Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

"Прывіды Шанхая над Свіслаччу" Друк E-mail
14.07.2011 | 21:44 |
Прывіды Шанхая над СвіслаччуУ чэрвені выйшла з друку новая кніга мастацкай публіцыстыкі Васіля Якавенкі "Прывіды Шанхая над Свіслаччу", фармат 84х108 1/32, стар. 268. Як зазначана ў анатацыі, гэта прылюдны - у спрэчках, дыскусіях - пісьменніцкі роздум пра тое, адкуль наша гаспадарства і без чаго беларусу сёння няма як жыць.

Як і папярэднія кнігі гэтага аўтара (трылогія "Пакутны век", публіцыятычныя зборнікі "Нячывелле", "Крушэнне на ростані") - кнігу "Прывіды Шанхая над Свіслаччу" можна набыць у Мінскіх кнігарнях"Светоч", Акадэмкніга, Кнігарні пісьменніка, у шапіках у Чырвонвм касцёле і ў ТБМ.

Ніжэй змяшчаем уступны артыкул да гэтай кнігі, напісаны філосафам (і філолагам) Мікалаем Крукоўскім.

Выключны талент,  каб спалучаць зямлю i неба!

Перад табой, дарагі чытач, новая кніга неспакойнага і бунтоўнага пісьменніка. Ён аўтар шматлікіх кніг мастацкай публіцыстыкі, апошняя з якіх - «Нячывелле», аўтар глыбокага на змест гістарычнага рамана «Надлом», разгорнутага потым у трылогію «Пакутны век», гэта па сутнасці - нацыянальны эпас.

Кніга «Пакутны век», як вядома, хутка атрымала заслужаную назву візітнай карткі Беларусі і яе народа. Сапраўды, прачытаўшы такую адмыслова напісаную рэч, адчуваеш цеплыню на душы, быццам толькі што наведаў дарагіх твайму сэрцу родзічаў і сваякоў, бачыўся з імі, гаварыў і ўвогуле жыў побач з імі, цярпеў пакуты, змагаўся на працягу многіх гадоў. Адно з трывогай думаецца: чаму такія мілыя людзі, народ і дзяржава ў нас трапляюць у палон нейкіх недарэчных і незаслужана жорсткіх абставін? Чаму аўтару спатрэбілася ўвесці ва ўжытак такі фальклорны канцэпт - нячывелле, які адлюстроўвае цяжкі душэўны стан, што на мяжы з бяспамяцтвам? Гэтае ж пытанне паўстала і ў самой назве кнігі: «Прывіды Шанхая над Свіслаччу».

Калі прыгледзецца бліжэй да гісторыі нашага народа і, тым больш, да ягонай гаркавай сучаснасці, то зразумееш: пытанне стаіць увесь час перад намі і прымушае задумвацца. Аўтар ставіць яго неяк непрыкметна, але ўпэўнена, я б сказаў, па-майстэрску не толькі з пункту гледжання п­убліцыстыкі і эстэтыкі, але і псіхалогіі. Сапраўды, абсяг матэрыялаў і праблем, прапанаваных нашай увазе, незвычайна шырокі. Тут і размова з мастакамі аб лёсе архітэктурнага Мінску, і тэксты пра ролю філасофіі ў кіраўніцтве дзяржавай, і пра ролю мовы ў нацыянальнай культуры і фарміраванні нацыі. Тут і гутаркі з прадстаўнікамі армянскай грамадскасці на блізкія для абодвух народаў тэмы, і матэрыялы пра дзейнасць БНР і яе місію ў Берліне, і пра гісторыю БНФу, прычыны яго распаду, і пра шмат што іншае. І ўсё гэта на высокім прафесійным узроўні. Нават там, дзе прафесійнасць праблемы носіць надта ўжо вузкі характар, як, напрыклад, у філасофіі, аўтар, нават злёгку кранаючы яе, прымушае чытача ўспомніць ужо вядомае яму з іншых крыніц. Так, напрыклад, у размове з Альбертам Налчаджанам Васіль Якавенка выходзіць на праблему развіцця этнасаў у філасофскіх працах Гумілёва. Да гэтай жа праблемы, незалежна ад расійскага адмыслоўца, у свой час вельмі блізка падышла і беларуская эстэтычная школа. Увогуле, сціпла кранаючы філасофскую праблематыку, аўтар тым не менш сам прызнаецца ў сваёй зацікаўленасці менавіта ў філасофіі культуры і фактычна даказвае гэта усёй ідэйнай, так бы мовіць, кампазіцыяй сваёй кнігі. Пра тое сведчыць не толькі ўзятая шырыня праблематыкі, якую ён разглядае, міжвольна прымушаючы чытача самастойна падумаць і ўзняцца да менавіта філасофскай абагульненасці яе разумення, але і да сцвярджэння сваёй пазіцыі на практыцы.

