Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow РЭПРЭСАВАНАЯ БЕЛАРУСЬ arrow Нескароныя arrow Няскораны Міхаіл Марыніч

Няскораны Міхаіл Марыніч Друк E-mail
04.02.2012 | 19:55 |
Няскораны Міхаіл МарынічМабыць, гэта была самая працяглая размова ў маёй журналісцкай практыцы. Першы раз з Міхаілам Марынічам мы сустрэліся яшчэ восенню 2009 года. Запісалі першую частку. Ён некуды спяшаўся і абяцаў завітаць яшчэ раз. Але працяг размовы адбыўся толькі ў 2011 годзе. Прычына - рэзкае пагаршэнне здароўя. Тым не менш сваё абяцанне ён выканаў. На мой погляд, гэта і ёсць адна з галоўных рысаў характару Міхаіла Марыніча - трымаць слова, даводзіць усе справы да канца.

На фоне вайны

У жыцці здараюцца моманты, калі чалавек пачынае пераасэнсоўваць сваё жыццё, быццам бы гартаць старонкі напісанай ужо кнігі. Гэта дае сілы і энергію ісці далей. Кнігу жыцця хочацца чытаць не ў адзіноце, а з нашчадкамі, але часам гэта немагчыма. Так здарылася і са мной за кратамі. Я напісаў ліст малодшаму сыну Паўлу, дзе распавёў пра сямейны радавод.

Нашы карані паходзяць з маляўнічай палескай глыбінкі. Земляное балота запомнілася мне з самага дзяцінства. Зімой яно, натуральна, замярзала, што было для ўсіх вельмі добра - у розных вёсак з'яўлялася магчымасць пабачыць сваіх суседзяў і родных. Напрыклад, з нашых Старых Галоўчыцаў да Сасноўкі і Слабады, размешчаных на рацэ Арэса, 10 кіламетраў напрамкі. У іншую пару года такі маршрут быў немагчымы, фактычна яго выратоўвалі выспы. Тады рабіліся спецыяльныя дарогі-грэблі, ад выспы да выспы пракладваліся бярвенні. У такім рашэнні атрымлівалася 25-30 кіламетраў.

На нашай выспе было 15 двароў, і называлі гэта месца Сяльцо. А мы жылі на самым ускрайку. Ад асноўнага паселішча нас аддзяляла толькі маленькае балота, усяго кіламетр працягласці. Да слова, балоты пачалі асушаць у 1960 годзе.

Дрыгва і балоты адыгрывалі істотную ролю для тутэйшых і ў часы вайны. Людзі абралі балоты для сховішча ад ворага, а немцам туды паспяхова перашкаджалі дабрацца партызаны.

Калі пачалася вайна, мне было паўтара гады. Таму з эпізодаў вайны памятаю толькі два.

Аднойчы немцы праводзілі нейкую карную аперацыю. Мы схаваліся ў балоце. Над галавой свісцяць кулі - ціў-ціў-ціў. І дзіцячы плач...

А яшчэ памятаю, як нашы маці гатавалі ў вялікіх катлах ежу, жылі мы тады ў лесе ў зямлянках, так званых куранях. А дзеці збіралі для іх дровы. Аднойчы мне не пашанцавала - абварыўся. Шнар застаўся на ўсё жыццё.

Усё астатняе, што адбывалася ў часы вайны, я ведаю са словаў маці, Таццяны Мікалаеўны, і бацькі, Апанаса Сцяпанавіча. Уся наша сям'я панесла страты ад вайны. Маю бабулю, то бок маміну маці, забралі ў 1941 годзе немцы на працы, яе лёс невядомы і па гэты дзень.

