Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Песні, далучаныя да вечнасці Друк E-mail
04.12.2014 | 20:55 |
Сяргей ПанізьнікСяргей Панізьнік

 

 

 

Песні, далучаныя да вечнасці

Сяргей Панізьнік

" Я люблю Беларусь, і мяне лагодзяць аб ёй успаміны...
Люблю гэты лясны і азёрны край, поўны задуменнасці і меланхоліі".

(З успамінаў чэшскага вучонага Адальфа Чэрнага (19.8.1864-27.11.1952) праźзапісы ім народных песень у Дзісненскім павеце).

Калі пявуння кліча,--
глядзіце ў вочы песні,
бо скарбы нам паднеслі
да самага аблічча.

Нам уздымаць з Наддзвіння
фальклорныя аруды,
напетыя Ядзвінняй,
налітыя Марутай...

Мы слухаем заветы
ад Вольгі, ад Альжбеты:
Радзіму-песню маем!
І слых свой не губляем.

Мы не прымружым зрэнкі,
не скоцімся ў лагчыны.
...Звіняць у сэрцы стрэмкі
з мелодыяў Айчыны.

...На фальклору гадавалася нацыя, паўставала агульная духоўная прастора. Бо той, хто «выдыхае» песнаспеў, сам творца, імправізатар, мудрэц-разумнік, філосаф. Генамі такіх боскіх людзей узбагачаліся праз вякі новыя пакаленні. З адухоўленага люду, асвечанага насельніцтва паўстаў Народ, адметны зводдаль і шматпраменны знутры, пералівісты на сваіх абшарах, прасцягах, разлогах, бязмежнасці, прыволлі, бясконцасці. Але ж былі і застаюцца свае залатыя адмецінкі ў кожнай глыбінцы.

У гэтай падборцы - песні абрадавыя, лірычныя, народныя вершы з маёй роднай Мёршчыны. Неба над рэчкай Волтаю я запоўніў маўленнем-маленнем былых жыхароў, вярнуў для вызнання і адухаўлення страчаныя выдыхі Памяці.

Каляндарныя-абрадавыя песні

В майго таткі нова хатка

В майго таткі нова хатка. Коліда!
Цясоў ганак, сені на памосьці. Коліда!
Гібкі кладкі аж да саду. Коліда!
Я й молада па садзіку хадзіла. Коліда!
Я й молада злоты персьценак зраніла. Коліда!
Ішла ж дамоў я тужачы, Коліда!
Я тужачы, бядуючы. Коліда!
Напаткала трох малойцаў. Коліда!
Трох малойцаў-рыбалоўцаў. Коліда!
Вы ж, малойцы-рыбалоўцы. Коліда!
Ды закіньце шолкаў невад, Коліда!
Ды злавіце злоты персьцень. Коліда!
Я й молада адгаджуся. Коліда!
Аднаму буду кумачкай, Коліда!
А другому - суседачкай. Коліда!
А трэцяму - сама млода, Коліда!
Сама млода, як ягода. Коліда!
Хазяіна дома нету. Коліда!
Ён паехаў ў Сібір-горад, Коліда!
Суды судзіць, дзялы ладзіць. Коліда!
За суд жа брал па сто рублей, Коліда!
А за раду па тысечу. Коліда!

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Грэцкай Вольгі, 1895 г.н.

Ішла сьвіня па ляду

Ішла сьвіня па ляду.
Коліда! Коліда!
Рассыпала каляду.
Коліда! Коліда!

Зап. у 1968 г. у в. Даўгінава ад Пальчэх Маруты, 1906 г.н.

Цярэшка

Пайду я у ток, у ток

Пайду я у ток, у ток,
Найду я курэй куток.
Вы, куркі, не сакачыце,
Маёй галоўкі не клапаціце.
Ёсьць у міне рэшата пер'я,
Куплю вам пітушка, напэўна.
Пер'ечка разгубіла -
Пітушка не купіла.

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Грэцкай Вольгі, 1895 г.н.

Вясна

Вісна-красна, што нам пранесла?

Вісна-красна, што нам пранесла? То-то-то!
То-то-то, старым бабам па кіёчку, то-то-то!
То-то-то, а дзевачкам па вяночку, то-то-то!
То-то-то, а малойчыкам па коніку, то-то-то!
То-то-то, па коніку, па вараненькім, то-то-то!
То-то-то, па сядзельцу залаценькім, то-то-то!

Купалася Кася ў моры

Купалася Кася ў моры,
А ля іе пара коней -
Рум-таадра, рум-таадра, рум-тадра!
Покі Кася скупалася,
Ні еднэго не асталася -
Рум-таадра, рум-таадра, рум-тадра!
Ішоў Ясінька з касьцёлу
Узяў коніка вы двору -
Рум-таадра, рум-таадра, рум-тадра!
Пашла Ясінька ў пакоі,
Да Ясютачкі па коней -
Рум-таадра, рум-таадра, рум-тадра!
Проша, Яся, коней аддаць,
А за шкоду бэньдзе згадаць -
Рум-таадра, рум-таадра, рум тадра!

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Грэцкай Вольгі, 1895 г.н.
і Кезік Марылі, 1887 г.н.

Марыля Кезік
Марыля Кезік

Валачобныя

Добрый вечар, гаспадару!

Добрый вечар, гаспадару!
Няхай так будзіць![1]
Ішлі-пашлі - сюда прышлі.
Гаспадару, сьлічный пану!
Глянь на дворы што дзеіцца,
Што дзеіцца-лялеіцца:
Ў тваім дварку, як у райку -
Раса й пала медавая.
На тым месьці цэрква стала,
Цэрква стала на тры алтары,
Тры алтары залатыі.
Ў первым алтары сам бог сядзіць,
Каля его - служкі ж его.
Служкі ж его ўсе сьвятыі.
Чахуюцца ж, рахуюцца,
Катораму ж перва стаці,
Перва стаці, расчытаці.
Расчыталі, распісалі.
Паставілі перва сьвятца,
Перва сьвятца ж на ўсё лятца:
Сьвят-Вялікдзень - сьвят вялікі.
Гаспадару п'ець-гуляіць
Ўсёй сямейкай маладзенькай.
Ён і Бога зьвелічаіць.
Бога просіць: - Дай жа, Божа,
Гэта сьвятца праваждаці.
Да й другога дачакаці.
Прасьвятая Радаўніцка.
Радуй, Божа, гаспадара
Усім добрым, ўсім багаццем.
Сьвятый Юр'я! Ён і ў Бога
Перва служка, за падружка:
Заключнічку, завернічку.
Ды ўзяў ключы земляныі,
Земляныі, палявыі.
Атмкнуў зямлю - пусьціў расу.
Пусьціў расу на ўсю вясну.
Сьвяты Барыс ляды паліць,
Ляды паліць, падчышчаіць.
Сьвяты Сёмка гнаі возіць,
Гнаі возіць, раі раіць,
Раі раіць, мяды сыціць.
Сьвяты Пятро - саўсім ядро,
Лугі косіць, Бога просіць:
Дай жа, Божа, пагодачку
Пакасіці, пасушыці,
Ў гумно звазіць, стажок ізьвіць.
Сьвяты Ілля - стара жняя.
Зажынаіць з хлебам-соллю,
Зь белым сырам, з малым сынам.
Сьвяты Пакроў - саўсім дамоў
І з косачкай, і з сошачкай.
А і Дзьмітры за ўсіх хітры:
Піва варыць, сыноў жэніць.
Сыноў жэніць, дачок д'даець.
Дачок д'даець, пасаг дзеліць.
А сыночку - па канёчку,
А дачушкам - па кароўцы.
Гаспадару, сьлічный пану!
Калі ласка, масьці кладку,
Масьці кладку - заві ў хатку.
Гаспадынька, не ляніся,
Каля шафы павярніся.
Рэдка ходзім - мала просім,
Бо на двары ветры веюць,
Маім братцам ножкі млеюць.
На пасілку - хоць бутылку.
Пачынальнік - сем коп яек.
Даўшы ж нашым - жыві й ваша:
Будзь здаровый, будзь багатый,
Пражывай жа да сто лятаў!

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Кісьляка Андрыяна, 1908 г.н.

Андрыян Кісьляк
Андрыян Кісьляк

Ідзём-пайдзём, мае братцы

Ідзём-пайдзём, мае братцы,
Хрыстос васкрэс, Сын Божы![2]
Дарогаю шырокаю.
Мы падходзім к твайму дому,
К твайму дому сьвянцонаму.
Ў тваім дварку, як у вянку.
Гаспадару, славен пану!
Гаспадару, мы пытаем,
Ці ёсьць дома, ці ў дарозе,
Ці сьпіш-ляжыш, спачываеш,
Ці з жаною маладою,
Ці зь дзеткамі маленькімі?
Калі ня сьпіш, проша ўстаці -
Нашай песьні паслухаці.
Наша песьня вельканоцна,
Вельканоцна, раз урочна.
Чысты чэцьвер сам хазяін:
Сошку ладзіць, каня гладзіць.
А ў суботку ўся работка:
Палы мыюць, яйкі красюць.
А ў нядзелю йдуць у цэркву,
Сьвянцоначку пасьвянцаюць,
З красным яйком разгаўляюць.
Гэта сьвятца - радавацца
І другога дажыдацца.

Правадніцу праважаюць.
Радаўніца, радуй, Божа,
Хлебам-солью да здароўем!
Сьвяты Барыс ляды паліць,
Ляды паліць, барануіць
Зямельку на ярынку,
На ярынку прыгатуіць.
А Міколы нету дома.
Бярэць ключы, ідзець у поле,
Зямлю атмыкаіць, расу пускаіць.
Пусьціў расу на ўсю вясну -
І цёплую, і мокрую.
Сады цьвітуць, пчолкі зьвіняць.

Сьвяты Шасьнік колас точыць,
Сьвяты Сёмка - наліваіць.
Сьвяты Іван - і вам, і нам.
Сьвяты Пятро - у жыце ядро.
Сьвяты Ілья - Божа жняя:
Штораз разьнець - снапок нажнець,
Штораз ступіць - капа будзіць.
А Прачыста - на тым чыста.
Сьвяты Пакроў - саўсім дамоў
І з сярпочкам, і снапочкам.
А Міхайла - пакрывайла:
Пакрываець ваду лёдам,
Ваду лёдам, пчалу мёдам.
А Дзімітры за ўсіх хітры:
Піва варыць, сыноў жэніць.
Сыноў жэніць, пасаг дзеліць:
А сыночку па канёчку,
А дачушцы па цялушцы.
Сколькі ў лесе ялушачак, -
Столькі ж табе дачушачак.
Сколькі ў тваім дварку калкоў, -
Столькі ж табе і сынкоў.
Рэдка ходзім - мала просім:
Пачынальнік - сем коп яек,
Маім братцам па дзесятку.
Музыканту досыць літра.
Вецер веіць маім братцам,
Маім братцам ножкі млеюць.
Маім братцам дожджык сыпіць,
Мае братцы хочуць выпіць.
Масьці кладку, заві ў хатку.
Стаў бутылку небальшую,
Небальшую, гарцовую[3].
Калі змога, то й пірога.
Калі сіла - нясі й сыра.
Хрыстос васкрэс, Сын Божы!

Тэкст валачобнай песні атрыманы ў 1980 г. у в. Лявонпаль
ад Мяніцкага Віктара Феліксавіча, 1920 г.н.

Ішлі-пашлі, сюда прышлі

Ішлі-пашлі, сюда прышлі.
Хрыстос васкрэс, Сын Божы![4]
Гаспадару, сьлічный пану,
Ці сьпіш-ляжыш, ці адпачываеш?
Калі ня сьпіш, проша ўстаці,
Проша ўстаці, разгадаці.
Проша сядаць пад аконца.
Глянь - на дворы што дзеіцца,
Што дзеіцца-лялеіцца.
Ў тваім дварку як у райку!
Раса пала медавая.
На тым месьці цэркав стала,
Цэркав стала на тры алтары,
Тры алтары залатыі.
Ў первым алтары крэсла стоя,
Крэсла стоя залатое.
На тым месьці сам Бог сядзіць.
Каля его служкі ж его.
Служкі ж его ўсе сьвятыі.
Чахуюцца-рахуюцца,
Каторамі ж перва стаці,
Перва стаці, расчытаці.
Расчыталі, распісалі.
Паставілі перва сьвятца,
Перва сьвятца на ўсё лятца.
Благавешчань жытцо рушыць,
Хоць пад сьняжком - цёплым душком.
А пятніцка ж - яна ў хатцы
Палы мыіць, падчышчаіць,
Сьвятой Паскі дажадаіць.
А суботка ўся ў работках:
Яйкі красіць, вербу сьвенціць.
Сьвянцонае згатаўляіць:
Вялькануца ж дажыдаюць.
Сьвят вяліка, гаспадару!
Гаспадару, сьлічный пану,
П'ець-гуляіць, разгаўляіць.
Ён і Бога зьвелічаіць.
Бога просіць: - Дай жа, Божа.
Гэта сьвятца праваждаці,
Да й другога дачакаці!

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Кісьляка Андрыяна, 1908 г.н.

Купальскія

Ой, то-то, хадзіла, то-то...

