Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow РЭПРЭСАВАНАЯ БЕЛАРУСЬ arrow Нескароныя arrow Памерла Ірына Казуліна

Памерла Ірына Казуліна Друк E-mail
25.02.2008 | 19:18 |

Сям'я Казуліных23 лютага 2008 г. увечары на 49-м годзе жыцьця памерла Iрына Казулiна, жонка зьняволенага палiтыка, былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусi Аляксандра Казулiна.

З канца 1990-х гадоў Iрына Казулiна хварэла на рак малочнай залозы. Апрача мужа Аляксандра, у Iрыны Казулiнай засталiся дочкi Вольга i Юлiя, а таксама ўнук Улад.

Iрына Казулiна нарадзiлася 19 кастрычнiка 1959 году. Скончыла мэханiчна-матэматычны факультэт БДУ, дзе й пазнаёмiлася з сваiм будучым мужам Аляксандрам Казулiным. Працавала праграмiстам у НПА "Планар", затым - у Цэнтры праблем чалавека БДУ. Пасьля заканчэньня Мiжнароднай школы бiзнэсу i мэнэджмэнту тэхналёгiяў БДУ працавала маркетолягам ў тым самым Цэнтры.

Актыўна дапамагала хворым на рак малочнай залозы. У 2007 годзе выступiла адной з арганiзатараў праведзенай у Менску мiжнароднай канфэрэнцыi па праблемах падтрымкi жанчын, хворых на рак малочнай залозы.

Носьбіт волі, святла і лагоды
(Хроніка бунтарскага чыну)

Васіль ЯКАВЕНКА

Грамадскі рух «Воля народа», каардынатарам якога выступіў прафесар Аляксандр Казулін, паставіў сваёй мэтай стварыць перадумовы для дэмакратычных пераменаў у Беларусі. Задача нумар адзін — пазбавіцца ад страху, узняць чалавечую гордасць за сябе і свой народ, дамагацца свабодных, празрыстых і сумленных выбараў вышэйшых органаў улады — Прэзідэнта і Парламента.

Хопіць жыць у таталітарнай мінуўшчыне, час паклапаціцца пра будучыню!

Агмень

Аляксандр Казулін увайшоў у жыццё грамадства, калі Беларусь у СССР лічылася найбольш заможнай і шчаслівай рэспублікай — эталонам для іншых. Нарадзіўся ён у Мінску 25 лістапада 1955 года ў сям’і, дзе маці, беларуска, была настаўніцай, а бацька, з рускіх, працаваў майстрам на трактарным заводзе. Скончыў спецыялізаваную (з англійскай мовай) сярэднюю школу і пачаў працоўную дзейнасць сціплым лабарантам кабінета фізікі гэтай жа 87-й СШ. Служыў тэрміновую службу на Балтыцы ў марской пяхоце. Калі звольніўся ў запас, паспытаў хлеба рабочага ў кавальскім цэху па месцы бацькавай працы. Жывы, натхнёны, уніклівы, скончыў з чырвоным дыпломам механіка-матэматычны факультэт БДУ і аспірантуру. Цяпер на ніве навукі А. Казулін — прафесар, кандыдат фізіка-матэматычных навук, доктар педагагічных навук, акадэмік Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай акадэміі вышэйшай школы, ганаровы прафесар Маскоўскага дзяржуніверсітэта імя М. В. Ламаносава, віцэ-прэзідэнт Еўразійскай асацыяцыі універсітэтаў, віцэ-прэзідэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў.

Пра яго байцоўскі характар і адкрытасць, таварыскасць, як і пра выдатныя арганізатарскія здольнасці сведчыць тое, што, будучы маладым чалавекам, ён актыўна ўдзельнічаў у тагачасным студэнцкім руху і неаднойчы выязджаў камандзірам будаўнічых атрадаў. Быў камандзі­рам Першага камуністычнага будатрада ў Савецкім саюзе. Працаваў сакратаром камітэта камсамола БДУ. Падобная дзейнасць спрыяла развіццю гуманнага стаўлення да таварышаў і да свету ў цэлым. Саша Казулін нярэдка станавіўся душой калектыву. Ва ўсякім выпадку, ён быў з той нешматлікай катэгорыі грамадзян, якім уласцівы клопат пра калег, таварышаў і якія знаходзяць сябе ў плённай грамадскай рабоце.

Праца выкладчыкам і дэканам факультэта ва універсітэце, праца на адказных пасадах у Мінадукацыі (вядучае ўпраўленне аналітычнай работы і перспектыўнага развіцця, першы намеснік міністра), асабліва пры рэфармаванні сістэмы адукацыі незалежнай краіны, калі ствараліся ліцэі, гімназіі, — усё гэта нямала дадавала да гонару маладога асветніка, жывога, натхнёнага.

Яшчэ больш Аляксандр Казулін раскрыўся як арганізатар і рэфарматар-менеджэр пад час працы рэктарам БДУ у 1996–2003 гадах, калі ў выніку пэўных пера­ўтварэнняў сістэма адукацыі гэтай вышэйшай навучальнай установы Беларусі набыла новыя характарыстыкі і стала неад’емнай часткай еўрапейскай адукацыйнай прасторы. За гэты час Белдзяржуніверсітэт вырас у буйны навукова-вытворчы і інавацыйны комплекс, са сваімі набыткамі, стаў класічнай навуковай і адукацыйнай установай, займеў свой герб і сцяг з выявай легендарнай для беларусаў Папараць-кветкі.

