Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Сумленьне або ідэалёгія?

Сумленьне або ідэалёгія? Друк E-mail
19.12.2011 | 20:24 |
Юрась ПАЦЮПАЮрась ПАЦЮПА. Сумныя развагі пасьля XVI зьезду СБП

У кожнай супольнасьці, у кожным грамадзкім руху трапляюцца людзі нячыстага сумленьня, пярэваратні ці, як у народзе кажуць, ЗЛАДЗЮГІ. І заўжды ёсьць спакуса сказаць: так, гэта зладзюга, але ж гэта НАШ ЗЛАДЗЮГА. Азначэньне "наш" адразу мяняе плюс на мінус, а для дабра й зла ўжо не застаецца крытэру. Такую думку выказаў Сяргей Аверынцаў у 1986 годзе ў часопісе "Юность". Тады я быў яшчэ студэнтам, і з тае пары гэтая перасьцярога служыць для мяне зоркай у "цемры быцьця".

Як ведама, страшней за ўсё выступіць ня супраць ворага, а супраць хаўрусьніка. На груньце гэтага страху й разьвіваецца ідэалёгія НАШЫЗМУ, дзе рэй вядуць ПРЫСТАСАВАНЦЫ й БАЯЗЬЛІЎЦЫ. І заўжды здараецца падстава, а за ёй спакуса стаць нашыстым, падмяніць праўду ідэалёгіяй.

Невясёлыя думкі пра нашызм не пакідалі мяне пакуль адбываўся XVI зьезд беларускіх пісьменьнікаў. Так, я быў шчасьлівы нагодзе сустрэцца з калегамі па пяру. Але гэтая радасьць была азмрочаная няшчырасьцю, якая лунала ў паветры, а слушныя і высокія словы аддавалі пустазвонствам. Чаму? Можа, я мылюся? І гэта маё суб'ектыўнае пачуваньне? Можа. Але менавіта на гэтым зьезьдзе пісьменьнікі ўчынілі расправу над сваім калегам Васілём Якавенкам. Расправіліся подла й бяздумна. Меншасьць рабіла гэта сьведама, прадумана і таму - подла. А большасьць - наіўна, бязглузда й недарэчна. Праўда, тых, хто выключыў Якавенку з СБП было зусім няшмат. З усіх 416 сябраў саюзу на зьезьдзе было толькі 219 чалавек, а зь іх за выключэньне Якавенкі прагаласавала 100 чалавек, супраць - 22, устрымаліся - 29. А дзе ж астатнія 68 чалавек? Дый дзе рэшта, тыя 97, хто не прыехаў? Як той казаў "А - упала, В - прапала, а што засталося"? А засталося тое, што дэлегаты зьезду ня мелі жаднай інфармацыі пра існасьць канфлікту, пра патрабаваньні Якавенкі як старшыні рэвізійнай камісіі да трыумвірату, які ўзурпаваў уладу ў СБП і ўсталяваў там "кіраваную дэмакратыю". БОЛЬШАСЬЦЬ СЯБРАЎ САЮЗУ НЕ ГАЛАСАВАЛА, БО НЕ РАЗУМЕЛА, ШТО АДБЫВАЕЦЦА.

Трыумвірат (Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч і падпалкоўнік гэбэ ў законе), а таксама частка зацікаўленых сябраў СБП падрыхтавалі расправу, якая яшчэ ўвойдзе ў аналы як найбруднейшая старонка з гісторыі Саюзу пісьменьнікаў. Я не зьдзіўлюся, калі выключэньне Васіля Якавенкі стане пачаткам канца пісьменьніцкай арганізацыі. Ня ўлады, не Чаргінец кончаць СБП. Ён сам сябе зьесьць. Зьесьць, бо ня хоча ведаць праўды! Бо жыць у шкарлупіне ідэалягічнай "правільнасьці" зручней! Як жа так? Бальшыня ж ня мела інфармацыі! Так, але гэтая бальшыня ня дзеці маленькія і павінна паводзіць сябе па-даросламу. Пісьменьнікі не зацікавіліся фінансавымі злоўжываньнямі, пра якія спрабаваў сказаць зьезду Васіль Якавенка, а потым - Эрнэст Ялугін. Не была прызначаная незалежная камісія расьсьледаваньня. Нават не далі дагаварыць Ялугіну, затое моўчкі выслухалі тузін пустых і няўцямных прамоў. Затое моўчкі праглынулі ўбогую адгаворку Ўладзіміра Сіўчыкава, што прагучала ў якасьці справаздачы рэвізійнай камісіі. Сіўчыкаў, дарэчы, ухіляўся ад працы ў камісіі. А дзе ў яго факты? Дзе лічбы? Ня трэба гэтага!