Ой, то-то, хадзіла, то-то, калі балото, ой, то-то!
То-то-то, высікла, то-то, тры кіёчкі, то-то-то!
То-то-то, загарадзіла тры садочкі, то-то-то!
То-то-то, пасадзіла ты тры зёлачкі, ой, то-то!
То-то-то, адна зёлачка - рута-мята, то-то-то!
То-то-то, а другая - чырвона рожа, то-то-то!
То-то-то, а трэцяя - крапівінка, то-то-то!
То-то-то, а хто багатый, пільнуй мяты, то-то-то!
То-то-то, а хто прыгожый, пільнуй рожы, то-то-то!
То-то-то, а хто лянівый, пільнуй крапівы, то-то-то!

То-то-то, як я ў матулькі была

То-то-то, як я ў матулькі была - па тры вяночкі віла, то-то-то!
Па тры вяночкі віла, ні аднаго не знасіла.
Сама ж я ня ведала, каму мамка вянок дала:
Старому, нялюбаму, лічыйку нямытаму,
Лічыйку нямытаму, галоўцы нячосанай,
Дунай вады вылілі - галоўку ня вымылі,
Грабёнкі паламалі - галоўку не ўчасалі.

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Грэцкай Вольгі, 1895 г.н.
і Кезік Марылі, 1878 г.н.

Хадзіў чыжак па вуліцы

Хадзіў чыжак па вуліцы.
Рана-рана, па вуліцы.

Зьбіраў дзевак на купальню.
Рана-рана, на купальню.

А вам, дзевачкі, свая воля.
Рана-рана, свая воля.

А жоначкам волі нету.
Рана-рана, волі нету.

Волі нету аніколі.
Рана-рана, аніколі.

Пірад Пятром, пятым днём

Пірад Пятром, пятым днём[5],
Разгуляўся Янаў конь,
Разьбіў камінь капытом.
А ў каміні ядра нет,
А ў мальчыкаў праўды нет.

Пірад Пятром, пятым днём,
Разгуляўся Янаў конь,
Разьбіў арэх капытом.
А ў арэху ядро ёсьць,
А ў дзевачак праўда ёсьць.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Адэлі, 1905 г.н.,
Панізьнік Альжбеты, 1888 г.н., Адамовіч Яўгеніі, 1922 г.н.,
Кліманскай Зінаіды, 1920 г.н., Шук Ліды, 1927 г.н.

Альжбета Панізьнік
Альжбета Панізьнік

А на гарэ капа роз

А на гарэ капа роз[6].
Ды чорт мальцаў за чуб трос.
Патрос, патрос - падкінуў.
Падкінуўшы, адляцеў.
Адляцеўшы, паглядзеў,
Ці высока падляцеў.

Зап. у 1969 г. у в. Даўгінава ад Пальчэх Маруты, 1906 г.н.

Мы пойдзім, сястрыца, пад ясну зарыцу

Мы пойдзім, сястрыца, пад ясну зарыцу.
Цёмна ночка Іванова!

Наберам, сястрыца, жоўтага пясочку.
Цёмна ночка Іванова!

Пасеім, сястрыца, пад таткаву клетку.
Цёмна ночка Іванова!

Пясочку ня ўзыйсьці, нам ў таткі ня быці.
Цёмна ночка Іванова!

Ды пойдзім, сястрыца, пад ясну зарыцу.
Цёмна ночка Іванова!

Наберам, сястрыца, жоўценькай пшаніцы.
Цёмна ночка Іванова!

Пасеім, сястрыца, пад сьвёкраву клетку.
Цёмна ночка Іванова!

Пшаніцы узыйсьці - нам ў сьвёкаркі жыці.
Цёмна ночка Іванова!

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Адэлі, 1905 г.н.,
Панізьнік Альжбеты, 1888 г.н., Адамовіч Яўгеніі, 1922 г.н.,
Кліманскай Зінаіды, 1920 г.н., Шук Ліды, 1927 г.н.

Ліда Шук з дачушкамі
Ліда Шук з дачушкамі

Ды пойдзім, сястрыца, з гары на далінку

Ды пойдзім, сястрыца, з гары на далінку.
Ночка малая, купальная!

Наберам, сястрыца, жоўтага пясочку.
Ночка малая, купальная!

Пасеім, сястрыца, на таткавай ніўцы.
Ночка малая, купальная!

Пясочку ня ўзыйсьці - мне ў таткі ня быці.
Ночка малая, купальная!

Ды пойдзім, сястрыца, з гары на далінку.
Ночка малая, купальная!

Наберам, сястрыца, жоўценькай пшаніцкі.
Ночка малая, купальная!

Пасеім, сястрыца, на таткавай ніўцы.
Ночка малая, купальная!

Пшаніцка узойдзіць - мне ў сьвёкаркі быці.
Ночка малая, купальная!

Ах ты, вольха, вольха мая

Ах ты, вольха, вольха мая[7],
Зачым жа ты не такая?
Як ты у садочку расла,
Як ты жоўтым цьветам цьвіла.
А Мар'ічка, душка мая,
Зачым жа ты не такая?
Як ты у матулькі была -
Як у садзе роза цьвіла.
Ай, Ванічка, душачка мой,
Ды дай жа мне волю такую,
Як я ў матулькі была,
Як у садзе роза цьвіла.
А Мар'ічка, душка мая,
Прывядзі мне дзевяць сыноў,
Дзесятую доч - Марусю.
Ды там табе волю такую,
Як ты у матулькі была,
Як у садзе роза цьвіла.
Ды, Ванічка, душачка мой,
Пастаў жа мне дзевяць гарадоў,
А дзесяты - высок цяром.

Загарэўся панаў двор

Загарэўся панаў двор.
Йдзіце, мальцы, гасіці,
Рэшатам ваду насіці.
А ў рэшаці вады нет, -
А ў мальчыкаў праўды нет.

Загарэўся панаў двор.
Йдзіці, дзеўкі, гасіці,
Кубкам ваду насіці.
А ў кубачку вада ёсьць,-
А ў дзевачак праўда ёсьць.

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Грэцкай Вольгі, 1895 г.н.

Месяцу мой маленькій

Мясяцу мой маленькій,[8]
Ды ўзыйдзі ты раніненька,
Засьвяці ты віднінька.
Сабяры купалінку -
Невялічку, маліньку,
Скрыпачку-ігрушачку,
Дзевачку-пяюшачку.
Скрыпачка іграць будзіць
Дзевачка піяць будзіць.

Зап. у 1968 г., у в. Лявонпаль ад Кезік Марылі, 1887 г.н.

А на Яна уначы

А на Яна уначы[9]
Дзеўкі зельля капалі,
Ды ня зналі, як зваці.
Адаслалі да цара,
А цар зельля не пазнаў,
Да царэўні адаслаў.
А царэўня ўзнала
І дзевачкам сказала:
Гэта зельля - купена:
Дзявоцкае ўмываньне,
Мальцаўскае ўздыханьне.

Зап. у 1970 г. у в. Ільмовікі ад Партас Фёдара, 1903 г.н.,
Партас Ганны, 1910 г.н., Лакотка Агаты, 1902 г.н.

Жніво

Ды хвала ж табе, Божа

Ды хвала ж табе, Божа[10],
Што я жытцо дажала.

А я жала, не ліжала:
Усе снапочкі візала.

Я думала, што тры капы
Аглянулася, аж тры снапы.

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Кезік Марылі, 1887 г.н.

За баром жыта жала

За баром жыта жала,
На сонійка паглядала:
Сонійка маё ясная,
Зачым раненька ўсходзіш?
Зачым раненька ўсходзіш,
А позьненька заходзіш?

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Грэцкай Вольгі, 1895 г.н.,
 і Кезік Марылі, 1887 г.н.

Прыляцела зязюля ў зялёныі садочак

Прыляцела зязюля ў зялёныі садочак -
Стала кукуваць.
Ды не кукуй жа, зязюлечка, рана, -
Я й маладзенька ўсю ночку не спала,
Свайго мілога з дарожачкі ждала.
Як прыехаў мой міленькі позна -
Параськідаў падушачкі розна.
За што, за што, мой міленькі, злуеш,
За што мае падушачкі бузуеш?
Не ты ж і мне падушачкі спраўляў, -
Ды справіў жа мой татулька родны.

Ды ні шуміці, зялёныі лугі

Ды ні шуміці, зялёныі лугі,
Не задавайце мне, маладзе, тугі.
Я й маладзенька гэту тугу знаю:
Ў свайго браціткі ў гасьцёх не буваю.
Ўзайдзі ж, ўзайдзі, вячэрняя зара.
Прыедзь, прыедзь, родная мая сястра!
Зара ўзышла - ўвесь сьвет асьвяціла,
Уехала сястра - дружыну ўзьвісяліла.

Нету лепшай ягодачкі

Нету лепшай ягодачкі[11],
Як у лесе брушнічанкі.
Нету лепшай гасьціначкі,
Як у роднай матулічкі.
Як матулечка памрэць,
Дзе гасьціначку мець?
Зарастуць усе сьцежачкі,
Зарастуць дарожачкі.
А чым жа я цірабіць буду?
Ды ці раньняй расою,
А ці горкай сьлязою?

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Альжбеты, 1888 г.н.

За баром жыта жала

За баром жыта жала[12],
На сонійка паглідала.

Сонійка маё ясная,
Зачым раненька ўсходзіш?

Зачым раненька ўсходзіш,
А позьненька заходзіш?

Зазьвінела пчолачка

Зазьвінела пчолачка[13]
Па бару лятаючы.

Па бару лятаючы,
Салодкі мёд зьбіраючы.

Заплакала удовачка
Па надвор'ю ходзючы.

Па надвор'ю ходзючы,
Трэсачкі зьбіраючы.

Трэсачкі зьбіраючы,
Вячэрку гатовючы.

Наварыла, паставіла,
Сама села, заплакала:

Страўка мая сахарная,
Хто ж будзіць спажываці?

Дзеткі мае маленькіі,
Хто ж вас будзіць гадаваці?

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Кезік Марылі, 1887 г.н.
 і Грэцкай Вольгі, 1895 г.н.

Зялён наш бор, зялён

Зялён наш бор, зялён, ай зялён,
Наш бор зялён ды над усімі барамі.
Славён наш пан, славён, ай славён,
Наш пан славён над усімі панамі.
А ў нашага пана, а ў нашага пана
Маліваная брама.
А з-пад тэй жа брамачкі,
А з-пад тэй жа брамачкі
Тры ручаёчкі цякуць.

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Кезік Марылі, 1887 г.н.

Ішоў Раёк

Ішоў Раёк,
Ішоў Раёк у наш дварок.
Нашы двары,
Нашы двары мяцёныі.
Нашы сталы,
Нашы сталы засланыі.
Хадзі, Раёк,
Хадзі, Раёк, у наш дварок.

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Кісьляк Ядзьвінні, 1912 г.н.

Хадзіў Раёк

Хадзіў Раёк,
Хадзіў Раёк па ўсім полі.
Зьбіраў Раёк,
Зьбіраў Раёк, па жменіцы.
Зьбіраў Раёк
Па жменіцы,
Па жменіцы да снапочка.
Хадзі, Раёк,
Хадзі, Раёк, у мой дварок.
Мае двары,
Мае двары мяцёныі.
Мае сады,
Мае сады саджоныі.
Мае сталы,
Мае сталы засланыі.
Хадзі, Раёк,
Хадзі, Раёк, у мой дварок.

Зап. у 1969 г. у в. Даўгінава ад Пальчэх Маруты, 1906 г.н.

Кругла-мала балоцетка

Кругла-мала, кругла-мала балоцетка.
Ды хоць мала, ды хоць мала - шчасьлівае.
Наляцела, наляцела повен двор гусей.
Ня ўсе гусі, ня ўсе гусі - ёсьць і лебедзі.
Ня ўсе белы, ня ўсе белы, - ёсьць і шызыі.
Нізка-мала, нізка-мала і Жэнечка.
А хоць мала, а хоць мала - шчасьлівая.
Наехала, наехала повен двор гасьцей.
Ня ўсе госьці, ня ўсе госьці - ёсьць сватоўя.

Іду-бягу дарогаю

Іду-бягу,
Іду-бягу дарогаю.
Гіблю-ламлю,
Гіблю-ламлю ляшчыначку.
Шчыплю-лушчу,
Шчыплю-лушчу арэшачкі.
Ядзёрачкі,
Ядзёрачкі ў мёд кладу.
Арэшачкі,
Арэшачкі - ў гарэлку.
Ядзёрачкі,
Ядзёрачкі для татулькі.
Арэшачкі,
Арэшачкі для сьвёкаркі.
Еш, татулька,
Еш, татулька - спажывіся.
Еш, сьвёкарка,
Еш, сьвёкарка - удавіся.

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Кезік Марылі, 1887 г.н.
 і Грэцкай Вольгі, 1895 г.н.

Рада-рада шэра пірапёлка

Рада-рада шэра пірапёлка,
Што лета даждала. Рада-рада!

Рада-рада наша гаспадынька,
Што жыта дажала. Рада-рада!

Рада-рада шэра пірапёлка,
Што ў полі ляцеці. Рада-рада!

Рада-рада наша гаспадынька,
Што ў хаці сядзеці. Рада-рада!

Рада-рада шэра пірапёлка,
Што лецетка цёпла. Рада-рада!

Рада-рада наша гаспадынька,
Што сямейка дама. Рада-рада!

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Кезік Марылі, 1887 г.н.

