Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Онлайн-канфэрэнцыя Сяргея Каваленкі Друк E-mail
04.10.2012 | 17:49 |
Сяргей Каваленка3 кастрычніка на пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў актывіст КХП-БНФ, былы палітвязень Сяргей Каваленка.

Сяргей Каваленка, беларускі грамадзкі актывіст, сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Нарадзіўся 16 студзеня 1975 году, паводле адукацыі інжынэр-праграміст. Каваленка — прыватны прадпрымальнік, займаўся рамонтам памяшканьняў на замову. Бацька дваіх дзяцей — Валянціна (7 гадоў) і Вікі (1 год).

На праваслаўныя Каляды, 7 студзеня 2010 году, Каваленка павесіў бел-чырвона-белы сьцяг на 40-мэтровай навагодняй ёлцы ў Віцебску. За гэта яму прысудзілі 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (гэтак званая «хімія»).

Другі раз Каваленку затрымалі, абвінаваціўшы ў парушэньні рэжыму адбыцьця пакараньня. З 19 сьнежня 2011 году Каваленка на знак пратэсту трымаў галадоўку. 24 лютага 2012 году судзьдзя Першамайскага райсуду Віцебску Алена Жук асудзіла Сяргея Каваленку на зьняволеньне ў калёніі агульнага рэжыму тэрмінам на 2 гады і 1 месяц. Каваленка працягваў сваю галадоўку, якая толькі праз шмат тыдняў была спыненая шляхам прымусовага кармленьня. Адбываў пакараньне ў Магілёўскай калёніі.

25 чэрвеня Каваленка напісаў заяву на імя Лукашэнкі аб памілаваньні. У звароце не было прызнаньня віны, толькі словы: «Прашу вас мяне памілаваць». Сяргей кажа, што яго схілялі напісаць такі зварот, угаворвалі, кідалі ў штрафны ізалятар агулам на 34 дні.

Радыё Свабода

 

Імя:: ВАДЗЯ Горад:: ДУБНЯКI

01.10.2012 18:10

Сяргей .Цi упэунены Вы у тым, што выбралi правiльны шлях? Цi былi у Вас час i магчымасць" узважыць "пакуты сваiх родных i свае асабiста ,i параунаць з тым пленам, якi прынесла Ваша барацьба будучай перамозе над дыктатурай?

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 15:24

У нас у Беларусі зараз не дыктатура, а сатрапія, па усходняму узору, з намесьнікам-сатрапам маскоўскай арды -- Лукашэнкам. Да дыктатара яму далёка, бо дыктатары былі рымскія, ці французскія, незалежныя кіраўнікі сваіх незалежных дзяржаў і мелі поўную ўладу, а не прыслугоўвалі ўсходнім тыраніям і ордам з усялякімі пуцінамі . 

Наш ліцьвінскі народ сатрап Лукашэнка вядзе ў маскоўскае ярмо на зьнішчэньне. Гандлюе нашай Радзімай.

Якое можа быць жыцьцё у рабстве і прышыбленасьці? А ніякага. Таму я свой шлях лічу адзіна дасканалым. 

-----------------------------------------------------------------

Імя:: Александр Колядко Горад:: Гомель

01.10.2012 19:24

Паважаны спадар Сяргей!
Позвольте задать Вам вопрос, который уже традиционно задаю гостям «Свободы».
Готовы ли Вы поддержать коллективное требование белорусских блогеров о созыве Всебелорусского народного собрания НА ПОДЛИННО ДЕМОКРАТИЧЕСКОЙ ОСНОВЕ?
Речь в данном случае идет не о номенклатурном собрании, коих мы видели уже четыре, а о собрании, делегаты которого ВПЕРВЫЕ должны быть избраны на основе всеобщего, равного и прямого избирательного права путем тайного голосования (причем под жестким общественным и международным контролем), а само собрание - наделено полномочиями ставить и обсуждать вопросы исключительно по усмотрению самих делегатов и принимать по ним решения, равнозначные решениям республиканских референдумов.
Соответствующие материалы Вы можете найти по ссылке:
http://kolyadko.livejournal.com/66554.html
С искренним уважением,
Александр Колядко и другие подписанты (на данный момент - 236 человек).
ЖЫВЕ ДЭМАКРАТЫЧНАЯ БЕЛАРУСЬ!

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 15:25

Я падтрымлiваю "Рух за новыя выбары без Лукашэнкi" на чале з Зяноном Станiслававiчам Пазьняком. Гэта чалавек, якi у свой час на чале партыi БНФ дамогся незалежнасьцi Рэспублікi Беларусь.

