Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Рыгор Сітніца: «Нацыянальнае хунвэйбінства трэба спыняць»

Рыгор Сітніца: «Нацыянальнае хунвэйбінства трэба спыняць» Друк E-mail
12.12.2011 | 19:53 |
Рыгор СІТНІЦАЦі ня самы яскравы нацыянальны тып беларуса вывеў у сваёй «Ладзьдзі роспачы» Ўладзімер Караткевіч. Гервасій Выліваха - хоць ён хобаль, залётнік ды піяка, але ж і адважны, гожы і пяшчотны беларус, неверагодны жыцьцялюб, і аўтар ім відавочна любуецца. Наўрад ці чытаў «Ладзьдю роспачы» расейскі тэлежурналіст Сяргей Дарэнка, які ў інтэрвію тэлеканалу «РТР-Беларусь» назваў нашу краіну «глухменьню Эўропы», а беларусаў - хобітамі. І адбылося гэта акурат у дзень народзінаў Караткевіча - 26 лістапада. Пра тое, якімі мы бачымся суседзям і сабе самім, мы сёньня гутарым з мастаком Рыгорам Сітніцам.

- Рыгор, у выказваньнях Дарэнкі дзіва асаблівага няма - так яны пра нас думаюць у пераважнай сваёй бальшыні. Дзіўна, што ўсё гэта прагучала на дзяржаўным беларускім тэлеканале, вядоўца якога - Юры Казіятка - нават не паспрабаваў спыніць Дарэнку. Чаму так паводзілі сябе гэтыя два тэледзеячы?

- Мне ў гэтым бачыцца яшчэ адна праява нашага ўсеагульнага комплексу нацыянальнай няпоўнавартаснасьці, які ўбіваўся нам у галовы гадоў 200. Гэты комплекс сёньня праяўляецца ня толькі ў журналіста Казіяткі, ён ужо проста перарос у нацыянальны садамазахізм, калі свае ж людзі проста татальна аплёўваюць усё, што было зроблена ў беларускай культуры папярэднімі пакаленьнямі. А тое, што раптам на БТ чарговым разам зьявіўся Дарэнка, які мае рэпутацыю скандальнага расейскага пэрсанажу, - гэта сьведчаньне лізаблюдзтва нашых тэлечыноўнікаў перад заежджымі маскоўскімі «зоркамі». Гэта тое самае, калі квіток на Стаса Міхайлава каштуе больш за мільён, а калі будзе выступаць нейкі наш выдатны гурт ці сьпявак, то добра, калі ён па 20 тысячаў прадасьць квіткі. Гэта тое самае. І гэта вельмі ганебна і непрыемна.

- Дарэнка некалькі разоў назваў Беларусь «глухменьню Эўропы». Калі ты ў Маскве ўдзельнічаеш у выставах, цябе там успрымаюць як прадстаўніка «эўрапейскай глухмені»?

- У Маскве я нячаста, але бываю - па справах Саюзу мастакоў. І там я амаль не сустракаюся з прадстаўнікамі імпэрскага сьветапогляду. Нас там вельмі хораша ўспрымаюць. Можа таму, што арганізатары маскоўскіх выставаў і расейскія мастакі пра нас ведаюць трохі болей, чым ведае Дарэнка. Бо пэўне ж, калі ня ведаць ні халеры пра краіну Беларусь, дык і сапраўды яна падасца чорнай дзіркай у лепшым выпадку. Я ня думаю, што Дарэнка хоць нешта істотнае ведае пра нас. Таму дзівіцца тут ня выпадае. Гэта тыповы погляд тыповага імпэрца.

- Мяне яшчэ адзін пасаж у дарэнкаўскіх выказваньнях зьдзівіў - пра тое, што расейцы гатовыя «зьліць пяць літраў уласнай крыві любому, хто папросіць», у тым ліку беларусам. Расейцы сапраўды могуць быць такімі самаахвярнымі?

