Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Жамойць і Літва Друк E-mail
10.02.2014 | 17:50 |
Жамойць і ЛітваАлег ДЗЯРНОВІЧ, «Наша Ніва»

Як Літва мела некалькі абліччаў - гістарычнае і этнічнае, - так і Жамойцяў стала дзве.

У палкіх да бессэнсоўнасці дыскусіях на тэму «беларускім ці літоўскім было Вялікае Княства Літоўскае» палемісты часта выкарыстоўваюць фактар «Жамойці».

Маўляў, гістарычная Літва была часткай беларускай тэрыторыі, а балтамоўнае насельніцтва ВКЛ звалася жамойтамі і толькі ў ХІХ ст., лідары літоўскага нацыянальнага руху, нашчадкі жамойтаў, здолелі атаясаміць сваю гісторыю з Літвой і рэпрэзэнтавалі гэтае ўяўленне свету. Што ж такое Жамойць насамрэч?

Ермаловіч і Урбан

Шырокай публіцы «тэму Жамойці» адкрыў Мікола Ермаловіч (1921-2000). Гэты таленавіты даследчык-самавук у сваёй кнізе «Па слядах аднаго міфа» лакалізаваў «летапісную Літву» на тэрыторыі Верхняга Панямоння, паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Наваградскай землямі і разам з імі вызначаў «Літву» як адну з гістарычных земляў Беларусі. У XVІ ст., паводле Ермаловіча, назва «Літва» пашырылася на ўсю тэрыторыю Беларусі і ўсход Літоўскай Рэспублікі. А большая частка тэрыторыі сучаснай Літвы называлася Жамойць. Сёння версія Міколы Ермаловіча не прымаецца абсалютнай большасцю гісторыкаў, але яго значнасць у абуджэнні цікавасці беларускага грамадства да гісторыі Вялікага Княства цяжка пераацаніць.

Блізкія да Ермаловічавых погляды на месца «Літвы» і «Жамойці» меў беларускі эмігранцкі гісторык Паўла Урбан (1924-2011). Урбан спрабаваў размежаваць «літвінаў» і «жмудзінаў», паказаць, што Жамойць была адасобленая ад Літвы моўна і этнічна.

У сваёй працы «Да пытання этнічнай прыналежнасці старажытных ліцвіноў» Урбан на аснове ўласнай інтэрпрэтацыі імёнаў князёў імкнуўся абгрунтаваць ідэю пра славянскасць «старажытнай Літвы», а Жамойць у складзе ВКЛ лічыў «іншародным целам». Погляды Урбана былі больш радыкальныя, чым у Ермаловіча, які прызнаваў балцкае паходжанне старажытнага племя «літва».

Продкі жамойтаў таксама продкі латышоў

Жамойць сапраўды мела адрозную ад Літвы старажытную этнічную гісторыю. Не заглыбляючыся ў спецыфіку археалагічных культур, адзначым толькі, што продкі сённяшніх жамойтаў у сярэдзіне І тыс. н. э. не ўваходзілі ў арэал так званай Культуры ўсходнелітоўскіх курганоў, якую даследчыкі атаясамляюць з пачаткамі Літвы. Жамойты ўтвараліся на базе Культуры грунтовых могільнікаў, пахавальны інвентар якіх уключаў конскія галовы і капыты. Гісторыя жамойтаў пачыналася ўсходней сённяшняй тэрыторыі этнаграфічнай Жамойці - у басейне ракі Святой (Швянтоі). Імаверна, жамойты пачалі ўтварацца на базе земгалаў - усходнебалцкага племя, большая частка якога ўвайшла ў склад латышскага народа.

Прасоўваючыся далей на захад, раннія жамойты змяшаліся з куршамі - яшчэ аднымі продкамі латышоў. Спачатку гэта было заходнебалцкае племя, роднаснае прусам і яцвягам, якое пазней зблізілася з усходнімі балтамі. Куршы фігуруюць у ісландскіх сагах ХІІ-ХІІІ стст., яны пастаянна сутыкаліся з вікінгамі.