На становішчы рэктара БДУ Аляксандр Уладзіслававіч Казулін пачуў, між іншым, ад сваіх дасведчаных прыяцеляў, што універсітэту не стае нацыянальных традыцый, гісторыі, культуры. І ўжо тады ён заклапочана загаварыў пра неабходнасць авалодання беларускай мовай ім самім перш-наперш. Пры Казуліну ва універсітэцкім дворыку ў цэнтры сталіцы быў створаны першы ў краіне своеасаблівы нацыянальны мемарыял — помнікі беларускім святым і асветнікам, дзеячам тутэйшай навукі і культуры: святой Еўфрасінні Полацкай, святому Кірылу Тураў­скаму, першадрукару Францыску Скарыну, кніжнікам і асветнікам Міколу Гусоўскаму, Сымону Буднаму і Васілю Цяпінскаму. Універсітэцкі дворык цяпер унесены ў турыстычны маршрут сталіцы.

Працуючы рэктарам у даволі складанай эканамічнай сітуацыі, Казулін, дарэчы, карыстачыся падтрымкай прэзідэнта, значна абнавіў матэрыяльную базу БДУ, сумесна з нямецкімі партнёрамі стварыў уласную FM-радыёстанцыю «Юністар-Радыё БДУ». Універсітэт атрымаў новую дынаміку далейшага развіцця, перарастаючы ў важнейшы цэнтр навукі і культуры краіны, набыў шырокія міжнародныя сувязі.

Аўтарытэт рэктара ў калідорах улады быў агульнапрызнаны, і не выпадкова на гэтай адмысловай пасадзе ён набыў яшчэ і міністэрскі партфель, стаў членам урада, прызвычаіўся да думкі, што можна адкрыта і смела выра­шаць усе пытанні вядучай кузні кадраў краіны. Канфліктаваў часам з прэзідэнтам НАН Беларусі, спрабуючы адшчыпнуць для БДУ ад агульнага бюджэтнага пірага больш, чым належала.

Па сямейным становішчы, як вядома, жанаты, і жонка чароўная, увішная Ірына Іванаўна, ростам акурат з Пахмутаву, працуе ў Рэспубліканскім цэнтры праблем чалавека, што ў БДУ, яны маюць дзвюх паглядных дачок — студэнтак БДУ.

Сам гаспадар несумненна надзелены моцнай воляй і мае шмат нерастрачаных сіл, ён хуткі на рэакцыю, захапляецца тэнісам і шахматамі. З’яўляецца прэзідэнтам Федэрацыі фрыстайла Рэспублікі Беларусь.

Маючы абвостранае чуццё да сацыяльных клопатаў і задач, Аляксандр Уладзіслававіч у красавіку 2005 года падахвоціўся ўзначаліць (на аб’яднаўчым з’ездзе) Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю — Грамаду.

Запачаткаваная грамадзянская ініцыятыва ў стварэнні агульнанацыянальнага руху «Воля народа» зрабіла некаторыя практычныя крокі. Так, разам з Саюзам беларускіх пісьменнікаў падрыхтаваны поўны збор твораў В. Быкава ў 14 тамах. На пачатку выдадзена тры тамы, потым яшчэ тры… Кіраўнік праекта — А. Казулін.

Выбар лёсу

Гэтаму чалавеку ўласцівы высокі інтэлект, шырокае бачанне навакольнага свету, у якім Беларусь здавён-даўна займае кавалак прасторы і ў палітыцы шукае падмурак для далейшага развіцця.

Гонар чалавеку рабіў заяўлены клопат пра Бацькаўшчыну, пра яе заўтрашні дзень. Дарэчы, з гэтага клопату, з усведамлення сваёй адказнасці за лёс грамадзянскай супольнасці, якой ён аддана служыў, і пачаліся для яго нягоды на самым пачатку дваццаць першага стагоддзя.

Набліжаліся прэзідэнцкія выбары 2001 года, і тут кожнаму чыноўніку, асабліва калі ён кіраўнік, належала (гэтак трубілі) парупіцца, каб яго калектыў прагаласаваў дружна — раз, і каб прагаласаваў менавіта за таго, хто трубіў, хто прымушаў трубіць, — два! Рэктар універсітэта, у гаспадарцы якога жыло і дыхала навуковым свежым паветрам больш за трыццаць тысяч чалавек студэнтаў, выкладчыкаў, прафесараў, спецыялістаў розных галін навукова-вытворчага комплексу, вядома ж, чуў, які рэй вядуць прэзідэнцкія службы, і нельга сказаць, каб трубасты гук і зык яго не азадачваў і не выклікаў трывогі. У гутарцы з прадстаўнікамі розных высокіх кантралюючых і «засцерагальных» службаў ён казаў, пасміхаючыся (бо яны ставілі яго проста ў смешнае становішча): «Не турбуйцеся, усё будзе як трэба і па закону».

Па іншай версіі, якая не супярэчыць першай, рэктар тут не мог стаяць у баку і пры сваіх сустрэчах са студэнтамі заклікаў іх прыняць дружны ўдзел у галасаванні, што й правамерна.