- Гэта праявілася шырыня расейскай душы. Гэта такая агульнапрынятая ў іх гіпэрбала, мэтафара. Хаця, калі капнуць у гісторыю, то, на вялікі жаль, і расейцы багата з каго па пяць літраў крыві зьлівалі. Ну што тут скажаш? Сёньня гістарычныя рахункі не выпадае выстаўляць, але мы ведаем, як расейцы нам «дапамагалі», і ня раз. Узгадайма часы Івана Жахлівага, вайну 1654 году, калі загінуў кожны другі беларус. Так што не ў інтарэсах расейцаў высьвятляць, хто каму пускаў кроў.

- Але ж не Дарэнка прыдумаў назваць беларусаў «хобітамі эўрапейскага лесу». Здаецца, гэты кніжны вобраз належыць беларускаму пісьменьніку і навукоўцу Пятру Васючэнку. А за ім паўтараюць усе, каму не лянота.

- На жаль, так і ёсьць. Дарэнка далёка не першапраходца там, дзе пратапталі сьцежку тутэйшыя. Я ня першы год з вялікай прыкрасьцю за гэтым самазьневажаньнем назіраю. Назвала ж Марыйка Мартысевіч Максіма Багдановіча няздарам-сухотнікам, адзіная заслуга якога - гэта тое, што ён хварэў на сухоты, дзякуючы чаму беларускія школьнікі ведаюць значэньне гэтага слова. І які жаль, што ён не захварэў яшчэ і на пранцы! Вось гэткіх высноваў заслужыў Багдановіч у найноўшай беларускай літаратуры. І я магу прыводзіць безьліч падобных цытатаў. Іх, паўтаруся, - безьліч. Выказаўся ж Альгерд Бахарэвіч, што «той мужык, які голасна галёкнуў: «А хто там ідзе?», быў глухі да паэзіі... Што да Бахарэвіча, то я зь вялікай прыкрасьцю магу канстатаваць, што тут дапамагае і шаноўнае Радыё Свабоды, на хвалях якога ён абсалютна бэзапэляцыйна і бязьлітасна распраўляецца з нашай нацыянальнай літаратурай. Бахарэвіч называе Янку Купалу Каян Лупака, а пры аналізе яго творчасьці 30-х гадоў абсалютна ня ўлічвае, што ў той час да патыліцы паэта быў прыстаўлены рэвальвэр чэкіста. Куды ўжо далей? І можна з гэтага зьдзеквацца, можна з гэтага пацяшацца, можна «ах, як прыкольна» пра гэта пісаць... Падобнае нацыянальнае хунвэйбінства трэба нейкім чынам спыняць, бо апроч шкоды яно нам нічога не дае. Прынамсі, я такога «літаратуразнаўства» трываць не магу, яно мяне асабіста абражае. Як Дарэнка мяне абразіў, гэтак мяне абражае і Бахарэвіч. І дарэчы, адкуль абражае? Добра абражаць, седзячы на грантах у Нямеччыне, і паказваць нам наша месца пад лаўкай. Але я не зьбіраюся сядзець пад лаўкай і заўсёды гатовы адказаць на гэткія інвэктывы.

- Ты нядаўна браў удзел у перадачы «Страсьці па культуры», якая ідзе па тэлеканале «Лад». Я не ўпершыню глядзеў яе і магу сказаць пэўна: вось яшчэ адно крывое люстэрка, у якім беларуская культура выглядае другаснай у параўнаньні зь нейкай іншай. Калі ўжо перастануць нашы тэлевядоўцы «дацягваць» айчынную культуру да нейкіх сумнеўных стандартаў?

