Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Мікола МАЛЯЎКА. «Намольваю думкі і словы...» Друк E-mail
24.09.2014 | 23:40 |
Маляўка Мікалай АляксандравічМаляўка Мікалай Аляксандравіч нарадзіўся 13 снежня 1941 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння дзесяці- годкі працаваў у Карэліі лесарубам.

Скончыў філалагічны факультэт  Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1965). Настаўнічаў  у вясковых школах. Працаваў на рэспубліканскім радыё і тэлебачанні, у часопісе «Вясёлка».

Піша для дарослых і дзяцей. Аўтар  паэтычных  зборнікаў «Едуць маразы» (1966), «Лотаць»  (1973), «Эстакада» (1982), «Аднавякоўцы» (1988), «Зімні дождж» (1991), «Ручнічок на крыжы» (1995), «Покуць» (2001), «Сядзіба, або Хата  з матчы- най душою» (2002), «Старая зямля» (2005), «Ой, бярозы ды сосны...» (2006), «Дзічка ў полі» (2007), «Крыштальная  галінка снегападу» (2011) і інш.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1992), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1997), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта  Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Мастацкая літаратура» (2002).

Зямля

Сілы свае
Трацячы
Спакваля,
Кружыцца ў космасе
Наша Зямля,
Абцяжараная вякамі. Кружыцца -
З усімі мацерыкамі:
З акіянамі і жывымі вулканамі,
З гарадамі і вёскамі,
З храмамі Боскімі,
З пушчамі і пустынямі,
З рэкамі сінімі,
З нівамі, збожжам закалыханымі,
З шахтамі і будаўнічымі кранамі.
З грому раскатамі,
З войнаў цунамі,
З марамі светлымі і кашмарнымі снамі,
З абеліскамі і магіламі брацкімі,
З атамнымі станцыямі
І дзіцячымі цацкамі
Кружыцца ў космасе
Наша Зямля,
Веру ў людзей Трацячы Спакваля.

Божа,
Абразум і ўмацуй
Нас, малю:
Утрымаць у палёце Зямлю,
Абцяжараную вякамі, -
Чалавецтва ўсяго
Рукамі.

Настрой душу на цішыню

Каля начлежнага агню
Настрой душу -
На цішыню.

І загучыць,
І заварожыць зноў
Мелодыя, Забытая
даўно. Адкрыеш
ты, Нібыта
ўпершыню,
Жыццё сваё
Ва ўсіх яго
Праявах, -
І выйдуць з цемры
На святло агню
Адсутныя -
У вобразах яскравых.
І слоў не трэба -
Ясна ўсё
Без слоў:
У варажбе мелодыі -
Любоў...

Настрой душу
На цішыню -
Каля начлежнага агню.

Балада  пра святло

З выбухам снарадаў,
З рокатам матораў
Ліха набліжалася здаля.
Ад людскога смутку,
Ад людскога гора
Пацямнелі неба і зямля.

Перамога прабівалася ўсё бліжай
Праз агонь кінжальны,
Кроў і дым, -
Асвяціла сцягам,
Асвяціла крыжам
Неба наша і зямлю пад ім.

Свет нібы ўваскрэс пасля,
Парою весняй,
Свет вярнуўся на кругі свая:
Ад салютаў зыркіх,
Ад святочных песень
Пасвятлелі неба і зямля.

Пра вечнасць дбай

Меней хат жывых у родным краі,
Болей пліт магільных і крыжоў.
Як жывём? Пра што духоўна дбаем?
З чым ён, новы дзень, да нас прыйшоў?

Крыжавалі свет маланкі-знічкі,
Біў пярун без стомы, зноў і зноў,
Быццам хтосьці ў небе навальнічным
Раскалыхваў разам сто званоў.

А сягоння за начным парогам
Зелянее ўсё, цвіце вакол,
Белакрылы птах, пасланы Богам,
Кружыць над зямлёю, як анёл.