Здавалася б, на гэтым можна было б і спыніцца, пазначыўшы толькі гэтыя этнічныя адметнасці жамойтаў. Але сярэднявечныя пісьмовыя крыніцы даюць нам куды больш падставаў для развагаў.

Па-літоўску Жамойць (Žemaіtіja) азначае «ніжняя». Традыцыйна маецца на ўвазе знаходжанне гэтага краю ў ніжняй плыні Нёмана. У гэтым Жамойць проціпаўстаўляецца Аўкштоце - «высокай зямлі» (літ. Аukštaitija ад aukštas - высокі). Але пры чым тут тады Нёман? Сёння лінгвісты і археолагі Літоўскай Рэспублікі вызначаюць тэрыторыю ранняй Аўкштоты на пагорках паміж Вільняй і Ашмянамі - гэта і ёсць ядро Літвы. Нёман, як мы ведаем, цячэ крыху ўбаку - паўднёвей і заходней. Таму цяпер сэнс назвы Жамойць інтэрпрэтуюць як нізіны басейна ракі Нявяжы. Фактычна, назапашванне моўных і археалагічных фактаў надалей толькі заблытвае праблемы суаднясенняў гэтых паняццяў - Літвы, Жамойці, Аўкштоты... Але так будзе, калі іх успрымаць толькі як этнічныя паняцці.

Упартая Жамойць

Першую прыгадку Жамойці, а дакладней яе князёў, мы маем пад 1219 г. - Галіцка-валынскі летапіс паведамляе, што ў «лета 6723» літоўскія князі, у тым ліку жамойцкія Ердзівіл і Выкінт, заключылі мір з галіцка-валынскімі князямі. Надалей фактар Жамойці прысутнічаў у гісторыі стварэння дзяржавы Міндоўга - будучага Вялікага Княства.

Умацоўваючы адзінаўладдзе, каля 1248 Міндоўг захапіў землі сваіх пляменнікаў Эдзівіда і Таўцівіла. У адказ яны ўзнялі мяцеж, да якога далучыліся жамойцкі князь Выкінт, Даніла Галіцкі, Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства. Каб разбурыць гэтую небяспечную кааліцыю, Міндоўг напісаў у Рым і каля 1251 прыняў каталіцтва, а ў 1253 каранаваўся (верагоднай за ўсё ў Навагарадку) каралеўскай каронай, якую даслаў Папа Інакенцій ІV. Гэта быў удалы ход Міндоўга, але ён патрабаваў выдаткаў - частка Жамойці была аддадзена немцам.

У 1261 Міндоўг адмовіўся ад каталіцтва і ўсталяваў у Літве сваю неабмежаваную ўладу. Гэта выклікала змову супраць яго князёў жамойцкага Траняты, полацкага Таўцівіла, гальшанскага Даўмонта. Уладар Літвы быў забіты. Фактычна, Жамойць хоць і не стала часткай дзяржавы Міндоўга, але ўвесь час фігуравала ў палітыцы Літвы.

Усё наступнае стагоддзе Жамойці прайшло пад знакам крыжацкіх рэйдаў. Нямецкі храніст Пётр з Дусбурга пад 1283 адзначыў у сваёй «Хроніцы Прускай зямлі»: «...браты дома Тэўтонскага пачалі вайну з тым народам, магутным і ўпартым і загартаваным у бітвах, які быў найбліжэйшы да зямлі Прускай і жыў за ракой Мемель (Нёман) у зямлі Літоўскай». Нямецкі храніст добра адрозніваў Жамойць ад іншай зямлі - Аўкштоты і ведаў пра супярэчнасці паміж Літвой і Жамойцю, нобілі якой «уздымалі просты люд супраць караля літоўцаў».

Жамойць ляжала паміж дзвюма дзяржавамі, якія немцы стварылі ў Паўднёвай Балтыцы - Прусіяй і Лівоніяй. Немцы імкнуліся тэрытарыяльна звязаць гэтыя мілітарныя ўтварэнні, падпарадкаваўшы Жамойць. Рэйды крыжакоў у Беларусь на працягу XІV ст. - толькі бляклы адбітак сістэматычнага наступу, які давялося адчуць жамойтам. Памежныя воласці ў другой палове XІV ст. практычна абязлюднелі.