Бацьку забралі на фронт у пачатку вайны. Ён ваяваў у коннай арміі. Пад Масквой іх атрад акружылі і ўзялі ў палон. Разам з сябрамі бацька збег і накіраваўся да сваіх родных мясцінаў. Ішоў па начах, а калі было святло, хаваўся ў лесе. Дабіраўся каля двух месяцаў. Першапачаткова ў дом не заходзіў, бо ў любы момант туды маглі прыйсці немцы. У студзені 1942 года ён выйшаў на сувязь з партызанамі і ў іх шэрагу змагаўся за вызваленне Беларусі. Пасля вызвалення бацьку прызвалі ў Чырвоную Армію. Пад Варшавай у 1944 годзе яго цяжка параніла.

Далей былі выключна шпіталі. Вайна ўжо скончылася, а ён прыехаў дадому толькі восенню 1946 года. Дарэчы, гэта вайна была другая па ліку, дзе бацька быў прызваны ў войска. Зусім маладым ён ваяваў яшчэ ў фінскую вайну. Вярнуўся адтуль моцна расчараваным. Як гаворыцца, адчуў на сабе, што савецкая прапаганда цалкам не адпавядае рэчаіснасці - зіма, мароз, у салдат няма цёплых кажухоў, няма ратунку ад хваробаў, ад добра экіпіраваных фінскіх снайпераў.

Я быў познім дзіцёнкам у сям'і, у мяне быў яшчэ старэйшы на 13 гадоў брат Аляксей. Час ад часу бацька браў яго ваяваць у партызанскі рух. У адным баю з фашыстамі Лёшу моцна паранілі. Ён застаўся без правай рукі. І пісаць вучыўся левай. Пасля вайны ён скончыў Калінкавіцкі ветэрынарны тэхнікум. Ажаніўся. Нарадзілася дачка Тамара, але доўга брату жыць не давялося. У 1968 годзе адбылося запаленне кульці, а потым і заражэнне крыві. Своечасова да ўрачоў ён не звярнуўся і, на жаль, памёр.

Наш Капаткевіцкі (зараз Петрыкаўскі) раён вызвалілі напрыканцы 1943 года.

На фоне вучобы

Праз некалькі год пасля заканчэння вайны (дакладней, у 1948 годзе) я пайшоў у школу. Спачатку школа-чатырохгодка была ў нашай вёсцы. Потым давялося хадзіць за паўтара кіламетра ў Новыя Галоўчыцы, дзе школа была ўжо сямігадовай. А скончыў вучобу я ўжо ў Навасёлках. Калі зімой мы хадзілі туды напрамкі 5-6 кіламетраў, то ў абход было 13 кіламетраў. Даводзілася здымаць кватэры там і жыць па некалькі тыдняў запар. На жаль, многім гэта было "не па кішэні", і бацькі не маглі дапамагчы сваім дзецям. Да таго ж некаторыя не разумелі, навошта гэта патрэбна ўвогуле.

Першыя гады я вучыўся не вельмі добра. Хацелася пагуляць. "Дзеці прыроды" ўсё ж такі. Да таго ж жылі людзі тады так: бацькі на рабоце, а ўся гаспадарка - на дзецях. Накорміш курэй, гусей, свіней - і на вучобу ўжо не застаецца часу. Да таго ж, вакол вёскі - адны балоты. Пастаянна прыходзілі ваўкі і ганяліся за хатняй жывёлай, таму трэба было заўсёды быць хуткім, сачыць, перашкаджаць. Займацца гэтым любілі і мелі магчымасць дзеці.

Не выключэннем была і нашая сям'я: дзецям даводзілася літаральна забіраць ад хатняй гаспадаркі час на вучобу. Тым больш, што бацька мой быў інвалідам першай групы, што не дазваляла не працаваць фізічна. Больш за тое, яго абралі старшынёй калгаса, бо ў яго было сем класаў адукацыі. Для тых часоў - вельмі сур'ёзна.

Але ж мне было цікава вучыцца, нягледзячы на ўсе цяжкасці, я хадзіў і не прапускаў заняткі. Адзіны з нямногіх скончыў сярэднюю школу.

