Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Аб вытоках духоўнасці і гармоніі ў грамадстве Друк E-mail
03.10.2014 | 00:07 |
Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі, 1923-2013Памяці выдатнага філосафа.

Год, як пайшоў з жыцця Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі, 1923-2013.
Васіль Якавенка, пісьменнік:
Па матывах уласных артыкулаў, а таксама навуковых прац М.Крукоўскага, Л.Яўменава, В.Пазнякова, А.Рагулі, К.Хюбнера, К.Ясперса, Э.Сміта, В.Гумбальта, К.Лявонцьева.

Паспрабуем адкрыта і шчыра паразважаць пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым беларускім народам - ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы ідэнтычнасць, развіваць творчы дух.

Будзем зыходзіць з таго, што нацыя ёсць суб'ект, які праз сваю наяўнасць уплывае на грамадзянскую супольнасць, а праз яе - і на дзяржаўны апарат, які мы проста будзем называць Д з я р ж а в а й. 

Я ведаю: тое што стаіць за гэтыя словамі, дойдзе далёка не да кожнага розуму, не да кожнага сэрца, і таму, каб даць найбольш поўнае ўяўленне аб прадмеце гаворкі, звернемся да параўнання. Паставім у думках перад сабой два словы-паняцці - Н а р о д  і  Н а ц ы я . Яны блізкія па значэнні. Больш за тое - імі часам карыстаюцца як сінонімамі. Тым не менш, калі паводле метафары ўявіць іх аб'ёмна, скажам, як своеасаблівыя збудаванні для жыхароў і прыдаць ім знакавую сутнасць, якую для гэтакіх форм і паняццяў прадугледзела матухна-прырода, то між гэтымі формамі і іх падабенствам, іх роднасцю стане відавочнай і вялікая розніца.

Прынамсі, першую форму мы павінны пакінуць без усялякай адмысловай надбудовы, скажам, без традыцыйнага даху, бы тыя дамы-хрушчоўкі. Дамовімся, што за гэтым збудаваннем стаіць Н а р о д, у той час як нашанскае другое збудаванне ўжо вымагае гожага даху, які хутчэй за ўсё завершыцца купалам, і тады ўсё, узятае разам, і будзе адпавядаць вызначэнню Н а ц ы я. Само сабой, гэтая рэч на вачах ператворыцца з дома без даху, ў гожы храм, вялікі ці малы, у сталы прытулак, дзе месціцца ды вольна жыве дасціпны народ, а з ім і дух ягоны.

Адухоўленае жыццё Н а р о д а матэрыялізуецца ў дыялектычна супярэчлівым і бясконцым развіцці ўласнай гісторыі, культуры, мовы, веры, еднасці псіхічнага стану, традыцый, і гэта - складнікі Нацыі. Не пазбаўленыя падстаў меркаванні, што Нацыі пачалі спакваля фармавацца яшчэ з біблейскіх часоў і нават раней.

Такім чынам замацуемся на думцы: Народ фізічна мае амаль тыя ж цела і масу, Народ займае тую ж прастору на зямлі што і Нацыя, адно ўяўляе сабой параўнальна штосьці менш дасканалае ў сваёй сукупнасці, больш прыземленае, прыгнобленае, даруйце... У той час як Нацыя - гэта ўсё-ўсёсенькі, ўзятае разам з тым, што сягае ўгору.

Нацыя - мовай вышэйшых матэматычных вылічэнняў - няйначай, мае чацвёртую каардынату, а менавіта - дух, самадастатковы дух народа, апроч тых трох вымярэнняў у фізічнай прасторы, у якіх бытуе народ.

Скажам і так: Нацыя - гэта народ, які ў калаўроце часу не пазбыўся сваёй духоўнай культуры, гісторыі, мовы...

У ідэале Народ і Нацыя - гэта адно і тое ж. Так яно раней і лічылася, так і было. Таму словы нацыя, народ і прырода блізкія не толькі па сэнсу, але і па філалагічным сваім паходжані, што зусім відавочна. У слоў "народ" і "прырода" (агульны корань "род..."), а словы "народ" і "нацыя" гэтак жа лігнвістычна узаемна суадносяцца. Лацінскае natio (таксама "народ") нітуецца з лацінскім nascere "нараджацца", natus "народжаны", як і "прырода - natura" (тут і там той жа корань nat. ). Разыходжанні ў значэнні слоў Народ і Нацыя, напэўна, з'явіліся ў ходзе гістарычных дысанансных і разбуральных працэсаў.

