Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Пісьменнік і час arrow Кастусь Травень. "Вярбоўка" (фрагмент апавядання)

Кастусь Травень. "Вярбоўка" (фрагмент апавядання) Друк E-mail
07.01.2012 | 02:11 |
Кастусь Травень.‘‘У жыцці кожнага мужчыны ёсьць тры
спакусы: жанчыны, грошы і ўлада.’’
‘‘Спакуса ўладай’’ Кебіч В.Ф.

VII. Падпалкоўнік Удодаў, сярэдніх гадоў мужчына з светлым тварам, з спачуваннем пазіраў на ўзмоклага прадпрымальніка, што нярвова ёрзаў на стуліку. 

- Так, Алексей Пятровіч Чамаданаў? Прадпрымальнік? 32 гады? Адукацыя вышэйшая? Інжынер? Жанаты? Двое дзяцей? 

Чамаданаў, ківаў галавой і сцвярджальна адказваў на кожнае пытанне падпалкоўніка, дрыготкай рукой выціраў насавічком спацелы твар, глядзеў спалоханым затраўленым позіркам і быў у моцным нярвовым напружанні.

У нядзелю 8 лістапада 2011 года ў Мінску адбылася традыцыйная акцыя ўшанавання памяці расстраляных сталіністамі ў Лошыцкім яры нявінных людзей. Пісьменнік Кастусь Травень прынёс на шэсце сваю кнігу...- Заяву мы вашу прачыталі, Алекс Пятровіч. Зразу скажу вам праўду-матку, каб не мелі падманлівых надзей, не спадзяваліся на некага і на нешта. Справы кепскія, на вас будзе наязджаць ‘‘бандыцкая супольнасьць ‘‘. Паставіць на лічыльнік. Колькі вы ім завінаваціліся?

- У заяве напісана, 50 000 даляраў, - неахвотна адказаў прадпрымальнік. Ён ізноў адчуў подых роспачы, нібы чорнай прорвы, як чалавек, што нечакана на роўным месцы трапіў у страшную бяду.

- Так, пяцьдзесят тысяч даляраў!

Падпалкоўнік, прыемны, дагледжаны афіцер, рупліва зьдзмуў нябачную пылінку з рукава мундзіра і спакойна працягваў казаць жудасныя словы, апруцянеламу ад жаху прадпрымальніку.

- Калі нават і кватэру прадаць, і легкавік.. . усё роўна доўг застанецца. Калі жонка прыгожая, могуць прымусіць прастытуткай працаваць...

- Вы што? Таварыш падпалкоўнік!.. Я буду скардзіцца!

- Ну напішаш нам скаргу. Мы пачнём разглядаць... Ты пазычыў грошы ў фірмы на два тыдні? Ты іх вярнуць зараз не можаш! У чым крымінал? Пры чым тут ворганы правапарадку? Калі б ты пазычыў грошы ў чэсных прадпрымальнікаў, то цяпер яны б зьвярнуліся ў суд і ўсё рабілася па закону. Хутчэй усяго на цябе ўсклалі б спагнанне, але з кватэры не выселілі б з двума дзецьмі. Выплочаваў бы грошы на працягу дзесяці-пятнадцаці гадоў.

Падпалкоўнік не спяшаючыся дастаў насавічок з кішэні высмаркаўся і, склаўшы хустачку, ізноў паклаў яе назад

- Ты ж, Аляксей Пятровіч, папёрся пазычаць да крымінальных структур?! Аніякіх магчымасцяў гэтую фірму прыціснуць у нас няма. Хутчэй за ўсё яны скарыстаюць цябе па поўнай праграме, высмакчуць усе матэрыяльныя каштоўнасьці, кватэру ім падаруеш, а потым пасадзяць за краты, павесіўшы на цябе ‘‘бяспрэчныя доказы''...

У роспачы збялелы Алекс Чамаданаў глядзеў на элегантнага падпалкоўніка, прыемнага, такога дагледжанага мужчыну з сівізной у валасах і не мог паверыць, што ён, учора паспяховы бізнесмен, сёння знаходзіцца ў такім жахлівым дзікім становішчы. Падпалкоўнік зразумеў яго пачуцці, і каб вярнуць прадпрымальніка на рэальны грунт, запытаў:

- Грошы ў іх фірмы ‘‘Рос... рэг... і К'' браў узаймы?

- Браў. На тыдзень.

- Тыдзень амаль прайшоў. Праз пару дзён павінен аддаць ім грошы.