-----------------------------------------------------------------

Імя:: Andrej

01.10.2012 19:40

Сяргей, як вы ставiцеся да маладзёнау, якiя з'язджаюць вучыцца за мяжу пасля адлiчэння з беларускiх ВНУ за грамадзкую актыунасць?

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 15:32

Станоўча да атрыманьня эўрапейскай адукацыі. Пажадана, каб яе яны потым выкарыстоўвалі на карысьць сваёй Радзімы.

-----------------------------------------------------------------

Імя:: Леў Горад:: Бабруйск

01.10.2012 19:59

Вітаю Вас, шаноўны Сяргей! Лічу Вас сапраўдным патрыётам Беларусі. Вы вельмі любіце Беларусь, яе гісторыю і сімвалы, такія як Вы вельмі патрэбныя Беларусь. У мяне да Вас некалькі пытанняў. 1) Якое было Вашае стаўленне да таго, што адбывалася ў Беларусі ў 1991-1994 гг. да абрання першага Прэзідэнта? 2) Што Вы думаеце пра пытанне аб ідэі абрання адзінага прабеларускага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2015 г.? 3) Якое месца ў гісторыі зойме перыяд кіравання А.Лукашэнкі? Дзякуй.

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 15:33

1.У 1991 годзе адбылася Вялікая перамога Ліцьвінска-беларускага Народу -- была адноўлена незалежнасьць нашай краіны пад назвай Рэспубліка Беларусь. І, нягледзячы на тое, што ўлада заставалася у руках намэнклятуры, шмат што атрымалася зрабіць нацыянальна сьвядомым патрыётам Беларусі, выкарыстоўваючы мэханізмы парлямэнцкай барацьбы у Вярхоўным Савеце, пакуль ФСБ не правяла ў прэзыдэнты свайго агента "председателя совхоза" Лукашэнку.

2. Як і раней, лічу такім кандыдатам З.С. Пазьняка, у якога, як і раней ёсьць годная каманда і плян дзеяньняў.

3. Гэта будзе прышчэпка супраць этнацыда-генацыда Беларускай Нацыі, што праводзіць тут Масква праз свайго сатрапа.

-----------------------------------------------------------------

Імя:: беларуска Горад:: минск

01.10.2012 20:37

Сергей, я вас просто не узнала: внешне вы до ареста и сейчас - два разных человека. Вы были хмурым и занудливым, а сейчас улыбающийся. Цените жизнь - она так коротка.

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 15:41

Дзякуй.

----------------------------------------------------------------

Імя:: АРТ Горад:: Х

01.10.2012 22:05

Не буду задаваць пытаньняў. Дасылаю Вам вершы, напісаныя вучаніцамі сёмага класа ў студзені 2010-га. Яны прысвечаны Вам...
Калі ўзняўся сцяг...

Калі ўзняўся сцяг у неба
З хлапечай мужнае рукі-
Аж здрыганулася пад наймітамі глеба
Ад нашае Пагоні. Праз вякі

Яна, нябачная, імчала,
І гулам поўніўся прастор.
Душа з каленяў уставала,
Аковы падалі на дол.

А сцяг лунаў, і меркла зорка
Пяціканцовая пад ім.
Было так радасна і горка,
Трывожна-соладка ўсім.

За той адчай, за смеласць тую,
Што сцяг у неба ўзнясла.
У хвіліну гэтую святую
Вакол пабольшала святла.

Ды горыч душу прыгнятала,
Што толькі здольны мы глядзець,
Што маем смеласці замала
Вось так адчайна ўзляцець.

Пякучы сорам не ачах,
Што моўчкі ўсе вакол стаялі,
А хлопца білі на вачах,
За вычын мужны зневажалі.

Замоўк Пагоні пошчак у душы,
Ізноў душа ўпала на калені,
І страху цяжар зноў здушыў
Да волі кволыя памкненні.

Дакуль мы будзем так маўчаць,
Датуль не будзем мы народам.
І будзем у цемры мы блукаць,
І не ўбачым век свабоды...

Сцяг

Калі з вяршыні сцяг зрывалі
Узнесены туды героем на руках,
Апошнюю надзею адбіралі,
Каб у сэрцах нашых пасяліўся страх.

А сцяг уніз ляцеў, крыляў,
Як птах падбіты, з неба падаў,
Нібы крывёю ён сцякаў,
На чысты снег, на хмурныя прысады.