У школе больш за ўсё падабаліся гісторыя, геаграфія і фізіка. Спалучэнне даволі незвычайнае, але, думаю, прычынай тых сімпатый былі настаўнікі. Сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Мы слухалі іх раскрыўшы раты.

Пасля школы былі спробы паступаць у Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае лётнае вучылішча. Але за некалькі месяцаў да гэтага цяжка захварэў на вочы і стаць абітурыентам не змог. Дый зрок ужо быў моцна пашкоджаны. Словам, адмовілі. Але я і рад быў, што размеркаванне ваенкамата не здзейсніліся, бо ў мяне ніколі не было жадання стаць ваенным. Тым больш, што бацька жадаў, каб я паступаў у БПІІЧТ. Гэта і ажыццявілася ў будучым. Але не з першага разу.

У 1958 год я спрабаваў паступіць у Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (БІІЧТ), аднак з-за медыцынскіх патрабаванняў не змог. На гэтым імкненне атрымаць адукацыю і жаданне вучыцца далей не знікла. Вяртацца ў вёску не хацелася. Была мэта, якая прымусіла мяне быць больш рашучым.

Вырашыў пайсці ў ФЗВ (зараз ПТВ), якое спецыялізавалася на будаўніцтве. Ну і там трэба было прайсці медкамісію. Абраў хітрасць. За мяне яе прайшоў адзін з сяброў. На шчасце, ніхто гэтага не заўважыў.

А праз некаторы час я дамогся раней запланаванага: пачаў вучыцца на вячэрнім факультэту БІІЧТ, потым перавёўся на дзённае аддзяленне Беларускага політэхнічнага інстытута (зараз універсітэт - заўвага аўтара) на будаўнічы факультэт, усе экзамены і залікі БІІЧТ там залічылі без асаблівых праблем. Так я дамогся сваёй мэты і стаў будаўніком.

Аналізуючы дадзены этап жыцця, я ўсведамляю, што ўсе гады вучобы для мяне праходзілі не дзякуючы абставінам і шанцам, а насуперак складанасцям: хваробы, цяжкое жыццё сям'і пасля вайны, адсутнасць часу для адукацыі, адлеглае размяшчэнне школы і інстытутаў ды іншае. Але была мэта - вучыцца, і я яе дасягнуў.
Праца пачалася з практыкі ў так званай Мінская мантажнай канторы (СУ 379 Трэст "Цэнтртрансмантаж"). Там і застаўся. Працадаўцы далі мне пасля заканчэння інстытута ў агульнай кватэры асобны пакой. Сёння цяжка паверыць, але раней бывала і такое. Дарэчы, я там жыў не адзін. Запрасіў да сябе сяброў. Было весела. Асабліва нашым суседзям...

Гэта праца была маім першым кар'ерным досведам у галіне будаўніцтва. Потым пасля атрымання дыплому я працаваў на розных будаўнічых чыгуначных аб'ектах у Гомелі, Жлобіне, Оршы, Мінску, Маскве.

На фоне кар'еры

Даволі хутка мяне прызначылі начальнікам участка па будаўніцтву чыгуначных аб'ектаў, у тым ліку жылля для чыгуначнікаў. Першы сталічны дом, які быў пабудаваны пры маім непасрэдным удзеле, размешчаны на скрыжаванні вуліц Маскоўскай і Талстога. Зараз там на першым паверсе працуе нейкая вялікая крама.

Займаючы кіроўную пасаду, я заставаўся беспартыйным. У той час працаваць інжынерам і быць беспартыйным было рэдкасцю. Я доўга не бачыў сэнсу ва ўступленні ў партыю, але потым акалічнасці прымусілі.

Атрымаў запрашэнне паехаць у камандзіроўку ў Афганістан. Тэрміны пачатку камандзіроўкі падціскалі, таму камуністам стаў без кандыдацкага стажу.

