Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Васіль Якавенка "УЦІСК І РАЗБУРЭННЕ" Друк E-mail
08.06.2008 | 11:37 |
Або Як Мінадукацыі Рэспублікі Беларусь выконвае рэкамендацыі ЮНЕСКА аб захаванні і далейшым развіцці мовы карэннага насельніцтва
Год таму стаяла такое ж сонечнае, лагоднае і цёплае лета. У Доме літаратара на Фрунзе 5 у Мінску, дзе праходзіў Міжнародны сімпозіум  аб разнастайнасці моў і культур у кантэксце глабалізацыі, было таксама шмат цеплыні і не меней даверу, сардэчнасці ва ўзаемаадносінах гасцей і гаспадароў гэтага найважнага форума, які правадзіўся пад эгідай ЮНЕСКА і ў якім прымалі ўдзел вучоныя, мовазнаўцы, культуролагі, гісторыкі, філосафы ды, само сабой, літаратары больш чым з 20 краін свету. Сам пан Каіціра Мацуура, Генеральны дырэктар арганізацыі ААН па адукацыі, навуцы, культуры (ЮНЕСКА), прыехаў з Парыжа і выступіў на сімпозіуме з прадмовай.
“Разнастайнасць культур з’яўляецца агульначалавечым багаццем, крыніцай заможнасці, якая ўвесь час аднаўляецца ў выніку чалавечай дзейнасці. А мовы – гэта адзін з найбольш каштоўных чалавечых скарбаў. Гэта не толькі сродак перадачы інфармацыі, але і цэлы космас значэнняў, з дапамогай якіх можна тлумачыць свет, ствараць сімвалы і вызначаць каштоўнасці”, – казаў ён.
Не для ўсіх адно было зразумелым, дзеля чаго Саюз беларускіх пісьменнікаў раптам ініцыяваў ды пры падтрымцы шэрагу грамадскіх аб’яднанняў і дзяржаўных  устаноў, у тым ліку і Міністэрства адукацыі краіны, правёў гэты форум.
А чаму было не правесці? Надта ж трывожна складвалася сітуацыя з вывучэннем, ужываннем, шырокім, як мае быць дзяржаўным выкарыстаннем беларускай мовы – мовы тытульнай нацыі. І цяпер мне, каардынатару праекта сімпозіума, лучыць прызнацца, што за асноўную мэту ў гэтай нашай міжнароднай акцыі, дзе, апроч чыннага двухдзённага сімпозіума, папярэдне было праведзена каля дзесятка тэматычных круглых сталоў, – ставілася прапаганда, так, прапаганда ў беларускім грамадстве Усеагульнай Дэкларацыі ЮНЕСКА аб культурнай разнастайнасці і ў цэлым  палітыкі міжнароднай супольнасці ў адносінах да моў і культур невялікіх, а тым больш, карэнных народаў. Думалася ж: нашы чыноўнікі – таксама людзі і грамадзяне сваёй краіны. А раптам, чуеце, яны наслухаюцца (на сімпозіуме) спанатраных, разумных людзей, спецыялістаў у галіне адукацыі, якая фарміруе духоўнае аблічча народа, адчуюць літаральна сваёй скурай, які ў Еўропе і па ўсёй Планеце гаючы вецер дзьме (насупраць буралому), і, нарэшце, адумаюцца, перастануць руйнаваць і нішчыць сваю мову, культуру.
Варта зазначыць, што Міністр адукацыі нашай краіны Пётр Іванавіч Брыгадзін тады быў, як нам падалося, вельмі далёкі ад усведамлення нацыянальнай драмы, што разыгрывалася (з ягоным непасрэдным удзелам) у сістэме вышэйшай, сярэдняй і прафесійнаـтэхнічнай адукацыі. Менавіта ў ягоным міністэрскім, залітым сонцам  кабінеце прагучалі словы: “Не хвалюйцеся (а хваляваліся пісьменнікі. – В.Я.) – мова не знікне. Намі заўважана тэндэнцыя: чым больш мы прыціскаем, тым больш жадаючых вучыцца паـбеларуску!”