- Не здолею, таварыш падпалкоўнік. Фірма ў Днепрадзяржынску кінула мяне і яшчэ шэраг менчукоў, сабрала грошай пад цукар на 1,5 млн. баксаў і знікла. А я зараз вінен пяцьдзесят тысяч... А гэтыя, у каго я пазычаў грошы, цяпер бяруць за горла. Ставяць на лічыльнік. Мне няма ў кога перапазычыць... Ніхто не дасьць. Таварыш падпалкоўнік, што рабіць? Няўжо нельга ніяк выкруціцца... А гэты, з ‘‘Чмеля'', Ян Вагінскі. Ён жа ведаў, што легкавік скрадуць. Ён іх наводчык. Яго трэба выклікаць і дапытаць...

- Ужо дапыталі, і ён даў пісьмовае тлумачэнне. Вось, - Удодаў знайшоў на стале патрэбны ліст і зачытаў: - ‘‘...легкавік зранку выглядаў як маладая дзяўчына, на якую паклаў вока патэнцыйны жаніх''. Так яму здалося.

- Таварыш палкоўнік...

- Я падпалкоўнік, грамадзянін Чамаданаў!

- Прабачце, таварыш падпалкоўнік. Гэтаж звычайная хрэнь. Яму здалося... Калі ён такі экстрасэнс, то ён бы грошы шуфлем аграбаў, робячы прароцтвы...

- Можа хрэнь, а можа і не хрэнь. Чалавек мне здаўся разумны, уважлівы, з чэпкім вокам, былы паляўнічы. Ва ўсялякім разе тое, што ён бандыт - недаказуема.

- Таварыш падпалкоўнік, што ж мне рабіць? Я ж прапаў... памажыце, усё жыццё буду за вас маліцца...

- Усе так кажуць, а потым нават не здароўкаюцца.

- Таварыш падпалкоўнік, Богам прашу, дапамажыце, на калені стану. Век помніць буду...

- Добра. Паспрабую. Вазьміце, Чамаданаў, вось гэтую заяву-анкету. Уважліва прачытайце, і калі згодны, акуратна і пунктуальна запоўніце яе, а я покуль вып'ю кавы.

Падпалкоўнік піў каву, пазіраў у вакно, зрэдку кідаў уважлівы позірк на Чамаданава, як той, чырвоны і потны, чытаў анкету-заяву, а потым уздыхнуўшы, узяў асадку і пачаў рашуча пісаць.

Удодаў перавёў позірк у вакно, дзе панавала свежае вераснёўскае сонечнае надвор'е і задаволена, як чалавек, што якасна і прафесійна выканаў сваю працу, падумаў: ‘‘Лепш быць на службе ў ворганах дзяржаўнай бяспекі, чым шасцёркай-халуём у бандытаў. У нас яшчэ выплывеш і застанешся чалавекам. У крымінале застацца чалавекам не будзе ніводнага шанцу.''

Нарэшце Удодаў прыняў заяву ад спацелага Чамаданава. Пільна прачытаў яе, вярнуў распісацца. Потым правёў інструктаж.

- Што скажаце пра фірму ТАА ‘‘Чмель''? Не саромцеся, Алекс. Вы цяпер на дзяржаўнай службе. Дзяржава павінна ведаць усё! Каб памагчы вам, трэба, каб вы таксама ў нечым дапамаглі і нам, дзяржаўным людзям. Вы зараз змагаецеся за сваё жыццё, за сваю сямью!

- Гэты, Ян Вагінскі. Ён хітры! - няўпэўнена прамармытаў Чамаданаў.

- Кожны чалавек, хто не дурань, хітры. Кажы канкрэтна, Алекс. Усё што ведаеш, выкладай.

- Гэты... Ян Вагінскі, мне здаецца, яны контрабанду цягаюць у Расею... - выціснуў з сябе Чамаданаў.

- Так, так. Гэта цікава. Гарэлка, кампутары, замежная парфума, наркотыкі, гераін?

- Ды не, мне здаецца, нешта з тутэйшых харчовых тавараў, мо кабачковую ікру, каўбасы ці сыр...

- Гэта не вельмі цікава, Алекс. Але для пачатку напішыце пра фірму ‘‘Чмель'' усё, што ведаеце, і пра Вагінскага, і свае меркаванні.

