Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Мяса Друк E-mail
23.03.2014 | 19:13 |
Зміцер ДашкевічЗміцер Дашкевіч

Колькі пройдзена камер, колькі пераезджана этапаў... Не палічыш. І паўсюль ты бачыш адно і тое ж - гвалт. Гвалт і над целам чалавечым, і над душою.

Прывыкнуць да гвалту цяжка, але можна. Можа гэта і не правільна, але такая ўжо прырода выхаванага на нашых шыротах чалавека - прывыкаць. Таксама можна гвалт і зразумець. Як бы гэта не гучала дзіка. Толькі вы мяне пачуйце, я гавару "зразумець" у значэнні "асэнсаваць" - разабраць ягоныя прычыны. Вось, напрыклад, у маім выпадку. Я разумею, што для існага злачыннага рэжыму, я - адзін з тых, хто прэтэндуе на тое, каб гэты рэжым зрынуць. Таму злодзеяў у законе не абмежаваныя амаль нічым у сваім жаданні і "праве" мяць мне рэбры ў аўтазаке, закоўваць у кайданы, закідваць на падлогу машыны і, паставіўшы на мяне ногі, задаволена сабе ехаць.

А як зразумець - то бак, асэнсаваць - прычыны, па якіх злодзеі у пагонах гэтак жа ці яшчэ горш, адносяцца да іншых - ці тое пастаянных арыштантаў, ці тое звычайных старонніх людзей, каторыя выпадкова трапляюць у іхнія лапы - як гэта ўкласці ў схему: вораг - свой?

Вось, перада мною Санёк - інвалід III групы, пасля інсульта, з непрацуючай рукой. Саньку выпісалі 7 сутак паўтара гады таму, але па стане здароўя ён іх не дасядзеў - з сутак забралі ў шпіталь. Пасля ў яго адмовіла рука і ён апошні год праездзіў па шпіталях, дзе яму паставілі III групу, хаця там уся II павінна быць - непрацуючая. Бяда Санька ў тым, што ён любіць бухнуць.

- Навошта ты п'еш, Шурык? - запытаў я ў яго. - З такім-та як у цябе здароўем.

- Ты ведаеш, вып'ю - і жыццё лепей быццам бы: і весялей, і лячыцца ўжо не трэба, і не заганяешся тым, што ў 39 - ты калека, які нікому не трэба.

Участковы знайшоў Санька дома і прапанаваў яму дасядзець суткі. Санёк адмовіць ня мог. Яго забралі ў РАУС, дзе з раніцы да вечара ён сядзеў на бетоннай лаве стакана. Увечары яго прывезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП). ЦІП, бачучы, што чалавек зусім ніякі і суткі можа не выцягнуць, яго не прыняў - небараку павезлі назад у РАУС. Участковы дапрацаваў дакуманты - узяў выпіску са шпіталя, што суткі Саня можа браць смела - ня здохне (а калі здохне - туды, відаць, і дарога). І вось Санька ізноў прывозяць у ЦІП і, прыняўшы-такі, заводзяць у нашую камеру.

Калі я яго ўбачыў, я адурэў: ледзь гаворырь, бо пасля інсульту, рука не працуе, галава трасецца. Вар'яцтва ж сітуацыі не толькі ў тым, што такога пасадзілі, але і ў тым, што пры змяшчэнні ў ЦІП забралі ў яго мыла, зубную пасту, кавалак хлеба з мясам. Хаця ў іхнім жа законе, які каля іхняй жа "дзяжуркі" вісіць, чорным па белым напісана, што можна мець з сабою ў камеры і мыла, і пасту, і кавалак хлеба. І вось я пытаюся: для чаго ў чалавека, калі вы яго садзіце, забіраць мыла і кавалак хлеба? Калі перад тым вы яму двое сутак не давалі мыцца і есці - гэта кім трэба быць, каб такое ўчыняць?

