Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Разлад паміж творчым духам і прагнасцю

Разлад паміж творчым духам і прагнасцю Друк E-mail
20.12.2011 | 19:52 |
http://eurobelarus.ehclients.com/content/view/23788/107/З даклада Рэвізійнай камісіі СБП, які не прагучаў на ХVІ з’ездзе Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Лічу неабходным патлумачыць грамадзе, што ў першыя 2-3 гады дзейнасці Саюза пісьменнікаў Рэвізійная камісія фактычна не знаходзіла падстаў крытычна ставіцца да работы кіраўніцтва і Рады СБП. Як што, па прычыне раней зробленых пралікаў, пісьменніцкая арганізацыя і Беллітфонд патрапілі ў паласу накатаў, судоў і адцірання пісьменніцкай маёмасці. У Рэвізійную камісію, апроч мяне, уваходзілі С. Панізнік, А. Рагуля, Л. Сінькова, У. Сіўчыкаў.

Сітуацыя змянілася, калі з друку сталі прабівацца весткі аб атрыманні нашым пісьменніцкім аб'яднаннем матэрыяльнай дапамогі ад Міжнароднага Літаратурнага Фонду і грантаў з-за мяжы на выкананне розных гуманітарных праектаў, а кіраўнік аб'яднання А. Пашкевіч як бы з гаркатой даводзіў (у гутарках са мной і А. Данільчыкам, былым дырэктарам Беллітфонду): саюза пісьменнікаў фактычна няма... Вядома, у тым была праўда, бо Статут і асабовы склад аб'яднання, калі ён ёсць на паперы, яшчэ не сутнасць дзеючай арганізацыі. Пры ўсім тым я папрасіў старшыню саюза даць Рэвізійнай камісіі справаздачу на выкарыстанне 410 тысяч расійскіх рублёў, пералічаных Міжнародным Літаратурным Фондам на рахунак СБП, адкрыты ў Вільні. Рада пра тую фінансавую падтрымку саюза нічога не ведала, а павінна была б ведаць, сума яскрава пацвярджалася дакументамі, перасланымі нам з Масквы і Вільнюскага банка. Алесь Пашкевіч на наш запыт адно адказаў, што кіраўніцтва СБП ніякіх грошай не атрымлівала.

Паступова да нас прыйшло разуменне таго, што кіраўніцтва саюза і наш кантралюючы орган працуюць у розных сістэмах каардынат.

Рэвізійная камісія прытрымлівалася статутных, на чыйсьці розум, магчыма, аджылых уяўленняў аб праве, законнасці, сумленні і разлічвала знайсці ўсё гэта на ніве дзейнасці старшыні саюза і ягоных паплечнікаў. А там, што высветлілася неўзабаве, - зусім іншыя уяўленні і меркі, уласцівыя для нейкай патаемнай масонскай - не масонскай ложы, дзе ўсё робіцца як уздумаецца, па сваіх ужо мерках, і ніякай адказнасці перад тубыльцамі з СП. Шчырасці ні на панюшку.

На пасяджэнні РК ад 14 красавіка 2010 г. (пратакол №2) мне было даручана праінфармаваць Раду аб грашовых сродках, пераведзеных нам Масквой і загадкава зніклых.

Пасяджэнне рады было празмерна ўзбуджаным і сумбурна-агрэсіўным у адносінах да Рэвізійнай камісіі, некалькі чалавек на ўвесь голас крычалі "Мы яму (старшыні) давяраем!" І ўсё ж Рада прыняла разумнае рашэнне: адкласці з "Давяраем!" і даручыць сакратарыяту сабрацца разам з РК і высветліць пытанне аб лёсе спрэчных сродкаў. На жаль, кіраўніцтва СП тады ж сфальсіфікавала пастанову Рады і надрукавала ў газеце "Новы час" за 28 мая 2010 г., што Рада "адзінагалосна выказала давер кіраўніцтву Саюза беларускіх пісьменнікаў пад ачолам Алеся Пашкевіча".

 Мы разгледзелі той фарс пад ачолам Алеся, і ў сваёй пастанове ад 23 чэрвеня 2010 г. РК запатрабавала ад старшыні саюза А. Пашкевіча і другога фігуранта справы Б. Сачанкі ўнесці папраўку да надрукаванага ў газеце, сказаць праўду. Аднак гэта не было зроблена.