Само вызначэнне «нацыянальнае» ў дачыненні да іншых знакавых адзінак, напрыклад, культура, дзяржава, герб, сцяг, памяць, мова, прадугледжвае наяўнасць пэўнага зместу ў самім асяродку грамадства як стрыжня, які ў абыходку называюць нацыянальнай ідэяй. І не варта даказваць, што без яе - лёсавызначальнай ідэі - немагчымым было б самапазнанне і самавызначэнне народа. Невыпадкова вялікі Я.Купала ў ХХ стагоддзі першапачатковую задачу бачыў у самарэалізацыі беларускай нацыі, у прызнанні светам яе ідэнтычнасці і ставіўся непрымірыма да яе ворагаў:

Чаго вам хочацца, панове?
Як
i вас выклiкаў прымус
Заб
iць трывогу аб тэй мове,
Якой азваўся беларус?

З асаблівай жа сілай скруха на сваім, нацыянальным загучала ў ягонай п'есе "Тутэйшыя", але, што праўда, жыла гэтая тэма ў ягоных вершах і клопатах пра беларусаў ад самага пачатку літаратурнае творчасці:

А чаго ж, чаго захацелась iм,
Пагарджаным век, iм, сляпым, глухiм?
- Людзьмi звацца! 

Адно сёння на этнічным рубяжы, на які выйшаў Купала, працуе ўжо і беларуская філасофская думка. Прафесар Валерый Пазнякоў слушна адзначае, што нацыянальна-этнічная самаідэнтыфікацыя «акрэсліваецца пастаянствам асэнсавання свайго мінулага ў цеснай сувязі з цяперашнім часам». Менавіта тут, на скрыжаванні мінулага з новым часам, і пачынаюцца вытокі духоўнай сілы самога народа. Духоўнасць узбагачаецца і пашыраецца нацыянальнымі скарбамі, да якіх льга аднесці менталітэт і характар, гістарычную памяць, святы і абрады, распаўсюджаную і развітую вусную народную творчасць, мову... Дарэчы, мова, у якім бы абліччы яна ні ўспрымалася, заўжды пазначана адметным водарам, духоўным дыханнем. Як, зрэшты, і высокамастацкая гістарычная і патрыятычная літаратура - творы нашых класікаў і тых, хто годна пераняў ад іх эстафету - Мележ, Танк, Караткевіч, Быкаў... Духоўнасцю дыхаюць лепшыя ўзоры іншых відаў мастацтва, усё, што служыць самапазнанню народа, без чаго цяжка ўявіць Этнас, Нацыю.

Нацыя склалася! На розных этапах свайго станаўлення яна адлюстроўвала свой багаты вопыт у класічных формах, цалкам прыдатных для шырокага ўжытку ў сацыяльным і культурным жыцці - не толькі ў выглядзе прыказак, прымавак , сентэнцыяў, але і ў формах прававой культуры - Статута, Закона, Устава... Гэтым здабыткам карысталіся і нашы суседзі. Толькі ж гэта не значыць, што класічныя каноны развіваюцца і жывуць самі па сабе - над імі заўсёды вісіць пагроза разбурэння. І, калі Нацыя аднойчы заявіла аб сябе, то ўжо без шчырага клопату пра яе сваіх жа грамадзян яна буцвее; і рушыцца тады вабны высокі дах, увенчаны купалам, і няўтульна робіцца няўцямнаму люду; самавіты і багаты на праявы розных граняў жыцця народ спакваля ператвараецца ў шараговае, без выразнага твару, насельніцтва; што казаць, люд і годны, і разумны, як раней, адно не знаходзіць, на што душой абаперціся, а чарка і шкварка, пра якую з пераменным поспехам дбае з году ў год вертыкаль, не ўздымае душы, не развівае высакародных пачуццяў, балазе яны, пачуцці, змардаваныя мінулымі дзесяцігоддзямі.