Трывожыла Казуліна якраз дваістасць становішча, у якім перавагу брала ўсё ж усведамленне: ён не можа дазволіць сабе апусціцца да мышынай валтузні на выбарчых участках і ў канторах, таму не стане нікога і прымушаць насуперак закону выкарыстоўваць «адміністрацыйны рэсурс» — на практыцы завуаліраваны прымус у розных яго формах, як правіла, з падменай скрынак, фальсіфікацыямі пры падліку галасоў. Не, гэта ўжо будзе не вартым ягонага гонару, а галоўнае — вельмі нашкодзіць атмасферы даверу і шчырасці ва універсітэце, здароваму духу, у якім акурат і павінен выхоўвацца студэнт, за каторым стаіць будучыня краіны. Толькі ж той паняволіч, пра якога трубяць і які не сыходзіць з экранаў тэлевізараў, думалася яму, ужо дастаткова праявіў сябе, дык і ён не можа больш замінаць далейшаму развіццю грамадства, краіны ў цэлым. Яго добра ўведалі. То няхай кожны і галасуе згодна са сваім сумленнем.

Трывожыла Казуліна: што будзе ўсё ж, калі універсітэт не набярэ патрэбную таварышу паняволічу колькасць галасоў? Калі ў іншых ВНУ схібяць і пакажуць высокі працэнт падтрымкі яму? Як тады падзеі разгортвацца будуць?

Рыхтаваў ён сябе да горшага. У душы, пэўна, чуў, што пайшоў на смелы грамадзянскі ўчынак, нават на выпрабаванне сваёй фартуны пайшоў. Але ж, прабачце, інакш зрабіць ён не мог.

Выбары распачаліся, і Казуліну час ад часу тэлефанавалі адказныя асобы, весела, па-прыяцельску балагурылі з ім. У тры гадзіны апоўначы быў апошні званок, а потым — як адсекла. Расказвалі ў наступныя дні: на самым версе ўладнай вертыкалі быў страшэнны канфуз, быў лямант, раз’юшанасць — як так, хто дапусціў, хто дазволіў, маць-птамаць, каб за паняволіча, за ўсенародна абранага і любімага пахана прагаласавала ўсяго пятая частка студэнтаў БДУ, у той час як скрозь — па 80–90 працэнтаў!

З бліжэйшага да паняволіча акружэння Аляксандру Казуліну ўжо прадракалі адстаўку ў тры дні. І сапраўды, яго пазбавілі становішча міністра, якое ён меў, але на пасадзе рэктара універсітэта трымалі. Затым па захадах, што былі зроблены зусім не чужой да ўладара спадарыняй міністэршай, ліквідавалі ў БДУ факультэт народнай медыцыны. Учынак зламысны, балючы.

Аляксандр Уладзіслававіч, ацэньваючы ўсю і ўсялякую брыду з правяральнымі камісіямі, якія стараліся выкапаць пад яго яму, даказваў, што капаюць яны на гладкім месцы. Урэшце, падаў заяву на звальненне, аднак заяву ў адміністрацыі паняволіча — той сумеў-такі на выбарах атрымаць «элегантную перамогу» — апусцілі ў пашчу механічнай скрынкі, якая перажоўвае небяспечныя дакументы — памінай як звалі!

Прайшоў нейкі час, і ў рэктара спыталі, ці не лепей было б для яго паехаць працаваць у Нью-Ёрк на пасаду к­іраўніка прадстаўніцтва ААН. Ён адказаў як заўсёды весела, з пачуццём перавагі, нават лагодна: «Для мяне будзе лепей — пэўна, я там вольны свет пабачу, абагачуся вопытам, а вось для універсітэта — горш».

Трывалі яго пасля тых выбараў амаль два гады, пакуль ва універсітэт з рэвізіяй не прыехаў сам паняволіч. Карыстаючыся высновамі падручных камісій, ён наладзіў з рэктарам А. Казуліным адкрыты (на публіку) дыспут. Але той раз-пораз абвяргаў прадузятыя крытычныя заўвагі і аргументавана даказваў, што універсітэт няма чым дакараць — гэта можа пацвердзіць любая незалежная камісія. Паняволічу, які меў намер ператварыць дыспут у экзекуцыю, хутка абрыдла слухаць — Казулін абвяргаў яго! Тады ён націснуў на ўладную кнопку на сваім жылеце — мікрафоны адключыліся — і, павярнуўшыся да рэктара універсітэта, грозна папярэдзіў: «Чым больш ты, шэльма, будзеш гаварыць «не», тым горш для цябе будзе! Запомні». Рэктар кіўнуў з усмешкай, маўляў, разумею. Правіцель зноў націснуў на кнопку, бы на курок, і ўжо ўголас, на ўсю вялізную залу, спытаўся: «Аляксандр Уладзіслававіч! Дык вы зрабілі вывады з маіх заўваг?» Уладар даваў Казуліну шанц прыняць заўвагі, павініцца, папрасіць прабачэння… Але ж тады ён, Аляксандр, сын Уладзіслава, зламаўся б, як нярэдка ламаліся некаторыя з высокіх чыноўнікаў; ён больш не паважаў бы самога сябе! Імгненная паўза, і рэктар адказвае: «Не! Не зрабіў я вывадаў, якіх вы чакаеце! Няма як… Вашы заўвагі неаб­грунтаваныя». І ўсё. Твар у паняволіча стаў, бы цёмная хмара, размова скончана. Болей — ні слова! Спета рэктарава песенька. Ды хто ён такі, гэты Ка-зу-лін? Чалавек, якога ён «подобрал на помойке». І словы тыя, сказаныя неўзабаве ў эфір ужо — бы выстрал пахабшчынай, брудам ва ўпор чалавеку. Маўляў, атрымлівай, здраднік!

