры гэтым розум чалавека не знаходзіцца ў канфрантацыі да боскіх ісцінаў, бо боскі розум з'яўляецца творцам чалавека.

Для людзей 21-га стагоддзя, спазнаўшых ўплыў рацыяналістычнай філасофіі новага часу і антырэлігійны ўплыў эпохі Асветы, багаслоўскія і метафізічныя аспекты філасофіі Аквіната могуць здацца ірацыянальнымі, але ў рэчаіснасці гэта не так. Аквінат прадставіў рацыянальнае тлумачэнне асновам натуральнага закона і сэнсу чалавечага існавання ў цэлым, што у іншым выпадку тлумачыцца вынікам збегу абставін, пры гэтым чалавек у сваю чаргу імкнецца заняць цэнтральнае месца ў сусвеце, якое належыць вышэйшай Істоце, для таго, каб асабіста ўсталёўваць маральныя і палітычныя законы, а гэтак жа дамінаваць над матэрыяльнай прыродай.

Цяпер мы даследуем інтэрпрэтацыю Аквінатам тэорыі натуральнага закона, якая, паводле аўтара, з'яўляецца спасцігальнай для чалавечага розуму. Мы лічым неабходным працытаваць словы Аквіната, дзе ён апісвае ўспрыманне чалавекам першасных прынцыпаў практычнага розуму, якія злучаны з мэтамі чалавечай дзейнасці. Выкладзенае вышэй разуменне Аквінатам прыроды чалавека і яго тэорыя пазнання паспрыяюць далейшаму разуменню філасофіі Аквіната:

"Таму першым пачаткам практычнага розуму з'яўляецца заснаванае на паняцці дабра палажэнне пра тое, што "дабро сутнасць тое, чаго ўсё жадаюць". З гэтага вынікае, што першым прадпісаннем закона з'яўляецца тэзіс: "дабро належыць выконваць і да яго імкнуцца, а зло павінна пазбягацца". Астатнія прадпісанні натуральнага закона грунтуюцца на ім так, што ўсё, натуральна схватваемое практычным розумам як дабро [ці зло] для чалавека, адносіцца да прадпісанняў натуральнага закона як тое, што належыць выконваць ці пазбягаць.

Затым, калі хутка дабро мае прыроду мэты, а зло - прыроду яе супрацьлегласці, то ўсё, да чаго чалавек валодае схільнасцю па прыродзе, натуральна схопліваецца розумам як спанатранае дабром і, такім чынам, уяўляецца аб'ектам імкнення, а процілеглае яму - аб'ектам зла і пазбягання. Таму відавочна, што парадак прадпісанняў натуральнага закона адпавядае парадку натуральных схільнасцяў. Такім чынам, у чалавеку ў першую чаргу існуе схільнасць да таго дабра, якое па прыродзе агульнае для чалавека і ўсіх астатніх субстанцый, і паколькі любая субстанцыя па прыродзе імкнецца захаваць сваё быццё, то ў сувязі з гэтай [асноватворнай] схільнасцю натуральны закон распаўсюджваецца на ўсе тыя сродкі, якія спрыяюць захаванню жыцця чалавека ці ўхіленню ад таго, што перашкаджае. Па-другое, існуе схільнасць да таго, што належыць яму ў больш спецыфічны спосаб, а менавіта да таго, што па прыродзе агульнае і яму і ўсім астатнім жывёлам. З боку гэтай жа схільнасці да натуральнага закона адносіцца ўсё тое, пра што кажуць як аб "нададзеным прыродай усім жывёлам", а менавіта савакупленне, выхаванне нашчадкаў і гэтак далей. Па-трэцяе, у чалавеку існуе схільнасць да дабра паводле прыроды яго розуму, такая прырода ўласцівая толькі яму. Так, чалавеку ўласціва натуральная схільнасць ведаць праўду пра Бога і жыць у грамадстве. У гэтым стаўленні ўсё, што прыналежыць гэтай схільнасці, прыналежыць і натуральнаму закону; пазбягаць невуцтва, не крыўдзіць тых, з кім жывеш, і іншыя падобнага роду рэчы, звязаныя з зазначанай схільнасцю."[4]

Сцвярджэнне Аквінатам таго, што першасныя прынцыпы натуральнага закона не з'яўляюцца выведзенымі з больш агульных прынцыпаў, аспрэчвае пазнейшае абвінавачванне яго ў тым, што этыка Аквіната беспадстаўна спрабуе вывесці ці заключыць "павінна" з "ёсць", таму што яго сцвярджэнне вядзе за сабой тое, што крыніцы ўсіх важных "павінна" не могуць быць выведзенымі ні з якога "ёсць", і гэта раней было абгрунтавана Джонам Фіннісам.

Першы прынцып натуральнага права абвяшчае: "дабро належыць выконваць і да яго імкнуцца, а зло павінна пазбягацца", у сутнасці, з'яўляецца фармальным прынцыпам і не прадстаўляе практычнага настаўлення, аднак забяспечвае асновы для адмысловых прынцыпаў натуральнага закона, атрыманых пры разглядзе досведу дзейнасці чалавека і рацыянальнага пацвярджэння дадзенага практычным розумам пра тое, да якога дабра чалавеку належыць імкнуцца. Зварот Аквіната да досведу чалавека і наогул да структуры рэальнага свету пры вызначэнні першасных прынцыпаў практычнага розуму з'яўляецца адказам на альтэрнатыву, пазней прапанаваную Кантам і запазычаную Джонам Роўлзам. Кант шукаў першасныя прынцыпы практычнага розуму як абавязковыя правілы (катэгарычныя імператывы), якія прыналежаць структуры розуму і з'яўляюцца ізаляванымі ад чалавечага досведу. Чалавечы досвед і прыняцце да ўвагі структуры рэальнага свету Кант разглядаў як кантэнгенцыі, што ўводзяць у зман і перашкаджаюць прыняццю ўніверсальных катэгарычных імператываў. Першасныя прынцыпы, паводле Аквіната, выяўлены ў імкненні да таго, што з'яўляецца дабром для чалавека і пазбяганню таго, што вядома як згубнае для яго.