Уладары Літвы, калі шукалі падтрымкі Ордэна, выкарыстоўвалі фактар Жамойці - папросту гандлявалі ёй. Толькі пасля Грунвальда Ордэн зрокся Жамойці. Тады ж да Жамойці былі далучаныя спустошаныя землі куршаў - Мегава (з Палангай) і Цэкліс. Пачалося засяленне спусцелых памежных валасцей і тэрыторыя Жамоці павялічылася амаль удвая, а жамойты асімілявалі паўднёвых куршаў і земгалаў.

Часы стараства і біскупства

Ужо ў складзе ВКЛ у 1413 пачаўся хрост жамойтаў. Гэта быў апошні хрысціянізаваны народ Еўропы. А ў 1417 была створана рыма-каталіцкая дыяцэзія (Жамойцкае біскупства) з цэнтрам у Медніках (жамойцкіх).

Жамойць і ЛітваУ межах ВКЛ Жамойць атрымала статус стараства. Гэта было найбольшае стараства ў дзяржаве. І калі звычайна ў ВКЛ стараствы ў адміністратыўным сэнсе знаходзілася на адным ўзроўні з валасцямі ды ўваходзілі ў склад павету, то Жамойцкае стараства паводле статусу адпавядала ваяводсту. Жамойць мела шырокую аўтаномію і карысталася шырокім самакіраваннем.

У 1440, пасля абрання вялікім князем Казіміра Ягелона, у Жамойці пачалося паўстанне мясцовага баярства, што было на баку іншага прэтэндэндта на вялікакняскі стол - Міхаіла (Міхайлушкі) Жыгімонтавіча. Каб улагодзіць баярства, Жамойці далі прывілей (1441), паводле якога ёй гарантаваўся асобны статус, у тым ліку беспрэцэдэнтнае права мясцоваму баярству самім абіраць старасту, які сваім статусам быў роўны ваяводу, а таксама мясцовых службоўцаў - цівуноў. Яшчэ адна назва, якая замацавалася за рэгіёнам, - Княства Жамойцкае.

Мова і межы: трансфармацыя сэнсаў

Але на працягу XІV-ХІХ стст. адбывалася трансфармацыя сэнсу назвы «Жамойць» і звязаных з ім іншых азначэнняў. Рэч у тым, што «гістарычная» Жамойць - тэрыторыя Жамойцкага княства (зямлі) ці «староства» - была большая за ўласна этнаграфічную Жамойць, уключаючы таксама былую яцвяжскую Судовію і частку Заходняй Аўкштоты. Але існавала яшчэ адно важнае адміністратыўна-тэрытарыяльнае ўтварэнне, якое мела ў сваёй назве Жамойць - гэта Жамойцкае біскупства. Апроч уласна Жамойцкай зямлі, яно ўключала ў свой склад таксама Упіцкі павет Троцкага ваяводства.

Паводле літоўскага мовазнаўцы Зігмаса Зінкявічуса, яшчэ да з'яўлення літоўскага пісьменства ў ВКЛ былі распаўсюджаны два інтэрдыялекты, гэта значыць дзве гаворкі, што выкарыстоўвалі ў сваіх зносінах носьбіты розных дыялектаў. Адзін быў створаны на базе літоўскіх гаворак вакол сталічнай Вільні і паўстаў з мясцовага ўсходнеаўкштайцкага дыялекту. Другі належаў Жамойцкаму княству Сярэднелітоўскай раўніны. Ён зваўся «жамойцкай мовай» і моцна адрозніваўся ад віленскага інтэрдыялекту, які называўся «літоўскай мовай» (не блытаць з сучаснай літаратурнай літоўскай мовай!). На аснове гэтых двух асноўных інтэрдыялектаў пазней у ВКЛ сфармаваліся два варыянты літоўскай пісьмовай мовы: усходні або віленскі (называўся «літоўскай мовай» і часцей выкарыстоўваўся ў балтамоўным рэгіёне Віленскага біскупства) і «сярэдні» дыялект Кейданскага краю (зваўся «жамойцкай мовай» ды выкарыстоўваўся ў Жамойцкім біскупстве). У той жа час у Прускім герцагстве літоўцы на чале з першадрукаром Мажвідасам стварылі сваю пісьмовую мову, у аснове якой ляжаў мясцовы заходнежамойцкі дыялект.