У Афганістане я прабыў тры гады. Дагэтуль лічу гэтую паездку вызначальнай у сваёй кар'еры. Атрымаў культуралагічны досвед: мы вымушаны былі разам працаваць з людзьмі іншага менталітэту. Нягледзячы на ўсе адрознення, адносіны тутэйшых да нас тады былі вельмі добрымі. Акрамя звычайных будынкаў, будавалі дарогі. Гэта былі часы яшчэ да ўводу савецкіх войскаў.

Дарэчы, пасля той камандзіроўкі я разбагацеў і купіў сваю першую машыну - "Масквіч-412". Экспартны варыянт. За замежную работу нам плацілі так званымі "сертыфікатамі". На іх аўтамабіль і купіў.

Вярнуўся на радзіму, і адзін з тагачасных беларускіх міністраў Більдзюкевіч прапанаваў мне ўзначаліць буйное будаўнічае ўпраўленне СМУ №4 Трэста "Белстромрамонт", якое спецыялізавалася на будаўніцтве аб'ектаў прамысловасці па вырабе будаўнічых матэрыялаў і шкла - Гомельскі шклозавод, Барысаўскі, "Нёман" і г.д.

Галіна вытворчасці пастаянна знаходзілася на рэканструкцыі. Гэта быў першы досвед кіравання магутнай арганізацыі, на якой працавалі тысячы людзей. Напрыклад, на рэканструкцыю Гомельскага шклозавода мы запрашалі дадаткова больш за 1000 спецыялістаў з Расіі.

Цікава, што выпадкова атрымалася так, што сёння мы са спадаром Більдзюкевічам з'яўляемся суседзямі па лецішчы і ўлетку бачымся амаль кожны дзень. Вельмі ўдзячны гэтаму чалавеку. Стаўлюся да яго з вялікай павагай.

Сваю першую добраўпарадкаваную кватэру я атрымаў у доме, які быў пабудаваны пад маім кіраўніцтвам на вуліцы Чкалава. Мы зрабілі цэлы квартал. І не толькі для чыгуначнікаў. Да нас далучыліся "авіятары" з 407-га заводу. Словам, "для транспартнікаў".

Там пазнаёміўся з Уладзімірам Ярмошыным, які пасля Рыжскага авіяцыйнага вучылішча прыехаў на будаўніцтва 407-га авіярамонтнага завода. Уладзімір Ярмошын пазней таксама ўзначаліць Мінск. У значнай ступені дзякуючы мне, бо як мэр сталіцы паклікаў яго на работу ў гарвыканкам менавіта я.

З Уладзімірам Ярмошынам мы былі сябрамі на працягу шматлікіх гадоў жыцця. Цанілі адносіны адзін з адным, але, на жаль, на гэтыя адносіны, як і на стасункі з іншымі людзьмі, паўплывала тое, што адбывалася ў маёй палітычнай кар'еры, - пераход у рэзкую апазіцыю да цяперашняй улады. Я не асуджаю людзей, з якімі такія стасункі скончыліся, таму што не ўсе ў жыцці гатовы прыняць перамены, асабліва калі для гэтага патрэбна вялікая смеласць і мужнасць.

Пасля Афганістана мяне не раз запрашалі працаваць у Маскву, дзе прапанавалі ўзначаліць вядучы чыгуначна-будаўнічы трэст. Я адмовіўся. Хацелася працаваць толькі ў Мінску. Тым больш, што мая кар'ера ў Беларусі развівалася вельмі імгненна.

Вярнуўся на радзіму, і адзін з тагачасных беларускіх міністраў Більдзюкевіч прапанаваў мне ўзначаліць буйное будаўнічае ўпраўленне СМУ №4 Трэста «Белстромрамонт».

Першы сакратар Мінскага гаркама КПСС Барташэвіч запрасіў мяне на работу ў гарадскую адміністрацыю. У гэты час узнік новы сталічны раён - Маскоўскі - і мяне абралі (тады іх не прызначалі) спачатку першым намеснікам, а праз год старшынёй райвыканкаму. Так у пачатку 1980-х гадоў адбыўся яшчэ адзін паварот службовай кар'еры.