- Ну, што да вядоўцы і ўдзельнікаў згаданай табой тэлеперадачы, то я іх хутка на месца паставіў. Мае апанэнты самі яшчэ нічога вартага не стварылі ў нацыянальнай культуры, але пажылі трохі па амстэрдамах і прыехалі нас вучыць. У маёй мясцовасьці такіх называлі ад'ехалымі за Муляраўку - гэта найбліжэйшая ад нашаё вёскі станцыя. Дарэчы, у нас заўсёды кпілі з тых, хто «ад'ехаў за Муляраўку» і вяртаўся дахаты з расейскай мовай. Дык вось, калі гэтыя «ад'ехалыя за Муляраўку» вяртаюцца і пачынаюць казаць, што мы да чагосьці не дарасьлі, што мы не такія, як цывілізаваныя эўрапейцы, мне хочацца сьмяяцца. Я багата дзе выстаўляўся па сьвеце. Выстаўляюцца дзясяткі маіх калегаў, бяруць галоўныя прызы на міжнародных конкурсах. Прыкладам, Павал Татарнікаў мае два «Залатыя яблыкі» - гэта самая высокая міжнародная ўзнагарода ў кніжнай графіцы, яна прысуджаецца чалавеку толькі аднойчы. Выключэньне за ўвесь час зроблена толькі для дваіх мастакоў - для нашага Татарнікава і для сусьветна вядомага Альбіна Бруноўскага. Аказваецца, і «Залатыя яблыкі» ні ў якія рахункі не бяруцца - мы ўсё роўна хобіты... Не бяруцца ў рахункі ні геніяльны паэт Рыгор Барадулін, ні выдатны паэт і празаік Уладзімер Някляеў - стваральнікі найвышэйшага ўзроўню эўрапейскай літаратуры. Але што ні напішы, ты ўсё роўна - хобіт, ну што тут зробіш... На тых «Страсьцях па культуры» я дзеля настройкі мікрафону ўзяў і прачытаў два чатырохрадкоўі Барадуліна. Рэакцыя была проста надзвычайная: «Как здорово! Как гениально! А кто это?». Калі я сказаў, што гэта Барадулін, мае суразмоўцы прымоўклі, а пасьля адна зь іх, якая акурат і прыехала з Амстэрдаму, сказала: «Купала и Барадулин - это, конечно, хорошо, но они ведь давно умерли». Вось такія ў «ад'ехалых за Муляраўку» веды і адносіны да нашых нацыянальных скарбаў. І з такімі ведамі і адносінамі яны спрабуюць пра нешта гаварыць, пра нешта спрачацца і нешта сьцьвярджаць! Але ўласным сьцёбам, уласным хамствам можна сьцьвердзіць толькі сваё ўласнае хамства. Пасьля насьмешак Бахарэвіча нічога ня зробіцца з Купалам. Купала ёсьць і будзе, таму што ён - нацыянальны геній, і трэба да яго як да нацыянальнага генія ставіцца. А калі Купалу называюць Каян Лупака, то маўчаць пры гэтым ня трэба. Бо калі будзем маўчаць, то тут падключацца дарэнкі. Бачыш, як клясна ў іх усё супадае, слова ў слова супадае! Што да мастацкіх стандартаў, якія выклікаюць захапленьне і эпатаж сучасных маладых творцаў, прывяду толькі адзін прыклад. Вось у бліскучай «азіяцкай сталіцы», як назваў Маскву Сяргей Дарэнка, праходзіла супэрпапулярная акцыя сусьветнавядомага, скажам так, мастака Алега Куліка. У стойла паставілі карову, і ён сваю паголеную галаву засунуў ёй у вагіну, а пасьля публічна «совокупился» са сьвіньнёй. Усё гэта называлася «Хождение вглубь России» і трактавалася як высокапатрыятычная акцыя... Ці трэба нам такія «стандарты»? Дык лепей мы хобітамі пабудзем, але ня будзем у сябе такога вычварэнства рабіць.

- Здаецца, нічога падобнага ў Беларусі пакуль не было.

