Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Водгук, рэцэнзія arrow Выніковае паведамленне

Выніковае паведамленне Друк E-mail
08.11.2011 | 23:07 |
Гістарычная майстэрня Мінскага адукацыйнага цэнтра імя Йоханэса РауВыніковае паведамленне з чытацкай канферэнцыі "Гісторыя, сучаснасць і беларускі лёс на кніжным займішчы Васіля Якавенкі"

Мінск, 25 лістапада 2011 г.

Канферэнцыя абмеркавала новыя творы пісьменніка В.Якавенкі.

 

З дакладамі і паведамленнямі выступілі:

Святлана Зайко, бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,
Таіса Грамадчанка, канд. філалагічных навук, дацэнт,
Белдзяржпедуніверсітэта імя Максіма Танка,
Аляксей Рагуля, прафесар БДУ культуры і мастацтва,
Аляксандр Вайтовіч, акадэмік НАН Беларусі,
Яўген Гучок, літаратуразнаўца, паэт,
Зінаіда Тарасевіч, педагог, старшыня асацыяцыі ахвяраў ГУЛАГу,
Эрнест Ялугін, пісьменнік,
Вітаўт Мартыненка, літаратуразнаўца, музычны крытык.

Прамоўцаў падтрымалі сваімі лістамі і артыкуламі, дасланымі на канферэнцыю і зачытанымі, вядомы нацыянальны дзеяч Барыс Кіт (Франкфурт-на-Майне), навуковец, літаратуразнаўца Уладзімір Сакалоўскі (Мінск), чытачка Ядвіся Рай (Мінск), пісьменнік Алесь Цвік (Штутгарт).

Сваімі думкамі і разважаннямі падзяліліся зноў жа літаратары Кастусь Травень і Ілья Копыл, гісторык Анатоль Валахановіч і ўрач Іван Ермаліцкі, кіраўнік Мінскага аддзялення Міжнароднага мемарыяла Уладзімір Раманоўскі і актывіст БелСаЭС "Чарнобыль" Леанід Цітоў.

У заключэнне канферэнцыя аднадушна прыняла дакумент, які ніжэй цытуецца:

Пісьменнік Васіль Якавенка даўно зарэкамендаваў сябе як шчыры і бескампрамісны даследчык рэчаіснасці. Яго творчасць стала асабліва плённай у апошнія дзесяцігоддзі, пра што сведчаць выдадзеныя ім кнігі мастацкай публіцыстыкі "Крушэнне на ростані" (2002), "Нячывелле" (2008), "Прывіды Шанхая над Свіслаччу" (2011) , а таксама гістарычны раман "Надлом" (2003) і трылогія "Пакутны век" (2006, 2009). Для названых тут, як і ранейшых выданняў, уласціва глыбокае пранікненне аўтара ў сутнасць гістарычных з'яў і працэсаў, высокі ўзровень выяўленчай культуры, псіхалагічнага аналізу.

В.Якавенка паспяхова развівае эпічную традыцыю еўрапейскага рэалістычнага рамана. Яго творы сталі той з'явай, якая яскрава адлюстроўвае характэрныя тэндэнцыі сучаснага сацыяльнага і культурнага развіцця не толькі ў Беларусі, але і ўвогуле на еўрапейскім кантыненце.

Адзначаючы высокія літаратурныя вартасці твораў В.Якавенкі, актуальнасць і істотнасць адлюстраванай аўтарам праблематыкі, удзельнікі чытацкай канферэнцыі лічаць, што дзеля належнай дасведчанасці ў станаўленні і сутнасці беларускага этнасу, яго надзённых задач, як і дзеля далейшага развіцця нацыянальнай самасвядомасці неабходна арганізаваць абмеркаванне трылогіі "Пакутны век" у больш шырокіх чытацкіх аўдыторыях бібліятэк і іншых культурна-асветных і навучальных устаноў.

Лісты чытачоў (З дасланага на адрас чытацкай канферэнцыі)

На канферэнцыю "Гісторыя, сучаснасць і беларускі лёс на кніжным займішчы Васіля Якавенкі"

Я шчыра ўдзячны за дасланае мне запрашэнне прыняць удзел у абмеркаванні твораў вядомага і блізкага мне пісьменніка.