Цёпла ўзгадваю той час. Любімая праца. Шмат ідэй. Я багата кантактаваў з простымі людзьмі і вырашаў прыватныя побытавыя праблемы жыхароў раёна. Дарэчы, шмат хто з тых людзей, якім я дапамагаў, дагэтуль удзячны і выказвае сваю падзяку адкрыта. На вуліцах, у крамах, у іншых публічных месцах мяне пазнаюць, падыходзіць, вітаюцца. Я іх асабіста не ведаю, але вельмі ўдзячны за тое, што не змянілі свайго стаўлення пасля таго, як вырашыў пакінуць уладу.

У 1984 годзе стаў намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама і адразу атрымаў даручэнне заняцца будаўніцтвам мінскага метро. Першая лінія сталічнага метрапалітэну была пабудавана пры мне. А за "Усход" нават атрымаў прэмію Савета Міністраў СССР.

У 1989 годзе ўзначаліў Мінскі гарвыканкам. Лічу сваёй заслугай стварэнне моцнай каманды кіраўнікоў горада: Генадзь Сінкевіч, Пётр Нікіценка, Ігар Зеленкевіч, Александр Сасноўскі, Уладзімір Ярмошын і іншыя. Гэтыя людзі сталі вядомыя ў краіне кіраўнікамі, членамі ўраду.

Напачатку 1990-х гадоў была цяжкая эканамічная сітуацыя. Узгадваю важны хвалюючы момант, калі дзясяткі тысяч галодных людзей вышлі на плошчу. Ні прадстаўнікі ўраду, ні прадстаўнікі парламента не рашыліся выйсці тады да натоўпу.

Вячаслаў Кебіч даверыў гэта мне. Моцна перажываў, таму што разумеў - людзям цяжка. Трэба было даць ім упэўненасць, што іх лёс зменіцца ў лепшы бок. Адзіным інструментам для гэтага было слова, а не як зараз - дубінка і аўтазак. Мая задача была размаўляць з людзьмі і пераканаць іх. Сапраўдны досвед публічнай палітыкі. Ён моцна мне потым дапамог.

У парламент я прыйшоў як дэпутат, вылучаны ад будаўнікоў метро. Тады было шмат цікавых палітыкаў, яркіх асобаў. Большасць з іх вядома і дагэтуль - Шушкевіч, Лябедзька, Баршчэўскі, Пазняк, Голубеў, Сасноў, Краўчанка.

Сярод дэпутатаў былі дыскусіі па самых розных пытаннях. Напрыклад, менавіта па ініцыятыве дэпутатаў ад БНФ было прыпынена будаўніцтва другой лініі мінскага метрапалітэна, бо праходзіла яна пад гістарычным цэнтрам Мінска.

У вярхоўным Савеце 12 склікання я працаваў адразу ў дзвюх камісіях. Адна займалася бюджэтам краіны, другая - будаўніцтвам. Прапаноўваў перайменаваць «Метрапалітэн імя У.І. Леніна» ў «Метрапалітэн імя П.М. Машэрава». На жаль, дэпутаты гэта не падтрымалі.

Калі стваралі знакамітую антыкарупцыйную камісію, старшынёй прапанавалі стаць мне. Ад новай пасады адмовіўся, бо мне не да спадобы займацца следствам, сачэннем, хапаць кагосьці за руку. Я не бачыў сябе кантралёрам. Тады Шушкевіч пагадзіўся з прапановай наконт Лукашэнкі.

Новая плынь майго жыцця пачалася ў 1994 годзе. Стаў паслом у Чэхіі, Славакіі і Венгрыі па сумяшчальніцтву. У апошнюю краіну даехаць з вярыцельнымі граматамі нават не паспеў, таму што быў адазваны на пасаду намесніка старшыні камітэта па знешнеэканамічных сувязях.