Аквінат лічыць, што кожны з першасных практычных прынцыпаў з'яўляецца відавочным і не выведзены з больш агульнага прынцыпу. Аднак гэтыя прынцыпы не з'яўляюцца інтуіцыямі, але даступныя для інтэлекта чалавека, прыкладзенага да ўласнага і агульначалавечага досведу. Мы думаем, што Аквінат больш пераканаўчы, чым Юм, які сцвярджаў, што інтэлект чалавека павінен служыць для задавальнення яго страсцей.

Для забеспячэння правільнага разумення першасных прынцыпаў натуральнага права, зразуметага і акрэсленага Аквінатам, мы коратка прадставілі яго антрапалагічную філасофію і тэорыю пазнання.

Тэорыя пазнання, прапанаваная Аквінатам, дэманструе, што жаданыя аб'екты з'яўляюцца ўніверсальнымі дабротамі для чалавека, выбіраюцца актам яго волі і даступныя для спасціжэння кожнаму разумнаму чалавеку, уключаючы тых, хто асабіста засведчыў моцны ўплыў філасофскага рэлятывізму ці суб'ектывізму, ці ўплыў заганных звычаяў і культуры.

Першасныя прынцыпы могуць быць прадстаўлены са стаўлення чалавека да фундаментальнага дабра, якім з'яўляецца пазнанне, да якога імкнуцца ўсе людзі, як гэта сцвярджаў Арыстоцель напачатку "Метафізікі". З дзяцінства кожны чалавек адчувае псіхалагічную схільнасць задаваць пытанні з мэтай пазнання навакольнага свету і сябе самога. Чалавек адчувае радасць і задавальненне ад дакладных і праўдзівых адказаў і расчараванне і непакой, калі атрымлівае няправільныя ці загадзя ілжывыя адказы, што ў сваю чаргу стымулюе далейшы інтэлектуальны пошук праўды.

Розум і вольны выбар чалавека вядуць яго да дасягнення фундаментальных дабротаў, ідэнтыфікаваных як даброты першаснымі прынцыпамі практычнага розуму. Гэтымі дабротамі з'яўляюцца:

a.Жыццё, здароўе і бяспека.
b.Шлюб паміж мужчынам і жанчынай і выхаванне нашчадкаў.
c.Веды пра Бога і ўсе астатнія веды, даступныя для інтэлекту чалавека.
d.Мірнае і годнае жыццё ў грамадстве з іншымі людзьмі.
e.Веды і правільнае стаўленне да Бога і бліжняга, выключаючы дрэнныя ўчынкі пры разглядзе ўсіх магчымых дзеянняў.

Жак Марытэн і некаторы іншыя неатамісты 20-га стагоддзя, інтэрпрэтуючы тэорыю натуральнага закона Тамаша Аквінскага і разважаючы пра яе пазнанне чалавекам, спасылаюцца на натуральныя схільнасці чалавека, напрыклад, на інстынкт самазахавання, які адпавядае фундаментальнаму дабру жыцця. Гэтыя філосафы разглядаюць асноўныя схільнасці чалавека зыходзячы з іх кангеніальнасці, ці натуральнасці для чалавека і дзякуючы якім чалавек адкрывае першасныя прынцыпы натуральнага права.

Джон Фінніс і некаторыя іншыя філосафы лічаць, што пазнанне першасных прынцыпаў практычнага розуму ў эпістэмалогіі Аквіната з'яўляецца канцэптуальным, бо, па-першае, воля чалавека жадае аб'екты, дабро якіх пацверджана розумам, па-другое, першасныя практычныя прынцыпы адрозніваюць фундаментальныя даброты, што служаць для самарэалізацыі і ўдасканалення чалавека. Фундаментальныя даброты жаданыя чалавекам не выпадкова ці дзякуючы ірацыянальным схільнасцям, але дзякуючы іх разумнаму пазнанню.

З вышэйзгаданых двух падыходаў мы лічым, што Фінніс больш дакладна разумее канцэпцыі волі і прыроды чалавека, а гэтак жа эпістэмалогію Тамаша Аквінскага. Для тлумачэння нашых поглядаў мы правялі і прадставілі кароткі аналіз "Сумы Тэалогіі".

Першасныя прынцыпы практычнай розуму, паводле Аквіната, з'яўляюцца першаснымі прынцыпамі натуральнага закона, а таксама з'яўляюцца маральнымі прынцыпамі, бо яны паказваюць на дзеянні, якія павінны быць выкананы, і на іншыя дзеянні, якіх неабходна пазбягаць.

Што датычыцца ўтрымання маральных правіл у прадпісаннях "Старога закона", Аквінат сцвярджае: "Стары Закон утрымоўвае некаторыя маральныя прадпісанні, што з усёй відавочнасцю вынікае з [кнігі] "Зыход": "Не забівай. Не крадзі" (Зых. 20, 13, 15). Гэта было разумна- бо як галоўным намерам чалавечага закона з'яўляецца ўсталяванне сяброўскіх зносін паміж чалавекам і чалавекам, сапраўды гэтак жа галоўным намерам боскага закона з'яўляецца ўсталяванне сяброўскіх зносін паміж чалавекам і Богам."[5]

Маральныя прынцыпы, атрыманыя з першасных прынцыпаў практычнага розуму, носяць універсальны характар, бо даброты, якія яны робяць жаданымі, прызнаны дабром для кожнага чалавека незалежна ад прыналежнасці да той або іншай культуры і выканання тых або іншых народных звычаяў і традыцый, якія, аднак, таксама ўплываюць на фармаванне маралі ў грамадстве. Звычаі і культуры з'яўляюцца заганнымі, калі грамадзяне дадзенага грамадства не падпарадкоўваюцца прынцыпам практычнага розуму, але эгаістычным жаданням атрымання асабістых задавальненняў і выгод. Дэвід Юм зводзіць ролю розуму чалавека да пошуку магчымасцяў задавальнення яго страсцей, якія, паводле Юму, абумоўліваюць учынкі чалавека, але, паводле Аквіната, страсці павінны падпарадкавацца розуму.