А Казулін меў вытрымку. Неяк у асяродку сацыял-дэмакратаў ён скажа: «Мы — людзі адукаваныя, інтэлігентныя, дасведчаныя. І кулаку калгаса супрацьпаставім прафесарскі розум». Ідэалістычна? Але… але разам з тым і канцэптуальна бяспройгрышна.

Ён меў гонар: універсітэт пад час выбараў стаў той лакмусавай паперчынай, простай-найпростай і важнай-найважнай, якая адразу і выявіла сапраўдны, а не дуты аўтарытэт, прэстыж, рэйтынг уладара. Прынамсі, сярод моладзі. Вось вам, калі хочаце, і яшчэ адно навуковае дасягненне. Па вялікім рахунку яно цягне на адкрыццё.

Сагнуць чалавека, які стаяў і стаіць на чыстых маральных пазіцыях і мае непрыгнечаны розум, не дапамагла і спроба сфальсі­фікаваць працэс на ходкай хімеры раскрадання універсітэцкага золата. Памыліліся… Ёсць добрая прымаўка: да золата бруд не прыстае!

Маючы належны настрой і характар, Аляксандр Ула­дзіслававіч Казулін адзін процістаяў многім. Ён рабіў свой выбар, рызыкуючы высокім становішчам, і не паддаўся нягодам.

Бунт

Нягоды іншага кшталту, дый не менш чванлівыя, падступныя, абрынуліся на яго. Распачыналася чарговая перадвыбарная кампанія, як што вычэрпваўся тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта краіны, а ён зноў сябе вылучаў, хоць на тое і не меў належных падстаў. На гэты раз Казулін, які аказаўся за парогам дзяржаўных устаноў, таксама ад слоў пра свае намеры перайшоў да справы. Абапіраючыся на каманду, падабраную ім, і на Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), а перадусім на ўвагу да сябе часткі дасведчаных (прасунутых, кажуць) выбаршчыкаў, ён сабраў больш чым дастатковую колькасць подпісаў для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты на выбарах. Зарэгістраваўся і ў межах закону пачаў шукаць подступы да народа, патрабаваў ад улад тое, што належала кандыдату для «раскруткі» ўласнага імя, іміджу, вядомасці і прызнання. Усё — як ва ўсіх. Адно ён, прафесар, чалавек выпрабаванай волі і багатага жыццёвага вопыту, ішоў сваёй дарогай, годнай, прадвырашанай, як меркаваў сам, ламаючы ранейшыя ўяўленні ў грамадстве аб ціхамірных беларусах.

Ну, а калі б, скажам, кінуць вокам адтуль, дзе годнасць чалавечая падганяецца пад раней падабраныя шаблоны і вызначаецца здольнасцю таго ці іншага гнуцца, то ён, Казулін, чуеце, натуральна выходзіў у людзі са «сметніка», на якім яго падабраў, прыгрэў, а потым і зноў закінуў туды ж спадар паняволіч. Дармо, цяпер ужо і Казулін і Аляксандр Мілінкевіч абраны згрупаванымі апазіцыйнымі сіламі. На час выбараў у лідэры. Праўда, не столькі Мілінкевіч, колькі ён, былы рэктар БДУ, станавіўся паняволічу ўпоперак дарогі. Прынамсі, гэтак успрымаў і асэнсоўваў сітуацыю сам А. Казулін.

«Диктатор же, затаивший злобу, увидел во мне не просто реального конкурента, но и опасность своей бессрочной власти. Именно поэтому, — разважаў ён, — я признан злостным хулиганом».

Чалавек ведаў дакладна, адкуль вее вецер. Дый што нясе з таго боку, Погляд адтуль…

Дурань Ка-зу-лін, зноў жа дурань! — непаважліва і нахабна лезеш ты паперадзе бацькі ў пекла. Каму ж не вядома, што гэты самы бацька, калі набыў вопыт уладарання і ўлагоджвання плоймы падпарадкаваных яму людзей і займеў свае перавагі на чарговых (дый, бадай, і ўсіх, што наперадзе) выбарах, нікому ўжо не саступіць права клапаціцца пра свой народ — гэта ж так прыемна; ён, калі чэсна, нават не мае падстаў і маральнага права гэта рабіць, бо яму, а не каму-небудзь іншаму ўлада сама звалілася ў рукі, і ён любіць яе. Дык чаму ж спрытнюга прафесар наважыўся адабраць у яго тое, што належыць яму? Бачыце, кажа, ён выставіць супраць калгаснага кулака свой прафесарскі розум! Гэтак і сказаў на сваім сметніку. Не-е, дудкі! Уладу бацька нават сыну свайму не аддасць! Вунь Гайдукевіч — яшчэ адзін «прэтэндэнт» на прэзідэнцкае крэсла, — дык ён сітуацыю добра разумее і будзе падыгрываць яму як сапраўдны ліберальны дэмакрат. А ў Сашы Казуліна, нахабніка, — ні розуму, ні пачцівасці да вышэйшага аўтарытэта ў дзяржаве, таму яго варта трымаць далей ад народа і мачыць… Мае рацыю Пуцін са сваім кэдэбісцкім досведам.