Ён уніз ляцеў, зусім бяссільны,
У знямозе крылы апускаў,
І вецер, плачучы ад крыўды,
Пяшчотна крылы падтрымаў.

Ды ўсё ж з зямлёю сцяг сустрэўся,
Падняцца болей не здалеў.
Упаў на снег, і снег бы загарэўся,
Крывавай паласою чырванеў.

І жорсткі найміт брудным ботам
На край бялюткі наступіў.
За край рвануў уверх, здалося-
Бы ў кроў ён рукі апусціў.

І так пайшоў, з пагардай пазіраючы,
У руках камечачы наш сцяг,
Святыню нашу груба зневажаючы,
І кроў герояў стыла на руках.

І так ідзе, заплямлены крывёю,
Святыні топча на вачах.
А мы маўчым, нямеем, бо не здольны
Змагчы ў душы агідны страх...
Дзякуй Вам за подзвіг! Жыве Беларусь!

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 15:43

Для мяне вялікі гонар, што некаторыя мае справы зьяўляюцца крыніцай натхненьня для таленавітых маладзёнаў.

----------------------------------------------------------------

Імя:: Віталь Занько Горад:: Менск

01.10.2012 22:56

Добры дзень спадар Сяргей!

Вы шляхетнымі учынкамі і паводзінамі паказалі, што беларусы гэта мужная, змагарная нацыя. І што беларусы будуць біць і гнаць акупантаў, адстойваць свае інтарэсы і змагацца за сябе як заўжды было.

Сяргей, вы бацька двух цудоўных дзетак. Таму пытаньне да Вас як да бацькі. Як Вы разважаеце пра тое, што ня дзесьці на далёкіх экзатычных выспах, а ў Менску амаль няма беларускамоўных школ? І як так сталася, што інтэлігентыя бацькі (з вышэйшай адукацыяй!) не навучаюць сваіх дзяцей па-беларуску, не ствараюць хатніх школ і унівэрсытэтаў для моладзі? Вы ж за гэта таксама ўздымалі Сьцяг! Ці гэта Ваш яркі знак беларусам, каб яны задумаліся? Чаму ж так мала добрай бацькоўскай ініцыятывы? Чаму ж беларусы так баяцца быць гарманічна развітымі і даваць сваім дзеткам лепшае - найпрыгажэйшую беларускую мову і беларускі інтэлект?

Жыве Беларусь!

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 15:50

Ліцьвіны-беларусы пасьля акупацыі нашай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага маскоўскай ардой узьнімаліся толькі 3 разы на вялікія паўстаньні, якія падаюцца чужынскай прапагандай нібыта польскія,і пастаянна вялі барацьбу за незалежнасьць такія робінгуды як "добраахвотнік свабоды" Аляксандр Савіцкі. Такое змаганьне не вёў не адзін паняволены Масквой народ. Таму Масква зьнішчае усё нацыянальнае ліцьвіна-беларускае пад корань.Гэта наш Народ наперакор усім акупантам арганізаваў "Слуцкі Збройны Чын". 

Таму забілі 99% беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі у 30-40-ых гадох, а на іх месца прыехалі маскавіты з азіяцкім сьветапоглядам. У 94 годзе ФСБ прывяла да ўлады Лукашэнку, які зьяўляецца беларусанянавісьнікам і за дабро разьлічваецца здрадай -- зьнішчае беларускую культуру і як яе частку мову.

Такім чынам, праводзіцца пастаянная антынацыянальная палітыка, якой нам патрэбна супрацьстаяць усімі магчымымі сродкамі і сіламі. Гэта наша асноўная задача.

----------------------------------------------------------------

Імя:: account Горад:: Miensk

01.10.2012 23:50

Вітаю
Прайшло кур'ёзнае паведамленьне ў сеціве. Пад ахову бяруцца адміністрацыйныя будынкі ў Віцебску. Баяцца Каваленку :)

Сяржук, чаму не падымаецца бел-чырвона-белая хваля на Беларусі?

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 15:51

Хваля падымецца абавязкова і ня толькі са сьцягамі, такая, што змые ўсю нечысьць зь Літоўска-беларускай зямлі. І мы павінны працаваць на гэта сёньня і шмат. Хваля ўзьнікне вельмі раптоўна і яе будзе патрэбна абавязкова ачоліць.