Што да апошняга, то тут трэба адразу ж прызнаць: і ў гэтым плане аўтар наш па-сапраўднаму арыгінальны. Ён не толькі ўмее бачыць праблему на ўзроўні яе філасофскай абагульненасці, але і здольны практычна, умела і напорыста яе здзяйсняць. Калі мы, прафесійныя філосафы, напрыклад, так ці гэтак схільны лётаць у эфіры абстрактнага мыслення, але бываем падчас без­дапаможнымі ў практычнай рэалізацыі сваіх ідэй, то бадай што ніводзін з нас не зраўняецца з Васілём Якавенкам менавіта ў вырашэнні на­дзён­ных задач. Добра разумеючы, напрыклад, філасофскае значэнне экалагічнай пра­блематыкі, ён змог і практычна, рэальна спыніць армію меліяратараў і паставіць урад перад неабходнасцю адмены заганнага, подступнага плану суцэльнага асушэння беларускага Палесся - плану, які прывёў бы да катастрафічных наступстваў для ўсёй нашай рэспублікі. Гэтак жа, усведамляючы важнасць роднай мовы для нацыі, ён падрыхтаваў і падпісаў больш чым у ста рэальных дзеячаў беларускай культуры (не лічачы ўжо студэнтаў, рабочых, прадпрымальнікаў) зварот да кіраўніцтва краіны, прымусіўшы тым самым не вельмі абачлівае кіраўніцтва і на гэты ліст рэагаваць. У свой час ён актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі руху за адраджэнне краіны на дэмакратычных асновах, прымаў найактыўнейшы ўдзел у ліквідацыі трагічных наступстваў Чарнобыля. Практычная накіраванасць кнігі аўтара павялічвае яе значнасць, гожасць, падкрэслівае ісціннасць.

Разважаючы над зместам кнігі «Прывіды Шанхая над Свіслаччу», заканчваю свой невялічкі ўступны артыкул упэўненымі словамі: мы існуем як нацыя і нам ёсць, панове, на чым стаяць і што адстойваць. Толькі не варта зыходзіць у нікуды са свайго падмурку. Хіба не так? Спадзяюся, што і чытач разбярэцца ў жыццёвых сітуацыях і філасофскіх высновах новай кнігі пісьменніка.

Мікола КРУКОЎСКІ,
доктар філасофскіх і кандыдат філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Уважаемый Анод, я тоже прочитал книгу 'Прывиды Шанхая над Свислочью', много парадоксальных выводов. Но сразу видно, что у автора всё в порядке с логикой. Его бы книги включить в обязательную программу ликбеза наших политиков, так вместо молчаливых аплодисментов на площадях додумались до более мотивированных действий. Тут нацию спасать надо, а они головы молодёжи кладут на пустые аплодисменты, где только ОМОН тренируется.

Напісаў Real Litvin,
Дата 10/27/2011 Час 19:30

Без загрузкі заўвагаў прафесійнага філосафа магу сказаць, што кніга машчняк! Штотыднёвік 'Наша слова' рыхтуе рэцэнзію пра яе пад загалоўкам 'Кніга для тых, хто марыць пра свой дом'.

Напісаў Анод,
Дата 10/19/2011 Час 16:56

 1 
Старонка 1 з 1 ( 2 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 886
mod_vvisit_counter Учора 1529
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6006
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 28437