- І дзякуй Богу, што не было! Я не сьцьвярджаю, што за мяжой усё мастацтва такое. Ёсьць і выдатныя дасягненьні, і ім варта насьледаваць. Мы зусім не павінны засесьці ў сваіх межах і паразытаваць на тым, што напрацавалі нашыя папярэднікі. Безумоўна, трэба езьдзіць, трэба глядзець сьвет, трэба дацягвацца да сусьветных мастацкіх дасягненьняў, але зьневажаць тое, што зрабілі нашыя бацькі і дзяды, - гэта проста ганебна. Трэба ўмець любіць сваё. А каб любіць, трэба разумець. Гэта можна параўнаць зь верай у Бога. Я як вернік не аспрэчваю права атэіста ў Бога ня верыць, але атэізм не азначае права на агрэсію, на аплёўваньне і на вынішчэньне сьвятыняў, на зьнявагу вернікаў. Да таго ж, вернік мае права бараніць свае сьвятыні. І мы павінны сьвятыні свае бараніць. Сказаў жа вялікі Караткевіч: «Ёсьць і ў вас, як і ў іншых, сьвятыня, не давайце сьвятыні псам!».

- Я памятаю, як за непаліткарэктнае выказваньне Ўкраіна абвесьціла былога мэра Масквы Юрыя Лужкова пэрсонай нон грата. Наўрад ці нешта падобнае адбудзецца ў адносінах да Сяргея Дарэнкі. А якая тут мусіла б быць рэакцыя і з чыйго боку?

- Рэакцыя мусіла б быць, бо не зьвяртаць увагі на падобнае можа толькі баязьлівец альбо апушчэнец. Калі табе наплявалі ў вочы і душу, нельга не зьвяртаць увагу, калі ты лічыш сябе годным чалавекам. Тое самае павінна рабіць і дзяржава. Ліха зь ім, з Дарэнкам. Мяне зьдзіўляюць тыя чыноўнікі, якія адказваюць за беларускую ідэалёгію. Як на добры розум, Казіятка павінен быць звольнены з дзяржаўнага тэлебачаньня за такую перадачу, бо ў дадзеным выпадку закрануты гонар нашай дзяржавы. І ідэалягічныя службы павінны абсалютна адэкватным чынам на гэта адрэагаваць, а не прапускаць падобныя выказваньні міма вушэй. Як не павінны прапускаць міма вушэй зьняважлівыя выказваньні пра нашы нацыянальныя сьвятыні рэдактары нашых часопісаў «Дзеяслоў» і «Верасень», кіраўнікі Радыё Свабода і «Нашай нівы». Яны павінны гэта заўважаць. Ня толькі Дарэнка, але і той-сёй з беларускіх аўтараў таксама павінен быць пэрсона нон-грата для нацыянальных выданьняў.

Радыё Свабода

 

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Дарэнка і Казіятка з аднаго роду - роду кацапаў (зірніце ў слоўнік), дык што ж вы хацелі, пусціўшы казлоў у агарод. А сп. Рыгора Сітніцу не чапайце, бо ён жа проста парадак наводзіць у гародзе.

Напісаў Ja Grysha,
Дата 12/15/2011 Час 11:44

{сторазова}

Не закадзірую, тым больш {ладдзю ў роспачы} !

Мо, хто з 'нашаніўцаў' дапаможа з {js каментара) !?

Напісаў Яраслаў Мальдзіс,
Дата 12/14/2011 Час 23:23

А што за адкрыццё пра НН, ДЗЕЯСЛОЎ і радыё Свабода? У іх жа ніколі добрай згадкі пра беларускі маскульт не было - усё здзекі ды жарцікі, толькі фсячэскіх Ляпсусов да Друм ЭхШтазі беларусам фцюхівают, дзе роднай мовы ані гуку, бо Штазі й кіруюць імі. Пра П.І.Дарэнку і гаварыць не выпадае, але якія прэтэнзіі да Казленяткі? Народ жа дапусціў акупантаў кіраваць сваёй маёмасцю, бо самі здраднікі, вось яны і пільнуюць свой антыбеларускі 'новы парадак'. Вы што, чакаеце, каб казленяткі 'Тутэйшых' па БТ паказвалі?
А спадару Герцыкаву дадам, што не трэба розных вумнікаў вырываць з кантэксту (Бярнард Шоу: «Адказваць на дурасць, ёсць найвялікшая глупства»), бо на тое ж ён Беня Паказухін, каб дурням лухту ўпарываць. Вы ж самі наўрад ці праходзіце міма ўсялякіх дурасцяў. Вось і тут нездарма апынуліся, isn't it? Дурных трэба ставіць на месца, пакуль увогуле краіну не змарнавалі сваёй актыўнасцю.

