Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Выгнаны Патрыцый

Выгнаны Патрыцый Друк E-mail
18.02.2012 | 20:42 |
Міхась СтральцоўАўтар: I 15 лютага 2012 г.
14 лютага Міхасю Стральцову споўнілася б 75 гадоў!

Паводле народнага меркавання, могілкі заўсёды лічыліся месцам сакральным, дзе спачываюць душы памерлых. З прадаўніх часоў катэгарычна забаранялася зносіць што-небудзь дахаты з могілак — гэта ўспрымалася як вялікі грэх. Аднак ёсць людзі, якім, як кажуць, усё да лямпачкі...

…З вартоўні на сталічных Чыжоўскіх могілках нехта скраў кнігу пахаванняў за другую палову 1987 года. Тую кнігу, у якой 25 жніўня названага года быў зроблены запіс аб дакладным месцазнаходжанні магілы Міхася Стральцова. Пры жыцці — адметнага паэта і празаіка, пасмяротна — лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, з гледзішча часу сённяшняга і будучага — класіка беларускай літаратуры. Знікла кніга, а без яе, як без лоцмана, выпраўляцца на пошукі па неагляднай прасторы, густа застаўленай помнікамі-крыжаносцамі, бессэнсоўна.

Тысячы і тысячы надмагілляў, сціплыя стандартныя помнікі і цэлыя мармуровыя некропалі... “Пісьменнік Міхась Стральцоў?” Зычлівая маладзіца адмоўна хітае галавой: “Тут столькі знакамітасцяў пахавана... Але... стукайце — і адчыніцца, шукайце — і знойдзеце”. Любы супрацоўнік могілак падкажа вам, дзе пахаваны брат Уладзіміра Мулявіна Валерый. А магіла Стральцова — у нейкім дзясятку метраў ад мулявінскай.

І вось я стаю ля апошняга прыстанішча вядомага пісьменніка. На помніку — ссунутая набакір вясёлая снегавая шапка. Да шэрай каменнай брылы прытуліўся сімвал вечнасці — ядловец. На камені выразна праступае ці то лебядзінае крыло ў размаху, ці то — з часінаў мезазою ці палеазою — адбітак папараці. Ад усіх гэтых асацыяцый на душы робіцца не па-могілкаваму светла, ледзь не радасна. І нібы нашаптаныя гэтымі вечнымі соснамі, гэтым марозаўстойлівым ядлоўцам, гэтым каменным лістом папараці, прыходзяць на памяць радкі. Класічна-ясныя. Роздумна-эмацыйныя. Стральцоўскія.

З двара прыйду і  сяду ля агню.
Палаюць дровы. Ссечана капуста
На  градах — блаславенне  дню.
Змрок у палях — там  сіберна і пуста.

Узыдзе  месяц позна. На парог
Я ноччу выйду. У  нямым здранцвенні
Паветра, далеч. Серабрыцца лог
За  сажалкай — на ім снуюцца цені.

О роднае маё! Як доўга  да цябе
Ішоў  я, кволы падарожнік.
О весялосць у восеньскай журбе!

Агонь.
Саган.
Вуголле і трыножнік.

Верш называецца “Бацькаўшчына”. Я не ўяўляю яго чарнавік у чарналессі паправак і закрэсліванняў. Мне здаецца, ён напісаўся як выдыхнуўся — адразу ўсімі сваімі зычнымі і галоснымі, без адзінага лішняга гуку. Такі паэт Міхась Стральцоў — нешматслоўны і надзіва гарманічны. Па ім, як па камертоне, можна правяраць свой паэтычны слых, настройвацца на чытанне сапраўднай паэзіі. Я наўмысна не гавару тут пра Стральцова-празаіка, бо і проза ягоная напоўненая паэзіяй, як напоўнены сокам даспелы яблык. Выцісніце яго — і атрымаюцца непрыдатныя для спажывы жамяры. Стральцоў мог пачаць і закончыць празаічны твор вершамі, як, напрыклад, аповесць “Адзін лапаць, адзін чунь”, і як жа арганічна тое выглядала! Мог уласную прозу напоўніць чужой паэзіяй, як гэта зроблена ў вялікім эсэ “Загадка Багдановіча”. Тая “Загадка...” сталася таямніцай і самога Стральцова — як ён, ні разу не пабываўшы ў Крыме, у Ялце, у “белым доме ля сіняй бухты”, здолеў так псіхалагічна дакладна апісаць апошнія дні Максіма Багдановіча?

