Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Алесь Клышка: „70 год таму Менск бамбілі „нашы”!” Друк E-mail
09.02.2015 | 21:26 |
Алесь КлышкаЯ прыехаў да яго ў час калядных святаў і - ў шчаслівы дзень. Зранку Алесь Клышка, 65-гадовы, лысаваты, круглатвары, некалі асілак і экс-гулец футбольнага "Дынама" - ўпершыню ўстаў на ногі з ложка, да якога быў прыкуты апошнія паўтары гады.

Далі, нарэшце, плён чарговыя дзве аперацыі па замене каленных і тазасцёгнавых суставаў, што з'елі, праўда, апошнія грошы. Увогуле, цяжкая хвароба ледзь не да скону давяла яго яшчэ ў 2008-м. З-за чаго не паспеў абараніць падрыхтаваную доктарскую дысертацыю ў БДУ, дзе працаваў апошнім часам. Меў 9 патэнтаў і медаль "ганаровага вынаходніка СССР".

Слухайце тут >  

Тым не менш, твар паэта свяціўся - праз некалькі гадзін мусілі прывезці свежанькія асобнікі апошняга зборніка хрысціянскай паэзіі "Сустрэча".  Да гэтага быў зборнік забаўных і дасціпных вершаў для дзяцей "Сямейная чытанка". Зрэшты, гэта быў ужо 12-ы выдадзены ягоны твор - за ўласныя і яго жонкі Святланы грошы.

Жонка Святлана

Жонка Святлана.

Але наша размова была пра самае вострае і балючае, што было напісана ў двух галоўных гістарычных ды аўтабіяграфічных кнігах пра Другую сусветную пад назвай "Менская зямля. Сямейны архіў." А  таксама адлюстравана пасля ў аднайменным паўнаметражным дакументальным кіно, дзе Алесь выступіў аўтарам і рэжысёрам. Блізкія і знаёмыя называюць гэта яго ўласным подзвігам - усе 4 гады напісання быў прыкуты да крэсла. Была, аднак, і ў мяне даўняя падстава для сустрэчы.

 „3 ліпеня 1944 быў не самым радасным, а самым жахлівым у маім жыцці. Савецкая авіяцыя разбамбіла мой Менск..."

Image

Гэту фразу-зачын пачуў на парозе адкрытага напярэдадні 65-годдзя Перамогі ў Верхнім Горадзе, у былой хаце мастака Міхаіла Савіцкага,  Дома-музея Менску. Ад сведкі падзей, 83-гадовай Ніны Капыловай, якой тады было 15 год. На экраны БТ адначасова выйшла дакументальная лента пра разбураны ў 1944 Менск пад назвай „Горад, адноўлены з попелу". Аўтары адкрылі „праўду", што страты складаюць эквівалентна месячнаму тагачаснаму заробку 20 млн працоўных. А генералісімус Сталін, 15 ліпеня ў спецвагоне тайна праехаўшы праз руіны, нібыта, сам даў „вышэйшы" дазвол на аднаўленне сталіцы. Але ні слова ў тым кіно не было сказана пра тое, хто загадаў і самалёты з чыімі зоркамі на бартах ушчэнт за два дні разбамбілі жылыя кварталы, пакінуўшы некранутымі Дом ураду, Дом Чырвонай Арміі ды вытворчыя карпусы. Як і пра тое, што немцы зніклі з горада яшчэ з 30 чэрвеня па 1 ліпеня і былі аж у 150 км пад Баранавічамі.

Клышка ж карыстаўся не толькі ўспамінамі сведак. Ён шмат год меў магчымасць працаваць у закрытых архівах музея Вялікай Айчыннай вайны, дзе  вывучыў багата дакументаў. Таму мы, здаецца, працягваем гаману, распачатую ў яго кнігах.  Дарэчы, з-за сваіх сцвярджэнняў дагэтуль атрымлівае ананімныя тэлефанаванні ад былых „сталінскіх сокалаў". Мне расказвае:

Алесь КлышкаПрачытаўшы пра знішчэнне сталіцы савецкімі войскамі і авіяцыяй, яны казалі, што такога не магло быць - "гэта антысавеччына, якая парушае нашу любоў да Расеі і старэйшы брат не мог малодшага так крыўдзіць". Але Сталін ведаў, што ў Менску немцаў няма і калі запыталі ў яго, ці трэба рабіць бамбаванне, ён даў каманду "усё роўна".

РР: Чым жа можаце патлумачыць, што "вярхоўны" аддаў загад бамбардзіраваць "простых савецкіх людзей"?!