Са сведчанняў А. Казуліна:

17 февраля 2006 года, в день регистрации кандидатом в президенты Республики Беларусь, я попытался реализовать по заранее поданной заявке свои законные права — провести пресс-конференцию в Национальном пресс-центре. Вместо оказания содействия руководящие лица пресс-центра отменили свое же разрешение и то, что препятствовали моей деятельности, не обосновали никакими письменными документами. Прямо передо мной просто закрыли на ключ вход в здание Культурно-просветительского центра, нережимного учреждения, открытого для входа всем гражданам. Более того, «непонятливым» охранникам мое удостоверение кандидата в президенты, удостоверения членов моей инициативной группы и доверенных лиц не показались достаточным основанием для пропуска даже в фойе здания. И совсем уж вопиющим фактом стало применение неизвестным лицом, «случайно пришедшим попить кофе», спецсредства — газа — против доверенного лица кандидата. Как оказалось впоследствии, тот субъект входил в группу сотрудников ОМОНа. Чтобы скрыть от общественности суть происходящего произвола и беззакония, власть принимает решение сделать задержанного мной нарушителя потерпевшим, которого из хулиганских побуждений якобы побил кандидат в президенты.

Сітуацыя пачала яшчэ больш ускладняцца і набіраць характэрны для процістаяння напал асабліва пасля выступлення Казуліна па тэлебачанні з праграмнай прамовай, крытыкай існуючага ладу ў дзяржаве і накату на самога «бацьку», які цяпер выступаў ужо не столькі гарантам Канстытуцыі і законнасці ў дзяржаве, колькі носьбітам паняволення і фарміравання антыканстытуцыйнага аўтарытарнага рэжыму, чаму і стаў «праваслаўны атэіст» ужо «крыху вышэй за Бога»

2 сакавіка 2006 года ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у Мінску праходзіла рэгістрацыя дэлегатаў 3-га Усебеларускага народнага сходу, што шырока рэкламаваўся як просты і адкрыты дыялог уладаў з народам. Маючы самыя добрыя намеры, дэлегаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), а з імі разам і кандыдат у прэзідэнты Казулін прыйшлі на рэгістрацыю, каб на законных падставах прыняць удзел у прадстаўнічым палітычным форуме.

Размова з адміністрацыяй ў фае пачалася спакойна, высвятлялі адносіны і намеры. Неўзабаве, аднак, да слыху кандыдата ў прэзідэнты данёсся абрывак фразы, выгукнутай збоку:

— Пакаваць іх па-чорнаму!

Невядомыя ў цывільным адзенні пайшлі на іх клінам, грозным ваўчыным клінам, адціснулі ад сталоў, за якімі праводзілася рэгістрацыя, і, нічога не сказаўшы, а толькі сапучы, пачалі мяць, штурхаць нязваных гасцей, мясіць іх што было сілы сваімі элітнымі алмазаўскімі кулакамі.

Аляксандра Казуліна выштурхнулі за дзверы Палаца і, заламваючы рукі, кінулі ў аўтобус.

Са сведчанняў А. Казуліна:

Захватившие меня издевались: везли, уложив на спину на полу между сиденьями автобуса, ногами придавливали голову, я захлебывался собственной кровью. Спустя час я был доставлен в Октябрьское РУВД столицы. Избитый, с кровоподтеками, в плохом самочувствии я требовал вызова адвоката, прокурора и немедленного своего освобождения. При этом те лица, которые избивали меня в Доме культуры железнодорожников — как позже выяснилось, сотрудники элитного спецподразделения «Алмаз», — стояли в кабинете, и над ними висел портрет А. Лукашенко. Кто в нашем государстве мог дать приказ эдак обращаться с кандидатом в Президенты Республики Беларусь?! Находясь в шоковом состоянии и желая вылить свою ненависть к диктатору, я рванулся к портрету и грохнул кулаком по нему, разбив стекло в рамке.

Баючыся ўсё ж негатыўнай рэакцыі ў свеце, Казуліна выпусцілі на волю ўжо праз колькі гадзін, і ён доўжыў свой укрыжаваны шлях. У той жа вечар, блізка выбараў, на плошчы, насупраць вяльможыстага Палаца Рэспублікі, адбыўся мітынг. Мітынг складваўся як мае быць у шчыльным і пагражальным ачапленні постацей, што сваёй экіпіроўкай нагадвалі сярэдневяковых рыцараў. Аляксандр Казулін, твар якога быў у сіняках, наблізіўся да самых спецназаўцаў:

— Орлы, вы посмотрите на меня: узнаёте? На лицо ваша работа! Нет-нет, вы не отворачивайтесь. Посмотрите мне в глаза и скажите: за что вы избиваете мирных граждан? Весь наш народ обманут, а вы глухи и слепы!