Фота Міхася Скоблы.Міхася Стральцова ў паваеннай беларускай літаратуры няма з кім параўнаць, у сваім пакаленні ён глядзіцца непадобным на другіх адзінцом. Магчыма, гэтым сваім непадабенствам ён кагосьці і раздражняў. Але Стральцова любілі і шанавалі тыя творцы, каму не засціла вочы зайздрасць, хто цаніў адметнасць чужога таленту — Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч, Янка Брыль. Вось напісаў я пра немагчымасць параўнання і ўспомніў, што Брыль сугучнага Стральцову пісьменніка ўсё ж знайшоў. Праўда, не ў беларускай літаратуры. Прадстаўляючы трыццацігадовага Стральцова ўсесаюзнаму чытачу (у Маскве ў перакладзе на рускую мову выходзіла кніга “Что будет сниться”), Іван Антонавіч параўнаў свайго маладога калегу з... Іванам Буніным (“абодвух чытаў на адной хвалі прыёму”). Празорлівы і начытаны Брыль ведаў, што гаворыць, і ўсё роўна словы ягоныя выглядалі як нечувана шчодры аванс, які належала адпрацаваць. І Стральцоў адпрацаваў — колькі паспеў.

Дзве розныя мовы —  і адна хваля прыёму? Чым жа яны сугучныя — патомны дваранін з-пад Арла і сын настаўніка з Магілёўшчыны? І ў Буніна, і ў Стральцова — вытанчаны псіхалагізм, паэтычнае светаадчуванне, увага да дэталі. “Прыгадваецца мне ранняя пагодная восень. Жнівень быў з цёплымі дажджамі, быццам наўмысна спорнымі для сяўбы...” Хто гэта? Мабыць, Стральцоў. Але ў якім ягоным апавяданні такі пачатак? Не шукайце — не знойдзеце. Гэта пачатак “Антонаўскіх яблыкаў” Буніна. Думаецца, пры добрым перакладзе стральцоўскай прозы магчымы і адваротны эфект. І як быццам няма тут аніякага дзіва — малодшы мог вучыцца ў старэйшага, як скрозь водзіцца ў літаратуры. Але Бунін — з’ява непаўторная і немагчымая па-за літаратурай рускай. Проста павінен быў нарадзіцца падобны талент, з гэткай жа чулай, як мембрана, душой. Праўда, можна згадаць і той факт, што продкі Буніна паходзілі з Беларусі і насілі прозвішча Бункоўскія. Жонка так і называла яго беларускім імем — Ян.

“Милый Ваня, мой бог свободен от цензуры, и я ликую,” — гэтак Яну-Івану Буніну надпісаў свой дарэвалюцыйны здымак Фёдар Шаляпін. Савецкая цэнзура хутка падгрэбла пад сябе ўсіх багоў, і ўжо на пачатку 20-х і знакаміты пісьменнік, і славуты спявак, ратуючы свае таленты, апынуліся за мяжой, у Францыі. Эмігранцкі хлеб горкі, але жылі яны ў культурнай сталіцы Еўропы — Парыжы, вандравалі па свеце, ім былі даступныя здабыткі сусветнай культуры.

Грамадзянін другой краіны і жыхар другой эпохі Міхась Стральцоў  таксама цягнуўся да сусветнай культуры — наколькі гэта было магчыма ў  СССР. “Плач па Гарсія Лорку”, “Калі сын Феба — Фаэтон памчаў адзін на калясніцы...”, “У Анны у Андрэеўны Ахматавай ёсць невялікі вершык...” — так пачынаюцца першыя, якія прыйшлі на памяць, стральцоўскія вершы. Помніцца, у студэнцую пару мне здавалася, што і пісацца падобнае павінна ў нейкім нязвыклым антуражы, заморскім паркерам на якой-небудзь незвычайнай стальніцы. Якое ж было маё здзіўленне, калі я пазней апынуўся ў кватэры Стральцова (ужо без гаспадара) на вуліцы Прытыцкага, і жонка паэта паказала мне ягоны стол. Ён быў з белага мармуру! Забыўшыся на пачастунак — нейкі балгарскі напой, я ўсё глядзеў на той стол, і хацелася мне не чарку ў рукі ўзяць, а памацаць на тым стале розныя завітушкі, ці не з слановых біўняў зробленыя.