Напісаў Belarus,
Дата 12/14/2011 Час 01:14

Што Дарэнка здольны гаўнюк, было вядома даўно. Але, што Казіятка, Бахарэвіч таксама гаўнюкі, гэта адкрыццё. Таксама адкрыццё, што НН, дЗЕЯСЛОЎ і радыё Свабода прыхільнікі гаўнюкоў. Гэта добра, таму можна ўпэўнена ведаць, што ім веры цяпер няма, бо яны падтрымліваюць падбрэхачаў.

Напісаў Licvin,
Дата 12/13/2011 Час 22:25

Шаноўны спадар Герцыкаў, найперш дзівіць вашая самарэкамендацыя - «Бульбаш». Прыкіньце, а вам расеец у адказ: «А я кацап».
Яны гэтыя абразы прыджумваюць дзеля ўзвелічэння сваёй вялікай Росъсіі, адзінай і непаўторнай, а недабеларусы, «ездзішчые па фсяму савецкаму саюзу», падхопліваюць тую абразу. А Божанька, між іншым, засьцерагаў ад словаблуддзя. Вы ж памятаеце, што «Напачатку было Слова, і Богам было Слова». Г.зн. слова мусіць абазначаць толькі тое, што азначае, а тая амэрыканская бульба, якую акупанты апрабоўвалі на пакораным народзе, з'явілася тут значна пазьней і за «Статут ВКЛ», і за самое ВКЛ, Полацкае княства, Тураўскае княства - крыніцы нашай дзяржаўнасьці, пра якія бульбашы не памятаюць, бо для іх «родной Белоруссіі 70 лет».
А спадар Сітніца правільна ўвязаўся ў абарону чыстай памяці сваіх продкаў. Вось толькі я б не стаў дакараць усіх, што не ходзяць на выставы, не чытаюць Барадуліна, бо кожнаму сваё. Для мяне, напрыклад, беларуская паэзія - гэта Сыс, Геніюш, Багдановіч. У мяне, напрыклад, няма кніг Някляева, бо не хачу. А вось Сыс увесь, двухтомнік Геніюш, трохтомнік Багдановіча. Мімаволі хочацца запытаць сп. Рыгора: «А ў вас колькі альбомаў рок-гурта P.L.A.N.?» У мяне 6, бо мяне гэта грэе, калі песня сведчыць пра нас: «Гонару й святыняў не бароняць,/Не ладкуюць дзецям родны кут,/ Прамянялі вольную Пагоню,/ На абвіты стужкамі хамут». Пераканаць кагосьці ўдаецца тым, хто пачынае з сябе.