Гавары праўду? Дык жа паспрабаваў сказаць праўду Васіль Якавенка! І быў зьвінавачаны ў паклёпе. Калі паклёп, тады прызначце незалежную камісію з таго й з другога боку! Калі паклёп, дык чаму за яго ня выключылі астатніх сябраў рэвізійнай камісіі? Я ведаю чаму! Гэта лішняе. І небясьпечна. Затое правераны гэбісцкі мэтад - прыбраць лідара і такім спосабам зьліквідаваць бунт або штрайк.

Так пісьменьнікі-дэмакраты затыкаюць рот сваім калегам. І найбольшы спрыт у гэтай справе праявіў Лявон Баршчэўскі. Якраз на яго долю выпала няўдзячная "справа расправы". Сваю прамову супраць Якавенкі Баршчэўскі заснаваў на супастаўленьні ніяк ня зьвязаных паміж сабой падзей, маўляў, у той час, калі арыштавалі Ўладзіміра Някляева, зьявіўся ў дзяржаўным друку артыкул супраць Алеся Пашкевіча. На зьезьдзе гэтую рыторыку я назваў подлай. Гэта якраз той мэтад, які ў свой час выкарыстаў слынны Азаронак, толькі ў адваротным ідэалягічным кірунку. Супастаўленьні і аналёгіі ня ёсьць довадам. Але яны ўплываюць на эмоцыі аўдыторыі. Якраз на эмоцыі і ціснуў Баршчэўскі. Ён прыраўнаў СБП з партызанскім аддзелам, а дзяржаўны друк з акупацыйнымі газэтамі. А каму ж не прыемна пачувацца партызанам! Дзіўна, кажа Баршчэўскі, каб партызаны пісалі адзін на аднога ў акупацыйныя газэты. А я на гэта адкажу: дзіўна, каб партызаны легальна праводзілі свой зьезд у акупаваным Менску. За намёк на партызанку адразу расстрэльвалі. Дзякуй Богу, ні мяне, ні Баршчэўскага, ні Якавенку, ні Пашкевіча за прыналежнасьць да СБП ніхто не расстрэльвае. Мы з Вамі сп. Баршчэўскі, неяк жывем у гэтай краіне і паслугоўваемся яе інстытутамі, якія б кепскія яны ні былі. Адно з двух: або ўсе грамадзяне Беларусі калябаранты, або Вы хлусіце!

Дзіўна неяк, як удумаесься ў лёгіку Баршчэўскага. Выходзіць, калі садзяць у турму невінаватых, дык тады гаварыць праўду забараняецца? Не! Пракурор ад "дэмакратыі" Баршчэўскі так ня думае! Проста, ён лічыць, што нельга крытыкаваць "нашых". Вось з гэтага моманту й пачынаецца нашызм. Тады й зьяўляюцца ЗЛАДЗЮГІ, але НАШЫ. А яшчэ прасьцей заплюшчыць на ўсё вочы! Раз ідэалягічна правільны - НАШ - значыць, крыштальна чысты й не падлягае крытыцы. Як цэзарава жонка. Мае імунітэт ад несумленнасьці. Менавіта непрабіўны нашызм кіраўніцтва СБП і падштурхнуў Якавенку зьвярнуцца ў дзяржаўны друк. Тут, я лічу, ён зрабіў тактычную абмылу, якой ахвотна пакарысталіся ўсьцешаныя нашыстыя. Нездарма копію артыкулу яны раздалі ўсім дэлегатам зьезду. Але ці схібіў ён супраць сумленьня? Не! Калі Васіль Якавенка змагаўся супраць абвалаваньня Прыпяці, было неістотна, дзе ён друкуецца, бо на той час усе выданьні былі савецкія. Калі Васіль Якавенка даводзіў да ведамасьці грамадзтва праўду пра Чарнобыль, наагул ня ставілася пытаньне "правільныя" ці "няправільныя" тыя газэты. Дый сам ён выдаваў "Набат". А вось калі зачапіў "нашых" у няправільным "чаргінцоўскім" друку, тады спадар пракурор і "прыпаяў" яму і "паклёп" і "данос".