Я быў першым і адзіным міністрам знешнеэканамічных сувязей Беларусі. Гэта міністэрства праіснавала толькі пяць гадоў (1994-1999) і было перададзена ў склад міністэрства замежных спраў.

Гэта быў перыяд багатых і плённых кантактаў з замежнымі інвестарамі. Частка атрымалася - сумесны праект з немцамі па крэдытнай лініі «Гермес» па рэканструкцыі нафтаперапрацоўчых заводаў, што дазволіла вырабляць бензін больш высокага гатунку, адкрыццё амерыканскага заводу «Кока-Кола», скуранога завода ў Гатава з італьянскімі інвестыцыямі і інш. Але, на жаль, яшчэ больш праектаў не атрымалася - буйныя французскія кампаніі хацелі інвеставаць у льняную галіну і нафтаперапрацоўку. Не была рэалізавана ідэя карэйскіх бізнэсмэнаў па будаўніцтву завода аўтамабіляў «ДЭА», чэшскіх уласнікаў па будаўніцтву аўтазавода «Шкода», быў зачынены завод «Форд» і інш. Я спрабаваў упэўніваць урад і Лукашэнку, што такія праекты патрэбны Беларусі, але беспаспяхова. Ужо тады зараджалася дыктатура, і ўпэўніваць у перавагах прыватнай уласнасці і прыходу замежнага капіталу было ўсё цяжэй. Ужо тады стала зразумела, што мая пазіцыя абаронцы інтарэсаў рынкавай эканомікі была ў супрацьстаянні з пазіцыяй Лукашэнкі.

Мяркую, што прычынай таго, што Міністэрства знешнеэканамічнай дзейнасці было ліквідавана, стала менавіта мая актыўная пазіцыя па прыцягненню ў Беларусь лепшага міжнароднага досведу. На жаль, такое Міністэрства апынулася непатрэбным, але ж маё дасягненне яшчэ ў тым, што за 5 гадоў яго працы я здолеў стварыць сапраўдную кавальню кадраў. Большасць кіраўнікоў сярэдняга звяна, якія працавалі ў міністэрстве, сталі потым вельмі паспяховымі дыпламатамі, кіраўнікамі прыватнага бізнесу.

У пачатку 1999 года я стаў амбасадарам у Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі. У час маёй працы ў Латвіі я канчаткова саспеў як палітычны лідар, які бачыць для сваёй краіны зусім іншыя шляхі развіцця.

Думкі, якія ўзнікалі падчас доўгай працы з міжнароднымі праектамі, аформіліся ў канкрэтную праграму рашэнняў наконт далейшага развіцця Беларусі. Гэта быў важны і галоўны этап у маім жыцці. Вясной 2001 года ў Рызе я напісаў заяву аб тым, што не згодны з палітычным і эканамічным курсам дзеючага прэзідэнта і бяру адпачынак у сувязі з удзелам у прэзідэнцкіх выбарах.

На фоне кратаў

Адразу пасля тых выбараў узначаліў грамадскае аб'яднанне «Дзелавая ініцыятыва». Асацыяцыя гэта адстойвала інтарэсы бізнэсу, але папрацаваць нам доўга не далі. 26 красавіка 2004 года мяне арыштавалі.

«Дзелавая ініцыятыва» пачала дзейнічаць у 2001 годзе, а ў 2003 Міністэрства юстыцыі Беларусі вырашыла, што я незаконна там кірую. Грамадскім арганізацыям стала немагчыма нармальна працаваць у Беларусі, асабліва калі іх дзейнасць не супадала з афіцыйнай лініяй развіцця краіны. А слова «ініцыятыва» ў прынцыпе ў нашай краіне мае негатыўны сэнс.