Можа, так, кантрастна, чалавеку
Падаецца знак:
Пра вечнасць дбай!
Свет грымотна-цёмны - гэта пекла,
Свет блакітна-ціхі - гэта рай.

Новы дзень - у дымцы таямнічай.
Верай выпрабоўваючы нас,
Звон царкоўны памаліцца кліча
І ў спакойны, і ў трывожны час.

Паміж учарашнім і заўтрашнім днём

Дажджом наталяе смагу,
Апальвае ў сцюжу
Марозным агнём
Прамежак жыццёвага шляху -
Паміж учарашнім
І заўтрашнім днём.

Не вечнае ў нас падарожжа,
Не ўсе мы трывалыя,
Як дубы,
І шлях абарвацца можа
На стыку прамежкаў
У момант любы.

Намольваю думкі і словы,
У Бога прашу,
Каб і новы мой дзень,
Сыходзячы ў цень вечаровы,
Нашчадкам пакінуў
Світальны прамень.

Балада  пра песню

Не думаў паэт пра магілу,
Ад раны слабеў, а рука
Выводзіла словы праз сілу,
Туліла радок да радка:

«Бярыце ў рукі зброю,
Гартуйце ў бітвах  гнеў,
Каб ворагі спакою
Не ведалі і ў сне.
Агнём і куляй каты
Скарыць нас не змаглі.
Знішчайце іх, праклятых,
У небе, на зямлі!
Жыццё падлічыць страты
Пад знакам перамог,
І вернуцца дахаты
Усе, хто выжыць змог.
Паплач па сыне мама,
Пагладзь рукой партрэт,
Як быццам я таксама
Вярнуўся ў родны свет...»

Загінуў паэт у блакадзе,
А песня ўзляцела, як птах,
У партызанскай брыгадзе
Раўнялася песня на сцяг.

Забраныя вайной

Пакуль вайна
Не апаліла блізка,
Была і ў іх яшчэ
Часовая прапіска.

Забраныя вайной
Ад родных хат,
Ад навальніц і сонца,
У памяці зямной Жывуць яны,
Радзімы абаронцы.

Зайдзі ў музей,
Пастой ля абеліска, -
У іх на гэтым свеце
Вечная прапіска.

Свята

Спявае весела і танчыць,
У круг свой запрашае свята.
Адна дзяўчынка толькі плача -
Згубіўся недзе ў парку тата.

Дзяўчынку суцяшаюць словам
І забаўляюць яркай цацкай,
Дзяўчынку кухар у пілотцы
Частуе кашаю салдацкай.

Яшчэ не высахлі слязінкі,
А тварык мілы - весялее,
Бо да яе, малой дзяўчынкі,
Сышлася як не ўся алея.

Вярнуўся бацька аднаногі
Адтуль нібы, з другога мая,
І тут, на свяце Перамогі,
Дачушку моцна абдымае.

Яблычны спас

Прытча

Дзяцей сабраў, гаротнікаў нябёс,
І цешыў яблыкамі Бог на Спаса,
У райскім садзе - яблыкаў з запасам.
Паспачуваў, засмучаны да слёз,
І ўсё ж адно дзіцятка Бог абнёс:
Ягоны бацька на зямлі да часу
Налівам белым ласаваўся часта -
Не думаў, што і ў мёртвых ёсць свой лёс.

Гучаць яны як казка, прытчы з неба,
Але і ў іх падказку верыць трэба.
Мы тулім малітоўнік да грудзей,
А тайны вечнасці спазнаць не можам -
І крыўдзім душы дарагіх людзей,
Якія там ужо, у Царстве Божым.

Адсюль у свет чужы адзін пайшоў

Адсюль у свет чужы адзін пайшоў,
І закружыла клопатаў стыхія.
Стаўбчане, наднямонцы дарагія,
Да вас я прыязджаю як дамоў,
Шукаю неруш запаветных слоў.
Не вянуць тут без сіл у дні сухія
Майго натхнення ветразі тугія,
Вы - Богам дараваная любоў.