Розум адрознівае, выводзіць і фармуе маральныя прынцыпы, здзяйсняючы рэтраспектыўны аналіз учынкаў, рашэнне пра якія прынята пад уплывам сумлення і якія мелі месца ў мінулым, аднак уплываюць на выбар у сучаснасці і будучым. Такім чынам, розум уплывае на фармаванне маральных прынцыпаў праз прыняцце практычных рашэнняў у розных сітуацыях. Сфарміраваныя ў чалавеку маральныя прынцыпы і якасці вызначаюць, якое ёсць сумленне дадзенага чалавека. Сумленне можа быць ілжывым з-за памылак, зробленых розумам пры вывядзенні маральных суджэнняў, аднак чалавек абавязаны падпарадкоўвацца прадпісанням уласнага сумлення, бо яно накіроўвае на дасягненні ўяўнага дабра, прымаючы яго, аднак, за праўдзівае. Вышэй прыведзеная пазіцыя Аквіната не з'яўляецца адной з формаў філасофскага рэлятывізму ці суб'ектывізму, што служыць для апраўдання зробленнага зла, але хутчэй паказвае на неабходнасць асэнсавання першапрычын, якія прывялі да памылкі, бо кожны чалавек мае магчымасць звярнуцца да ўніверсальных маральных прадпісанняў.

Правільна сфармаванае сумленне чалавека выяўляе сябе ў маральных суджэннях, і разам з розумам яны выпрацоўваюць у чалавека цноту разважлівасці, якая з'яўляецца як маральнай, так і інтэлектуальнай цнотай. Цнота разважлівасці спрыяе фармаванню ў чалавека рацыянальных і маральных прынцыпаў, што служаць для прыняцця правільных практычных рашэнняў.

Абсалютным маральным прынцыпам з'яўляецца прынцып любові да бліжняга як да самога сябе, які адвечна вядомы чалавеку ("per se notum"). Абсалютны маральны прынцып мае непасрэдныя адносіны да маральных прадпісанняў, атрыманых з першасных прынцыпаў натуральнага закона, як гэта было паказана ў "Сума Тэалогіі" I-II, п.94, ч.2 і было ўжо працытавана вышэй. Дадзены прынцып таксама злучаны з сямю апошнімі з дзесяці запаведзяў "Дэкалогу", якія вызначаюць правамернасць і маральнасць паводзін чалавека і дадзеныя людзям ад Бога. Тыя, хто адмаўляе існаванне Бога, не могуць, аднак, адмаўляць, што маральныя прадпісанні запаведзяў не супярэчаць розуму чалавека і яго дабру.

Абсалютны маральны прынцып любові да бліжняга злучаны з рацыянальным "Залатым правілам", якое прадпісвае ставіцца да іншых людзей так, як сам чалавек жадаў бы, каб іншыя ставіліся да яго. Такім чынам, абсалютны маральны прынцып злучае ў сабе маральны прынцып любові з рацыянальным прынцыпам роўнага і справядлівага стаўленне да людзей, нават калі лагічна абодва прынцыпы прыналежаць двум розным аспектам жыцця чалавека: мараль і практычны розум. Мы лічым, што Святы Тамаш Аквінскі разглядаў гэтыя два аспекты дзейнасці чалавека як адзінае цэлае.

Абсалютны маральны прынцып у Аквіната паказвае на тое, што чалавек рэалізуе сябе ў грамадстве ланцугом уласных учынкаў. Тым не менш самарэалізацыя чалавека ў зямным жыцці з'яўляецца недасканалай і дасягаецца здабыццём даброт, атрыманых у выніку практычнай ці інтэлектуальнай дзейнасці. Дасканалая самарэалізацыя ці поўнае шчасце чалавека, да якога кожны імкнецца ў зямным жыцці, можа быць рэалізавана толькі ў вечным жыцці і спазнаецца ў блажэнным сузіранні Бога. Гэта з'яўляецца заключным і трансцэндэнтным дабром чалавека і займае цэнтральнае становішча ў філасофіі Аквіната. Этыка Аквіната накіравана на садзейнічанне людзям у іх імкненні да трансцэндэнтнай мэты жыцця чалавека.

Мы не знаходзім ірацыянальнасці ў пазіцыях Аквіната, бо яны з'яўляюцца цалкам зразумелымі і не абвяргальныя з пазіцый чалавечага розуму.

Чалавек, зыходзячы з традыцыі класічнай філасофіі Платона і Арыстоцеля, разглядаецца як тэлеалагічная істота, і Аквінат запазычыў гэта палажэнне. Трансцэндэнтнае дабро чалавека знаходзіцца ў прамых узаемаадносінах з зямной ці часовай дзейнасцю чалавека, перасцерагаючы яго ад чакання таго, што абсалютная самарэалізацыя, шчасце і справядлівасць могуць быць дасягнуты ў зямным жыцці. У той жа самы час чалавеку, які займае пэўнае месца ў грамадстве, неабходна прыкладваць усе намаганні, каб яго паўсядзённыя дзеянні прыводзілі да цэласнай самарэалізацыі яго як аўтаномнай асобы, што жыве ў грамадстве з іншымі людзьмі. Такім чынам дасягаецца асабістае і супольнае дабро.

Маральныя прынцыпы, атрыманыя з абсалютнага маральнага прынцыпу любові да бліжняга, узгадняюцца з прынцыпамі практычнага розуму і паказваюць на абавязковыя патрабаванні, якія павінны выконвацца кожным чалавекам і грамадствам у цэлым падчас іх самарэалізацыі. Гэтыя два віды самарэалізацыі могуць увайсці ў канфлікт, калі, напрыклад, утылітарыстычны прынцып асабістай выгады становіцца дамінантным прынцыпам у вызначэнні правіл грамадскага жыцця, імкнучыся дасягнуць максімум выгады для найбольшага ліку людзей, ці калі грамадства знаходзіцца пад уплывам прынцыпаў кансеквенцыалізму, які вызначае, што акт з'яўляецца правільным зыходзячы з яго наступстваў.

