Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Ці адновяць Васіля Якавенку ў шэрагах Саюза беларускіх пісьменнікаў? Друк E-mail
03.11.2012 | 20:28 |
Ці адновяць Васіля Якавенку ў шэрагах Саюза беларускіх пісьменнікаў?Аўтар: Кастусь ВІЛЬКОЎСКІ

Усё, што адбылося ў апошнія гады з Саюзам беларускіх пісьменнікаў, сёння ўяўляецца нейкім пачварным сном. Творчая суполка, у якую некалі ўваходзілі сусветна вядомыя класікі - Янка Купала, Якуб Колас, Максім Танк, Іван Мележ, Васіль Быкаў... - здаецца, згубіла ўсё, што магла нажыць за многія дзесяцігоддзі.

Страчаны Дом літаратара, паліклініка, шматтомная бібліятэка, Беллітфонд, сядзіба з Домам творчасці на Іслачы...  

Чытачы "Народнай Волі" памятаюць і пра гучны канфлікт паміж кіраўніцтвам Саюза і старшынёй Рэвізійнай камісіі Васілём Якавенкам. Ніхто і падумаць не мог, што тыя, хто павінен моцай усяго свайго таленту адстойваць дэмакратыю, свабоду слова, выключаць са складу СБП таго ж прынцыповага і ваяўнічага В.Якавенку.

Першы раз грамадства анямела, калі даведалася, якую форму барацьбы з уладамі абралі кіраўнікі Саюза - замест таго, каб касцьмі легчы, адстойваючы і баронячы Дом літаратара, яны, на здзіўленне, хуценька і ціха вызвалілі пакоі і пад бліскавіцы фотакамер вынеслі на водшыб унікальныя карціны-партрэты тых жа класікаў (многія з якіх, дарэчы, ад захоўвання ў нездавальняючых умовах згубілі сваю каштоўнасць).

І неўзабаве - выключэнне з пісьменніцкіх шэрагаў Васіля Якавенкі. Яго плённасць - у такіх мастацкіх творах, як гістарычны раман "Надлом", эпапея "Пакутны век", у якой падаецца суровая праўда пра трагічны лёс беларускага народа ў ХХ стагоддзі. Ён - вядомы грамадскі дзеяч, які шмат зрабіў для прадухілення экалагічнай катастрофы на Палессі ў 1980-я гады. В.Якавенка з болем успрыняў чарнобыльскую бяду, скіраваўшы свае высілкі на галоснасць і даследаванне архіважных для нацыі праблем. Яго голас чуваць і сярод тых, хто актыўна змагаецца за беларускую мову, гістарычнае адраджэнне Бацькаўшчыны.

Дык ці можна змірыцца з тым, што Васіль Якавенка з-за сваёй апантанасці апынуўся па-за межамі найстарэйшага ў Беларусі творчага аб'яднання? Днямі ў рэдакцыю "Народнай Волі" трапіў калектыўны ліст у падтрымку В.Якавенкі, які быў падрыхтаваны амаль два месяцы таму. Пад ім падпісаліся:

  • Сцяпан Лаўшук, доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, член СБП з 1982 года;
  • Леанід Яўменаў, паэт, доктар філасофскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, член СБП з 1981 года;
  • Арсень Ліс, доктар філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі (1986), член СБП з 1967 года;
  • Адам Мальдзіс, доктар філалагічных навук, прафесар, член СБП з 1967 года;
  • Аляксей Рагуля, прафесар культуралогіі, выдатнік народнай асветы, член СБП з 1990 года, сябра Рэвізійнай камісіі СБП у 2006--2011 гадах;
  • Лідзія Савік, прафесар кафедры беларускай філалогіі БДУ культуры, член СБП з 1998 года;
  • Анатоль Верабей, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ, член СБП з 1988 года;
  • Уладзімір Паўлаў, паэт, празаік, перакладчык, сакратар СПБ у 1980-я гады, член пісьменніцкай арганізацыі з 1962 года;
  • Уладзімір Дамашэвіч, пісьменнік, лаўрэат літаратурнай прэміі імя І.Мележа, член СБП з 1962 года;
  • Ніна Загорская, паэтэса, член СБП з 1982 года;
  • Эрнест Ялугін, пісьменнік, член СБП з 1972 года;
  • Уладзімір Халіп, драматург, член СБП з 1995 года;
  • Галіна Каржанеўская, паэтэса, драматург, крытык, член СБП з 1976 года;
  • Лідзія Арабей, пісьменніца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, член Саюза пісьменнікаў з 1958 года;
  • Сяргей Панізьнік, паэт, перакладчык, член СБП з 1967 года;
  • Іван Пташнікаў, пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я.Колаа (1978), член СБП з 1959 года.

Адрасуючы свой ліст сённяшняму старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Б.Пятровічу (Сачанку) і Радзе аб'яднання, гэтыя паважаныя ў творчым асяроддзі людзі настойліва прасілі "падаць свой голас за аднаўленне Васіля Якавенкі ў шэрагах Саюза беларускіх пісьменнікаў".

Гэтае пытанне магло вырашыцца 25 верасня. Але, на жаль, пасяджэнне Рады СБП у той дзень не адбылося з-за адсутнасці кворума.

Кажуць, цяжка было сабраць пісьменнікаў, паколькі да глыбокай восені амаль усе яны працуюць на лецішчах. Што ж, дачны сезон вось-вось закончыцца, а значыць, пра разгляд калектыўнага ліста пісьменнікаў і далейшы лёс Васіля Якавенкі чытачы "Народнай Волі", будзем спадзявацца, даведаюцца ўжо праз пару тыдняў.

nv-online.info
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1549
mod_vvisit_counter Учора 1141
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4253
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 39793