Каб больш грунтоўна падрыхтавацца да сумеснага пасяджэння з сакратарыятам, Рэвізійная камісія прыняла рашэнне: запатрабаваць ад старшыні СП дадаткова матэрыялы аб арганізацыйнай і фінансавай дзейнасці для праверкі. Адно А. Пашкевіч катэгарычна адмовіўся паказаць нават пратаколы Рады і спіс сяброў СБП.

Неўзабаве А. Пашкевіч з Б. Сачанкам (Пятровічам) склікалі прапанаваны Радай сакратарыят і запрасілі на яго 2-3 сяброў Рэвізійнай камісіі, але не запрасілі старшыню РК, што выходзіла за рамкі ўсялякіх маральна-этычных норм і грамадзянскага права.

Там была спроба ў агульных словах і жэстах патлумачыць пасяджэнню, што старшыні СП варта давяраць і што зусім не варта ўзводзіць на яго напрасліну і патрабаваць справаздачы як, напрыклад, у публікацыі В. Якавенкі "Дзе схаваны д'ябал, або Пра некаторыя хібы ў кіраўніцтве Саюза беларускіх пісьменнікаў" ("ЛіМ" за 24 снежня 2010 г.). Было вялікім жаданне кіраўніцтва саюза раскалоць Рэвізійную камісію. Першы намеснік старшыні СБП Барыс Сачанка, які вёў пасяджэнне, спрабаваў навязаць прапанову: хадайнічаць перад Радай аб выключэнні В. Якавенкі са складу СБП. Члены РК, у тым ліку У. Сіўчыкаў, заклік Сачанкі не падтрымалі. Праўда, пасля настолькі паказальнага (хто ў літаратуры гаспадар) пасяджэння Уладзімір Сіўчыкаў перастаў удзельнічаць у рабоце Рэвізійнай камісіі і прыняў бок кіраўніцтва.

Пазней, 4 красавіка 2011 г., на пашыраным пасяджэнні Рэвізійнай камісіі стаяла пытанне: "Аб рэкамендацыі Рады СБП пераабраць старшыню РК В. Якавенку" (газета "Новы час" за 25 сакавіка 2011 г.).

Удзельнікі гэтага пасяджэння прызналі выпад Рады ў друку пра нібыта "паклёпніцкую дзейнасць Васіля Якавенкі" незаслужаным і абразлівым. Ультыматум Рады, што "у адваротным выпадку Рада пакідае за сабой права на сваім чарговым пасяджэнні выключыць яго (Якавенку) з шэрагаў СБП" быў расцэнены як грубы ціск на Рэвізійную камісію.

У адказ на выпад Рады Рэвізійная камісія вымушана была прыняць пастанову (пратакол № 4):

  1. Прызнаць рэкамендацыю Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў аб пераабранні старшыні Рэвізійнай камісіі В. Якавенкі юрыдычна неабгрунтаванай і нематываванай.
  2. Звярнуцца ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і іншыя правамоцныя органы з просьбай дапамагчы, урэшце, разабрацца ў сутнасці канфліктнай сітуацыі ў СБП.

Кіраўніцтва аб'яднання ад пачатку і да канца, груба парушаючы Статут СБП, пазбягала якіх бы то ні было справаздач перад Рэвізійнай камісіяй, адмаўлялася прадставіць для праверкі дакументы аб сваёй дзейнасці і лічыла за лепшае працаваць у вузкім коле асоб, а не з усёй творчай арганізацыяй. Крытэрыі творчай грамадскай арганізацыі перасталі быць адчувальнымі, сціраліся, знікалі зусім. Перараджалася само грамадскае аб'яднанне. Рэвізійная камісія як калектыўны кантралюючы орган СП ператваралася ў рудыментарны орган. Аднак жа я ўдзячны гэтай невялічкай і шчырай суполцы за імкненне дакапацца да праўды, за цярплівую і адданую працу.