Данос? Даносы бываюць палітычныя! А калі вашу кватэру абрабуюць, сп. Баршчэўскі, вы адразу пабяжыце даносіць! Я не сумняюся. А што рабіць, калі абяруць арганізацыю? Маўчаць? Як па-дзеля мяне, дык несумленны - ён і ў Афрыцы несумленны. І ўва ўладзе. І ў апазыцыі. І падлягае аднолькавай крытыцы й выкрыцьцю. Дарэчы, крытыку штукарстваў Алеся Пашкевіча распачаў якраз Уладзімір Някляеў, лідар кампаніі "Гавары праўду". Значыць, калі Някляеў сядзеў у турме, Якавенка ўсяго толькі працягваў распачатую ім дзейнасьць.

Я ня сьледчы. І не зьбіраюся капацца ў фінансавых справах старшыні СБП. Можа, ён і праўда крыштальна чысты... Але ўражвае, што гэтулькі пісьменьнікаў жадаюць схаваць галаву ў пясок, як тыя страусы, і жыць у чорна-белым сьвеце, дзе ўсё ясна й проста. Дзе ёсьць толькі СВАЕ й ЧУЖЫЯ, і ўсё вызначаецца тым, якія лёзунгі ты абвяшчаеш. А хто ня з намі, той супраць нас. Найбольш мяне ўразіла ўпартае жаданьне заткнуць рот апанэнтам. Цяпер хваляцца, што далі - з горам папалам! - пяць хвілін, каб выступіў старшыня рэвізійнай камісіі Васіль Якавенка. І не для справаздачы далі выступіць, а толькі для апраўданьня сябе самога. А чаго гэта каштавала? Фашыстыя Дзімітраву больш давалі часу на апраўданьне, чым нашыстыя-пісьменьнікі свайму калегу!

Кажуць, што Чаргінец пільна адсочвае, хто з работнікаў дзяржаўных выданьняў выступае ў недзяржаўных сродках масавай інфармацыі і, наадварот, якія дзяржаўныя выданьні друкуюць сябраў "старога" Саюзу. У прэсе шмат пісалася й пра тое, як яшчэ нядаўна, пад страхам звальненьня з працы, пісьменьнікаў заганялі ў "новы" Саюз. І што ж? Цяпер гэтую практыку пераняў Алесь Пашкевіч і рада "старога" Саюзу, вызначае, ДЗЕ і ШТО належыць друкаваць. Непаслухмяных гнаць! Асабліва "крытыканаў"! Рада на чале з старшынём цяпер сама вызначае, дзе паклёп, а дзе праўда. У гэтай працэдуры нават адвакаты непатрэбныя. Эканомія!

І вы, спадарове, пасьля гэтага наракаеце на рэжым?! Дык рэжыму ў вас павучыцца трэба! Якая ў вас палітычная культура, такі й рэжым маеце. Як той казаў, усё па Гегелю.

Але будзьма справядлівыя! Дзякуй Богу, кіраўніцтва СБП не забараняе публікавацца ў дзяржаўным друку. Шмат якія сябры СБП, у тым ліку і аўтар гэтых радкоў, друкуюцца і ў дзяржаўнай прэсе, і ў незалежнай. І ніхто нас за гэта не карае. Пакаралі толькі Васіля Якавенку. Чаму ж яго аднаго? Бо ён НАШЫХ пакрытыкаваў! Вось такая баляда пра "акупацыйныя газэты" сп. Баршчэўскі...