Цікава, вядома ж, паназіраць за Фаэтонам на калясніцы ці паразмаўляць з музай, якая калісьці дыктавала старонкі “Пекла” самому Дантэ. Але барабанна-глумлівая эпоха вымагала іншых тэм і герояў. І сапраўдныя паэты, каб не здрадзіць сабе, не могучы эмігрыраваць кудысьці далей (мяжа была на сямі замках), эмігрыравалі — хто ў перакладчыкі (як Арсеній Таркоўскі), хто ў казачнікі (як Уладзімір Дубоўка), хто ў сумную краіну маўчання або ў вясёлае царства Вакха (такіх лічыць не пералічыць). Міхась Стральцоў таксама пабываў і там, дзе сум, і там, дзе весялосць. І калі сябры пачыналі дакараць за празмернае маўчанне, паэт абараняўся таленавіта, як умелы фехтавальшчык: “Над словам і над гукам, даўмешыся пары, спярша на рукі хукай, пасля ужо твары”. Тонкі, дасціпны ўкол тым творцам, якіх прынята называць пладавітымі.

А дакоры за ўцёкі ў царства Вакха неспадзявана абярнуліся яшчэ адной эміграцыяй —  за калючы дрот. Тагачаснае кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў вырашыла, што так будзе лепш, і ў 1982 годзе запраторыла Стральцова ў Мазырскі ЛТП (“лечебно-трудовой профилакторий”). І прабыў там паэт больш за год. Што там была за ўстанова, мне патлумачыў Леанід Дранько-Майсюк, які — адзіны з беларускіх пісьменнікаў! — адведаў старэйшага калегу. Вось што ён распавёў: “Уражанне было вельмі гнятлівым: высокі глухі плот з калючкай наверсе, на КПП узброеныя прапаршчыкі, закрытыя кратамі вокны, падобныя на астрожнікаў пацыенты, злосны брэх вартаўнічай аўчаркі...” Горка чытаць у адным з лістоў на волю і словы самога Міхася Стральцова, чыё фота раптоўна спатрэбілася ў сталічным выдавецтве: “Я ім здымак адсюль пашлю: валасы на 2 см нам дазваляюць, кляйма на ілбе няма, ноздры не вырваныя, а гольф я ў каго-небудзь, хто на свабоду будзе ісці, на 5 хвілін, каб сфатаграфавацца, пазычу”.

“Кляйма на ілбе няма...” Але ж застаецца, павінен застацца след ад Божага пацалунка, якім адзначаюцца  вялікія таленты ад самага нараджэння. Кажуць жа: паэт, пацалаваны Богам. Ці бачылі, ці заўважалі тую Божую ласку на светлым чале Міхася Стральцова мазырскія прапаршчыкі? Наўрад ці.

Я ўсё шукаў, дзе ў стральцоўскай паэзіі праявіцца тая “гнятлівая атмасфера” перыферыйнага  ЛТП з яго шэрымі сценамі, забранымі  ў краты вокнамі і казарменным існаваннем ад пабудкі да адбою. Прозы ён там не пісаў, але паэзія не пакідала яго і ў паднявольным жыцці, і ладная частка кнігі “Мой свеце ясны” (1986) пісалася менавіта ў Мазырскім ЛТП. Шукаў я доўга, але замест натуральных у тых умовах змрочных рэфлексій знаходзіў радкі накшталт гэтых:

Вось  тут, далёка ад сталіцы,
Паблізу ісцінаў старых,
Жыву, як выгнаны патрыцый,
Грыбы збіраю у бары.

Шукаю вернай панацэі
Ад  розных там душэўных ран
Тут, у бярозавым ліцэі,
І на рысталішчах палян.

Гасподай апальнага рымскага патрыцыя ўбачыўся Стральцову Мазырскі ЛТП, а лес за калючым дротам — бярозавым ліцэем. Ён так бачыў свет — без бруду і хамства. Ён і ў падканвойнай казарме адчуваў сябе свабодным, як да гэтага і пасля гэтага пачуваўся свабодным у далёка не свабоднай Бээсэсэрыі, у беларускай літаратуры, якую сумнавядомы Галоўліт стараўся трымаць на кароткім павадку.

