Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Захаваем еўрапейскую цывілізацыю! Друк E-mail
20.12.2012 | 17:32 |
ГА «Інстытут беларускай гісторыі і культуры»Адкрыты ліст Старшыні Еўрапейскага Савета сп-ру Херману Ван Рампёю, Генеральному сакратару Савета Еўропы сп-ру Турб'ерну Ягланду

РУССКАЯ ВЕРСИЯ     ENGLISH VERSION

Дадзеная петыцыя ўтрымлівае крытычны аналіз некаторых тэндэнцый у вырашэнні лёсавызначальных нацыянальных пытанняў і прадугледжвае падтрымку Еўрапейскага Саюза. Адначасова гэта і зварот да палітычнай і культурнай эліты з прапановай адкрыцця Музея гісторыі і культуры Еўропы

Еўрапейская цывілізацыя на працягу тысячагоддзяў з'яўляецца ў пэўным сэнсе эталонам чалавечага развіцця, духоўнага і сацыяльнага прагрэсу. Музей Еўропы павінен стаць важнейшым сродкам захавання культурнай памяці еўрапейцаў. 

Петыцыя складзена вядомым беларускім пісьменнікам і грамадскім дзеячам, каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы "Інстытут нацыянальнай памяці" Васілём Якавенкам пры падтрымцы аднадумцаў.

Абгрунтаванне петыцыі

Дух міру і прынцыпы ўсебаковага супрацоўніцтва леглі ў аснову міжнацыянальнага і міждзяржаўнага ўтварэння Еўрапейскі Саюз. Еўропа ўдосталь зведала вышыні творчага ўзлёту, падзення і адраджэння чалавечага духу пасля шматлікіх лакальных і дзвюх сусветных войнаў Аб'яднанне еўрапейскіх народаў - новая сацыяльная рэальнасць, якая адкрывае перспектывы далейшага чалавечага развіцця. Тым не менш, на працягу 20 гадоў інтэграцыйнай дзейнасці Еўрапейскага Саюза не спыняецца культурная і духоўная дэградацыя на кантыненце. Наадварот, гэтая хіба спакваля ўзрастае. Ёсць і іншыя выклікі, пакуль недастаткова усвядомленыя. Шведская журналістка Інгрыд Карлквіст выступіла ў ліпені 2012 г. ў Еўрапейскім парламенце  з расказам аб нечаканых-негаданых зменах у сваёй краіне: Швецыя, па яе словах, раней "была самым бяспечным месцам і сімвалам прагрэсу ў свеце", "аднародным грамадствам", а зараз стала краінай вынішчэння этнічнай культуры ды гвалту над жанчынай, і "палітыкі з усіх бакоў, і правыя і левыя, сталі расказваць нам, што няма такога панятку, як шведская культура, шведскія традыцыі варта адмяніць, і што мы, шведы, павінны быць удзячныя, што так многа людзей з рэальнымі культурай і традыцыямі прыехалі да нас". Гвалтам адмяняецца ідэнтычнасць еўрапейскай цывілізацыі, што якраз і ўстрывожыла спадарыню Інгрыд. Асэнсоўваючы сітуацыю з ўсіх бакоў, яна называе сваю краіну Абсурдыстанам. Падобных з'яў і фактаў цяпер на еўрапейскім кантыненце шмат. Ніяк няможна ігнараваць і эксцэс з нарвежцам Андэрсам Брэйвікам (Anders Breivik), ягонымі тлумачэннямі матываў учыненага злачынства.

У Еўрапейскім Саюзе ў адпаведнасці з палітыкай лібералізацыі сталі шырока вядомымі еўрапейскія стандарты. Праз Усходняе партнёрства яны настойлива прапагандуюцца і за межамі Еўрасаюза. Але наколькі яны еўрапейскія, калі нічым не адрозніваюцца ад амерыканскіх? На наш погляд, панове, стандарты тут павінны быць іншыя - не для штатаў, а для еўрапейскіх нацыянальных тэрытарыяльных утварэнняў - суверэнных дзяржаў (калі стандарты наогул патрэбныя), іншымі павінны быць таксама задачы і мэты развіцця.