Дзіва, праз якія нягоды прайшла, усталёўваючыся, наша ліцвінска-беларуская супольнасць! 200 гадоў мардавання рознымі чыннікамі з усходу і захаду, прычым амаль кожныя 30 гадоў - вынішчэнне адроджанай беларускай эліты. Вобраз беларуса малявалі то лапатнікам з каўтуном у валасах, то лесавіком, абражалі яго высока дасканалую мову, называлі яе мужыцкай, саміх жыхароў абражаюць дагэтуль, называючы пагардліва бульбашамі і нават гарэлку для нас прыдумалі пад назвай «Бульбашъ». А цяпер - новая небяспека, якой нават іншых прыкладаў у гісторыі не падбярэш: САМАЛІКВІДАВАННЕ... Адно ці па сваёй волі мы гэта робім? Прынамсі, тэндэнцыя няпэўная. І разам з тым яскравая: толькі 16 адсоткаў дзяцей цяпер вучацца па-беларуску. Беларусь штогод прымае ўсё большую колькасць гастарбайтэраў, і неўзабаве з'явяцца кітайскія правінцыі. Гэта не можа шыкаваць настрой у грамадстве. Па трапных словах вядомага нямецкага філосафа апошніх часоў: "Страта ідэнтычнасці , вядзе да неврозаў, а неврозы, як вядома, не надта добрая аснова мірнага суіснавання" (Курт Хюбнер. НАЦИЯ - М. Канон. ОИ «Реабилитация», 2001, - 390 с.».

Жалю варта, але толькі карціна, схематычна намаляваная тут, - не вымысел. І, трэба меркаваць, па зараней выпрацаванай схеме ідзе "развіццё", якое да рэшты вымывае з самога паняцця Нацыі ўсялякія сэнсы. Пра нацыянальнае будаўніцтва і размовы няма. Наадварот, поўным ходам разбураецца раней створанае -нацыянальная адукацыя, іншыя нацыянальныя інстытуты, духоўныя каштоўнасці, якія зазвычай утвараюць залаты купал над суверэннай краінай. Ужо гучаць галасы дэнацыяналізатараў, маўляў, і Акадэмія навук, і Інстытут філасофіі - рэчы, нам не патрэбныя!

Цяпер паспрабуем паказаць і развіць нашы неспакойныя думкі схематычна. Зазначым, што тут у нас будуць фігураваць умоўна тры субстанцыі - Н а ц ы я , Н а р о д  і  У л а д а, якая заўжды прадстаўляе інтарэсы Дзяржавы і нярэдка выступае яе сінонімам. У вызначэнні Дзяржавы як такой, уласна, думкі розняцца. У савецкія часы люду афіцыйна даводзілі, што дзяржава ёсць апарат прыгнечвання, у арыгінале - "подавления" аднаго класа другім (У.І.Ленін). І ўжо, у адпаведнасці в гэтакім вынаходніцтвам розуму, у палітыцы СССР ад самага пачатку быў закладзены дзяржаўны тэрарызм: падаўлялі і падаўлялі на ўсе бакі... Нападаўляліся: у вёсцы, напрыклад, без спадчынных руплівых і хварэючых за гаспадарку сялян зямля стала ператварацца ў пустку, быллём зарастае, асабліва ў Расіі.

Аднак В.Ф.Гегель меў больш гуманныя ўяўленні пра Дзяржаву:"Дзяржава ёсць рэчаіснасць маральнай ідэі - маральны дух як відавочная, сама сабе зразумелая субстанцыянальная воля, якая мысліць і ведае сябе і выконвае тое, што яна ведае і паколькі яна гэта ведае" (Гегель Вільгельм Фрыдрых. "Філасофія права" - М.Мысль, 1990. - 524 с.). З Гегелем, дарэчы, у меркаваннях пра дзяржаву не надта разыходзіліся К.Маркс і Ф.Энгельс. Аднак згадаем тут і пра сваё беларускае. Няйначай, у адпаведнасці з духам апераджальнага развіцця, які наогул быў уласцівы нашым продкам, у ХVI стагоддзі была створаная ды, як вядома, дзейнічала амаль да сярэдзіны XIX стагоддзя зусім маральная, бо ўлічвала звычаёвае права, і глыбока дэмакратычная, як што адпавядала інтарэсам усіх сацыяльных груп і катэгорый насельніцтва, канстытуцыя па форме Статута Вялікага Княства Літоўскага. Вялікае Княства было сапраўды "рэчаіснасцю маральнай ідэі". Але ж не сакрэт, што і падобная дзяржаўная структура "мае патрэбу ў нітуючых сілах нацыянальнай свядомасці" (па К.Хюбнеру, стар.381).