Такім чынам, «жамойцкай мовай» у часы ВКЛ называлі заходні варыянт аўкштайцкай мовы, які не мае адносін да сучасных жамойцкіх гаворак. На гэтай «жамойцкай мове» пісалі многія важныя для літоўскай культуры дзеячы, напрыклад, Мікалоюс Даўкша (1527-1613). З. Зінкявічус мяркуе, што пісьмовы ўсходнеаўкштайцкі дыялект знік на пачатку XVІІІ ст. Сфера пісьмовага ўжывання інтэрдыялекту была абмежаванай, фактычна ім пісаліся асобныя нататкі рэлігійнага зместу. Але вусная віленская гаворка ўсходнеаўкштайцкага дыялекту часткова захавалася, у тым ліку і на тэрыторыі сучаснай Беларусі (Гервяцкі край). Падобна, што гэта і ёсць моўны рэлікт той старажытнай («летапіснай») Літвы.

Сучасная ж літоўская літаратурная мова была створана выхадцамі з Сувалкскай губерні (сучасны Вілкавішскі раён) на мяжы ХІХ-ХХ стст. і яна з'яўляецца наўпростым спадкаемцам «жамойцкай мовы» Жамойцкага біскупства.

Жамойць гістарычная і этнічная

Жамойць і ЛітваТакім чынам, з часоў Позняга Сярэднявечча мы маем дзве Жамойці. Найперш, гэта гістарычны рэгіён, які супрацьстаяў нямецкай экспансіі, але і не жадаў падпарадкоўвацца цэнтралізатарскім тэндэнцыям у Літве ХІІІ-XІV стст. Найдаўжэй гэты край заставаўся паганскім. Урэшце ён атрымаў беспрэцэндэнтную ступень аўтаноміі. Прыназоўнік «жамойцкі» ў XV-XVІІІ стст. належаў да адміністратыўных утварэнняў - свецкага і царкоўнага. Жамойцкай таксама пазначалі заходнеаўкштайкую мову, пашыраную ў Жамойцкім біскупстве. Толькі з канца XVІІІ ст. азначэнне «Жамойць» стала набываць этнічны змест, пазначаючы этнічна адметнае і моўна самабытнае насельніцтва, што насяляла заходнюю частку гістарычнай Жамойці. Бо спачатку этнічны змест знаходзіўся на маргінэзе разумення Жамойці. Атаясамленне гэтых двух паняццяў - Жамойці гістарычнай і Жамойці этнічнай - можа прывесці да блытаніны пры працы з гістарычнымі крыніцамі.

Жамойць XІІІ-XІV стст. - гэта паганскі край, у якім не было гарадоў. Аўтаномная ж Жамойць XV-XVІ cтст. была складовай часткай ВКЛ. А Жамойцкае біскупства ўключала ў сябе нават частку гістарычнай Літвы. Калі ж у XVІІ-XVІІІ стст. пісалі пра Жамойць, то найперш мелі на ўвазе супольнасць польскамоўнай шляхты.

Як не выпадае атаясамляць у Сярэднявеччы гістарычную Жамойць і Літву, так і памылковым будзе іх супрацьпастаўляць, сцвярджаць, што яны зусім не мелі агульнага лёсу.

Нацыятворчыя працэсы ХІХ ст. - зусім іншы сюжэт: апеляцыя да гісторыі там сапраўды была, але новыя народы будаваліся паводле моўных прыкмет. Як Літва мела некалькі абліччаў (прынамсі - гістарычнае і этнічнае), так і Жамойцяў стала дзве.

«Наша Ніва»
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1466
mod_vvisit_counter Учора 1141
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4170
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 39710