Рада-рада шэра пірапёлка

Рада-рада шэра пірапёлка,
Што лета даждала. Рада-рада!
Рада-рада наша гаспадынька,
Што жыта дажала. Рада-рада!

Выйдзі-выйдзі, ды цёмная тучка
З-пад цёмнага лесу. Выйдзі-выйдзі!
Ды ня выйшла ды цёмная тучка
З-пад цёмнага лесу. Ды ня выйшла.

Выйдзі-выйдзі, наша гаспадынька,
Раненька на ніўку. Выйдзі-выйдзі!
Ды ня выйшла наша гаспадынька
Раненька на ніўку. Ды ня выйшла.

Ды выслала ды двух сынкоў - сакалкоў.
Дачок-пірапёлак. Ды выслала.
Жніці-жніці, мае любы жнейкі, -
Прынясу гарэлкі. Жніці-жніці!

Ды нажніці дзевяць копак жыта,
Дзісяту пшаніцы. Ды нажніці!
Ды выкачу дзевяць бочак піва,
Дзісяту гарэлкі. Ды выкачу!

Зап. у 1969 г. у в. Даўгінава ад Пальчэх Маруты, 1906 г.н.

Выйдзі-выйдзі дый цёмная тучка

Выйдзі-выйдзі дый цёмная тучка
З-пад цёмнага лесу.
Выйдзі-выйдзі!

Вышлі-вышлі
Ды буйнога ветру, ды дробнага дожджу.
Ды вышлі-вышлі!

Ды ня выйшла ды цёмная тучка
З-пад цёмнага лесу.
Ды ня выйшла.

Ня выслала ды буйнога ветру,
Ды дробнага дожджу.
Ды ня выслала.

Выйдзі-выйдзі, наша гаспадынька,
Раненька на ніўку.
Ды ня выйшла.

Ды выслала трох сынкоў-сакалкоў,
Дочак-пірапёлак.
Ды выслала.

Жніце-жніце, мае сынкі-сакалкі,
Дочкі-пірапёлкі.
Жніце-жніце!

Жніце-жніце ды па халадочку -
Прынясу мядочку.
Жніце-жніце!

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Кезік Марылі, 1887 г.н.

На гарэ лён, лён

На гарэ лён, лён.
На гарэ лён, лён, люлі-рано,
Беленькі кужаль.
Не зь кім мне стаці,
Не зь кім мне стаці, рано-рано,
Лянок ірваці.

Сьвёкарка кажаць,
Сьвёкарка кажаць, люлі-рано:
Ды мы с табою.
Ды нам с табою, люлі-рано,
Дый не ірваньне,
А гараваньне.

Міленькі кажаць,
Міленькі кажаць, рано-рано:
Ды мы с табою.
Ды мы с табою, рано-рано,
Ды з маладою.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Кліманскай Зінаіды, 1920 г.н.

А ў цёмнам лесе

А ў цёмнам лесе,
А ў цёмнам лесе, люлі-рано,
Мядзьведзь рыкаіць.
Мядзьведзь рыкаіць,
Мядзьведзь рыкаіць, люлі-рано,
Дзевак пужаіць.

Рыкай, не рыкай,
Рыкай, не рыкай, люлі-рано, -
Я й не баюся.
Толькі баюся,
Толькі баюся,
Толькі баюся, люлі-рано,
Восеньскай ночкі.

Восеньска ночка,
Восеньска ночка, люлі-рано, -
Разлука наша.
Яна разлучыць,
Яна разлучыць, люлі-рано,
Ад хаткі, ад мамкі.

Яна прылучыць,
Яна прылучыць, люлі-рано,
К сьвёкру, к сьвякроўцы.
К сьвёкру, к сьвякроўцы,
К сьвёкру, к сьвякроўцы, люлі-рано,
К дзеверам, залоўцы.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Адэлі, 1905 г.н.,
Панізьнік Альжбеты, 1888 г.н., Адамовіч Яўгеніі, 1922 г.н.,
Кліманскай Зінаіды, 1920 г.н., Шук Ліды, 1927 г.н.

Талака

Ды ці наша доля такая

Ды ці наша доля такая[14],
Ды што наша гаспадынька скупая.
Сядзіць у куточку на палочку,
Дзяржыць гарэлачку ў падалочку.
Ківаець-міргаець на мужа:
Хавай, мужу, чарку, бутэльку:
Пап'юць талачання гарэлку.

А й слава, а й слава

А й слава, а й слава, Яначка, твая:
А й п'яна, а й п'яна талака твая.
На полі дзевачкі як пчолкі зьвіняць,
У хлеві капачы як валы равуць.

А ў гародзе жоўтыя цьвецікі зацьвелі

А ў гародзе жоўтыя цьвецікі зацьвелі,
А за столікам любыя госьці паселі.
Вы, госьцейкі любыі мае, просім вас:
Ды піце ж, гуляйце, вы, госьці, у нас.
Ды ёсьць у нас бочачка віна - ўсё для вас.
Калі ня будзіць - сівый конік дабудзіць.
Калі ні станіць - сівый конік дастаніць.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Адэлі, 1905 г.н.

Талачу, талачу, талакі ня ўняць

Талачу, талачу, талакі ня ўняць[15].
Не дасьцё гарэлкі - ня буду піяць.
Талачу, талачу, талачоначка, -
Выпіла гарэлкі ў прыхажоначка.
На полі трасенькі як пчолкі зьвіняць,
У хлеве капачы як валы равуць.

Ішоў я, ішоў я з палночы с карчмы

Ішоў я, ішоў я с палночы с карчмы[16].
Нашоў я, нашоў я салаўя ў карчы.
Салавей шчабеча - ўсю праўду кажаць,
Сь кім мая мілая спатачкі ляжаць:
Ці с панам, ці с князем, ці ўсімі князьмі.

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Кезік Марылі, 1887 г.н.
 і Грэцкай Вольгі, 1895 г.н.

Хрэсьбіны

Ды запрагайце, ды запрагайце

Ды запрагайце, ды запрагайце
Ды дванаццаць петухоў,
Ды дванаццаць петухоў.

Ды завязіці, ды завязіці
Нашу бабку дамоў,
Нашу бабку дамоў.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Альжбеты, 1888 г.н.

На вуліцы шум, шум, шум

На вуліцы шум, шум, шум.
На вуліцы шум, шум, шум.
А хто ж едзіць, а хто ж едзіць,
А хто ж едзіць? Кум, кум, кум.
А хто ж едзіць? Кум, кум, кум.

А што вязець, а што вязець,
А што вязець? Куль, куль, куль.
А што ў тым куле, а што ў тым куле?
Чаравічкі куме.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Адэлі, 1905 г.н.

Кума па саду хадзіла

Кума па саду хадзіла[17],
Кума расаду сеіла.
А кум да кумы падхадзіў,
Кубак ён мёду прынасіў:

Ах ты, кумачка ты мая,
Ах ты, галубачка мая!
Прыгалуб ты і міне
У чужою старане.

А дож ідзець, раса падзець на куміну хату

А дож ідзець, раса падзець
на куміну хату[18].
А кумочак, касі мяту -
накрый куме хату.

А дож ідзець, раса падзець
на куміны сені.
А кумочак, касі сена -
накрый куме сені.

Ціраз рэчачку, ціраз быструю

Ціраз рэчачку, ціраз быструю
Гібка кладачка ляжыць,
Гібка кладачка ляжыць.
Па тэй кладачцы, па тэй гібачцы
Там Алёшачка ідзець,
Там Алёшачка ідзець.

Сваю жоначку, сваю душачку
Ён за ручачку вядзець,
Ён за ручачку вядзець.

Ах ты, жоначка, ах ты, душачка,
Ды ня гневайся на міне,
Ды ня гневайся на міне.

Прывядзі сынка і дачушачку,
Ды ня будзь старая,
Ды ня будзь старая.

Прывяду сынка і дачушку -
Муся быць старая,
Муся быць старая.

Ды наша бабулька і вумна, разумна

Ды наша бабулька і вумна, разумна[19],
Ды без кіёчка на вулку ня выйдзіць,
Ды без піражочка да ўнучкі ня прыдзіць.
Ды запрагайці ды дванаццаць пітухоў,
Ды завязіці нашу бабульку дамоў.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Альжбеты, 1888 г.н.

Бахмата верба ў саду

Бахмата верба у саду[20],
Багата бабка у раду.
Бахмату вербу ламаюць, -
Багату бабку вітаюць.

Наша бабулька бедная -
На ей кашулька зрэбная.
Ды дайце ж вы ей кужальку, -
Ніхай пашыець кашульку.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Адэлі, 1905 г.н.

Па сінях, сінях ды навюсінькіх

Па сінях, сінях,
Па сінях, сінях ды навюсінькіх,
Ды там хадзіла,
Ды там хадзіла наша Надзінька.

Яна будзіла,
Яна будзіла свайго Пеціньку.
Ды устань, устань,
Ды устань, устань, ды мой Пецінька.

Ды задмі, задмі,
Ды задмі, задмі ты лучыначку.
Ды Бог жа нам даў,
Ды Бог жа нам даў ды мальчышачку.

Ой схадзі, схадзі,
Ой схадзі, схадзі па любых гасцей.
Па любых гасьцей,
Па любых гасьцей, па бабулічку.

Па бабулічку,
Па бабулічку, ды па кумачку.
Ды па кумачку,
Ды па кумачку, ды па кумочка.

Зап. у 1969 г. у в. Даўгінава ад Пальчэх Маруты, 1906 г.н.

Дый расла бяроза, выхіляяся

Дый расла бяроза, выхіліяяся[21],
Ды ішла Надзінька, выкланяяся.
Старога-малога не мінаючы:
У старога, й малога ды шчасця многа.

Дый зацьвіцела ў гародзі макоўка

Дый зацьвіцела ў гародзі макоўка,
Дый забалела ў Надзінькі галоўка.
Дый зажадала вішнёвага соку:
Ды пазавіці Сашачку із двора, -
Ніхай дабудзіць вішнёвага соку.
Калі на сына - магу пастарацца,
А й на дачушку - магу адказацца.

Зап. у 1968 г. у г. Юрмала (Латвія) ад Панізьнік Ганны Рыгораўны,1914 г.н.
з в. Бабышкі Мёрскага р-на

Ганна Панізьнік
Ганна Панізьнік

А ў чысьценькім полі карчомка стаяла

А ў чысьценькім полі карчомка стаяла[22],
А ў тэй карчомцы калыска вісела.
А за тэй калыскай дзяўчына сядзела.
Дзяўчына сядзела - дзіця калыхала,
Дзіця калыхала, на сьмерць праклінала:
Бадай ты, дзіцятка, з калыскі упала,
Як мне, маладзенькай, ты сьвет завізала.
Ні кляні, дзяўчына, то наша прычына.
Дам табе пасагу - каня варанога,
Каня варанога і сына малога.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Альжбэты, 1888 г.н.

Нікому ж так ня тошненька, як мне, маладзе

Нікому ж так ня тошненька, як мне, маладзе[23]:
Разашлася ўся родзінка, як ліст па вадзе.
Як выйду я за вароцеткі - чужа старана.
Як выйду я за другіі - зялёная трава.
Як выйду я за трэціі - тры дарожкі йдуць,
А па тых жа дарожачках тры сястрыцы ідуць.
Сюда, сюда, сястрыцачкі, на мой дварок.
Як пойдзіце, сястрыцачкі, у татулькаў садок,
Як будзіці вішні шчыпаць - шчыпліці і мне,
Як будзіці ў платкі візаць, зьвяжыці і мне.
Як будзіці ў татулькі піць-гуляць - успамяніці й міне:
А як наша бяздольніцка ў чужой старане,
Сядзіць яна пад ваконцам - сьлёзкамі ліецца.

Жылі-былі два браціткі

Жылі-былі два браціткі,
Жылі-былі два родныі.
Наварылі піва п'яна,
Сазывалі ўсю родзіну.

Па багатую сястрыцу
Ды тры пісьмы пасылалі.
Па беднаю, бяздольную
Праз людзей наказалі.

Як багатую сястрыцу
Сярод поля перанялі,
А беднаю, бяздольную
У хаце на парозі.

Ды багату сястрыцу
На куце пасадзілі,
А беднаю, бяздольную
Проці печы на лаваццы.

Ды багату сястрыцу
На тры ночкі ўдзіржалі,
А беднаю, бяздольнаю
Проці ночкі выпраўлялі.

Пайшла яна плача,
Пайшла яна галася.
Пайшла яна плача,
Пайшла яна галася.

А багата сястрыца
Ды вышла на ганачак,
Ды пачула іе, плача,
Ды пачула, галася.

Вы, браціткі-саколікі,
Ды сядзьце ж вы на конікі.
Дуганіце ж вы, іе,
Ды вярніце ж вы іе.

Пасадзіце ж вы іе
Упобачкі ля міне,
Угасьціце вы іе
Ішчэ лепей як міне.

Хоць яна гаратніца -
Яна ж наша сястрыца.
Хоць яна бяздольная,
Яна ж наша родная.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Альжбеты, 1888 г.н.

Сяджу, сяджу я зь вечара позна

Сяджу, сяджу я зь вечара позна[24],
Праду, праду тонкій белай кужаль.
Я часьценька ў ваконца паглідаю.
Я думала, што сонійка ўсходзіць,
Аж мая мамка ў госьцейкі едзіць.
Я правай ручкай матульку вітаю,
А левай ручкай сьлёзкі ўціраю.
О дзіця ж маё, ды ты, дарагоя,
Ды знаць, жа тваё жыццё гаратноя.