Цяпер акрэслім на паперы рамку, у якой умоўна размяшчаюцца нашы суб'екты з ўсёю сваёй прасторай, што геаграфічна і духоўна ляжыць у падмурку Дзяржавы.

Мал.1. У аснове малюнка знаходзіцца Народ. Па вертыкалі ўздымаецца Улада, яна і сімвалізуе Дзяржаву. Нацыя па тых ці іншых прычынах адсутнічае (нацыянальныя духоўныя каштоўнасці па нейкай прыхамаці, верагодна, адсякаюцца ўладаю). Народ, ізаляваны ад духоўных скарбаў, ад сваёй гісторыі, мовы культуры, і гэта зыначвае ды памяншае ягоныя сілы. Паміж Народам і Дзяржавай складваюцца адно гарызантальныя (сацыяльна-вытворчыя) адносіны, грамадзянская супольнасць прыгнобленая, духоўная сфера спляжаная. Нішто не перашкаджае вертыкалі з розных узроўняў ціснуць на Народ. Урэшце на малюнку, як і ў натуры зазвычай, складваецца інфраструктура гета. Паводле гэтай схемы, пра гарманічныя адносіны двух суб'ектаў - Народа і Дзяржавы, якія па-рознаму адышлі ад спадчынных нацыянальных каштоўнасцяў гаварыць не выпадае.

Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі, 1923-2013

Мал. 2. Тут Народ і Дзяржава ўступаюць у парытэт з нашым умоўным, але існым суб'ектам - Нацыяй. Прычым, у Народа з Нацыяй адносіны сваяцкія, простыя, у ідэале - цесныя. А вось Дзяржава з Нацыяй паўсюль мае адносіны апасродкаваныя - праз Народ, а калі сказаць больш канкрэтна - праз грамадзянскую супольнасць, якая развіваецца і паўстае з Народу. Вышэй ляжыць духоўная сфера, духоўная культура, непаўторная, адмысловая па сутнасці культура, паколькі належыць яна менавіта гэтай непаўторнай Нацыі і Дзяржаве. Верхні элемент малюнка дзейнічае рэзанансна і прыўздымае Народ да самаўсведамлення і самаідэнтыфікацыі, да ўтварэння актыўнай грамадзянскай супольнасці і праз яе - парытэту Народу з дзяржавай. Гарызантальнымі і іншымі лініямі паказаны стасункі суб'ектаў між сабой. У гэтым выпадку, нягледзячы на розныя супярэчнасці, якія паспяхова пераадольваюцца, у грамадстве і Дзяржаве утвараецца варыянт гармоніі. Шанцы на поспех, сілы і моц усіх суб'ектаў павышаюцца.

Якраз тут да месца будзе прывесці і словы філосафа М.Крукоўскага пра тое, што ў пэўных умовах сацыяльны і духоўны бакі дасягаюць той ступені развіцця, калі яны "становяцца здольнымі па-свойму ўраўнаважваць біялагічную прыроду чалавека, ураўнаважваць яго цялесны бок. Калі параўнаць дзеянне біялагічнага субстрата ў чалавеку з сілаю цяжару, а яго сацыяльны бок, ягоную сацыяльнасць і духоўнасць, з нейкай уздымальнай сілай, то гэтая апошняя дасягае цяпер такой ступені інтэнсіўнасці, што аказваецца здольнай процістаяць сіле цяжару і ўтрымліваць чалавека ў стане самастойнага палёту" ( Н.И.Крюковский. «Человек прекрасный». - Мн. БГУ им. Ленина, 1983. - 287 с.).

Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі, 1923-2013

Мал. 3. Той жа квадрат. Цяпер у ім паказана, якое месца і вагу павінны займаць пры перапляценні інтарэсаў ды гарманічных партнёрскіх адносінах Нацыя, Народ і Дзяржава. Гарманічныя адносіны гэтых трох суб'ектаў паказваюць на раўнавагу, прыгажосць і шчаснае жыццё грамадства.

{mosimage}

У апошнія гады ўсё часцей пачалі з'яўляцца публікацыі, у якіх замежныя госці, зазвычай турысты раяць беларусам больш рашуча захоўваць сваю ідэнтычнасць, адметнасць натуры, характару і, зразумела ж, культуры. Вось і аўстрыйскі журналіст Джозеф Гафл пасля наведвання Беларусі ў сёмы раз палічыў не лішнім зазначыць: галоўны скарб Беларусі - гэта яе жыхары, таленавітыя, добразычлівыя, кемныя. Ягоны заклік: берагчы сваю культуру! І гэты заклік прагучаў для нас як папярэджанне: "Вы не павінны даваць сябе прыніжаць, - мовіў госць, - трэба пастаянна паказваць свету, што вы - дасціпны і здольны народ!" (zautra.by).