Перада мною Валодзя - малады хлопец, каторы мае свой невялікі бізнес. Заехаў у камеру ён пры касцюмчыку, у паліто. Да Валодзі падышлі а 2 ночы ля рэстанарана ў Лошыцы, дзе ён і жыве, пару малодзенька-борзых срочнікаў і пытаюць у сваёй борзенькай манеры: "А што вы тут стаіце ў нецвярозым выглядзе?" Валодзя шчыра здзівіўся: "Вось скажыце, а я павінен у цвярозым выглядзе стаяць ля рэстарана?" Не пачуўшы неабходнага ім "лізаблюдскага" тону, "блюсціцелі парадка" абурыліся і прапанавалі Валодзе праехаць. Тут ужо абурыўся ён сам і папрасіў скласці рапарт на месцы, каб ён ведаў за што і куды яму ехаць. Вынік прадказальны для Беларусі - з крыкамі "Ты што самы разумны, падла?!" Валодзю скруцілі, апранулі кайданы, напісалі рапарты за мацяршчыну і супраціў, завезлі на суд і, як самаму разумнаму, далі 15 сутак.

Вось Валодзя ходзіць па камеры, цярэ парэзаныя кайданамі рукі і абкладвае на чым свет стаіць беларускую дзяржаву, і ейных "ахоўнікаў парадкаў". І вось я запытваю, якая карысць дзяржаве садзіць на паўмесяца працаздольнага чалавека, каторы плаціць немалыя падаткі і забяспечвае працаю некалькі сямей? Для чаго фальсіфікаваць пратаколы на інтэлігентнага выгляду маладога хлопца, каторы калі і ўжыў алкаголь, але абсалютна сябе кантралюе і цвёрда стаіць на нагах? Ды і ўвогуле смешна-дэбільная выходзіць сітуацыя: гоніць тысячамі тон гарэлку дзяржава, і сама ж піць яе забараняе.

Прыкладаў такіх можна прыводзіць бясконца. Ды што тут казаць, ці не кожны з нас сутыкаўся з фальсіфікацыямі міліцэйскімі і судовымі? Ці не кожны быў спынены дзе-небудзь гэтымі борзымі малакасосамі тэрміновай службы, якія нацапіўшы міліцэйскія лычкі рыскаюць па трое і шукаюць да каго дакалупацца? А як кажа савецкая мудрасць: быў бы чалавек, а артыкул знойдзецца.

Але як можна зразумець гэтую логіку сістэмы? Як разабрацца, дзе тут выгоды для дзяржавы?

Выгады, насамрэч, тут ніякае быць не можа, як не можа быць і логікі. Апроч толькі адной: мы для гэтага рэжыму - нечалавекі, мы для ўладутрымаючых - біаарганізмы, над якімі можна рабіць усё, што заўгодна. Мы - кожны, хто ня ёсць прадстаніком іхняй зграі - мы для іх проста мяса, у іхнім жывёльным разуменні чалавека, не як таго, хто створаны Богам на Ягоны вобраз і падабенства (Быццё 1:25), а як раба, якому толькі з ласкі ўладу трымаючых дазваляецца дыхаць і хадзіць па зямлі.

У Салжаніцына, у ягоным Архіпелагу-ГУЛАГу, які распавядае пра жыццё рабоў у такой жа як і наша сістэме, апісана жахлівая, але паказальная сітуацыя. Пры затрыманні людзей вазілі ў аўтазаках, на бартах якіх былі прыгожымі і роўнымі літарамі выведзеныя словы: "хлеб", "мяса". Каб у дадатак да усяго, кожны жыхар Масквы і госць сталіцы імперыі радаваўся і дзівіўся гэткаму заможнаму жыццю ў турме народаў. І вось з тых людаедскіх часоў нічога не змянілася: мы для іх мяса, проста мяса, з якім яны маюць (іхняе жывёльнае) права рабіць усё, што толькі заўгодна.

Таму і я прапаную, дзеля таго, каб паспаліты жыхар нашага хрустальнага сасуда і кожны госць хакейнага чэмпіянату радаваўся эканамічнаму дабрабыту краіны дажынак, абазначыць на кожным аўтазаку тое, што ў ім возіцца, напісаўшы на бартах гэтае дзіўнае слова: "Мяса", якое будзе абазначаць не прадукт харчавання, а тую істоту пра якую забылі (якая забыла?), што створана яна на Божы вобраз і Ягонае падабенства.

Хартыя'97
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 52
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7243
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 29674