Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Дом і месца arrow «Хрушчоўкі»: досвед пазітыўнай трансфармацыі

«Хрушчоўкі»: досвед пазітыўнай трансфармацыі Друк E-mail
17.04.2012 | 19:46 |
Фота нямецкага панэльнага тыпавога будынку, пабудаванага ў 70-х гадах (да рэканструкцыі)Піша Юлія РЫМАШЭЎСКАЯ

«Хрушчоўкі» ў нас - і «у іх», на Захадзе, у былых суседзяў па соцлагеры: што з імi хто рабіў? Што атрымалася з тых трансфармацый? І ці можа Беларусь запазычыць пазітыўны досвед?

Знакамітымі на ўвесь свет «хрушчоўкі» зрабіў фільм «Іронія лёсу ці з лёгкай парай». Аднолькавыя, нязручныя, непрыстасаваныя да камфортнага жыцця дамы будавалі як быццам - часова. Але i цяпер яны на тым самым месцы ў занядбаным стане. З тым самым сутыкаліся і ў іншых краінах былога соцлагеру - у Польшчы, Нямеччыне, Чэхіі, Прыбалтыцы. Як мадэрнізуюць «часовае» жытло ў Еўропе - і ці можам мы запазычыць іх досвед?

Чэхія

Аналаг тэрміну «хрушчоўкі» у Чэхіі, - «рanelák», панэльны дом. Як і ў Беларусі, гэта першапачаткова адзін з дзясяткаў падобных адзін да аднаго будынкаў спальнага раёну. Так і выглядаў у 2002-м годзе адзін з раёнаў чэскага Брна - Новы Ліскавец. Менавіта ў тым годзе старастай раёну выбралі Яну Драпалаву.

Раён, які яна ачоліла, меў тады сумнеўную рэпутацыю небяспечнага і няўтульнага раёну. Кватэры не карысталіся попытам ні ў пакупнікоў, ні ў арэндатараў. Жытло патрабавала капітальнага рамонту, інфраструктура адсутнічала.

На сённяшні дзень раён выглядае «цукеркай» - ну, прынамсі, на мае беларускія вочы. А ў сыстэме функцыянавання раёну запатрабаваны амаль усе магчымыя сродкі, якія скарачаюць спажыванне энэргіі.

Адзiн з дамоў пасля мадэрнiзацыi
Адзiн з дамоў пасля мадэрнiзацыi

Паспрыяў такім рашэнням мадэрнізацыі вялікі досвед старасты ў экалагічнай дзейнасці: Яна Драпалава была менеджэрам праектаў чэскага Саюзу аховы прыроды, яна дагэтуль віцэ-прэзідэнт рэспубліканскай Рады Партыі зялёных. Распачаўшы капітальны рамонт дамоў, у Новым Ліскаўцы ўзялі за аснову прынцыпы энергаэфектыўнага будаўніцтва.

«У часе капітальнага рамонту найперш было важна узмацніць цеплаізаляцыю. Калі стандартам цеплаізаляцыі было 5 сантымэтраў, мы рабілі 16. Цяпер, сёння, мы робім ужо 20 - гэта адпавядае стандартам так званага «пасіўнага дому, - кажа Яна Драпалава. - Гэта скараціла траты жыхароў раёну на аплату камунальных рахункаў на 40%».

Варта зазначыць, што раёны наагул пашанцавала са старастай, і яны выбіраюць яе кіраваць раёнам зноў і зноў. За 20 год Новы Ліскавец ператварыўся з занядбанага і небяспечнага ў прывабны і папулярны ў жыхароў. Ён зялёны, чысты, прыемны. Там дбаюць не толькі пра дзёнь сённяшні, але і пра дзень заўтрашні. Школа раёна абсталявана сонечнымі акумулятарамі. Эканомія - паўсюль,і гэта экалагічная эканомія, якая адбіваецца на дабрабыце жыхароў раёну.

Польшча і Германія

Аналаг нашым хрушчоўкам у Польшчы называцца «Wielka płyta», а таксама «Blokhauzy», запазычанае слова з нямецкай, бо ў Германіі яны такса былі і ёсць. Першыя блокавыя дамы былі пабудаваны ў Польшчы ў 50-х гадах і меркавалася, што тэрмін іх выкарыстання - каля 50-і гадоў. Якасць будоўлі пакідала жадаць лепшага, - у сярэднім, каб выканаць план, дом будавалі тры месяцы. «Нядзіўна, - распавядаюць колішнія будаўнікі, - што цяпер з іх нешта з іх сыплецца а часам (такія выпадкі здараліся ў 90-х) адвальваюцца і вонкавыя пліты».

Першы панэльны будынак у Польшчы
Першы панэльны будынак у Польшчы

Аднак пасля мадэрнізацыі такіх дамоў іх патэнцыял узрастае ў разы, - лічыць большасць спецыялістаў. Тыпавое жыллё мадэрнізуюць ужо даўно - і пэўная схема апрабавана і адпрацавана, складаецца з некалькіх частак.

Найперш мяняюць інжынернае абсталяванне. Тэхнічна гэта мерапрыемства досыць простае, яно заключаецца ва ўсталяванні аўтаматычных тэрмарэгулятараў на ацяпляльных радыятарах для падтрымання зададзенай тэмпературы ў памяшканнях і іншых прылад, якія робяць карыстанне цяплом значна больш ашчадным. Гэта - найбольш дзейсны спосаб абароны жыхароў ад манапольнага дыктату коштаў і аб'ёмаў спажываных энергарэсурсаў з боку энергазабеспячальных арганізацый. Вытворча-інвестыцыйныя фірмы забяспечваюць перыяд акупляльнасці інвестыцый у гэту рэканструкцыю за 3-5 гадоў пры рэнтабельнасці да 20%.

