Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта

ДЭКЛАРАЦЫЯ "Інстытута нацыянальнай памяці" аб мове, нацыянальнай самаідэнтычнасці і самавызначэнні Друк E-mail
28.11.2011 | 18:53 |
Змест
ДЭКЛАРАЦЫЯ "Інстытута нацыянальнай памяці" аб мове, нацыянальнай самаідэнтычнасці і самавызначэнні
Беларускі варыянт
Русский вариант
English
  

За тысячагоддзі гісторыі чалавецтва значна змянілася, з разнастайных папуляцый, плямёнаў, этнасаў утварыліся супольнасці, нацыі і дзяржавы. Працэс гэты доўжыцца, усё больш народаў цяпер, калі адчулі подых свабоды, жадаюць паказаць сваю гістарычную адметнасць, самаідэнтыфікавацца, захаваць культуру продкаў, традыцыі, звычаі, забяспечыць сабе трывалае месца ў гісторыі. 

Аднак супярэчлівы час плодзіць з'явы і адваротнага кшталту, нярэдка назіраецца, што развітыя мовы і культуры народаў гібеюць і гінуць. Калі народ страчвае сваю незалежнасць - аказваецца ў няволі. Гісторыя беларускага народу ў апошнія стагоддзі - яскравы прыклад таму.

1. Канстатуючая частка

Знікненне беларускага народа з гістарычнай сцэны - не ў інтарэсах усяго чалавецтва, бо страта культурных набыткаў, разнастайнасці, уніфікацыя ўвогуле вядуць да блякласці, невыразнасці, шэрасці, абарочваюцца дэградацыяй нацый і ўсёй цывілізаванай прасторы.

Любая нацыянальная культура "з'яўляецца агульначалавечым багаццем, крыніцай раскошы, якая ўвесь час аднаўляецца ў выніку чалавечай дзейнасці. Мова - адзін з найбольш каштоўных чалавечых скарбаў. Гэта не толькі сродак перадачы інфармацыі, але і цэлы космас значэнняў...", - словы, якія адпавядаюць Усеагульнай дэкларацыі ЮНЕСКА пра культурную разнастайнасць (Артыкул 1), яны прагучалі ў прамове Каіціра Мацууры, Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА на Міжнародным сімпозіуме ў Мінску 9 ліпеня 2002 года.

Пасля распаду Савецкага Саюза Рэспубліка Беларусь утварылася на ідэалагічнай аснове Беларускай Народнай Рэспублікі і сярэднявечнай гістарычнай спадчыне ВКЛ, захаванай народам.

Утварэнню краіны папярэднічала трохсотгадовая прыхаваная альбо адкрытая каланіяльная залежнасць - ад Польшчы, Расіі, СССР. Занядбанне роднай мовы і культуры перакінулася да нас адтуль, з гістарычнай мінуўшчыны, і пакуль не ўсведамляецца пэўнай часткай насельніцтва як агульнанародная драма. Кіраўніцтва ж новай краіны, пазбаўленае нацыянальнай самасвядомасці, паспяшалася выкарыстаць гэтую акалічнасць і абвясціць другой дзяржаўнай мову суседняй краіны. Руская мова займела па сутнасці пануючае становішча, а для развіцця беларускай мовы і культуры, наадварот, былі пастаўлены непераадольныя застаўкі.

Беларуская мова сёння катастрафічна страчвае свае пазіцыі мовы тытульнай нацыі і ўжо аднесена ЮНЕСКА да моў, якія знікаюць. У краіне не знойдзеш беларускага па сутнасці дзіцячага сада, стабільнай гарадской школы, а тым больш ВНУ на тытульнай мове дзяржавы, спынены выпуск адзінай беларускай газеты для падлеткаў - "Раніца", а таксама часопіса "Бярозка"; да свята Дажынак 2011 у Маладзечна кінатэатр "Радзіма" перайменаваны ў "Родина" і міжнародны аўтавакзал у Мінску наскрозь рускаскамоўны... Прыкладаў зашмат. Страчваецца нацыянальная ідэнтычнасць народа і дзяржавы. Усё гэта абарочваецца ў грамадстве распадам культурных традыцый, стратай патрыятычных пачуццяў, сістэмнай эміграцыяй найбольш здольных асоб, разбурэннем генафонду, бездухоўнасцю, што, урэшце, нясе сур'ёзную пагрозу суверэнітэту нашай краіны.