У пачатку 2004 года «Дзелавая ініцыятыва» арандавала офіс у Мінску. Я ў той час быў у працяглай камандзіроўцы ў ЗША, і ўлада даволі агідна выкарыстала гэты момант. Яны націснулі на гаспадыню, каб тая адмовіла ў арэндзе. Мае паплечнікі былі вымушаны тэрмінова адтуль з'ехаць, а ўсю аргтэхніку - у тым ліку і тую, якая была па дамоўленасці з амерыканскай амбасадай у Мінску - перавесці (пакуль не знойдзем новае памяшканне) у мой гараж. Менавіта гэты факт беларускі КДБ у будучым і выкарыстае, каб абвінаваціць мяне ў крадзяжы гэтай аргтэхнікі. Я разумеў, што ўсё гэта накіравана не супраць дзейнасці арганізацыі, а супраць мяне асабіста.

Адначасова ўзмацніўся ціск па ўсіх напрамках. Штодзённа я бачыў за сабой сачэнне, у тым ліку і ў замежных камандзіроўках. Праслухоўваліся ўсе тэлефоны. У дзяржаўнай прэсе пачалася кампаніі па дыскрэдытацыі дзейнасці «Дзелавой ініцыятывы». Арганізацыі не давалі адкрыць свае філіі ў рэгіёнах. Пад рознымі прычынамі закрываліся нашы офісы. Толькі ў Мінску за два гады існавання было чатыры пераезды. З неафіцыйных крыніц даведаўся, што ёсць загад мяне «ізаляваць» і рыхтуецца арышт.

У сярэдзіне красавіка 2004 года адбылося таемнае праніканне ў маю кватэру, адкуль зніклі 25 тысяч долараў ЗША. Замкі былі пашкоджаны, але, нягледзячы на гэта, распачынаць крымінальную справу міліцыянты не сталі.

Раніцай 24 красавіка 2004 года ў маёй машыне разбілі шкло і скралі адтуль радыёпрымач і сонцаахоўныя акуляры. А вечарам таго ж дня машына, на якой ехаў я, быццам бы за перабольшванне хуткасці была спынена спецыяльным падраздзяленням ДАІ «Страла».

Потым яны зрабілі спробу даказаць, што я сеў за руль нецвярозым, але і гэта не атрымалася.

У парушэнне канстытуцыйных нормаў, захацелі даглядзець мае асабістыя рэчы. Як толькі я пачаў аспрэчваць гэту спробу, з'явіліся супрацоўнікі КДБ, якія брутальна (без якіх-небудзь санкцый) канфіскавалі дыпламат з асабістымі грашамі. Па гэты дзень 91 тысячу долараў ніхто мне не вярнуў.

Каля васьмі гадзін вечара прывезлі ў следчы камітэт КДБ. Не дазволілі патэлефанаваць ні сваякам, ні адвакату, што, мякка кажучы, незаконна.

Допыт працягваўся амаль да чатырох гадзін раніцы. Яго здымалі схаванай камерай, а потым урыўкі з адпаведнымі каментарамі паказваліся па Беларускаму тэлебачанню. Затым мяне з КДБ адпусцілі з патрабаваннем прыйсці туды ў 15.00 наступнага дня, быццам бы для таго, каб вярнуць грошы.

Калі я туды прыйшоў, то пачуў, што частка маіх грошаў (41 900 долараў ЗША) быццам бы фальшывая. За гэта мяне і «зачынілі» ў СІЗА КДБ.

У гэты ж дзень адбыўся вобыск на лецішчы і ў гаражы, дзе яны і «знайшлі» амерыканскую аргтэхніку.

Праз тры дні была распачата крымінальная справа, дзе фальшывай валюты ўжо не было. На працягу 8 месяцаў мяне трымалі ў СІЗА КДБ і спрабавалі ўзбуджаць розныя крымінальныя справы. А толькі 30 снежня 2004, нягледзячы на адсутнасць адпаведных доказаў, я быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Гэта было адно з самых цяжкіх навагодніх святаў для мяне і маёй сям'і.