----------------------------------------------------------------

Імя:: Mikit Горад:: Slonim

02.10.2012 00:53

Витаю пан Сяржук!!!Вы ужо легенда,пра вас будуць писаць у падручниках па гисторыи праз кольки год!!! Ваш учынак выглядаю яшчэ больш моцны,таму што вы с вельми русификаванай Усходняй Беларуси.
1.Кали вы пачали падтрымливаць нацыянальную идэю?
2.Якую музыку вы слухаеце?
3.Я напрыклад за забарону русскага праваслауя и замены яго на унияцтва и увядзеньне лацинки замест кирылицы,а вы?
4.Ци падтрымливаеце вы сувязь с панам Пазьняком?
5.Каму з кандытау у 2010 годзе вы верыли,што яны сапраудня змагары,а не здрадники?

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 16:39

Дзякуй Мікіт. Віцебск у часы Альгерда, Ягайлы і Сьвідрыгайлы быў сталіцай ВКЛ, і знаходзіўся у цэнтры дзяржавы, а Масква была у каляніяльнай залежнасьці ад нас. Таму над Віцебскам назаўсёды знаходзіцца аўра палітычнай барацьбы ліцьвінска-беларускага народа. Гэта наш горад, і ніякіх вольг тут не было.

1. У 16 гадоў.

2. Слухаю разнастайную музыку у залежнасьці ад настрою: клясычную, рок, некаторыя поп-творы. Не люблю маскоўскі шансон, і маскоўскі рэп, які прапагандуе наркаманію і заняпад.

3. Я за аднаўленьне нашай Літоўскай Праваслаўнай Патрыярхіі. Спачатку трэба засвоіць мову на кірыліцы, а потым паставім пытаньне аб лацініцы.

4.Падтрымліваю.

5.Як чалавеку верыў Някляеву, а як палітычную зьяву падтрымліваў байкот. 

----------------------------------------------------------------

Імя:: Зьміцер

02.10.2012 01:08

Прывітанне! Вы малайца! Шчасця Вашай сям'і.Прабачце, што не даслаў Вам "ліст падтрымкі".
Пытанне: А Вы таксама расчараваліся ў "беларускай апазіцыі"?Дзякуй.

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 16:41

Дзякуй, Зьміцер.

Апазыцыя - гэта тыя, хто супраць дзейнай улады. Зараз у апазіцыі знаходзіцца практычна ўвесь ліцьвінска-беларускі народ. А ў народзе расчаровывацца нельга.

----------------------------------------------------------------

Імя:: Георг Горад:: Радзiма

02.10.2012 01:11

Сергей, здоровья тебе и всех благ.
Понимая, что ты был осужден незаконно, скажи, смогла ли система гуЛАГа "на зоне" тебе внушить, что твои действия на самом деле не правонарушение, а преступление?
Когда ты понял, что этой стране ты нужен живой?

Сергей, что нужно сделать, чтобы освободить Статкевича и других незаконно осужденных?

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 17:14

Сыстэм гулага у выглядзе звар'яцелых псыхіятраў мне не змагла унушыць нічога, іх саміх трэба лячыць. Я не лічу сябе ня толькі злачынцам, але і правапарушальнікам -- патрыятычна-палітычныя акцыі зьяўляюцца карыснымі для нашай дзяржавы.

Я патрэбны краіне любы.

Каб вызваліць палітвязьняў, патрэбна салідарнасьць і пастаянныя палітычныя акцыі ля сьцен вязьніц і калёній.

----------------------------------------------------------------

Імя:: Савось

02.10.2012 11:26

Сяргей, з вызваленнем.
1. Да якой хрысцiянскай канфэсii Вы сябе адносiце (у iнтэрвью Ваша жонка называлала евангэлiсцкую цэркву)?
2. Цi гэта былi Вы на вiдэа у iнтэрнэце у прадуктовай краме, седзячы на лядоунi?
Дзякуй.

----------------------------------------------------------------

Імя:: Рыгор Дамінюк Горад:: Валожын

02.10.2012 12:59

Шаноўны спадар Каваленка! Чалавеку нярэдка выпадаюць розныя выпрабаваньні, нібыта спраўджаючы яго душу на трываласць да здрады, расчараваньне, бязвер'е. Што мацавала вас, каб не пайсьці ні першым, ні другім, ні трэцім шляхам? Як удалося захаваць базісныя арыентыры? І ці чулі вы прысьвечаную вам песьню Ігара Сімбірова, якая актыўна абмяркоўваецца і слухаецца ў інтэрнэце http://belarus.kulichki.net/index.php?option=com_content&task=view&id=1239&Itemid=&show=1#comments

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 17:23

Мяне мацавалі перакананьні. Арыентыры захоўваў з дапамогай волі. Песьню чуў, дзякуй Вітаўту Мартыненку і Ігару Сімбіраву за падтрымку.