Цяпер мы павінны даследаваць асноўныя маральныя прынцыпы, атрыманыя з першасных прынцыпаў практычнага розуму, як гэта было прадстаўлена Аквінатам у "Сума Тэалогіі" I-II, п.94, ч. 2, і паказаць іх узаемасувязь з абсалютным маральным прынцыпам любові да бліжняга як да самога сябе. Аквінат падае глыбокі і сістэматычны аналіз маральнага аспекту ў стаўленні да пытанняў прыватнай уласнасці, ліхвярства і правамернасці ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі аднаго палітычнага грамадства.

Першы маральны прынцып атрыманы з разгледжанай Аквінатам натуральнай схільнасці чалавека да дабра жыцця: "Такім чынам, у чалавеку ў першую чаргу існуе схільнасць да тога дабра, якое па прыродзе агульнае чалавеку і ўсім астатнім субстанцыям, і калі хутка любая субстанцыя па прыродзе імкнецца захаваць сваё быццё, то ў сувязі з гэтай [асноватворнай] схільнасцю натуральны закон распаўсюджваецца на ўсе тыя сродкі, якія спрыяюць захаванню чалавечага жыцця ці ўхіленню ад таго, што перашкаджае."[6] - уяўляе негатыўны прынцып практычнага розуму, забараняючы дзеянні, якія дапускаюць як сродак ці канчатковы вынік забойства нявіннага чалавека іншым чалавекам ці дзяржаўнай уладай і забараняе прыватнай асобе планаваць і выконваць наўмысныя дзеянні, што вядуць да забойства іншага чалавека. Усе гэтыя дзеянні павінны быць выключаны з разгляду прыватнай асобай і афіцыйнай уладай, інакш у грамадстве не будзе забяспечана належная павага да каштоўнасці жыцця чалавека, бо грамадства будзе кіравацца суб'ектыўнымі нормамі, як гэта было паказана ў выпадках утылітарызму і кансэквенцыалізму, ці каштоўнасць жыцця будзе фармальна паважацца, як гэта робіцца ў ліберальным грамадстве.

Дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нявіннаму чалавеку, супярэчаць "Залатому правілу", якое прадпісвае ставіцца да іншага чалавека як да самога сябе. Мы лічым, што разважанні Аквіната пра негатыўнае прадпісанне, што забараняе забойства нявінных, як прынцыпу практычнага розуму, супадае з маральным прынцыпам. Некаторыя філосафы, сярод іх Джон Роўлз, вінавацяць Аквіната ў дазволе і апраўданні смяротнага пакарання і забойства ерэтыкоў: "Такім чынам, напрыклад, Аквінат апраўдаў смяротнае пакаранне для ерэтыкоў на той падставе, што разбэсціць веру, якая з'яўляецца жыццём душы, нашмат больш сур'ёзнае пытанне, чым падрабіць грошы, якія падтрымліваюць жыццё."[7]

На самай справе, Аквінат апраўдвае смяротнае пакаранне за сур'ёзныя злачынствы, здзейсненыя прыватнай асобай супраць іншага індывіда ці грамадства ў цэлым, пры ўмове, што смяротнае пакаранне мае на мэце аднаўленне справядлівасці, гэта значыць, смяротнае пакаранне вінаватага чалавека наўмыснае і з-за сур'ёзнасці здзейсненага злачынства, злачынец сам пазбаўляе сябе натуральнага права звярнуцца да грамадства с прозьбай аб захаванні жыцця.

Па-другое, забойства ерэтыкоў павінна быць разгледжана ў кантэксце сацыяльна-культурнага развіцця заходняга грамадства ў сярэднявеччы, калі рэлігію разглядалі як непарушны элемент супольнага дабра, што выконвае важную ролю ў падтрыманні парадку і стабільнасці ў жыцці грамадства. У шматлікіх выпадках каталіцкая царква прадухіліла масавыя насіллі і выконвала важную функцыю ў маральным выхаванні грамадзян, таму ерэтыкоў разглядалі як злачынцаў, якія спрабуюць падвергнуць небяспецы мірнае і арганізаванае жыццё грамадства. Іншы фактар апраўдання смяротнага пакарання засноўваўся на прынятай грамадствам выснове аб пераважнай каштоўнасці вечнага жыцця над жыццём зямным. Пазней каталіцкая царква прызнала, што няверуючыя не могуць быць сілком схіленыя стаць хрысціянамі ці быць пакаранымі за атэізм альбо прыналежнасць да іншых рэлігій.

Аквінат разважае аб змяненні цяжару злачынства ў забойствах нявіннага і грэшніка: "Пры вызначэнні сур'ёзнасці граху мы павінны ўлічыць асноўныя, а не выпадковыя элементы. Таму што той, хто забівае справядлівага чалавека, грашыць больш сур'ёзна, чым той, хто забівае грэшнага чалавека: па-першае, таму што ён прычыняе шкоду таму, каго ён павінен любіць больш, і такім чынам паступае ў большай меры насуперак міласэрнасці; па-другое, таму што ён прычыняе шкоду чалавеку, які меней заслугоўвае гэтага, і такім чынам у большай меры супярэчыць правасуддзю; па-трэцяе, таму што ён пазбаўляе грамадства большага дабра; па-чацвёртае, таму што ён абражае Бога больш, згодна Лк. 10:16, " Той, хто абражае Вас, абражае Мяне." З іншага боку, выпадковым для забойства з'яўляецца тое, што справядлівы чалавек, чыё жыццё будзе ўзята Богам да вечнага шчасця."[8] І пазней у часцы 7 ён абмяркоўвае магчымы пабочны эфект забойства ў выпадках самаабароны. Маральнае прадпісанне, якое забараняе забойства нявінных людзей і забараняе прыватнай асобе права помсты, таксама разглядаліся Аквінатам, калі ён разважаў пра ўмовы, неабходныя для пачатку і ў вядзенні справядлівай вайны.

Аквінат прадставіў філасофскае абгрунтаванне ўмоў пачатку і вядзення справядлівай вайны, а гэтак жа ўмовы звароту да грамадзянскага непадпарадкавання. Грамадзянскае непадпарадкаванне накіравана супраць несправядлівых законаў, якія вядуць да сур'ёзных парушэнняў натуральнага закона, як гэта было прадстаўлена ў "Сума Тэалогіі" II-II, п.40.