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, усвядоміў нядобрае і сваім рашэннем №П-91/2003 запатрабаваў адкарэкціраваць палажэнні раней прынятых законаў аб мовах дзеля "дасягнення фактычнай роўнасці дзяржаўных моў на практыцы". Аднак кіраўніцтва краіны гэтае патрабаванне Канстытуцыйнага Суда праігнаравала.

У выніку масавай акцыі, праведзенай Грамадзянскай ініцыятывай "Інстытут нацыянальнай памяці" (ГІ ІНП), 2009, выяўлена ўсё яшчэ прыхільнае стаўленне да роднай мовы з боку розных груп і пластоў насельніцтва, у тым ліку дзяржаўных чыноўнікаў заканадаўчых і распарадчых органаў, а таксама акадэмічных вучоных, творчай інтэлігенцыі ("Народнай воля", 2009, 6 чэрвеня; 2010, 18 і 21 мая; зб. В.Якавенкі "Прывіды Шанхая над Свіслаччу", 2011, стар. 67,79). Многія з афіцыйных асоб, між тым, не асмельваюцца карыстацца сваёй тытульнай мовай, не гаворачы ўжо пра яе абарону, бо вышэйшым дзяржаўным кіраўніцтвам гэта не ўхваляецца. "Які жах! - адрэагавала на вядомую ў грамадстве з'яву чытачка Ірына Прылішч, расіянка паходжаннем, і доўжыць на добрай беларускай мове: - Наша грамадства скаваў страх нават у такой бяскрыўднай справе, як ужыванне роднай мовы!" ("Народная воля", 2009, 25 жніўня).

У адказ на захады грамадскасці 2009 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падрыхтавала для кіраўніцтва краіны свае прапановы, а заканадаўцы - Савет Рэспублікі і Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь паставілі былі ў план сваёй работы на 2010 год падрыхтоўку і прыняцце закона, які здымаў бы перакос у выкарыстанні моў. Адно пры ўзгадненні заканатворчага намеру ў апараце прэзідэнта пункт аб мове быў выкраслены з рабочага плану дзяржаўных заканадаўчых палат.

Незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года надарыўся неардынарны выпадак: падтрымку сваёй роднай мове яскрава выказаў Усебеларускі народны сход. Зала на 2,5 тысячы чалавек адгукнулася дружнымі воплескамі, калі беларуска з Эстоніі Ніна Савінава, асоба, надзеленая пачуццём нацыянальнага самаўсведамлення і гонару, на поўны голас загаварыла пра неабходнасць адраджэння на Беларусі, у суверэннай краіне, роднае мовы. Ніхто не мог запярэчыць ёй. Аднак прэзідэнцкая газета "Советская Белоруссия" у сваёй справаздачы са сходу старанна вымарала і адмяла палымяныя словы Н.Савінавай пра родную мову. Учынак газеты варта расцэньваць як факт, скіраваны на дыскрымінацыю беларусаў.

Кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь, выступаючы ў канцы 2009 года на прэс-канферэнцыі перад з журналістамі, патлумачыў існуючы незайздросны стан тытульнай мовы, які беларусаў усё яшчэ трывожыць, пэўнымі міжнароднымі дамоўленасцямі, як і па газу, нафце, каторыя належыць выконваць. Бачыце, «если тебе помогают и ставят условия, тогда будь добр исполнять. Так и по языку» («Народная воля», 2010, 20 февраля). Адсюль вынікае: нацыянальная мова на імперскім рынку - тавар!

Адмысловую сітуацыю ў міжнароднай расійскай палітыцы з вычарпальнай паўнатой раскрыў у сваім інтэрвью, дадзеным беларускай газеце, вядомы расійскі тэлежурналіст Сяргей Дарэнка: «Россия, поймите, концептуально не рассматривает Беларусь как самостоятельную территорию. Мы здесь, в России, в принципе воспринимаем мир иначе. И для нас мы граничим не с Беларусью, а с Германией. Между нами есть некие лимитрофы, проливы, которые заняты теми или иными странами. Мы не можем наделять их субъектностью - это такое устройство мозга. Между нами и Германией кто-то все время вертится, но это... как бы сказать... такое временное неудобство» («Народная воля», 2009, 11 августа).

Прыведзеныя словы - узор вялікадзяржаўных шавіністычных меркаванняў і памкненняў, якімі надзелены сёння не толькі і не столькі гэты развязны аракул - бліскучы расійскі інтэлігент, але і многія ў кіраўніцтве Расіі, з кім вядзецца падступны гандаль Беларуссю. С.Дарэнку ж пасля гэткай яго эскапады запрашаюць яшчэ і на Беларускае тэлебачанне!