 Пратэсты супраць хаосу, выкліканага пераніцоўкай традыцыйнага ладу жыцця, створанага стагоддзямі, нарастаюць. Занепакоеныя палітычныя лідэры Германія, Францыя і Англія ў 2010-2011 гадах публічна прызналі, што еўрапейская палітыка мультыкультурнай супольнасці (утрымання мноства разнародных этнічных элементаў у адзіным соцыуме) правалілася. Генеральны сакратар Савета Еўропы Турбьерн Ягланд даручыў групе дыпламатаў і палітыкаў падрыхтаваць даклад аб прычынах нецярпімасці і дыскрымінацыі ў Еўропе і зрабіць высновы. Групу ўзначаліў сп. Ёшка Фішар. І вось гэтыя мудрацы (прынамсі, неяк так іх празвалі), не пакідаючы лона сваіх стандартаў, склалі і падалі Савету міністраў Савета Еўропы 11 мая 2012 года даклад «Жыць разам у Еўропе XXI века ва ўмовах свабоды і разнастайнасці». Фармулёўка гучыць прыгожа, але ж, калі па сутнасці, у дакуменце па-новаму выстраена абарона мультыкультуралізму і таго напружання, з якім сутыкнулася сучасная еўрапейская гіперсістэма. Для аўтараў даклада, як відаць, не існуе нацыянальных культур, таму не існуе і праблемы далейшага развіцця нацый, а вось што добра, маўляў: «новыя хвалі іміграцыі будуць яшчэ больш памнажаць разнастайнасць», і наогул, ведаеце, «будучыня Еўропы - у культурнай шматаблічнасці»... Калі ж глыбей разабрацца, увесь фальш фразы тут схаваны ў падмене паняццяў. Разнастайнасць культур як планетарная з'ява, што адносіцца да этнасаў і нацый, упохапкі заменена на выбухованебяспечную сумесь пераважна з агрэсіўных рознапляменных суб'ектаў, асоб, носьбітаў несумяшчальных каштоўнасных арыентацый у адным соцыуме.

Возьмем на сябе смеласць сцвярджаць, што ў Еўрапейскім Саюзе і Савеце Еўропы абараняюць дэмакратычныя свабоды і правы чалавека, ствараюць прастору для свабоднага перамяшчэння тавараў, фінансаў, людзей, інакш кажучы, займаюцца эканомікай, адно пры гэтым занядбалі і не абараняюць правы нацый на самавызначэнне, на іх экслюзіўную этнічную культуру як крыніцу, з якой людзі чэрпаюць сваю жыццёвую сілу. Тым часам эканоміка, якая знішчае культуру, перастае быць эканомікай, бо служыць  не столькі  грамадству, колькі хуткаплынным, нярэдка   хцівым інтарэсам асобных  людзей.

Рэспубліка Беларусь не ўваходзіць у Еўрасаюз, але ж і тут па прычыне занядбання нацыянальных каштоўнасцяў і фундаментальных правоў чалавека краіна ператвараецца ў абшырную правінцыю Абсурдыстана;  пры небяспечных гульнях  праз 3-4 гады яна можа  трапіць зноў у абдымкі усходняга суседа. Тое ж варта сказаць і пра другую постсавецкую краіну - Украіну, дзе ўладараць людзі з агрэсіўнай постсавецкай ментальнасцю, якія не прымаюць уласных нацыянальных каштоўнасцяў, грамадзянскіх свабод і правоў; пацясніўшы тытульную украінскую мову, яны спрабуюць  адабраць у народа права на сваю культуру і суверэнітэт.

Чалавек адчувае сябе найбольш утульна і вольна ў сваёй сям'і, у сваіх этнічных сценах, у сваёй гістарычнай дзяржаве, на зямлі сваіх продкаў, дзе пануе родная мова. Гэтыя катэгорыі сэнсаў для яго жыццевызначальныя, пастаянныя, вечныя. Яны ж, як нішто больш, спрыяюць развіццю і росту асобы. Дзіўна і дзіка, але спадарыню Інгрыд паставілі ў становішча ізгоя ў сваёй краіне. Па вялікім рахунку яна раскрыла ў Еўрапарламенце касмапалітызм пэўнай часткі ліберальных чыноўнікаў, які радыкальна стварае магчымасці для ліквідавання этнічных супольнасцяў, нацый, ліквідавання нацыянальнай структурызацыі свету наогул. Вось толькі на выклік шведскай журналісткі дэпутаты адказвалі на дзіва спакойным прыглушаным дый адчужаным смяшком.