Дзіўна, што Якавенкавы публікацыі ў дзяржаўным друку абазвалі здрадай, а вось вынікі праверкі фінансавай дзейнасьці з боку той жа дзяржавы палічылі дастатковым аргумэнтам супраць Якавенкі. Дык няўжо няясна, калі празь нядбальства Пашкевіча ў бюджэт перайшла аграмадная сума пісьменьніцкіх грошай, хто ж яго будзе караць? Яму яшчэ й прэмію дадуць! А што да грантаў, дык для тых наагул няма мэханізму кантролю... Але вернемся да зьезду.

Зьезд адбываўся паводле загадзя падрыхтаванага сцэнару. Пасьля выгнаньня Якавенкі пайшлі правільныя выступы, якія гучалі й пяць гадоў таму, і дзесяць... У чым пераконвалі пісьменьнікі адзін аднаго? У тым, што дзяржава занядбала родную беларускую мову. Дык і праўда занядбала! Я гатоў падпісацца пад кожным словам. Але пераконваць мяне ў гэтым ня трэба. Чыноўнікаў варта было б пераконваць. І можна часам пераканаць. Хоць і ня проста. Дык чаму ж, калі той жа Васіль Якавенка два гады таму распачаў агульнанацыянальную кампанію ў абарону беларускай мовы і падрыхтаваў ліст, пад тым лістом зьявілася шмат подпісаў акадэмікаў, але не паставіў свайго подпісу Алесь Пашкевіч? Чаму няма пад тым лістом подпісу аднаго заслужанага і выдатнага пісьменьніка, але кепскага аратара, які замучыў зьезд доўгай прамовай пра мову. Няма, бо яны адмовіліся падпісваць. Той аратар сказаў, што ён тузін такіх лістоў падпісаў за савецкім часам. Пашкевіч наагул праігнараваў. Лепш перад сваімі біць сябе ў грудзі.

Што праўда, на зьезьдзе былі прынятыя адпаведныя рэзалюцыі. Але ня веру я ім. Ня веру, бо тыя, хто праўдамі й няпраўдамі затыкае рот сваім калегам, ня можа сам гаварыць праўду. Ня мае цаны ягонае слова ў абарону мовы! Спачатку расправу, а потым справу? Ня веру!

Я ведаю Васіля Якавенку з 1988 г., Алеся Пашкевіча - з 1991 г. І ведаю, што першы шмат зрабіў, каб пабольшала праўды ў грамадзтве. Я сам быў сьведкам, працуючы ў Бюро прапаганды Саюзу пісьменьнікаў БССР, як Васіль Якавенка пачынаў ствараць Народны фронт. А ў чым заслугі Пашкевіча? У тым, што ён гвалтам уцягнуў Саюз у сумнеўныя палітычныя гульні. Я і ў страшным сьне не галасаваў бы за Казуліна. Але Пашкевіч, ня зьняўшы зь сябе абавязкаў старшыні, стаў ягонай правай рукой. І ўсе сябры Саюзу сталі закладнікамі ягонай авантуры. Дык хоць цяпер, маючы нагоду, выкажу тое, што даўно накіпела...

Дзіўныя рэчы адбываюцца вакол Пашкевіча. Шмат хто ў Саюзе ім абураны. Шмат якія сябры рады, што выганялі з Саюзу Васіля Якавенку, лаюць Пашкевіча, але як толькі выходзяць на трыбуну - пачынаюць пяяць пад яго дудку. Я гэта чуў з вуснаў самых сяброў рады. Але пастаўлю тут шматкроп'е...

А чаго я толькі ні пачуў на зьезьдзе!

Да мяне падыходзілі сябры рады й прызнаваліся: Якавенку так абылгалі кіраўнікі СБП, што яны галасавалі за выключэньне толькі ад недасьведчанасьці. А што тады гаварыць пра людзей з правінцыі!

У кулюарах некаторыя шараговыя сябры Саюзу наагул пыталіся: у чым жа палягае канфлікт рэвізійнай камісіі й рады СБП? Выходзіць, ня ведалі за што галасавалі! Як на тым рэфэрэндуме. Знаёмы спосаб - заблытаць.