Бессаромная і вялікая мана, што беларусы самахоць занядбалі сваю родную мову. Абапіраючыся на дзяржаўны апарат, змушаюць народ выракчыся сваёй беларускай мовы манкурты ва ўладзе - грамадзяне, пазбаўленыя памяці аб сваім родзе, айчыне!

У 2011 годзе ў перыёдыцы і на сайтах пачалі з'яўляцца публікацыі, якія варта назваць знакавымі, як што ў іх утрымліваюцца абгрунтаваныя і прынцыповыя меркаванні прадстаўнікоў розных этнасаў - рускага, яўрэйскага і беларускага - людзей з народа. Іх аўтары, як і названая вышэй расіянка Ірына Прылішч, пішуць з трывогай, а то і гневам пра стан беларускай мовы. Да цынізму даходзіць: беларускія школы і кафедры ва універсітэтах адкрываюцца за межамі краіны, а ў Беларусі іх закрываюць, на іх месцы вырастаюць вучэльні суседніх этнасаў!

2. Выніковая частка

Усе абазначаныя тут варункі, прыведзеныя выказванні розных асоб, уласныя назіранні ўдзельнікаў абмеркавання наспелага, даюць падставы "Інстытуту нацыянальнай памяці" прыняць у якасці сваёй дэкларацыі наступныя прынцыпы і ўлажэнні аб выкарыстанні роднай беларускай мовы і захаванні нацыянальнай самаідэнтычнасці беларускага грамадства і дзяржавы:

  1. Тытульная беларуская мова і нацыянальная самаідэнтыфікацыя на землях Айчыны - рэчы непадзельныя, таму, калі народ хоча захаваць і насіць сваё імя, захавацца сам, ён павінен бараніць родную мову, вывучаць і карыстацца ёй.
  2. Тытульная мова дзяржавы, з'яўляючыся крыніцай патрыятызму, духоўна ўзбройвае народ і выступае надзейнай ахоўніцай і абаронцам суверэнітэту краіны.
  3. Мова народа - каштоўнасць, прызнаная ва ўсім свеце, менавіта яна лучыць людзей, нітуе іх з продкамі, фарміруе менталітэт, характар, адкрывае адценні з'яў і рэчаў, сэнсаў і думак, уласцівых людзям толькі гэтага этнічнага фарміравання, гэтай нацыі.
  4. Мовы краін і народаў адрозніваюцца адна ад другой, а толькі ўсе яны разам утвараюць моўнае суквецце цывілізацыі, абагачаюць культуру; страта любой з іх вядзе да збяднення свету і разбурэння пэўнага этнасу, нацыі.
  5. Каштоўнасць моў асобных народаў і народнасцей пацверджана рознымі міжнароднымі дакументамі, у тым ліку Усеагульнай дэкларацыяй ЮНЕСКА аб культурнай разнастайнасці, а таксама Еўрапейскай хартыяй рэгіянальных моў і моў меншасцяў, прынятай Саветам Еўропы. Ігнараванне гэтых дакументаў, як і закона развіцця, адкідвае унітарную краіну, якой з'яўляецца Беларусь, на задворкі культурнага жыцця планеты і гісторыі люду.
  6. У суверэннай дзяржаве павінна дзейнічаць скразная сістэма навучання на мове тытульнай нацыі - ад дзіцячых да вышэйшых навучальных устаноў. Таму застаецца актуальным і важным Зварот ГІ ІНП да кіраўніка краіны (з пытаннямі да кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галін улады, міністраў і ўсіх грамадзян Беларусі), за 6 чэрвеня 2009.
  7. Кіраўнікі краіны, як і кіраўнікі заканадаўчай і выканаўчай галін улады, якія не забяспечваюць належных форм і сродкаў для выкладання і вывучэння тытульнай мовы дзяржавы (на ўсіх адпаведных стадыях) і не ўводзяць яе ў грамадскі ўжытак, груба парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і здраджваюцьінтарэсам свайго народу; яны маюць падставы быць прынятымі за дзяржаўных злачынцаў.
  8. Дыяспарам суседніх дзяржаў, што ўтвораныя ў суверэннай краіне, выпадае лічыць за гонар і пачэсны грамадзянскі абавязак падтрымку мовы тытульнай нацыі, тым больш калі яны адкрылі (ці маюць адкрыць) школы на мовах сваіх этнічных меншасцяў.
  9. У дзяржаве, якая мае праблемы з нацыянальнай самасвядомасцю і заклапочана паляпшэннем сітуацыі з тытульнай мовай сваёй, разам з пэўнымі дзяржаўнымі захадамі да змены становішча павінна актывізавацца грамадскасць, стварацца ўмовы для функцыянавання такіх грамадскіх аб'яднанняў, як Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, Таварыства беларускай школы, падтрымлівацца нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі.
  10. Уся палітыка дзяржавы павінна будавацца з безумоўнай арыентацыяй на захаванне, абярог і развіццё сапраўдных нацыянальных каштоўнасцяў і перадусім - мовы народа, якая робіць чалавека свядомым патрыётам сваёй краіны, мабілізуе яго духоўныя і творчыя сілы на высакародныя ўчынкі і здзяйсненні.