А ў чысьцінькім полі

А ў чысьцінькім полі пад белай бярозай,
                Пад белай бярозай.
Ды там дачка з мамкай - яны размаўлялі.
                Яны размаўлялі.
Скажу табе, мамка, чатыры прыгоды,
                Чатыры прыгоды.
Ды адна прыгода - сьвёкар наравісты,
                Сьвёкар наравісты.
Другая прыгода - сьвякроўка ліхая,
                Сьвякроўка ліхая.
Трэцяя прыгода - залоўкі судлівы,
                Залоўкі судлівы.
Чацьвёрта прыгода - дзівяркі сьмяшлівы,
                Дзівяркі сьмяшлівы.
Маё ж ты дзіцятка, ды я разгадаю,
                Ды я разгадаю:
Сьвёкар наравісты - яму болей рупіць,
                Яму болей рупіць.
Яму болей рупіць - хлеба, солі купіць,
                Хлеба, солі купіць.
Сьвякроўка ліхая - ў хаце гаспадыня,
                У хаце гаспадыня.
У хаце гаспадыня абедаць варыла,
                Абедаць варыла.
Залоўкі судлівы, яны замуж зайдуць,
                Яны замуж зайдуць.
Яны замуж зайдуць, яны сабе найдуць,
                Яны сабе найдуць.
Дзівяркі сьмяшлівы - яны ажэнюцца,
                Яны ажэнюцца.
Яны ажэнюцца, яны аддзелюцца,
                Яны аддзелюцца.
Маё ж ты дзіцятка, не скаржыся болей,
                Не скаржыся болей, я не маю волі.

Ды хто ж там каля рэчанькі свішчаць?

Ды хто ж там каля рэчанькі свішчаць?[25]

Селязень каля рэчанькі сьвішчаць.
Ён сваю шэру утачку ішчаць.
Ці ня тут шэра вутачка плыла,
За сабою уцінятачак вяла?
Ды хто ж там па новых сенях ходзіць?
Пецінька па новых сенях ходзіць,
Ён сваю млоду Надзіньку ішчаць.
Ці ня тут мая Надзінька ішла,
На руках малоя дзіця нясла?
Тут жа, тут твая Надзінька ішла,
На руках малоя дзіця нясла.

Зап. у 1969 г. у в. Даўгінава ад Пальчэх Маруты, 1906 г.н.

Вяселле

Прыстройся, дзяўчынка, прыстройся

Прыстройся, дзяўчынка, прыстройся,
Як у дзянёчак сьвяты.
Прыгожа чашы ты галоўку
Бо сёння прыедуць сваты[26].

Сягоння прыедуць з гарэлкай,
Запоіны будуць твае.
Падумай, куды це пагоне,
Куды це лёс марны пашле?

А бацька табе дасьць пасагу:
Карову, авечку з ягнём,
А маці - выправу, падушкі,
І кубел стары з палатном.

Як прыдзецца быць табе жонкай,
Ступіць да хатыны чужой, -
Спазнацца з чужою старонкай
І зжыцца з чужою сям'ёй.

І ўсё гэта возьме твой мілы,
Як зкуплены будзе з табой,
І будзеш яму да магілы,
І вечнай слугою яго.

Зап. у 1968 г. у в. Латышы ад Мядзюха Любы,
1928 г.н. з Шаркаўшчынскага р-на.

Ды пашло сонейка па-за лесейку

Ды пашло сонейка па-за лесейку,
Крышучу, ломючы сыра зуб'ейка,
Сыпючы, ронючы дробна лісьцейка.
Ды пашла Жэнічка па-за століку,
Крышучы, ломючы белы ручачкі,
Сыплючы, ронючы дробны сьлёзачкі.

Хваліўся сваточак сваёй жоначкай

Хваліўся сваточак сваёй жоначкай:
А мая жоначка - рукадзельніца.
Выткала красёнцы трыма ўзорамі.
Адзін узарок - ясна сонейка,
А другі ўзарок - ясна зорачка,
А трэцій узарок - дробны зьвёздачкі.
Ясна сонейка - ды я молад сам,
Ясная зорачка - мая жоначка,
Дробны зьвёздачкі - мае дзетачкі.

Перад нашымі маладымі сталы ўгібаюцца

Перад нашымі маладымі сталы ўгібаюцца,
Сталы ўгібаюцца - мяды разьліваюцца.
Нашы кубкі залатыі, поўна віном налітыі.
Жэнічка наша, наша ўлавіла пташа, пташа
З ручкамі і з ножкамі, і з чорнымі броўцамі.
І з чорнымі броўцамі, і з вернымі слоўцамі.

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Грэцкай Вольгі, 1895 г.н.

Ды каліна-маліна

Ды каліна-маліна ўсе лугі забяліла[27],
Усе лугі забяліла, гасьцей дажыдаючы,
Гасьцей дажыдаючы, ў дарожку сьпяшаючы.
Пасьпішайся, Генічка, пасьпішайся, малада:
І там цібе й дажыдаюць, касьцёлы адмыкаюць.
І касьцёлы адмыкаюць, стулою ручкі зьвяжуць.
Стулою ручкі зьвяжуць - шчырую праўду скажуць.

Хадзі, дачушка, будзем вячэраць

Хадзі, дачушка, будзім вячэраць з табою[28],
Хадзі, дачушка, будзім дзяліцца з табою.
Табе, дачушка, куфра адзежы, карова,
А мне, дачушка, ўсё багацце - камора.

А сват свацці

А сват свацці ды сплёў лапці
З таўстых лык.
І сам стаіць надуўшысі,
Як індык.

Ды высок, сваток, высок

Ды высок, сваток, высок
Поўны боцікі трасок.
Ды бадай сваток, вышэй -
Поўны боцікі мышэй.

Нашаму кубельнічку

Нашаму кубельнічку -
Сучачка у ельнічку.
Сучачку ваўкі зьядуць
Кубельніку костачкі дадуць.

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Кісьляк Ядзьвінні, 1913 г.н.

А свацця з лаўкі скакнула, скакнула

А свацця з лаўкі скакнула, скаканула[29],
За ей золата чыхнула, чыхнула.
А наша свацця за парог, за парог, -
За ей золата як гарох, як гарох.
А вы, сватоўя, не гуляйце, не гуляйце,
За ей золата пабірайце, пабірайце.
Сваціца ня ведала - ўзяла ў хлеў заехала.
А быку руку дала, з баранам віталася,
З баранам віталася, з казлом цалавалася.

Зап. у 1969 г. у в. Лявонпаль ад Кезік Марылі, 1887 г.н.

Бела, свацця, бела

Бела свацця, бела.
А дзе яна бялілася?
На моры бялілася,
А ў каморы сушылася.
А ў каморы сушылася,
А ў дарожку сьпяшылася.

Закукувала шэра зязюля ў садочку

Закукувала шэра зязюля ў садочку,
Прылажыўшы галовачку к лісточку,
Лісьціначка кляновая ты мая ,
А ці будзіш зімой зялёна як ціпер?
Хоць я буду на сонейку стаяці,
А ўсё ж ня буду зімой зялёна, як ціпер.

Заплакала дзяўчынінка ў сьвятліцы,
Прылажыўшы белыя ручкі к стальніцы.
Ручкі ж мае, белінькія вы мае,
А ці будзіце у сьвёкаркі белы, як ціпер?
Хоць я буду ранюсенька ўставаці,
Хоць я буду бялюсенька ўмываці,
А ўсе ж ня будуць у сьвекаркі, як ціпер.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Альжбеты, 1888 г.н.

Як та матулічка канцы столу стаяла

Як та матулічка канцы столу стаяла[30],
Канцы столу стаяла - на дзевачак глядзела:
Усе дзевачкі харошыі, усе яны прыгожыі.
На маё дзіцятачка чорная смага пала,
Чорная смага пала, цяжкое ўздыханейка.

Субота, нядзелечка

Субота, нядзелечка - ня адзін дзень[31].
Прыбіраўся малады Генечка сем нядзель.
Выбраў сабе сем конейкаў вараных,
Выбраў сабе сем малойчыкаў маладых,
Выбраў сабе і скрыпачку-ігрушку,
Выбраў сабе і сваценьку-пяюшку.

Прыданыі, удалыі, маўчыці

Прыданыі, удалыі, маўчыці[32],
Сваю сястрыцу паціхосеньку наўчыці.
Няхай яна хату і сені падмяцець,
Няхай шуму на вуліцу ні нясець.
Няхай пасыпіць у хлявочку ў куточку,
Няхай прытопчыць і праваю нагою,
Няхай паліець гарачаю сьлязою.

Едзьце, сваты, дадому

Едзьце, сваты, дадому -
Паелі коні салому.
Каля плоту крапіва -
Гэта сватам на піва.
Едзьце, сваты, дамоў,
Не гудзьце нашых двароў.
Нашы двары пагудзіце -
Самі ў лесе заблудзіце.

Просім цібе, наш сваточак

Просім цібе, наш сваточак, з пувагі,
Каб ні було нашай сястрыцы зьнявагі.
Каб не ляцелі белы падушкі за парог,
Каб ня мела ў суседа абеду,
Каб ня мела пад аконцам начлегу.
Хоць вы іе па вадзіцу пашліце,
Толькі ж вы іе разам абедаць завіці.
Хоць вы іе таўчы-малоць застаўце,
Толькі ж вы іе часьценька ў госьці пускайце.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Адэлі, 1905 г.н.

Дый дзе быў салавей

Дый дзе быў салавей, ды дзе зязюля[33], -
Ды ў адзін садочак яны зьляцелі,
Дый на адну вішаньку яны паселі.

Дый дзе быў Сашачка, а дзе Надзінька, -
Ды ў адну хатачку яны зьляцелі.
Дый за адзін столічак яны паселі,
Дый са аднэй чарачкі мёд-віно пілі,
Дый адну думачку яны думалі.

Зап. у 1968 г. у г. Юрмала (Латвія) ад Панізьнік Ганны, 1914 г.н.

Вот ціпер, Тамарка, дагадаіся

Вот ціпер, Тамарка, дагадаіся[34],
Як села з чужымі, не пытаіся.
У чужой старане не па-нашаму.
Чужая старана бяз дожджу мочыць.
Чужая старана бяз ветру сушыць,
Чужая матулька без дубца выўчыць.

Зап. у 1969 г. у в. Даўгінава ад Пальчэх Маруты, 1906 г.н.

Баярачкі, спадманачкі вы мае

Баярачкі, спадманачкі вы мае[35],
Спадманулі, падкаланулі вы міне.
Вы казалі: - Пойдзем у зялёны сад вянкі віць.
Сабе зьвілі з руты-мяты, лялеі,
А мне зьвілі з калючага ялынцу:
Што пакланюся, дык укалюся, Божа мой...

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Адэлі, 1905 г.н.
 і Панізьнік Альжбеты, 1888 г.н.

Сядзіць гулубок на піраплоці

Сядзіць гулубок на піраплоці, гарох клюець[36].
Каля яго галубачка - пшаніцку.

Пакінь, пакінь, гулубочак, гарох клюваць.
Паклюй, паклюй і са мною пшаніцку.

Сядзіць Генадзечка за столікам - віно п'ець,
Каля яго і Галічка - мядочак.

Пакінь, пакінь, Генадзечка, віно піць, -
Пі са мною, маладою, мядочак.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Альжбеты, 1888 г.н.

Нахінулісі сьцены, дзе прыданые селі

Нахінулісі сьцены, дзе прыданые селі[37].
Не хініцісі, сьцены: не на доўгі час селі...
Сягоння павячэраем, а заўтра пасьнедаем.
А заўтра пасьнедаем, сястрыцу адведаем.
Калі добранька будзіць, мы самі адведаем,
Калі дрэнанька будзіць, мы зязюлечку прышлём.
А зязюлечка-пціца ды ня родна сястрыца:
Яна праўду не скажаць, на калочку пасядзіць,
На калочку пасядзіць, закукуець - паляціць.

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Кезік Марылі, 1887 г.н.
 і Грэцкай Вольгі, 1895 г.н.

Ды выйдзем, паслухаем

Ды выйдзем, паслухаем, ці ня едуць, ці ня гойкаюць[38],
Ці ня едуць, ці ня гойкаюць, на конікаў ці ня нокаюць?
Атвярціце - пакажыце, ды што там за княгіня?
Ці сьвіням мішальніца, ці сям'е загадніца?
Я й сьвіням замяшаю, і сямейцы загадаю.

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Кісьляк Ядзьвінні, 1912 г.н.

Проша, госьцейкі, проша

Проша, госьцейкі, проша,
Проша, госьцейкі, проша
Ды на нашу капусту.

Наша капуста тлуста,
Наша капуста тлуста, -
У васьмі гатавана.

У васьмі гатавана,
У васьмі гатавана, -
Дзівятая на стол носіць.

Дзівятая на стол носіць,
Дзівятая на стол носіць, -
Дзісятая гасьцей просіць:

Проша, госьцейкі, проша,
Проша, госьцейкі, проша
Ды на нашу капусту!

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Кезік Марылі, 1887 г.н.
і Грэцкай Вольгі, 1895 г.н.

Сядзім, матулька, пувячэраем с табою

Сядзім, матулька, пувячэраем с табою[39].
Пувячэраўшы, падзелімся с табою.
Табе, мамулька, хата нова, камора.
Мне, маладзенькай, скрыня, пярына, карова.

