Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

З вялікай любоўю да нашай зямлі… Друк E-mail
29.12.2014 | 11:53 |
1 студзеня будзе адзначаць свой юбілей пісьменніца Вольга Іпатава1 студзеня будзе адзначаць свой юбілей пісьменніца Вольга Іпатава, аўтарка многіх кніг паэзіі і прозы, ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія», лаўрэат прэміі Барыса Кіта, кавалер ордэна «Знак Пашаны» і медаля Францыска Скарыны.

Нядаўна ў выдавецтве «Беларускі кнігазбор» выйшла кніга яе выбраных твораў.

«Яны напісаныя з вялікай любоўю да нашай зямлі» - так у прадмове да трылогіі Вольгі Іпатавай «Альгердава дзіда» напісаў наш слынны навукоўца Уладзімір Конан. Ён жа акрэсліў трылогію як «першую ў нашай гістарычнай літаратуры, значную па сваёй масштабнасці і мастацкай вартасці».

Пісьменніца зараз працуе над працягам трылогіі. Падзенне Вялікага Ноўгарада ў выніку маскоўскай экспансіі, тагачасная Беларусь (колішняе Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае), Лівонскі Ордэн і Варшава - вось своеасаблівая «сцэна», дзе жывуць і змагаюцца героі рамана, умоўная назва якога «Змова князёў Гальшанскіх».

Прапануем нашым чытачам урывак з гэтага рамана.

 

Кракаў, 1477 год

Жухлае лістападаўскае лісцё з шоргатам кацілася па каменнай лесвіцы Вавельскага замка ў Кракаве. Ішлі халады, але ў каралеўскай апачывальні было цёпла і не пахла дымам, бо печы прапалілі з самага рання. Каралева Эльжбета карміла дзіця, і кароль польскі, вялікі князь літоўскі Казімір-Андрэй,* уладар велізарных земляў, адчуваў сябе ў гэтую раніцу толькі бацькам і мужам. Ён з замілаваннем глядзеў, як, захлынаючыя і сапучы, ягоны сын-немаўля смокча матчына малако. Ён верыў - усіх іх чакае шчаслівы лёс. Пра гэта трэба думаць ужо цяпер, бо будучае нараджаецца задоўга да яго здзяйснення і рыхтаваць яго таксама трэба загадзя.

Ён глядзеў на Эльжбету, і сэрца яго поўнілася пяшчотай. Калісьці ён з перасцярогай чакаў яе з'яўлення ў Кракаве. Маці ж, каралева Соф'я, была ўсцешаная, што сам імператар Максіміліян аддаваў сваю дачку за польскага каралевіча.

Ён узгадаў маці. Маладая князёўна Гальшанская з Друцка, яна стала жонкай ягонага састарэлага бацькі-караля, героя Грунвальдскай бітвы, не па ахвоце, але потым ён заваяваў яе сэрца дабрынёй і ласкавасцю. Яны абое адчувалі сябе тут, у Кракаве, чужымі. Маці прызнавалася, што калі яна ў Навагародку брала шлюб з Ягайлам і пераходзіла з праваслаўя ў каталіцтва, яна баялася, што Бог пакарае яе за вераадступніцтва. А потым звыклася - і з жыццём далёка ад дому, і з чужой мовай. Пасля смерці бацькі яна шмат зрабіла для таго, каб яе двое сыноў - надзея і Польскага каралеўства, і Вялікага княства - мелі цвёрды грунт пад нагамі. Каб яны, ліцвіны, што ўзышлі на польскі трон, парадніліся з еўрапейскімі каралеўскімі дамамі.

Яму гэта ўдалося. Брата ж Уладыслава чакаў горкі лёс - у бітвез туркамі пад Варнай ягонае войска было разбітае, а цела караля так і не змаглі знайсці. Затое на польскі трон узышоў ён, малодшы брат. І менавіта яна, маці, выбрала для яго ў жонкі Эльжбету.