Зусім відавочна, што свежым вокам турыст улавіў у нас, беларусаў, проста знакавую загану: недахоп нацыянальнай самасвядомасці, няўменне пачуваць сябе нацыяй! Адсюль і парады быць смялейшымі і прадстаўляць свету сваё, а не чужое. Замежнаму госцю проста няўцям, што наша дзяржаўная палітыка пакуль адлучае людзей ад сваёй роднай гісторыі і культуры, ад самавітых і цікавых для шырокага свету нацыянальных скарбаў, якія разам з тым з'яўляюцца крыніцай духоўнасці чалавека ў грамадзянскай супольнасці.

Неяк у Федэральнага прэзідэнта Германіі Іаганэса Рау спыталі людзі старэйшага пакалення: «Скажыце, што мы павінны перадаць сваім дзецям?» І ён адказаў: «Скажыце ім пра тое, што, выпраўляючыся ў іншыя краіны, важна мець радзіму ўнутры сябе. Таму што ў таго, хто не мае дома, не можа быць і суседзяў». А суайчыннік Рау К.Хюбнер у гэтым пытанні таксама не пакідае двухсэнсоўнасці, бо лічыць, што "не толькі ідэнтычнасць асобы, але і ідэнтычнасць нацыі абарочваецца неабходнай умовай чалавечага суіснавання" (там жа, стар. 291).

Дык ці не варта нам, шаноўныя-любыя суродзічы, беларусы, біць у званы, і гучна біць, і доўга біць, дый рабіць штосьці пэўннае, бо мы страчваем самае дарагое, што пакуль яшчэ ёсць у нас, - духоўную культуру як душу, а з ёй і сябе, і зямлю, і Айчыну.

Васіль Якавенка, пісьменнік. 2013.

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Артыкул напісаў Якавенка, а на фота чамусьці спадар Тарас Анатоль Яфімавіч!?

Напісаў мінак,
Дата 10/11/2014 Час 19:43

Здравствуйте, уважаемый Василий Тимофеевич! Статья интересная, достаточно глубокая по прорисованным оттенкам понятий народа и нации. Но, думается нацию следует явней и очевиднее связать с языком: это предлагал в своем определении нации еще Сталин (возможно он эту мысль у кого-то позаимствовал, но -- прижилось!) , а он был специалистом по делам национальностей в партии еще с начала прошлого века. Без языка нация -- нечто эфемерное. Нация сплачивает народ -- сдается мне. А народ с необходимостью должен иметь самосознание. Его-то пробуждал Фихте у немцев своими разъездными лекциями. И пробудил-0таки. Немцы объединились, что позволило им выстоять при нашествии Наполеона. Мне кажется, народом любят жертвовать политики, когда нет в нем самосознания. 'Народ -- навоз истории' -- говорил Муссолини. 'Народ, не имеющий национального самосознания - есть навоз, на котором произрастают другие народы' (П.А. Столыпин). Выраженные и развитые национальные признаки есть фундамент жизненности народа. Гитлер укреплял нацию как опору государственности (а не народ, как нечто более расплывчатое). Отсюда основа гитлеризма -- нацизм. А самосознание делает народ большой непреодолимой силой. 'Социализм ... есть позитивное самосознание человека' (Маркс) и народа, и нации (так называемое национальное самосознание, по-белорусски -- самасвядомасть; близко к нему понятие самавызначэнне -- самоопределение, самовыбор, самоидентификация...). Самосознание и человека, и нации, и народа -- первейшие атрибуты их идентичности, представленности в мире как автохтонных акторов, субъединиц 'онтоса' (бытия).
Графики малоинформативны своей зацикленностью. Ими можно пожертвовать или как-то изменить в сторону ещё большей информативности, откорректировать слегка, усилив асимметричность в стрелках и их количестве. Статья годится для всякого образованного читателя. Но я бы еще поработал над более четким разделением понятий нация, этнос, народ. Всего доброго. Э.С.

Напісаў Эдуард Сороко,
Дата 10/06/2014 Час 12:26

 1 
Старонка 1 з 1 ( 2 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1046
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6276
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49949