Ці дзіва пачуць гэтакія словы ? Сапраўды, у краіне шмат жадаючых вучыцца паـбеларуску? У Беларусі каля 82 працэнтаў насельніцтва лічыць сябе беларусамі. Толькі ж ці ўсе яны мелі і маюць магчымасць атрымліваць адукацыю на роднай мове? На ўсіх узроўнях – ад дзіцячых дашкольных устаноў да вышэйшай школы?..Неـе! І міністр гэта ведае. У Мінску – сталіцы суверэннай дзяржавы – засталося ўсяго некалькі беларускамоўных сярэдніх школ з іхнімі 6,4 працэнта вучняў. Багата ў якіх гарадах і раёнах краіны – ніводнай беларускай школы. Ніводнай вышэйшай навучальнай установы ў краіне! І ў гэтай да дзікага парадаксальнай сітуацыі ў самым цэнтры Еўропы з вуснаў высокапастаўленых асоб горда, уявіце, горда (за свой народ ці што?) гучыць: “Намі заўважана тэндэнцыя: чым больш мы прыціскаем…” Увогуле многія баяцца гаварыць на беларускай мове. Страх уласцівы асабліва начальнікам, каб, крый Божа, іх не папікнулі здрадай дзяржаве, якая шукае сваю ідэалогію і... наўрад ці знойдзе.
То куды ж болей ціснуць і, галоўнае, навошта ціснуць на суверэнны люд? Як зразумець вас, васпане ў міністрах?
Пытанне, аднак, павісла ў паветры і дагэтуль вісіць.
На сімпозіуме багата якія паведамленні і даклады з Беларусі чырвонай ніткай прашывала думка: беларуская мова і культура свядома разбураюцца – ужо не адно стагоддзе, але ж асабліва актыўна, цынічна, нахабна – на нашых вачах. Прычым, Мінадукацыі паскарае гэты працэс, міністэрства не выконвае нават свае пастановы, а дакладней – Праграму дадатковых мер па пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы, зацверджаную яшчэ 27.08.2002 г. Не выконвае і Закон “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь” у тым, што тычыцца гарантый на права выбару мовы навучання і стварэння адпаведных умоў для рэалізацыі гэтага права, якога грамадзяне часам даходзяць цераз пракуратуру і суд. Марна...
Найбольш яскрава становішча намалявана ў дакладзе паэта,  філосафа Леаніда Яўменава:
“Белорусы, являющиеся физическим большинством и титульной государственной нацией в своей стране, продолжают оставаться культурным и лингвистическим меньшинством. Целенаправленно подавляемые русским языком и русской культурой белорусская культура и белорусский язык и в царские, и в советские, и в постсоветские времена были и до сих пор остаются в своей стране дискриминируемым достоянием меньшинства. Вымирающей культурой. Вымирающим языком. Это может привести к полному исчезновению нации. Проимпериалистические, шовинистические русофильские силы в Беларуси делают все от них зависящее, чтобы процесс этой «меньшевизации» белорусской национальной культуры в Беларуси, процесс умирания одного из наиболее богатых славянских языков нарасталײ.
Аб дыскрымінацыі беларускамоўнага насельніцтва яскрава даводзілі Зінаіда Дудзюк, Уладзімір Конан, Эрнест Ялугін, Алена Анісім і многія іншыя. Адно, каб яшчэ больш прынізіць ролю і значэнне беларускай мовы, Мінадукацыі ў час падрыхтоўкі да сімпозіўма адмяніла ў сярэдніх школах экзамен па беларускай мове.
І вось мінуў год. Што далей? Як і наколькі палагоднелі пасля сімпозіума, пераарыентаваліся, прыхінуліся да беларускай мовы і культуры нашы чыноўнікі? Эге-е!.. Не на тых разлічвалі! Шмат прыкладаў маем адваротнага кшталту. Яскравыя сведчанні: за адзін год закрыта 152 беларускія школы… У беларускамоўныя першыя класы летась на Міншчыне і ў Мінску пайшло адпаведна адпаведна 38,2 і 2,9  працэнта вучняў! Для параўнання: у 1994 годзе было 91,3 ды 58 працэнтаў. І гэтак іх мала цяпер не па прычыне дрэннага стаўлення бацькоў да навучання дзяцей на роднай беларускай мове, а па прычыне небеларускай палітыкі Мінадукацыі, міністэрства, якое здратавала ранейшую сістэму асветы і не распрацавала новай, каб з дзяцей вырасталі не іншаземцы, не манкурты, а паўнакроўныя, адухоўленыя, з не падрэзаным гістарычным і патрыятычным карэннем беларусы.