Уласна кажучы, Эльжбета была самай першай кандыдаткай, іх сваталі, калі яны абое былі яшчэ немаўлятамі.Потым, з падачы Эрыка, караляДаніі і Швецыі, ягоным бацькам прапаноўвалі ажаніць сына з паморскай князёўнай Соф'яй. Ужо пасля каранацыі, з»явілася кандыдатура дачкі князя брауншвейгска-люнебургскагаФрэдэрыка, а сватам быў сам вялікі магістр Закону Конрад фон Эрліххаузэн. Здаецца, недзе ў 1448 годзе і Ян Гагенцолерн брандэнбургскі згаджаўся аддаць яму ў жонкі васемнаццацігадовую дачку Дароту, удаву караля Даніі Крыштофа. Дарота была прыгажуняй, мяркуючы па партрэту, але маці паўстала супраць гэтага шлюбу - яна заўсёды казала, што лепей сарваць свежы яблычак з галінкі, чым падбіраць ападкі. Яна ж якраз найбольш схілялася, услед за Янам Длугашам і ваяводам Мікалаем Шарлейскім, менавіта да шлюбу з Эльжбетай,бо гэты шлюб даваў для Польшчы і Княства найбольш дынастычных выгодаў. Але было нешта ў будучай жонкі, што хавалі яны ўсе, штосьці, што ён адчуваў ўсёй скурай. Пытаўся ў іх, якая яна, Габсбуржанка, тыя хвалілі дзяўчыну, але штосьці было ў іхніх вачах, што прымушала яго цягнуць час, не пасылаць сватоў... Але 12 жніўня1453 году падпісаў дакумент - абавязак узяць яе ў жонкі, і справа закруцілася, завіравала, як вада прарвала плаціну.... Калі ў пагранічным Цешыне карэту нявесты суправаджалі 900 аўстрыйскіх, чэшскіх і венгерскіх коннікаў, то палякі выслалі для той сустрэчы ажно дзве тысячы знатных людзей Кароны.

І была яшчэ адна стрэмка - калі на пытанне ягонае, якая Эльжбета, ганец адказаў дыпламатычна ,што яна не падобная ні на кога, зноў адчуў ён, тады зусім малады і наіўны, штосьці ў голасе ганца - і затрымаў шлюбны картэж на колькі дзён, нібы стараючыся адцягнуць непазбежнае - жаніцьбу...

А тое «нешта» хутка высветлілася - каралеўна мела дэфармаваны шкілет, калі ішла, злёгку хілілася на правы бок. Калі яны з маці выйшлі яе сустракаць каля муроў Кракава, ніводным рухам не твары не выдаў ён свайго расчаравання -усміхнуўся ласкава, павёў яе да палацу. І маці была з ёю ласкавай, як з доўгачаканай нявесткай...

Але Эльжбета хутка па-сапраўднаму скарыла ягонае сэрца. Была яна мілай і ласкавай, не ўступала ў спрэчкі, схілялася перад каралевай Соф'яй пачціва, як належыць нявестцы... І ён сам не заўважыў, як стаў раіцца з жонкай па ўсіх пытаннях, і кожны раз не пераставаў дзівіцца яе розуму. Калі ж яна кожныя два гады пачала нараджаць яму дзяцей, ён не пераставаў дзякаваць Богу за гэтае шчасце. Добра ведаў, як пакутаваў ягоны бацька Ягайла, калі ранейшыя жонкі былі бясплодныя ад яго, і ён рызыкаваў сыйсці на той свет без нашчадкаў. Ведаў, як пасміхаліся з бацькі, калі ён на старасці гадоў узяў у жонкі маладзенькую князёўну Гальшанскую. Як кпілі з маці прыдворныя дамы, амаль не хаваючы насмешак, што вось, прывёў кароль сюды ў Кракаў не надта знатную ліцвінку, якая наўрад ці дасць яму доўгачаканага сына... Замоўклі толькі тады, калі

яна нарадзіла двух сыноў-каралевічаў. Ён, падрастаючы, бачыў вакол яе ліслівыя ўсмешкі прыдворных дам, але толькі пасля смерці бацькі даведаўся, як цяжка было ёй тут, у Кракаве, напачатку...

Бацька,кароль Ягайла, памёр, калі яму, Казіміру-Андрэю, было ўсяго сем гадоў. Удава з двума сынамі-каралевічамі (сярэдні сын памёр рана, яшчэ ў дзяцінстве), яна доўга была чужой для ўсіх тут, на Вавелі. Але ішлі гады, і ён бачыў, як ўсё болей асвойтвалася маці сярод польскай знаці, набывала моц і павагу. І да самай смерці была, як сцяна. Як абарона для іх, дзяцей. Вось чаму на дзень усіх памерлых, на Радаўніцу, ён ідзе найперш да яе магілы ў капліцы Святога Духа ў Вавельскім кафедральным касцёле(?), дакранаецца рукой да надмагілля, ці то каб узгадаць цяпло ейнай рукі,ці то яе бязмерную адданасць яму і заўсёдную гатоўнасць абараніць яго ад усіх бедаў...