19 сакавіка прайшлі выбары. Па сцэнарыі вертыкалі. Ну і пастараліся ж усе, хто ў падліковых камісіях, сфарміраваных вертыкальшчыкамі, хто лічыў і не лічыў, а проста прыпісваў, колькі належала, галасоў! Перамогу паняволіча зрабілі самай уражлівай — за 90 адсоткаў выбаршчыкаў! Пэўна, магло б быць і больш, ды блізкія да «бацькі» людзі сказалі: хопіць! А яму падалося й занадта, ён нават і не хацеў столькі. Затое Казулін, з якога ідэолагі прэзідэнцкай вертыкалі цяпер не спускалі вачэй, зноў трапіў у лапы прыдворных апрычнікаў.

За ім палявалі. Амаль праз тыдзень ад выбараў, 25 сакавіка, калі свядомы люд Беларусі, трымаючы ў душы новую горкую крыўду, адзначаў Дзень Волі — у гэты дзень 1918 года была ўтворана Беларуская Народная Рэспубліка, — яны й сутыкнуліся.

Абураны чарговымі адчайнымі падробкамі на выбарах народ прыйшоў у сталічны сквер імя Янкі Купалы. Наладзілі яшчэ адзін масавы, рознагалосы і даволі яршысты мітынг. Настрой мітынгуючых падтрымліваўся пратэстным «палатачным гарадком» на Кастрычцніцкай плошчы, якую з гэтага часу, дарэчы, пратэстуючыя пачалі зваць плошчай Кастуся Каліноўскага. Той палатачны гарадок быў адмысловым і грозным сімптомам, а разам і сімвалам пратэсту народа, што ўзняў свой голас супраць маны і фальсіфікацыі на выбарах прэзідэнта. Сам «пераможца», перахваляваўшыся, тым часам быццам схаваўся і некалькі дзён не паказваўся на вока людское.

Дык у скверы, каля манументальнай постаці Янкі Купалы, мітынг шумеў-шумеў дый пачаў згасаць, толькі захопленыя, узбураныя і ўзнятыя прамовамі людзі не разыходзіліся, яны шукалі выйсця сваім пачуццям у нейкіх дзеяннях, справах, канкрэтных учынках, і тут сама па сабе ўзнікла ідэя пайсці на абарону сваіх малодшых таварышаў, некалькі соцень якіх (за пратэст супраць нелегітымных прэзідэнцкіх выбараў) захапілі карныя спецпадраздзяленні, пасадзілі ў прыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна.

Пратэстны ход рушыў калонамі з Купалаўскага сквера.

Са сведчанняў А. Казуліна:

Я пошел с ними. Путь мирному шествию, проходившему только по тротуарам, без нарушений общественного порядка, на проспекте Дзержинского перегородили сотрудники силовых структур в полной боевой экипировке. Пытаясь предотвратить возможное столкновение, я подошел к их начальникам во главе с полковником Павличенко. Выяснив, что переговоры безрезультатны, я призвал граждан возвратиться, идти к церкви и молиться за Беларусь. Развернувшись, я стал уходить, но на меня, как и на многих других людей, обрушились удары в спину. Мои усилия сдержать нападение оказались напрасными — служащие спецподразделений устроили настоящее побоище. По какому праву, по чьему приказу они использовали спецсредства (дымовые шашки, гранаты) по отношению к уходящим мирным гражданам?! Драматические последствия для потерпевших гражданских лиц власть скрывает по сей день.

И вот я на скамье подсудимых.

Галадоўка

Чыста чалавечая і грамадзянская драма былога марскога пехацінца, студэнта са светлымі мроямі, камсамольскага важака, прафесара і рэктара універсітэта, вынослівага і мужнага майстра па фрыстайлу, нарэшце — палітыка ледзь была не скончылася трагедыяй ў турэмных засценках. Год пасля выбараў стаў для яго строгім, жорсткім і непамысным экзаменам, які ён, будучы стоікам па натуры, наладзіў сам сабе. Вядома, з прычыны палітычных абставін.

Калі Аляксандр Казулін, ахвяраваўшы пасадай рэктара і прэстыжам міністра (без партфеля), прыйшоў у апазіцыю, якая на той час намагалася знайсці агульную платформу і ўз’яднаць свае сілы (5 плюс, Дзесятка і г. д.), многія былі здзіўлены, мала хто верыў у ягоную шчырасць, выказвалі меркаванні, што ён — чалавек прарасейскіх настрояў і засланы ўладамі дзеля падрыву дэмакратычных сіл знутры. Насцярожанасць да былога рэктара ўзмацнялася яшчэ і па той прычыне, што ён не валодаў беларускай мовай. Дарэчы, гэтая хіба ў яго застаецца, нягледзячы на шматразовыя запэўніванні (сябе і іншых), што неўзабаве ён авалодае мовай тытульнай нацыі.

Не складваліся як трэба адносіны новенькага апазіцыйнага дзеяча, які тады ўжо ўзначальваў Сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), з лідэрамі іншых п­артый — Л­ябедзькам, Калякіным… Калі Аляксандр прыйшоў у АГП для знаёмства і падаў руку Анатолю Лябедзьку, той, падобна, не здолеў ацаніць гэтага кроку, як і самога госця, лідэр АГП, як заведзены, пачаў дэклараваць перад ім праграму па вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыйных сіл на маючым адбыцца Кангрэсе і не пацікавіўся ні думкамі, ні намерамі калегі Казуліна, а той сядзеў перад ім, слухаў, папіваў кактэйль, замоўлены ім на купку суразмоўцаў (ся­дзелі ж у кафэ, побач з якім, дарэчы, прыткнуўся спецыяльны аўтобус, аснашчаны тэхнікай падслухоўвання і запісу гутарак), дык вось ён цярпліва слухаў і ўвесь час весела і хітра пасміхаўся. Ніхто з лідэраў апазіцыі на той час, а да прэзідэнцкіх выбараў заставалася яшчэ сем-восем месяцаў, не мог разгадаць характэрных для Казуліна вясёлых і патаемных усмешак на прыязным і лагодным твары. Усміхацца ж гэтак мог чалавек, які ведаў цану сабе і сваёй фартуне, адчуваў перавагу, якой не ўсведамлялі ягоныя суразмоўнікі.