Алесь КлышкаЗа колькі дзён да акупацыі Іосіф Вісарыёнавіч зрабіў запыт тагачаснаму першаму сакратару КПБ Панцеляймону Панамарэнку, ці паспелі ўсіх вывезці. Той адказаў - "так, засталіся толькі тыя, хто хоча сустрэць хлебам-сольлю немцаў". Пад гэта трапіла і мая маці з дзеткамі, і шмат садкоў, школ. Вазьміце гісторыю з доктарам Клумавым. Чаму не вывезлі яго хворых - эшалоны ж ішлі! Мне пашчасціла на інтэрв'ю з двума карэннымі менчукамі, якія жылі на рагу Карла Маркса,  дзе была вядомая ювелірная крама. Бачылі, як на пэўны час яе зачынілі, каб наменклатурныя жонкі ўсё скупілі, пагрузілі на машыны барахло сваё. Жонка таго ж Панамарова, негледзячы на тое, што час прыспешваў, прымусіла салдат вынесці і пагрузіць гіганцкі фікус на паўмашыны. А ў той жа час большая частка людзей засталася пад акупацыяй. Значыць - "шпіёны, здраднікі"..."

РР: Інакш, у 44-м савецкія самалёты бамбардзіравалі не мінчукоў, а "ворагаў народа"?"

Алесь КлышкаБезумоўна! Бамбавалі ноччу, пад асвятляльныя ракеты на парашутах. Сёстры мае ўспамінаюць - "гарэла зямля". Жыхары казалі, што гэта былі самыя жорсткія налёты за ўсю вайну. Ірына ўзгадвае, як маці падушкамі заклала вокны, садзіла дзетачак у далёкі кут. А пасля наступіла 3 ліпеня і ў раёне плошчы Парыскай Камуны, дзе месціцца зараз оперны тэатр, на гэты масточак у Ніжнім горадзе выпаўзлі савецкія танкі без апазнавальных знакаў..."

З успамінаў Ірыны Клышкі ў „Менскай зямлі".

„Мусіць, гэта былі разведчыкі. Танкісты выскачылі на мост і стаялі. Думаюць, замініраваны мост ці не. А людзі - жыхары - выскачылі з боку сабора Пятра і Паўла. Падыходзяць асцярожна да маста і чакаюць. Танкісты думаюць: што гэта за людзі? А гараджане разважаюць: можа, гэта немцы? І раптам высоўваецца з люка галава: чорны твар і чырвоныя-чырвоныя вочы. Нейкія жудасныя людзі паказаліся з танка... Потым едзе другі танк. Спыніліся. З люкаў пачалі вылазіць вайскоўцы: адзін, другі, трэці. Усе чорныя, чырвонавокія. І ўсе маладыя. І нехта ў іх пытаецца: вы хто, немцы? „Мы - рускія!" Але насцярожанасць не спыняецца. Потым нехта крычыць: „Дык гэта свае!" - „А вы хто?" - пытаюцца вайскоўцы. „А мы - менчукі!" І ўсе кінуліся абдымаць адзін аднаго..."  

РР: А яны ўсведамлялі, што іх бамбавалі свае?

Алесь КлышкаНе! Ніхто не задаваўся пытаннем, дый да каго было апеляваць? Распавядалі адзінае, што калі было безуладдзе, людзі вельмі лёгка зводзілі рахункі адно з адным са зброяй. Між іншым, немцы пакінулі сваіх параненых. У нашай сям'і быў "свой" немец год пад 50. Яму насілі есці і прыхоўвалі, не выдаючы савецкай уладзе, бо памяталі, што калі былі ў галечы і голадзе , шмат хто з іх дапамагаў харчамі. Малыя дзеткі прыходзілі да казармаў з торбачкамі - і перад немцамі танчылі. Тыя давалі цукеркі, пахлёбкі. А для старэйшых дзяцей працавалі школкі, дзіцячыя садочкі. Для дарослых - заводы, кірмашы. У маёй маці, Анастасіі Іосіфаўны, захаваліся разліковыя рахункі па працы. Ёй дапамаглі ўладкавацца, таму што калі б нехта выдаў, што яна дачка славутага рэвалюцыянера Голубева, сама член партыі, жонка афіцэра, яе б расстралялі. Яны жылі каля Чырвонага касьцёла Сымона і Алены, дзе і прафесар Нікольскі - немцы схілялі адмысловых навукоўцаў на свой бок. Ён быў звязаны з партызанамі, а яго вучні працавалі ў камендатуры. І па яго рэкамендацыі яе ўзялі на хлебазавод. Гэта выратавала ад смерці. Дачцэ малодшай было 7 гадочкаў, старэйшай 9, а сыну гадочак...

