Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Роднай зямлі хараство. Нізка вершаў Друк E-mail
31.08.2012 | 23:02 |
Іна ФраловаІна Фралова

*        *        *

Я люблю цябе, рыжая восень, -
Адшумелай лістоты апад!
Ўсё вачэй тваіх мроіцца просінь,
Залатых валасоў вадаспад.

Адпіваю глыток з асалодай
Ад туманных прастораў набгом.
За цябе, мая восень-нагода,
За цябе, маё свята з дажджом!

Кідаць словы на вецер, дарэмна -
Не па мне. Пасядзім у цішы.
Пад асеннім дажджом так прыемна 
Памаўчаць, памаўчаць ад душы.

Мне даруй асцярожнасць у словах,
Бы ўпотай хваліла цябе.
І не чула каштоўны той шолах
Залатога лісця пры хадзьбе.

Так хачу на цябе спадзявацца,
Смакаваць непагодны настой.
Каб чакаючы ўсё ж дачакацца
Твайго сну даравальны спакой.

*        *        *

Мінулых вякоў вартавы 

Векапомны стаіць дуб - 
Трох мінулых вякоў вартавы.
Ці ад жорсткіх збялеў згуб, 
Ці ён стаў ад туманаў сівы?!

Голлем, як каранямі, урос
У смугою спавіты блакіт. 
Даў жа волатам Бог лёс -
За плячамі трымаць нябыт.

Колькі бачыў за век дуб,
Колькі песень пачуў ад людзей?!
А ад гэтых мацнеў дух
Ды ірвалася сэрца з грудзей.

І таму ён сталеў і дужэў,
Набіраў каранямі моц.
Нёс да Бога паэта спеў
Аб зямлі, дзе шарэла ноч.

Абяздолены, змучаны край
Абуджаў ад зімовага сну,
Апяваў няйначай, як рай,
Як жаданую сэрцам вясну.

Як вясновага ветру парыў,
Святаянаўскіх росаў глыток
Для ссівелага дуба быў
Жыватворным Купалы радок

*        *        *

Няспешна захад дагараў-
За вёсачкай вісеў падковай.
Дадому статак шкандыбаў,
Рыкалі сытыя каровы.

Звычайны вечар. Ля платоў
Стаяць задумліва жанчыны.
Скупое кінуўшы-"здароў",
Як семкі лускаюць навіны.

Малоцяць бабы языком
Дзеля прыліку сёе-тое.
Кідаюць позіркі цішком
На дзіцяня зусім рабое.

І толькі ў бродзе каламуць
Каровы ўздымуць капытамі,
Стракаць карміцелек бягуць
Па жвіру босымі нагамі.

Ўсёй вёскай-- клямку на прабой,
Каб на ўслончыку рагатым
Царкоўным звонам сырадой
Збіраць бляшанкамі дахаты.

*        *        *

Мінскай зямлі. Алеся Клышкі.

Сняцца маці рабіны, рабіны
У бялютай смузе - смузе туманоў.
Па пяску сняцца ёй каляіны,
Ад калёс, што не едуць дамоў.

Дзе-нідзе ў сне трапляюцца хаты,
Ацалелыя, побач дарог.
Вось з такой выпраўляла ў салдаты
Маладога сынка за порог.

Ды наперад што ведала маці?
Толькі чулае сэрца не раз
Ёй шаптала: "Ля чорнае гаці,
Там шуміць пад аблокамі вяз..."

А далей заціскала трывога--
Прадчуванне вялікай бяды.
Сніцца маці дарога, дарога,
І ўсмешлівы твар малады.

*        *        *

Табе ў сэрцы я месца знайшла,
Беларусь мая, побач ля Бога.
Дзе б ні йшла я, куды б ні брыла -
Да твайго мне вяртацца парога.

Так, відаць, ужо вызначыў лёс,
Так нябёсамі наканавана,
Бачыць сны - дзе вясной вербалоз
З бэзам шэпчуцца замілавана,

Дзе цнатлівую квецень далоў
Неабачліва травень скідае.
Не шкадуе зязюлька гадоў -
У тых снах мне кувае, кувае...

Дзе да рання сакрэты свае
Беластволыя шэпчуць аблокам.
Іх пачуеш - і шчасця стае,
І, здаецца, святлее навокал!

І калі я ў паводках бяроз
Патану ў гэтых снах без падману
Так, відаць, ужо вызначыў лёс,
Так нябёсамі накавана.

*        *        *

У цябе, родны край, закаханая
З першых нашых далёкіх сустрэч.
Ты і боль мой, і радасць жаданая,
І высокая мараў далеч!

Мой спакой, што пад белымі крыламі,
Зноў трывожыш штораз па-вясне.
Незабыўнымі згадкамі мілымі
Гэты сум маё сэрца кране.

Зазірнеш белапеннымі бэзамі,
Як у вокны, у чыстыя сны -
І ўзгадаю зноў лес падпярэзаны
Ціхай беллю, мой лес верасны.

Узгадаю сцяжыначку вабнаю,
Што за вёскай бяжыць праз жніво
І бусла, што часінай спагаднаю,
Станавіўся са мной на крыло.

*        *        *

Я скажу табе, восень, бывай!
Мне сягоння збірацца ў дарогу.
І са шчырай малітваю Богу
На дарожку прысядзем, давай!

Ляжа шырака, восень, мой крок-
Па вярсце, -- праз мароз і завеі,
Бо з мяне халады-скарабеі
Жыватворны высмоктваюць сок.

Не зраслося, за ўсё выбачай!
З пералётнымі я адлятаю.
Загараецца ранак. Світае.
Ты мяне з новым днём не чакай!

Я скажу табе, восень, бывай!
Будь зычлівай, мне сёння ў вандроўку.
Пакладзі ліст кляновы ў паштоўку...
Я пайду. Зачакаецца май!

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1658
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7071
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 42611