Міністэрства юстыцыі запатрабавала ад кіраўніцтва СБП даць фінансавую справаздачу Рэвізійнай камісіі, на што А. Пашкевіч зноў адказаў, але цяпер - у Мінюст, што саюз ніякіх фінансавых сродкаў не атрымліваў. Каб высветліць ісціну міністэрства перадало матэрыялы ў пракуратуру, і вось тады намеснік кіраўніка аб'яднання Б. Сачанка мусіў прызнацца следчаму, што грошы ў Вільні ўсё-ткі атрымліваў і перадаваў іх... забыў дакладна - каму. А старшыня саюза А. Пашкевіч маніў следчаму, што ніякіх дамоў аб супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе з Міжнародным Літаратурным Фондам у Маскве не падпісваў, грошай адтуль на саюз не атрымліваў, і гэта ў той час, як копіі падпісаных ім дагавораў, а таксама даведкі аб пераводзе 410 000 расійскіх рублёў Саюзу беларускіх пісьменнікаў ляжалі ў папцы ў следчага.

Дазнанне працягвалася... Адно сёння я рады, што следству па розных прычынах не ўдалося выйсці на паглыбленыя крыніцы інфармацыі за межамі краіны. Што было б? Я не жадаю няшчасця нікому. Сёй-той з прысутных у зале ведае, пра што я кажу.

Прыкінем: за тыя гады, як мы даверыліся А. Пашкевічу, саюз пазбыўся свайго кутка ў Доме літаратара, бібліятэкі, сваёй тылавой, так бы мовіць, службы - Беллітфонду і ўсёй маёмасці на Іслачы. Па нядбайству старшыні СП А. Пашкевіча пісьменніцкія грошы ад продажу Дома творчасці "Іслач" пералічаны ў бюджэт. Не стала саюза. Ад саюза фактычна застаўся адзін орган, адзін механізм для здабывання і прыхаванага размеркавання (праз ганарары ў вузкім коле) грантаў. І гэта пры тым, што кіраўніцтва саюза магло б дзейнічаць прыстойна і высакародна.

Мы чулі, што творчай арганізацыяй выдадзена не мала кніг. Але ж ці зроблены аналіз: кнігі якіх аўтараў (калі яны не сябры Рады) выдаваліся і перавыдаваліся? У выдавецтве "Беларускі кнігазбор", між іншым, кніг выйшла яшчэ больш, толькі ж "Кнігазбор" не прэтэндуе на назву Саюза беларускіх пісьменнікаў дый шчодрых грантаў на выданне пісьменніцкіх кніг не атрымліваў.

Пад напорам Рэвізійнай камісіі саюз выдаў тэлефонны даведнік, нядбайна выдаў, у ім процьма памылак па ўліку, адрасах, нумарах тэлефонаў, шмат літаратараў, якія даўно выйшлі з СБП, больш за тузін нябожчыкаў...

Біблейскі Майсей 40 гадоў вадзіў свой народ па пустыні, каб вырасціць новае пакаленне і штосьці сукупнае набыць у духоўным плане.

Наш прарок ад літаратуры зацягнуў шматлікі атрад творчых людзей у пустэчу. Апосталы з сяброў Рады таксама пры ім, і нам нічога больш не застаецца, як маліцца на іх. Яны маюць патаемныя крыніцы самазабеспячэння і схільныя гаварыць пра адзінства ў СБП, пра пісьменніцкую арганізацыю, якая тут перад іх вачыма - на з'ездзе! Яны не жадалі бачыць яе пяць гадоў. Саюз пісьменнікаў не мае ні кала, ні двара, а чарговы пісьменніцкі з'езд спатрэбіўся кіраўніцтву і Радзе, каб яшчэ раз на пяць гадоў захаваць сваё становішча. І толькі пры ракіроўцы Пашкевіч - Сачанка або Сачанка - Пашкевіч можа існаваць тое, што засталося ад творчай пісьменніцкай арганізацыі ў будынку па вул. Кузьмы Чорнага, на плошчы, якая не належыць пісьменніцкай арганізацыі, а прыватнай асобе.