Сюды вяртаюся з любой арбіты,
Пакрыўджаны, няўдачамі падбіты.
Трываю на бальнічным ложку боль
Ці не даюць заснуць тугі прылівы -
Жывое слова Стоўбцы, як пароль,
Мне адчыняе дзверы ў свет шчаслівы.

Мужчыны

Зязюлю не прасілі кукаваць -
Лічыць гады і пуцявіны,
А перад тым, як легчы векаваць,
Прыбралі могілкі мужчыны.

Падгрэблі лісце, высеклі кусты,
Спусцілі сухастой на дровы,
Каб ім святлей было на свеце тым
І каб не мерзлі жонкі-ўдовы.

Абераглі ў крутых падзей віры
Свае жыццёвыя вышыні -
І спяць спакойна, як гаспадары,
Што мудра шлях свой завяршылі.

Удава

Выветрыўся родны пах
З палатняных мужавых кашуляў.
Спіць даўно ён на кладах,
А ўспаміны з часам - не заснулі.

На хаду трывожаць днём,
Будзяць апаўночы нечакана.
Так, бывае, як агнём
Апякае і зажыўшы рана.

За вясёлым прымаком
Ад сямейных клопатаў панікла:
Той віно смактаў цішком,
Не слабак, хадзіў улегцы звыкла.

А сышоў з вачэй прымак -
На жыццё не наракала дужа,
Быццам, саграшыўшы так,
Зноў яна вярнулася да мужа.

Дома, у сваім кутку,
Не адна начуе, як зязюля:
Спіць, падклаўшы пад шчаку,
Не руку, а мужаву кашулю.

Пралятаюць імгненні

Праляцелі імгненні вясны,
Ад цяпла і святла залатыя.
Паўтараюцца быццам яны,
Але гэта імгненні -
Не тыя.

За вясёлкавым летам услед
Не адна, а ў суладдзі з табою
Упрыгожвае восень
І свет,
І жыццё - Павуцінак журбою.

Праляцяць і імгненні зімы,
Непаўторныя і дарагія.
І сустрэнемся з продкамі мы,
А вясну прывітаюць -
Другія.

Дудачка

Ах, дудачка з крушыны -
Музычны галасок:
І звонкі спеў птушыны,
І ціхі ручаёк.

Ад нараджэння мае
І тонкі слых, і зрок -
І сэрцайкам спявае
Яна, чуваць здалёк.

Мелодыю люляе,
Закручвае ў вірок,
Здаецца, прамаўляе:
«Цячэ вада ў ярок...»

Ах, дудачка з крушыны
! І тэнар, і басок -
Адтуль, з вякоў былінных,
Музычны галасок.

Ты прыгожая...

Веры

Ты прыгожая раніцай
Пры пліце, за сталом -
І прысмакамі радуеш,
І душэўным цяплом.

Ты прыгожая днём
У вятроўцы паношанай -
Каля студні з вядром,
У гародчыку з кошыкам.

Ты прыгожая вечарам,
Запаволіўшы рух, -
Перад кожнай сустрэчаю
Нашых сэрцаў і рук.

* * *

А што там,
За нябыту мяжой?
Не падказвае свет безгалосы.
Толькі так, чалавечай душой,
Паяднаны зямля і нябёсы.

Не бязгрэшныя мы, і нясмела,
У малітвах, гартуецца дух,
Каб парваць, пакідаючы цела,
Прыцяжэння зямнога ланцуг.

Мы па-рознаму век пражылі,
Ды збліжае галоўнае ў лёсах:
Нараджаемся тут, на зямлі,
Завяршаем свой шлях -
На нябёсах.

 

Часопіс "Полымя", №4, 2014
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 851
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6081
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49754