У сваім заключным дакуменце ўдзельнікі Міжнароднага сімпозіума выказалі сваю занепакоенасць моўнай сітуацыяй на Беларусі, якая (сітуацыя) “не адпавядае прынцыпам захавання і развіцця нацыянальных культур і ўзмацняе разбуральныя працэсы  ў культуры ў век інтэграцыі”. Сімпозіум выказаўся за захаванне этнакультурнай самабытнасці і зазначыў, што праблемы нацыянальнага культурнага развіцця павінны знаходзіцца ў цэнтры ўвагі ўсіх дзяржаўных, грамадскіх і прыватных структур. У пераліку рэкамендацый, дарэчы, запісаны пункт аб стварэнні і ўдасканаленні механізмаў абароны і свабоднага развіцця беларускай культуры і ў гэтым кантэксце – адкрыццё беларускамоўнага універсітэта або ператварэнне Белдзяржпедуніверсітэта імя Максіма Танка ў Нацыянальны педагагічны універсітэт. Гэта – як мінімум. Але ж на заклікі і рэкамендацыі Міжнароднага сімпозіума аб разнастайнасці моў і культур у кантэксце глабалізацыі кіраўнікі Мінадукацыі і вухам не павялі. Больш за тое напрыканцы мая гэтага года, працягваючы наступ на чынныя астраўкі беларускасці, якія пакуль яшчэ не змыты хвалямі русіфікацыі і ірадаманіі, ірадажэрства, яны пачалі наступ на Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа ў Мінску, адзіны ліцэй падобнага профіля. Дарэчы, такое было ўжо… Колькі год таму “бацькі” нацыянальнай адукацыі наважыліся адабраць памяшканне ў ліцэя і гэтак развітацца з ім, але ж бунт бацькоў і дзяцей-ліцэістаў сарваў іхнія планы. Цяпер міністэрства рашыла заслаць у ліцэй “свайго” чалавека, чалавека чужога нацыянальнай адукацыі, які б, вобразна кажучы, падарваў гуманітарны ліцэй знутры, навязаўшы яму чужды дух, новыя праграмы і планы. Прынамсі, педкалектыў ліцэя адчуў такую небяспеку. І ніякія пратэсты, прашэнні, хадайніцтвы бацькоў перад міністрам П. Брыгадзіным не дапамагаюць.
Складваецца ўражанне (відавочна, не ў аднаго мяне), што ў Беларусі ідзе зачыстка адукацыйнай прасторы з выбаўленнем яе ад патрыятычна настроеных кадраў, настаўнікаў, дырэктараў. Гэта пацвярджаецца не толькі фактам грубага адміністравання і зняважлівых адносін кіраўнікоў міністэрства да Уладзіміра Коласа, заснавальніка Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя, але і звальненнем з працы настаўніка Андрэя Аляхновіча ў Крупках, Алеся Сядзякі, дырэктара СШ № 2 ў Мінску. Усе яны выдатныя і неабыякавыя да лёсу дзяцей педагогі, чаму і заўважаны на ўдзеле ў грамадскім жыцці, напрыклад, у выбарах са сваімі поглядамі на рэчы. А гэта ж, на сённяшні дзень, – крамола. Не сакрэт, міністэрскія шаўцы сёння шыюць справу кожнаму, хто не хавае сваіх думак і вольна дыхае.
А што ж Пётр Іванавіч Брыгадзін? Можа ён не разумее, якое злачынства творыцца (творыць ён) перад нацыянальнай культурай і тым, што з’яўляецца рошчынай гэтай культуры, – нацыянальнай адукацыяй. Ці ён нявольнік таксама і мае пэўнае заданне на знішчэнне беларускай мовы, беларускага духу, матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, з якога вышаў?.. Размовы ж, якія я меў  з беларусабоязнымі, беларусафобістымі чыноўнікамі сістэмы адукацыі, наводзяць на думку, што яны замбіраваныя.
Хіба не пагэтаму дзяржаўнымі мужамі не ўспрымаюцца ні крык душы беларуса, ні парады і рэкамендацыі сусветна прызнанай арганізацыі ААН – ЮНЕСКА? Балазе ЮНЕСКА зрабіла нашай краіне гонар – правяла ў сталіцы Мінску свой Міжнародны сімпозіум па жыццёва важных і трапяткіх праблемах сучаснасці ў імя сцвярджэння нацыянальных і не толькі нацыянальных моў і культур. І крывяць душой тыя, хто гэтага не заўважыў, хто абыякавы да гэтага высакароднага жэста.
То хто ж яны, нашы дабрадзеі, апекуны адукацыі?
Пытанняў шмат. Адказу няма. Ды ці толькі ў гэтым?
 
Чэрвень 2003 г.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 313
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5726
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 41266