Другі від маральных прадпісанняў выведзены з прынцыпаў практычнага розуму, якія рэгулююць натуральную схільнасць чалавека да даброт: "савакупленне, выхаванне нашчадкаў і гэтак далей"[9]. Дадзеныя даброты прызнаны як дабро для людзей з дапамогай практычнага розуму чалавека і павінны быць рэалізаванымі ў форме шлюбнага жыцця, калі шлюб заключаны паміж мужчынам і жанчынай.

Дадзеныя маральныя і рацыянальныя прадпісанні маюць негатыўны характар, таму што яны забараняюць некаторыя віды сэксуальных паводзін, напрыклад: пралюбадзейства, спакуса, пазашлюбная сувязь, псіхалагічнае ці фізічнае насілле над дзецьмі.

Аквінат прадставіў у гэтай частцы, што "існуе схільнасць да таго, што належыць яму у больш спецыяльны спосаб, а менавіта да таго, што па прыродзе агульна яму і ўсім астатнім жывёлам. З боку гэтай схільнасці да натуральнага закона адносіцца ўсё тое, пра што кажуць як аб "нададзеным прыродай усім жывёлам", а менавіта савакупленне, выхаванне нашчадкаў і гэтак далей."[10] Маральныя прадпісанні, якія рэгулююць сэксуальнае жыццё чалавека і выхаванне дзяцей, маюць велізарнае значэнне, бо, правільна зразуметыя, яны дапамагаюць людзям зразумець і рэгуляваць уласную сэксуальнасць, якая ў сваю чаргу непасрэдна ўплывае на агульную маральнасць грамадства. Гэты від маральных прадпісанняў дапамагае правільна вызначыць паняцці шлюбу і сям'і і паказвае на недапушчальныя разнавіднасці сэксуальных адносін. Шлюб, для Аквіната, з'яўляецца галоўным зямным дабром чалавека, таму што ён накіраваны на працяг чалавечага роду. Шлюб мае на увазе дзве мэты, праз якія чалавек дасягае асабістай самарэалізацыі ў грамадстве:

a.Нараджэнне і выхаванне дзяцей.

b.Вернасць, якая выяўляецца ў пастаянстве і выключнасці інтымных адносін паміж мужам і жонкай, заснаваных на іх духоўным і інтэлектуальным адзінстве, якое ў сваю чаргу абумаўлівае схільнасць да сталай вернасці мужа і жонкі.

Маральныя прадпісанні, якія рэгулююць сэксуальнасць чалавека, таксама маюць негатыўны характар, бо забараняюць некаторыя формы сэксуальных адносін, разглядаючы іх як недапушчальныя, таму што яны не накіраваны на дасягненне пералічаных вышэй даброт, а хутчэй імкнуцца да атрымання бязладнага сэксуальнага задавальнення. Сям'ю неабходна разглядаць як непарушны саюз паміж мужчынам і жанчынай, заключаны пры выкананні ўмоў вольнага выбару і згоды будучых мужа і жонкі, інакш шлюб лічыцца несапраўдным, бо не прадстаўляецца магчымым дасягнуць вышэйзгаданых даброт шлюбнага жыцця.

Дзеянні сэксуальнага насілля: згвалтаванне і спакушэнне ўразлівых (асобы юнага ўзросту ці фізічна і разумова непаўнавартасныя людзі) разглядаюцца як юрыдычна і маральна недапушчальныя дзеянні і забаронены, таму што гэтыя дзеянні з'яўляюцца злом у сваёй сутнасці. Дзеянні сэксуальнага насілля супярэчаць "Залатому правілу" і "Абсалютнаму маральнаму прынцыпу". Маральнасць чалавека датычна пытанняў сэксуальнасці прааналізавана Аквінатам у "Сума Тэалогіі" II-II, п.153, п.154 і частка III, п.90.

Наступны від маральных правіл атрыманы з прынцыпу практычнага розуму, які адпавядае натуральнай схільнасці чалавека да рэалізацыі інтэлектуальных здольнасцяў: "Па-трэцяе, у чалавеку існуе схільнасць да дабра паводле прыроды яго розуму, такая прырода ўласцівая толькі яму. Так, чалавеку ўласцівая натуральная схільнасць ведаць праўду пра Бога і жыць у грамадстве. У гэтым стаўленні ўсё, што прыналежыць гэтай схільнасці, прыналежыць і натуральнаму закону; пазбягаць невуцтва, не крыўдзіць тых, з кім жывеш, і іншыя падобнага роду рэчы, звязаныя з зазначанай схільнасцю."[11]

Даброты, вылучаныя Аквінатам, могуць быць прадстаўлены:

a.Сапраўдныя атрыбуты Бога і правільнае Яго шанаванне.

b.Усе віды аб'ектыўнага пазнання і дабро эстэтычнай прыгажосці.

c.Мірнае і справядлівае жыццё ў грамадстве.

Трэці від маральных прадпісанняў з'яўляецца негатыўным і разам з адпаведным прынцыпам практычнага розуму Аквінат выключае з зносін паміж людзьмі ўсе віды хлусні, бо яны наўмысна ўводзяць у зман людзей і перашкаджаюць у іх імкненні да праўдзівага пазнання. Пад хлуснёй разумеецца наўмыснае прадстаўленне як праўды сцвярджэння, якое вядома заяўніку як няправільнае. Вядома, што Аквінат, пры ўсіх акалічнасцях выключае хлусню як няправільнае і заганнае сцвярджэнне, але ў адмысловых выпадках, такіх напрыклад, як пры знаходжанні ў палоне, ён дазваляе зняволеным не маніць, але хутчэй не адкрываць праўду, карыстаючыся пры гэтым цнотамі разважлівасці і адвагі. Гэты від маральных правіл таксама адкрывае правільныя адносіны чалавека з Богам. Паводле Аквіната, веды пра існаванне Бога для чалавека не з'яўляецца відавочнымі, але Аквінат лічыць, што, выкарыстоўваючы інтэлект, чалавек можа распазнаць тое, кім Бог не з'яўляецца. Бог адкрывае Сябе людзям у гісторыі чалавецтва праз прарокаў і Свайго Сына Ісуса Хрыста, і любы акт, які фальсіфікуе праўду пра Бога, з'яўляецца хлуснёй і злом. Аднак прадмет дадзенага даследавання застаецца для багаслоўя.