Напісаў Belarus,
Дата 12/13/2011 Час 09:59

Бярнард Шоу, калі то сказаў: «Адказваць на дурасць, ёсць найвялікшая глупства». Дык давайце не будзем наступаць на гэтыя «граблі». А адносна меркаванняў Дарэнка, ёсць сэнс нагадаць: «Так зладзіў Гасподзь Бог наша жыццё на Зямлі, што толькі яму аднаму вядзёныя, прычыны падзелу народаў па нацыянальных, моўных, рэлігійных прыкметах, ды і па колеры скуры. Адно вядома, што гэта вялікі эксперымент Вышэйшага Розуму! І ў горане гэтага эксперыменту куецца менталітэт тых ці іншых народаў і гэта іх права на выбар - бо Гасподзь Бог даў нам сапраўдную свабоду, а не тую надуманую і распуснаю, якой «карыстаецца» Дарэнка для выкладання сваіх найглыбокіх разважанняў і ацэнак ў адрас такой дзяржавы як Белая Русь. Няма на зямлі народа перанеслага больш выпрабаванняў, чым мае Землякі. Хто толькі не таптаў зямлю продкаў маіх Землякоў і толькі адно суцяшае, што Гасподзь дорыць больш выпрабаванняў менавіта абранаму народу. І, вядома ж, Усявышнім ў канцы жыццёвага шляху ўсіх народаў Зямлі і кожнаму ў асобнасці, будзе дадзена самая аб'ектыўная адзнака па дзеянням нашым, у тым ліку і асобным знатакам гісторыі ...!
Па абавязку службы аб'ехаў амаль увесь Савецкі Саюз, але за многія дзесяцігоддзі блуканняў па краіне ні разу не пачуў ніякіх абразлівых слоў. І вельмі ганаруся сваім імем Беларус. Часта на пытанне аб нацыянальнай прыналежнасці адказваў - «Бульбаш», за што ў адказ атрымліваў своеасаблівую ацэнку: «О! ...!». Лічу, гэта вышэйшы баль! А што атрымаюць падобныя «знатакі», якія прадстаўляюць дзяржаву, таксама Русь. ..?!


Лічу, што лепш звароту Бога да сучаснікам народаў Зямлі альтэрнатывы не мае і гэта грэе нашы душы!
З Богам дарагія Землякі - у шлях да зразумення Боскіх Ісцін! Бог у дапамогу Вам!!! Доўгіх і плённых Вам гадоў жыцця ў добрым здароўі, духоўным і цялесным, на радасць усім навакольным Вас людзям і ў славу Айчыны!
З звароту Бога!
«Дзеці мае! Набліжаюцца тэрміны - і ўсіх вас зьбяру Я пад крылом сваім. Я - ваш Бог, Касмічны Розум, Абсалют. Мноства імёнаў ёсць у Мяне, і Я прыходжу да кожнага са сваім.
Для адных Я - імя клапатлівай і кахаючай маці, для іншых - імя строгага і суровага бацькі. Кожны ўспрымае мяне па-свойму, па сваёй нацыянальнай прыналежнасці, культуры, адукацыі, рэлігіі. Я - у кожным з вас ад нараджэння.
Ідзіце да Мяне! І хай вас не спыніць у шляху ніякая сіла, ніякая думка, ніякае дзейства ... Хто ўступіць на Шлях, не мае права адступаць. Вам дадзены спакусы, па якіх Бацька Ваш ацэньвае вас. Ідзіце зь мірам! З гэтага часу Я - вока ваша, Я - вуха ваша, Я - рука ваша, Я - ступня ваша!
Вы - дзеці Мае, якія выконваюць пакорліва волю Айца свайго. Прыміце Мяне ўсім сэрцам сваім. Я, вдохнувший ў вас дух жыцьця, які глядзіць на ўсе дзеі вашыя, пасылаю дабраславеньне сваё якія прынялі ў сэрцы Імя Маё і Служэнне Маё.
Пацярпіце трохі - і выбаўлю вас ад пакут і няшчасцяў, ад гневу і варожасці, ад страху і нянавісці. Прымірыў і зьбяру дзяцей Маіх у доме Маім! Выканаю ўсё, наканаваным Мною, ачышчу вашыя сэрцы, вочы і вушы ад масак чорных, спатолю тых, хто пакутуе і галодных, змяню свет ваш і выратую яго ад тлену!
Аб'ядноўвайцеся і працуеце на карысць Айца свайго Нябеснага! Нясіце слова Праўды Маёй братам вашым аблудным, адкрывайце іх вачам сляпых, абмываюць іх душы вадой блаславення Майго!
Мір вам! '
Бог ваш!

Напісаў Михаил Герциков,
Дата 12/13/2011 Час 04:08

 1 
Старонка 1 з 1 ( 6 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 259
mod_vvisit_counter Учора 1563
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 1822
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 37362