----------------------------------------------------------------

Імя:: беларуска Горад:: Менск

02.10.2012 13:16

паважаны Сяргей,ці адчувалі Вы там,у турме падтрымку сяброў з Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі -БНФ?

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 17:44

Так, канешне адчуў. А таксама і падтрымку людзей усёй Беларусі. За што усім шчыра дзякую!

----------------------------------------------------------------

Імя:: Гармонік Горад:: Менск

02.10.2012 14:03

Добры дзень.
Перш за ўсё хачу выказаць захапленьне Вашай мужнасьцю і нязломнасьцю.На такіх як Вы трымаецца наша Беларусь.
А пытаньне ў мяне такое- ці не зьмянілася Вашае стаўленьне да Народнага Фронту і сп. Пазьняка падчас адсідкі.Ці лічыце Вы, што Партыя і асабіста сп.Пазьняк рабілі ўсё што маглі для вашай сям'і і Вашага вызваленьня?

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 17:45

Калі я выйшаў, то даведаўся, як шмат для мяне зрабілі старшыня партыі спадар Зянон Пазьняк і выканаўца абавязкаў старшыні ў Беларусі спадар Юрый Беленькі, а таксама ўся партыя цалкам. За што вялікі дзякуй паважанаму спадарству!

----------------------------------------------------------------

Імя:: Hanna

02.10.2012 15:06

чаму Вы не заўсёды размаўляеце на беларускай мове?
Ваша жонка Алена прыгожа размаўляе...

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 21:17

Я падаю прыклад, як трэба пераходзіць з "московского наречія" (па Ламаносаву) на нашу першасную ліцьвіна-крывіцкую мову. І Алена ўдала скарысталася гэтым прыкладам.

----------------------------------------------------------------

Імя:: Сымон

02.10.2012 16:02

Вітаю, спадар Каваленка! З вызваленнем!

Падчас свайго знаходжання ў трохдзённым адпачынку ад "хіміі" Павал Севярынец ініцыяваў у Віцебску стварэнне "камітэта па дапамозе Сяргею Каваленку".

Ці няма ў Вас жадання пасля вызвалення асабіста падзякаваць Паўла за гэты крок і наведаць яго на "хіміі" ў вёсцы Куплін, куды з Віцебска час ад часу адпраўляюцца машыны з роднымі і блізкімі?

Ці будзеце Вы змагацца за вызваленне астатніх палітвязняў? Якім чынам?

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 21:18

Вельмі Паўлу ўдзячны. Пры першай магчымасьці яго наведаю. Патрыёты ВКЛ-Беларусі ужо ўзьнімалі сьцягі за вызваленне палітвязьняў, і надалей мы будзем працягваць нацыянальную справу.

----------------------------------------------------------------

Імя:: Чытач

02.10.2012 16:15

У 2011 годзе 25 жніўня, у гонар 20-й гадавіны наданьня дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі сілы канстытуцыйнага закону бел-чырвона-белыя сцягі былі ўзнятыя на шматпавярхоўках ў такіх маленькіх гарадах, як Орша, Пружаны, Клецк. Пасля гэтага мясцовыя маладыя хлопцы, якія мелі неасцярожнасць засвяціцца перад мясцовымі органамі сваімі "антыдыктатарскімі поглядамі" папалі пад рэпрэсіі КДБістаў і спынілі сваю дзейнасць.

Што можаце параіць ім у іх становішчы, калі кожны чалавек у маленькім горадзе як на далоні КДБнікаў і міліцыі, а самыя яны ўжо папярэджаныя, што наступны бел-чырвона-белы сцяг у горадзе для іх абярнецца вялікімі непрыемнасцямі?

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 21:19

Няхай зьвяжуцца са мной і я падкажу, што ім рабіць. А ўвогуле займацца і надалей годнай справай, не зьвяртаць увагу на розныя канторы ворагаў Беларускага Народу.

----------------------------------------------------------------

Імя:: Жаўнер БНР Горад:: Вільня

02.10.2012 16:24

Віньшую з вызваленьнем спадар Сяргей. У мяне наступныя пытаньні:
1) Ці сустракалі Вы падчас адбыцьця зняволеньня сярод вязьняў ярых русафілаў-шавіністаў("Мы русскіе, велікая нація" і г.д.)? Калі так, то якія ў вас з імі былі зносіны?

