Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Беларускія пісьменнікі: вяртанне ў казку Друк E-mail
13.12.2012 | 19:47 |
Ірына ХадарэнкаВясной бягучага года пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма" распачалася праца над фотапраектам "Беларускі фальклор", скіраваным на прапаганду традыцыйнай культуры і сучаснай літаратуры і прымеркаваным да юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Паводле дадзенай ідэі, беларускія пісьменнікі ўвасабляюцца ў разнастайных персанажаў народных міфаў, казак і легенд. Пра асаблівасці гэтай творчай ініцыятывы распавяла яе каардынатарка і адначасова ўдзельніца - Ірына Хадарэнка.

- Спадарыня Ірына, на якой стадыі цяпер знаходзіцца праект? Колькі вобразаў яшчэ засталося стварыць?

- На дадзены момант фотамастаком Валерыем Дубоўскім у супрацы з нашымі "мадэлямі" выканана большасць тэматычных сюжэтаў, а менавіта -беларускія літаратары сфатаграфаваліся ў вобразах: Лёлі, Бая, Дамавіка, Лазніка, Бордзі, Русалкі, Цёці, Жыценя, Лесавіка, Жыжаля. У бліжэйшых планах засталіся чэрці, якіх, хутчэй за ўсё, будзе двое, і Зюзя. Таксама ў праект быў спантанна інтэграваны Вадзянік, якога цудоўна ўвасобіў Максім Клімковіч падчас карыснай працы па ачышчэнню сажалкі. Увогуле, праект мае высокі ўзровень імправізацыі, таму некаторыя рэчы даводзіцца змяняць ужо непасрэдна падчас ажыццяўлення здымачнага працэсу.

- Як старэйшыя літаратары паставіліся да прапановы зрабіцца міфалагічнымі персанажамі? Можа, прыгадаеце якія-небудзь цікавыя (казусныя) эпізоды, што здараліся ў часе працы?

- Нашы літаратары (між іншым, незалежна ад узросту) часам рэагавалі трохі скептычна і нават спрабавалі далікатна пераадрасаваць гэтую місію камусьці іншаму. Аднак пасля абгрунтаванага раскрыцця ўсіх нюансаў і выяўлення мэтазгоднасці ідэі, сумневы знікалі і прачынаўся пэўны імпэт.

Цікавых момантаў падчас працы, вядома, хапала. Напрыклад, паездка на Лагойшчыну з Анатолем Вярцінскім, каб зняць яго ў ролі Жыценя, адбывалася якраз у перыяд актыўнага збору збожжа. І менавіта ў гэты дзень абранае для здымак наваколле павінен быў наведаць губернатар вобласці. Таму побач з намі двойчы спыняліся аўтамабілі супрацоўнікаў гаспадаркі, якія з відавочным хваляваннем пыталіся, што мы робім на полі. Але пасля адпаведных тлумачэнняў нам шчыра зычылі ўсялякіх поспехаў. Дарэчы, да працэсу "бойкі за ўраджай" у гэтым раёне падыйшлі настолькі адказна, што нават запусцілі ў поле мадэрнізаваную версію Жыценя - адзін з працаўнікоў калгаса адмыслова хадзіў па тэрыторыі і збіраў каласкі.

Было даволі весела і калі мне самой давялося ўвасабляцца ў вобраз Русалкі. Здымкі вяліся ў парку ля берага Свіслачы. Вось выходжу я з гэтай рэчкі, а на ўзгорку ўжо стаяць здзіўленыя падлеткі з акругленымі вачыма, адзін з якіх крычыць: "Глядзіце! Русалка!". "Прызналі, - засведчыў фатограф, - значыць, вобраз атрымаўся".

- Што будзе ўяўляць з сябе каляндар? Акрамя ўласна фотавыяваў ці будзе прысутнічаць тэкставая частка? Можа аўтарскі тэкст беларускіх літаратараў?