Ды госьцейкі любыі мае, просім вас

Ды госьцейкі любыі мае, просім вас[40]:
Ды піце ж, гуляйце ж вы, госьці, у нас.
Ды ёсьць у нас бочка піва - ўсё для вас.
Калі ня будзіць - сівый конік дабудзіць,
Калі ня станіць - сівый конік дастаніць.

На небі месяцу нараджаіцца

На небі месяцу нараджаіцца[41],
Сірожка ў дарожку выладжаіцца.
У яго мамулька пытаіцца:
Сірожка-дзіцятка, куды ладзіссі?
Мамулька родная, к цешчы на абед.
Сірожка-дзіцятка, жджы майго абеду.
Мамачка родная, ні магу ждаці.
Ўжо мае конікі прастаялісі,
Ўжо мая музыка прайгралася,
Ўжо мая Верачка праждалася.

Палявая ябланька

Палявая ябланька[42],
Што на табе цьвятоў многа,
А яблачка ніводнага?
Маладзенькі Колічка,
Што ў цібе мамак многа, -
А роднінькай ніводненькай?

Як пайду я за вароты ды рассыплю я карты

Як пайду я за вароты ды рассыплю я карты[43],
А ўжо ж мае мінулісі ўсе дзявоцкіі жарты.
Як пайду я за вароты ды рассыплю я дулі,
А ужо ж мае мінулісі ўсе дзявоцкіі гулі.
А на што ж мне гэты гулі, калі ёсьць дзіця ў люлі?

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Адамовіч Яўгеніі (Гені), 1922 г.н.

Сіротачка пу магілцы хадзіла

Сіротачка пу магілцы хадзіла[44] -
Цераз магілку чорную сьцежку убіла,
Як сваю родную мамку будзіла:
Устань, устань, мая мамулька, ні ляжы,
Адну часінку, адну хвілінку ўспамажы.
Родна дзіцяці, рада я ўстаці - ні магу:
Зялезны цьвечкі зьбілі мне плечкі - не крану,
Яловы дошкі сьціснулі ножкі - не ўстану.
Жоўты пясочак засыпаў вочкі - не гляну,
Траўка-мураўка зьлегла на грудцы - не дыхну.
Ды ўстаньце буйныі ветры на дварэ,
Ды разьнясіці траўку-мураўку зялёну,
Ды паламайце яловы дошкі на крошкі,
Ды падыміце маю мамульку на ножкі.

 Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Альжбеты, 1888 г.н.

А паедзім, мой брацітка, паедзім

А паедзім, мой брацітка, паедзім[45].
Ды будзіць нам гэта ночка відная,
Ды будзіць нам ясен месяц сьвяціці,
Ды будзіць нам зараначка служыці,
Ды будуць нам іскрыпачкі іграці,
Ды будуць нам вяселейка пяяці.
Ды паедзім, горы-даліны раўнуя,
Ды пакінем сваю сястрыцу гаруя.
Жыві, жыві, наша сястрыца, не старся,
Ды як прыдзіць вяліка гора - не скарся.

Ды чырвоная ружа

Ды чырвоная ружа
Выжэй тыну стаяла.
Вышэй тыну стаяла,
На іе раса пала,
На іе, сьцюдзеная.
Там Надзечка хадзіла,
Тую расу зьбірала.
Тую расу зьбірала -
Расой умывалася.
Расой умывалася,
Да вінца сьпішалася.
Пасьпяшайся, Надзечка,
Пасьпяшайся, малада.
Там цібе даўно ждалі,
Царкоўкі адмахалі.
Царкоўкі адмахалі,
Каберцы засьцілалі.
Каберцы засьцілалі,
Венчыкі раскладалі.
Там табе ручкі зьвяжуць,
Шчырую праўду скажуць.
З чуж-чужанінам
І з верным таварышчам
Век векаваць.

Сядзіць зайка пад ёлачкай

Сядзіць зайка пад ёлачкай, вочкі трэць[46].
Едзіць Генечка ад цясьцюткі - яго б'ець.
За што, за што, млоды Генечка, міне б'ешь?
Ці я табе сьцежку-дарожку пірабег,
Ці я табе вараных коней папудзіў?
Перабеглі сьцежку-дарожку шэр-ваўкі,
Папудзілі вараных коней галубцы,
Адгудзелі тваю Галачку малайцы.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Адэлі, 1905 г.н.

Ці любіш, сваточак, парасяцінку?

Ці любіш, сваточак, парасяцінку?
Жоначкі-лябёдачкі - то яда мая.
Ці любіш, сваточак, жану ў золаце?
Жоначка-лябёдачка - то душа мая.

Зап. у 1969 г. у в. Даўгінава ад Пальчэх Маруты, 1906 г.н.

Галашэнні

Мамачка, а мая ты мілая

Мамачка, а мая ты мілая,
А зачым жа ты міне кінула?
А як жа я буду без цібе жыці?
Мамка мая мілая,
Мамка мая родная!
Вочкі мае мілыі,
Чаго ж вы ранінька зачынілісі?
Ручкі мае мілыі,
Чаго ж вы ранінька сашчапілісі?
Ножкі мае мілыі,
А калі ж вы да міне прыдзіці?
Мамка мая мілая,
Мамка мая родная!
Я ж цібе большэ ня ўвіджу,
Ні я - сонейка ўсхадзя,
Ні я - сонейка захадзя.
Мамачка мая мілая,
Сонейка маё ясная!
Яно ж навек закацілася,
А яно ж болій мне ня ўзойдзіць,
А яно ж болій мне не засьвеціць,
Куды ж я ні пайду...
Мамка мая мілая,
А я ж цібе ні пірайму.
Я ж да хаты на дарожачцы
Цібе ня ўвіжу.
Мамка мая мілая!
А ты ж мне ўсё памагала,
Усе маё горачка гараваці,
Усе мае бедачкі перанасіці.
Мамулічка ты мая,
Не кідай жа ты міне.
Ды вазьмі ж міне з сабой,
Каб я тут не гаравала,
Каб я нікому не надаідала.

А мая ж Фядорачка

А мая ж Фядорачка,
Зачым жа ты мяне не пераймаеш,
Зачым жа ты мяне не пытаеш,
Ці цёплыя мае ручачкі,
Ці абутыя мае ножачкі?
Дзякуй табе, Фядорачка,
За тваё сазнанейка,
Што ты мяне бачыла,
Як я была халодная,
Што ты мяне ведала,
Як я была галодная;
Мае ручачкі сагравала,
Мае ножачкі абувала,
Мае плечыкі акрывала,
Мяне ад голаду ратавала.
Мая ж ты Фядорачка!
Буду я цябе прасіць пакорненька:
Падыйдзі да майго Фёдаркі блізенька,
Пакланіся ж ты яму нізенька,
Пагукайся ты зь ім верненька.
Раскажы, мая Фядорачка,
Пра маё вяленейка,
Пра маю сямеечку...
А мая ж Фядорачка,
Заснула ж ты ціхінька,
Сашчаміла ручкі свае крэпінька.
А я ж цібе не дабуджуся,
А я ж цібе не дапытаюся.
Дзе ж мы з табой увідзімся,
Дзе ж мы з табой спаткаімся.
Дзе ж мы з табой нагукаемся?
Ці мы ў цёмным лясочку,
Ці мы на зялёным лужочку;
Ці пад цёмным кусточкам,
Ці на буйной дарожачцы,
Ці на малюсенькай сцежачцы?
У каторую старонку мне паглядзець,
З каторай дарожачкі мне цібе пераймаць?
Ня ўвіджу ж я цібе ні дзе ходзючы,
Не пачую ж я цібе ні дзе гаворучы.
А ні на вулачцы, з жоначкамі седзючы,
А ні на дарожаццы, зь дзеткамі едучы.
Ціраз каго ізьвесьцейка прышлеш?
А ці цераз малюсінькую птушачку,
А ці цераз шэру зязюлечку?

Зап. у 1968 г. у в. Даўгінава ад Пальчэх Маруты, 1906 г.н.

Лірычныя песні

А ў гародзе за гумнамі

А ў гародзе за гумнамі,
Рана-рана, за гумнамі.
Дзьве ластоўкі шчабіталі,
Рана-рана, шчабіталі:

Ці ня Бог даў нам, ластоўкам,
Рана-рана, нам, ластоўкам:
Розна жалі - ўместа сайшлі,
Рана-рана, ўместа сайшлі.

А ў гародзе за гумнамі,
Рана-рана, за гумнамі
Дзьве сястрыцы размаўлялі,
Рана-рана, размаўлялі:

Ці ня Бог даў нам, сястрыцам,
Рана-рана, нам, сястрыцам:
Ўмесьці расьлі - розна пайшлі,
Рана-рана, розна пайшлі.

Зап. у 1969 г. у в. Даўгінава ад Пальчэх Маруты, 1906 г.н.

Каб я знала, каб ведала

Каб я знала, каб ведала[47],
Што мамулька ў госцьці прыдзе.
Пераймала б і я іе
У канцы поля вочкамі,
Сярод поля - сьлёзкамі.
Мамка мая роднінькая,
Маё гора вялікая.
Ды вазьмі ж маё гора,
Пасей сярод сіняга мора.
Ды каб яно ні ўсхадзіла,
Жоўтым цьветам ні цьвіцела,
Каб дзевачкі ні хадзілі,
Тых цьвяточкаў ні шчыпалі,
У вянкі ні ўвівалі,
Па вулачцы ні хадзілі,
Маім горам ні красілі.

А мае вы курупатачкі

А мае вы курупатачкі,
Не хадзіце калі хатачкі,
Не хадзіце калі хатачкі,
Не тапчыце руты-мятачкі.
Рута-мята зелянюсенькая,
Я шчо мала-маладзюсенькая.
Руту-мяту патапчу,
Вярхі пасьцінаю,
Яшчо замуж не пайду,
Ішчо пагуляю.

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Вольгі Грэцкай, 1895 г.н.

Уся бяда і ліха

Уся бяда і ліха -
На гэтым мужыку...
Палез Мікіта правіць
На хату, на страху[48].

На тое ўсё няшчасьце
На хаце мох асьліз.
Мікіта скапыціўся
І паляцеў уніз.

А тут жа каля хаты
Быў востры частакол.
Мікіта як валіўся
Як раз бокам на кол.

Увяз той кол у скабы:
Мужык як сноп вісіць.
Ратуйце, добры людзі!
Мікіта ледзь крычыць.

Пачуўшы, жонка ў хаце
Крычыць на ўсё сяло.
Умомант да Мікіты
Суседзяў намяло.

Рахуюцца суседзі
Мікіту ратаваць.
Адкуль тут браўся солтыс:
Кажу вам не чапаць!

Ў Лукішках не бывалі, -
Так хочаце пабыць?
Пакуль нет каменданта -
Мікіта хай вісіць.

Прыедзіць і збадаець,
Напішыць пратакол, -
Тады сабе зьнімайце
Хоць увесь вы частакол.

І зноў тут жонка ў сьлёзы:
Дакуль я буду ждаць?
А мой жа ты Мікітка!
... І вочы не глядзяць.

Зап. у 1969 г. у в. Даўгінава вд Пальчэха Пятра, 1908 г.н.

Эх! Каліна-калінанька рана расьцьвіла

Эх! Каліна-калінанька рана расьцьвіла[49].
Эх! Спарадзіла мамінька сына-сакала.

Спарадзіўшы, мамінька ў салдаты аддала.
Эх! Спарадзіўшы, мамінька ў салдаты аддала.

У салдаты аддаўшы, сільна плакала.
Эх! У салдаты аддаўшы, сільна плакала.

Салдат! Калі, брацітка, у госьці прыдзеш?
Эх! Салдат! Калі, брацітка, у госьці прыдзеш?

Тады, тады, сястрыца, к вам у госьці прыду.
Эх! Тады, тады, сястрыца к вам у госьці прыду,

Калі белы камешак наверх усплывець.
Эх! Калі белы камешак наверх усплывець,

А сізае пёрышка на дно утанець.
Эх! А сізае пёрышка на дно ўтанець.

Тады, тады, сястрыца, к вам у госьці прыду,
Эх! Тады, тады, сястрыца, к вам у госьці прыду.

Ой, на моры, на моры

Ой, на моры, на моры,
На сіненькім азёры
Пісар гасьцей ганяіць,
На дзяўчыну міргаіць.
Ды скажыце паненачцы
Ды ў зялёнай сукеначцы:
Ніхай замуж ня йдзець,
Ніхай мяне падажджэць.
Я й шчыпала караня
З-пад белага камяня.
Я й шукаю і цяпер.
А ўжо пісар прыляцеў.
А зачым цябе прынясло?
Прынёс мяне сівы конь
Да паненачкі ў пакой.

А на гарэ макоўка

А на гарэ макоўка[50],
На макоўцы ластоўка.
Яна сядзіць высока,
Яна глядзіць далёка.
Што ў Даўгінаве дзеіцца!
Восім мальцаў жэняцца,
Дзівятага вянчаюць!

А бывай, мамка, здарова

А бывай, мамка, здарова[51],
А мне выйшла з Украіны дарога.
Ды ці будзіць мая мамка бідаваць?
А не буду, мая дзетка, не буду:
Праз год, праз гадочкі забуду.
А няпраўда, мая мамка, няпраўда:
Ды як пайду на сіне мора хусты праць, -
Тады ўспомніць мяне мамка на раду.

