Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Узбраенне arrow 19 лістапада Дзень ракетных войскаў і артылерыі

19 лістапада Дзень ракетных войскаў і артылерыі Друк E-mail
19.11.2011 | 18:05 |
адміністратар сайта Яраслаў Мальдзіс - камандзір самаходнага мінамёта 2С4Найлепшыя віншаванні сябрукам-вайскоўцам-артылерыстам-беларусам-расіянам-літоўцу-латышу-грузінам-азерам-армянам-казаху-кыргызу-блізнятамУзбекам-карэйцуТадыжыку-туркменам-габрэям- Усім, тым хто жывы і быў у войску разам.
На фота: адміністратар сайта Яраслаў Мальдзіс - камандзір самаходнага мінамёта 2С4 "Цюльпан" - Лапічы,1989 г.

Жменя жвіру з Мамаева кургана

НА МАМАЕВЫМ КУРГАНЕ. Случчанін Міхаіл Тычына,  апынуўшыся на гэтым кургане ў 1968 годзе, быў настолькі ўражаны ўбачаным, што прыязджаў сюды яшчэ раз — у 1987 годзе.Ці многія сёння ведаюць, што Дзень ракетных войскаў і артылерыі адзначаецца 19 лістапада ў сувязі з важнай падзеяй Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень 69 год таму, 19 лістапада 1942 года, пачалася аперацыя “Уран”. Яе вынікам стаў разгром нямецкіх войскаў пад Сталінградам.

На фота: НА МАМАЕВЫМ КУРГАНЕ. Случчанін Міхаіл Тычына,  апынуўшыся на гэтым кургане ў 1968 годзе, быў настолькі ўражаны ўбачаным, што прыязджаў сюды яшчэ раз — у 1987 годзе.

Горад-герой Валгаград у складзе групы турыстаў з Беларусі я наведаў у 1968 годзе. Перажытае ад убачанага на колішнім рубяжы абароны горада ўздоўж Волгі было такім, як, напэўна, у вернікаў у Іерусаліме ля царквы гроба Гасподняга.

Асабліва ўразіла высачэзная скульптура Радзімы-маці ў абліччы жанчыны з 70-мятровым мячом у руцэ на Мамаевым кургане, які мае вышыню 102 метры.

Узыйшоўшы на курган, я каля падножжа скульптуры  згроб жменю жвіру – на памяць. Высыпаў у поліэтыленавы пакет, а ў каюце цеплахода рассыпаў на газету і налічыў аж 17 асколкаў снарадаў, мін, куль!

Вярнуўшыся ў Слуцк, занёс той пакет у сярэднюю школу №6 паблізу майго дома. Там у кабінеце гісторыі быў музейны куток, які заснаваў Анатоль Калядка – выкладчык гісторыі, вельмі цікавы чалавек.

На жаль, не захавалася тая свінцова-сталёвая жменя ваенага жвіру: пасля смерці настаўніка гісторыі ўсе экспанаты забраў яго сын, які жыве ў Маскве. Але гэта было потым. А там, на Мамаевым кургане, на бетоннай сцяне, што вядзе да падножжа кургана, я прачытаў выкладзеныя бронзавымі літарамі мятровага памеру словы пісьменніка-франтавіка Васіля Гросмана, які бываў у горадзе ў дні баёў: “Железный ветер бил им в лицо, а они всё шли и шли, и уже враги недоумевали – люди ли это, смертны ли они?”.

А ў Пантэоне Славы, купал якога ўзвышаецца направа ад дарожкі ў бок кургана, на высокай сцяне, што паўкружжам агінае ўзнятую па цэнтры будынка белую мармуровую руку з факелам вечнага агню, выкладзены прозвішчы каля 40 тысяч воінаў, што загінулі ў баях за горад. Ад мелодыі, поўнай пякучага смутку, што даносілася з-пад высокага купала, на вочы набягалі слёзы.

Міжволі позірк шукаў там нашы, беларускія прозвішчы – і знаходзіў:     Самцэвіч, Некрашэвіч, Няронскі, Мірановіч, нават так знаёмы случчанскі Жук, хоць Жукавых, Івановых, Пятровых, Міронавых на той сцяне былі сотні, калі не тысячы.

Ад экскурсавода, немаладой жанчыны, якая дзяўчынай перажыла ў Сталінградзе  вогненны ад, турысты даведаліся, што загінула ў горадзе і вакол яго звыш за 800 тысяч савецкіх воінаў.

З успамінаў абаронцаў горада, военачальнікаў даведаўся, што Мамаеў курган за пяць месяцаў баёў больш чым дваццаць разоў пераходзіў з рук у рукі пад шквальным агнём. Там загінула болей за 30 тысяч савецкіх воінаў, не меней склалі галовы і салдаты 6-й арміі генерала Паульса, якая потом была акружана і разбіта.

Міхаіл ТЫЧНЫНА, Слуцк
http://kurjer.info/2011/11/19/zhmenya-zhviru-z-mamaeva-kurgana/
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2179
mod_vvisit_counter Учора 1141
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4883
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 40423