А што да яго супрацоўніцтва з Аляксандрам Мілінкевічам, то пра гэта яны дамовіліся толькі перад самымі выбарамі, праўда, не абцяжарваючы сябе асабліва ніякімі ўмовамі.

На мітынгу ў скверы імя Янкі Купалы Мілінкевіч выступаў, няйначай, за галоўнага распарадчыка, і ў яго, які быў абвешчаны лідэрам апазіцыі, карэспандэнты пыталіся пра мэту масавага збору і план мерапрыемства. Лідэр адказваў словамі, сэнс якіх адно сведчыў пра няпростую і гнятлівую сітуацыю:

— Мы прыйшлі сюды, каб давесці ўладам, што мы мірныя людзі.

Як потым у шчырай размове прызнаваліся тыя, хто быў з Мілінкевічам побач, апазіцыя і новы лідэр былі страшэнна разгубленыя — ніхто не ведаў, што рабіць. Таму, калі нехта, каму набалела задужа, выгукнуў словы пра падтрымку вязняў на Акрэсціна, Аляксандр Казулін, высокі, відны адусюль, не разважаючы лішне, памкнуў да натоўпу:

— Айда к тюрьме!

А Мілінкевіч, застаўшыся каля мікрафона, тут жа ўсклікнуў, каб ведаў свет, а галоўнае — уладныя босы:

— Гэта Казулін справакаваў беспарадкі!

Бачыце, тут у яго, інтэлігентнага, законапаслухмянага і прыстойнага грамадзяніна, праявіліся боязь за сябе і, магчыма, іншых, жаданне давесці: «Я харошы! Мяне не чапайце!», толькі ж ён падстаўляў тым самым ужо свайго калегу Казуліна і міжволі наносіў страты супраціву грама­дзян увогуле. Па тыпу і матывах гэтая сітуацыя аддалена нагадвала сітуацыю са служкаю двух паноў.

Мілінкевіч па сваёй натуры не столькі волат, барацьбіт, баец, не, Мілінкевіч больш духоўны пастар, і ў гэтым, апроч усяго, пераконваюць багата якія з ягоных выказванняў сваім стылем, красамоўнасцю, каларытам, як гэта: «Маці-Радзіма патрабуе нашай абароны, чыстай веры, шчырай любові і гарачых сэрцаў!» Мусіць, не выпадкова ж таму «адзінага» ад апазіцыі кандыдата ў прэзідэнты задаволілі і вынікі выбараў, нягледзячы на агульнапрызнаную для грамадства паразу. Узрос яго рэйтынг, і пра гэта ён з захапленнем казаў неаднойчы, у прыватнасці хваліўся поспехам у інтэрвью газеце «Маладая Украіна»:

Мы ніколі сваю ўладу на выбарах перамагчы не зможам, таму што іх няма. І, шчыра кажучы, трэба перамагаць з дапамогай ціску на ўладу, з дапамогай вулічных акцый. І я лічу, што і вулічныя акцыі адбыліся таксама, за якія не сорамна. Людзі паказалі, што могуць за сябе стаяць. Сацыялогія паказвае, што мы многага гэтым дабіліся. Мой рэйтынг быў 2 адсоткі спачатку, а праз 4 месяцы — 30 адсоткаў. Гэта вялізарны поспех, і не Мілінкевіча, а ўсіх, хто працаваў на мяне па ўсёй краіне.

Як відаць з гэтых супярэчлівых, але самазадаволеных слоў і пачуццяў, «адзіны кандыдат ад апазіцыі» ўмее, мяняючы думкі, рабіць ад імя ўсіх і за ўсіх сваю справаздачу і прыпісваць сабе нават тое, да чаго ён не меў аніякіх адносін і на што паказаў сябе здольным Казулін.

Куды большым аналітыкам, цвярозым, самакрытычным таварышам, які бачыць розніцу паміж справай і словам, аказаўся Анатоль Лябедзька, лідэр АГП і ў цэлым апазіцыі, блізкі па духу да Казуліна, дармо што ў свой час ён не разглядзеў чалавека. Тады зрабіць гэта Анатолю, бадай, замінала ягонае імкненне самому выйсці ў самыя-самыя важныя лідэры і атрымаць на Кангрэсе мандат «адзінага кандыдата». Па тым часе гэта здавалася яму лагічным, справядлівым і, вядома ж, магчымым, бо і сам ён пры немалой сваёй актыўнасці неаднойчы рызыкаваў жыццём і цярпеў ад уладных структур. Але ж на тым апазіцыйным Кангрэсе пры галасаванні верх узяў Мілінкевіч. Аднак у Анатоля хапіла розуму і духу пераадолець свае амбіцыі і доўжыць справу ўжо ў складзе разгалінаванай каманды.