Ды выпі ж ты, мая душачка

Ды выпі ж ты, мая душачка,
Ды з поўнага гарнушачка.

Я выпіла, закусіла,
Сама сябе пахваліла:

Я й вялікага роду,
П'ю гарэлку як воду.

А мой татка добрый быў:
Ён тры чаркі водкі піў.

Мая мамка дабрахвоча:
Возьме чарку - яшчэ хоча.

Гарэлачка-сакатуха,
Ня йдзі ў галаву, ідзі ў бруха!

Як паеду ў сваты

Як паеду ў сваты
Сярод цёмнай ночы -
Сядзіць сава на дарозе,
Вылупіўшы вочы[52].

Я на яе: - Гэй! Гэй!
Яна і прысела.
Каб ня гэты сівы конь, -
Яна б мяне зьела.

Палажылі спаці
Мяне на краваці.
А там бліны пад палком, -
Я й давай цягаці.
Стала жаба на паліцы
На мяне міргаці.

Уцікаў я, уцікаў
Сярод цёмнай ночы.
Укрупаўся ў гарбузы...
І дзе мае вочы?

Столькі шкоды нарабіў,
Крыкнуў на ўсе грудзі:
Выратуйці з гарбузоў -
Жбан гарэлкі будзе.

Раз палоску Маша жала

Раз палоску Маша жала,
Залаты снапы вязала,
Маладая.
Эх, маладая!

Жала, жала - прапацела,
Адпачыці захацела,
Маладая.
Эх, маладая!

Йшоў салдацік із пахода.
Аддахнуць яму ахвота,
Аддахнуці.
Эх, аддахнуці.

Стаў Марусю абнімаці,
А Маруся - цалаваці,
Маладая.
Эх, маладая!

Цераз год муж пераксьціўся:
У Марусі сын радзіўся,
Сын радзіўся.
Эх, сын радзіўся!

Чарачка-каток

Чарачка-каток,
Каціся у раток.
Ой, чарачка, чарачка,
Што ты зрабіла?
Выпіла чарачку -
Гора забыла.
Хто ў пяці, хто ў шасьці, -
Я, молада, адна...
Выпіла чарачку,
Выпіла да дна.

А з-пад лесу, лесу цёмненькага

А с-пад лесу, лесу цёмненькага[53],
С-пад бярэзьнічку зялёненькага
Прыляцелі два шызыя галубы,
Селі-палі ва удовачкі на двары.
Цясоў ганак усё дзюбкамі спісалі,
Галаскамі ўдовачку будзілі,
І вочкамі сьвятовачку сьвяцілі.
Устань, устань, удовачка малада,
А ўжо едуць а салдаты са вайны,
Твайго мужа толькі коніка вядуць.
На коніку ўсё каталачка яго,
Ты скатала ўсе рубашачкі яго:
Рубашачкі ўсе кроўю заліты.
Я й памыю гарачаю сьлязою,
Я й высушу ўсё, цяжанька ўздыхая,
Пакачаю, белы ручкі ламая.

Ой, рака, рака, рака быстрая

Ой, рака, рака, рака быстрая[54],
Рака быстрая, беражыстая.
Чаго ж ты, рака, смутная стаіш?
Як жа мне, рацэ, вясёлаю быць?
А ў адным баку салдаты пяюць,
А ў другім баку - коні гагочуць.
Салдаты пяюць - на вайну ідуць,
Коні гагочуць - ісці ня хочуць.
Дзяўчына плача - ехаць ня хоча.
Ды атазваўся самы найбальшы:
Ня плач, дзяўчына, сэрца ядына,
А ты будзеш маёй слугою,
А ты будзеш у лузе пасцель слаць,
Ў лузе пасцель слаць, а са мною спаць.
Дзе ж вы відалі па два месяцы,
Па два месяцы ля адной зары?
Дзе ж вы слыхалі па два молайцы,
Па два молайцы ля адной жаны?

Ой! Жыла-была маладая ўдава

Ой! Жыла-была маладая ўдава[55],
Ой, былі у яе да тры дочары,
А чацвёрты сын няўдалы быў.
Захацела яго маць са двара сагнаць:
Да ступай, мой сын, са двара далоў,
Са двара далоў, у чужу старану,
у чужу старану, невядомую.

Сама старша сястра каня вывела,
А сярэдняя сястра сядло вынесла.
Сама меншая сястра брата спрашывала:
Да куды, наш брат, надзіваішся,
Надзіваішся, не прашчаішся?
Пракліла мяне маць за вас, трох дачарэй.
Сама старша сястра ў мора ў прочайкі пайшла.
Но сярэдняя сястра ў мора счахлая пайшла.
Сама меншая сястра ў лес плачкай пайшла,
У лес плачкай пайшла, яна брацітка нашла.
Яна брацітка нашла, усё пад кусцікам ляжаў.
Стала яго прабуджаць, сьлёзна плакаці:
Ой, ня плач, сястра, сама меншая мая,
Сама меншая мая, жаласьнейшая была.
Пракліла мяне маць за вас, трох дачарэй,
Вось і кончыў сваю жызьнь я ў цёмным лясу,
Я у цёмным лясу, я пад кусцікам ляжу.

Зап. у 1970 г. у в. Ільмовікі ад Партас Фёдара, 1903 г.н.,
 Партас Ганны, 1910 г.н., Лакотка Агаты, 1902 г.н.

Ляцелі гусі

Ляцелі гусі з далёкага краю,
Ваду замуцілі на сінім Дунаю,
Ваду замуцілі на сінім Дунаю.
У том сінім Дунаю
Маці воду брала,
Маці воду брала,
Ды й так прамаўляла,
Як свайго сыночка,
Як свайго сыночка
Ў войска выпраўляла:
Пайдзі, мой сыночак,
Пайдзі, мой сыночак,
Толькі ні бадзяйсь.
Цераз годзік-другі,
Цераз годзік-другі
Дадому вяртайсь.
Адзін год праходзіць,
Адзін год праходзіць,
Другі наступаець,
А маці сыночка,
А маці сыночка
З войска дажыдаець.
Усе, усе салдаты,
Усе, усе салдаты
Дадому ідуць.
А майго сыночка,
А майго сыночка
Партрэцік нясуць.
Сызволь-зволь, мамаша,
Сызволь-зволь, мамаша,
Сынавой партрэт,
А твайго сыночка,
А твайго сыночка
Ўжо на сьвеці нет.

А у садзе рэчанька

А у садзе рэчанька,
А у садзе быстрая.
Там стаялі тры чаўночкі
І тры рыбаловы.

Адзін кажа: - Дзяўчына!
Другі кажа: - Адзіна!
Трэці кажа: - Сэрца маё,
А ці пойдзіш за міне?

Што ты, дурня, пытаеш,
Калі хаты ні маеш?
У чужую пасаджу,
Пакуль сваю збудую.

І пастаўлю ў край сяла, -
Жыві, міла, весела...
Тады й была весела,
Як ад мамкі ехала.

Цераз бор, цераз ляс

Цераз бор, цераз ляс
Ёсь дарога да нас.
А хто ж гэту дарожаньку
Вытаптаў да нас?[56]

Міленькі дружок,
Ён міне любіў.
Ён па гэтай дарожаньцы
Да міне хадзіў.

Ён гэтую дарожаньку
Вытаптаў да нас.

А ў полі вярба

А ў полі вярба,
Пад вярбой - вада,
Там дзяўчына чорнабрыва
Вадзіцу брала[57].

Казак да вады - дзяўчына ад вады:
Пастой, пастой, дзяўчынінка, дай каню вады.
Рада была б стаць, каню вады даць.
Мае босінькіі ножкі - сьцідзёна стаяць.

Дзяўчына мая, ці любіш міня?
Калі любіш - выйдзі замуж,
Дзяўчонічка, выйдзі за міня.

Куплю я табе панчошкі на белы ножкі.
Ні купляй ты мне, а купляй жане.
Ёсь у міне татка, мамка - яны купюць мне.

Каліна-каліначка

Каліна-каліначка, каліна мая,
Зачэм ты, каліначка, рана расьцвіла?[58]

Матуля-матулінька, матуля мая,
А маць, не падумаўшы, замуж аддала.

У чужую староначку незнакомую,
У бальшую сямеечку, нівясёлую.

Чужая староначка без ветра шуміць,
Ня родна матулінька галоўку журыць.

Пражыла я годзічак, пражыла другі,
А на трэці годзічак засмуцілася,
Мне да роднай матулькі захацелася.

Папрасіла б коніка - знаю, не дадуць,
Пашла б на пяхотачку - знаю, не дайду.

Абярнуся птушачкай, шэрай зязюляй -
Палячу ў лясочак я, у зялёны гай.

Буду кукуваці і долю ўспамінаць,
Сваю радну сямеечку буду прабуджаць.

Ці ня ўчуіць брацетка ў полю аручы,
Ці ня ўчуіць татачка, коней пасючы.

Ці ня ўчуіць сястрыца, новы двор міця,
Ці ня ўчуіць мамінька, печаньку тапя.

Ды ня ўчуў жа татачка, коней пасючы,
Ды ня ўчуў жа брацітка, ў полі аручы.

І ня ўчула сястрыца, новы двор міця,
Толькі ўчула мамачка, печаньку тапя.

Дачушкі-нявестачкі, уставайце ўсе,
Выйдзіці паслухайці, як шэра зязюлечка
                ў лесе кукуець.

Яна кукуець і мне жалю спадаець,
Ці ня мая дочка так жаласна пяець.

Калі шэра пташка - ляці ў зялёны бор,
Калі мая дочанька, то ка мне ва двор.

Яна роднай мамінькі слоў не паняла,
У зялёны бор да і ўляцела.

Да сухой бярозачкі прывязалася,
Горкімі сьлязочкамі аблівалася.

Мая ты бярозанька!
Як табе, бярозанька, бог лісту не даў,
Так мне, беднай дзевачцы, долі не паслаў.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Талочка Ірыны Баніфастаўны,
1917 г.н. з в. Лысагорка.

Сонца ўсходзіць і заходзіць

Сонца ўсходзіць і заходзіць,
Мой браток усё ездзіць,
Ка мне ў госьці не прыедзіць.
А на трэці гадочак
А прыехаў мой браточак.
А брацітка мой роднінькі,
А вазьмі ад міне гора.
А вазьмі ад міне гора
І зьвязі ў чысто поле.
І пасей у даліні,
Каб жоўтым цьветам ні цьвіцела.
Жоўтым цьветам ні цьвіцела,
Там дзевачкі ні хадзілі.
Там дзевачкі ні хадзілі -
Гэты цьвяты ні шчыпалі.
Гэты цьвяты ні шчыпалі,
Гэта гора ні зналі.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізнік Альжбеты, 1888 г.н.

Пірапёлачка ты мая

Пірапёлачка ты мая,
Размалодзенькая.
Я не пірапёлка,
Я не маладая,
Крылле залатыя,
Глазы галубыя.
Куды я хацела,
Туды я ляцела.
Каго я любіла -
Таго цалавала.

Не хачу, млода, чарніцаю быць

Не хачу, млода, чарніцаю быць,
Не хачу, млода, сушэння насіць.
А й кіну-рыну сушэння сваё,
Ды падарую сушэння сваё.
Ды падарую сястрычыцы сваёй:
Сястрыца мая, люблю я цібе,
Люблю я цібе - вазьму за сібе.

Плыла я, плыла я быстраю ракой

Плыла я, плыла я быстраю ракой[59],
Зламала калінку праваю рукой.
Гэта каліначка ў ручочцы зьвяла,
Знаць, мая матулька забедавала:
Дзе маё дзіцятка заначавала:
Ці ў бару, ці ў бару, ці ў бярэзьнічку?
Ні ў бару, ні ў бару, ні ў бярэзьнічку,
А ў каморы на пасьцелечцы.

Дадуць - вазьму вып'ю

Дадуць - вазьму вып'ю
Сем чарак гарэлкі[60].
Адну чарку вып'ю
Ды дзеля сьмяльносьці,
А другую вып'ю
Дзеля весялосьці,
А трэцюю вып'ю,
Каб была я п'яна.
Чацьвёртую вып'ю,
Каб была румяна.
А пятую вып'ю,
Каб была я дужа.
А шостую вып'ю
Я да свайго мужа.
А сёмую вып'ю
Дамоўкі адхадзючы.

Зашумела ялушачка на заходзе сонца

Зашумела ялушачка на заходзе сонца[61],
Заплакала дзяўчонінка, глядзя у ваконца.
Чаму тады, матулечка, мяне не будзіла,
 Як першыя салдацікі ў паход выхадзілі?
А маё ж дзіцятачка, жаль жа мне будзіці,
 Ды твой мілы паперадзе, будзеш ты тужыці.

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Грэцкай Вольгі, 1895 г.н.

Сею палею блізка дарожкі

Сею палею блізка дарожкі.
Палей мой зялёненькі,
Не засьцілай дарожачку.
Ды там едуць жаніцца,
Палей мой зялёненькі,
Не засьцілай дарожачку.
Сею палею блізка дарожкі.
Палей мой зялёненькі,
Засьцілай дарожачку.
А там паедзіць старый жаніцца.
Палей мой зялёненькі,
Засцілай дарожачку.