Спачатку быў накіраваны на Валадарку, а потым у сумна вядомую Аршанскую калонію. Больш за тыдзень мяне трымалі без лекаў на вельмі цяжкім этапе, а потым на каранціне ў Аршанскай калоніі. І, як следства, 6 сакавіка 2005 года ў мяне здарыўся інсульт. Спецыялісты-медыкі прыехалі з Мінска толькі праз тыдзень, і мяне перавялі ў сталічную папраўчую калонію нумар адзін, якой больш па былому адрасу не існуе. У лістападзе далі другую групу інваліднасці.

12 сакавіка 2005 года ажаніўся з Таццянай Баранавай, і толькі праз год (14 красавіка 2006 года) адбылося ўмоўна-дэтэрміновае вызваленне.

Мы вымушаны былі пайсці на гэтую фармальнасць у такіх умовах, каб нам дазволілі спатканні. Менавіта ў час хваробы яны былі мне неабходныя. На жаль, шмат хто ў тыя часы не зразумеў гэты вымушаны крок, было шмат каментараў, непаразумення. Лукашэнка не праігнараваў гэты факт і ўзгадаў наша пабранне шлюбам падчас штогадовага звароту да народу і парламента.

На фоне свабоды

Пра тое, што здарылася са мной асабіста, шкадую толькі ў тым сэнсе, што гэта даволі яскрава сведчыць пра тое, якую краіну мы пабудавалі. Вельмі сумна... Я сышоў з вяршыні кар'ернай лесвіцы, але заставацца там і абараняць дзеючы рэжым не бачыў ні сэнсу, ні жадання. Я зрабіў так, як дыктавала мне сэрца. Мне не сорамна за тое, што зрабіў перад сваімі дзецьмі. Я шчаслівы бацька. У мяне тры сыны. Малодшаму Мішу ў лютым 2012 года будзе 5 гадоў.

Пасля вызвалення не спыніўся змагацца за свае правы і даслаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Гэта змаганне было істотным не толькі для мяне і маёй сям'і. Я жадаў паказаць іншым, наколькі важна змагацца за свае правы. 4 гады спатрэбілася на доўгія перапіскі і на тое, каб атрымаць доўгачаканае рашэнне Камітэту па правах чалавека ААН. У кастрычніку 2010 года Камітэт прызнаў мяне ахвярай палітычнай расправы. Гэта першы прэцэдэнт у гісторыі Беларусі, калі палітычны зняволены прызнаецца ахвярай Камітэтам па правах чалавека ААН і пацвярджаецца прымяненне ў дачыненне да мяне катаванняў.

Гэтая навіна была вельмі радаснай, але прыйшла ў вельмі цяжкія часы. Два гады таму ў мяне здарыўся другі інсульт, і лекары не давалі шанцаў. Цяжка і сёння, не заўсёды цела слухаецца мяне так, як раней, але я знаходжуся ў пастаянным руху і развіцці. У гэтым годзе мы з сям'ёй ездзілі ў падарожжа па Еўропе на аўтамабілі. Паказалі Мішу больш за 15 краін.

Я ўдзячны аднаму псіхолагу, якая сказала мне пасля інсульту: не глядзіце ў мінулае - глядзіце толькі ў будучыню. У будучыню я гляджу з аптымізмам і чакаю пераменаў зараз ужо не толькі ў сваім жыцці, але галоўнае - у жыцці сваёй краіны.

Я не шкадую, што згубіў за гэты перыяд некаторых людзей, якія былі мне сябрамі... Ці трэба пра гэта шкадаваць? Лічу, што ў гэты перыяд набыў стасункі са многімі людзьмі, і каштоўнасць такіх адносінаў яшчэ больш значная, чым была раней. Сярод іх ёсць і маладыя людзі, дзякуючы якім адбудуцца перамены ў нашай краіне, яскравыя самабытныя асобы, якія ствараюць гісторыю Беларусі.

Аляксандр ТАМКОВІЧ
Новы Час
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2038
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7451
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 42991