Ён уздыхнуў. І адразу ж каралева ўзняла галаву:

-- Вас нешта турбуе, Ваша Мосць?

Усё ж па-польску яна гаварыла з цяжкасцю, блытаючы канчаткі. Але вельмі старалася. І ён, крануты, адказаў з лагоднай ўсмешкай:

- Турбуе. Дзіця лянуецца смактаць грудзі, зірні - ужо спіць.

Немаўля і сапраўды спала, забаўна сапучы носам. Яна засмяялася, паклікала няньку. Устала - высокая, з трохі пахіленай направа постаццю. Але ён даўно не заўважаў гэтага хіба, падыйшоў да жонкі, абняў. Яна ўсё ж дапытліва зірнула ў вочы:

- Што на гэты раз? Крыжакі? Кашталян кракаўскі? Вільня?

Ён адмоўна пахітаў галавой, але нічога не адказаў. Яна ўздыхнула, перадала дзіця няньцы, пайшла да дзвярэй. Ён, нібы адказваючы на ейнае пытанне, што яго турбуе, услед ёй сказаў нягучна, хутчэй самому сабе:

- Ноўгарад!

Так, на гэты раз прычынай яго моцных турботаў быў Ноўгарад.

Ён ведаў - на заўтрашняй аўдыенцыі будуць новыя паслы ад гэтага вялікага, шумлівага горада-дзяржавы, што ляжыць на поўначы ад каралеўства. Яны прасілі сустрэчы сёння, але кароль адмовіў: ён мусіў абдумаць заўтаршнюю размову, але так, каб не крыўдзіць наўгародцаў. Каб яны зразумелі, што іншага выйсця ў яго няма.

Паслы ад Вялікага Ноўгарада прыязджалі не першы раз. Яны прасілі аднаго - каб ён, як вялікі князь літоўскі, далучыў да свайго княства наўгародцаў. Славене, яны адчувалі роднасць да крывічоў, якія былі самай вялікай групай насельніцтва ў Княстве, асабліва ў блізкай да іх Полаччыне. Былі падобнымі мовы, звычаі, былі тыя ж самыя багі і продкі, што, адыходзячы ў Ірый, самі ператвараліся ў багоў...

Масква не была роднаю. Мокша, чудзь, мера гаспадарылі ў Маскоўскім княстве, багі іх былі незразумелыя і жорсткія.У цэрквах быў той самы Бог, што і ў Вільні, у Навагародку, у Крэве, але ён быў для князя. Для дружыннікаў. І хаця людзі хадзілі туды, але болей давяралі яны сваім, даўнім багам. Ведалі, што тое ж і ў Вільні... Масква двойчы хадзіла на Ноўгарад, але наўгародцы пакуль адбіваліся ад нападаў.

Ён, Казімір, ужо тлумачыў ім, што вайна з крыжакамі забірала ўсе сілы і Княства, і Польшчы. Трынаццаць гадоў - гэта шмат, і калі грозная сіла крыжакоў пачала таяць, як зімовы снег пад вясеннім сонцам, то гэта дзякуючы вялікім ахвярам, пастаяннай напружанасці усіх сілаў. Не, Закон не быў поўнасцю разгромлены пасля Грунвальда, героем якога стаў ягоны бацька Ягайла і дзядзька Вітаўт. Ордэн саслабеў, але, як казачны дракон, усё спрабаваў абвіць слабеючым целам сваіх праціўнікаў і задушыць іх. Да таго ж, Масква, адолеўшы вялікую смуту паміж баярамі за ўладу, пачала ўзмацняцца. Нездарма ж давялося пайсці з ёю на раздзел навакольных земляў. Яшчэ з Васілём Цёмным дамовіліся - не ўступаць маскоўскаму князю ў Смаленск. Пасля гэтую дамову пашырылі - яму, Казіміру, не «ўступацца» ў Ржэў, таксама ў Ноўгарад Вялікі і ў Пскоў. Цяжка падпісваў Казімір ў 1449 годзе дамову аб раздзяленні ўплыву на тыя землі, што некалі належалі да вялікага Княства Літоўскага, а пасля разгрому Кіева татарамі мянялі гаспадароў, распаліся на ўдзелы і часам нават варагавалі між сабой. Такая ж дамова была і ў Вітаўта Вялікага, чыя дачка Соф'я была за гасударам маскоўскім. Не яму, Казіміру, мяняць тыя дамоўленасці...