А ў нядзельку раненька

А ў нядзельку раненька
Ўзышло сонейка ясьненька.
Татка коніка корміць - дужа жаласна плачыць.
Татка коніка корміць - дужа жаласна плачыць.
Прышоў сынок, пытаіць:
Чаго, татачка плачаш,
І нашто, каму рана, татка, коніка кормішь?
І нашто, каму рана, татка, коніка кормішь?
Табе, сыночак, табе,
На вайну ты паедзіш,
На вайну ты паедзіш і адтуль не прыедзішь,
На вайну ты паедзіш і адтуль не прыедзішь.
Не плач, татачка, пры мне,
Наплачасся без мяне.
Наплачасся даволі, як ня ўбачыш ніколі,
Наплачасся даволі, як ня ўбачыш ніколі.

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Грэцкай Вольгі, 1895 г.н., Кезік Марылі, 1887 г.н.

Зяленая арэшанька (варыянт першы)

Зялёная арэшанька,
Што ягад ні мая...
Хто ў прымаках пабываіць,
Той гора пазная[62].

Вот паехаў прымачэнька
Ў чыста поле араці.
Кінуў жонку маладую
Абед гатаваці.

Вот арэць, вот арэць,
На дом паглядаіць.
Усе жонкі абед нясуць,
А прымак ня маіць.

Вот нясець, вот нясець
Лебяды бяс солі.
Зьдзержыў коней, сеў паабедаў
І сказаў: - Даволі!

Прыехаў з поля прымачэнька,
Ды ня ўсьпеў ён сесьці...
Цешча, жонка загадалі:
Нясі сьвінням есьці!

Вот каб сьвіні паздыхалі
І хата згарэла,
Як мне гэта прымацкая
Жызьня надаела.

Вот сышліся дзьве саседкі,
Сталі гаварыці:
Твой прымака, мой прымака
Ня хочуць рабіці.

Вот падслухаў прымачэнька,
Стая пад дзьвярамі.
Пашоў у сьветлую сьвятліцу -
Заліўся сьлязамі.

Раскажу я вам, друзья:
Ў прымакі ня йдзіці!
Лепі йдзіці у цёмны бор
І там прападзіці.

Зап. у 1968 г. у г. Юрмала (Латвія) ад Панізьнік Ганны Рыгораўны,
1914 г.н. з в. Бабышкі

Высокая арэшанька (другі варыянт)

Высокая арэшанька
Век лісту ні мае.
Хто ў прымаках не бывае, -
Той гора ні знае[63].

Прымачэньку кулачэнькам
Спаці ўкладаюць,
А назаўтра ранюсенька
Араць выпраўляюць.

Вот арэць ён, арэць,
На сьвет паглядае.
Усе жонкі нясуць сьнедаць,
А прымак ні мае.

Вот нясець, ай, нясець
Лебяды бяс солі.
Зьдзержыў коней, узяў ложку...
І сказаў: - Даволі!

Як ня хочаш лебяды,
То еш хлеб з вадою,
А ня хочаш хлеб з вадою,
То ступай дадому.

Вот прыехаў наш прымак, -
Ня ўсьпеў каня адпрэгчы,
Загадала яму цешча:
Нясі сьвіням есці!

Каб і сьвіні паздыхалі ,
І хата згарэла,
Як мне гэта прымацкая
Доля надаела.

Сабраліся дзьве сястрыцы,
Сталі гаварыці:
Твой прымак й мой прымак
Ня хочуць рабіці.

Наслухаўся прымачэнька,
Стая пад дзьвярамі,
І, зайшоўшы у паветку,
Заліўся сьлязамі.

Усю ночку не заснуўшы,
Сам сабе ён баіў:
-Ніхай тога пярун спаліць,
Хто сюды ураіў!

Зап. у 1969 г. у в. Даўгінава ад Шаркеля Стася, 1909 г.н.

Аддаў міне татулька замуж далёка

Аддаў міне татулька замуж далёка[64],
У чужую староначку невядомаю,
У сямеічку незнакомую.
Жыву я адзін годзік, жыву я другі,
А на трэцім годзіку ў госьцейкі хачу.
Пупрасіла б коніка - знаю, не дадуць,
Пашла б я пяхотачкай - знаю, ні дайду.
Пупрашу зязюлечку з крылам ды ў пуху, -
Пуляту к татулечку у зялёны сад,
Сяду на бярозінку, буду кукуваць.
Ці не ўчуіць мамачка, печку цеплючы,
Ці не ўчуіць татачка, па саду йдучы.
Ці ня ўчуіць сястрыца, зёлкі палючы,
Ці ня ўчуюць брацеткі, коній пуючы.
Ды учула мамачка, печку цеплючы,
Ды учуў татулечка, па саду йдучы.
Ды учула сястрыца, зёлкі палючы,
Ды учулі брацеткі, коній пуючы.
Младчый кажыць: - Брацеткі, будзім йіе страляць.
Старшый кажыць: - Брацеткі, будзім йіе патаць:
Калі ты зязюлечка - ляці ў шчыры бор,
А калі сястрыцачка - ляці да нас у двор.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Адамовіч Яўгеніі (Гені), 1922 г.н.

А хто бяду ня ведаіць

А хто бяду ня ведаіць, -
Няхай бяду атведаіць.
А хто бяду ня знаіць, -
Няхай бяду спатаіць.
Сядзіць бяда пад мастом,
Едуць людзі з хварастом.
Разгулялася бяда мала, -
Усе калёсы паламала.
Націснулі мяшкамі -
Трапечацца ножкамі.
А пры том быў Пракоп,
Ён па мордзе бядзе троп.
А пры том быў Тарас,
Ён у морду бядзе - раз!
Пашла бяда да папа -
Зьбілі бяду як снапа.
Пашла бяда да міністра -
А міністра ідзець быстра.
Пашла бяда да Дзям'яна,
А Дзям'ян ідзець п'ян.
Пашла бяда невялічка,
Спаткалася з чалавечкам.
Дзе ты, бяда, радзілася ,
Чаго ка мне чапілася?
Я ў Вільні радзілася,
У Варшаве крысьцілася.
Я ў Вільні расла,
Ў Вільні й замуж зайшла.
Гэтат раз не гаразд,
Не пайду другой раз.
Мужычкі-кулачкі
Прадавалі Навічкі.
А ў Вільні на тарге
Стаіць каза на бядзе.
Прыязджалі папы -
Пакупалі крупы.
Прыязджалі на валох,
Памянялі на гарох.
А вы, жыды, маць вашу,
П'ю я водку не вашу.
Упілася ж я,
Не за ваша ж я.
Мая курка зьняслася, -
За яечка ўпілася.
Узьляцела на снапы -
Зьнесла яек тры капы.
А я яйкі прадала,
Жыду доўг аддала.

Зап. у 1969 г. у в. Лявонпаль ад Кезік Марылі, 1887 г.н.

Вдоль па мору

Вдоль па мору,
Вдоль па мору,
Вдоль па мору, мору сіняму[65]

Плыла утка.
Плыла утка,
Плыла утка - лебідзь белая.

Адкуль браўся,
Адкуль браўся,
Адкуль браўся разудалый маладзец.

Стрэльнуў утку,
Стрэльнуў утку,
Стрэльнуў утку - і нырнулася.

Пад ей вада,
Пад ей вада,
Пад ей вада ўскалыхнулася.

Адкуль бралась,
Адкуль бралась,
Адкуль бралась красна дзевіца?

Збрала пер'я,
Збрала пер'я,
Збрала пер'я на пярыначку.

Зап. у 1969 г. у в. Даўгінава ад Пальчэх Маруты, 1906 г.н.

Белая бярозачка

Белая бярозачка, ці ня тошненька табе,
Белая бярозачка, ці ня тошненька табе,
Ці ня тошненька ж табе ў цёмным лесе стаяці?
Ці ня тошненька ж табе ў цёмным лесе стаяці?
У цёмным лесе стаяці, у чыста поля глядзеці?
У цёмным лесе стаяці, у чыста поля глядзеці?
Малада Жэнічка, ці ня тошненька ж табе,
Малада Жэнічка, ці ня тошненька ж табе,
Ці ня тошненька ж табе ў чужой сямееццы жыць,
У чужой сямееццы быць - чужой мамачцы служыць?
У чужой сямееццы быць - чужой мамачцы служыць?
Ці ня тошненька ж табе чужой сямееццы служыць,
Ці ня тошненька ж табе чужой сямеецы служыць,
Ці ня тошненька ж табе сваю мамачку забыць.

Дура-дура-дурачына

Дура-дура-дурачына,
Неразумная дзяўчына,
Неразумная дзяўчына,
Вышла замуж за казачаньку старога,
Вышла замуж за казачаньку старога.
Прывяла яна яго ад карчомачкі п'янога,
Прывяла яна яго ад карчомачкі п'янога -
Палажыла спаці ў цясовую краваці,
Палажыла спаці ў цясовую краваці,
Сама пашла на даліну салавеечку ўсьцішаці,
Сама пашла на даліну салавеечку ўсьцішаці:
Пойце, пойце, салавеечкі, салавеечкі ў даліні,
Пойце, пойце, салавеечкі, салавеечкі ў даліні,
Не будзіці майго мілога ў пярыні,
Не будзіці майго мілога ў пярыні.
Нехай жа ён сьпіць, мне галовачку не дурыць,
Нехай жа ён сьпіць, мне галовачку не дурыць.

За лесам, лесам

За лесам, лесам
За лесам, лесам, рано-рано,
Сонейка йграець.
А там Валодзька,
А там Валодзька, рано-рано,
Каня сідлаіць.
Каня сідлаіць,
Каня сідлаіць, рано-рано,
Да Жэні едзіць.
Каня сідлаіць, рано-рано,
Да Жэні едзіць.

Горка, горка гарэліца

Горка, горка гарэліца - ох, я іе люблю[66].
А хто ж будзіць іе піці, як, малада, памру?
Будуць піці і гуляці ўсе суседачкі мае,
Будуць піці, успамінаць адпіяшачку, міне.
Як я была маладая - і піла, і піяла,
А я сваю худобачку за адзін дзянёк прапіла.

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Кезік Марылі, 1887 г.н.

Чырвона каліна

Чырвона каліна
У полі стаяла.
Чаму смутная, невясёлая
Ты са мной размаўляла?[67]

Ў полі вецір ня веіць,
Лісту не калышаць.
Мая мамінька, мая родная,
Мілы пісям ня пішаць.

Хоць бы адно напісаў бы,
Хоць бы я прачытала.
Сваю долечку, сваё шчасьцейка
Я б яму расказала.

А ў полі дубочак,
А на ім жалудочак.
Як ня прыйдзе жа ды мой міленькі -
Невясёл той дзянёчак.

Як пайду, ды я пайду,
Дзе я ўперад хадзіла.
Ці ня ўвіджу, ці ня ўстрэчу ж я,
Каго верна любіла.

Ня ўвідзіла яго, -
Ягонага брата.
Завядзіце ж вы, пакажыце ж мне,
Дзе ягоная хата.

Ці я не такая,
Як тая, другая.
Я й харошая, я й прыгожая -
Мая доля ліхая.

Стук-стук па сенях, стук-стук па новых

Стук-стук па сенях, стук-стук па новых.
А хто ж там ходзіць, да й каго ж там будзіць?
Да свякроўка ходзіць, да й нявесту будзіць:
Да ўстань, нявеста, да ўстань, нябога.
Ужо нашы суседзі да таўкуць і мелюць,
А ў нас, нябога, не чуваць нічога.
А нявестка ўстала дай горда сказала:
О Божа ж, мой Божа, чаго я даждала?
Як у мамкі была - нічога не знала,
Я і кур не чула, я і зор не знала.
Асталася ў свякроўкі - я й куры пачула,
Я й куры пачула, я й зоры пазнала.
Я й пачула куры, таўкучы-мелючы.
Я й пазнала зоры, па вадзіцу йдучы.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Адэлі, 1905 г.н.,
Адамовіч Яўгеніі, 1922 г.н., Кліманскай Зінаіды, 1920 г.н.,
Шук Ліды, 1927 г.н.

Як пайду я да млына

Як пайду я да млына.
Да млына.
А ў мяне навіна,
Навіна.

Тама, мама, мельнік,
Тама, мама, добры.
Мельнік, мама, харошы:[68]
Меле грэчку без грошы.

Меле, меле, шаратуе.[69]
Адвернецца - пацалуе.
І мерачку не бярэ,
І на крупы падзярэ.

Ці сьвет, ці сьвітае

Ці сьвет, ці сьвітае,
Ці на зоры займае,
Ці мой міленькі, голуб сізанькі,
Коніка сядлае[70].

Сядлай, мілы, каня,
Каня вараненьку.
Прыязджай, мілы, забірай, мілы,
Мяне, маладзеньку.

Я й радзілася - там не была

Я й радзілася - там не была,
Куды мяне цёмна ночка завяла.
А не цёмная ноч - конь вараны,
А не конь вараны - князь малады[71].

А ў полі азерца

А ў полі азерца -
Там плавала вядзерца.
Сасновы клёпкі, дубовае донца...
Не цурайся, казак, дзевы[72].

Зап. у 1960 г. у в. Латышы ад Сялюн Ядзі, 1922 г.н.

А ў гародзе вішня

А ў гародзе вішня
З-пад кораня вышла.
Не журыся ты, дзяўчонанька,
Што я не жаніўся.

