Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Івану Міско - 80

Івану Міско - 80 Друк E-mail
06.02.2012 | 21:39 |
Івану Міско - 80Народнаму мастаку Рэспублікі Беларусі, заслужанаму дзеячу культуры Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР, ганароваму грамадзяніну г. Слоніма, скульптару Івану Якімавічу Міско 22 лютага гэтага года спаўняецца 80 гадоў.

Свае высокія званні і ўзнагароды юбіляр заслужыў шматгадовай нястомнай працай. Мастаком ён марыў стаць з дзяцінства, у яго рана выявіліся здольнасці да малявання. У цяжкія пасляванныя гады нехапала паперы - тады размалёўваў свежапабеленую печ. Сюжэты напачатку браў з кніжак: партрэт Чапаева, копіі карцін, пейзажы - вось першыя малюнкі. 

Паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся жывапісу, але яму хацелася большай прасторы, аб'ёмнасці. Аднойчы зазірнуў у скульптурны клас і зразумеў - вось яно, прызванне! Перайшоў на скульптурнае аддзяленне, з захапленнем стаў вучыцца ствараць скульптуры. Пасля была яшчэ і Акадэмія мастацтваў, праца ў Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі, удзел у выстаўках і творчых конкурсах, пленэрах. Адна за адной з'яўляліся скульптурныя работы. У творчым супрацоўніцтве са скульптарамі М.Рыжанковым, А.Заспіцкім і архітэктарам А.Трафімчуком быў створаны мемарыял маці-патрыётцы А.Купрыянавай у Жодзіна - работа, якая атрымала шырокую вядомасць, была адзначана Дзяржаўнай прэміяй СССР.

Пачатак касмічнай эры па-асабліваму паўплываў на творчасць Івана Міско. Ён настолькі захапіўся касманаўтыкай, што зрабіў яе асноўнай тэмай усёй сваёй далейшай творчай працы. Скульптурныя партрэты касманаўтаў, кампазіцыі на касмічнуютэму, медалі, барэльефы - іх створана надзвычай многа. Болей ніхто ў свеце не стварыў столькі работ на касмічную тэму. Не дзіўна, што дзяржаўныя заказы на стварэнне бюстаў касманаўтаў-беларусаў П.Клімука і У.Кавалёнка былі прапанаваны менавіта яму. Іван Міско быў запрошаны ў Зорны гарадок, там было зроблена нямала эскізаў да скульптурных партрэтаў касманаўтаў. Калі пачаліся палёты па праграме "Інтэркосмас", Міско стаў ляпіць партрэты замежных касманаўтаў і астранаўтаў, якія ў ёй удзельнічалі.

Касмічная тэма - не адзіная ў творчасці Івана Міско. Ён стварыў нямала партрэтаў прадстаўнікоў самых розных прафесій - канструктара, Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага, калегі-скульптара Мікалая Волкава, артыста Мікалая Аўсяннікава, дырыжора Віктара Роўды, фалькларыста Рыгора Шырмы. Нямала і пісьменнікаў: Францыск Скарына, Янка Купала, Якуб Колас, Мікола Аўрамчык, Алег Лойка, Анатоль Іверс, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Караткевіч, М. Горкі, расійскі пісьменнік Міхаіл Чванаў. Тройчы звяртаўся Іван Міско да скульптурных выяў народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Спачатку ён зрабіў мемарыяльную дошку, якая ў 2005-м годзе была адкрыта на доме, дзе ён жыў. Потым вылепіў барэльеф у яго гонар. А ў 2009 годзе скульптурны бюст пісьменніка ўвянчаў яго надмагілле. Воблік У. Караткевіча ён увасобіў на мемарыяльнай дошцы, якая была адкрыта ў Ракаве на доме сям'і Рагойшаў, дзе пісьменнік часта бываў. Але асабліва грандыёзная праца была прароблена для далёкага Башкартастана, дзе скульптарам пастаўлены помнік славутаму рускаму пісьменніку Сяргею Аксакаву. Ён быў зроблены ў рэкордна кароткія тэрміны, да чарговых Міжнародных Аксакаўскіх дзён. Бронзавую адліўку па прапанове зямляцтва беларусаў Татарстана вырашана было зрабіць у Казані. Гатовыя формы былі адвезены ў Казань, дзе ў ліцейні таварыства з абмежаванай адказнасцю «Эксперыментальны вытворчы завод (ВКНИИВОЛТ)», якім кіруе беларус Сяргей Паўлавіч Марудэнка, помнік быў адліты ў бронзе і ў верасні 2010 года ўрачыста адкрыты.

Грае Пузыня
Грае Пузыня

Гусляр
Гусляр

Дырыжор В. Ровда
Дырыжор В. Ровда

З сынам Коласа
З сынам Коласа

З Вячаславам Рагойшам
З Вячаславам Рагойшам

З касманаўтамі А.Воўкавым і А.Ляонавым
З касманаўтамі А.Воўкавым і А.Ляонавым

М.Аўрамчык
М.Аўрамчык

Медаль Р.Шырмы
Медаль Р.Шырмы

Помнік П.Клімуку
Помнік П.Клімуку

Саліст оперы М.Жылюк
Саліст оперы М.Жылюк

Эскіз помніка Льву Сапегу
Эскіз помніка Льву Сапегу

Беларусачка
Беларусачка

З пісьменнікам Васілём Якавенкам
З пісьменнікам Васілём Якавенкам

Свой юбілей Іван Якімавіч сустракае з надзеяй яжыццявіць яшчэ многія задумы. Штодня ён прыходзіць а восьмай гадзіне ў майстэрню, там чакаюць яго станкі з пачатымі скульптурнымі работамі. Яго прынцып - кожны дзень рукі павінны быць у гліне! І ад гэтага прынцыпа не адступаецца. Да сваёй персанальнай выстаўкі, якая адкрыецца ў красавіку 2012 года ў Дзяржаўным мастацкім музеі, ён спяшаецца зрабіць некалькі новых партрэтаў і кампазіцый, завяршае пачатае, пачынае новае. Пажадаем жа яму плёну ў гэтай працы, натхнення і здароў'я!

Міхась Кенька, пісьменнік, літаратуразнаўца.
Здымкі аўтара артыкула і з архіва І. Міско.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 763
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6176
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 41717