- Тут трэба адзначыць, што гэта перш за ўсё візуальна-фотаграфічны праект. Яго далейшае развіццё яшчэ вызначаецца. Гэта можа быць не толькі каляровы каляндар, але і паштоўкі, плакаты, штосьці яшчэ... Калі ж разглядаць магчымасць падрыхтоўкі каляндарнага макета, канешне, прадугледжваецца, што там неабходна прадставіць не толькі кароткую інфармацыю пра міфалагічных персанажаў на беларускай і англійсках мовах, але і цытаты з твораў кожнага з удзельнікаў, бо менавіта пісьменнікі паводле роду сваёй дзейнасці найбольш шчыльна знітаваныя з казачна-міфалагічнай сферай.

- Магчыма, гэты праект будзе ўспрымацца, як свайго роду адказ "вечнаму" календару аголеных літаратараў, што выйшаў у 2009 годзе, дзе аўтары зняліся ў даволі эпатажных выявах. Якое Вашае стаўленне да таго праекту? Ці арыентаваліся Вы на нейкія іншыя каляндарныя праекты?

- Не хацелася б, каб гэта ўспрымалася толькі на ўзроўні кшталту "наш адказ Чэмберлену", бо ўсё ж такі ідэя дадзенага праекта палягае ў іншай плоскасці. Хоць папярэднія айчынныя напрацоўкі у гэтай галіне мы, безумоўна, улічвалі і таму адразу вырашылі, што ніякага эпатажу, постмадэрнісцкай трэшавасці і псеўдагламуру мы рабіць не будзем. Таму наша мэта заключалася не ў стварэнні нейкага маскараднага шэрага архаічных істот, а ў першую чаргу ў прэзентацыі асоб пісьменнікаў, адлюстраванні прыгажосці іх унутранага свету скрозь прызму казачнага ўвасаблення. Таксама хацелася прадэманстраваць і некаторую разнастайнасць - прынамсі ў тым, што ўдзельнікамі сталі пісьменнікі розных пакаленняў, розных тэматычна-жанравых накірункаў. І, бяссспрэчна, істотны момант прысутнічае ў тым, каб вобраз быў натуральным, а не штучным, каб ён адпавядаў літаратару не толькі вонкава, але і меў некаторыя карэляцыі з характарам ягонай творчасці.

- Які міфалагічны вобраз Вам асабіста даспадобы і чаму?

- Мяне ўвогуле цікавіць міфалогія як культурны феномен. Мушу зазначыць, што гэта надзвычай захапляльны і, на жаль, не ў поўнай ступені асэнсаваны намі скарб вуснай народнай творчасці, на які трэба звярнуць увагу кожнаму чалавеку. Беларуская міфалогічная прастора досыць багатая і таму тут складана вылучыць толькі адзін персанаж. Усе па-свойму цікавыя і адметныя, нават калі маюць адмоўны характар. Асабіста мне вельмі падабаецца актуальная зараз ідэя прасоўваць вобраз цмока ў якасці аднаго з нашых нацыянальных сімвалаў. У мяне дома нават маецца невялічкая калекцыя разнастайных цмокаў з розных краін. Фактычна "раскрутка" таго ці іншага казачнага персанажа можа не толькі садзейнічаць прыцягненню ўвагі да айчынных культурных здабыткаў, але і прыносіць прыбытак. Вось глядзіце - мы звычайна любім атаясамліваць Беларусь з бусламі і зубрамі. Але буслоў ужо даўно "запатэнтаваў" Эльзас, і калі вам давядзецца наведаць Страсбург, там можна пабачыць мноства адпаведных сувеніраў. На зуброў актыўна прэтэндуюць палякі. Апошнія, дарэчы, разгарнулі цэлы бізнес на падставе легенды пра кракаўскага цмока. А мы хіба горшыя? Нашы тутэйшыя цмокі таксама заслугоўваюць павагі і ўсеагульнага прызнання. Дый не толькі яны. Беларуская міфалогія вартая таго, каб яе больш актыўна папулярызаваць, у тым ліку і пры дапамозе найноўшых крэатыўных тэхналогій.

Гутарыў А. Івашчанка, lit-bel.org
Будзьма разам!  
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1281
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6694
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 42234