Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Чэскі рэжысэр: «Беларуская мова — гэта такая сіла!» Друк E-mail
09.10.2012 | 22:57 |
Чэскі хрысьціянскі кінэматарафіст Отакара ШмідтЧэскі хрысьціянскі кінэматарафіст Отакара Шмідт лічыць, што беларусы нечым нагадваюць чэхаў, але больш за іх узьнёслыя. І што беларускасьць і беларускую мову немагчыма вынішчыць.

Отакара Шмідт (Otakaro Schmidt) - чэскі рэжысэр, сцэнарыст, актор і драматург. Паставіў сэрыю дакумэнтальных і дакумэнтальна-ігравых фільмаў, зьвязаных з хрысьціянскай тэматыкай. Здымкі для свайго апошняга фільму пра сьвятых прапаведнікаў Кірыла і Мяфодзія - стваральнікаў славянскай азбукі і царкоўнаславянскай мовы - Шмідт рабіў і ў Беларусі. 

Пра свае ўражаньні ад падарожжа ў Беларусь ён распавёў Чэскаму радыё. У прыватнасьці, Отакара Шмідт сказаў:

Шмідт: «У Беларусь мы паехалі з мантажысткай Янай Студнічкавай і з рэкамэндацыйным лістом ад кардынала Дамініка Дукі ня толькі дзеля таго, каб зьняць наведваньне Менскай катэдры фігуркай Дзіцятка Ісуса (Pražské Jezulátko) і зрабіць здымкі для фільму пра Кірыла і Мяфодзія, але і дзеля таго, каб зрабіць дакумэнтальны фільм пра кляштар у Полацку. У Полацку раней быў езуіцкі кляштар, але калі езуітаў забаранілі і ў Беларусі, дык тыя пакрылі свае абразы на сьценах тынкам, каб захаваць іх для будучых пакаленьняў. А цяпер праваслаўныя манашкі ў гэтым кляштары адкрылі тыя абразы або, калі гаварыць дакладна, фрэскі. І выявілася, што на іх ёсьць нешта, што нагадвае выяву Сьвятога Вацлава».

Мадэратарка: «Выява нашага Сьвятога Вацлава ў праваслаўнай краіне?»

Шмідт: «Гэта наш супольны сьвяты. Ведаеце, праваслаўная манашка, наш праваднік па тым кляштары, мела імя Людміла, на памяць аб нашай Сьвятой Людміле. Ну дык вось, як праваслаўныя, так і атэістычныя адмыслоўцы, якія дасьледавалі тыя фрэскі, прыйшлі да высновы, што гэта несумненна выява Сьвятога Вацлава. Магчыма, што там ёсьць яшчэ і выява Сьвятога Войцеха, але наконт гэтага няма адзінства. Дык вось, гэтая выява ў Полацку - адзіная выява Сьвятога Вацлава ў праваслаўным сьвеце. Мы гэта зьнялі і паедзем туды яшчэ раз, калі закончыцца рэстаўрацыя. Магчыма, што паедзем туды разам з кардыналам Дукам. Уявіце сабе, што мітрапаліт Філарэт асьвяціў здымак гэтай выявы Сьвятога Вацлава і перадаў яго кардыналу Дуку. Гэта быў экумэнічны жэст на самых вярхах Праваслаўнай і Рыма-каталіцкай цэркваў. Супрацоўніцтва паміж гэтымі цэрквамі існуе і ў самой Беларусі.

Мы там адчувалі сябе як дома. У Яны ёсьць дамешка ўкраінскай крыві, дык зь ёю было зразумела. Але я мушу прызнаць, што быў зьдзіўлены».

Мадэратарка: «Чым найбольш?»

Шмідт: «Тым, што там такая хрысьціянская руплівасьць. Гэта зямля, якая прасякла крывёй мучанікаў. І на гэтай зямлі храмы, як праваслаўныя, так і каталіцкія, растуць цяпер як грыбы пасьля дажджу».

Мадэратарка: «Ці гэта ня зьвязанае з тым, які там цяпер палітычны рэжым?»

Шмідт: «Ня ведаю, ці гэта залежыць ад палітычнага рэжыму, то бок, ці гэтыя храмы будуюць насуперак яму, ці зь яго дазволу і пры яго падтрымцы. Але мы там адчувалі сябе добра. А ў кантактах са звычайнымі людзьмі мы раптам адкрылі, што тая беларуская мова, якую праграмна вынішчалі... Ведаеце, у кожным стагодзьдзі зьнішчалі як мінімум траціну беларусаў, а ў 20-тым стагодзьдзі іх зьнішчалі двойчы па траціне. Гэта рабілі суседнія дзяржавы, я ня буду тут называць нацый. Беларусы глынулі гора. Але беларуская мова, ведаеце - гэта такая сіла, пра якую я яшчэ і цяпер не магу нармальна гаварыць. Мы там перажылі падарожжа ўглыб чалавека. Там поўныя храмы людзей, ня толькі праваслаўныя, але і каталіцкія. Вось, для прыкладу, адзін касьцёл у цэнтры Менску быў запоўнены людзьмі падчас кожнай з 18 багаслужбаў, якія там спраўлялі ад шостай раніцы да поўначы ў нядзелю. Проста неверагодна. І людзі там такія ўзьнёслыя. А вяртаючыся да беларускай мовы - яе падтрымліваюць галоўным чынам у каталіцкім літургічным асяродзьдзі. Калі да вас нехта гаворыць па-беларуску, вы гэта разумееце. Яны - нашы браты, яны - як быццам такое страчанае племя, якое таксама вырасла на глебе Кірыла і Мяфодзія. Гэта нас надзвычай моцна злучае. Яны ў нечым на нас падобныя, а прытым узьнёслыя. Мы адчувалі сябе ў Беларусі як дома, і я ад гэтага быў у поўным захапленьні».

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 385
mod_vvisit_counter Учора 1563
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 1948
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 37488