Ехаў Янка ў поле,
Ў поле ваяваці...
А дзяўчына, як маліна,
Вышла праважаці.

Куды, Янка, едзіш,
Куды ад'язджаеш?
Відзіш, еду на пабеду,
А ты задзяржаеш.

Доўга, ці каротка -
Выехаў наш Янка.
З поля і з-пад горкі
Мчыцца, як маланка.

Ішлі тры дзяўчыны,
І каждая казала:
Як я дзявочым сэрцам
Парубка кахала!

А цяпер мне цяжка:
Ўсю ноч уздыхаю.
І пад белай бярозай
Сьлёзы праліваю.

У суботу Янка

У суботу Янка
Ехаў ля ракі.
Напаткаў дзяўчыну -
Мыла ручнікі[73].

Гаварыў дзяўчыне:
Ужо дзень патух.
Дзе тут пераехаць
На зарэчны луг?

Многа ёсьць тут бродаў,
Едзь абы куды.
Не муці мне толькі
Чыстае вады.

У маркоце Янка
Галавой панік.
З рук упаў у дзеўкі
Беленькі ручнік.

Янка, мой саколік,
Падыйдзі хутчэй.
Ой, плыве, зьнікае
Ручнічок з вачэй.

Супыніўся гнеды
Пад вярбой густой.
Цалаваў Аленку
Янка над вадой.

Над ракой туманы
Ходзяць па зямлі,
А па хвалях цёплых
Ручнікі плылі.

Зап. у 1960 г. у в. Латышы ад Сялюн Ядзі, 1922 г.н.

А пад гаем, гаем, гаем зеляненькім

А пад гаем, гаем, гаем зеляненькім -
Там арала дзяўчынанька ў тры баразёнкі.
Пасеяла руты-мяты і ўсякія зёлкі.

Расьлі яны, расьлі - пара іх зьбіраці.
Дзе ні браўся казачок путанькі візаці[74].

Візалі, візалі - захацелі есьці.
Мусіў казак для дзяўчыны пернікаў прынесьці.

Елі яны, елі - захацелі піці.
Мусіў казак для дзяўчыны жбан мёду купіці.

Пілі яны, пілі - захацелі спаці.
Мусіў казак для дзяўчыны пасьцель мякка слаці.

Спалі яны, спалі - пара ўставаці.
Мусіў казак для дзяўчыны музыку наняці.

Пайшла тая слава ў Вільню і Варшаву,
Што дзяўчына з казачком ночку не праспала.

Як я у матулькі адна дочка была

Як я у матулькі адна дочка была -
як вішанька ў садочку цьвіла.
Цьвіла, цьвіла, ды пацьвітывала,
З малайцамі ды пагулівала[75].

Дасталася злому духу - мужыку,
Засушыў ён міне што рыбачку ў духу.

Як наехаў повен двор казакоў, -
да забралі ж майго мужа у палон.
Мне не шкода, што яго забралі,
але шкода, што някрэпка зьвязалі.

А як ён уцячэ, уцячэ -
мне галоўку натаўчэ, натаўчэ.
Мне прыдзецца ўцікаць, уцікаць,
зь вераб'ямі пад страхою начаваць.

Араў Юрка край дарозе

Араў Юрка край дарозе[76].
Гэй-гэй-гэй! Цум-ба, рум-ба, тпру!

Павешаў торбу й на бярозе.
Гэй-гэй-гэй! Цум-ба, рум-ба, тпру!

Там дзяўчаты жыта жалі.
Гэй-гэй-гэй! Цум-ба, рум-ба, тпру!

Яны, шэльмы, торбу ўкралі. -
Гэй-гэй-гэй! Цум-ба, рум-ба, тпру!

Не пустую - зь пірагамі.
Гэй-гэй-гэй! Цум-ба, рум-ба, тпру!

Не с прастымі, з бульбянымі.
Гэй-гэй-гэй! Цум-ба, рум-ба, тпру!

Ой, у полі каліна

Ой, у полі каліна
Увесь лес украсіла.
Чаго смутная, невясёлая,
Ці не матулька біла?[77]

Мяне ж маці ня біла,
Тай я сама засмуціла.
Ды не даў мне Бог, не судзіў мне Бог,
Каго верна любіла.

Пайду я да броду,
Да броду па воду.
Ды прыглянуся, ды прысматруся,
Ці харошага роду.

Ці ж я не такая,
Як тая, другая ?
Я й харошая, я й прыгожая,
Толькі доля ліхая.

Пайду я у царкву,
Стану за дзьвярамі.
Людзі молюцца, людзі клонюцца,
А я льюся сьлязамі.

Каб я гэта знала.
Што замужам ліха, -
Я й сядзела бы, й бульбу ела бы
У матулічкі ціха.

Лепей у матулькі
Посну бульбу есьці,
Ня чым з п'яніцай, ды з нялюбам жа
За сталочак жа сесьці.

Хмура-хмурэе, дожджык ідзець

Хмура-хмурэе, дожджык ідзець,
А сабралася бедна басотка і гарэлку п'ець.
Хмура-хмурэе, дожджык ідзець,
А сабралася бедна басотка і гарэлку п'ець.

П'ём мы водку, п'ём самагонку, -
Будзім піць віно.
А хто прыдзе, з нас пасьмяецца -
Будзім біць таго[78].

Прышоў да іх дзяцька, дзяцька багаты -
Насьміхаецца:
За што, за што бедна басотка
Напіваецца?

Хадзі, дзяцька, дзяцька багаты,
Сядзь, выпі віна.

Піці, хлопцы, піці, малойцы, -
Не хачу я піць.
Бо я маю сто рублей ўмесьці -
Не хачу дзяліць.

Адзін за руку, другі - за другую,
Трэці - ў карак б'ець:
Ты ня йдзі, дзяцька, дзяцька багаты,
Дзе басотка п'ець!

Спарадзіла чачотачка

Спарадзіла чачотачка
Семера дачок.
Спарадзіла невялічка
Семера малых.
І Аўгеню, і Аксеню,
І Кацюху, і Насьцюху,
І Макрыду, і Грыпіну,
Сёмую Хімку[79].

Спарадзіла і ўзрасьціла,
Замуж аддала.
А Аўгеню - за Мірона,
А Аксеню - за Сапрона,
А Кацюху - за Дзяміда,
А Насьцюху - за Сьпірыда,
А Макрыду - за Івана,
А Грыпіну - за Сьцяпана,
Хімку - за Кузьму.

Як пачала, невялічка,
Пасаг выдаваць,
Як пачала, невялічка,
Ды ўсіх надараць.
А Аўгені - кажушок,
А Аксені - хвартушок,
А Макрыдзе - дзьве кошкі,
Агрыпіне - панчошкі,
Хімцы - істужкі.

Зап. у 1968 г. у в. Латышы ад Мядзюха Любы,
1928 г.н. з Шаркаўшчынскага р-на.

Страшны суд (гутарка)

Вы паслухайце, людзі,
Што будзіць на Страшным судзе.
Труба крэпка заравець,
Усіх людзей сазавець.
Хто памёршы, хто забіт ,
Хто на кладбішчы ляжыт, -
Усе тады зь мёртвых ўстануць:
Якім хто быў, такім і станіць.
Калі сабярэцца увесь люд, -
Тады пачнецца Страшны суд.
І вось таго будуць судзіць,
Хто на сьвеце ня ўмеў жыць,
Хто сьмяяўся з другога
Хто ня верыў у Бога...
Уперад за ўсё панам
Абсмаляць бакі як сьвіням:
Ксяндза слухаць не хацелі,
У пятніцу мяса елі,
У касьцёле не бувалі:
Хто ў касцёл, а яны ў лес.
Павядзець іх у пекла бес.
Смашна елі, пілі водку, -
Нальець ім чорт смалы ў глотку .
Як з панамі разьбяруцца ,
Тады й да нас дабяруцца.
Бацька й матка там, іх дзеці,
Што ня так жылі на сьвеці:
Матцы будзе за тое пекла,
Што малых дачок ня секла,
Што да добрага ня ўчыла
І як сучак распусьціла.
І бацьку будзе пекла часьць,
Што наўчыў сыноў красьць.....

Зап. у 1969 г. на вяселлі у в. Лявонпаль ад Барэйкі Васіля, 1923 г.н..

Пад Аршавай[80]

Пад Аршавай ёсьць такое места:
Там кіпеў крывавы бой.
Бой крывавы - пір багатый.
Не забудзем цалы век[81].

Вот прышоў туды з лапатай
Ненавісны чалавек.
І зароет там у яму
Ўсіх салдат, афіцарэй.

Будзем жыць мы там вясёла.
Будзем песенькі сьпяваць.
Як узнаюць пра нас дома, -
Будуць сьлёзы праліваць.

Зап. у 1968 г. у в. Бабышкі ад Панізьнік Альжбеты, 1888 г. н.

Дзіцячы фальклор

Люлі-люлі-люлі

Люлі-люлі-люлі -
Прыляцелі куры,
Селі на варотах
У чырвонах ботах.
Сталі сакатаць-таць,
Нечага ім есткі даць.
Ці гароху троху,
Ці жыта карыта,
Ці ячменю жменю,
Ці аўса з каўша,
Ці канапель чарапень.
Ці Бога аладку
Накарміці матку.

Палез кот на дульку

Палез кот на дульку
І дулічак не дастаў,
Сабе пальцы паттарваў.

Люлі - люлі, палюляй,
Як высьпіся - пагуляй.
Люлі-люлі-люлі, -
Каб капусты улілі,
Кусок хлеба далі.

Гута-гута-гута-та...
Пашла кошка за ката,
А за катом добра жыць -
Не надабя штаноў шыць.

Па(й)шоў каток у лясок
Па(й)шоў каток у лясок,
Прынёс каток паясок.
Таму-сяму прадаваў,
А Паўлачку за сяк аддаў.

Пайшоў каток на ганак,
Прынёс каток баранак.
Таму-сяму прадаваў,
А Паўлачку за сяк аддаў.

Па(й)шоў каток па плаце -
Біце катка па хвасце.
..........................
Па(й)шоў каток па градках -
Біце катка па лапках.

Па(й)шоў каток на вулку -
Прынёс качулку.
Таму-сяму прадаваў,
А Паўлачку за сяк аддаў.

Па(й)шоў каток на рынак -
Прынёс каток скарынак.
Таму-сяму прадаваў,
А Паўлачку за сяк аддаў.

Па(й)шоў каток у лясок -
Знайшоў каток паясок.
Таму-сяму прадаваў,
А Паўлачку за сяк аддаў.

Чыжык чыжык, дзе ж ты быў?

Чыжык , чыжык, дзе ж ты быў?
За ракою водку піў.
Выпіў чарку, выпіў дзьве -
Зашумела ў галаве.

На тым баку ракі
Пабіліся казакі.
За якую прычыну
За красную дзяўчыну.

Зап. у 1968 г. у в. Лявонпаль ад Грэцкай Вольгі, 1895 г.н.

 



[1] Паўтараецца пасля кожнага радка

[2] Прыпевак паўтараецца пасля кожнага радка.

[3] Гарнец - 3,28 літра.

[4] Паўтараецца пасля кожнага радка.

[5] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[6] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[7] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[8] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[9] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[10] Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.

[11] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[12] Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.

[13] Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.

[14] Кожны радок паўтараецца двойчы

[15] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[16] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[17] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[18] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[19] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[20] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[21] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[22] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[23] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[24] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[25] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[26] Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.

[27] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[28] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[29] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[30] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[31] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[32] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[33] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[34] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[35] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[36] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[37] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[38] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[39] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[40] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[41] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[42] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[43] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[44] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[45] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[46] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[47] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[48] 2 апошнія радкі кожнага слупка паўтараюцца двойчы.

[49] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[50] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[51] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[52] 2 апошнія радкі кожнага слупка паўтараюцца двойчы.

[53] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[54] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[55] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[56] Два апошнія радкі страфы паўтараюцца двойчы.

[57] Кожны другі радок паўтараецца двойчы.

[58] Кожны другі радок паўтараецца двойчы.

[59] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[60] Кожны другі радок паўтараецца двойчы.

[61] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[62] Два апошнія радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.

[63] Два апошнія радкі кожной страфы паўтараюцца двойчы.

[64] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[65] Апошні радок кожнай страфы паўтараецца двойчы

[66] Кожны радок паўтараецца двойчы.

[67] Апошнія два радкі радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.

[68] Два апошнія радкі паўтараюцца двойчы.

[69] Кожны радок гэтай страфы паўтараецца двойчы.

[70] Два апошнія радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.

[71] Два апошнія радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.

[72] Два апошнія радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.

[73] Два апошнія радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.

[74] Другі радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.

[75] Два апошнія радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.

[76] Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.

[77] Два апошнія радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.

[78] Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.

[79] Апошні радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.

[80] Песня нагадвае пра расправу войскамі А.Суворава над паўстанцамі пад час штурму Варшавы ў 1794 г.

[81] Два апошнія радкі кожнага куплета паўтараюцца двойчы.

 

 

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

На здымках -- захавальнікі фальклорных скарбаў: Марыля Кезік, Андрыян Кісьляк, Ганна Панізьнік, Альжбета Панізьнік, Ліда Шук з дачушкамі.

Напісаў Сяргей Панізьнік,
Дата 12/06/2014 Час 21:03

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 290
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7122
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 50795