Пра мудрасць палітыкаў

Развіццё ў прыродзе, з якім карэлюецца і развіццё чалавечага грамадства, ідзе па ўзрастаючай - ад прасцейшага да больш складанага, шматграннага і шматколернага. Таму і красуюць разнастайныя культуры як вышэйшыя праявы чалавечага духу. Менавіта такое развіццё соцыумаў, на думку філосафаў, адбываецца ў нацыянальных дзяржавах (Вільгельм фон Гумбальд, Канстанцін Лявонцьеў, Карл Ясперс, Энтані Сміт). І менавіта дзеля сцвярджэння падобнай ідэі аддалі свае творчыя сілы Тарас Шаўчэнка і Янка Купала, геніяльныя паэты, украінскі і беларускі. Не выпадкова ж таму дзеля спрыяння натуральнаму і годнаму развіццю ў культурных абсягах планеты ў свой час было ўтворана ды працуе міжнароднае агенцтва ЮНЭСКА. Дзяржаўныя мужы, аднак, праявілі мудрасць яшчэ раней, пры ўтварэнні ААН. Але ж і там мала дбаюць пра абарону і развіццё нацый. Вядома, да прыкладу, нямала канвенцый ААН аб правах карэннага насельніцтва, як і актаў аб праве на самавызначэнне народаў. Аднак няма ніводнай канвенцыі, што прадугледжвала б клопат пра жыццяздольнасць і шчасны век нацыі. Нацыі падчас глабалізацыі не маюць належнай падтрымкі і абароны.

Закон развіцця дзейнічае незалежна ад нас. Акіян духоўнай еўрапейскай культуры жывіцца рэкамі культур нацыянальных. У мультыкультурных анклавах нарастае пагроза абясцэньвання жыцця, и гэта памнажае пратэстныя акцыі. Што ж да інтэграцыі ўглыб і даўгавечнасці гіперсістэм, еўрапейскім палітыкам не варта забываць пра словы М.Гарбачова, які ў роздуме пасля распаду СССР мусіў прызнаць: маўляў, калі б ён даў больш правоў і свабод у развіцці саюзным рэспублікам, то саюз не распаўся б. Патрэбна мера рэчаў, таму і пытанне: ці ёсць сэнс вырашаць дэмаграфічныя праблемы ў Еўропе за кошт ліквідавання разнастайнасці этнічных культур і саміх нацый? Можна шукаць  стымулы для нараджэння дзяцей, магчымасці ў аздараўленні соцыума, але яны ляжаць зноў жа не ў мультыкультурным грамадстве, тым больш, не ў грамадстве з няўгоднымі богу аднаполымі  шлюбамі.  

На нашу думку, Еўрапейскі саюз і Савет Еўропы не выпрацавалі адэкватнай ідэі для далейшага так бы мовіць "восевага" (К. Ясперс), альбо вызначальнага культурнага і духоўнага развіцця. Аднак гэты недахоп яны маглі б паспяхова    пакрыць  сваім сталым клопатам пра еўрапейскія нацыі - захаванне і абарону іх моваў, традыцый, тэрыторый, гістарычных каштоўнасцяў.

Еўрапейскаму Саюзу варта было б вярнуцца да абмеркавання перспектыў свайго звязу, далейшага яго развіцця, а мы тут прапануем еўрапейскай палітычнай і культурнай эліце ў гэтым жа плане разгледзець канкрэтны праект будаўніцтва і адкрыцця велічнага МУЗЕЯ ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ ЕЎРОПЫ, пакуль на узроўні ідэі.   

Якім чынам можа быць ажыццёўлены гэты праект?

Мы чакаем, што ў арганізацыйных структурах Еўрасаюза перш-наперш будуць вывучаны нашы зычлівыя заўвагі і разам з тым абмеркавана ідэя Музея гісторыі і культуры Еўропы. А пры станоўчым стаўленні да ідэі лагічна дапусціць, што Еўрасаюз абвесціць конкурс на праект музея.  

Праектам павінна быць прадугледжана навукова-даследчая праца ў Музеі гісторыі і культуры Еўропы, ім пэўным чынам будуць каардынавацца даследаванні ходу гісторыі на кантыненце, вывучацца сучасныя стасункі паміж цывілізацыямі і нацыямі. Там будуць залы панарамнага агляду па розных часах і эпохах, шырока і пераканаўча паказана вялікае перасяленне народаў, прадстаўлены тэатры ваенных дзеянняў і г.д. У прасторных памяшканнях добра было б адлюстраваць карціну этнагенезу, фарміраванне нацый, моў, культурных традыцый, прадстаўлены праекты далейшага развіцця культур. Музею спатрэбяцца бібліятэчныя залы і залы для канферэнцый, пры гэтым, трэба чакаць, што яскраваму ажыццяўленню ідэі унікальнай культурнай установы паслужыць шырока ўжытая электронная тэхніка. Безумоўна, паблізу музея павінны планавацца месцы адпачынку і абслугоўвання турыстаў.