Ізноў счырванелы і ўзмоклы Чамаданаў пісаў патрэбную інфармацыю і потым аддаў падпалкоўніку. Той прачытаў і паклаў у папку. Сёння гэтыя звесткі былі непатрэбныя, заўтра маглі стаць каштоўнымі.

- Ты, Алекс, шукай сапраўдную інфармацыю і тады лічы, што выкруціўся з пятлі. Ведай, што калі не будзе звестак, цябе ніхто ратаваць не будзе. Таму нюхай пільна. Бізнесменам-зладзеям дай волю - усё раскрадуць, усё вывезуць за мяжу. Як там класік трапна засведчыў: ‘‘За 300 адсоткаў прыбытку капіталіст роднага бацьку не пашкадуе, а за 1000 адсоткаў няма тых злачнстваў, на якія бізнесмены б не пайшлі.''

Падпалкоўнік Удодаў быў цяпер цалкам сурёзны, гаварыў строга, іншы раз жорстка.

- Я цябе прыкрыю, Алекс, на тыдзень-другі, але дай каштоўныя звесткі. Вось мой нумар тэлефона. Першы раз сустрэнемся на канспіратыўнай кватэры для далейшых падрабязных тлумачэнняў. А цяпер ідзі.

Падпалкоўнік глядзеў у спіну Чамаданава, які няўпэўнена ішоў да дзьвярэй, і думаў, што з гэтым прадпрымальнікам трэба яшчэ шмат працаваць, каб узняць на патрэбную прафесійную вышыню. ‘‘З крыміналам, канечне, у яго нічога не атрымаецца. Палахлівы, амаль без напругі, здаў Яна Вагінскага. Няхай покуль што папрацуе з прадпрымальнікамі, а потым можна накіраваць у апазіцыю, калі пакажа сябе здольным, то і ў народныя дэпутаты. Зараз ён у каматозным стане, калі ачуняе, павінен зразумець, што яму моцна пашэнціла.''

Задаволены Удодаў адчуў, што правёў надзвычай удалую вярбоўку патэнцыйна здатнага, можа нават таленавітага віжа, з якім можна будзе торыць свой якасны жыццёвы шлях і спраўдзіць паспяховую службовую дзейнасьць.

7.12.10 г. Менск
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Ветраву. Ваша жыццёвае креда вельмі прымітыўнае і ліцвінам аніяк не падыходзіць. Фактычна гэта лозунг істоты, што жыве ў стойле. Мне шкада вас. Прабачце.

Напісаў Licvin,
Дата 03/27/2012 Час 18:24

Ну вось і посьпех ґарантаваны, бо рэцэнзыю на кнігу перадрукаваў і часопіс 'ARCHE' http://arche.by/by/page/reviews/8095
А чаму? Ды ўсё таму, што пісаў тую рэцуху несьмяротны аўтар кнігі 'Rock on-line'.

Напісаў VM,
Дата 01/18/2012 Час 12:31

Кніжку не прадам, але... Цікавую рэцэнзію на новую кнігу Травеня знайшоў на сайце “Жыве Беларусь” http://mbnf.info/index.php?option=com_content&view=article&id=750:2012-01-13-20-42-17&catid=4:all-news

Напісаў Чытач,
Дата 01/14/2012 Час 00:17

кУПЛЮ кніжкі Кастуся Траўня: ''МАЎЧЫ І БУДЗЬ ХІТРЫМ'' і ''Гульня белымі фігурамі''. Тэлефанаваць па Велкому -- 7450853

Напісаў bryt,
Дата 01/13/2012 Час 19:50

Што-та я не пайму: кнігу прачытал, кавалкі гэтыя помню, але ніякай 'Вярбоўкі' ў кнізе няма. Што за кусок?
І ішчо, спадар Травень. Увас фсегда харошыя эпіграфы. Ну дык нашто вы тут нейкую базарную філасафею Кебіча фставілі: 'У жыцці кожнага мужчыны ёсьць тры спакусы: жанчыны, грошы і ўлада.' 'Спакуса ўладай'?
Мне вот прыдлагалі кіраваць калектыўчыкам, атказался. На хрэн мне за фсех атвічаць. Я вот сабой харашо кірую. Свабодны чалавек.
Так што лучшэ вместа Кебіча мой эпіграф вазьміце: 'Васіль Ветраў: Жызднь складаецца з простых рэчаў: пажраць, пасраць і здохнуць'.

Напісаў Вася Ветраў,
Дата 01/08/2012 Час 10:28

 1 
Старонка 1 з 1 ( 5 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 247
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7438
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 29869