Польская «Wielka pByta» пасля рэканструкцыі
Польская «Wielka pByta» пасля рэканструкцыі

Другім бокам рэканструкцыі з'яўляецца ўмацаванне цеплаізаляцыі. Выдаткі на гэта акупяцца значна марудней - за 20-30 год эксплуатацыі. Але ў кватэры будзе цёпла ўзімку і прахалодна ўлетку, што вельмі падвышае штодзённы камфорт.

У Нямеччыне апроч апісаных срокаў мадэрнізацыі капітальны рамонт такіх будынкаў выкарыстоўваюць яшчэ і для павелічэння жыллёвых плошчаў. Надбудоўваюць мансарды і дадатковыя паверхі, павялічваючы тым самым колькасць жылля без выдаткаў на падмурак і плошчу зямлі.

Фота нямецкага панэльнага тыпавога будынку, пабудаванага ў 70-х гадах (да рэканструкцыі)
Фота нямецкага панэльнага тыпавога будынку, пабудаванага ў 70-х гадах (да рэканструкцыі)

Той жа будынак – пасля рэканструкцыі
Той жа будынак – пасля рэканструкцыі

На погляд маёй суразмоўцы Магды, жыхаркі Варшавы, рэканструкцыя такіх «тыпавых дамоў» - было слушным рашэннем з боку ўладаў. «Мы набылі гэтую кватэру ўжо пасля капітальнага рамонту, таму розніцу «да» і «пасля» ведаем толькі ад суседзяў. Кажуць, што стала значна цяплей і танней у сэнсе платы. Але рэч ня толькі ў гэтым. Гэтыя кватэры моцна прайграюць сучаснаму жыллю з вялікім метражом і больш камфортнай планіроўкай. Але нашу мы з дапамогай бацькоў і крэдыта - здолелі набыць. А сучаснае і прасторнае - не далі б рады».

А што ў Беларусі

У Беларусі зацверджаны і як быццам павінны дзейнічаць «Канцэпцыя энэргетычнай бяспекі і павышэння энэргетычнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь»; дырэктыва № 3 «Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы»; «Дзяржаўная комплексная праграма мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў Беларускай энэргетычнай сыстэмы, энэргазберажэння і павелічэння долі выкарыстання ў краіне ўласных паліўна-энэргетычных рэсурсаў, разьвіцця нетрадыцыйных аднаўляльных крыніц энэргіі» ды іншыя дакументы датычна энергазберажэння.

Але на практыцы... На практыцы беларуская дзяржава не падтрымлівае імкненні людзей эканоміць. У згаданай Чэхіі энэргетычны кантроль падтрымліваюць на дзяржаўным роўні. Бізнэсу, што падтрымлівае экалагічна апраўданыя сыстэмы, даюць падатковыя льготы. Прыкладам, апошні паверх школы ў Новым Ліскаўцы арэндуе фірма, якая ўстанавіла там апараты сонечнага сілкавання. Паводле чэскага заканадаўства, гэтую энэргію павінны купляць па фіксаваных цэнах, і хто менавіта яе будзе купляць - таксама рэгламентавана.

У Беларусі ж, каб памяняць батарэі на энэргазберагальныя ў асобнай кватэры за кошт уладальніка, - патрэбны шэраг дазволаў ЖЭС. І паводле апошніх, - гэты дазвол атрымаць амаль немагчыма.

Ніякіх лямпачак, апроч энергазберагальных. У Еўропе не можна карыстаць аж з 2010 года. У Беларусі яны не заўсёды ёсць у наяўнасці.

«Усё ўпіраецца ў дзяржаўны падыход, на ўзроўні асабістых ініцыятыў мы бы не здолелі зрабіць столькі», - тлумачыла Яна Драпалава на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускага трэцяга сектара.

А беларускі дзяржаўны падыход выглядае так: нягледзячы на трагічны досвед Чарнобыля, дзяржава ініцыюе будаўніцтва АЭС. А энергію (чытай «грошы») пад нагамі - ігнаруе.

greenbelarus.info
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

'Знакамітымі на ўвесь свет «хрушчоўкі» зрабіў фільм «Іронія лёсу ці з лёгкай парай»' - хлусьня, бо там ніяк не хрушчоўкі. Спадар Григорий Фёдоров слушна піша пра паціпавярховікі бяз ліфтаў і ўтульнасьцяў ды кухняй паўмэтра на паўмэтра. Так што Юліі РЫМАШЭЎСКАЙ ці абы маскальшчыну тут рэклямнуць (совдепкіно), ці пахмяліцца не пасьпела пасьля іроніі судзьбы.

Напісаў Мікіта Хрушчэнка,
Дата 04/22/2012 Час 11:33

У нас тоже есть очень интересный опыт реабилитации старых пятиэтажек с надстройкой этажей и лифтов. Рекомендую копать тему глубже http://gedrusunit.bsn.by/works.php

Напісаў Григорий Фёдоров,
Дата 04/22/2012 Час 09:10

 1 
Старонка 1 з 1 ( 2 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1228
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10841
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 33272