Перад самым з'ездам склікалі Раду, дзе Б. Сачанка зноў паставіў пытанне аб выключэнні старшыні РК В. Якавенкі са складу сяброў саюза. Матыў... Непадпарадкаванне Радзе, "паклёп" на кіраўніцтва саюза. Усё - шыварат навыварат. Пагражаў шаноўны, маўляў, не дасць згоды на ракіроўку з Пашкевічам, калі я не буду выкінуты за борт пісьменніцкай арганізацыі. На тое пасяджэнне мяне не запрасілі. Раду склікалі далёка не ў поўным складзе, і яна прыняла пастанову аб маім выключэнні. Навіна ўразіла многіх. Ніл Гілевіч, напрыклад, даведаўся аб гэтым пасяджэнні Рады праз два дні ад пісьменніка Э. Ялугіна і быў вельмі здзіўлены беспрэцэдэнтнаму учынку сваіх паплечнікаў. Член Рады пісьменнік В. Хурсік у сааўтарстве з Э. Ялугіным і прафесарам А. Рагулем надрукавалі з ў "Звяздзе" за 7.12.2011 г. артыкул "Культура навыварат..." з гэтай жа нагоды. Што да мяне, то безаглядныя і брудныя дзеянні кіраўніцтва саюза, іх аблудная матывацыя ўспрымаюцца мной не іначай як бандытызм сярод белага дня.

Мы на з'ездзе... Як нам быць? Зноў пакінуць за дзялкамі прыватызаваны імі саюз? Пакінуць становішча, калі саюза няма, а кіраўніцтва дзейнічае, паразітуючы на аўтарытэце творчай арганізацыі?.. Махлярствы, падман, фальсіфікацыі, амбітнасць і здзек з самой ідэі творчага аб'яднання ўзрастуць. Усё гэта прывядзе толькі да духоўнага заняпаду грамадства. Паскорыць яго.

То вырашайма, шаноўныя, дзе шукаць выйсця, і ці ёсць яно ў нас наогул? Калі не пакінуць статус-кво, то усё фінансава-матэрыяльнае забеспячэнне (разам з прытулкам аб'яднання) абрэжацца і саюз адразу ж апынецца ў патавай сітуацыі. Да гэтага нас свядома прывялі тыя, хто кіруе саюзам.

...З'езд прайшоў. На ім, насуперак Статуту, не прагучаў даклад Рэвізійнай камісіі. Затое абвінавачванняў на адрас РК хапіла і ўсё рабілася, каб завуаліраваць праўду і сцвердзіць масонскую - не масонскую сістэму каардынат, пры якой з вуснаў Б. Сачанкі акурат лагічным было пачуць зноў, што саюз пісьменнікаў ніякай дапамогі з Масквы не атрымліваў і нават рахунка не мае і што В. Якавенка ўзводзіць на кіраўніцтва саюза паклёп.

Хвала мане, якая бярэ верх у грамадстве!

Старшыня Рэвізійнай камісіі
Васіль Якавенка

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Не, з новым годам свара пайшла на другі завіцень, бо ў той час як дзяржаўныя СМІ маўчаць, апазыцыйныя закладваюць надта розны спэктр падтэкстаў:
http://www.svaboda.org/content/article/24438925.html
http://nn.by/?c=ar&i=65950
Затое як беларуская інтэлігенцыя неінтэлігентна парэзвілась у камэнтах! Змагары з рэжымам грызуцца, а рэжым атдыхает, смакуючы французскае шампаескае (не ф сілах адрозьніць яго ад савецкага).

Напісаў Дыямэнт,
Дата 01/01/2012 Час 22:48

Час спыніць свару, спадарства. І яна, дзякаваць Богу, знайшла слушнае выйсьце, як сьведчыць прэса http://www.svaboda.org/content/article/24438925.html
Лепш зірніце на двор - выпаў першы сьнег, хіба гэта не цудоўна! Дык з Новым годам вас усіх.

Напісаў VM,
Дата 12/31/2011 Час 20:22

Аргументацыя аўтара проста забойчая. З такім самым поспехам можна было б распытваць, дзе падзеліся тыя вялікія сумы, якія Васіль Якавенка атрымліваў на дзейнасць 'Саюз-Чарнобыля', газеты 'Набат' і да т.п.? І куды падзелася тая самая газета 'Набат'?
Толькі за гэта даносы на Васіля Якавенку ні ў 'ЛіМ', ні ў 'Звязду' ніхто не пісаў. Ні Пашкевіч, ні Пятровіч, ні хто іншы з былых калегаў па Саюзе.

Напісаў Рубін,
Дата 12/31/2011 Час 11:57

 1 
Старонка 1 з 1 ( 3 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1903
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8735
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 52408