Не таму ён мне любы, што напісаў пра мяне, пра мае асабістыя радасці і пакуты на доўгім жыццёвым шляху. Пісьменнік В.Якавенка напісаў творы, якіх раней беларуская літаратура не мела і не магла мець, з чым яго я шчыра віншую. Васіль Цімафеевіч сапраўды належыць да нашых самых слаўных літаратараў і гісторыкаў. Асабліва важна, што ён больш аб'ектыўна, чым іншыя літаратурныя нацыянальныя творцы, асветліў гістарычны перыяд нямецкай акупацыі Беларусі ў апошнюю сусветную вайну. Праўда ніколі не бывае на адным з крайніх бакоў. Яна шукае і з часам знаходзіць сярэдзіну.

Трылогія "Пакутны век" сваёй глыбінёй прыпамінае творы Льва Талстога альбо Генрыха Сянкевіча.

Вельмі шкадую, што пры абмеркаванні яго твораў я фізічна не магу прысутнічаць, але душой я разам з вамі на сваёй радзіме і, лічыце, у вашай Гістарычнай майстэрні, дзе адбываецца канферэнцыя.

Вітаю ўсіх! Аўтару добрага здароўя і далейшых поспехаў!

Ваш Барыс Кіт, Франкфурт на Майне, 25 лістапада 2011 г.

У.Сакалоўскі. На канферэнцыю

Паважаны Васіль Цімафеевіч,гэты год для Вас юбілейны - год, у які ёсць неабходнасць падвесці вынікі ўсёй вашай працы, і асабліва працы, як пісьменніка. І гэта будзе зроблена на канферэнцыі. Я па стану свайго здароўя не магу прысутнічаць на ёй, але хачу выказаць некаторыя свае думкі адносна вашай творчасці.

Я з задавальненнем прачытаў усе Вашыя творы. Яны вельмі зацікавілі мяне як навукоўца і грамадзяніна.

Для мяне эпоха, якую Вы адлюстравалі ў сваіх творах, добра знаёма па дакументах, з якімі я працаваў у архівах Германіі. Мне вельмі прыемна, што вы некаторыя з іх выкарысталі ў сваіх кнігах.

Кніга "Пакутны век", на мой погляд, з'яўляецца самай праўдзівай панарамай жыцця беларускага народа дваццатага веку. Гэта самы маштабны твор сучаснай беларускай літаратуры ў адлюстраванні жыцця розных слаёў нашага народа ў яго імкненні да нацыянальнай незалежнасці. Вельмі каштоўным, на мой погляд, з'яўляецца тое, што Вы ўпершыню смела ўключылі ў свой раман імёны беларусаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у нацыянальнае адраджэнне нашай радзімы: Рамана Скірмунта, Радаслава Астроўскага, Мікалая Шчорса, Барыса Кіта, Юркі Віцбіча, Юрыя Сабалеўскага, святароў Гадлеўскіх і іншых Да Вас гэтыя імёны замоўчваліся. Вы ў сваім рамане апісалі лёс шчырых беларусаў, якіх гістарычныя падзеі раскідалі па ўсіх кантынентах. Вам удалося, як нікому раней, пранікнуць так глыбока ў сутнасць гістарычных падзей, іх узаемасувязі, якія адбываліся ў дваццатым веку на тэрыторыі Беларусі. Гэта жыватворныя старонкі гісторыя 20 века, вельмі трагічнага для беларускага народа. Кніга чытаецца з вялікай цікавасцю. Мова яе самабытная, сакавітая, эмацыянальная. Нягледзячы на апісанне вельмі драматычных, а падчас і трагічных старонак жыцця нашага народа, твор усяляе ў душу надзею на лепшую будучыню для беларусаў. Мне вядома, што ў Гродна людзі запісваюцца на чаргу, каб прачытаць вашу трылогію. У наш час гэта рэдкая з'ява. І гэта паказчык цікавасці чытачоў да сваёй гісторыі і талента аўтара.

Жадаю Вам і надалей творчых поспехаў і выніковай грамадскай дзейнасці на ніве адраджэння беларускай мовы. Як прадбачліва і папераджальна назвалі вы сваю апошнюю кнігу " Прывіды Шанхая над Свіслаччу". Будзем спадзявацца, што горшае не адбудзецца.

Уладзімір Сакалоўскі, 24 лістапада 2011 г.

Аўтару кніг, якія абмяркоўваюцца, Васілю Якавенку

Добры дзень!

Не маю магчымасці прысутнічаць на канферэнцыі 25 кастрычніка, але выказаць сваю думку хацела ўжо даўно, бо творы Вашы пакідаюць моцнае ўражанне.