Адышлі, адшумелі, нарэшце, тыя падзеі, і цяпер у адной з публікацый у друку, параўноўваючы ў перадвыбарчым марафоне двух кандыдатаў ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах, Лябедзька выказаўся наступным чынам: Мілінкевіч добра паказаў сябе ў камандным заліку, а Казулін — у персанальным. Лаканічна. Дыпламатычна і шматзначна.

Дарэчы, сваю ролю ў «камандным заліку», апроч Мілінкевіча, не менш яскрава паказалі і сам Лябедзька, і Сяргей Калякін, і Вінцук Вячорка, а разам з імі і Юры Хадыка, і Аляксандр Бухвастаў, а таксама ж тыя, хто ладзіў палатачны гарадок.

Штосьці іншага плану і характару прадэманстраваў іх партнёр. Што ўражвала і ўражвае многіх: калі Аляксандр Казулін апынуўся ў турме, ён ставіў і ставіць вышэй за свае асабістыя інтарэсы і мэты — супольныя інтарэсы, працягвае барацьбу. З-за кратаў нескароны вязень перадаў свой зварот да грамадзян Беларусі, прадстаўнікоў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый. Ва ўступнай частцы звароту адзначалася:

Белорусы часто повторяли «лишь бы не было войны» и не заметили, как облеченный их доверием президент А. Лукашенко развязал «холодную гражданскую войну» против своего народа. В центре Европы на пороге ХХІ века зародился режим с фашистской сущностью. Сотни тысяч, миллионы белорусских граждан не могут найти защиту у закона, у своего государства. Диктатор бросил вызов европейской цивилизации, всему мировому сообществу, нагло и цинично насмехается над основополагающими принципами и идеалами.

І далей ён, прафесар, чалавек, вядомы ў адукаваным свеце, звяртаецца да міжнародных арганізацый — АБСЕ, Еўрапарламента, Савета Еўропы, ААН — з настойлівай рэкамендацыяй, прапановай, патрабаваннем: панове, займіце, урэшце, жорсткую і паслядоўную пазіцыю адпаведна дэмакратычным прынцыпам, што ўсталяваліся ў свеце, памажыце беларускаму народу пазбавіцца ад дыктату і тыраніі. Не паспеў наш народ нацешыцца свабодай і незалежнасцю пасля развалу СССР, як праз «паслугі» расійскіх высокіх чыноўнікаў зноў трапіў у рабскае становішча. Так складвалася ў галаве і сэрцы, а з паперы гучала:

«Я призываю специального докладчика Совета ООН по правам человека по Беларуси А.Северина незамедлительно дать самую жесткую оценку положения в нашей стране для принятия соответствующего решения ООН, а в дальнейшем вынести белорусский вопрос на рассмотрение в Совете Безопасности ООН.

В знак протеста против творимого нелегитимным президентом А.Лукашенко в Беларуси беззакония, с целью привлечения внимания белорусской и мировой общественности к моим предложениям по выходу страны из конституционного кризиса я заявляю о начале бессрочной голодовки».

Калісьці (што здавалася яму цяпер даўным-даўна) ён паставіў перад рухам «Воля народа» за дэмакратычныя перамены задачу нумар адзін — пазбавіцца ад страху, узняць чалавечую годнасць і гонар за сябе і свой народ. Далейшыя падзеі і ягоныя прыгоды, нягоды, учынкі і парыванні пацвердзілі: Казулін — чалавек паслядоўны і пазбавіўся перш за ўсё сам ад страху перад дзяржавай, сапсаванай да неверагоднасці. Мала таго, ён паставіў на кон сваё здароўе і жыццё: пабіты, аслаблены, мала не скалечаны ваўкалакамі спецслужбаў абвяшчае бестэрміновую галадоўку, ажно пакуль не будзе прыняты міжнародны вердыкт па дыктатарскім рэжыме ў Беларусі, і зноў жа застаецца адданым свайму слову, спыняецца зусім на крытычнай мяжы — на 53-м дні галадання — і толькі пасля таго, як прыйшла ведамка: ЗША ў тэрміновым парадку паставілі перад Саветам Бяспекі ААН пытанне абмеркаваць у Камісіі па правах чалавека палітычную сітуацыю ў Беларусі. На тое, аднак, патрэбна была згода ўсіх пяці членаў Савета Бяспекі, але толькі Расія, узяўшы пад абарону апошняга ў Еўропе дыктатара, не дазволіла прыняць выспелае палітычнае рашэнне.

Аляксандр Казулін па-ранейшаму ў турэмных засценках. Па абвінавачваннях, сфабрыкаваных спецслужбамі і рознымі судовымі клеркамі, яму вызначылі тэрмін акурат такі, каб не псаваў настрой паняволічу яшчэ на адных (чарговых) прэзідэнцкіх выбарах.

Але ж гвалт і здзек над правам, праўдай і сумленнем у нашай краіне будуць доўжыцца, пакуль дэмакратычным сілам не ўдасца вярнуць А. Казуліна і іншых палітычных нявольнікаў у грамадзянскую супольнасць — да жыцця і працы на карысць вольнай і шчаслівай Айчыны.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 845
mod_vvisit_counter Учора 1563
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2408
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 37948