Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Парфянкоў: Наш батальён адвялі, а цяпер клічуць вяртацца Друк E-mail
11.05.2015 | 21:58 |
Баец добраахвотніцкага батальёну АУН Васіль ПарфянкоўБаец добраахвотніцкага батальёну АУН Васіль Парфянкоў, які пасьля баёў пад Данецкам знаходзіцца ў Кіеве «на ратацыі», пракамэнтаваў заяву Мінабароны Ўкраіны пра тое, што ўсе добраахвотніцкія батальёны адведзеныя ад лініі сутыку з прарасейскімі баевікамі.

Карэспандэнт: Зьявілася заява начальніка галоўнага штабу Ўзброеных сіл Украіны, што ніводзін добраахвотнік ужо ня ўдзельнічае ў антытэрарыстычнай апэрацыі, бо ўсе добраахвотніцкія батальёны адведзеныя ад лініі сутыку. Гэта так? Дзе цяпер ваш батальён АУН?

Парфянкоў: Гэта праўда, але ня ўся. Ад Пяскоў наш батальён сапраўды вывелі. На нашы пазыцыі зайшлі байцы 93-й брыгады Мінабароны. Але нас ужо клічуць назад, бо ў зьменшчыкаў нічога не выходзіць. 10-га траўня ў Пяскі вяртаецца батальён «Правы сэктар», наш батальён АУН зьбіраецца вяртацца пасьля сьвятаў. Я асабіста пакуль у Кіеве, але празь некалькі дзён вяртаюся на фронт.

Карэспандэнт: А чаму вас клічуць назад? Што ў вайскоўцаў не атрымліваецца?

Парфянкоў: Прыкладам, у тых жа Пясках прыехалі замест нас байцы з 93-й брыгады, не абстраляныя. Іх прызвалі па мабілізацыі, вырвалі зь сем'яў, далі ў рукі аўтаматы і загадалі ваяваць. Але яны толкам ня ведаюць, як ваяваць, ня ведаюць, як абараняць пазыцыі, не разумеюць, адкуль па іх страляюць «сепары», з чаго страляюць. Недзе побач упала міна, а яны баяцца вылезьці з падвалу. У выведку яны ня ходзяць. То бок ня ўмеюць яны ваяваць і ня хочуць. А мы, добраахвотнікі, ведаем, за што ваюем, і маем досьвед, прайшлі праз той жа аэрапорт ды іншыя пункты.

Карэспандэнт: Вы кажаце, што клічуць назад. А на якім узроўні гучаць такія прапановы?

Парфянкоў: Пэўны камбрыг 93-й брыгады, пэўны камандуючы сэктарам «Б» фронту. Яны зразумелі, што бяз нас там, на перадавой, іхнія хлопцы ня ўправяцца.

Карэспандэнт: А якая сытуацыя зь іншымі добраахвотніцкімі батальёнамі? Іх таксама выводзяць? Што з «Азовам»?

Парфянкоў: «Азоў» працягвае ваяваць, але ён ужо даўно падначалены МУС, у Нацгвардыі. «Айдар» узяло Мінабароны, «Данбас» - таксама пад Нацгвардыяй. Але мы нікуды ня пойдзем і будзем ваяваць, як ваявалі раней.

Карэспандэнт: А чаму ўвогуле ўзьнікла гэтая ініцыятыва, каб адклікаць добраахвотнікаў, калі ў вайсковым сэнсе яны са сваёй задачай упраўляліся?

Парфянкоў: Па першае, мы ж можам і адмовіцца выконваць нейкі дурны загад нейкага дурня-генэрала. Другое, Парашэнка рэальна баіцца добраахвотнікаў. Рэйтынг ягоны ўпаў, бо ён займаецца нейкімі незразумелымі дамовамі, людзі незадаволеныя, стаміліся. Тут у Кіеве ўжо ходзяць чуткі пра трэці Майдан, а ў добраахвотнікаў жа на руках зброя, і калі што, кактэйлямі Молатава не абыдзецца. Будзе ўсё больш жорстка з гэтымі чыноўнікамі. Таму яны хочуць нас загнаць альбо пад МУС, альбо пад Мінабароны, каб узяць усіх «на аловак».

Карэспандэнт: А вы ня лічыце, што для ўмацаваньня дзяржавы гэта сапраўды трэба зрабіць, каб тую ж зброю кантраляваць?

Парфянкоў: Ды той зброі за год вайны тут столькі павывозілі зь месцаў баёў, што кантраляваць ужо позна. У Кіеве набыць ствол - не праблема. Прыкладам, за пісталет Сьцечкіна даюць 8 тысяч грыўняў, колькі каштуе аўтамат Калашнікава - ня ведаю, але ведаю, што набыць можна.

Карэспандэнт: Што будзе пасьля травеньскіх сьвятаў? Ці спраўдзяцца прагнозы, што зноў пачнуцца актыўныя баі?

Парфянкоў: Пад Марыюпалем сапраўды чакаецца наступ сэпаратыстаў. Бо ім жа трэба прабіваць калідор на Крым. Там умацоўваюць фронт. Пад Харкавам, пад Днепрапятроўскам таксама ўмацоўваць абарону. Насамрэч нічога ня скончылася.

Карэспандэнт: А пад Пяскамі, дзе вы ваявалі, цяпер страляюць ці там зацішша?

Парфянкоў. Страляюць, усё як і было. Тры дні таму хлопец з нашага батальёну загінуў, ён сам зь Цярнопаля, але я асабіста яго ня ведаў.

Карэспандэнт: Вы ж казалі, што батальён ад Пяскоў адвялі.

Парфянкоў: Так, адвялі, але група невялікая заставалася, каб байцоў 93-й брыгады ўвесьці ў справы. Дык таму цяпер і клічуць назад, бо нічога не выходзіць бяз нас. Празь некалькі дзён і я паеду, але не туды, у іншае месца. Куды, сказаць не магу.

Алег Грузьдзіловічsvaboda.org
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 676
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6089
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 41629