Спадар Алесь зноў звяртаецца да дакументаў.

Алесь КлышкаЯ не кажу , што немцы высакародныя - яны рабілі сваю вынішчальную справу з уласцівай дакладнасцю і пунктуальнасцю. Але трэба быць аб'ектыўным - нельга спіхваць усё на адзін бок. Дайце веры - тэатар оперы „трэба пакінуць", ні на адзін храм бомба не ўпала. Калі ў знішчаным цяпер музеі ВАВ мне далі пакарыстацца картамі бамбавання люфтвафэ, заўважыў, што на іх адзначаны кожны выбух у горадзе. Працавала шпіёнская сетка, і яны ведалі цудоўна, дзе пражывае наменклатура, дзе месцяцца вайскоўцы, склады з боезапасамі. У першую чаргу - вораг! А на здымках нямецкага картографа цудоўна бачна, што жылыя раёны захаваліся...

***

Я пагутарыў з рэдактарам "Менскай зямлі", вядомым слонімскім паэтам ды журналістамСяргеям Чыгрынам. Вось яго погляд "збоку":

Нас заўсёды вучылі ў школе, што калі немцы адступалі, усе гарады і вёскі панішчылі, паўзрывалі. Алесь Клышка ўпершыню паказаў вайну вачыма сваёй сям'і. Па ўспамінах яго сястры, шчымлівай перапісцы бацькоў пасля вызвалення Менску - яны 3,5 гады не ведалі лёс адно аднаго - адчуваецца, якое насамрэч  было жыццё ў часе акупацыі і наступу савецкіх войскаў. Нам пакзавалі і расказвалі, як вайскоўцаў абдымаюць, але гэта не зусім так. Гэта Клышка пачаў - як выжылі дзеці вайны. Не палічыце за цынізм, але добра, што бамбавалі летам, а каб зіма?! Хаты ж не ацяпляліся, з ежы нічога немагчыма было б знайсці ў руінах. Усхвалявалі мяне лісты бацькі Клышкі, афіцэра з фронту - чыноўнікі не паважалі мясцовы люд, а ён піша, што прыеду і разбяруся з імі. І тыя пабойваліся такіх пасланняў, не вывозілі менчукоў з горада...

***

У беларускай гімназіі Слоніма, якой Клышка падараваў аўдыё-відэа-кнігавыданні "Менскай Зямлі", гадаванцы параўналі іх з "Новай зямлёй" Якуба Коласа, паводле слога і рыфмаў. Сам аўтар называе іх "паэмай у лістах".  Да ўсіх маладзёнаў Клышка запісаў зварот, які пераказаў і мне:

Алесь КлышкаЯ казаў: дзетачкі, ну пачніце вывучаць гісторыю сваёй сям'і - дзе ваш дзед быў у вайну ці прадзед? Альбо якія ахвяры выпалі падчас калектывізацыі? І столькі знойдзеце доказаў, дакументаў, а мо артэфактаў, калі пацягнеце нітачку! Уцяміце - ага, дык было ж ВКЛ і, здаралася, і там знаходзілі свае карані! А калі чалавек адчувае повязь часу, дык мае сваю адказнасць перад ім. Калі хвароба падвяла да апошняй рысы, мой духоўны сябар Інак Мікалай расказваў, што ў манастыры маліліся за мяне, як за нябожчыка. А я схамянуўся і падумаў - каму ж спатрэбяцца мае архівы, успаміны?! Стаў занатоўваць нешта штодзень кволай рукой. Самае галоўнае - каб чалавек вызначыў свае прызначэнне перад шматпакутнай Беларуссю. А я менчук у трэцім пакаленні - яшчэ ў 1898 прыехалі сюды Клышкі, мой дзед Голубеў з Брэст-Літоўска з бабкай Жышчынскай Марыяй Дзянісаўнай. У 1904 нарадзіўся бацька. Я знайшоў у архівах Свята-Духава храма як яго зарэгістравалі, у мяне з'явіліся і дзеткі і дарослыя ўнукі.  Дык чым варта кіравацца чалавеку?

Каб кожны з нас пакінуў памяць і, урэшце, змог сябе ўцяміць -
На ўсё жыццё не напасешся, багаццямі не зберажэсся
І не прапусціш праз раток жыццёвых прысмакаў паток
Прад гвалтам свету не схіліцца, за ворагаў сваіх маліцца
 Ісці дарогаю абранай, шлях вымяраць Хрыстовай ранай..."

Сябар і духоўны айцец Іаан

Сябар і духоўны айцец Іаан.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1568
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 11181
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 33612