Працытуем словы Аквіната, дзе ён выяўляе свой падыход да таго, што робіць учынак маральным, пра цноту праўдзівасці, пра зло і хлусню: "Спецыфіка маральнага ўчынку залежыць ад дзвюх рэчаў: аб'екта яго дзеяння і канчатковай мэты яго дзеяння, паколькі канчатковая мэта ёсць аб'ект волі, якая з'яўляецца нерухомым рухавіком маральных учынкаў. Сіла, прыведзеная ў дзеянне воляй, мае свой уласны аб'ект дзеяння, які з'яўляецца непасрэдным аб'ектам добраахвотнага ўчынку і знаходзіцца ў сувязі з дзеяннем волі, накіраванай да канчатковай мэты, гэтак жа як матэрыяльнае да фармальнага, як гэта было ўстаноўлена вышэй (ФС, Пытанне [18], Частка [6], 7).

Як было ўжо згадана вышэй (Пытанне [109], Частка [1], 3,) цнота праўдзівасці - і такім чынам процілеглыя ёй заганы - разглядаюць праяву, зробленую некаторымі прыкметамі, і гэта праява, ці сцвярджэнне, з'яўляецца дзеяннем розуму, якое параўноўвае прыкметы з сімвалізаваным прадметам, таму што кожнае ўяўленне заключаецца ў параўнанні, якое з'яўляецца належным дзеяннем розуму. Па гэтай прычыне, нямыя жывёлы дэманструюць нешта, нават калі яны не мелі намера штосьці дэманстраваць, але яны робяць гэта нешта дзякуючы натуральным інстынктам, праява якіх з'яўляецца вынікам іх учынкаў. Але калі гэта праява, ці сцвярджэнне, з'яўляецца маральным учынкам, яны павінны быць добраахвотнымі і залежнымі ад намеру волі. Належным аб'ектам праявы, ці сцвярджэння, з'яўляецца праўда ці хлусня. І намер благой волі можа абаперціся на дзве рэчы: адна з якіх ёсць тое, што няпраўду можна казаць, у той час як іншая з'яўляецца пэўным эфектам ілжывага сцвярджэння, а менавіта тое, што хтосьці можа быць ашуканы. Адпаведна, калі тры рэчы адбываюцца адначасова, а менавіта ілжывасць таго, што было сказана, жаданне казаць хлусню, і нарэшце намер ашукаць, тады прысутнічае хлусня матэрыяльная, бо тое, што было сказана - ілжыва, фармальна, воля распаўсюджвае хлусню, і практычна воля выяўляе жаданне распаўсюджваць хлусню.

Аднак істотнае паняцце хлусні ўзята з фармальнай хлусні, з факту, а менавіта тое, што чалавек намерваецца сказаць тое, што з'яўляецца ілжывым; па гэтым чынніку таксама слова "mendacium" [хлусня] атрымана ад таго, што яно было ў апазіцыі да "розуму." Такім чынам, калі хтосьці кажа тое, што з'яўляецца ілжывым, думаючы, што гэта з'яўляецца праўдай, то гэта хлусня з'яўляецца матэрыяльнай, але не фармальнай, таму што памылковасць ёсць па-за намерам выяўляючага яе, таму гэта ёсць недасканалая хлусня, бо тое, што здараецца па-за намерам кажучага, з'яўляецца выпадковым, па гэтым чынніку яна не можа мець адмысловага адрознення. З іншага боку, калі хлусня прамаўляецца фармальна, гэта значыць маецца намер ашукаць, нават калі сказанае з'яўляецца праўдай, усё ж паколькі гэта ёсць добраахвотны і маральны ўчынак, то ён утрымоўвае ілжывасць у сваёй сутнасці і праўду выпадкова і набывае спецыфічную прыроду хлусні.

Тое, што чалавек намерваецца прымусіць іншага чалавека мець ілжывае суджэнне, ашукваючы яго, не належыць разнавіднасцям хлусні, але да ўдасканалення, нават у матэрыяльным парадку рэчаў, рэч набывае яе разнавіднасці, калі яна мае сваю форму, нават пры тым, што форма пазбаўлена эфекту; напрыклад, цяжкае цела, якое падтрымліваецца наверсе сілай, каб яно не падала у ніз, у адпаведнасці з патрабаваннем яе формы. Таму відавочна, што ілжывасць з'яўляецца адкрыта і фармальна адхіляючай цноту праўдзівасці."[12]

Аквінат адрозніваў другасныя прынцыпы практычнага розуму ад першасных, лічачы другасныя прынцыпы высновамі, зробленымі розумам пад уздзеяннем адмысловых умоў, калі чалавек ужывае першасныя прынцыпы практычнага розуму да ведаў, атрыманых праз папярэдні жыццёвы досвед. Прыклады другасных прынцыпаў, прыведзеных Аквінатам: "чужыя рэчы трэба вяртаць іх уладальніку"[13], а гэтак жа забарона крадзяжу. Гэтыя другасныя прынцыпы практычнага розуму з'яўляюцца маральнымі прынцыпамі, якія прызнаны правамернымі і вядучымі да дабра чалавека. Аднак Аквінат прызнае, што другасныя прынцыпы могуць не ўсюды прызнавацца правамернымі і што яны не маюць абсалютнага характару. Аквінат указвае на прычыны, па якіх другасныя прынцыпы практычнага розуму не могуць быць усеагульна прызнанымі ці дапускаюцца выключэнні ў іх ужыванні: "Таму правільным будзе сказаць, што натуральны закон аднолькавы ў стаўленні да агульных пачаткаў, прычым як з пункту гледжання правасці, так і з пункту гледжання ведаў. А вось у стаўленні да некаторых прыватных выпадкаў, якія ў сутнасці з'яўляюцца вынікамі з гэтых агульных пачаткаў, ён у большасці выпадкаў аднолькавы ва ўсіх і з пункту гледжання правасці, і з пункту гледжання ведаў, аднак у некаторых нешматлікіх выпадках ён можа губляць сваю сілу, прытым як у сэнсе правасці (пры наяўнасці некаторай перашкоды, што падобна да таго, як часам з-за перашкоды губляе сілу схільная да разбурэння прырода), так і ў сэнсе ведаў, паколькі ў некаторых розум можа быць зацемнены страсцямі або ж благім навыкам ці размяшчэннем прыроды (так, па словах Юлія Цэзара, у ранейшыя часы ў германцаў крадзеж, які відавочна супрацьлеглы натуральнаму закону, не лічыўся чымсьці ганебным)."[14]