Пры добрай увазе да праекта Музея гісторыі і культуры Еўропы з боку еўрапейскіх міжурадавых структур, распрацоўкі і фінансаванні праекта Еўрасаюзам, музей з часам можа ператварыцца ў велічны палац, калі наогул не ў новае дзіва свету, ён будзе мець вялікае культурна-асветнае і выхаваўчае значэнне, паспрыяе мірнаму вырашэнню канфліктаў паміж народамі і цывілізацыямі на планеце. Месца для размяшчэння музея павінна быць вызначана вышэйшымі органамі Еўрасаюза і Савета Еўропы.

З павагай -

ПодпісыВасіль Якавенка, пісьменнік, публіцыст, каардынатар ініцыятывы;

Уладзімір Шаўкашытны,  пісьменнік, палітолаг, доктар філасофскіх навук (Украіна);

Мікалай Крукоўскі, прафесар, доктар філасофскіх навук, член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі;

Сцяпан Лаўшук, прафесар, доктар філалагічных навук, член- карэспандэнт НАН Беларусі;

Сергій Гардун, пратаіерэй, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі;

Максім Страха, прафесар, доктар фізіка-матэмат. навук, пісьменнік, перакладчык (Украіна);

Аляксей Рагуля, прафесар культуралогіі, выдатнік асветы Рэспублікі Беларусь;

Міхайла Сідаржэўскі, пісьменнік, галоўны рэдактар «Украінскай літаратурнай газеты» (Украіна);

Леанід Лыч, прафесар, доктар гістарычных навук;

Анатоль Тарас, прафесар, навуковы сакратар ГА «Інстытут беларускай гісторыі і культуры»;

Эрнест Ялугін, пісьменнік, публіцыст, даследчык нацыянальнай гісторыіі;

Аляксей Мікуліч, прафесар, доктар біялагічных навук, антраполаг, этнолаг. 

15-30 лістапада 2012 г.

Кантакты:

Васіль Якавенка (Мінск, Беларусь), 
тэл. +375 29 304 40 64, e-mail: Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script

Уладзімір Шаўкашытны (Кіеў, Украіна), 
тэл. +380 50 442 44 81, e-mail: Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

ШУМАН прамаўляе, (дарэчы каланіяльным языком),-- ''любые такие инициативы с белорусской стороны смешны и курьезны для европейцев...''
Па-першае ліцвіны-беларусы і ёсьць еўрапейцы, па-другое калі нехта не ведае, хто такія ліцвіны-беларусы, то гэта сведчанне іхняй малаграматнасьці і дзікунства. А смяяцца ад уласнага дзікунства -- не значыць рабіцца аўтаматычна выхаваным і адукаваным.
Па-другое, мы, цяперашнія беларусы, а ўчарашнія ліцвіны, былі першыя ў свеце аўтарамі першай дэмакратычнай Канстытуцыі, дзе абараняліся правы жанчын і простых сялян, і называлася гэтая Канстытуцыя -- Статут Вялікага Княства Літоўскага. Такім чынам наш уклад у гісторыю і культуру Еўропы цяжка перабольшаць.

Напісаў Licvin,
Дата 02/17/2013 Час 14:19

Идея интересная, но немного нереалистичная: 1) общими стараниями и режима, и оппозиции, Беларусь в одном ряду со странами 'оси зла', имидж белорусов в Европе хуже, чем имидж наркоборонов в Косово. В этом контексте любые такие инициативы с белорусской стороны смешны и курьезны для европейцев (как если бы афганцы стали бы европейцев учить европейскости). 2) Не понятно, кем и где может быть реализован этот проект. Вы ведь в петиции пишите о том, что Европа -- это коренные нации без мультикультурализма. Тогда в чем единство Европы, вообще не понятно. Например, христианство, но есть исконно европейские регионы с исламом. Иудаизм оказал заметное влияние. Непонятно, где Европа как таковая... А в целом идея интересная, повторюсь.

Напісаў Андрей Шуман,
Дата 02/15/2013 Час 18:48

 1 
Старонка 1 з 1 ( 2 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2369
mod_vvisit_counter Учора 1179
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3548
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 25980