Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Беларусь arrow Ад ізаляцыі да супрацоўніцтва

Ад ізаляцыі да супрацоўніцтва Друк E-mail
19.11.2011 | 19:02 |
Палітыка дыялёгу Эўропы зь Менскам не прынесла посьпехаў...Палітыка дыялёгу Эўропы зь Менскам не прынесла посьпехаў. Праблема у тым, што Лукашэнка неадэкватны й ня варты даверу. Якую стратэгію ў стасунку да Беларусі абярэ Эўропа?

"Зь ім немагчыма весьці дыялёг" – заявіў эўрадэпутат Яцэк Пратасевіч. Ён выступіў на прэзэнтацыі кнігі “Беларусь і Эўразьвяз: ад ізаляцыі да супрацоўніцтва”, якая прайшла ў фондзе Адэнаўэра ў Брусэлі.

На прэзэнтацыю кнігі “Беларусь і Эўразьвяз: ад ізаляцыі да супрацоўніцтва” былі запрошаныя эўрапейскія палітыкі, дыпляматы, вядомыя беларускія экспэрты. Яны паведамілі пра сытуацыю ў Беларусі, а таксама падзяліліся думкамі пра тое, як Эўропа павінна сябе паводзіць у адносінах да Менску. 

Як палітыка ізаляцыі, так і палітыка дыялёгу праваліліся – канстатаваў дэпутат Эўрапарлямэнту Яцэк Пратасевіч. “Калі ты ня ведаеш што далей рабіць – проста прытрымлмівайся прынцыпаў”, - заявіў эўрадэпутат.

Я. Пратасевіч: Лукашэнку нельга давяраць, бо ён не прытрымліваецца дамоваў. Пакуль ён не дакажа, што можа стрымаць дадзенае слова, дыялёгу зь ім ня будзе – бо гэта проста ня мае сэнсу. Тым ня менш, эканамічныя праблемы могуць прымусіць Лукашэнку пайсьці на крокі, якія чакае ад яго Захад. У першую чаргу гэта вызваленьне ўсіх палітвязьняў. Па-другое, спыненьне рэпрэсіяў супраць незалежных СМІ й грамадзтва. І па-трэцяе – прадстаўленьне гарантыяў таго, што заплянаваныя на будучую восень парлямэнцкія выбары пройдуць у дэмакратычнай атмасфэры. Калі тры гэтыя пункты будуць выкананыя, будзе магчыма вярнуцца да перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам, хоць яны ўжо ніколі ня будуць праводзіцца з такой надзеяй, як праводзіліся да выбараў 2010 году.

“Палітыка Эўропы павінна быць ня толькі маральнай, але й эфэктыўнай”, – заявіў у Брусэлі Аляксандар Мілінкевіч. Ён перакананы, што дыялёг зь Менскам трэба весьці, але не любой цаной. Эўразьвяз павінен ініцыяваць ня толькі палітычныя, але й эканамічныя рэформы. Яны ўзмоцняць беларускую эканоміку й не дазволяць Расеі яе паглынуць – заявіў Аляксандар Мілінкевіч.

А. Мілінкевіч: Пазытыўнай альтэрнатывы дыялёгу няма. Ён павінен працягвацца, але не любой цаной. Ня можа быць дыялёгу, пакуль людзі сдзяць ў турме. Эўразьвяз правільна трымае паўзу й патрабуе вызваленьня палітвязьняў. Як толькі іх вызваляць, павінна быць выкарыстаная дакладная “дарожная мапа”: Менск робіць зьмены ў кірунку дэмакратызацыі, а Захад у адказ аказвае эканамічную падтрымку. Мы не прапануем “купляць” дэмакратыю. Мы прапануем узнагароджваць посьпехі ў дэмакратызацыі й хочам зрабіць беларускую эканоміку больш сучаснай і тым самым больш незалежнай.

Эўропа павіна дапамагчы праводзіць рынкавыя рэформы чыноўнікам, якія сапраўды хочуць іх правесьці – перакананы эканаміст Алесь Чубрык. Ён лічыць, што рынкавыя перамены ў Беларусі непазьбежныя.

А. Чубрык: Сёньняшні пэрыяд інфляцыі ня можа цягнуцца доўга. Ён проста разбурае эканоміку. Таму я лічу, што нас чакае пачатак рэформаў, затым нейкія спробы вярнуць асобныя элемэнты старой сыстэмы. Але калі рэформы пачаліся, то спыніць іх праз пэўны прамежак часу цяжка. Галоўнае, каб Беларусь прайшла гэты прамежак часу.

Ні ў Эўразьвяза, ні ў Злучаных Штатаў няма мажлівасьцяў зьмяніць рэжым у Беларусі – заявіў палітоляг Дзяніс Мельянцоў. У такой сытуацыі Эўропе трэба ставіць перад сабой рэалістычныя мэты. Гэта значыць працаваць на доўгатэрміновую пэрспэктыву ды “эўрапеізаваць” беларускае грамадзтва. Трэба тэрмінова зьнізіць кошты взаў, вучыць у Эўразьвязе як мага больш беларускіх студэнтаў, пашыраць веды пра Эўропу. Ня трэба забываца й пра беларускае чынавенства– кажа палітоляг.

Д. Мельянцоў: Вельмі важна арганізоўваць адукацыйныя візыты ня толькі для лідараў грамадзянскай супольнасьці, але й для журналістаў дзяржаўных СМІ, для чыноўнікаў, для судзьдзяў. Абмен думкамі зь іх калегамі на Захадзе накладае моцны адбітак на іх сьветапогляд. Яны пачынаюць параўноўваць і разумець, што тая сыстэма, якая ёсьць у Беларусі – не адзіная. Ёй ёсьць шмат альтэрнатываў.

Беларусы ўважліва ўзважваюць усе рызыкі й выгады, якія можа даць ім эўрапейскі выбар – лічыць былы амбасадар АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік. Эўразьвяз павінен лепш паказаць тыя шырокія мажлівасьці, якія дае эўрапейская інтэграцыя – заявіў дыплямат.

Г. Вік: Мы павінныя зьвярнуць больш увагі на адукацыю. Трэба рыхтаваць беларускае грамадзтва да эўрапейскай будучыні. Кантакты з “новымі” краінамі Эўразьвязу павінны даць маладому пакаленьню мажлівасьць разабрацца, як дзейнічае сучаснае дэмакратычнае грамадзтва. Шмат хто казаў, што тыя 10 дзяржаваў, якія далучыліся да Эўразьвязу ў 2004 годзе, ніколі не дасягнуць эўрапейскага ўзроўню эканамічнага разьвіцьця. Але яны ў вялікай ступені ўжо яго дасягнулі! Беларусь мае такі ж патэнцыял.

Эўразьвяз ня ведае, што рабіць зь Менскам. Менавіта таму фонд Адэнаўэра й брусэльскі Цэнтар эўрапейскіх дасьледваньняў падрыхтавалі кнігу аб супрацоўніцтве зь Беларусьсю. Яна прызначаная перадусім эўрапейскім палітыкам і можа стаць падставай для новай стратэгіі – падкрэсьліў Ганс-Георг Вік.

ARCHE
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1762
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7175
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 42715