У заключэнне нашага кароткага прадстаўлення пазіцый Аквіната адносна першасных прынцыпаў натуральнага закона, першасных маральных прынцыпаў і галоўнага маральнага прынцыпа любові да бліжняга павінна быць сказана наступнае: існуюць першасныя прынцыпы практычнага розуму, уласцівыя для прыроды чалавека, гэтыя прынцыпы вызначаюцца з дапамогай практычнага розуму чалавека. Першасныя прынцыпы практычнага розуму з'яўляюцца галоўнымі прынцыпамі натуральнага закона, яны засноўваюцца на галоўным прынцыпе, які абвяшчае, што "дабро належыць выконваць і да яго імкнуцца, а зло павінна пазбягацца", дзе дабро прадстаўлена як вынік мэтанакіраваных дзеянняў чалавека, вызначаных розумам як вядучых да дабра. Чалавек мае натуральныя схільнасці да дабра і ўпарадкаваная паслядоўнасць гэтых схільнасцяў прадстаўляе ўпарадкаваную паслядоўнасць першасных прынцыпаў натуральнага закона:

a.Захаванне ўласнага жыцця і ўстрыманне ад забойства нявіннага і любога іншага чалавека.
b.Стварэнне сям'і, нараджэнне і выхаванне дзяцей.
c.Пошук і пазнанне праўды пра Бога і іншыя магчымыя аб'ектыўныя пазнанні.

Першасныя прынцыпы практычнага розуму маюць прамое стаўленне да маральных прынцыпаў, бо апошнія выведзены з першых і разам яны вядуць людзей да дабра. Маральныя прынцыпы могуць быць сфармуляваны як:

a.Не забі нявіннага чалавека, ні самога сябе.
b.Не пралюбадзейнічай, не ўступай у пазашлюбную палавую сувязь, не здзяйсняй сэксуальнага насілля і не спакушай; не ўжывай псіхалагічнае ці фізічнае насілле у выхаванні дзяцей.
c.Не хлусі.

Негатыўныя маральныя прынцыпы заўсёды маюць абавязковы характар, а негатыўныя першасныя прынцыпы розуму ніколі не дапускаюць выключэнняў, такім чынам яны маюць абавязковы характар для кожнага чалавека. Пазітыўныя маральныя прынцыпы выцякаюць з галоўнага маральнага прынцыпу: "палюбіць бліжнягя як самога сябе" і адыгрываюць важную ролю ў жыцці чалавека, але іх ужыванне залежыць ад абставін, у якіх знаходзіцца той ці іншы чалавек. Галоўны маральны прынцып не можа быць адлучаным ад "Залатога правіла", якое спасцігаецца з дапамогай розуму і з'яўляецца ўніверсальным.

Важным аспектам добра арганізаванага грамадства з'яўляецца наяўнасць справядлівага і эфектыўнага заканадаўства, якое забяспечвае дзеяздольную сістэму законаў, якія рэгулююць палітычную і сацыяльна-эканамічную сферы жыцця чалавека. Як гэта было адзначана вышэй, людзі маюць правы браць удзел у заканадаўчых працэсах асабіста ці праз абраных прадстаўнікоў. Закон для Аквіната як паслядоўніка Арыстоцеля прызначаны для арганізацыі годнага жыцця чалавека ў грамадстве, таму законы павінны адпавядаць некаторым аб'ектыўным крытэрам і не быць выпадковай рацыянальнай ці ірацыянальнай дамовай людзей пра палітычныя, сацыяльна-эканамічныя правілы жыцця ў грамадстве.

Аквінат злучае грамадскае заканадаўства з натуральным законам. Для Аквіната закон можа з'яўляцца або высновай, зробленай на падставе натуральнага закона, або далейшай дэталёвай спецыфікацыяй і вызначэннем натуральнага закона: "Як кажа Аўгустын, "неправасуднае ўяўляецца незаконным" (De Lib. Arb. i, 5), паколькі сіла закона залежыць ад ступені яго правасудносці. Затым у справах чалавека аб чым-небудзь кажуць як аб правасудным настолькі, наколькі яно з'яўляецца правым у адпаведнасці з правілам розуму. Але, як гэта з усёй відавочнасцю вынікае з вышэйсказанага (91,2), першым правілам розуму з'яўляецца натуральны закон. Такім чынам, усякі чалавечы закон правасудны настолькі, наколькі ён паходзіць ад натуральнага закона і, носіць характар натуральнага закона. Але калі ён у кожнай сваёй частцы з'яўляецца адхіленнем ад натуральнага закона, то ён ужо не закон, а скажэнне закона.

Зрэшты, павінна мець на ўвазе, што штосьці можа паходзіць ад натуральнага закона дваяка: па-першае, як выснова з пасылкі, па-другое, пасродкам удакладнення некаторых агульных палажэнняў. Першы шлях падобны на тай, якім ідуць навукі, даказваючы атрыманае ад пачатку высновы, тады як другі шлях падобны на той, пасродкам якога мастацтва шляхам дэталізацы канкрэтызуе агульныя формы (так дойлід прыводзіць агульную форму хаты да некаторай прыватнай формы). Такім чынам, адно паходзіць ад агульных пачаткаў натуральнага закона пасродкам высновы (напрыклад, тое, што "нельга забіваць", з'яўляецца высновай, зробленай з таго пачатку, што "нельга прычыняць шкоду іншаму"), у той час як другое паходзіць ад яго пасродкам удакладнення (напрыклад, згодна закону прыроды той, хто робіць зло, павінен панесці пакаранне, а тое, як менавіта ён будзе пакараны, з'яўляецца ўдакладненнем закона прыроды).