Манументальнасць трылогіі "Пакутны век" адчулася адразу, калі узяла ў рукі кнігу, надрукаваную ў 2009 годзе. На вокладцы ўбачыла сцяну хаты, а гэта адлюстраванне фізічнага, матэрыяльнага свету, вакно - адлюстраавнне тонкага плану, слова - пакутны - літары стаяць няроўна, як бы ім нешта баліць. Добрае афармленне, адпавядае зместу.

Вельмі трапныя назвы кніг: "Кабала", "Надлом" і асабліва -"Гульня на згубу", гэта ўжо як сур'ёзнае папярэджанне, бо тое, што адбываецца зараз, іначай назваць цяжка.

Сама я родам з Заходняй Беларусі, падзеі знаёмыя, і з першай жа старонкі кніга захапіла сваёй праўдзівасцю. Падзеі, рысы герояў - усё да болю знаёмае й роднае.Многае з таго, што там апісана, пражывалі мае родныя. Маіх бацькоў таксама амаль не вывезлі ў Казахстан, выратавала толькі тое, што тата згадзіўся ўcтупіць у калгас. Гэта было напрыканцы зімы, калі запрэглі каня ў сані, ззаду прывязалі калёсы, нагрузілі туды плугі ды бароны й павезлі ў калгас. Мы толькі моўчкі, здранцвелыя, няўцямна на гэта глядзелі. Калі чытала кнігу, то было ўражанне, што вобраз Пятра пісаўся з майго бацькі. Аўтар мае здольнасць глыбокага пранікнення ў сутнасць жыцця. На ст.218 - 220 надзвычай тонка й дакладна апісаны ўнутраны стан чалавека - працаўніка - філосафа. Бо сапраўдны працаўнік не можа не быць філосафам. Гэта зроблена проста выдатна! На многіх старонках пры чытанні сэрца то сціскалася ад жалю, то ўзносілася ад радасці дакладнага выяўлення сапраўднага чалавечага жыцця , здаецца, простага чалавека. Вялікі дзякуй за гэта аўтару! А ўжо апісанне забойства знакамітых мотальцаў, асабліва праява з падзеннем іконы Св.Мікалая падаецца зупэльна праўдзівай. ( у мяне таксама было нешта падобнае, калі памёр нечакана мой малодшы брат ад інсульту). Трылогія заканчваецца словамі:"Жыцьмуць пракаветныя ідэі, як і годныя людзі, і будзе з імі адваёваная радасць. Па век вякоў!" Хачу толькі дапоўніць, што лепш радасць тварыць самому, чым адваёўваць яе ў некага.

Калі ў "Дзеяслове" праглядала водгукі на гэту кнігу, то звярнула ўвагу на меркаванні літаратурнага крытыка Маргарыты Аляшкевіч, бо ў яе заўвагах больш фігуруе яна сама, чым трылогія, дарэчы, такое самае ўражання ад выказванняў у Матыльды Гонта: чуеш іх, а не твор, пра які яны гавораць.

Вялікі дзякуй В.Якавенку таксама за кнігу"Прывіды Шанхая над Свіслаччу", усе нарысы цікавыя, добра абгрунтаваныя, лагічныя меркаванні.

Ад усяго сэрца жадаю паважанаму Васілю Цімафеевічу добрага здароўя, новых здзяйсненняў, уважлівых чытачоў.

З павагай - Ядвіся Рай, Мінск, 25.11.2011 г.

Добры дзень, дарагія калегі і сябры!

Паважаны мной Васіль Цімафеевіч!

Віншую ўсіх Вас з значнай падзеей у няпростым цяпер літаратурным жыц-ці на Беларусі. Трэба мець многа мужнасці, прафесійнай настойлівасці і гістарычнай адказнасці, каб пісаць так, як гэта робіць Васіль Якавенка!

Апошнія яго творы, асабліва трылогія "Пакутны век", зьявіліся на свет не для таго, каб толькі стаць на адну паліцу з нашымі класікамі. Яны застаў-ляюць і думаць і задумывацца! Яны будзяць тое, што пакуль яшчэ хаваец-ца /і не па нашай віне!/ ў глыбінях беларускага народу, аб чым успаміна-юць і мараць тыя, хто мае сэрца і любоў да роднай старонкі!

Так трымаць і далей -

Алесь Цвік, Нямеччына, Штуттгарт, 25.11.2011 г.

 

 

Одну мысль потерять мне нельзя.
Накрутить её, стоит, на ус!
Чем мне дорога эта земля?
Я на ней, как нигде - белорус!

 

 

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1653
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8485
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 52158