За кожным пунктам гэтай Дэкларацыі стаяць меркаванні, думкі і памкненні шматлікіх удзельнікаў грамадзянскай акцыі ў абарону мовы 2009 года - ад акадэмікаў да рабочых і студэнтаў, а таксама думкі і намеры новых сяброў.

Дэкларацыя прынятая на чарговым пасяджэнні Грамадзянскай ініцыятывы "Інстытут нацыянальнай памяці" 4 лістапада 2011 г. ў Мінску. Яна мае быць разасланаю і распаўсюджанаю па розных дзяржаўных установах і грамадскіх арганізацыях для вывучэння, асэнсавання і мажлівай рэалізацыі розных яе палажэнняў.



 
« Папяр.

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

5 февраля 2012. Вітаю! З'явілася прапанова…

Дэкларацыю цалкам падтрымліваю.
Спадабалася Выніковая частка - 10 пунктаў. Яе і трэба зрабіць грамадзянскім дакументам -- напрыклад, Грамадзянскі пакт на абарону роднай мовы.
Дэкларацыя мае іншае гучанне. Пункты варта пачысціць да лаканізму Статуту Літоўскага. Проста і ясна - як афарызм. Я б не хацеў, каб гэты дакумент згубіўся, але ідэя скажа за сябе кароткім і дакладным, амаль плакатным
зместам.
З добрымі пажаданнямі,
Валер

Напісаў ВД,
Дата 02/07/2012 Час 15:12

Ідэя сама па сабе някепская, але здаецца мне, што зусім неспраста так атрымліваецца, што народ галасуе за тых індывідаў, якія спярша даюць прысягу, потым публічна і беспакарана парушаюць яе, зачыняюць беларускія школы ў Беларусі, настрйліва зневажаюць носьбітаў беларускай мовы (на дзяржаўным узроўні), робяць нявыгадным выданне газет на гэтай мове, потым і самі газеты зачыняюць. Гэта называецца падступная акупацыя. А для разводкі 'дэмакратычнага свету' ўсё гэта ідзе на фоне нібыта 'інфармацыйнай' ці 'газавай' вайны з Расіяй, каб ЛОХ паверый ХУЛІГАНУ.
Чаму ўсё так? Мо таму, што мы ўсё ж унікальны этнас: мы не прыхадні на гэтай зямлі, мы мелі вялікую гісторыю, наш Статут ВКЛ даваў прыклады дэмакратыі будучым дэмакратыям, нашыя радаводы ў найпрэстыжнейшых дынастычных родах Еўропы. Людзям шмат вядома гісторый, калі прынца апранаюць жабраком, але ці не ўпершыню падманлівы жабрак цалкам забыў, што ён прынц? Камусьці ж гэта выгадна. А прынц ужо і цвяроза пракаментаваць свой сённяшні дзень не можа (нават у Радыё Свабода тыя ж схемы, што і на БТ, хоць і са знакам –).
Я б таксама далучыўся да вашай дэкларацыі, але ў краіне дзяржаўных злачынстваў (адвольнае назначэнне вінаватых у судах, правапарушальніцкая практыка ў праваахоўных органах і г.д.) усялякая здаровая ініцыятыва безвыніковая. Там, дзе законам стала беззаконне (указацельства), перспектыў чакаць не даводзіцца.

Напісаў Арнольд,
Дата 12/06/2011 Час 22:14

далучаюся

Напісаў лякс,
Дата 12/06/2011 Час 17:35

 1 
Старонка 1 з 1 ( 3 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1227
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8418
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 30849