Але час ішоў, і наўгародцаў усё болей жахала будучае. Іван Трэці, цяперашні гасудар маскоўскі, з самага пачатку марыў стаць на чале «Трэцяга Рыма», як лісліва называлі Масковію яго прыбліжаныя. Жаданні тыя падагрэла жаніцьба з Соф»яй, пляменніцай апошняга імператара Візантыі. Захоп Візантыі туркамі стаўся вялікай трагедыяй усяго хрысціянскага свету. Але Івану Маскоўскаму гэтае няшчасце прынесла ўдачу. Софья Палеолаг прывезла ў Маскву не толькі вялікае прыданае, дадзенае ёй папам, пры двары якога яна выхоўвалася пасля падзення Візантыі. Яна, як пляменніца Канстанціна, прывезла з сабой і родавы герб Палеолагаў - двухгаловы арол, які раскінуў свае крылы на два бакі свету - і тым падагрэла вялікія амбіцыі Івана.

Да таго ж, саюзнік Івана - крымскі Менглі-Гірэй, а ён мацнейшы за Ахмата, саюзніка ВКЛ і Польшчы. У такім раскладзе заступацца за Ноўгарад небяспечна... Казімір ведае, што чарговы раз скажуць наўгародцы ў сваім пасланні: Ноўгарад - вольны горад, ён не належыць да Маскоўскага Княства, ён хоча жыць сам па сабе, не схіляючыся перад нейкім там Іванам... Ноўгарад ў стане добра плаціць тым, хто стане яму дапамагаць.

На нейкі момант Казіміру захацелася паслухацца тых пачуццяў, якія выклікаў у ім голас-просьба вялікага, слаўнага горада. Ён разумеў ягоную веліч, ведаў пра яго багацці. Няўжо Ноўгарад не адаб'ецца ад Арды і Масквы?

Устрывожаны, вагаючыся паміж двумя супрацьлеглымі пачуццямі, ён глядзеў ў вакно. Цемра згушчалася там, звонку, а ў палаце было цёпла і ўтульна, і агні Кракава адсюль, зверху, здаваліся такімі спакойнымі і ласкавымі. Ён узгадаў Вільню, горад, дзе ён праводзіў доўгія месяцы і дзе яго віталі з большай цеплынёй, чымся тут, у Кракаве, дзе ён нарадзіўся патомным каралевічам. Усе яго родныя былі там, у Княстве, а тут - маці і некалькі найбліжэйшых родзічаў. Але, - узгадаў ён сам сабе, - цяпер самае дарагое для яго было менавіта тут - яго дзеці, яго жонка... Магілы бацькі і маці...

Пацалаваўшы жонку і дзіця, ён пайшоў да дзвярэй. Аўдыенцыя пачынаецца рана, і трэба быць гатовым вырашаць мноства праблем, бо яго слова апошняе, бо ён - кароль Польшчы і вялікі князь літоўскі, і ўсе гэтыя велізарныя, неабдымныя прасторы патрабуюць увагі, разумення іхніх праблемаў, вырашэння іх. А ён жа ўсяго толькі чалавек...

Праўда, воля Госпада ўзнесла яго на вяршыні зямной улады, так што і заўтрашні дзень - усяго толькі чарговы, дзе яму разам са сваімі дарадчыкамі судзіць, раіць, дапамагаць...

А за кожным рашэннем - лёсы вялікіх і простых людзей, якіх і тут, у Кракаве, і ў Вільні, і ў Ноўгарадзе, што пясчынак на беразе бурлівага суровага акіяна жыцця...

-----

*Поўная назва Вялікага княства Літоўскага, альбо ВКЛ - Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, дзе жамойты - гэта сучасныя літоўцы. Этнічная назва беларусаў -ліцвіны. (Беларусамі ж мы сталі звацца па загаду Кацярыны П, каб была знішчаная сама памяць аб велічы нашай дзяржавы).Руская ж частка - гэта спадчына разбуранай татарамі Кіеўская Русі. Справаводства і летапісы ВКЛ, напісаныя на старабеларускай мове, пераканаўча сведчаць пра тое, што гэта была старажытная беларуская дзяржава. Крэўская унія паміж ВКЛ і Польшчай дапамагла абедзьвюм дзяржавам супрацьстаяць націску крыжакоў.

 

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2384
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9575
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 32006