Так. Да зьезду я пачуў нямала прыватнай крытыкі на адрас Алеся Пашкевіча й ягоных паплечнікаў. Але на зьезьдзе мяне ўразіла баязьлівасьць многіх сябраў СБП. Як жа ўсё-ткі некаторыя дрыжаць перад Пашкевічам! А перад Пятровічам! Цяпер Алесь Пашкевіч і Барыс Пятровіч, як Пуцін і Мядзьведзеў. І гэта ўсе ведаюць. І скрозь маўчаць.

Цікава было пачуць у зале аргумэнты супраць Якавенкі, якія ўмоўна можна было падзяліць на дзьве групы: капітулянтаў і шпэкулянтыў. Уражвала іх прымітыўнасьць. Капітулянты апускалі лапкі ўгору й казалі: пры гэтай уладзе мы нічога не даб'емся. А раз нічога нельга зрабіць, значыць, кіраўніцтва СБП нельга крытыкаваць, яно ні ў чым не вінаватае! Шпэкулянты былі яшчэ прасьцейшыя, маўляў, не падзяліўся Алесь грантам з Васілём, вось той і верадуе! І гэта гаварылі людзі, якія называюць Якавенку здраднікам! А вы ў такім разе хто? Няўжо ў вашых сквапных галовах не знайшлося больш прыстойнай матывацыіі? Навошта тады пісаць вершы, раманы, апавяданьні, крытыку, калі ўсё так проста й зводзіцца да атрыманьня й дзяльбы грантаў? А яшчэ да колькасьці плошчы на старонках часопісаў і ганарараў за занятую плошчу!

Ня цешыць, на жаль, і прэса. Ніхто не спрабуе разабрацца ў існасьці праблемы. Прэса, як і грамадзтва, падзялілася на два ідэалягічныя лягеры, пра НАШЫХ выдаюцца бадзёрыя рэпартажы, а на адрас НЯНАШЫХ зьбіраецца нэгатыў. Так у "дзяржаўнай" прэсе, так і ў "незалежнай". А якія мілыя й безадказныя загалоўкі! Уявеце, што пра вас напісалі: "выключылі за паклёп"... А вы тым часам праўду пісалі?.. Тады такі загаловак і ёсьць паклёп! Паласканьне імя ў брудзе. Зрэшты, час пакажа...

Мяне спытаюць, чаго я дабіваюся гэтым артыкулам? Анічога апрача праўды! Саюз пісьменьнікаў ужо прыватызаваны. Нічога зьмяніць нельга. Той жа Васіль Якавенка цьвяроза мяркуе, што нават калі б быў абраны новы кіраўнік СБП, ён бы апынуўся ў патавай сытуацыі. Саюз ня мае ані памяшканьня, ані юрыдычнага адрасу. І часопіс, і памяшканьні - усё, чым карыстаецца СБП, належыць прыватным асобам. Улады не зацікаўленыя ў існаваньні Саюзу. Вось і ўсё.

Пытаньне стаіць проста: быць або ня быць на ласцы ў сп. Пашкевіча, у сп. Пятровіча. Быць у Саюзе - гэта значыць стаць шырмай для іх прыватнай дзейнасьці. Так, Барысу Пятровічу вялікі дзякуй за прыватны (і выдатны!) часопіс "Дзеяслоў". Але прыватызаваць цэлую пісьменьніцкую арганізацыю ня варта! Ведаю, мне могуць прапанаваць выйсьці. Што ж... Чулі мы гэта з розных бакоў! Калі й выйду, то не для вашай пацехі, спадары дарадцы. А зрэшты, я не Бахарэвіч і не хварэю на інфантылізм. Любові й апекі ад Б. Пятровіча ды А. Пашкевіча мне ня трэба.