2) Якая была самая лепшая кніга, якую Вы прачыталі падчас адбыцьця зьняволеньня?

3) Ці артымлівалі Вы падчас зьняволеньня лісты ад Зянона Пазьняка?

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 21:20

1. Не, не сустракаў.

2."Уладар" Мікола Макіявельлі

3. Атрымлiваў праз жонку. Напрамую лісты не прапускалі, і ня толькі ад Зянона Пазьняка.

----------------------------------------------------------------

Імя:: Беларуска

02.10.2012 22:11

Сяргей, дзякуй за ваш учынак, вашы прынцыповасць, яснасць і любоў да Радзімы. Вы сапраўды ўскалыхнулі беларусаў. Можа і ня так, як хацелася б. Але на ўсё падрэбны свой час: што доўга робіцца -- надоўга застаецца.

Скажыце, якія ў Вас планы па беларускай мове: Ці будзіце пераходзіць на беларускую ў паўсядзённам жыцці? Ці вучыце дзяцей беларускай? Ваша жонка добра валодае мовай, прыгожа распявае -- дык ёсьць свая настаўніца ў хаце:)

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 21:22

Дзякуй, Беларуска! У паўсядзённым жыцьці мы часта размаўляем па-беларуску. Мой сын у школе лепш за ўсіх дзяцей ведае родную мову.

----------------------------------------------------------------

Імя:: Наталля Протман

02.10.2012 22:42

Мае пытанне цалкам супадае с пытаннем Імя:: ВАДЗЯ Горад:: ДУБНЯКI 
01.10.2012 18:10 

Паȳтаруся:
Сяргей .Цi упэунены Вы у тым, што выбралi правiльны шлях? Цi былi у Вас час i магчымасць" узважыць "пакуты сваiх родных i свае асабiста ,i параунаць з тым пленам, якi прынесла Ваша барацьба будучай перамозе над дыктатурай? 

I Дзякуй Вам, Сяргей.

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 21:22

Наталля, вам асабіста дзякуй за падтрымку маёй сям'і і мяне.

Я добра ўбачыў і адчуў, як моцна мяне любяць мая жонка і дзеці.

----------------------------------------------------------------

Імя:: Вінцук Каравайчук Горад:: Маладэчна

03.10.2012 10:57

Паважаны Сяргей, вам выпала падчас выбараў знаходзіцца ў вязьніцы. Калі ўсюды кажуць пра адсутнасць вольнага выбару на волі, дык ці быў шанц нейкага выбару ў вязьніцы? Ці там увогуле грамадзянін пазбаўлены права голасу?

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 21:24

Выбіраць трэба заўсёды і ў кожнам выпадку трэба разумець, што ты выбіраеш. Гэта я не пра выбарчы фарс.

----------------------------------------------------------------

Імя:: Emigrant Горад:: Europa

03.10.2012 13:01

Вітаю!

Сяржук, ці ведалі Вы пра падтрымку ад аднадумцаў з-за мяжы, калі былі за кратамі? Калі так, якая была гэта падтрымка?
Дзеля сям'і, Вы згодны стаць эмігрантам?

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 21:25

Так, ведаў, дасылалі лісты, рабілі акцыі, дапамагалі сям'і . Я вельмі ўдзячны ўсім за падтрымку!

Мне вельмі цікава жыць у Беларусі.

----------------------------------------------------------------

Імя:: Ліс Горад:: Віцебск

03.10.2012 15:47

У чым Сяржук Вас турма не зламала і не змяніла? У адну ж раку нельга двойчы ўвайсці...

Адказаць

Імя:: Сяргей Каваленка

03.10.2012 21:26

Гэта не азначае, што ў гэтай рацэ трэба ламацца. А падчас тэрміну знаходжання за кратамі таксама можна зрабіць шмат карысных высноў.

----------------------------------------------------------------

Імя:: Вэб-рэдактар

03.10.2012 17:47

На гэтым прыём пытаньняў скончаны. Дзякуй усім, хто браў удзел у онлайн-канфэрэнцыі 

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Найперш кідаецца ў знакі трывалая загартоўка. Чалавек робіць усё (дый на пытаньні адказвае) не на авось, а з грунтоўным перакананьнем, асэнсаваньнем. Вось за такіх людзей можна было б галасаваць на выбарах.

Напісаў Elections,
Дата 10/04/2012 Час 23:30

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 466
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5696
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49369