Дык вось, у чалавечым законе існуюць абодва [вышэйпрыведзеныя] спосабы паходжання. Прытым тое, што атрымана першым спосабам, утрымоўваецца ў чалавечым законе не як нешта самадастатковае, а як тое, што апроч іншага асноўваецца і на натуральным законе. А тое, што атрымана другім спосабам, не мае ніякай іншай падставы, апроч чалавечага закона."[15]

Аквінат лічыць, што пазітыўнае права для таго, каб быць маральна і юрыдычна абавязковым для ўсіх грамадзян і каб яго законы былі прызнаны, павінна не супярэчыць натуральнаму закону і быць накіравана на дасягненне супольнага дабра грамадства ці міжнароднай супольнасці. (Для глыбейшага вывучэння дадзенай праблемы глядзі "Сума Тэалогіі" I-II, п.95, ч.4). Людзі могуць прымушацца да падпарадкавання несправядлівым законам толькі дзеля супольнага дабра ў той меры, наколькі гэта можа прадухіліць грамадства ад жорсткага паўстання ці вялікіх страт ад магчымага міжнароднага канфлікту, паколькі страты ад канфлікту, выкліканага непадпарадкаваннем несправядлівым законам, пераўзыходзяць вынікі, атрыманыя ад магчымага выпраўлення несправядлівых законаў. У сітуацыі, калі пазітыўныя законы прадпісваюць дзеянні, накіраваныя супраць натуральнага закона ці боскага закона, людзі маральна абавязаны не падпарадкоўвацца гэтым несправядлівым законам, таму што яны кваліфікаваны не як законы, але як несправядлівыя прадпісанні.

Для Святога Тамаша Аквінскага як каталіцкага багаслова з'яўляецца недастатковым для чалавека кіравацца натуральнымі і пазітыўнымі законамі, таму што недасканалы чалавечы розум не можа заўсёды прымаць правільныя рашэнні. Аквінат лічыць, што чалавеку неабходна падпарадкоўвацца боскаму закону, які ў сваю чаргу не адмяняе і не супярэчыць натуральным законам і пазітыўным законам. Прычына існавання боскага закона тлумачыцца тэлеалагічным уяўленнем пра дзейнасць чалавека і яго трансцэндэнтнай мэты існавання, якой з'яўляецца вечнае жыццё і да дасягнення якой боскі закон накіроўвае. Аквінат падзяліў боскі закон на «Стары» і «Новы», надаючы кожнаму належны ўзровень удасканалення. Развіцце праходзіла ад "Старога закона " са "Старога запавету ", дадзенага ў форме "Дзесяці Запаведзяў", да "Новага закона " ў форме "Вышэйшага закона» ўсеагульнай любові і прабачэння, якія прапаведаваліся Ісусам Хрыстом.

На гэтым мы завяршаем роспавед пра філасофіі Аквіната адносна яго прадстаўлення тэорыі натуральнага закона ў кантэксце агульнай канцэпцыі закона. Разам з іншымі відамі законаў, разгледжаных аўтарам тэорыі натуральнага закона, забяспечваецца цэласны і завершаны характар легальнай філасофіі Аквіната. Яго пазіцыі можна лічыць арыстоцелеўскімі, адаптаванымі да хрысціянства, але гэта не кампраметуе прызнанне яго поглядаў як рацыянальных і здольных накіроўваць грамадства да дасягнення супольнага дабра і спрыяць хрысціянам у дасягненні трансцэндэнтнага дабра, у існаванне якога яны вераць.



[1] Аквінат, Сумма Тэалогіі I-II., Ніка-Цэнтр, Кіеу, 2010, п.94. ч.2.

[2] Аквінат, Сумма Тэалогіі I-II., Ніка-Цэнтр, Кіеу, 2010, п.90. ч.4.

[3] Аквінат, Сумма Тэалогіі I-II., Ніка-Цэнтр, Кіеу, 2010, п.93. ч.1.

[4] Аквінат, Сумма Тэалогіі I-II., Ніка-Цэнтр, Кіеу, 2010, п.94. ч.2.

[5] Аквінат, Сума Тэалогіі I-II., Ніка-Цэнтр, Кіеу, 2010, п.99. ч.2.

[6] Аквінат, Сума Тэалогіі I-II., Ніка-Цэнтр, Кіеу, 2010, п.94. ч.2.

[7] Джон Роуз, Тэорыя справядлівасці, Лондан: Гарвардскі Універсітэт, 2005, с.215Аквінат, Сумма Тэалогіі I-II., Ніка-Цэнтр, Кіеу, 2011, п.11. ч.3.

[8] Аквінат, Сума Тэалогіі II-II., Вэстмэнстар: Хрысціянская класіка, 1981, п.64. ч.6.

[9] Аквінат, Сума Тэалогіі I-II., Ніка-Цэнтр, Кіеу, 2010, п.99. ч.2.

[10] Аквінат, Сума Тэалогіі I-II., Ніка-Цэнтр, Кіеу, 2010, п.99. ч.2.

[11] Аквінат, Сума Тэалогіі I-II., Ніка-Цэнтр, Кіеу, 2010, п.99. ч.2.

[12] Аквінат, Сума Тэалогіі II-II., Вэстмэнстар: Хрысціянская класіка, 1981, п.110. ч.6.

[13] Аквінат, Сума Тэалогіі I-II., Ніка-Цэнтр, Кіеу, 2010, п.94. ч.4.

[14] Аквінат, Сума Тэалогіі I-II., Ніка-Цэнтр, Кіеу, 2010, п.94. ч.4.

[15] Аквінат, Сума Тэалогіі I-II., Ніка-Цэнтр, Кіеу, 2010, п.95. ч.2.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1463
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8295
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51968