Сумна думаць пра будучыню СБП... Праўда, ёсьць і добрая навіна. Выгнаньне Васіля Якавенкі з Саюзу пісьменьнікаў не адбылося. Яно ня мае юрыдычнай сілы. Трыумфатары, як выявілася, кепска чытаюць статут свае арганізацыі. Выключэньне лічыцца законным, калі за яго прагаласавала большая палова ад усіх удзельнікаў зьезду. На зьезьдзе было 219 дэлегатаў, за выключэньне прагаласавала 100. Так што займайцеся арытмэтыкай, спадары трыумфатары!

http://paciupa.livejournal.com/7276.html
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Цытата з аўгена: “Вы, гульцы ў дэмакратыю. У краіне ідзе сапраўдная вайна, а вы за розгалас і праўду. Тут любое крахтанне імгненна абернецца супраць справы, якая адно і з'яўляецца нам страхой”.
Не скажы, абаронца літаратурна-гэбэшнай мафіі! Дах , якім прыкрываюцца, у тых, каго ты называеш, зусім іншы. Не паверыш… Але я ўжо сказаў.
Замест таго, каб мацаваць Саюз пісьменнікаў-адзінадумцаў у найскладаных палітычных умовах, невялічкая шчапоцька дзялкоў пад дахам спецслужбаў у адвольных інтрыгах зліквідавала Беллітфонд, перадала ў рукі дзяржавы крэўную пісьменніцкую маёмасць – Дом творчасці “Іслач”, заваліла СБП як творчую супольнасць, прыватызавала яе – сапраўды, на момант апошняга з’езду статутнага аб’яднання ўжо не было, яно засталося на словах, як пустая абалонка.
На атрыманыя субсідыі і гранты, утойваючы іх, нахабнікі мацавалі і мацуюць свае ўласныя амбіцыі і сямейны дабрабыт. У шэльмаў адно стаіць за рознымі інсінуацыямі – фальсіфікацыі ды чыстая брахня. На змаганне ідэй з такім багажом не выходзяць! Гэта люстраны адбітак рэжыму. А ў літаратуры ад пярэваратняў, як лічаць людзі, таксама няма чаго чакаць. Кажуць, так? Праўды няма як цурацца.

Напісаў Сведка,
Дата 02/07/2012 Час 13:53

Оба-на, таварищ аўген: оказывается в Новинках сегодня День Открытых Дверей. Вы хоть сами-то поняли, кому и о чём писали? Если идёт война, то бросай гранату, а не словоблудь.

Напісаў Айвон,
Дата 02/07/2012 Час 12:35

Вы, гульцы ў дэмакратыю. У краіне ідзе сапраўдная вайна, а вы за розгалас і праўду. Тут любое крахтанне імгненна абернецца супраць справы, якая адно і з'яўляецца нам страхой.

Баршчэўскі даводзіў вам мякка. Па-народнаму гэта называецца ня бздець у танку. Бо няма працігазаў. Стварай сваю каманду, лаві тыя грошы. Або размаўляй адэкватна, у адпаведнасці з сітуацыяй вайны.

Напісаў аўген,
Дата 02/07/2012 Час 00:40

З Калядамі вас усіх! Няхай усё свары застануцца ў старым годзе, а Новы год прынясе новыя надзеі. І не трымайце зла адзін на аднаго, бо ўсё гэта толькі выпрабаваньне нашага лёсу. Божанька ўсё бачыць, якім бы імем яго ні называлі тут.

Напісаў VM,
Дата 12/24/2011 Час 23:21

Ой, какая бадяга тут у вас, борцов за правое дело! Вроде, говори правду, а мы чуть што посмотрим, что с тобой делать. И потому-то народ не ходит на митинги, тиражи газет убогие. Потому что 'свергнем могучей рукою/ гнёт роковой навсегда/ и водрузим над землёю/ гнёт, но другой мы тогда'.
Чем бы всё это ни кончилось, но в белорусских школах будущего уж никак не обойдётся без 'Пакутнага веку' Якавенки. Вот тогда и всплывут имена Пашкевичей, Петровичей и прочих грызунов, а дети будут напрыжённо думать, а что ж это Барщевский там оказался, ведь 'Шляхтич Завальня' неплохая вещь. И получать двойки за то, что разных Барщевских перепутали.

Напісаў Иван Непомнящий,
Дата 12/21/2011 Час 04:58

 1 
Старонка 1 з 1 ( 5 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 557
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7389
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51062