“Мой свеце ясны” — адна з найлепшых айчынных паэтычных кніг ХХ стагоддзя. Калі паэт дачасна згас у анкалагічным шпіталі ў Бараўлянах (1987 год), літфункцыянеры спахапіліся і ўзнагародзілі ўжо мёртвага Стральцова Дзяржаўнай прэміяй. Як чатыры гады перад гэтым узнагароджвалі — таксама пасмяротна — Уладзіміра Караткевіча. Але ж — “гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым”. Ды што паробіш, калі ўлада, як правіла, заўважае найперш дзяржаўны падхалімаж. Няма яго — няма і прэміі. А запабягаць перад кімсьці было не ў характары Міхася Стральцова. Памятаю, у рэстаране Цэнтральнага дома літаратара ў Маскве пасля прысвечанай Алесю Адамовічу вечарыны я апынуўся поруч з вядомым крытыкам Валянцінам Аскоцкім. Ён уразіў мяне веданнем сучаснай беларускай паэзіі і зусім ужо ашаламіў, калі разам з Рымай Казаковай зацягнуў беларускую народную песню. “Адкуль гэта ў вас?” — спытаўся я ў Аскоцкага. “Ад сябра майго — Мішы Стральцова”, — быў адказ. Ужо дома ў стральцоўскім аднатомніку я прачытаў прысвечаны сябру-масквічу верш, які заканчваўся радкамі: “Далёкі друг, я даль тваю люблю, далёкі друг, любі маю таксама”. І аніякага табе шапказдымання перад уплывовым крытыкам. Сказана з пачуццём уласнай годнасці і раўнапраўнай дружбы. Чаго сёння так не хапае некаторым беларускім палітыкам. Палітыкі мусяць браць урокі ў літаратараў, у тым ліку ў Міхася Стральцова...

Ён так і застаўся ў айчыннай літаратуры пяцідзесяцігадовым патрыцыем, які, аднак, не захінаўся ў тогу высакамернасці, калі, “хукнуўшы на рукі”, ціха прамаўляў не пачутыя своечасова ісціны, выяўляў сваю захопленасць светам (абавязкова — ясным). Сёння многія стральцоўскія радкі гучаць афарыстычна: “Калі душа маўчыць, не гаварыце лепш”, “Павер, што болей чым імгненне не прыме вечнасць ад цябе”, “Хай слова будзе як патрэба, як у прыпар вады глыток, але ж бывае слова — срэбра, маўчанне — золата, браток”. І калі афарызмы гэтыя гучаць сапраўды неяк па-патрыцыянску, то ўмеў Стральцоў і пра высокія матэрыі сказаць проста і даходліва, нібы знарок для якога Хведара ці Панаса, якія мільгаюць у адным з ягоных вершаў. Прычым сказаць на папулярнай у народзе ва ўсе часы трасянцы: “Цвічок ва ўласным боце страшней, чым “Фауст” Гёце”.

Прасеяўшыся залатым пяском праз сіта часу, афарыстычна загучала і проза Міхася Стральцова. Вось як заканчваецца ягоная “Загадка Багдановіча”: “Застаўся пасля яго адзін “Вянок”. Не старайцеся ўплятаць туды новыя кветкі: тыя, што там, ніколі не завянуць. Сплятайце свае вянкі. Не старайцеся адшчыкнуць хоць адзін лісток ад тых лаўраў: тыя лаўры, перш чым стаць імі, былі цернямі”. Які годны запавет творчай моладзі, якая часам пнецца самасцвярдзіцца праз прыніжэнне старэйшага пакалення. Але не будзем папракаць маладых — звычайна тое адбываецца праз элементарнае няведанне спадчыны.

Аднойчы прыляцела  да мяне юная шчабятлівая ластаўка з тэлеканала “Белсат”. “А чаму ў  беларускай літаратуры няма шэдэўраў сусветнага ўзроўню? А чаму яна ўся  прыземлена-вясковая? А можаце назваць  што-небудзь не горшае за... Гары Потэра?” І пачаў я той ластаўцы называць — усё стральцоўскае: “Смаленне вепрука”, “Сена на асфальце”, “Адзін лапаць, адзін чунь”... Бачу — крывіцца расчаравана, вёскай ёй ад тых загалоўкаў патыхае. А названыя творы — лірычна-філасофская проза самай высокай якасці, чытво на ўсе ўзросты. І ўвогуле, гэта той выпадак, пра які народная мудрасць трапна гаворыць: мае лапці твае боты пераходзяць.

Як і кожнаму  творцу, Міхасю Стральцову хацелася быць пачутым. У апошнім для яго 1987-м ён згаджаўся на ўсе выступленні. У сталічным Доме літаратара прэзентаваліся “Мой свеце ясны” і кніга эсэістыкі “Пячатка майстра”. А ўсяго за тры месяцы да смерці ў бараўлянскім шпіталі ён сустракаўся са сваімі чытачамі ў Гродне і Лідзе...

Ужо са смяротнай лажніцы  ён прашаптаў схіленаму над ім Янку Брылю: “Мне без вас нельга”. Сёння ўсім нам нельга абысціся без Міхася Стральцова. Дык часцей бывайма ў ягоным свеце ясным усе мы, ягоныя чытачы, — якія ёсць і якія яшчэ народзяцца.

Народная Воля

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 999
mod_vvisit_counter Учора 1563
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 2562
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 38102